Вялізная памылка цёткі Мардж 12 страница

Хагрыд правёў рукою па горле, выдаў вялізны лямант і зноўку схаваў твар ў рукі.

- А што наконт Дамблдора, Хагрыд?- спытаўся Хагрыд.- звярніся да яго.

- Ён і так зрабіў дзель мне замнога,- прастагнаў той.- А цер му хапае праблемаў з дэментарамі, што хоўваюць замак і мкнуцца сюды трапіць, ды Сірыюсам Блэкам, што шлэндае вокал...

Рон з Герміёнаю хутка зірнулі на Гары, чакаючы, што той пачне наракаць Хагрыду пра пачутую ім праўду аб Блэку. Але хлопчык быў не ў стане зрабіць гэтага, калі бачыў Хагрыда гэткім няшчасным і напалоханым.

- Слухай, Хагрыд,- прамовіў ён,- ты не можаш задкі ісці. Герміёна мае рацыю, трэба добра падрыхтавацца да абароны. Ледзь што выклікай нас у якасці сведкаў...

- Я дзесь чытала аб падобным выпадку з гіпагрыфам,- задумліва прамовіла Герміёна.- І там ён быў уратаваны. Я пашукаю ў сваіх кніжках падрабязнасці, Хагрыд.

Хагрыд пачаў лямантаваць яшчэ мацней. Гары з Герміёнаю зірнулі на Рона.

- Ммм... а ці не папіць нам гарбаты?- прамовіў той.

Гары здзіўлена ўтаропіўся на сябра.

- Мая маці,- паціснуў плячыма Рон,- робіць гэдак штораз, калі хтось засмучаны.

Нарэшце, пасля колькіх запэўніванняў аб дапамозе і трымаючы ў руках дымлівы кубак, Хагрыд супакоіўся, дастаўшы насоўку памерам з абрус, высмаркаўся і прамовіў:

- Вы правы. Я нь вінен губляць кантроль. Трэб ўзяць сябе ў рукі...

Яго сабака Фанг нясмела рушыў пад сталом і паклаў сваю галаву Хагрыду на калені.

- Пошнім часам я быў, як не свой,- прамовіў Хагрыд, гладзячы адной рукой галаву Фанга, а другой выціраючы слёзы.- Непакоіў пра Бакбіка і пра тое, што ніхто не падабаў мае заняткі...

- Нам яны вельмі падабаюцца!- імгненна схлусіла Герміёна.

- Так, яны самыя файныя!- падтрымаў яе Рон, скрыжаваўшы пальцы пад сталом.- Між іншым.. як там маюцца чарвямлявы?

- Падохлі,- змрочна адказаў Хагрыд,- аеліся салаты.

- Вой, не!- усклікнуў Рон, ледзь стрымліваючы ўсмешку.

- І гэт дэментары прымшаюць мне чырванець ад жаху,- працягваў ён раптоўна ўздрыгнуўшы.- Штораз, як я рушу ў “Тры мятлы”, каб выпіць сягтаго і праходж праз іх, ачуваю бы зноўк у Азкабане...

Ён замоўк, глытаючы гарбату. Гары, Рон і Герміёна, не дыхаючы, назіралі за ім. Яны ніколі не чулі, каб Хагрыд раней узгадваў сваё кароткае перабыванне ў Азкабане.

- Там насамрэч настолькі жахліва?- пасля некаторай паўзы нясмела спыталася Герміёна.

- Нат не ўяўляце,- спакойна прамовіў Хагрыд.- Гэта наўрад хто спадабае. Я думаў, што еду з глузду. Я прыпомніў самыя найвялікі жахі, што сталіся са мной. Той дзень, як мне выключылі з Хогвартсу... як памёр мой татка... як прышлося развітаць з Норбертам...

Яго вочы зноўку напоўніліся слязьмі. Норберт быў дракончыкам, яйка з якім ён колісь выйграў у карты.

- Праз якісь час вы жо не ў стане прыпомніць, хто вы ё. І наогул не бачыць далей сэнс жыцця. Толькі спадзяёце памерці ў сне... Калі мяне выпусцілі, гэта быў, нібы другі дзень народзін. Зноўк нахлынулі шчаслівы спаміны. Гэта было лепшым пачццём у жыцці. Але, мяркую, дэментары вельм не хацелі мяне апускаць.

- Але ж ты быў не вінны!- сказала Герміёна.

Хагрыд гмыкнуў.

- А ці гэт іх цькавіць? Яны маюць пару сотняў чалавек, што знаходзяць пад іх аховаю, з якіх яны, бы тыя п’яўкі смокчуць шчасце. Ім нецькава, хто з іх вінен, а хто не.

Хагрыд зноў замаўчаў, гледзячы ў свой кубак.

- Я нат думаў,- ціха працягваў ён,- апусціць Бакбіка... але ж, як патлумачыць гіпгрыфу, што яму трэб хавацца? І... і шчэ я баюся парушыць закон.- ён зноўку зірнуў на іх вачыма поўнымі слёз.- Я не хачу зноў авярнуцца ў Азкабан.

