для студэнтаў факультэта славянскіх ігерманскіх моў спецыяльнасці

1-02 03 03-01 Беларуская мова і літаратура. Руская мова і літаратура (БР-21)

 

1. Марфемная структура слова. Тыпы марфем. Аснова слова і яе тыпы. Канчатак, яго роля ў слове. Нулявы канчатак.

2. Корань слова. Варыянты (мадыфікацыі, або фанетычныя разнавіднасці) кораня. Свабодныя і звязаныя карані. Постфікс. Конфікс.

3. Афіксы. Прыстаўка (прэфікс) і суфікс. Словаўтваральныя і формаўтваральныя прыстаўкі і суфіксы. Прадуктыўныя і непрадуктыўныя афіксы.

4. Спосабы словаўтварэння. Марфалагічнае (марфемнае) словаўтварэнне (афіксацыя). Складанне і яго спосабы: асноваскладанне, словаскладанне, складана-суфіксальны спосаб, абрэвіяцыя і яе разнавіднасці.

5. Марфалагічна-сінтаксічны спосаб словаўтварэння (субстантывацыя, ад’ектывацыя, пранаміна-лізацыя, адвербіялізацыя). Лексіка-семантычны спосаб словаўтварэння.

6. Часціны мовы. Часціны мовы як лексіка-граматычныя класы слоў. Прынцыпы выдзялення і размежавання часцін мовы. Сістэма часцін мовы ў сучаснай беларускай літаратурнай мове.

7. Назоўнік як часціна мовы. Катэгарыяльнае (абагульненае) значэнне. Марфалагічныя прыметы і сінтаксічная роля. Утварэнне назоўнікаў.

8. Лексіка-граматычныя групы назоўнікаў. Канкрэтныя і абстрактныя назоўнікі.Уласныя і агульныя назоўнікі. Адушаўлёныя і неадушаўлёныя назоўнікі. Асабовыя і неасабовыя назоўнікі. Зборныя, рэчыўныя назоўнікі.

9. Катэгорыя роду назоўніка. Вызначэнне роду паводле семантычных і граматычных (марфалагічных, сінтаксічных) прымет. Назоўнікі агульнага роду. Вызначэнне роду запазычаных нескланяльных назоўнікаў і абрэвіятур.

10. Катэгорыя ліку назоўніка, яе граматычнае выражэнне. Адзіночналікавыя і множналікавыя назоўнікі. Рэшткі парнага ліку ў беларускай мове.

11. Катэгорыя склону назоўніка. Асноўныя значэнні склонаў. Форма клічнага склону ў беларускай мове.

12. Скланенне назоўнікаў. Сістэма скланення назоўнікаў у сучаснай беларускай мове. Тыпы скланення. Скланенне некаторых прозвішчаў і геаграфічных назваў.

13. Першае скланенне назоўнікаў. Скланенне назоўнікаў у множным ліку.

14. Другое скланенне назоўнікаў.

15. Трэцяе скланенне назоўнікаў. Нескланяльныя назоўнікі. Рознаскланяльныя назоўнікі.

16.Прыметнік як часціна мовы. Катэгарыяльнае (абагульненае) значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Лексіка-семантычныя групы прыметнікаў.

17. Лексіка-граматычныя разрады прыметнікаў, іх значэнне і граматычныя асаблівасці.

18. Ступені параўнання якасных прыметнікаў. Простыя (сінтэтычныя) і складаныя (аналітычныя) формы вышэйшай і найвышэйшай ступеняў параўнання. Суплетыўныя формы. Спецыфіка элятыва ў беларускай мове.

19. Скланенне прыметнікаў. Канчаткі прыметнікаў адзіночнага ліку. Канчаткі прыметнікаў множнага ліку. Асаблівасці скланення прыналежных прыметнікаў.

20. Формы прыметнікаў са значэннем суб’ектыўнай ацэнкі і меры якасці. Памяншальна-ласкальныя і павелічальна-ўзмацняльныя суфіксы, суфіксы са значэннем непаўнаты і высокай меры якасці.

21. Спосабы і сродкі ўтварэння якасных, адносных і прыналежных прыметнікаў. Пераход дзеепрыметнікаў у прыметнікі (ад’ектывацыя).

22. Лічэбнік як часціна мовы. Катэгарыяльнае (абагульненае) значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Разрады лічэбнікаў паводле значэння і граматычных уласцівасцей.

23. Колькасныя лічэбнікі іх асаблівасці. Разрады лічэбнікаў паводле структуры. Асаблівасці сінтаксічнай сувязі лічэбнікаў з назоўнікамі.

24. Скланенне ўласнаколькасных, зборных і дробавых лічэбнікаў. Парадкавыя лічэбнікі, іх утварэнне і скланенне.

