Бутэльчына, альбо Прэзідэнт на дрэве

Васіль Быкаў

ЗМЕСТ

Атака _______________________________________________7

 

Афганец ___________________________________________ 83

 

Бліндаж _____________________________________________149

Бутэльчына_________________________________________241

Жалезны камандзір________________________________263

 

 

Атака

Аповесць

Былым франтавікам байцам і камандзірам стралковых батальёнаў, чые звычайныя чалавечыя плечы, хістаючыся, гнучыся і выпрамляючыся, вынеслі на сабе найбольшы цяжар вялікай вайны.

 

1.

Атака не ўдалася.

Зблытаўшы парадзелы ротны ланцуг і парушыўшы ўсякі вайсковы парадак, пакідаючы забітых і параненых, яны беглі, падалі, уставалі і зноў беглі, стараючыся як найхутчэй пера-адолець пякельную хмызняковую балацявіну, дзе лютавала смерць. У спіны ім з-пад хат маленькай лесавой вёсачкі разгоністымі гарачымі чэргамі білі нямецкія кулямёты; угары,
у звечарэлым небе, скуголіла, гуло і выло ад цяжкіх фугасных мін, якія, абрыньваючы на балацявіну лютасць выбухаў, шалёна карчавалі чорнае куп’ё хмызняку, выварочвалі са дна гразкія, з травой глыбы падталага сакавіцкага лёду, ушчэнт секлі і размяталі ўбакі голае яшчэ сучча вольх і лазы.

Сяржант Жаркоў шыбаваў ззаду за ўсімі.

Прыпаўшы ад натугі ледзь не да самага шурпатага рудога лёду, які, не перастаючы, гуў, дрыжэў і дзівоснымі пісягамі трэскаўся ва ўсіх кірунках, Жаркоў з усяе сілы валок за сабой танкастволы станкач «гарунова». З самага пачатку гэтага ад-ступлення сяржант прамарудзіў крыху і цяпер адстаў ад усіх, ледзьве паспяваючы ўхіляцца ад шалёных чэрг, што несліся паўз яго галаву. А тут яшчэ ўтрая пацяжэлы кулямёт, як на зло ў такія хвіліны, раз-пораз чапляўся за ўмерзлыя ў балота патарчакі, хамлакі ссохлай леташняй травы, цяжка перавальваў- ся цераз кавалкі параскіданага лёду і грукаў коламі.

Сяржант ужо добра зашыўся ў хмызняк, як раптам пакаўзнуўся і, не ўстояўшы, ніцма распластаўся ў доле. Гэта незнарок уратавала хлопца, бо ў той жа момант з варожага боку імгненна пырснула да яго трасіруючая чарга відаць, немец заклаў новую, нарыхтаваную на ноч стужку. «Чап-чап-чап», белыя плямы-шчарбінкі сыпанулі на лёд між кустоў. Жаркоў спазнела тузануў пад сябе выцягненыя ногі, чарга матлянулася далей і вышэй у хмызняк, туды, дзе са скрынка-мі ў абедзвюх руках, азіраючыся, бег яго памагаты Тарасікаў. Жаркоў схамянуўся і крыкнуў, каб уратаваць неспрактыкаванага яшчэ салдата:

Лажысь!!!

Распластаны ля кулямёта, ён на некалькі секунд змярцвеў, гледзячы, як Тарасікаў спалохана і няспрытна пляцнуўся
за камляватай альхою. Адна яго скрынка са стужкамі, круця-чыся па лёдзе, паляцела ўбок. Адразу ж там сцебанула чарга, але хлопец, відаць, уцалеў, трапятнуўшыся з-пад куль, ён ухапіў сваю ношу. Жаркоў з палёгкай ускочыў і, учапіўшыся
ў яшчэ болей пацежалелы за якую хвіліну хобат, паглядзеў назад.

Вячэрнія прыцемкі абкладвалі дол. Ускраіна той невяліч-кай вёсачкі, якую яны няўдала атакавалі паўгадзіны назад, грымела, бліскала і зіхацела агнём стрэлаў і зыркіх разнаколерных трас. «Ках!.. Ках!.. Ках!..» коратка і паспешна білі аднекуль нямецкія мінамёты, і паднябессе не сціхала ад скрыгатаў мін. «Піў… Піў… Піў-у-у-у-у… Трах! Трах! Трах!» візжэла ўгары і ірвалі балацявіну выбухі недзе блізка каля таго месца, дзе бег Тарасікаў, пырснула ў неба фантанам чорнае гразі, патокі каламутнай вады пляснулі на кустоўе, сыпанула асколкамі і ледзяным градам. Не паспела яшчэ ўсё гэта з працяглым шорхатам абрынуцца долу, як у паветры, хутка нарастаючы, завізжэла зноў.

