Вялізная памылка цёткі Мардж 6 страница

Ён шчэ раз безвынікова паспрабаваў выцягнуць свой меч. Спроба забрацца вершкі на сваю тлустую лашадку яму таксама не ўдалася. Таму ўрэшце ён крыкнуў:

- Пешшу, мае яснавяльможныя паны і паненкі, наперад!

І ён пабег ў левы бок сваёй карціны, моцна ляскаючы панцырам, і схаваўся з вачэй.

Яны паспяшаліся за ім па калідоры, рухаючыся па гуку яго даспехаў. Час ад часу яны заўважалі, як ён праносіўся па чарговай карціне.

- Узмацніце свае сэрцы, самае небяспечнае яшчэ наперадзе!- крычаў рыцар, калі прабег па карціне, што вісела ля вузкіх спіральных сходаў, напалохаўшы гурток жанчын у крыналінавых сукнях.

Гучна пыхкаючы, Гары, Рон і Герміёна падымаліся па вітых сходах, з кожным крокам адчуваючы, як круціць іх галовы. Нарэшце яны пачулі зверху нечы гоман і зразумелі, што дасягнулі класа.

- Бывайце!- усклікнуў вершнік, высоўваючы сваю галаву з карціны, на якой месціліся злавесныя з выгляду манахі.- Бывайце, мае браты па зброі! Памятайце, што калі вам раптам спатрэбіцца хтось шляхетны сэрцам і сталёвы жыламі, сэр Кэдаган заўжды да вашых паслугаў!

- Так, мы абавязкова паклічам вас,- прамармытаў Рон, калі сэр Кэдаган знік з вачэй,- Калі нам раптоўна спатрэбіцца нехта зшалеўшы.

Яны падняліся апошнія некалькі крокаў і выйшлі да невялічкай пляцоўкі, дзе ўжо месцілася большасць класа. Але там не было аніводных дзвярэй. Раптам Рон штурхануў Гары і паказаў яму на столь, дзе быў люк з латуннай таблічкай.

- Сібіла Трэлані, настаўнік вяшчунства,- прачытаў Гары.- Але як мы туды трапім?

Нібы ў адказ на яго словы люк адчыніўся, і зверху пад ногі Гары спусцілася срэбная вяровачная лесвіца. Усе сціхлі.

- Пасля цябе,- выскаліўшыся, сказаў Рон, і Гары першы пачаў падымацца ўгору.

Падняўшыся, ён трапіў у самы дзівосны па выглядзе класны пакой, які некалі бачыў; ён больш нагадваў нешта сярэдняе паміж паддашкам і старамоднай кавярняй. Усярэдзіне невялічкага пакою месцілася не менш за дваццаць круглых сталоў, абстаўленых навокал паркалёвымі крэсламі і пухлымі пуфікамі. Вокны былі занавешаныя фіранкамі, а шматлікія лямпы задрапіраваны цёмна-чырвоным кашнэ, таму ў пакоі панавала бляклае барвяное святло. У кабінеце было задушліва спякотна, у коміне палаў агонь, а вялізны медны імбрык, што грэўся ў ім, выдзяляў цяжкі ванітны пах. Паліцы, што віселі на круглых сценах былі ўшчэнт забітыя пыльным пер’ем, недагаркамі свечак, шматлікімі пакетамі з разарванымі ігральнымі картамі, серабрыстымі магічнымі крышталямі і масіўнымі кубкамі.

Хутка з-за пляча Гары паказаўся Рон, а пасля і ўвесь клас. Вучні перашэптваліся.

- Дзе яна?- спытаўся Рон.

Аднекуль з цені раздаўся мягкі містычны голас:

- Вітаю,- прамовіў ён.- Як добра, нарэшце ўбачыць вас у плоці.

Гары раптоўна заўважыў у кутку нейкую велізарную інсекту. Але тут прафесарка Трэлані выйшла ў святло коміна, і ўсе ўбачылі вельмі хударлявую жанчыну ў вялізных акулярах, што ў некалькі разоў павялічвалі памер яе вачэй. Яна была загорнута ў тонкі паўпразрысты зіхоткі шаль. Незлічоная колькасць ланцужкоў і караляў абвівала яе танюткую шыю, а рукі былі упрыгожаны безліччу бранзалетаў і кольцаў.

- Сядайце, мае вы дзіцянятачкі, сядайце,- прамовіла яна і вучні прыняліся ўсаджвацца на крэслы ці пуфікі вакол сталоў. Гары, Рон і Герміёна селі разам.

- Запрашаю на заняткі па Вяшчунстве,- працягвала яна, прысаджваючыся ў старажытнае крэсла паблізу коміна.- Я прафесар Трэлані. Мы ніколі не бачыліся раней. Я лічу, што празмернае спусканне да штурханіны і мітусні асноўнай школы засцілае маё унутранае вока.