*

Хаця паход да Хагрыда атрымаўся не надта вясёлы, ён зрабіў тое, на што і спадзяваліся Рон з Герміёнаю. Гары не забыўся пра Блэка, але перастаў увесь час разважаць аб помсце, бо моцна жадаў дапамагчы Хагрыду выйграць у Камітэта па знішчэнні небяспечных істотаў. У наступны дзень ён разам з Ронам і Герміёнаю ўжо сядзеў у бібліятэцы, абклаўшыся кнігамі, якія маглі б дапамагчы ім падрыхтавацца для абароны Бакбіка. Тройца сядзела ў Грыфіндорскай гасцёўні перад комінам, павольна гартаючы пыльныя тамы аб найвядомейшых выпадках нападу звяроў, паведамляючы астатнім, калі хтось знаходзіў нешта падобнае.

- Ага вось... выпадак адбыўся ў 1722 годзе... але гіпагрыф быў асуджаны... а мамка ж... глядзіце, што яны з ім зрабілі. Якая гідкасць...

- Вось, гэта можа дапамагчы... У 1296 годзе адбыўся напад мантыкоры, і яны дазволілі ёй... ёечку... не... гэта адбылося таму, што ніхто не адважыўся падыйсці да яе...

А па ўсім замку тым часам развешвалі калядныя ўпрыгожванні, нават нягледзячы на тое, што засталося замала навучэнцаў, каб насаладзіцца іх выглядам. Ува ўсіх калідорах сям-там віселі калядныя вяночкі з падубу ці амелы, усярэдзіне кожнага даспеху свяціліся таямнічыя агенчыкі, а галоўная зала, як і заўжды месціла ажно дванаццаць елак, упрыгожаных зіхоткімі залатымі зорачкамі. Густы смачны пах прыгатаванай ежы, які лунаў па калідорах замку, на куццю настолькі ўзмацніўся, што нават Скаберс высунуўся з ронавай кішэні і пачаў радасна нюхаць паветра.

Калядным ранкам Гары быў разбуджаны падушкай, якую кінуў у яго Рон.

- Прачынайся, час глядзець падарункі!

Гары надзеў акуляры і сеў на ложку, жмурачыся праз паўзмрок і памацаў невялічкую купку падарункаў, што стаяла побач. А Рон ўжо шпарка разгортваў паперу на сваіх.

- Чарговы швэдар ад маці... зноў бардовы... пабачыш яшчэ адзін будзе ў цябе.

Гэдак і было. Гары атрымаў у падарунак ад місіс Візлі швэдар пунцовага колеру з Грыфіндорскім ільвом на грудзях і тузін слодычаў хатняга вырабу, а таксама Калядны пірог і скрыначку гарэхавых ляндрынак. Але калі ён адсунуў усё гэта ўбок, пабачыў доўгі і тонкі пакунак, які ляжаў за імі.

- Што гэта?- спытаўся Рон, трымаючы ў руках толькі што выцягнутыя з пакунку бардовыя шкарпэткі.

- А я ведаю...

Гары разарваў пакунак і на яго ложак павалілася найпрыгажэйшая і найбліскучая мятла ў свеце. Рон кінуў свае шкарпэткі і падбег да Гарынага ложку, каб лепей разглядзець.

- Я ня веру ў гэта?- хрыплым голасам вымавіў ён.

Гэта была Вогненная страла, такая ж самая, як і тая мятла, на якую Гары зачаравана глядзеў, шпацыруючы па Дыягон Алее. Тронак мятлы зіхацеў, калі Гары падняў яе. Ён адчуў, як мятла завібравала, і адпусціў руку, Вогненная страла завісла ў паветры без аніякай падтрымкі на належнай вышыні, каб на яе было зручней сесці. Вочы хлопцаў перамясціліся на залаты рэгістрацыйны нумар, а адтуль на абцякальны хвост, зроблены з падагнаных адзін да аднаго бярозавых пруткоў.

- А хто табе яе даслаў?- ціхім голасам спытаўся Рон.

- Паглядзі, ці ёсць картка,- прамовіў Гары.

Рон разарваў пакунак Вогненнай стралы.

- Няма! Але ж хто мог змарнаваць гэткія грошы?

- Ну,- ашаломлена прамовіў Гары,- магу спрачацца, што гэта дакладна не Дурслі.

- Закладаюся, што гэта Дамблдор,- сказаў Рон, ходзячы вакол мятлы, усхвалявана вывучаючы кожную яе цалю.- Ён жа даслаў табе мантыю невядзімку ананымна...

- Але ж яна была маёмасцю майго бацькі,- адказаў Гары,- Дамблдор толькі перадаў яе мне. Аднак ён бы не стаў марнаваць дзеля мяне колькі сотняў Галеёнаў. Дамблдор не пойдзе на тое, каб падараваць навучэнцу штось падобнае...

