рагедыя Чарнобылю ў рамане Івана Шамякіна “Злая зорка”.

У цэнтр пісьменніцкай увагі не магла не трапіць такая трагічная падзея, як Чарнобыль. Найвялікшая драма сучаснасці і ўсяго XX стагоддзя магутна скаланула свядомасць і сумленне ўсёй беларускай нацыі. Водгук Івана Шамякіна на чарнобыльскую катастрофу стаў вострай унутранай патрэбай чалавека, што нарадзіўся на Гомельшчыне — у палескім краі, які моцна засыпала радыеактыўная атрута і якому нечуванае ліха давялося зведаць спаўна. Думаецца, істотнае значэнне ў напісанні гэтага твора мелі паездкі пісьменніка на роднае Палессе, дзе ён увачавідкі сустрэўся з людской бядой і горам. Раман І. Шамякіна «Злая зорка» (1991) — першае вялікае эпічнае палатно ў беларускай прозе, у якім адлюстраваны трагедыя Чарнобыля і яго наступствы. Пісьменнік усебакова асэнсаваў маральныя перадумовы вялікай бяды, з суровай праўдзівасцю паказаў дні цяжкіх выпрабаванняў і пакутаў беларускага народа.

«Злая зорка» напісана з сацыяльна-публіцыстычным і гуманістычным пафасам. Праз лёсы сем'яў Пустаходаў і Пыльчанкаў празаік раскрывае несправядліва зломную долю, драматызм быцця нашага народа. Сцэна вяселля Глеба Пыльчанкі і Ірыны Пустаход, з якой пачынаецца раман, набывае трагедыйнае гучанне. Замест вялікай радасці жыцця прыйшла бяда. Атручаны зямля, прырода, Чарнобыль зрабіў людзей выгнаннікамі. Тыповы лёс раскіданага гнязда напаткаў сям'ю Пустаходаў, якая аказалася ў зоне адсялення. Радыяцыя не раз прымушае Пустаходаў і іншых чарнобыльцаў ратавацца ў бежанстве. Пісьменнік уражліва паказвае ўвесь трагізм разрыву чалавека з роднай зямлёй, сваімі адвечнымі каранямі. Злавесны сэнс у творы набывае той факт, што першай ад Чарнобыля гіне жанчына-маці, пакідаючы дзяцей сіротамі. Гэтая жанчына — Ліза Пустаход, якая перадусім стала ахвярай маральнага Чарнобыля. Старшыня калгаса Карака (таго калгаса, куды перасяліліся Пустаходы), уладалюбівы і дэспатычны, не даў ёй каня: «Абраза, крыўда болем і гневам ударылі ў патыліцу, у сэрца». Гордая і сумленная Ліза, даведзеная да стрэсавага стану, надзявае хамут і барануе надзел. Сваёй ахвярай Чарнобыль зрабіў і Глеба Пыльчанку, які, працуючы на атамнай станцыі, атрымаў моцную дозу радыяцыі. Тым не менш на самым пачатку людзі не здагадваліся, што радыеактыўны попел атруціў усё жывое. Яны заставаліся заложнікамі бяды не адзін дзень, ад іх хавалі праўду. У рамане І. Шамякін часта паказвае кабінеты партыйных і савецкіх кіраўнікоў, бо менавіта там ён бачыць нараджэнне злачыннай абыякавасці, што паглыбіла народнае гора-бяду. На варце ведамасных інтарэсаў, грамадскага спакою стаіць бюракратычна-камандная сістэма, тыповым увасабленнем якой з'яўляюцца такія людзі, як першы сакратар раённага камітэта партыі Пятро Міхайлавіч Сінякоў і яго стрыечны брат Лявонцій Мікалаевіч, кіраўнік рэспубліканскага ўзроўню. Лявонцій Мікалаевіч — адзін з тых высокіх начальнікаў, хто прызвычаіўся гаварыць агульныя словы, а не вырашаць канкрэтныя справы. Стыль іх кіраўніцтва ў тым, каб праявіць уладу, што асабліва яскрава ён дэманструе на нарадзе ў Гомелі: «ЦК і ўрад ведаюць, што