Ніхто нічога не адказаў ёй на гэтую незвычайную заяву, таму Трэлані далікатна паправіла свой шаль і працягвала:

- Дык вось, вы абралі для вывучэння самае складанае з магічных мастацтваў. Але вымушана вас адразу папярэдзіць, калі вы не маеце ўнутраннага зроку, я мала чаму магу навучыць вас. Толькі таму, што напісана на гэты конт у падручніках...

Пры гэтых словах Гары з Ронам, усміхаючыся, паглядзелі на Герміёну, напалоханую весткай аб тым, што ў Вяшчунстве кнігі будуць для яе слабымі памочнікамі.

- Шмат хто з чараўнікоў і вядзьмарак здольны выклікаць гучныя выбухі, таямнічыя водары ці раптоўна знікаць, але ніхто з іх не ў стане прыўзняць вэлюм з таямніц будучыні.- прафесарка Трэлані павяла сваімі вачыма ўздоўж знерваваных тварыкаў вучняў.- Ані кожнаму даецца падобны дарунак. Вось ты, хлопчык,- прамовіла яна Нэвілу, які амаль што зваліўся са свайго пуфіка,- ці ў цябе добрая бабуля?

- Лічу, што так,- калоцячыся, адказаў Нэвіл.

- Я ў гэтым не ўпэўнена. Ва ўсялякім выпадку ў яе адносінах да цябе, любы мой,-сказала прафесарка, яе доўгія смарагдавыя завушніцы ззялі ў святле полымя. Нэвіл зглынуў, а прафесарка спакойна працягвала.- У гэтым годзе мы будзем разглядаць асноўныя метады варажбы. Першай нашай тэмай будзе чытанне па гарбаце, а потым мы пярэйдзем да хірамантыі. Дарэчы, мае дзіцятка,- звярнулася Трэлані да Парваці Паціл,- сцеражыся рудавалосага.

Парваці з жахам паглядзела на Рона, што сядзеў за яе спінаю і адсунула сваё крэсла.

- У летнім семестры,- працягвала прафесарка,- мы пярэйдзем да крышталёвага шару... калі скончым вывучаць вогненныя азнакі. На жаль, у лютым заняткі прыйдзецца прыпыніць з-за эпідэміі на грып. Я сама тады згублю голас. А на пасхальных вакацыях адзін з нас пакіне заняткі назаўжды.

У класе запанавала напружаная цішыня, якая быццам таксама была адкрыта для настаўніцы.

- Я буду вельмі ўдзячна, любая,- звярнулася яна да Лавендры Браўн, якая заціснулася ў спінку свайго крэсла,- калі ты перадаш мне вунь той вялізны срэбны імбрык.

Лавендра з палёгкай на твары паднялася, зняла з паліцы імбрык і паклала яго на стол перад Трэлані.

- Дзякуй, мае дзіця. А то чаго ты страшышся... адбудзецца ў пятніцу шаснаццатага кастрычніка.

Лавендра ўздрыганулася.

- А цяпер я б хацела, каб вы падзяліліся на пары. Здыміце кубкі з паліцы і падыходзьце да мяне, каб я іх напоўніла гарбатай. Затым сядайце на свае месцы і пійце, пакуль не застанецца толькі крышачку на дне. Пасля пракруціце іх тры разы ў левы бок і развярніце на сподак дном угору, пачакайце, калі сцячэ апошняя гарбата і перадайце кубкі сваім паплечнікам для чытання. Узоры для чытання вы знойдзеце на старонках пяць і шэсць “Развуалявання будучыні”. Я буду рухацца паміж вамі і даваць сія-тыя падказкі і інструкцыі. А яшчэ, даражэнькі...- перахапіла яна руку Нэвіла, калі той падняўся,- пасля таго, як разаб’еш першы кубак, ці не зробіш ласку ўзяць адзін з блакітных. Ружовыя – мае ўлюбёныя.

І насамрэч не паспеў Нэвіл дацягнуцца да паліцы з кубкамі, як адчуўся грукат разбітага парцаляну. Прафесарка Трэлані схапіла савок і венік, каб прыбраць.- Адну з блакітных, калі ты не супраць, сонейка... дзякуй...

Гары і Рон запоўніўшы свае кубкі, вярнуліся на месца і паспрабавалі, як мага хутчэй выпіць сваю, моцна гарачую гарбату. Пракруцілі кубкі тры разы, як раіла настаўніца, пачакалі, пакуль сальюцца рэшткі, і перадалі кубкі адно аднаму.

- Так,- спытаўся Рон, калі яны адчынілі падручнікі на адпаведных старонках,- што ты там бачыш у маім кубку?

- Купу вільготнай карычневай рэчавіны,- адказаў Гары. Моцны пах духмянасцяў у пакоі прымушаў яго адчуваць сябе сонным і дурным.

- Пашырце вашу свядомасць, мае дзіцяняткі, і дазвольце вашым вачам бачыць праз будзённасць,- усклікнула прафесарка Трэлані скрозь змрок.

Гары паспрабаваў узяць сябе ў рукі.