- Таму і не сказаў, што гэта ад яго!- прапанаваў Рон.- Брыдотнікі, накшталт Малфоя, называюць гэта фаварытызмам. А мамка ж мая, Гары...- ён пачаў шалёна смяяцца.- Малфой! Ён ашалее, як той дзік! Гэта ж мятла міжнароднага ўзроўню!

- Не магу ў гэта паверыць,- мармытаў Гары, праводзячы рукою па страле, пакуль Рона круціла ад смеха.- Але ж хто..?

- Я ведаю,- узяўшы сабе ў рукі сказаў Рон.- Мяркую, што гэта мог зрабіць Люпін!

- Хто?- спытаўся Гары, сам пачаўшы смяяцца.- Люпін? Слухай, калі б у яго было столькі золата, ён перш за ўсё набыў бы сабе новую вопратку.

- Так, але ён моцна любіць цябе,- адказаў Рон.- І калі адбылося здарэнне з тваім Німбусам, ён быў ў ад’ездзе. Можа калі ён даведаўся аб гэтым, ён зазірнуў на Дыягон Алею і набыў Стралу дзеля цябе...

- Што ты маеш на ўвазе пад ад’ездам?- спытаўся Гары.- Калі адбываўся матч ён хварэў.

- Але ў шпітальным крыле яго не было,- заўважыў Рон.- Ці памятаеш, я там быў, калі чысціў начныя гаршкі ў якасці пакарання ад Снэйпа?

Гары пахмурліва зірнуў на Рона.

- Не чакаў ад Люпіна анічога падобнага.

- Над чым вы тут смеяцёся?

У пакой зазірнула Герміёна, яна была апранута ў хатні халат, а ў руках трымала надта разлютаванага Крукшанса, які быў абвіты вакол шыі мішурой.

- Не пушчай яго сюды!- прамовіў Рон, выхапіў Скаберса з глыбіні свайго ложку і схаваў у кішэню піжамы. Але Герміёна не слухала яго. Яна пусціла Крукшанса на пусты ложак Шымаса і, раззявіўшы рот, паглядзела на Вогненную стралу.

- Аёечку, Гары! Хто ж табе гэта падараваў?

- Не ведаю,- адказаў той,- у пакунку не было карткі.

Да яго вялікага здзіўлення Герміёна не была ўзбуджана ці заінтрыгаваная гэтай навіной. Наадварот яна зблажэла і закусіла губу.

- Што з табой?- спытаўся Рон.

- Не ведаю,- павольна адказала дзяўчынка,- але ўсё гэта вельмі дзіўна, ці не так? То бок, гэта ж наколькі мне вядома самая новая мятла?

Рон раздражнёна ўздыхнуў.

- Так, гэта самая лепшая мятла, Герміёна,- адказаў ён.

- І яна павінна каштаваць сапраўды задорага...

- Напэўна, значна больш, чым ўсе слізэрынскія мётлы разам,- шчасліва прамовіў Рон.

- Так... і нехта даслаў настолькі дарагі падарунак Гары і нават не назваўся?- працягвала яна.

- А каго гэта хвалюе?- нецярпліва прамовіў Рон.- Гары, ты ж даш мне на ёй пакатацца?

- Мяркую, пакуль на гэтай мятле не трэба лятаць,- пранізліва сказала Герміёна.

Гары і Рон зірнулі на яе.

- А што Гары з ёй рабіць? Падлогу падмятаць?- спытаў Рон.

Але перш чым дзяўчынка паспела адказаць, Крукшанс саскочыў з ложку Шымаса і кінуўся Рону на грудзі.

- ЗАРАЗ... ЖА... ЗАБЯРЫ... ЯГО... АДСЮЛЬ!- заравеў Рон, якому Крукшанс разарваў піжаму сваімі кіпцюрамі, а Скаберс выскачыў з кішэні і паспрабаваў уцячы праз Ронава плячо. Рон схапіў пацука за хвост і паспрабаваў стукнуць Крукшанса, але няўдала. Хлопчык трапіў нагою ў валізу, што стаяла ля Гарынага ложку і пачаў скакаць на адной назе, лямантуючы ад болю.

Каціная поўсць раптам ўздыбілася. Пакой напоўніўся пранізлівым бляшаным свістам. Кішэнны брыдаскоп выскачыў са старой шкарпэткі дзядзькі Вернана і пачаў шалёна круціцца і яскрава свяціцца.

- Я зусім забыўся на іх!- прамовіў Гары і нахіліўся, каб падабраць брыдаскоп з падлогі.- Я не карыстаюся гэтымі шкарпэткамі, калі ёсць магчымасць...

Брыдаскоп працягваў круціцца на яго далоні, Крукшанс шыпеў і фыркаў на прыладу.

- Занясі ты ўжо яго адсюль, Герміёна,- разлютавана прамовіў Рон, седзячы на ложку і паціраючы сваю нагу.- Ці ты не мог бы суцішыць яго?- дадаў ён Гары, калі Герміёна выходзіла з пакою, трымаючы Крукшанса, які працягваў злосна таропіць свае жоўтыя вочы на Рона.