Тр-рах! Тр-рах! Тр-рах!

Жаркоў зноў упаў, ледзь не адначасна ў яго твар ударыла тугой гарачаю хваляй і ледзяным крошывам, кавалкі лёду ім-пэтна ляснулі па кулямётным шчыце, пад ногі пляснула лу-жынай мутнай вады. «Падаб’юць усю роту!» ударыла ў голаў жахлівая думка. Не выціраючы мокрага твару, Жаркоў кінуўся ўбок, каб не трапіць у калдобіну; непадалёк у лазовым хмызняку нехта голасна лаяўся здалося, іх салдат Няроўны наперадзе з купістага долу вытыркалася згорбленая, у шынялі спіна, яна няспрытна неяк памкнулася ўзняцца, але раптам бяссільна асела і знікла.

Не спыняйсь! Бягом! Бягом! пракрычаў Жаркоў, кідаючыся праз хмызняк. Зноў у гэтае месца скіравалі ззаду два ці тры мільготкіх трасіруючых струмені, і ў хмызняковым галлі замільгалі-запляскалі сінія агеньчыкі. «Разрыўнымі б’юць, гады!» падумаў Жаркоў, азірнуўся і ўпаў ля кулямёта. Прывыч-нымі бяздумнымі рухамі сяржант хуценька адкінуў з-за шчыта канец недастрэленай стужкі, прадзетай у прыёмнік, шчоўк-нуў прыцэлам і хапіўся за рукаяткі.

Праз хмызняковае голле ён хуценька азірнуў усе бліскаўкі ў вёсцы і, здаецца, вызначыў пэўнае месца. Трасіруючыя разрыўныя чэргі несліся з-пад крайняй прынізістай будыніны, здаецца, той пунькі, ад якой гэтак знянацку ўдарыў ва ўпор па іх ланцугу нямецкі кулямёт. Тады ўзмежак уратаваў Жаркова ад пагібелі, але ён жа і не даў яму расправіцца з кулямётчыкам. Цяпер хлопец поціскам вялікіх пальцаў з помслівай злосцю адмераў дзве кароткія па пяць куль чаргі. «На! На! Ага, падавіўся!». Невядома, надоўга ці не, але кулямёт сціх,
а сяржант, ухапіўшы хобат, кінуўся за сваімі.

Яны ўжо дабраліся да сярэдзіны балацявіны. Вячэрнія прыцемкі і хмызнякі як-колечы прыкрылі іх ад прыцэльнага агню, і тады між грукатаў і візгу імкліва вынырнула з вёскі ракета. «Лажысь!» усім, хто мог чуць яго, крыкнуў Жаркоў
і сам стуліўся пад лазовым кустом. Ракета, дымна-агністым следам прарэзаўшы яшчэ святлявае неба, абліла балацявіну яркім дрыготкім святлом, шыпучы і траскочучы, апісала дугу і скіравала ў хмызняк. Стала вельмі відна, на разбітым мінамі доле закруцілася, замільгала дзівосная блытаніна стракатых ценяў. Жаркоў крутнуўся, агледзеўся у яе пранізлівым святле зводдаль не бачна было нічога, толькі побач, на другі бок куста, невядома адкуль узяўшыся, ляжала нечая постаць у перакручанай на галаве вушанцы. Не паспеўшы патухнуць у паветры, ракета ўдарылася аб лёд, падскочыла і, пырскаючы, хутка згарэла. Рэшткі яе святла крывавай чырванню адбіліся ў раскрытых вачах байца, распластанага на лёдзе, Жаркоў пазнаў яго і махнуў:

Давай сюды!

Пасля ракеты стала зусім цёмна. Трасіруючыя чэргі адвярнулі ўбок, баец ускочыў і, прыгінаючыся, сігануў да сяржанта. Гэта быў Рыбчонак.

Ротнага забіла! сказаў ён нейкім незнаёмым Жаркову натужным крыклівым голасам. Лейтэнанта забіла!..

Так. Ціха, маўчы! загадаў сяржант, адчуўшы, што ў гэ-тай іх бядзе вось сталася і горшае. Памажы вось!