- Так, я бачу нешта нагадваючае скажонны крыж,- прамовіў ён і, пракансультаваўшыся з “Развуаляваннем Будучыні”, дадаў,- “Крыж” азначае, што ты будзеш мець “выпрабаванні і пакуты”... прабач, канешне... але тут ёсць нешта, што нагадвае сонца. Гэта... “Сонца” азначае “вялізнае шчасце”... так што, будзеш ты мець, як выпрабаванні з пакутамі, так і моцнае шчасце...

- Лічу, што табе тэрмінова патрэбна тэставанне ўнутранага вока,- прамовіў Рон, і яны абодва ледзь не задушыліся ад смеху, бо прафесарка нават паглядзела ў іх бок.

- Мая чарга...- Рон зірнуў у Гарын кубак, на яго твары з’явіліся зморшкі намаганняў.- Я бачу кроплю з нейкай рысачкай, выглядае, нібы галава ў кацялку,- прамовіў ён,- Магчыма, у будучым ты будзеш працаваць у Міністэрстве магіі...

Ён развярнуў кубак іншым бокам.

Але ж калі паглядзець з гэтага боку, больш падобна на жолуд... як?- ён зірнуў у свой экзэмпляр “Развуалявання Будучыні”.- “Спадчына, нечаканая груда золата”. Выдатна, потым пазычыш мне крышачку. А тут што?- ён развярнуў кубак яшчэ раз,- выглядае, як нейкая жывёліна. Так, гэта яго галава... падобна на гіпапатама... не на аўцу...

Прафесарка Трэлані круцілася паблізу, калі Гары чарговы раз пырхнуў ад смеху.

- Дазволь мне зірнуць, мой любы,- яна перагнулася праз плячо Рона і схапіла з яго рук Гарын кубак. Усе сціхлі і пачалі ўважліва назіраць на яе.

Прафесарка Трэлані ўважліва глядзела ў кубак, паварочваючы яго супраць гадзіннікавай стрэлцы.

- Сокал... мой даражэнькі, ты маеш смяротнага ворага.

- Але пра гэта і так ўсе ведаюць,- прамовіла Герміёна гучным шэптам. Прафесарка са здзіўленнем утаропілася на яе.

- Зразумела ж,- працягвала Герміёна,- усе ведаюць пра Гары і Самі Ведаеце Каго.

Гары і Рон ўтаропіліся на яе адначасова здзіўлена і захоплена, яны аніразу не бачылі, каб Герміёна падобным чынам размаўляла з настаўнікам. Прафесарка не звярнула на яе аніякай увагі. Яна яшчэ раз паглядзела ў Гарын кубак і працягвала.

- Булава... атака. А маё ты дзіця, гэта вельмі нешчаслівы кубак...

- А я лічыў, што там кацялок,- сарамліва сказаў Рон.

- Чэрап... на тваім шляху небяспека, мой любы...

Усе суцішыліся і паглядзелі на яе, яна чарговы і апошні раз развярнула кубак, войкнула, а потым закрычала.

Раздаўся звон разбітага парцаляну; Нэвіл разбіў чарговы кубак. Трэлані заняла вольнае крэсла і сваімі бліскучымі рукамі схапілася за сэрца, заплюшчыўшы вочы.

- А мой ты любы, мой бедны хлопчык... не... лепш нічога не казаць... не пытайце мяне...

- Што вы там бачыце, прафесарка?- спытаўся Дын Томас. Усе імгненна падняліся на ногі і, схапіўшы свае падручнікі, накіраваліся да стала Гары і Рона, з усіх бакоў, абляпіўшы крэсла настаўніцы і пазіраючы ў Гарын кубак.

- А мой ты ж даражэнькі,- вялізныя вочы прафесаркі драматычна расплюшчыліся,- у тваім кубку Грым.

- Хто?- спытаўся Гары.

Гары ўпэўніўся, што не адзін ён нічога не зразумеў; Дын Томас стаяў, паціскаючы плячыма, і Лавендра Браўн глядзела збянтэжана, але ўсе астатнія ў жаху прыціснулі рукі да ртоў.

- Грым, мой любы, Грым,- усклікнула прафесарка, якая была сшакаваная тым, што Гары яе не зразумеў.- Вялізны Сабака-Здань, які часта наведвае цвінтары! Мой любы, ён – прадвеснік... самы горшы прадвеснік... прадвеснік смерці!

Унутры Гары ўсё павалілася. Сабака, якога ён бачыў у кнізе “Прадвеснікі смерці” ў краме “Флорыша і Блотса”... сабака ў цяні на Магноліа Крэсэнт... Лавендра Браўн таксама прыціснула, як і астатнія рукі да роту. Усе азіраліся на Гары; акрамя Герміёны, якая паднялася са свайго месца і рушыла да крэсла, на якім сядзела Трэлані.

- Я лічу, што гэта не Грым,- рашуча прамовіла яна.

Прафесарка Трэлані глядзела на Герміёну з ўсёўзвышаючайся агідай.