Гары запхнуў брыдаскоп назад ў шкарпэтку і кінуў у валізу. Усё, што было зараз чутна, прыглушаныя Ронавы стогны ад болю і злосці. Скаберс спрабаваў схавацца ў яго руках. Ён упершыню за доўгі час пабачыў пацука па-за межамі кішэні Рона і быў непрыемна здзіўлены, угледзіўшы, што некалі тлусты Скаберс, зараз выглядаў вельмі схуднелым, а яго поўсць, здавалася, была месцамі пакрыта праплешынамі.

- Ён выглядае не надта здаровым,- прамовіў Гары.

- Гэта ад стрэсу!- сказаў Рон.- Калі б гэты дурны кавалак поўсці пакінуў яго ў супакоі, Скаберс выглядаў значна лепш!

Але Гары памяватаў словы прадаўшчыцы з “Чарадзейскага звярынца” пра тое, што пацукі жывуць не больш за тры гады. Ён лічыў, што нават калі ў пацука і ёсць нейкія звышнатуральныя сілы, яго жыццё падыходзіць да свайго завяршэння. Таксама Гары ведаў, што нягледзячы на вечныя скаргі Рона пра надакучлівасць і нікчэмнасць Скаберса, ён будзе вельмі сумаваць, калі той памрэ.

Гэтай раніцай Калядны дух слаба адчуваўся ў Грыфіндорскай вежы. Герміёна закрыла Крукшанса ў дзявочай спальне, але надта была раззлавана на Рона за тое, што той паспрабаваў стукнуць яе ўлюбёнца. Рон працягваў кіпець з-за новай спробы Крукшанса з’есці яго пацука. Гары адмовіўся памірыць іх і зараз займаўся вывучэннем Вогненнай Стралы, якую выцягнуў у гасцёўню. Герміёну гэта, здавалася, моцна раздражняла, але яна не казала аніслова і толькі змрочна пазірала на мятлу, быццам тая таксама пагражала яе кату.

Яны спусціліся на абед у галоўную залу. Усе сталы ў ёй былі прыціснуты да сценаў і толькі адзін стаяў пасярэдзіне. За ім сядзелі прафесары Дамблдор, МакГонагал, Снэйп, Спроўт і Флітвік, да якіх далучыўся нават наглядчык Філч, апрануты замест звычайнай карычневай курткі ў вельмі стары і моцна зацвілы фрак. Акрамя грыфіндорцаў за сталом месціліся толькі тры вучні, два надзвычайна знерваваныя першагодкі і слізэрынец з панурым тварам, што вучыўся ў Хогвартсе пяты год.

- З Божым Нараджэннем!- усклікнуў Дамблдор, калі Гары, Рон і Герміёна наблізіліся да стала.- Я палічыў, што нас надта замала і будзе дуротай выкарыстоўваць больш за адзін стол... сядайце, сядайце!

Грыфіндорцы селі побач адзін да аднаго ў самым куточку стала.

- Печыва!- з энтузіязмам прамовіў Дамблдор, працягваючы талерку Снэйпу. Той неахвотна узяў адно. У той жа момант печыва з трэскам разляцелася і ператварылася на вядзмарскі капялюш з пудзілам карчака на верхавіне.

Гары адразу прыпомніў богарта і злавіў позірк Рона. Яны абодва ўсміхнуліся. Снэйп скрывіў рот і штурхнуў капялюш прафесару Дамблдору, які імгненна надзеў яго замест свайго.

- Сквапна есці!- прамовіў дырэктар, ззяючым поглядам абводзячы прысутных.

Толькі Гары паклаў сабе ў талерку смажанай бульбы, як дзверы ў галоўную залу адчыніліся. Гэта была прафесарка Трэлані. Яна плаўна, бы мела колы, рушыла да стала. У гонар свята яна апранула зялёную сукенку з бліскаўкамі, што зрабіла яе яшчэ больш падобнай да бліскучую, ненатуральных памераў страказу.

- Сібіла, вось гэта прыемны сюрпрыз!- падымаючыся, прамовіў Дамблдор.

- Я глядзела ў магічны крышталь, дырэктар,- прамовіла Трэлані сваім звычайным містычна далёкім голасам,- і да свайго здзіўлення ўбачыла, што буду абедаць не ў самоце, таму паспяшалася далучыцца да вас. Хто я такая, каб спрачацца з загадамі лёсу? Таму пакінула сваю вежу і прашу прабачэння за некаторае спазненне...

- Вядома, вядома,- прамовіў Дамблдор, падміргіваючы.- Дазвольце запрапанаваць Вам крэсла...

І сапраўды, дастаўшы сваю палачку, ён папросту ў паветры намаляваў крэсла. Палачка некаторы час круцілася ў паветры, перш чым з глухім стукам упасці паміж прафесарамі Снэйпам і МакГонагал. Трэлані аднак не спяшалася садзіцца, яе вялізныя вочы азірнулі стол, і тут яна нечакана выдала нешта накшталт ціхага віска.