рабіць! І не вам указваць! Ваша справа выконваць!» Спакойна-раўнадушна ўспрымае навіну пра Чарнобыль Сінякоў, не абцяжарвае сябе хваляваннямі, хоць аварыя на АЭС нясе смерць. Ён — кіраўнік-марыянетка, перастрахоўшчык, якому бракуе смеласці, рашучасці, здольнасці прымаць самастойныя рашэнні. Уладзімір Паўлавіч Пыльчанка, старшыня райвыканкама,— поўная процілегласць Сінякову, ён у крытычных абставінах не хавае сваёй трывогі, адчувае адказнасць за лёс людзей, прадбачыць пагрозу вялікай бяды: «Невуцтва наступае! Разгільдзяйства! Безадказнасць! Самазаспакое-насць!» Пыльчанка, калі пачынаецца адсяленне, угаворвае людзей пакінуць забруджаную зону. Уладзімір Паўлавіч глыбока перажывае бяду роднай зямлі, з параненым сэрцам ідзе па ёй, востра бачыць, што нарабілі радыяцыя і чалавечая бяздумнасць, нядбайства і бяздушнасць. Чарнобыль стаў злой зоркай народнага лёсу.
Вайна ў Афганістане бачыцца ў «Злой зорцы» зусім не выпадковай тэматычнай лініяй, а, наадварот, сэнсава-канцэптуальнай і значнай. Звязана гэтая тэма з вобразам ваеннага лётчыка Барыса Пыльчанкі, які другі раз патрапіў у Афганістан. Апынуўся ён там праз канфлікт з камсамольскім важаком раёна Плечкам. Той напісаў на імя начальніка палітаддзела часці, дзе служыў Барыс, паклёпніцкі ліст. Старэйшы сын Пыльчанкаў загінуў на афганскай зямлі, і гэтая смерць таксама стала суровым прысудам той сістэме, у якой чалавек аказваўся заложнікам амаральнай палітыкі, ён павінен быў дэманстраваць выключнае паслушэнства, у неспрыяльных, несправядлівых абставінах не заўсёды мог адстаяць сваю годнасць. Афганістан, як паказвае І. Шамякін, забіваў у чалавеку чалавечае, ён калечыў душу нашага народа, гэта тыя бяда і боль, якія, як і Чарнобыль, пралягаюць у будучыню.
У рамане набываюць трагедыйна-сімвалічнае гучанне многія прыродаапісанні і пейзажныя вобразы. Вобраз туману — алегорыя чарнобыльскага ліха, хлусні, няпраўды — становіцца ўвасабленнем нейкай згубнай, беспрасветнай сілы зла: «Такога Глеб не бачыў за ўсё сваё жыццё, хоць неаднойчы сустракаў світанні на балотах. Боязна стала спускацца з ганка, бо наплыло ўяўленне: сіганеш у гэтае малако і — згінеш у ім, ператворышся ў тую пылінку, што лятае ў бездані космасу». Спрадвечны вобраз сонца таксама паўстае як трагедыйны сімвал. Нябеснае свяціла, якое несла людзям святло і жыццё, нібы спыніла свой ход: «І гэтак будзе вісець. І не здолее ўзысці, страціўшы сілу». Чарнобыльскае сонца пісьменнік характарызуе эпітэтам «злавеснае», параўноўвае яго з пажарам. Вобразы прыроды ў шамякінскім творы, як і ў старажытным «Слове аб палку Ігаравым», становяцца знакамі бяды, прадвеснікамі людскіх няшчасцяў. Пейзажныя малюнкі і штрыхі ўзмацняюць эмацыянальна-драматычную танальнасць твора, адчувальна паглыбляюць псіхалагізм мастацкага светабачання.

 

 

ыццё і творчасць Васіля Быкава. Сцвярджэнне самакаштоўнасці чалавечай асобы ў “ваеннай” прозе Васіля Быкава. Праблема маральнага выбару, асаблівасці індывідуальнага стылю пісьменніка (“Жураўліны крык”, “Трэцяя ракета”, “Альпійская балада”, “Сотнікаў”, “Абеліск”, 2 творы на выбар).