- Канечне, прабач мяне, мая даражэнечкая, але я бачу, што твая аўра заслабая. Ты маеш занадта малую адкрытась да вібрацый будучыні.

Шымас Фініган стаяў, схіляючы галаву, ці то ў адзін, ці то ў другі бок.

- Гэта, канечне, вельмі падобна на Грыма, але толькі, калі нахіліць галаву ўправа,- прамовіў ён, жмурачы вочы,- але калі нахіліць галаву ў левы бок, фігура больш падобна на асла.

- Ну ці вы вырашылі нарэшце, памру я альбо не?- прамовіў Гары, сам здзівіўшыся падобным словам. Але ўсе вакол стараліся не глядзець на яго.

- Так, думаю час скончыць ўрок,- містычным голасам прамовіла Трэлані.- Калі ласка, прыбярыце за сабой...

У класе моўчкі аддалі кубкі назад настаўніцы і сабралі падручнікі ў торбы. Нават Рон стараўся не глядзець Гары ў вочы.

- Пакуль мы не сустрэліся зноў,- слабым голасам прамовіла Трэлані,- спадзяюся, фартуна будзе спрыяць вам. А ты, мой любы...- звярнулася яна да Нэвіла,- у наступны раз моцна спознішся, так што, каб не адстаць ад усіх астатніх, пазаймайся дадаткова.

Гары, Рон і Герміёна спусціліся па вяровачнай, а потым і вінтавой лесвіцы, працягваючы маўчаць.

Наступным быў урок Ператварэнняў, які вяла прафесарка МакГонагал. Ім спатрэбілася амаль столькі часу, які і на пошукі кабінета па Вяшчунстве, але да пачатку занятку яны паспелі своечасова.

Гары сеў на самай апошняй парце, але адчуваў сябе нібы пад промнем пражэктара; увесь клас употай пазіраў на яго, бы чакаючы, што ён вось-вось імгненна памрэ. Ён амаль не чуў тое, што прафесарка МакГонагал распавядала пра Анімагаў (чараўніках, якія здольны ператварацца на жывёл) і амаль не глядзеў на тое, як прафесарка пры вучнях ператварылася на паласатую кошку з адметнымі плямамі вакол вачэй.

- Што, даліпан, з вамі сёння тварыцца?- з лёгкім хлапком, вярнуўшы сабе чалавечае аблічча і азірнуўшы клас, спыталася МакГонагал.- Не тое, каб для мяне гэта было важкім, але ўпершыню маё ператварэнне не выклікала ў вас грукату апладысментаў.

Усе галовы развярнуліся на Гары, але прысутныя працягвалі маўчаць. Тады руку падняла Герміёна.

- Прабачце, мадам МакГонагал, але першым урокам ў нас было Вяшчунства, мы пілі гарбату і чыталі...

- А, ну канечне ж,- перапыніла яе прафесарка, нахмурыўшыся,- далей можаце не працягваць, міс Грэйнджар. Толькі паведамьце, хто з вас памрэ летась?

Усе галовы імгненна развярнуліся на прафесарку МакГонагал.

- Я,- нарэшце адказаў Гары.

- Зразумела,- прамовіла прафесарка, спыніўшы на хлопцы свае маленькія вочкі.- Але, каб вы ведалі, Потэр, Сібіла Трэлані прадказвае штогод смерць аднаго з вучняў з тых часоў, як яна тут працуе. І, што цікава, аніхто з іх пакуль не памёр. Уява прадвесніцтва смерці, гэта яе ўлюбёны спосаб прывітання новых вучняў. І калі б у мяне не было асаблівасці не казаць анічога дрэннага аб калегах...- МакГонагал перарвала сваю гаворку, дзеці ўбачылі, як пабялелі яе ноздры. Урэшце крыху супакоіўшыся, яна працягвала.- Варажба з’яўляецца адной з самых недасканалейшых галін у магіі. Канечне, я павінна прызнацца, што не надта памяркоўна адношуся да яе. Праўдзівыя прароцтвы вельмі рэдкая з’ява і прафесарка Трэлані...

Яна зноў спыніла размову, а потым працягнула вельмі нудным тонам:

- З майго пункту гледжання, вы, Потэр, выглядаеце дастаткова здаровым, так што прабачце, але хатняе заданне вам прыйдзецца зрабіць. Аднак, запэўніваю вас, што калі вы памрэце, патрабаваць яго выканання я не буду.

Герміёна пачала смяяцца. Гары ж адчуваў сябе значна лепш. Напэўна, усеагульны спалох здарыўся з-за цмянага барвянога святла і дурманлівых пахошчаў у кабінеце прафесаркі Трэлані. Але не ўсе былі ў гэтым упэўненыя. Рон выглядаў усхваляваным, а Лавендра шапнула:

- А што наконт кубка Нэвіла?

Калі Ператварэнні скончыліся, яны далучыліся да натоўпу вучняў, што, грукочучы, нёсся ў галоўную залу на абед.