Забіла! Як ударыла і ўсё! голасна гаманіў салдат, азіраючыся наўкола. Сяржант падазрона паглядзеў на яго.

Ты што, кантужаны?

Рыбчонак няўцямна цепнуў вачыма і махнуў на хмызняк.

Лейтэнант? Там ляжыць.

Усё азіраючыся некуды ў хмызняк, баец ухапіў леваю рукой хобат, і яны ўдвох скоранька пабеглі, гулка загрукаўшы коламі.

Хмызняк усё паласавалі чэргі, яшчэ ўспыхнула і згарэла
ў небе ракета, за ёй узляцела другая, асвяціўшы ўгары дымную вяроўку след першай. «Трах! Трах!» грымелі ў балаця-віне выбухі, але, здаецца, байцы ўжо адарваліся ад ворага і вы-ходзілі з-пад яго агню. Ззаду пад звечарэлым небам тулілася ў змроку вёска, захінутая дубцаватым вяршаллем хмызняку.

Жаркоў з Рыбчонкам падкацілі кулямёт да грудка, які невысокай узаранай з восені выспай перамежваў гэтую балацявіну. Ля іх і ззаду ўжо нікога не чутна было, мабыць, яны засталіся апошнія. Лёд тут канчаўся, няроўнай паскай ля берагу датайвалі на сакавіцкім сонцы рэшткі бруднага снегу. Надвячоркам яго падкаляніў мароз, і цяпер ён суха хрумсцеў пад нагамі і пад кулямётнымі коламі, якія прарэзалі ўпоперак яго дзве вузкія каляіны.

Ты што, бачыў тое? крыкнуў Жаркоў у самае вуха салдата.

Ну, сказаў Рыбчонак, зірнуўшы ў абсівераны, яшчэ малады, але ўжо з адзнакамі нялёгка перажытага сяржантаў твар. Асколкам. Як дало і мазгі вон.

Яны перавалаклі кулямёт цераз снег, далей было ворыва, дзе-нідзе ў барознах цьмяна бялелі няроўныя плямы снегу. Кулямёты ў вёсцы змаўкалі, толькі раз за разам там узляталі ракеты. Шыпучы па-вужачаму, яны згаралі над хмызняком,
і па падсветленаму схілу пагорка невядома ад чаго кідаліся ўбакі даўжэзныя мітуслівыя цені.

 

2.

Вывалакшы кулямёт на самы грудок, туды, адкуль яны пачыналі гэтую няўдалую атаку, і дзе ўжо можна было схавацца ад варожага агню, Жаркоў апусціў на дол хобат і хрыпата крыкнуў:

Шостая рота, сюды!

Было ўжо цёмна. На захадзе, убаку ад балацявіны, ярка блішчэла на небе адзінокая зорка, ніжэй ад яе і збоч ціхенька запальвалася на ноч другая. Высокае пагоднае неба яшчэ свіцілася рэшткамі дзённага святла, а хмызняковая балацяві-на ўжо зусім стулілася ў змроку. Заліты вадою і гразёй лёд страціў сваю цукрыстую, у рудых разводах белізну і ледзьве шарэў праз хмызняк.

Рыбчонак адразу выцягся ў доле і маўчаў, адсопваючыся,
а Жаркоў нейкі час у знямозе сядзеў на грудку, чакаў сваіх
і думаў.

Было відавочна, што рота разбіта дашчэнту. Ад тых дзевяноста чалавек, якія тыдзень назад пачыналі наступленне, уранку сёння заставалася дваццаць тры, а цяпер вось хоць бы сабраць палавіну іх. Пэўна, што наступленне выдыхалася, нямецкія сілы пабольшалі, артылерыя паадставала, у мінамётчыкаў не хапала мін. З наскоку цяпер не дужа што возьмеш, тое даказвала апошняя гэта атака. А тут яшчэ пагінулі камандзіры, напаткала вось смерць і лейтэнанта і, відаць, прый-дзецца пакуль камандаваць яму апошняму сяржанту ў роце.

Першы з недалёкага хмызняку на грудок вылез Тарасікаў. Жаркоў здалёк яшчэ пазнаў свайго памагатага па кашлі, які не пакідаў байца з самай зімы. Кавылястай хадой слабасільнага падлетка ён прышкандыбаў да камандзіра, усё кашляючы, паставіў ля кулямёта скрынкі з патроннымі стужкамі і пачаў знімаць з-за спіны вінтоўку. Полы яго шыняля, грудзі і рукавы, як і ва ўсіх, былі чорныя ад вады і гразі.