 

Васіль Быкаў - адзін з найбольш вядомых беларускіх пісьменнікаў. Амаль усе яго творы прысвечаны тэме вайны. Дакладней, яны напісаны на тэму Вялікай Айчыннай вайны. Васіль Быкаў - з кагорты тых нешматлікіх пісьменнікаў, якія імкнуцца ў сваёй творчасці найбольш праўдзіва і рэалістычна, без усялякіх прыкрас паказаць сапраўдны твар гэтай вялікай бяды. Падзеі, людзі, якія ў іх удзельнічаюць, іх рэакцыя на тое, што адбываецца вакол, па-майстэрску намаляваны пісьменнікам. У яго творах асабліва дакладна выяўлена бязлітасная і антычалавечая сутнасць фашызму і барацьба народа з гэтай пагрозай для чалавецтва.

Героямі твораў Васіля Быкава з'яўляюцца звычайныя людзі, якія маюць і ўласныя добрыя якасці, і недахопы. Іх характары нічым асаблівым не адрозніваюцца. Яны самі ніяк не вызначаюцца сярод людзей, што іх акружаюць. Ды і ўчынкі сваіх герояў Васіль Быкаў малюе так, што яны выглядаюць зусім не гераічна, а як нешта звычайнае.

Своеасабліва паказвае Васіль Быкаў і вайну. У творах, у адрозненне ад многіх іншых пісьменнікаў, амаль адсутнічаюць перамогі над ворагам і звязаная з імі радасць. Звычайна паказваецца жыццё людзей на захопленай тэрыторыі, ваеннапалонных, адступленні і іншыя падзеі пачатку вайны. Такім чынам, вайна паўстае ў творах у сваім сапраўдным выглядзе. А яе характэрнымі рысамі з'яўляецца зусім не радасць, а слёзы, пакуты і смерць. Таму чытачы і галоўныя героі кніг Васіля Быкава бачаць вайну страшэнным злом, якое не мае права на існаванне, якое не павінна паўтарыцца калі-небудзь. Заклікі да гэтага ёсць на старонках кожнага твора пісьменніка.

Галоўнай прычынай, з-за якой пачалася вайна, з'яўляецца фашызм. Антыгуманнасць і бесчалавечнасць гэтай ідэалогіі добра раскрыта ў творах Васіля Быкава. Яна заахвочвала і апраўдвала захоп іншых краін ("Жураўліны крык"), здзекі з мясцовага насельніцтва ("Знак бяды"), адносіны да "ніжэйшых" як да дзікіх звяроў ("Альпійская балада"). Фашызм нёс пагрозу міру і ўсім людзям свету. Таму яго проста неабходна было знішчыць. У творах Васіля Быкава і расказваецца пра барацьбу з фашызмам. А барацьба з такім злом не мае патрэбы ў апраўданнях. Яна пачалася дзеля абароны ўсіх людзей у свеце. Такім чынам, вайна ў творах пісьменніка набывае гуманістычныя рысы, бо яна вядзецца дзеля людзей і супраць пагрозы міру. Яна набывае гуманістычны характар, бо мае высакародныя мэты. Да таго ж, творы Васіля Быкава, расказваючы аб усіх жахах фашызму і вайны, заклікаюць людзей не дапусціць іх паўтарэння.

Як бачым, ваенная тэма ў творчасці Васіля Быкава мае свае асаблівасці. Творы пісьменніка вылучаюцца рэалізмам паказаных падзей. Твар вайны, аб якой напісана большасць кніг Быкава, і фашызму, які з'яўляецца яе галоўнай прычынай, намаляваны ім вельмі падрабязна і дакладна, што дазваляе асабліва яскрава ўявіць увесь іх жах. Але сама вайна ў творах набывае дваісты характар. Яна, з аднаго боку, паўстае як страшная бяда, што сее разбурэнне і смерць. Аднак, з другога боку, вайна з'яўляецца сродкам барацьбы з фашызмам, які нясе пагрозу ўсяму свету і часам выглядае меншым злом у параўнанні з нямецкай ідэалогіяй.

Вайна — цяжкае выпрабаванне для чалавека, час, у які як ніколі праяўляецца чалавечая здольнасць да праяўлення сваёй годнасці, моцнага духу і характару. Для беларусаў вайна — тэма асобная: нам з дзяцінства расказвалі пра жахі Вялікай Айчыннай, знаёмілі з ветэранамі, паказвалі кнігі, дзе апісваліся падзеі пачатку 40-х. Мы быццам выраслі, ужо маючы ў сваіх генах нешта, што няўмольна адлюстроўвае нашу сувязь з самым страшэнным у свеце — вайной.