- Я не сяду сюды, дырэктар! Тады за сталом нас будзе трынаццаць! Гэта вельмі не паспяхова! Калі за сталом сядзяць трынаццаць чалавек, той, хто першы падымецца, першым жа і памрэ!

- Мы рызыкнем, Сібіла!- нецярпліва прамовіла прафесарка МакГонагал.- Сядай, ці індык будзе зусім халодным.

Прафесарка Трэлані пахісталася, затым моцна заплюшчыўшы вочы і рот, быццам чакала што са стала выбухне маланка, села на пустое крэсла. Прафесарка МакГонагал ткнула вялізную лыжку ў бліжэйшую міску.

- Ці не жадаеш рубца, Сібіла?

Прафесарка Трэлані праігнаравала яе словы. Яна раскрыла вочы, зноўку азірнулася і спыталася:

- Але ж дзе наш даражэнькі прафесар Люпін?

- Баюся небарака зноў захварэў,- прамовіў Дамблдор, паказваючы іншым, каб абслугоўвалі сябе.- Вельмі шкада, што гэта адбылося на Каляды.

- Але ж ты павінна была гэта ведаць, Сібіла?- падняўшы брыві, сказала МакГонагал.

Трэлані адаравала прафесарку МакГонагал надта халодным позіркам.

- Зразумела ж я ведаю, Мінерва,- ціха адказала яна.- Але не хвалюся. Я ўвогуле часцей паводжу сябе так, быццам не маю трэцяга вока, каб не нерваваць людзей.

- Гэта шмат, што тлумачыць,- з’едліва адказала МакГонагал.

Голас прафесаркі Трэлані раптоўна стаў менш цмяным.

- Калі жадаеш ведаць, Мінерва, я бачыла, што бедны прафесар Люпін не будзе з намі доўга. І, здаецца, ён сам гэта ведае. Ён імгненна збег, калі я прапанавала зірнуць па яго лёс ў магічны крышталь...

- Уяўляю сабе,- суха прамовіла МакГонагал.

- Сумняваюся,- прамовіў прафесар Дамблдор, вясёлым, але значна больш громкім голасам, каб супыніць спрэчку паміж дзвюма прафесаркамі.- што прафесару Люпіну штось моцна пагражае. Северус, ты ж зрабіў яму шчэ зелля?

- Так, прафесар,- адказаў Снэйп.

- Вось і добра,- сказаў Дамблдор,- гэта падыме яго на ногі ў імгненне вока... Дэрэк, ці каштаваў ты якусь з гэтых сардэлек? Яны даволі смачныя.

Хлопчык-першагодка густа пакрыўся барвянымі плямамі, гледзячы на дырэктара, потым дрыготкімі рукамі ўзяў адну сардэльку з місы.

Прафесарка Трэлані паводзіла сябе амаль нармалёва на працягу астатніх дзвюх гадзінаў Каляднага абеду. З перапоўненымі ўшчэнт жыватамі і апранутыя ў капелюшы, што з’яўляліся з выбухаючых печывак, Гары з Ронам першыя падняліся з-за стала і тут прафесарка раптоўна залямантавала.

- А мае ж вы даражэнькія! Хто з вас падняўся з-за стала першым? Хто?

- Не звярнулі ўвагі,- адказаў Рон, знервавана глянуўшы на Гары.

- Гэта не мае асаблівага сэнсу,- халодна прамовіла прафесарка МакГонагал.- Калі толькі за дзвярыма іх не чакае вар’ят з сякераю, каб забіць у Вестыбюле першага, хто падняўся.

Засмяяўся нават Рон. Прафесарка ж Трэлані выглядала вельмі абражанай.

- Хадзем!- паклікаў Герміёну Гары.

- Не,- прамармытала дзяўчынка,- мне шчэ трэба аб сім-тым пагаманіць з прафесаркай МакГонагал.

- Пэўна вырашыла высветліць, ці можа яна ўзяць яшчэ заняткаў,- пазіхаючы, прамовіў Рон, калі разам з Гары выходзіў у Вестыбюль, дзе, зразумела ж не было аніякага вар’ята.

Дабраўшыся да партрэта, што закрываў уваход у вежу, яны ўбачылі, што сэр Кэдаган святкаваў Божае Нараджэнне ў кампаніі двух манахаў, што некалі былі хогвартскімі дырэктарамі, і сваёй лашадкай. Ён адштурхнуў забрала свайго шалому і піў мядок са збану.

- З Нараджэннем... ік... Хрыстовым! Пароль!

- Злыдзень злы,- адказаў Рон.

- Што вы сказалі, сэр?!- заравеў рыцар, калі партрэт ад’ехаў угору.