Прыпаўшы да падмерзлай раллі, нейкі час усе трое цяжка натужна дыхалі і маўчалі, не ў стане пераадолець знямогі
і роспачы. З вёскі зноў успырхнулі ў неба дзве ракеты запар агністыя вужакі іх святла адбіліся ў хмызняку на лёдзе. Хлоп-цы прыгнуліся, прыпалі да самай раллі у маладых, шырока расплюшчаных вачах Тарасікава ўзгарэўся і прапаў затоены пакутны страх.

Ну, нічога, сказаў Жаркоў, каб як-небудзь прыбадзёрыць людзей. Але падбадзёрыць, абнадзеіць не было чым: ду-жа ўжо мала засталося іх, а баявая задача так і не была выка-нана.

Знізу на пагорак шкандыбаў яшчэ нехта, адчувалася ў цемры, што ён паранены, і відаць было, як кульгаў, абапіраючыся на вінтоўку. Калі ён падышоў бліжай, Жаркоў пазнаў салдата з трэцяга батальёна, што ўчора прыбіўся да іх. Цяпер ён моўчкі прыплёўся да хлопцаў, з роспачнай самотай вылаяўся і лёг побач на дол, выставіўшы ў неба абматаную бінтамі босую нагу. Неўзабаве аднекуль збоку прыплёўся Гушчын, стары рыжавусы салдат з зямлістым тварам і вельмі невыразным глухім голасам. За гэты голас яго некалі на фарміроўцы празвалі Магілай. Таго, хто даў яму гэта недарэчнае прозвішча, даўно ўжо не было на свеце, а Гушчын усё быў жывы і не дужа, здаецца, і крыўдаваў, калі яго так клікалі. Ён нетаропка прывалюхаў да сяржанта, абаперся на вінтоўку і цяжка апу-сціўся на дол.

Ну от даканалі… Ах ты гора горкае!.. Без артылерыі яно вядома пяхота-матухна…

Ніхто нічога не сказаў яму, не запярэчыў і не пагадзіўся усе былі падкошаны стомай, няўдачай і маўчалі. Жаркоў яшчэ пачакаў, паўзіраўся ў змрок. «Няўжо ўсе?» з болем падумаў сяржант і ўсё ж не пераставаў чакаць. І праўда, хутка цераз снегавую паску ўнізе мільганула адзінокая постаць і неяк зне-дужэла пачала лезці ўгору.

Сюды, давай! Сюды!

Чалавек збочыў на голас і неўзабаве падышоў да байцоў. Гэта быў вялізны мядзведзяваты Няроўны, ён некага валок на сабе. Калі ён наблізіўся, Тарасікаў узняўся яму насустрач
і рупна падхапіў яго ношу. Удвох яны паклалі чалавека на пад-мерзлыя глыжы ў баразне.

Вось, прынёс, зморана сказаў Няроўны. Пахаваць трэба…

Гэта быў лейтэнант Патапенка камандзір іх роты. Раскі-нуўшы полы паўшубка, гэты некалі крыклівы нахрапісты афіцэр, цяпер абыякавы да ўсяго, ціха ляжаў у разоры. Усе, хто тут быў, прыўсталі з долу, паглядзелі на непрывычна сці-шанага камандзіра, уздыхнулі, але ніхто не сказаў нічога. Адзін толькі Гушчын прастадушна закрэхтаў і, месцячыся
за сяржантавай спіной, пачаў ладзіць закурку. Ён згарнуў цыгарку, дастаў з-за пазухі красала, трут і заляскаў у цемры. Некалькі слабых сініх іскрынак-зорачак зляцела з яго пальцаў. Яны, вядома, былі вельмі слабыя, каб іх убачылі ворагі, але раздражнёных панылых байцоў палохала і тое.

Кінь іскрыць, Магіла дурная! надтрэснутым голасам закрычаў Рыбчонак. Усадзяць міну, тады накурышся!

Пацярпець нельга ці што! Курэц! азваўся паранены
ў нагу.

Ого закрычалі! глуха здзівіўся Гушчын. На галасы немец яшчэ лепей пацэліць. Чакай.

Жаркоў сцішана прыкрыкнуў на ўсіх:

Ціха! Годзе вам! Давай акапвацца! Стой, здаецца, яшчэ нехта ідзе.