Шчыра кажучы, шмат з усяго гэтага — расказанага і паказанага — падаецца ненатуральным. Нават тое, што я пішу “самае страшэннае ў свеце” — нейкі недарэчны штамп. Гэта, напэўна, шчасце, што вайна была ўжо адносна даўно і для майго пакалення яна паўстае трохі нерэальнай, нібы міфічнай. З другога боку, нам больш цяжка зразумець, наколькі абставіны вайны жорсткія, наколькі чалавек падчас яе выпрабоўвае сябе, наколькі вялікае штодзённае пачуццё адказнасці за свае жыццё. Нам патрэбна літаратура пра вайну, каб нарэшце адчуць усё гэта, але не такая літаратура, якая, быццам дакументалістыка, переказвае агульныя падзеі. Нам патрэбна літаратура, у якой галоўным героям будзе выступаць не вайна, а чалавек: каб праз вочы гэтага чалавека — такога ж, як мы, — мы убачылі мінулае.

Нядзіўна, што пісьменнік, здольны даць нам такую літаратуру, з’явіўся менавіта ў Беларусі. Ён патрэбен быў тут, як глыток паветра, каб нарэшце ператварыць голас звычайнага чалавека у бессмяротныя кнігі. Канешне, пісьменнікаў, якія перажылі вайну і пісалі пра яе на нашай радзіме не мала. Але з усіх іх, якіх я чытала, пакуль вучылася, Быкаў яскрава выдзяляецца. Ён піша хутчэй не пра вайну, як пра падзею, а пра чалавека, які апынуўся ў складаных абставінах. Творы Быкава — адно з увасабленняў псіхалагізму, тонкага разумення характараў і чалавечнасці ў літаратуры. У сваіх творах Быкаў не паказвае ваенны пафас, не расказвае пра веліч радзімы, якой удалося супрацьстаяць немцу, а знаёміць нас з простым, рэальным чалавекам. Менавіта з такіх людзей потым атрымоўваліся як самыя смелыя героі, якімі мы і зараз ганарымся, так і здраднікі, слабыя людзі, якія зламаліся пад націскам лёсу.

Напрыклад, у аповесці “Сотнікаў” усім вядомы эпізод з канца твора, калі Рыбак скончыў жыццё самагубствам — не змог вытрымаць цяжкасці таго, што зрабіў. Але гэта не ўсе, што можна знайсці для сябе ў аповесці. Калі падмячаць нават самыя, здавалася бы, нязначныя дробязі, можна разгледзець у чалавеку таямнічае, узнаць, які ён на самой справе. Адна з такіх сцэн, безумоўна, тая самая, калі Сотнікава больш за ўсё яго мучыла думка, што яны з Рыбаком апынуліся прычынай гібелі для жанчыны і яе дзяцей, калі прыйшлі ў іх дом. Такая думка, такі парыў раскрывае здольнасць асобнага чалавека ў выпрабавальных абставінах у разы больш, чым банальнае апісанне добрасумленнасці Сотнікава ў двух абзацах. І ў тым ліку ў гэтым заключаецца майстэрства пісьменніка. У апошнія хвіліны жыцця героя мы толькі пераконваемся ў нашай думкі: нават калі Рыбак згаджаецца на супрацоўніцтва з немцамі, Сотнікаў кажа сабе “адкуль у цябе права судзіць…”

Адценні чалавечага характару раскрываюцца нават праз другарадных персанажаў. Дзёмчыха, у дом якой зайшлі галоўныя героі, аднеслася да іх з выражанай незадаволенасцю: “А хто ж вы? Можа, красныя армейцы? Дык красныя армейцы на фронце ваююць, а вы во па завуголлі шастаеце. Ды яшчэ падавай вам... бульбачкі, агурочкаў...” Тым не менш, калі ўзнікла сапраўдная пагроза — прыйшлі немцы — жанчына праявіла сябе як спачувальніца, маці: дазволіла Сотнікаву і Рыбаку залезці на гарышча, хаця рызыкавала і сваім жыццём, і жыццём сваіх дзяцей.