Гары рушыў да спальні, узяў адтуль Вогненную стралу і набор для абслугоўвання мятлы, які Герміёна падаравала яму на дзень народзінаў, і спусціўся ў гасцёўню. Ён паспрабаваў знайсці штось, што патрабавала догляду, але ў мятлы не было аніводнага пагнутага прутка, а тронак ззяў так, што яго паліраванне было бессэнсоўным. Яны з Ронам папросту сядзелі і захоплена аглядалі Стралу з усіх бакоў. Раптам партрэт зноўку ад’ехаў угору, і на ганку аб’явіліся Герміёна і прафесарка МакГонагал.

Нягледзячы на тое, што прафесарка была Галавою грыфіндорскага Дому, за ўвесь час свайго перабывання ў Хогвартсе, Гары бачыў яе ў гасцёўні толькі адзін раз, калі яна рабіла вельмі сур’ёзную аб’яву. Хлопцы вытарапіліся на яе, працягваючы трымаць мятлу ў руках. Герміёна абыйшла іх колам, села і, ўзяўшы ў рукі бліжэйшую ж кнігу, схавала за ёй твар.

- Гэта яна і ёсць?- прыжмурыўшы свае маленькія вочы спыталася МакГонагал, яна падыйшла да коміна і паглядзела на мятлу.- Міс Грэйнджар паведаміла мне, што вы атрымалі яе ў падарунак, Потэр.

Гары і Рон зірнулі на Герміёну, але толькі ўбачылі яе зчырванелы лоб, які ўзвышаўся па-над кнігай, якую дзяўчынка трымала дагары нагамі.

- Ці можна?- спыталася прафесарка і, не дачакаўшыся адказу, працягнула руку за стралой. Яна старанна аглядзела яе з тронка да пруткоў хваста.- Хмм. І не было аніякай паштоўкі, Потэр? Картка? Можа, ліст?

- Ані,- разгублена адказаў Гары.

- Зразумела...- адказала прафесарка МакГонагал.- Ну, баюся, мне прыйдзецца забраць яе ў вас, Потэр.

- Я-як?- спытаўся Гары, падымаючыся на ногі.- Навошта?

- Яе неабходна праверыць на сурокі,- адказала прафесарка МакГонагал.- Я, канечне, не эксперт у гэтым, але, адважуся вас запэўніць, мадам Хуч і прафесар Флітвік здолеюць зняць іх...

- Зняць?- перапытаў Рон прафесарку, бы тая сшалела.

- Гэта зойме ўсяго колькі тыдняў,- прамовіла прафесарка.- Мы павінны быць ўпэўненыя, што на ёй няма праклёну.

- На ёй няма аніякага праклёну!- усклікнуў Гары дрыготкім голасам.- Калі шчыра казаць...

- Вы не можаце ведаць гэтага, Потэр,- мягка адказала МакГонагал,- ува ўсялякім выпадку, пакуль не сядзіце на яе і не паспрабуеце ўзляцець, але баюся, што пакуль аб гэтым не можа быць і гаворкі. Я буду трымаць вас у справе.

Прафесарка развярнулася на абцасах і праз адтуліну сыйшла вонкі, несучы Вогненную стралу ў руках. Гары стаяў і разгублена глядзеў ёй ўслед, працягваючы трымаць ў руках скрынку высокаякаснай паліролі. Рон развярнуў галаву ўбок Герміёны.

- Ты для гэтага засталася гаманіць з МакГонагал?

Дзяўчынка адкінула кнігу ўбок. Яе тварык ўсё яшчэ быў зчырванелым, але яна паднялася і абуральна паглядзела ў твар Рону.

- Так, бо я вырашыла... і прафесарка МакГонагал пагадзілася са мной... што хутчэй за ўсё адзіны чалавек, які мог зрабіць Гары падобны падарунак - Сірыюс Блэк!

 

— РАЗДЗЕЛ XII —

 

Патронус

 

Гары разумеў, што Герміёна жадала зрабіць, як лепей, аднак гэта не бракавала хлопцу злавацца на яе. Колькі кароткіх гадзін ён быў уладаром лепшай мятлы ў свеце, а цяпер з-за Герміёнінага ўмяшальніцтва хлопчык не ведаў ці пабачыць Вогненую стралу колісь яшчэ. Ён быў упэўнены, што з мятлою ўсё было добра, але баяўся, што антысурочныя тэсты могуць пашкодзіць ёй.

Рон таксама злаваўся на Герміёну. Ён быў упэўнены, што разборка зусім новай мятлы, нішто іншае, як злаўмысная шкода. Герміёна, якая па-ранейшаму была пераканана, што зрабіла правільна, пачала пазбягаць Грыфіндорскай гасцёўні. Гары з Ронам былі ўпэўнены, што яна сядзіць у бібліятэцы, але нават не збіраліся ўгаворваць яе вярнуцца. Яны былі вельмі рады таму, што пасля Новага года ў школу пачалі вяртацца людзі, і ў гасцёўні зноўку стала шумна.

Вуд знайшоў Гары ў ноч перад пачаткам семестра.