З тылу і трохі збоку, тупаючы па цвёрдай раллі, ішоў да іх чалавек. Неўзабаве ён наблізіўся, угледзеўся і гукнуў:

Якая рота?

А табе якую трэба? запытаў Жаркоў.

Шостая.

Папаў, сказаў і закашляўся Гушчын. У яго рукаве ўсё ж тлела цыгарка.

Камандзіра к камбату, загадаў баец.

Ге, спазніўся, браток, уставіў з долу Гушчын. У бала-цявінку б прыбег.

Пасыльны няўцямна змоўк, падышоў бліжай, але, убачыў-шы ў доле знаёмы сілуэт афіцэра ў паўшубку, зразумеў і на мо-мант спыніўся, як укопаны.

Ладна, сказаў Жаркоў. Я пайду. А вы тут акопвацца.
І не лаяцца: немцы пад носам.

Яны ўдвох пайшлі ў той бок, адкуль з’явіўся пасыльны. Пасыльны (то быў ардынарац замкамбата Сахно) сігаў хутка
і маўкліва, нічога не казаў і не пытаўся ў сяржанта як і належала салдату, які прывык быць ля начальства і думаць, што ўсё цікавае і значнае адбываецца толькі там.

Ён вёў доўга. Праз якіх дзвесце метраў ад раллі, сярод рэдкіх маладых елачак на імшарыне пачуліся галасы. Неўза-баве абодва яны прыпыніліся каля вялізнай, пэўна, ад бомбы, варонкі, на дне якой матава паблісквала льдзіна, на ёй, прысеўшы ля свайго начыння, настройвала рацыю Люся. (Мала хто ў батальёне ведаў прозвішча гэтай дзяўчыны, якая дагэтуль служыла ў роце сувязі, а месяц назад, перад лютаўскім наступленнем была пераведзена з рацыяй у гэ-ты батальён.) Камандзір батальёна капітан Васілевіч і яго намеснік па страявой капітан Сахно сядзелі вышэй, паставіўшы ногі ў варонку, і чакалі, калі будзе наладжана сувязь.

Рацыя папісквала ўжо і міргала вочкам індыкатара, а Люся, пакручваючы рэгулятар настройкі, прывычнай скарага-воркай сыпала:

Мята, Мята, я Ландыш. Як чутна? Даю настройку, даю настройку: адзін, два, тры, чатыры, пяць, шэсць, сем, восем, дзевяць, дзесяць. Дзесяць, дзевяць, восем, сем, шэсць, пяць, чатыры, тры, два, адзін. Як чутна, я Ландыш, прыём.

Таварыш капітан, прывёў, ціха, каб не перашкодзіць радыстцы, сказаў пасыльны. Камбат павярнуўся на голас, ту-гія рамяні на яго паўшубку ціха рыпнулі і, пад ногі Жаркову слабаю плямкай бліснуў ліхтарык.

Хто гэта?

Сяржант Жаркоў, таварыш капітан, сказаў Жаркоў. Лейтэнант Патапенка забіты.

Настала кароткая паўза, камбат выключыў ліхтарык, капі-тан Сахно вылаяўся, не зважаючы на радыстку, і сігануў да ра-цыі. За грудком над вёскай зноў запалілася ракета, і на неба-схіле задрыжэлі хвалі святла. На кароткі час яе мільготкае далёкае святло паблукала на заклапочаных тварах людзей, цьмяным блікам адбілася ў новай блішчастай касцы Сахно
і знікла за пагоркам.

Так, Жаркоў, памаўчаўшы, сказаў Васілевіч. Колькі
ў вас асталося?

Шэсць чалавек, таварыш капітан. Адзін паранены. У на-гу. Адпраўляць трэба. І кулямёт адзін толькі. Другі яшчэ ўран-ку бомбай разбіла.

Так… няпэўна прамовіў камбат, услухоўваючыся таксама і ў Люсін голас ля рацыі.

Я Ландыш, я Ландыш, хуценька гаварыла ў трубку Люся. Будзе гаварыць дваццаць другі, паклічце дваццатага, паклічце дваццатага. Я Ландыш, прыём.

Камбат, пакінуўшы Жаркова, торапка ссунуўся на дно варонкі, паспешна пераняў з Люсіных рук трубку і пачакаў. Жаркоў прысеў побач з салдатам і глядзеў на начальства, адчуваючы, што неўзабаве будзе штось важнае.