- Рон, узбадзёрся,- прамовіла Герміёна, штурхаючы да яго блюда з тушаным мясам.- Ці ты не чуў, што сказала прафесарка МакГонагал.

Рон наклаў сабе мяса, але есці не пачынаў.

- Гары,- спытаўся ён ціхім, сур’ёзным голасам,- ты калі-небудзь бачыў вялізнага чорнага сабаку?

- Так, бачыў аднаго,- адказаў Гары.- Той ноччу, калі збег ад Дурслі.

Рон з грукатам упусціў свой відэлец з рук..

- Пэўна ланцужная,- спакойна прамовіла Герміёна.

Рон паглядзеў на Герміёну, быццам раптам звар’яцеў.

- Герміёна, калі Гары бачыў Грыма, гэта... будзе бяда,- прамовіў ён.- Мой... мой дзядзька Біліюс аднойчы ўбачыў аднаго і... і ён памёр праз дваццаць чатыры гадзіны!

- Супадзенне,- бестурботна адказала Герміёна, наліваючы сабе крыху гарбузовага соку.

- Ты не ведаеш, што нясеш,- пачаў злавацца Рон,- Грымаў страшэнна баяцца большасць чараўнікоў!

- Я й думаю,- з ганарлівасцю ў голасе прамовіла Герміёна.- Яны бачаць Грыма і паміраюць з жаху. Грым не прадвеснік, а чыннік смерці! А наш Гары не настолькі дурны, каб убачыўшы сабаку, вырашыць: “Усё. Час вечкам накрывацца”!

Рон, знямеўшы, глядзеў на Герміёну, а яна спакойна адкрыла сваю торбу, дастала з яе новы падручнік па нумералогіі і адкрыла яго, абапёршы на збан з сокам.

- Лічу, што Вяшчунства, вельмі цмяная навука,- прамовіла дзяўчынка, шукаючы адпаведную старонку.- З майго пункту гледжання, яна з большага пабудавана на здагадках.

- Я нічога цмянага не бачыў ў тым кубку!- апантана заявіў Рон.

- Ты не быў у гэтым настолькі ўпэўнены, калі сцвярджаў што бачыш там авечку,- абыякава адказала Герміёна.

- Прафесарка Трэлані сказала, што ў цябе аніякая аўра. Наколькі я памятаю, ты моцна не любіш, калі аказваешся ў нечым аніякай!

Рон крануў балючую тэму. Герміёна зачыніла падручнік гэдак моцна, што кавалкі мяса і морквы разляцеліся па наваколлі.

- Калі быць дасканалай у вяшчунстве – значыць бачыць у камяку гарбаты прадвесце смерці, я не ўпэўнена, што буду вывучаць гэтую навуку занадта доўга! І гэты ўрок быў неверагодна пустым у параўнанні з маімі заняткамі па нумералогіі!

Яна схапіла сваю торбу і рушыла прэч.

Рон, надзьмуўшыся, глядзеў ёй услед.

- Аб чым гэта яна?- спытаўся ён у Гары.- Мы ж яшчэ не займаліся нумералогіяй.

*

Гары быў вельмі шчаслівы пакінуць межы замка пасля абеду. Учорашні дождж скончыўся; неба было чыстым, бледна шэрым, а трава вільгацела і спружыніла пад нагамі, калі яны ішлі на свае першыя заняткі па Доглядзе за магічнымі істотамі.

Рон і Герміёна на працягу ўсяго шляху не размаўлялі адно з адным, Гары моўчкі рушыў побач. Яны ўжо спускаліся па адхонным лужку да хаціны Хагрыда на ўскрайку забароненага лесу, калі Гары раптоўна заўважыў наперадзе тры знаёмыя спіны і зразумеў што займацца яны будуць разам са слізэрынцамі. Малфой нешта распавядаў Крэйбу і Гойлу і нават не чуючы іх размовы, а толькі гледзячы, як тыя смяюцца, Гары ўжо ведаў аб чым ідзе гаворка.

Хагрыд чакаў вучняў ля дзвярэй сваёй хаціны. Ён, які заўжды, быў апрануты ў свой кратовы шынэлек, ля яго ног ляжаў Фанг і па Хагрыдзе было бачна, што яму не церпіцца распачаць заняткі.

- Хуценька, хуценька, варшыцеся!- крыкнуў ён вучням.- Сяннь вы атрымаце неблагую асалоду ад заняткаў! Выдатны ўрок набліжаецца! Усе сабраліся? А цяпер за мной!

У першы момант Гары з непрыемным пачуццём на сэрцы вырашыў, што Хагрыд вядзе іх у лес, бо хлопчык ужо меў пару непрыемных вопытаў у мінулыя гады. Але той, давёўшы вучняў да дрэваў, павёў іх ускрайкам, і праз пяць хвілін яны апынуліся ля чагосьці, што нагадвала загароджу. Аднак там быццам нічога не было.

