алi кожнага савецкага чалавека, што загiнуў у бойцы з фашызмам, ушанаваць мiнутай маўчання, давядзецца маўчаць 38 гадоў.

проза В. Казько далучаецца да тэндэнцыі, агульнай для ўсходнееўрапейскіх літаратур 1970--80-х гадоў, якую літаратуразнавец А. Бачароў слушна характарызаваў як інтэлектуалізацыю літаратуры. Міфалагізацыя, рэтраспектыўны аналіз, элементы прыпавесці і парабалы, «расшчапленне» мастацкага часу, «плынь свядомасці» -- гэтыя рысы інтэлектуалізаванай прозы спалучаліся ў творах В. Казько з уск-ладнёнасцю канцэптуальнага пошуку. Такое спалучэнне адбывалася ў руху ад рэалізацыі вопыту ваеннага дзяцінства да асэнсавання іншых тэматычных і праблемных прасцягаў (чалавек і прырода, сусвет, чалавек і гісторыя).

Аповесць «Выратуй і памілуй нас, чорны бусел» тэматычна прымыкае да шэрага твораў празаіка, угрунтаваных на палескім матэрыяле. Хаця час дзеяння твора -- пасля Чарнобыля, апо-весць не выглядае спробай маштабнага мастакоўскага спасціжэння агульнабеларускай трагедыі. Аўтар проста не ставіў такой звышзадачы, хаця «знакі бяды», згубны подых нябачнай радыяцыйнай смерці абумоўліваюць асаблівую атмасферу аповесці, надзвычай гнятлівую, на мяжы з безнадзейнасцю.

Мікракатастрофа, якую апісвае В. Казько, -- высячэнне ляснога масіву ў «зоне», -- лакадьная па маштабе, не ідзе ні ў якое параўнанне ні з чарнобыльскай бядой, ні з сацыяльнымі катаклізмамі, якімі перапоўнена гістарычнае быццё нашага народа на працягу стагоддзя. Але аўтар надае гэтай падзеі трагічныя харакгарыстыкі Апакаліпсіса. Знішчэнне лесу сталася апошняй кропляй, якая ўзбурыла бясконца цярплівых і цягавітых палешукоў. Але ні іх бунт, ні спроба самога аўтара падсумаваць горкі плён гістарычных памылак і расчараванняў у гэтым творы няздатныя вывесці да нейкай канцэптуальнай яснасці са стану бязладдзя, сумбуру і хаосу. Пякучая плазма постчарнобыльскіх рэалій разам з рэшткамі, аскдепкамі ранейшых раскіданых сацыяльных міфалагем ствараюць гэты сумбур, які сам аўтар падкрэслівае ў публіцыстычных адступленнях.

Аповесць эмацыйна «перагрэтая», перагружаная метафорыкай, публіцыстычнай і фантасмагарычнай фактурай. Але яе бясспрэчную каштоўнасць выяўляюць некалькі паляшуцкіх тыпажоў, якія нясуць у сваіх характарыстыках не толькі рэгіянальныя, але і многія сучасныя, глабальныя постчарнобыльскія рысы. Пісьменнік назірае ломку светагіоглядаў, на жаль, не пазначаную адметамі пакаяння і катарсісу. Яго палешукі з «партыйнымі» мянушкамі -- «Стадш», «Кагановіч», «Берыя» -- маральна спустошаныя, скалечаныя і спітыя асобы. Гэтыя характары тыпалагічна блізкія тым «бамжам», якіх вывеў у сваім «Зломе» А. Дудараў, і «цэзарам» з чарнобыльскай зоны, апісаных Віктарам Карамаза-вым у аповесці «Краем белага шляху».

Біблейскія інтанацыі твора стасуюцца з яго апакаліптычнымі матывамі. Паўтараецца скразны матыў шэрага твораў В. Казько -- зруйнаванне Эдэму. На гэты раз тэма агульналюдскага граху раскрываецца ў прыпавесці пра чорнага бусла, якую распавядае сваёй унучцы стогадовая бабуля. Лёс бусла, які ў часы раю зямнога навучыўся лятаць, адарваўся ад матухны-зямлі і не сягнуў да неба, атаясамліваецца з трагічным і, магчыма, памылковым выбарам, які зрабіла чалавецтва, стварыўшы тэхнакратычную цывілізацыю.