Таварыш дваццаты, таварыш дваццаты… Дакладвае двац-цаць другі Ландыша. Спроба не ўдалася. У Патапенкі вялікія страты. Сам Патапенка забіты. Лукін і Шчасны адышлі. Сустрэў арганізаванае супраціўленне. Прашу сродкаў узмацнення. Сам падавіць не магу. Як зразумелі? Прыём.

Трубка шчоўкнула, камбат слухаў, усе ў яміне застылі
ў змроку і не адрывалі поглядаў ад святлявага акенца ў рацыі. У цьмяных водблісках гэтага святла было відаць, як зацяўся, нахмурыўся паголены камбатаў твар, цвёрды яго падбародак туга ўпёрся ў касматы каўнер паўшубка. Трубка шархацела далёкім голасам камандзіра палка, і на ёй нервова пацёпваў мезены палец камбата.

Таварыш дваццаты, я не магу... Не маю чым. У Патапенкі пяцёра… У астатніх таксама. На ўскраіне аб’екта буйнакалі-берны кулямёт, пяхота. За вёскай мінамётная батарэя. У мяне па дзесяць агуркоў на ствол. Прашу дапамогі, прашу дапамо-гі. Прыём.

У варонцы насцярожыліся. І Люся, і Сахно, і салдат з Жарковым здагадаліся, што становішча батальёна не аблегчыцца. Відаць, камандзір палка меў нейкае сваё меркаванне, упарціў-ся і не хацеў зважаць на довады камандзіра батальёна.

Урэшце капітан Васілевіч адарваў трубку ад вуха, чамусьці паглядзеў на яе, яшчэ торкнуў да скроні і размашыста ляпнуў аб скрынку рацыі.

Што ён сказаў? запытаў Сахно, шорхаючы сваёй плашч-палаткай, накінутай на шынель. Камбат узняў заклапочаны твар.

Загадаў паўтарыць атаку і ўзяць Ручайкі.

Стала вельмі ціха, Сахно, быццам не верачы, цяжка і нерухома паўзіраўся ў камбата, пасля ўстаў і заварушыўся пад плашч-палаткай.

Чорт бы іх там саміх пабраў, выпаліў ён і вылаяўся. Самі б сунуліся.

Камбат з хвіліну нешта абдумваў, укленчыўшы на адно калена ля рацыі. Люся падкручвала рэгулятар настройкі і трымала рацыю на прыёме. У начной цемрадзі за ельнікам пыхну-ла раз і другі мільготкае палахлівае зарыва. «Ках, ках», даля-целі стрэлы і ўгары цераз балацявіну зноў завізжэлі міны. «Трах! Трах!» ірванула неўзабаве ў хмызняковай цемры, але ў варонцы адзін толькі ардынарац азірнуўся на выбухі.

Пяць чалавек, кажаш, Жаркоў? перапытаў капітан і па-глядзеў знізу ўгару на сяржанта.

Ну, ваўкавата выдавіў з сябе Жаркоў.

Ну вось… Каго імі атакуеш, пяццю чалавекамі? невядома ў каго запытаўся камбат. Вось што… надумаў ён урэшце нейкае рашэнне. Дам вам чалавек дзесяць сувязістаў, абознікаў што ёсць. Акапацца на вышыні і чакаць. Глядзі, каб у фланг не зайшлі, бо тады ўсяму батальёну ліха будзе.

Зразумела, адказаў Жаркоў і ўстаў. У гэты час Люся загаманіла ў трубку і перадала яе капітану.

Слухае дваццаць другі… Дваццаць другі слухае, прыём, сказаў Васілевіч і шчоўкнуў пераключальнікам прыёму. З паў-хвіліны ён слухаў, а пасля запальчыва і крыўдліва загаманіў:

Таварыш дваццаты! Не магу! Чым жа я выканаю задачу? Без падрыхтоўкі не магу! Дайце час! Прыём.

Ён трохі паслухаў, а пасля з нейкай зацятай рашучасцю выпаліў у трубку:

Зразумеў, зразумеў вас: адхілены ад камандавання. Перадаю трубку дваццаць трэцяму.