25. Займеннік як самастойная часціна мовы. Групы займеннікаў паводле суадноснасці з іншымі часцінамі мовы. Разрады займеннікаў паводле значэння.

26. Лексіка-граматычная характарыстыка і скланенне асабовых займеннікаў. Лексіка-граматычная характарыстыка і скланенне зваротнага займенніка.

27. Лексіка-граматычная характарыстыка і скланенне прыналежных, указальных, азначальных, адносных і пытальных займеннікаў.

28. Лексіка-граматычная характарыстыка і скланенне адмоўных і няпэўных займеннікаў. Пераход слоў іншых часцін мовы ў займеннікі. Ужыванне займенікаў у ролі іншых часцін мовы.

29. Дзеяслоў як часціна мовы. Граматычныя катэгорыі дзеяслова. Сістэма дзеяслоўных формаў. Спрагальныя і неспрагальныя, зменныя і нязменныя формы.

30. Інфінітыў як пачатковая (слоўнікавая) форма дзеяслова. Суфіксы інфінітыва. Сінтаксічная роля інфінітыва. Асновы дзеяслова: інфінітыва і цяперашняга (будучага простага) часу.

31. Пераходныя і непераходныя дзеясловы. Зваротныя дзеясловы. Паходжанне постфікса -ся (-цца, -ца). Словаўтваральная і формаўтваральная функцыі постфікса -ся (-цца, -ца). Значэнні зваротных дзеясловаў.

32. Катэгорыя стану дзеясловаў, яе сувязь з пераходнасцю/непераходнасцю, зваротнасцю/незва-ротнасцю. Актыўныя і пасіўныя канструкцыі і іх ужыванне ў мове. Творны дзейнага прадмета (суб’екта) і творны сродку дзеяння пры дзеясловах залежнага стану.

33. Катэгорыя трывання. Сувязь катэгорыі трывання з катэгорыямі часу і ладу. Дзеясловы закончанага і незакончанага трывання. Няпарныя (аднатрывальныя) дзеясловы. Дзеясловы са значэннем абодвух трыванняў (двухтрывальныя). Суадносныя пары трывання. Спосабы ўтварэння трыванняў.

34. Катэгорыя ладу. Абвесны лад. Загадны лад. Утварэнне формаў загаднага ладу. Умоўны лад, яго ўтварэнне і значэнне.

35. Катэгорыя часу. Абсалютны і адносны час. Цяперашні час, яго значэнне. Ужыванне формаў цяперашняга часу са значэннем іншых часоў.

36. Прошлы час, яго значэнне. Простая і складаная формы прошлага часу, іх паходжанне. Асаблівасці ўжывання складанай формы прошлага часу. Ужыванне формаў прошлага часу са значэннем іншых часоў.

37. Будучы час, яго формы і значэнні. Ужыванне формаў будучага часу са значэннем іншых часоў.

38. Катэгорыя асобы. Сувязь катэгорыі асобы з катэгорыямі ладу і часу. Формы асобы, іх значэнне і ўжыванне. Ужыванне асабовых формаў з абагульнена-асабовым і няпэўна-асабовым значэннямі.

39. Безасабовыя дзеясловы, іх семантычныя і граматычныя асаблівасці. Уласна-безасабовыя дзеясловы і асабовыя дзеясловы са значэннем безасабовых. Зваротныя безасабовыя дзеясловы.

40. Спражэнне дзеясловаў. Дзеясловы першага і другога спражэння. Рознаспрагальныя дзеясловы. Рэшткі нетэматычнага спражэння (дзеясловы есці, даць). Вызначэнне спражэння па інфінітыве.

41. Дзеепрыметнік як форма дзеяслова. Дзеяслоўныя прыметы і адзнакі. Сінтаксічная роля дзеепрыметніка. Поўная і кароткая форма дзеепрыметніка. Утварэнне дзеепрымеінікаў. Дзеепрыметнікі незалежнага і залежнага стану, іх утварэнне.

42. Асаблівасці ўжывання дзеепрыметнікаў у сучаснай беларускай літаратурнай мове Пераход дзеепрыметнікаў у прыметнікі (ад’ектывацыя).

43. Дзеепрыслоўе як форма дзеяслова. Дзеяслоўныя прыметы дзеепрыслоўя і прыслоўя. Сінтаксічная роля дзеепрыслоўя. Адноснае абазначэнне часу дзеепрыслоўямі.

44. Дзеепрыслоўі незакончанага і закончанага трывання, іх утварэнне. Асаблівасці ўжывання дзеепрыслоўяў. Выпадкі пераходу дзеепрыслоўяў у прыслоўі (адвербіялізацыя).

 

 

Складальнік В. М. Шавель