Стараста, да якога героі твора зайшлі спачатку, таксама сустрэўся Рыбаку ў нямецкім палоне. Спачатку Рыбак не зразумеў, чаму старык таксама тут апынуўся, але потым да яго нарэшце прыйшла думка. “Дзіўна, але ён толькі цяпер успомніў тую злашчасную авечку і толькі цяпер з недаравальным спазненнем падумаў, чым яна можа абярнуцца яе гаспадару”. А потым, пасля тлумачэння старасты, яшчэ адна: “Тут ён быў зусім спакойны і не мог сцяміць, як гэта атрымалася, што стары не зваліў усяе віны на заходжых і даў сябе так недарэчна засадзіць у гэты смярдзючы склеп”. Здаецца, рэакцыя Рыбака нармалёвая: не падумаў, не заўважыў, паспрабаваў зняць віну з сябе — бывае з кожным. Але на фоне паказаных вышэй характараў і праяўленых героямі якасцях Рыбак выглядае зламаным, недастойным чалавекам, хаця, мабыць, многія з нас у такой жа сітуацыі таксама разважалі, як ён. Нават тады, калі Рыбак узрадаваўся, што пазбег долі Сотнікава, калі той вярнуўся з допыту з выдранымі пазногцямі і запечанай крывёй на пальцах.

Быкаў гуляе на кантрастах і прымушае нас параўноўваць, настрайвае на адзін канец, а потым аглушае зусім іншым. Так і ў жыцці — стромкія павароты, раптоўныя вынікі… І Быкаву ўдалося натуральна і сапраўдна адлюстраваць усе здольнасці чалавека толькі сваімі думкамі і учынкамі ўплываць на гэтыя павароты жыцця, якія здзіўляюць нас не толькі ў мастацтве, але і ў лёсе.

У другой аповесці “Жураўліны крык” Быкаў таксама паказвае нам разнапланавасць чалавечых характараў: Пшанічны, Фішар, Аўсееў, Свіст, Глечык, старшына Карпенка… Усе яны не падобныя адзін да аднога, але вымушаны трымацца разам, так вырашылі жыццё, вайна.

Пісьменнік перад тым, як паказаць нам кульмінацыйную сцэну аповесці, дае нам магчымасць добра пазнаёміцца з усімі героямі. Бацька Пшанічнага быў кулаком. За сваё жыццё Іван зжарсцвеў, засвоіў жыццёвае правіла: «толькі сам па сабе, сам для сябе, насуперак усяму». Калі пачалася вайна, ён нават злараднічаў. Жыццё Свіста мала было падобна да жыцця прыстойнага чалавека: піў, збываў “левы” хлеб, біўся з бандыцкай шайкай за дзяўчыну… Аўсееў быў не такі: ён верыў у сваю выключнасць, хацеў дабіцца славы і нават спрабаваў яе дасягнуць. Але ні мастацтва, ні спорт не здолелі яго апантаць. Тады Алік абраў быць ваенным. На жаль, і гэта не прывяло яго да ўласнага шчасця. Аўсееў зразумеў: “Вайна — гэта не подзвігі, а кроў, бруд і смерць”. І з тых часоў імкнуўся толькі да аднаго — выжыць. Глечык быў самы малады з байцоў, вырас у беларускай вёсцы, быў простым чалавекам. Фішар жа — кандыдат навук у галіне мастацтвазнаўства. Пра кожнага Быкаў расказвае даволі падрабязна, чытач паспявае пранікнуцца і суперажываць кожнаму герою.

Здавалася бы, негледзячы на сваю рознасць, існаваць і працаваць разам у іх атрымоўваецца няблага. Але вось Пшанічны ўжо ёсць сала, якое схаваў ад таварышаў: вайна вайной, а выжываць неяк трэба. І, здаецца, з аднаго боку разумееш яго, з другога — пачынаеш задумвацца наконт годнасці асобы Івана. Дзіўна, але ў выніку маеш рацыю: самым разумным ён лічыць здацца немцам — на іх літасць і ўладу. Мабыць, і ў жыцці ўсё так жа?.. Адзін несумленны ўчынак вядзе да атруты ўсёй асобы такімі ж думкамі?..