Характары і вобразы герояў п'есы А. Дударава "Вечар"

Творчасць Аляксея Дударава вылучаецца непадробнай шчырасцю, імкненнем знайсці адказы на надзённыя пытанні жыцця. Драматург звяртаецца да вечнага ў сучасным існаванні кожнага, жыццёвыя, немудрагелістыя сітуацыі асэнсоўвае па-філасофску. «...Жыццё — выпрабаванне чалавека на чалавечнасць. I ўвечары павінна свяціць сонца», — так сказаў пра сваю п'есу «Вечар» А. Дудараў.

У «неперспектыўнай» вёсцы Вежкі засталіся толькі трое старых — Ганна, Васіль Мульцік і Мікіта Гастрыт. Па-рознаму прайшло іх жыццё. Ганна ўвесь час, як і Мульцік, працавала на зямлі. Ні адпачынку, ні радасці не ведала. У вайну і пад бомбамі ляжала, і ў сваей хаце гарэла, траіх дзяцей пахавала за адзін месяц. I апошні сын Віцёк нейкі няўдалы атрымаўся — цягне лес у турме. Але Ганна не азлобілася на жыццё. Яна толькі стомлена думае: «Рабіла, рабіла, рабіла; а на гэтым свеце няма чаго пакінуць... I нашто нарадзілася?»

Навошта нарадзіўся, ведае Мульцік. У яго таксама нялёгкі лес. Ён «тры вайны адпляскаў, піабляй махноўцы секлі, кулакі ў трыццаць другім цвікамі да крыжа прымалацілі, на фінскай ногі адмарозіў, у партызанах немцы расстрэльвалі, потым ваяваў — два разы параніла, тры разы кантузіла. I гэта яшчэ не ўсё! Двух дзетак за вайну пахаваў, і ніпічымніца пасляваенная была, і хату пярун паліў, і карова здыхала, і жонка памерла, і сын апошні гадоў пяць пісем не піша». Гора ўзмацніла душу Васіля, надзяліла яго вялікім багаццем, дабрынёй, якая, колькі ні раздавай, не вычэрпваецца, як той калодзеж, што некалі паіў усю вёску. Ад Мульціка ідзе да людзей цеплыня, спачуванне. Ён бачыць, як чакае Ганна весткі ад свайго няўдалага сына, і піпіа ад імя Віцька ліст на радыё, каб перадалі для маці яе любімую песню. I якая паэтычная, тонкая і ўзнёслая душа адкрываецца ў яго, калі ён кажа пра ласкавыя матчыны рукі, што пяклі самы смачны хлеб, пра родную хату і бярозкі пад акном. Мульцік — паэт і ў адносінах да зямлі-карміцелькі, і да сонца, якое для яго вышэй і магутней нават за бога, таму што бог карае, а Сонца дае жыццё раслінам, і жывёлам, і чалавеку. Мульцік не моліцца сонцу, ён размаўляе з ім, як з блізкім. Ён добра ведае, што нарадзіўся на Зямлі, каб сагрэць яе сваей душой, каб працаваць, хлеб расціць. Для яго шчасце не ў сытасці і не ў бяздзейнасці: «Шчасце з чужых рук заўсёды кіслае... Шчасце самому рабіць трэба». Мульцік ніколі не ішоў насуперак сваім перакананням, пацверджаным жыццём папярэдніх пакаленняў поглядам. I легка ў яго на сэрцы нават перад немінучай смерцю. У Мульціку і Ганне ўвасоблена гармонія натуральнага жыцця.

Менавіта ў вобразах Васіля і Ганны раскрываюцца прыродная мудрасць, далікатнасць, чысціня пачуццяў чалавека. Старыя з болем думаюць, што няма каму перадаць мудрасць, жыццёвы вопыт, што выстудзяцца іх хаты і зарасце сцяжынка да іх Вежак, перасохне чысты калодзеж, бо ніхто не будзе браць з яго вады. Яны хвалююцца, што парушацца прыродныя сувязі і асірацее зямля продкаў. I не так адзіноцтва мучыць старых, як тое, што зямля застанецца ў адзіноце.

П'еса «Вечар» прасякнута цёплым гумарам, лірычнасцю. Адухоўленыя блізкасцю да прыроды героі А. Дударава ўвасабляюць гармонію спрадвечнага вясковага жыцця з яго высокімі патрабаваннямі і крытэрыямі.