- Як адсвяткаваў Божае Нараджэнне?- спытаўся ён і, не дачакаўшыся адказу, прысеў і, сцішыўшы голас, прамовіў.- Слухай, я тут паразважаў падчас вакацыяў, Гары. Пасля апошняга матчу... Калі дэментары аб’явяцца зноў... разумееш аб чым я... мы не можам дазволіць, каб ты... ну...

Вуд супыніўся, баязліва гледзячы на хлопца.

- З гэтым усё добра,- хутка адказаў Гары.- Прафесар Люпін паабяцаў навучыць мяне замове, якой можна адагнаць дэментараў. На гэтым тыдні мы з прафесарам пачнем вывучаць яе, ён паабяцаў, што мы пачнем пасля Калядных вакацыяў.

- Уфф,- прамовіў Олівер, імгненна супакоіўшыся.- Ну, калі так... я сапраўды не хачу страціць такога паляўнічага, як ты Гары. А ці ты ўжо замовіў сабе новую мятлу?

- Ані,- адказаў хлопчык.

- Што! Табе трэба паспяшацца... Ты ж сам разумееш, што не зможаш змагацца супраць Рэйвенкло на Метэоры!

- Яму падаравалі на Каляды Вогненную стралу!- паведаміў Рон.

- Вогненную стралу? Не! Сур’ёзна? Сапраўдную... Вогненную стралу?

- Няма з чаго радавацца, Олівер,- змрочна прамовіў Гары,- яе ў мяне ўжо няма. Стралу канфіскавалі.- і ён распавёў Вуду аб тым, што зараз Вогненную стралу правяраюць на адсутнасць сурокаў.

- Сурокі? Хто мог сурочыць яе?

- Сірыюс Блэк,- маркотна адказаў Гары.- Мяркуюць, што зараз ён палюе на мяне. Прафесарка МакГонагал лічыць, што ён мог ссурочыць мятлу.

- Але ж Блэк не ў стане набыць Вогненную стралу,- усхавяланы навіною аб тым, што за яго паляўнічым віжуе знакаміты злачынца.- Ён жа ва ўцёках! Яго шукае ўся краіна! Не мог жа ён вось так вось зайсці ў “Найякаснейшыя прылады для Квідытча” і набыць яе?

- Ведаю,- адказаў Гары.- Але прафесарка МакГонагал ўсё ж жадае разабраць яе...

Вуд збляднеў.

- Я паразмаўляю з ёй, Гары,- паабяцаў ён.- Я пераканаю яе... Страла... сапраўдная Вогненная страла ў нашай камандзе... калі яна жадае перамогі Грыфіндору, так як мы... Я дакладна пераканаю яе... Вогненная страла...

*

Наступным днём пачаліся заняткі. Апошняе, чаго хацелася вучням халоднай студзеньскай раніцай, гэта правесці дзве гадзіны на вуліцы, але да іх задавальнення Хагрыд развёў вялізнае вогнішча поўнае саламандраў, і яны ўвесь урок правялі за зборам сухой лістоты для падтрымання полымя, па якім сюды-туды бегалі гэтыя вогнелюбівыя яшчаркі. А вось першы занятак па вяшчунстве быў зусім не такім задавальняльным. Прафесарка Трэлані пачала вучыць іх хірамантыі і, не губляючы шмат часу, паведаміла, што ў Гары самая закароткая лінія жыцця з тых, што яна колісь бачыла.

Гары жадаў, каб як мага найхутчэй пачаліся новыя заняткі па Абароне ад цёмных мастацтваў, а пасля размовы з Вудам з яшчэ большай упартасцю імкнуўся хутчэй распачаць свае антыдэментараўскія заняткі.

- Так, я памятаю,- паведаміў Люпін, калі пасля яго першага ў гэтым семестры ўроку, Гары нагадаў яму пра абяцанае.- Дай падумаць... як наконт сустрэцца а восьмай вечара ў чацвер? Кабінет па Гісторыі магіі, якраз прыдатны для гэтага з-за сваіх вялізных памераў... І трэба будзе вырашыць, як мы будзем трэніравацца... Не прыводзіць жа для практыкавання сапраўднага дэментара...

- Ён выглядае даволі хваравіта,- заўважыў Рон, калі яны разам рушылі па калідоры на абед.- Як думаеш, што з ім насамрэч сталася?

- Вууух!- раптоўна пачулі яны за сваёй спіной. Гэта была, Герміёна, якая сядзела на падлозе каля нейкіх даспехаў і імкнулася зачыніць перапоўненую падручнікамі торбу.

- А хто тут у нас вухае?- нахіляючыся, спытаўся Рон.

- Аніхто!- фанабэрыста адказала дзяўчынка, кідаючы цяжкую торбу праз плячо.

- А, гэта ты,- прамовіў Рон.- А мы тут разважалі, што здарылася з Люпінам, як лічыш...

- Хіба, гэта не відавочна?- адказала тая, выглядаючы бы з’яжджае з глузду ад перавагі.