Як бы мы не адносіліся да герояў, калі надыходзіць час змагацца і паміраць, мы аднолькава суперажываем усім. “Старшына ляжаў ціха, раскінуўшы ў бакі сагнутыя ў локцях рукі і трошкі ашчэрыўшы шырокія зубы. Нічога ў ім ужо не было ад былой рупнай камандзірскай строгасці, толькі цьмяна ўгадвалася ў рысах твару нейкае запытанне, здзіўленне — можа, адбілася гэта ўчарашняя развага аб тым, каму з іх, шасцярых, суджана будзе закончыць бой. I, можа, адчуў ён або зразумеў, што побач адзін толькі Глечык, і таму спазнелым нямым здзіўленнем азначыўся гэтым змярцвелы твар”. Калі чытаеш такія радкі, то вачыма Глечыка і пазнаецца ўся жорсткасць вайны, увесь жах і бесчалавечнасць гэтай падзеі.

Быкаў не піша пра вайну і чалавека асобна, Быкаў піша пра чалавека ў час вайны — паміж гэтымі выразамі ёсць прынцыповая розніца. Вайна не змяняе людзей кардынальна, яна толькі падкрэслівае рысы, якія былі схваныя раней, дапамагае іх выявіць, бо ва ўмовах, калі твае былыя таварышы гінуць, нельга заставацца такім жа, якім ты быў пад мірным небам. Васіль Быкаў, ствараючы свае аповесці, разумеў гэта выдатна, і дзяліўся з намі сваімі назіраннямі на тэму. Таму менавіта гэты пісьменнік і атрымаў сусветнае прызнанне ды любоў чытачоў: нам не трэба проста апісанняў падзей вайны, нам трэба паглядзець на саміх сябе і на іншых. А пісьменнік нам дапамагае стварыць уражанні праз змяшчэнне герояў у ваенныя “дэкарацыі”.

 

стэтычнае пераасэнсаванне савецкай гісторыі ў аповесцях Васіля Быкава “Знак бяды”, “Аблава”, “Сцюжа”, “У тумане”, у апавяданнях “Перад канцом”, “На чорных лядах”, “Бедныя людзі”, “Жоўты пясочак” (1 аповесць, 2 апавяданні).

 

Галоўны герой аповесці “Аблава” – Хведар Роўба. Раней у яго была вялікая сям’я: ён сам, жонка, старэйшы сын Мікалай і маленькая дачка Волечка (+ з імі жылі бацькі Хведара). Калі саветы толькі захапілі ўладу, у сялян была магчымасць набываць невялікую маёмасць. Так Хведар атрымаў малатарню.

“І вось неяк увосень позненька ўвечары прыходзіць Міколка. Стомлены, згаладнелы, у гразкіх ботах, аказваецца, быў на нейкай нарадзе ў раёне. Маці хутчэй міску на стол, ён з'еў троху і кажа: «Бацька, а давай купімо малатарню. Ёсць такая магчымасць праз патрэбкааперацыю. Грошы можна не разам - у россрочку». Хведар адказаў не адразу, падумаў. Канешне, яно б дужа не блага, тая малатарня, ён ужо бачыў такую ў суседняй вёсцы Шаўцы. Летась там тры ці болш гаспадаркі склаліся і купілі, казалі, добра малоціць, дужа давольныя былі мужыкі. І лягчэй, чым цапамі, і хутчэй. Але ж... Бы чула ягонае сэрца, чым тое можа абярнуцца. Ужо ведаў прыкмету: новае і небывалае ў сялянскім жыцці - часта пахне махлярствам ці дурасцю, і трэба папярэдне прыгледзецца, каб не ашукацца. Ён так і сказаў сыну, а той толькі засмяяўся: як гэта ад малатарні можа быць кепска?”

У творы жыцце Хведара апісваецца з моманту, як ен уцёк з прац, на якія яго адправілі за тое, што ён быццам бы кулак (з-за сваёй малатрні). Хведар ідзе ў родную вёску, хаця разумее, што не здолее там жыць, бо яго здадуць уладзе. Мужчына проста хоча памерці на роднай зямлі, як ён пра гэта кажа. Лёс Хведара трагічны: жонка яго памерла ад хваробы, дачку не было з кім пакінуць падчас яго працы, таму прыйшлося браць яе з сабой на сплаў. Начальнік забароніў працаваць з дачкой спачатку, а потым дазволіў, але калі прыйдзе праверка, трэба было дачку схаваць. У выніку Волечцы прыйшлося шмат часу правесці ў ледзяной вадзе пад плытом, яна захварэла, пачала трызніць і памерла праз дзень прыкладна. Так Хведар фактычна застаўся без сям’і: яго сын Міколка зацікавіўся камуністычнай партыяй і зрабіў там кар’еру. Калі сын быў малой, то ён хадзіў з сябрам і здымаў іконы ў дамах аднасяльчан. Хведара апанталі супрячлівыя пачуцці тады: усё ж такі сын, ён яго любіць, але тое, што ён робіць жахліва…