Аляксей Ануфрыявiч Дудараў
(нарадзiўся 6 чэрвеня 1950)

РАДАВЫЯ

Драматычная балада ў дзвюх дзеях
Сучасную драматургiю нельга ўявiць без творчасцi Аляксея Дударава, аўтара
вядомых п'ес “Выбар”, “Вечар”, “Парог”, “Радавыя”, “Адцуранне”. Аляксей
Дудараў пачынаў свой творчы шлях як празаiк.
У п'есе “Вечар” адчуваецца боль i трывога за лёс непеспектыўных вёсак.
Героi яе — Ганна, Масiль?Мульцiк, Мiкiта?Гастрыт — пражылi аднолькавыя па
працягласцi, але розныя па сэнсе жыццi. Добрая i спагадлiвая Ганна не можа
жыць без працы: Корпаецца ў градах, ганяе на пашу казу. Дажывае яна свой
век адна: не ўтрымаiся на бацькоўскай зямлi яе няўдзячны сын.
Васiль?Мульцiк — чалавек шчыры, даверлiвы, улюблённы i жыццё. Ён здаецца
дзiваком, бо размаўляе з сонцам i тэлевiзарам, хоча, каб старшыня калгаса
выкарыстаў яго паслугi ў якасцi жывога барометра. Дзiватства яго
абумоўлена адкрытасцю характару, iмкненнем жыць у згодзе i зладжанасцi з
прыродай i навакольным светам. Зусiм iншы вобраз Мiкiты?Гастрыта. Гэта
складаны i супярэчлiвы чалавек, якi жыве не па ўласным сумленнi, а па
застарэлых, фальшыва?казённых прынцыпах. У гады калектывiзацыi ён
“выкарчоўваў“ кулакоў, змагаўся з аднаасобнiкамi. Мiкiта толькi выконваў
загады, i тут няма яго вялiкай вiны. Але Мiкiта напiсаў данос на
Васiлёвага брата Андрэя ўжо не па загадзе, а па ўласнай iнiцыятыве. I не
таму, што бычыў у iм ворага, а таму, што Андрэй збiраўся засылаць сватоў
да яго будучай жонкi. Пакаянне Мiкiты запозненае, непаслядоўная.
Застарэлыя звычкi мацнейшыя за сумлненне. Для герояў п'есы “Вечар” надышоў вечар жыцця, калi можна раздумваць аб пражытым, аб сэнсе чалавечага жыцця ўвогуле. У гэтых роздумах i боль за скалечаны лёс, за стан сучаснай вёскi, i пакаянне. Пытанне ж пакарання за канкрэтную вiну Мiкiты здымаецца ў сувязi са смерцю персанажа.
П'еса Аляксея Дударава “Радавыя” прысвечана паказу Вялiкай Айчыннай вайны
як сусветнай, агульналюдскай бяды. Аўтар паказвае не толькi гераiзм
людзей, нязломнасць iх волi, але i тое, якой цаной была заваёвана
перамога. Героямi яе з'яўляюцца пяць радаых салдат (Дзерваед, Бушцец,
Салянiк, Дугiн, Лёнька Адуванчык), якiя на сваiх плячах вынеслi ўвесь
цяжар вайны. У кожнага з iх свой лёс, свая трагедыя. На вачах у Дзерваеда
фашысты спалiлi жонку i маленькага сына. Але гора не зрабiла салдата
жорсткiм, бязлiтасным, аб чым сведчыць выпадак з хворым нямецкiм
хлопчыкам, якому Дзерваед аддаў свой салдацкi паёк. Бушцец, якi пайшоў на
вайну з вясельнага стала, наадварот, зрабiўся злым, помслiвым, здольным
застрэлiць кожнага немца. Складаны лёс у Салянiка, якому вера не дазваляе
страляць у людзей, забiваць iх. Па?бацькоўску адносяцца салдаты да
семнаццацiгадовага Лёнькi Адуванчыка, на вачах у якога фашысты забiлi мацi
i сястрычку. Дугiн, за плячыма якога разжалаванне, рененне, штрафны
батальён, становiцца Героем Савецкага Саюза. На шчасце, даўняя ўзнагарода
знайшла Дугiна, але, нажаль, салдат гiне ў апошнi дзень вайны. П'еса
“Радавыя” гучыць як рэквiем па ўсiх, хто загiнуў у гады ваеннага
лiхалецця.
Дудараў Аляксей Ануфрыявiч нарадзiўся 6 чэрвеня 1950 года ў весцы Кляны
Дубровенскага раена. Беларускi празаiк i драматург. З 1972 па 1976 год
вучыўся ў Беларускiм тэатральна?мастацкiм iнстытуце. З 1970 па 1972 год