- Усім сабрац тут, ля плоту,- паклікаў Хагрыд.- Ну вось... Гляньце, каб усім было бачна. А церача давайце адкрыйце свае кніжачкі...

- Як?- сваім абыякава-цягучым голасам спытаўся Драко Малфой.

- Ммм?- у адказ спытаўся Хагрыд.

- Як нам раскрыць нашыя кнігі?- ўдакладніў сваё пытанне Малфой. Ён выцягнуў з торбы свой асобнік Пачварнай кнігі аб пачварах, якая была перавязана даўжэзнай почапкай. Следам за ім пачалі выцягваць падручнікі і іншыя: нехта з іх, як і Гары, перацягнуў іх дзягай, іншыя запхалі іх у тугія мяшкі, а трэція счапілі іх вялізнымі сашчэпкамі.

- Што... няжо аніхто не змог адчыніць сваю кнігу?- у маркоце спытаўся Хагрыд.

Усе разам пахісталі галовамі.

- А не спрабвалі прылашчыць яе,- прамовіў Хагрыд, бы гэта было відавочным.- Бачце...

Ён узяў асобнік Герміёны, сарваў чараскотч, якім той была счэплены. Падручнік паспрабаваў кусіць яго, але Хагрыд правёў сваім вялізным указальным пальцам па яго карэньчыку. Кніга ўсхамянулася, раскрылася і засталася ляжаць гэдак на яго руцэ.

- А якія ж мы дурні!- ўсміхнуўся Малфой,- Іх жа папросту трэба было прылашчыць! А мы і не здагадаліся!

- Я... я выршыў, што гэта цешна,- з сумнівам сказаў Хагрыд Герміёне.

- Пацешней няма!- заявіў Драко.- Сапраўды, вельмі дасціпна, прапанаваць нам кнігі, якія пытаюцца адкусіць гаспадару рукі!

- Сціхні, Малфой,- спакойна прамовіў Гары. Хагрыд стаяў, апусціўшы галаву, а Гары моцна жадаў, каб першыя заняткі палясоўшчыка мелі поспех.

- Ну ось,- распачаў зноў Хагрыд, але было заўважна, что ён згубіў сваю думку,- церча... вы ўрэшце раскрылі свае кнігі і... і... вам трэбны магічныя істоты. Ось. Пайду і прывяду іх...

Ён пайшоў прэч ад іх і схаваўся з вачэй у лесе.

- Божачкі, гэтае месца скацілася сабаку пад хвост,- гучна прамовіў Драко.- Нейкі ёлуп зрабіўся настаўнікам, мой тата разбярэцца з ім, калі я папрашу...

- Сціхні, Малфой,- паўтарыў Гары.

- Сцеражыся, Потэр! За табой дэментар...

- Ёечкуууууууу!- віскнула Лавендра Браўн, паказваючы ў супрацлеглы бок загароджы.

У іх напрамку тупаў тузін самых дзівосных істот, якіх толькі бачыў Гары. Яны мелі тулавы, заднія ногі і хвасты ад каней, але іх пярэднія ногі, галовы і крылы належылі бы гіганцкім арлам. Істоты мелі жахлівыя сталёвага колеру дзюбы і памаранчавыя вочы. Кіпцюры на пярэдніх нагах істот былі ўпалову фута даўжынёй і выглядалі смяротна небяспечнымі. На шыі жывёлы мелі тоўстыя скураныя аброжкі, да якіх былі прымацаваны даўжэзныя ланцугі, другія канцы якіх трымаў у сваіх руках Хагрыд, што бег па загароджы ззаду істот.

- Ноооо, пайшла!- равеў палясоўшчык, патрасаючы ланцугамі і падвозячы істот да плоту, дзе стаялі вучні. Тыя крышачку адступіліся, калі Хагрыд падвёў істот да загароджы і прывязаў іх там.

- Гэта гіпгрыфы!- шчасліва пракрычаў ён, кажучы рукой на істот.- Хіба не красуны?

Гары толькі часткова бачыў, што той меў на ўвазе. Але як толькі прайшоў першы шок, усе пачалі ацэньваць прыгажосць гэтых паўканей, паўптушак. Гіпагрыфы мелі бліскучае пер’е паступова пераходзячае да гэткай жа бліскучай шэрсткі. Ля плоту стаялі гіпагрыфы рознай масці: буйна шэрыя, гнядыя, ізабэлавыя, саўрасыя і вараныя.

- Ну!- прамовіў Хагрыд, паціраючы рукі і з ззяннем ў вачах пазіраючы на вучняў,- калі хто хоч можа падходзіць...

Але ніхто здавалася не пажадаў. Толькі Гары, Рон і Герміёна асцярожна наблізіліся да загароджы.

- А, церча, уцямце сабе, гіпгрыфы, фанабэркі, якіх свет н бачыў,- казаў Хагрыд далей,- і надт крыўдлівыя. Ніколь не абражаце іх, ці гэта можа быць апошняй рэччу, што вы зробце ў жыцці.