Карацей, трэба тут казаць пра тое, які гэты Хведар няшчасны, абяздолены, што Быкаў узнімае тэму кулацтва з новага боку, бо не ўсе кулакі дрэнныя і гд

Усю аповесць ён ходзіць па лесе і палям побач з вёскай, есць бульбу, якую выкапвае. У выніку ён адной раніцай запаліўся ў вёсцы, яго пачалі шукаць і загналі ў дрыгву, прычым узначальваў брыгаду яго сын. Цікава, што да апошняй хвіліны жыццы Хведар усё роўна любіў сына, нават казаў: “Бедны Міколка! І яму во лезці сюды?” (за ім у дрыгву). Заканчваецца тым, што Хведар сам сябе ўтапіў у балоце гэтым і не стаў чакаць, пакуль яго зловяць.

 

“Жоўты пясочак” пра тое, як людзей вязуць на растрэл. Яны ўсе розныя, у іх розныя лёсы, але аб’ядновае тое, што яны памруць хутка. Шасцярых зняволеных са славутай сваімі жахамі мінскай турмы-"амерыканкі" вязе на расстрэл у Курапаты памочнік каменданта Косцікаў. Склад смяротнікаў разнашэрсны: селянін Аўтух Казёл, яго аднавясковец паэт Фелікс Гром, былы белагвардзеец Валяр'янаў, маскоўскі грабежнік Зайкоўскі, "партыец-бальшавік" Шастак, чэкіст Сурвіла.
Сітуацыя, апісаная ў творы, настолькі памежная, што не пакідае ахвярам аніякага выбару. І вось у такой сітуацыі ніхто з іх нават і не падумаў пра "апошнюю міласць, святую раскошу", дараваную самім жыццём, — застацца людзьмі, памерці дастойна. Усе настолькі раструшчаны маральна, што гатовы пакорліва выконваць любы загад: выбаўляць забуксаваную машыну, якая вязе іх на пагібель, капаць сабе яму. У кантэксце твора гэтыя дэталі набываюць сімвалічны сэнс. Нават у сітуацыі без выбару няшчасныя ўсё ж адшукалі магчымасць праціснуцца да шырокай брамы, што вядзе да пагібелі.
Здзіўляе анекдатычная дробязнасць іх клопатаў перад непазбежным. Так, Сурвіла больш за ўсё клапоціцца, каб не легчы ў адну яму з ворагамі народа. Ён жа чэкіст і працаваў "ударна" — за паўгода падвёў пад расстрэл ажно 127 чалавек, "ламаў косці — даваў дразда".
У апавяданні чуецца горка-балючая аўтарская іронія: да якой жа мізэрнасці зводзілася ў такой абсурднай сітуацыі тая праблема выбару, якой пісьменнік так шмат увагі аддаваў ва ўсіх сваіх творах пра вайну!

Апавяданне заканчваецца так: “Косьцікаў акінуў позіркам прагаліну між сасонак на схіле — мабыць, за восень заселяць і яе. I проста дзе-небудзь тут апынецца й ягоная яма...

У гэтым жыцьці ўсё вельмі проста”.

 

раблематыка, мастацкія асаблівасці твораў Васіля Быкава канца ХХ- пачатку ХХ ст. (“Пакахай мяне, салдацік”, “Труба”, “Сцяна”, “Ваўчыная яма”, “Вочная стаўка”, “Дваццаць марак” і інш.; аналіз 2-х твораў).

З асаблівай мастацкай сілай сённяшнія адчуванні і разуменні ўвасоблены ў прыпавесці “Сцяна”. Гэты твор пра вязня, які апынуўся ў камеры-адзіночцы ў турме. У краіне пануе дыктатарскі рэжым. Здаецца, няма ніякай надзеі на вы-ратаванне. I ўсё ж ён, вязень, коштам неймаверных намаганняў, выключнага напружвання фізічных і маральных сіл робіць у сцяне проламку і вылазіць. Вылез, але радасці свабоды не адчуў. Агледзеўся. Убачыў перад сабою памост шыбеніцы, над галавой — вяроўку-пятлю. А вакол — зноў сцяна.