працаваў слесарам на Полацкiм нафтаперарабатываючым заводзе, з 1976 па
1979 — у Беларускiм тэатры юнага гледача. З 1979 года Дудараў стал членам
сцэнарна-рэдакцыйнай калегii студыi “Тэлефiльм”, што ў Мiнску. Пачаў
друкавацца ў 1973 годзе. Выдаў зборнiкi “Святая птушка”, “Сiнявочка”. У
сваiх апавяданнях Дудараў закранае вострыя маральна?этычныя праблемы,
арганiчна спалучае лiрызм i гумар. Творам для дзяцей, надрукаваным ў
зборнiку “Сiнявочка”, уласцiва ўмоўна?алегарычная вобразнасць, арыентацыя
на фальклорную стылiстыку. Па яго сцэнарыях пастаўлены кароткаметражныя
(“Кола”, “Дэбют”, “Бусляне”) i мастацкiя (“Суседзi“, “Белыя росы”) фiльмы.
Таксама Дудараў iнсцэнiраваў раман М. Астроўскага “Як гартавалася сталь”.
Аўтар п'ес “Выбар”, “Апошнi ўзлет”, “Вечар”, “Радавыя”, ў якiх
расказваецца пра гераiчны характар савецкiх воiнаў. П'еса “Парог” пра лес
чалавека, якi не здолеў выбраць правўльны жыццевы шлях. Творы Дударава
выдавалiся ў перакладзе на рускую мову. Узнагароджаны прымiяй Ленiнскага
камсамола ў 1982 i 1984 гадах.
“Радавыя”
Калi кожнага савецкага чалавека, што загiнуў у бойцы з фашызмам,
ушанаваць мiнутай маўчання, давядзецца маўчаць 38 гадоў.
Гэтыя радкi былi ўзяты эпiграфам да п'есы Аляксея Дударава “Радавыя”.
Сапраўды, Вялiкая Айчынная вайна забрала шмат жыхароў Савецкага Саюза.
Слявянскiя народы страцiлi кожнага чацьвёртага жыхара. Шмат помнiкаў,
музеяў, мемарыяльных комплексаў нагадваюць нам пра гэтыя чорныя днi.
Многiя беларускiя, рускiя, украiнскiя пiсьменнiкi, паэты, рэжысёры
прысвяцiлi свае творы гэтым чорным старонкам жыцця савецкага народа свае
фiльмы, аповесцi, вершы, апавяданнi, п'есы.
Аляксей Дудараў напiсаў сваю п'есу “Радавыя”, у якой апiсваецца жыцце
салдат з андаго аддзялення.
Дзейныя асобы:
Дугiн — Камандзiр аддзялення. У час вайны быў наказаны — званне панiзiлi
да радавога, але потым зноў вярнулi.
Дзерваед — Салдат. Яму каля 30-40 год. Сам ён ўвесь сiвы, нават бровы
сiвыя. Змучаныя вочы ўвесь час глядзяць пад ногi. Яго жонку i сына забiлi
фашысты. Ён амаль адзiны з аддзялення, хто дажыў да перамогi.
Мар'я — Загiнуўшая жонка Дзерваеда. З'яўляецца ўся ў белым, з дзiцём на
руках. Нiбы не можа дараваць Дзерваеду сваёй смерцi.
Бушцец — Салдат. Яго бацьку, мацi, маленькiх сястрычак забiлi немцы. Яго
ўзялi ў салдаты на ягонам вяселлi. Лiчыць, што жонку яго немцы спалiлi ў
канцлагеры. Амаль у канцы п'есы быў забiты ад выпадковага стрэлу.
Салянiк — Салдат. Але пад час вайны ён нiкога не забiў. Ен — чалавек, якi
верыць у Бога. Лiчыць, што забойства, якое б яно не было: цi то на вайне,
цi то пры iншых абставiнах, — грэх. За гэта яго адправiлi пад трыбунал. Адуванчык — Хутчэй не салдат, а салдацёнак. Сапраўднае iмя — Ленька. На
першых старонках ён выглядзiць амаль камiчна: у рукапашнай немец яго моцна
укусiў за вуха. У дзяцiнстве цыганка яму нагадала, што яго не будуць браць
агонь i кулi, але ад вады ён можа загiнуць. Падлетак, якi амаль нараўне з
ўсiмi салдатамi змагаўся з ворагам. Ён хоча, каб яго лiчылi дарослым. Калi
ў памяць аб загiнуўшых таварышах салдаты кураць цi п'юць, Ленька патрабуе,
каб яму далi папiросу цi чарку. Праз некаторы час, не гледзячы на моцнае
супрацiўленне, яго адправiлi ў тыл.
Лiда — Санiтарка з аддзялення. Усе да яе “лiплi“. Але яна была закахана ў