Малфой, Крэйб і Гойл не слухалі яго, а ў поўголаса аб нечым разважалі, і ў Гары з’явілася непрыемнае адчуванне, што яны рыхтавалі план найлепшага зрыву заняткаў.

- Запомце, першы крок вінен зрабіць гіпгрыф,- працягваў палясоўчшык,- ось гэта ён вітае вас, бачце? Церча падыйдзіць да яго на колькі крокаў і схіліць галаву. Калі ён кланецца вам, у адказ смела можце падсці і дакрануцца да яго, а калі не, хуценька цякаце, бо яго кіцюры надта неспечныя.

- Ну, ці хто смелы?

Большасць вучняў у адказ адыйшла яшчэ далей. Нават Гары, Рон і Герміёна былі насцярожаныя. Гіпагрыфы матлялі люта выглядаючымі галовамі і выгібалі магутныя крылы, было заўважна, што ім надта не падабаецца быць прывязанымі да загароджы.

- Хіба ніхто?- прамовіў Хагрыд з пытаннем у вачах.

- Я пайду,- заявіў Гары.

Усе, сгрудзіўшыся разам, дыхнулі, а Лавендра з Парваці гучна зашапталі:

- Вой, не, Гары, хіба не памятаеш, што сказала гарбата!

Гары праігнараваў іх папярэджанне і пералез праз загароджу.

- Малчына, Гары!- зароў Хагрыд.- Ну давай... пагледзьма, як ты зладзіш з Бакбікам.

Ён развязаў адзін з ланцугоў і, вывеўшы са статка шэрага гіпагрыфа, зняў з яго аброжак. Клас,што сабраўся ля загароджы, здавалася, зусім не дыхала. Вочы Малфоя злосна прыжмурыліся.

- А цер супакойся Гары,- кіраваў ім Хагрыд спакойным голасам.- Старайсь не лыпаць вачыма... гіпагрыфы надта не давяраюць тым, хто зашмат лыпае...

Вочы Гары хутка пачалі слязіцца, але ён на заплюшчваў іх. Бакбік павярнуў да яго сваю вялізную раздражнёную галаву і зірнуў на хлопчыка адным разлютаваным памаранчавым вокам.

- Ага,- працягваў Хагрыд,- усё добра, Гары... цер, схіліся...

Гары не надта падабалася тое, што прыйдзеца паказаць патыліцу Бакбіку, але зрабіў усё згодна са словамі Хагрыда. Ён хутка хільнуў галавою і зноў падняў вочы на гіпагрыфа.

Той працягваў з пагардай глядзець на хлопчыка, але не рухаўся.

- Ага,- усхвалявана прамовіў палясоўшчык.- Так... цер, Гары, пакрысе адходзь...

Аднак тут адбылося, штось нечаканае для Гары, гіпагрыф раптоўна схіліў перад ім свае пярэднія лускаватыя калені і апусціў галаву ў непаўторным паклоне.

- Добра, Гары!- ў захапленні ўсклікнуў Хагрыд.- Выдатна... церча можаш дакрануц да яго! Пагладзь яму дзюбу!

Адчуваючы, што лепш за ўсё зараз, было б адступіць, Гары тым не меньш павольна падышоў да гіпагрыфа і дакрануўся да яго. Хлопчык колькі раз папляскаў яго дзюбу і гіпагрыф гультаявата заплюшчыў вочы, здавалася ён адчувае ад Гарыных дотыкаў найвялікую асалоду.

Увесь клас заняўся апладысментамі. Не пляскалі толькі Малфой, Крэйб і Гойл, якія, здавалася, былі моцна расчараваныя.

- Выдатна, хлопча,- заўважыў Хагрыд,- думаю, церча ён дазволіць табе сесць на яго вершкі!

Гэта было большым, на што разлічваў Гары. Канечне, ён ужо лятаў на мятле, але не быў упэўнены, што з гіпагрыфам будзе тое ж самае.

- Так, сядай на яго спіну адраз за крыллем,- кіраваў Хагрыд,- але, барані Бог, не чпай яго пер’е, ён гэтага надта не любіць...

Гары паставіў нагу на вяршыню крыла і забраўся на спіну Бакбіка. Той падняўся на ногі. Хлопчык азірнуўся па баках, не разумеючы, за што трымацца, спіна перад ім была пакрыта пер’ем.

- Нооо, пайшоў!- зароў Хагрыд, пляснуўшы гіпарыфа па крыжы.

Бакбік без папярэджання расхінуў свае дванаццаціфутавыя крылы, і Гары ледзь паспеў схапіць яго за шыю перш, чым той узняўся ў паветра. Гіпагрыф падчас палёту быў зусім не падобны на мятлу, да якой Гары прызвычаўся і якой аддаваў перавагу; Бакбік вельмі няёмка размахваў крыламі па абодвух баках ад хлопца, чапляючы яго за ногі, і Гары ўвесь час баяўся, што той яго незнарок скіне. Яго пальцы слізгалі па пер’і, але хлопчык не адважваўся схапіць іх мацней. Пасля гладкага палёту Німбуса 2000, Гары усім целам адчуваў гайданне гіпагрыфа, калі яго крыж апускаўся і падымаўся разам з крыламі.