- Не жадаеш размаўляць, не трэба,- адгыркнуўся Рон.

- Супер,- напышліва паведаміла Герміёна і рушыла прэчкі.

- Яна не ведае,- абурана гледзячы ёй ў след, сказаў Рон.- Папросту прымушае нас, зноў распачаць з ёй размаўляць.

*

У чацвер, а восьмай вечара, Гары пакінуў Грыфіндорскую вежу і накіраваўся да кабінету па Гісторыі магіі. Усярэдзіне было цёмна і пуста, таму ён запаліў святло і прыняўся чакаць. Не мінула і пяці хвілінаў, як у кабінет завітаў і прафесар Люпін, несучы ў руках вялізную скрыню, якую ён паклаў на стол прафесара Бінса.

- Што там?- спытаўся Гары.

- Яшчэ адзін богарт,- адказаў прафесар Люпін, здымаючы плашч.- я пачаў прачэсваць замак яшчэ з моманту той нашай размовы ў аўторак і па шчасці знайшоў яго ў адной з шафаў у каморы містэра Філча. Гэта самая падобная да дэментара істота, дакладней стане такой, калі ўбачыць цябе і мы зможам папрактыкавацца. А трымаць яго можна ў мяне ў кабінеце, думаю, адна з шуфлядак майго стала яму вельмі спадабаецца.

- Выдатна, адказаў Гары, робячы выгляд, што наогул не баіцца, а толькі рады, што прафесар знайшоў гэткую добрую замену сапраўднаму дэментару.

- Добра...- прафесар Люпін выцягнуў з кішэні сваю палачку і знакам паказаў Гары зрабіць тое ж самае.- Замова, якой я паспрабую цябе зараз навучыць належыць да галіны прасунутай магіі, Гары і далёка выходзіць па-за межы ўзроўню звычайнага чарадзейства. Гэта замаўленне Патронуса.

- А як яна працуе?- знервавана спытаўся Гары.

- Ну, калі ты зробіш ўсё правільна, гэта прывядзе да з’яўлення Патронуса,- адказаў Люпін,- які ёсць сваеасаблівым... ахоўнікам супраць дэментара і дзейнічае бы шчыт паміж ім і табой.

Гары раптоўна ўявіў сябе, як сядзіць па-за спіною ў істоты памерам з Хагрыда, якая трымала ў руках вялізную доўбню.

- Патронус,- працягваў прафесар,- з’яўляецца чымсьці накшталт светлай сілы, сваеасаблівай праекцыяй таго, чым сілкуюцца дэментары - шчасця, надзеі, жадання выжыць, але ў адрозненні ад жывых людзей, яна не ў стане пакутаваць, таму дэментары і не могуць пашкодзіць ёй. Аднак адразу павінен папярэдзіць табе, што гэтая замова можа быць заскладанай для цябе. З ёй мае праблемы шмат хто з высокакваліфікаваных чараўнікоў.

- А як выглядае Патронус?- зацікаўлена спытаўся хлопчык.

- Кожны з іх унікален і залежыць ад чараўніка, які яго выклікаў.

- А як яго выклікаць?

- Замова спрацуе толькі ў тым выпадку, калі ты з усяе моцы засяродзішся на якімсь найшчаслівейшым моманце ў тваім жыцці.

Гары пачаў прыпамінаць свае самыя шчаслівыя ўражанні. Вядома ж, гэта не было чымсьці звязаным з Дурслі. Нарэшце, ён вырашыў засяродзіцца на сваім першым палёце на мятле.

- Гатовы,- прамовіў ён, пытаючыся, як мага дакладней прыпомніць прыемнае адчуванне ў жываце ад рэзкага пад’ёму.

- А цяпер паўтарай...- Люпін прачысціў горла.- Экспекта Патронум!

- Экспекта Патронум,- прамармытаў Гары сабе пад нос.- Экспекта Патронум.

- Ты моцна сканцэнтраваўся на сваім шчаслівым успаміне?

- А... так...- адказаў Гары, хутка прымусіўшы свае думкі вярнуцца да свайго першага палёту.- Экспекта патрона... аёйку, Патронум... прабачце... экспекта патронум, экспекта патронум...

Нешта падобнае на пучок срэбнай газы выслізнула з кончыку яго палачкі.

- Ці вы бачылі гэта?- усхвалявана прамовіў Гары.- У мяне нешта атрымалася!

- Выдатна,- усміхаючыся адказаў Люпін.- А цяпер... ці ты гатовы паспрабаваць з дэментарам?

- Так,- прамовіў Гары і, шчыльна сціснуўшы палачку, рушыў на сярэдзіну пакою. Ён з ўсёй сілы стараўся трымаць у сваім розуме думку аб палёце, але нейкі іншы ўспамін пранікаў ў яго розум... у любое імгненне ён мог пачуць лямант сваёй маці... але ён не павінен думаць аб гэтым... ён не жадае гэтага... ці жадае?