Адуванчыка. Частавала яго шакаладам. Спачатку адносiлася да яго як да
сына, але потым казала, што хоча нарадзiць “колькi на руках у яе памерла…
колькi сама забiла”. Яна казала Адуванчыку, што “зробiць яму закляцце ад
вады”. Сапраўды, у час бамбёжкi ён з Лiдай упалi ў рэчку. Ён не патануў,
але “у яе толькi каленi мiльганулi“.
Вера — Жонка Дугiна. Ёй прыйшла “пахаронка”, нiбы Дугiн загiнуў i быў
пахаваны ў брацкай магiле. Гэта сачынiў сам Дугiн. Пахаронцы Вера не
паверыла. Яна ўбачыла сон, дзе яе муж быў жывы. Потым Дугiн прызнаўся ёй,
што быў закаханы ў Лiду.
Лейтэнант — Прыяцель Веры. Ён знайшоў Дугiна. Сам ён лiчыў, што Дугiн хоча
перабрацца да немцаў.
Люська
Жанчына — Былыя ваеннапалонныя. Мне думаецца, што Люська — жонка Бушцеца.
Люська не пазнала Бушцеца, але ён пазнаў яе калi ўбачыў. Дачку жанчыны,
Гальку, забралi фашысты каб вучыцца аперацыi рабiць. Пасля гэтага жанчына
якога мужчыну не сустрэне — за сваю Гальку сватае.
Тэлефанiст — Мiхаiл. Загiнуў у пачатку п'есы.
Глуханямы — Падлетак. Нямецкi снайпер. Смяротна паранiў Дугiна.
Пачынаецца апавяданне з апiсання “перапынку” пасля боя. У гэтым баi
загiнуў тэлефанiст Мiхал. У памяць аб iм салдаты закурылi ягоныя папiросы.
Нехта ўспамнiў, як Мiхал збiраўся ў дзень перамогi выкурыць папiросу перад
Гiтлерам, а акурак затушыць у яго на iлбе.
У п'есе паказваецца жыцце салдат у час вайны, у час, калi наступалi немцы,
у час вызвалення нашай Радзiмы.
Мужнасць савецкiх воiнаў, iх патрыятызм, салдацкая узаемадапамога
дапамаглi перамагчы фашысцкага звера.
Жыхары Германii ставяцца ў поўнае супрацьпастаўленне савецкiм людзям.
Фашысты забiвалi савецкiх дзяцей, старых, жанчын. Дугiн жа кажа: “Сустрэну
дзяцей тых, хто палiў тваю Мар'ю, — я iх не зачаплю! Руку сабе да локця
адсяку, але не зачаплю!”. Калi савецкiя воiны захапiлi Германiю, яны ў
адрозненнi ад немцаў не вялi сябе як гаспадары, не забывалi, што яны “ў
гасцях”. Адна маладая немка, убачыўшы, як у iх хату зайшоў савецкi салдат,
распранулася i прапанавала яму “атрымаць кантрыбуцыю”. Нашы дзяўчаты сябе
сажай мазалi, некаторыя палiлi кiслатой свае твары, каб не дастацца
немцам.
Заканчваецца аповесць тым, як Дзерваед асцярожна паклаў Бушцеца на
падлогу, стаў падымацца сам. I ў той жа момант у праломе ўспыхнула
рознакаляровае зарава. Загрукаталi аўтаматы, вiнтоўкi, пiсталеты. Як салют
па тых, хто толькi што загiнуў. Па апошнiх. Дзерваед як?кольвечы дабраўся
да сцяны, трымаючыся рукой за параненае вайной сэрца. А кананада
нарастала, шырылася, трасiруючыя кулi ляцелi з зямлi да зорак. I з гэтай
канананы вырас немы нечалавеча радасны крык?стогн:”ПО?БЕ?Е?Е?ДА?А?А?А!!!”
Але не чуў наш салдат гэтае доўгачаканае весткi. Не было ў яго сiлы пачуць
гэта. Не бачыў ен таго, як глуханямы нямецкi падлетак знайшоў хлеб i грыз,
прагна грыз яго. Прагна еў рускi салдацкi хлеб. А Дзерваед плакаў. Горка,
няўцешна. Грымеў салют над усёй зямлёй, радавалiся ўсе людзi.
I ўзнiкла Жанчына з дзiцем, i стала наблiжацца да салдата. I падышла,
трымаючы на руках свае дзiця, сваё прадаўжэнне на гэтай зямлi. Падышла
зусiм блiзка да свайго мужа i салдата i спынiлася, каб суцешыць яго.
Грымеў салют. А далёка ад свайго разбуранага дома, далёка ад спаленай
зямлi сваёй сядзеў i плакаў просты салдат. Салдат?пераможца. Радавы.