Бакбік зрабіў кола ў межах загароджы, а потым накіраваўся на зямлю. Гэта крыху напужала Гары, ён прыхіліўся да гладкай спіны гіпагрыфа, адчуваючы як спаўзае ў напрамку яго жахлівай дзюбы. Але тут хлопчык адчуў як чатыры несумяшчальныя нагі гіпагрыфа цяжка стукнуліся аб зямлю, Гары ледзь стрымаўся на месцы і толькі тут зноўку выпраміў спіну.

- Удатна, Гары!- прароў Хагрыд і ўсе, акрамя Малфоя, Крэйба і Гойла пачалі радасна пляскаць ладкамі.- Добранька, ці хто шчэ жадае?

Падбадзёрыўшыся поспехам Гары, астатнія вучні пачалі пакрысе пералязаць праз плот. Хагрыд адвязваў аднаго гіпагрыфа за другім і хутка па ўсёй загароджы стаялі, кланяючыеся вучні. Нэвіл колькі разоў збягаў ад свайго гіпагрыфа, які не жадаў згінаць перад ім калені, Рон і Герміёна практыкаваліся з гнядым, а Гары назіраў за імі, стоячы ля загароджы.

Малфой, Крэйб і Гойл згрудзіліся вакол Бакбіка. Ён ужо пакланіўся Драко, які стаяў і з пагардай паляпваў яго па дзюбе.

- Тут усё зусім проста,- гучна цягнуў Малфой, каб Гары пачуў яго.- Я ведаю, што гэдак яно і ёсць, калі нават Потэр з ім управіўся... Іду ў заклад, што ты цалкам бяспечны,- прамовіў Драко гіпагрыфу,- звычайнае пачварнае вялізнае быдла, ці я не правы?

У адказ ён ўбачыў бляск сталёвых кіпцюроў. Малфой пранізліва ўскрыкнуў, Хагрыд імгненна кінуўся Бікбіку на спіну, накінуў таму аброжак на шыю і адцягнуў ад Малфоя, які зваліўся на траву. На яго вопратцы зацямнелася кроў.

- Я паміраю!- енчыў Драко перад запанікаванымі вучнямі.- Глядзіце, я паміраю! Гэта пачвара забіла мяне!

- Не паміраеш ты!- адказаў Хагрыд, яго твар збялеў.- Гэй дапамажыце мне... трэба аднесці яго да шпіталю...

Герміёна пабегла адчыняць веснічкі, а Хагрыд з лёгкасцю падняў Малфоя. Калі яны праходзілі ля яго, Гары ўбачыў на руцэ ў Драко доўгую глыбокую рану; на тым месцы, дзе ён ляжаў, трава была заліта крывёю. Хагрыд шпарка бег па схіле ў напрамку Хогвартса.

Вучні вярталіся з заняткаў па доглядзе за магічнымі істотамі, моцна калоцячыся. Слізэрынцы голасна разважалі аб Хагрыдзе.

- Яго неадкладна трэба звольніць!- заходзячыся, у слязах крычала Пансі Паркінсон.

- Малфой сам вінаваты!- адрэзаў Дын Томас. Крэйб і Гойл пагрозліва сагнулі свае цягліцы.

Вучні падняліся па каменных прыступках у апусцелы Вестыбюль.

- Я збіраюся даведацца, як ён маецца!- усклікнула Пансі і ўсе ўбачылі, як яна пабегла па мармуровых сходах угору. Слізэрынцы, працягваючы мармытаць аб Хагрыдзе, рушылі ў падзямелле, дзе знаходзілася іх гасцёўня, а Гары, Рон і Герміёна паспяшалі ў Грыфіндорскую вежу.

- Як вы лічыце, з ім будзе ўсё добра?- знервавана спыталася Герміёна.

- Вядома ж, мадам Помфры здольна імгненна вылекаваць яго,- адказаў Гары, якому хогвартская лекарка загойвала і не такія раны.

- І трэба ж было, каб гэдак здарылася на першым жа ўроку Хагрыда?- ўсхвалявана сказаў Рон.- Мяркую, Малфой падыме на гэты конт такі шум...

Яны былі першымі, хто трапіў у галоўную залу на вячэру, спадзяючыся ўбачыць там Хагрыда, але яго не было.

- Яны ж не звольняць яго?- непакоілася Герміёна, якая нават не кранулася сваёй мясной запяканкі.

- Спадзяюся, что не,- адказаў Рон, які таксама быў не ў стане штось з’есці.

Гары паглядзеў на слізэрынскі стол і ўбачыў там Крэйба і Гойла, якія аб нечым разважалі. Хлопчык быў упэўненны, што яны рыхтуюць сваю версію здарэння з Малфоем.