«Прыгаломшаны і знясілены, ён ціха апусціўся долу. То быў поўны тупік; пастка за ім зачынілася. Надзея, што вяла яго гэтулькі часу, увачавідкі змарнела і раптам сканала. Ён яшчэ жыў, але толькі нейкаю часткаю свае істоты. Жыць у турме не мела сэнсу, памерці таксама мела не большы сэнс. Добра б не нарадзіцца зусім. Але, на жаль, тое ад яго не залежала...» Такую безнадзейна песімістычную канцоўку цяжка прыгадаць у якімсьці ранейшым творы пісьменніка.

Сцяна гэта — турэмная. Збудаваная дыктатурай, сістэмай карных органаў. Такую сцяну чалавеку звычайнаму пераадолець цяжка. Пра гэта, па сутнасці, усе творы Быкава апошніх гадоў. Што здарылася? У яго творах чалавек заўсёды перамагаў, нават цаною смерці.

Цікавы твор “Байкі жыцця”, напісаны ў 1990-х. Ён падзелены на 3 часткі: Страх, Смех, Жах. Расказваецца пра таталітарную дзяржаву, у якой кіруе Страх. “Ідэальным грамадзянінам стаў страхавіты грамадзянін, які ўсяго баяўся”. “Першым актам Акадэміі стала распрацоўка новай Канстытуцыі – Канстытуцыі Вялікага Страху, якую прынялі ў 996 годзе”. У выніку рэжым Страха зрынулі, у гэтым дапамог юнак Мірон, які залез на галоўную башню: “І вось аднойчы па горадзе панесьліся чуткі, што на плошчы ў паўдзён адбудзецца штось неверагоднае. Людзі зранку пачалі зьбірацца да плошчы; блізка да ансамблю Страху не пушчала ахова. Здаля людзі назіралі, любаваліся зіхаценьнем залатога порціку, у якім зьзяў непераможны, сьвятарны Страх. Улады, вядома ж, не гублялі пільнасьці, узмацнілі ахову. Сотня закамуфляваных у жабскі колер «гарылаў» сачыла за публікай. Перад экранамі ў сутарэньнях гарбаціліся дзяжурныя. У дывэрсію ці сабатаж мала хто верыў - гісторыя краіны яшчэ ня мела выпадку, каб нехта пераадолеў вялікі татальны Страх або самохаць наблізіўся да яго. Але во ў паўдзён, як гадзіньнік на крэпасьці адзваніў 12 разоў, усе зь перавулкаў, вуліц, дахаў і вокнаў згледзелі, што ля залатога порціку паявіўся чалавек. У сьветлай сарочцы, бяз шапкі, стаіць і штосьці махае ўсім унізе. І нават крычыць штось - зусім, аднак, ня сумнае”. Потым у краіне стаў кіраваць Смех. Спачатку ўсё падавалася добрым, але апынулася, што гэта таксама таталітарызм: з крайнасці ў крайнасць перакінула. “Мірона таксама пасадзілі, бо выявілася, што ён ня ўмеў сьмяяцца і нават адмовіўся вучыцца тое рабіць”. Карацей, у выніку гэты рэжым таксама доўга не працянуў і з’віўся Жах – тыя самыя людзі, што кіравалі, калі быў Страх. Фішка ў тым, што ўлада змяняецца, носіць розныя маскі, але ўсё роўна для народа ўсё дрэнна. Канец твора філасафічны: “Калі праз стагодзьдзе той пыл-дым патроху разьвеяўся, дык людзі з Усходу й Захаду ўбачылі гіганцкае правальле ў сярэдзіне кантынэнту. Глыбіня правальля была такая, што да дна не дасягаў зрок, шырыня таксама хавалася за краявідам. Між берагоў заўжды курэў шызы сьмярдзючы дым, зь якога часам выскокваў бязногі хвастаты Цмок. Ён куляўся, крыўляўся й рабіў нейкія знакі цікаўным вандроўнікам, што заўсёды тоўпіліся на краёх правальля, затым на тыдні й месяцы зьнікаў у прадоньні. Людзі казалі, што гэта - урок чалавецтву за ягоную зьнявагу чалавечых і боскіх законаў быцьця...”