РАДАВЫЯ

“Радавыя”

алi кожнага савецкага чалавека, што загiнуў у бойцы з фашызмам, ушанаваць мiнутай маўчання, давядзецца маўчаць 38 гадоў.

Гэтыя радкi былi ўзяты эпiграфам да п'есы Аляксея Дударава “Радавыя”. Сапраўды, Вялiкая Айчынная вайна забрала шмат жыхароў Савецкага Саюза. Слявянскiя народы страцiлi кожнага чацьвёртага жыхара. Шмат помнiкаў, музеяў, мемарыяльных комплексаў нагадваюць нам пра гэтыя чорныя днi. Многiя беларускiя, рускiя, украiнскiя пiсьменнiкi, паэты, рэжысёры прысвяцiлi свае творы гэтым чорным старонкам жыцця савецкага народа свае фiльмы, аповесцi, вершы, апавяданнi, п'есы.

Аляксей Дудараў напiсаў сваю п'есу “Радавыя”, у якой апiсваецца жыцце салдат з андаго аддзялення.

Дзейныя асобы:
Дугiн — Камандзiр аддзялення. У час вайны быў наказаны — званне панiзiлi да радавога, але потым зноў вярнулi.
Дзерваед — Салдат. Яму каля 30-40 год. Сам ён ўвесь сiвы, нават бровы сiвыя. Змучаныя вочы ўвесь час глядзяць пад ногi. Яго жонку i сына забiлi фашысты. Ён амаль адзiны з аддзялення, хто дажыў да перамогi.
Мар'я — Загiнуўшая жонка Дзерваеда. З'яўляецца ўся ў белым, з дзiцём на руках. Нiбы не можа дараваць Дзерваеду сваёй смерцi.
Бушцец — Салдат. Яго бацьку, мацi, маленькiх сястрычак забiлi немцы. Яго ўзялi ў салдаты на ягонам вяселлi. Лiчыць, што жонку яго немцы спалiлi ў канцлагеры. Амаль у канцы п'есы быў забiты ад выпадковага стрэлу.
Салянiк — Салдат. Але пад час вайны ён нiкога не забiў. Ен — чалавек, якi верыць у Бога. Лiчыць, што забойства, якое б яно не было: цi то на вайне, цi то пры iншых абставiнах, — грэх. За гэта яго адправiлi пад трыбунал.
Адуванчык — Хутчэй не салдат, а салдацёнак. Сапраўднае iмя — Ленька. На першых старонках ён выглядзiць амаль камiчна: у рукапашнай немец яго моцна укусiў за вуха. У дзяцiнстве цыганка яму нагадала, што яго не будуць браць агонь i кулi, але ад вады ён можа загiнуць. Падлетак, якi амаль нараўне з ўсiмi салдатамi змагаўся з ворагам. Ён хоча, каб яго лiчылi дарослым. Калi ў памяць аб загiнуўшых таварышах салдаты кураць цi п'юць, Ленька патрабуе, каб яму далi папiросу цi чарку. Праз некаторы час, не гледзячы на моцнае супрацiўленне, яго адправiлi ў тыл.

Лiда — Санiтарка з аддзялення. Усе да яе “лiплi“. Але яна была закахана ў Адуванчыка. Частавала яго шакаладам. Спачатку адносiлася да яго як да сына, але потым казала, што хоча нарадзiць “колькi на руках у яе памерла… колькi сама забiла”. Яна казала Адуванчыку, што “зробiць яму закляцце ад вады”. Сапраўды, у час бамбёжкi ён з Лiдай упалi ў рэчку. Ён не патануў, але “у яе толькi каленi мiльганулi“.

Вера — Жонка Дугiна. Ёй прыйшла “пахаронка”, нiбы Дугiн загiнуў i быў пахаваны ў брацкай магiле. Гэта сачынiў сам Дугiн. Пахаронцы Вера не паверыла. Яна ўбачыла сон, дзе яе муж быў жывы. Потым Дугiн прызнаўся ёй, што быў закаханы ў Лiду.

Лейтэнант — Прыяцель Веры. Ён знайшоў Дугiна. Сам ён лiчыў, што Дугiн хоча перабрацца да немцаў.

Люська

Жанчына — Былыя ваеннапалонныя. Мне думаецца, што Люська — жонка Бушцеца. Люська не пазнала Бушцеца, але ён пазнаў яе калi ўбачыў. Дачку жанчыны, Гальку, забралi фашысты каб вучыцца аперацыi рабiць. Пасля гэтага жанчына якога мужчыну не сустрэне — за сваю Гальку сватае.

Тэлефанiст — Мiхаiл. Загiнуў у пачатку п'есы.

Глуханямы — Падлетак. Нямецкi снайпер. Смяротна паранiў Дугiна.

Пачынаецца апавяданне з апiсання “перапынку” пасля боя. У гэтым баi загiнуў тэлефанiст Мiхал. У памяць аб iм салдаты закурылi ягоныя папiросы. Нехта ўспамнiў, як Мiхал збiраўся ў дзень перамогi выкурыць папiросу перад Гiтлерам, а акурак затушыць у яго на iлбе.

У п'есе паказваецца жыцце салдат у час вайны, у час, калi наступалi немцы, у час вызвалення нашай Радзiмы.

Мужнасць савецкiх воiнаў, iх патрыятызм, салдацкая узаемадапамога дапамаглi перамагчы фашысцкага звера.

Жыхары Германii ставяцца ў поўнае супрацьпастаўленне савецкiм людзям. Фашысты забiвалi савецкiх дзяцей, старых, жанчын. Дугiн жа кажа: “Сустрэну дзяцей тых, хто палiў тваю Мар'ю, — я iх не зачаплю! Руку сабе да локця адсяку, але не зачаплю!”. Калi савецкiя воiны захапiлi Германiю, яны ў адрозненнi ад немцаў не вялi сябе як гаспадары, не забывалi, што яны “ў гасцях”. Адна маладая немка, убачыўшы, як у iх хату зайшоў савецкi салдат, распранулася i прапанавала яму “атрымаць кантрыбуцыю”. Нашы дзяўчаты сябе сажай мазалi, некаторыя палiлi кiслатой свае твары, каб не дастацца немцам.

Заканчваецца аповесць тым, як Дзерваед асцярожна паклаў Бушцеца на падлогу, стаў падымацца сам. I ў той жа момант у праломе ўспыхнула рознакаляровае зарава. Загрукаталi аўтаматы, вiнтоўкi, пiсталеты. Як салют па тых, хто толькi што загiнуў. Па апошнiх. Дзерваед як­?кольвечы дабраўся да сцяны, трымаючыся рукой за параненае вайной сэрца. А кананада нарастала, шырылася, трасiруючыя кулi ляцелi з зямлi да зорак. I з гэтай канананы вырас немы нечалавеча радасны крык?стогн:”ПО?БЕ?Е?Е?ДА?А?А?А!!!” Але не чуў наш салдат гэтае доўгачаканае весткi. Не было ў яго сiлы пачуць гэта. Не бачыў ен таго, як глуханямы нямецкi падлетак знайшоў хлеб i грыз, прагна грыз яго. Прагна еў рускi салдацкi хлеб. А Дзерваед плакаў. Горка, няўцешна. Грымеў салют над усёй зямлёй, радавалiся ўсе людзi.

I ўзнiкла Жанчына з дзiцем, i стала наблiжацца да салдата. I падышла, трымаючы на руках свае дзiця, сваё прадаўжэнне на гэтай зямлi. Падышла зусiм блiзка да свайго мужа i салдата i спынiлася, каб суцешыць яго. Грымеў салют. А далёка ад свайго разбуранага дома, далёка ад спаленай зямлi сваёй сядзеў i плакаў просты салдат. Салдат?пераможца. Радавы.