Сахно буркнуў нешта ад здзіўлення, скрывіў вусны, але хуценька перахапіў трубку і далажыў, што слухае. У варонцы замерлі, насцярожыліся. Люся прыўстала на каленях і, ссунуўшы пад самую шапку тоненькія светлыя броўкі, упілася по-зіркам у квадратны твар намесніка камандзіра батальёна. Сахно тым часам дастаў з палявой сумкі карту, аднае рукой няспрытна разгарнуў яе і паўзіраўся ў аднае месца, трымаючы яе пад цьмяным святлом рацыі. Камбат устаў у рост і, віда-вочна нервуючыся, палез у кішэню за куравам.

Размова ў Сахно неўзабаве скончылася. Замкамбат далажыў, што зразумеў, кінуў: «Ёсць! Ёсць, таварыш дваццаты, ёсць» і таксама ўстаў у варонцы, шоргаючы плашч-палат-кай.

Дакамандаваліся, плюнуў убок камбат. А ты што думаеш?

Што ж падумаеш, калі загадана. Трэба атакаваць, змрочна сказаў Сахно, зашпільваючы пад палаткай сумку. Вайна не фунт ізюму.

Цябе прызначыў?

Так, ваўкавата, без ранейшай шчырасці адказаў Сахно
і гучным, сваім заўсягдашнім камандзірскім тонам аб’явіў
у цемру:

Падрыхтавацца да атакі. Ты, сяржант з шостай роты…
як тваё прозвішча?

Сяржант Жаркоў, падказаў кулямётчык.

Жаркоў? Камандую батальёнам я. Слухай задачу. Атрымаеш сувязістаў, яшчэ сапёраў дам, колькі будзе, ездавых,
і атакуеш гэтыя праклятыя Ручайкі. Цераз балота. Чацвёртая і пятая роты ад лесу. Сігнал атакі чырвоная ракета. Гатоў-насць праз гадзіну. Зразумеў?

Зразумеў, таварыш капітан.

Шагам марш, уладарна распарадзіўся новы камбат. Цярэшкін, камандзіраў чацвёртай і пятай рот ка мне. Міна-мётчыка таксама. Жыва!

 

3.

Застаўшыся ў варонцы ўтраіх, яны нейкі час нялёгка і на-сцярожана маўчалі. Люся выключыла рацыю і развінчвала ан-тэну, Сахно моўчкі і зацята стаяў у дне на льдзіне, Васілевіч адышоўся ўбок і сеў на краі варонкі.

Наўкола ляжаў чорны начны абшар. У небе высыпалі зор-кі, з-за зубчатых верхавін хвойнікаў вылезла на небасхіл сцёр-тая палавінка месяца. Падмарожвала. Над хмызняком за пагоркам, недзе далёка на фланзе, міргалі, затухалі і зноў мірга-лі нябачныя адсюль ракеты, і шырокія размашыстыя водсветы гулялі ў небе. З вёскі тых самых злашчасных Ручайкоў, якія не мог узяць батальён, выпырхнула ў неба чарада тра-сіруючых куль, данеслася прыглушанае «тр-р-р-р-р-р-р-р».

Капітаны, зацяўшыся адзін на аднаго, маўчалі. Нешта раптоўна і нечакана здарылася між імі нядаўнім камбатам і ягоным намеснікам, яно нябачнаю сілай адразу раз’яднала гэтых нядаўна яшчэ, здавалася, блізкіх людзей. Недамоўленае і, можа, недадуманае тое адчувалі абое, але яны па-рознаму адносіліся да яго і таму маўчалі. Капітан Васілевіч, трохі пакрыў-джаны і збянтэжаны тым, што адбылося, не ведаў, як лепей паставіцца да Сахно, каб выклікаць яго шчырасць, без якой яны ніколі б не маглі дамовіцца.

Слухай, ты не спяшайся, знарок супакоена сказаў Васілевіч. Пад ранак, можа, артылерыя падыдзе, тады лягчэй будзе.

А загад? зашархатаў палаткай Сахно. Загадана ж да ран-ка ўзяць.

І думаеш возьмеш?

Сахно незадаволена патупаў на месцы, паварушыўся і, не адказаўшы, сеў на схіле варонкі па другі бок ад Васілевіча. Былы камбат з нейкім здзіўленнем паглядзеў у змроку
на яго. Здалося капітану, што ягоны нядаўні намеснік неяк наўмысна адасобліваўся ад яго, замыкаўся і нешта таіў у сабе ад усіх. Такая няшчырасць не сказаць, каб была нечаканай
у гэтым чалавеку (Васілевіч і раней прыкмячаў нешта затоена-уласнае ў Сахно, у стаўленні яго да іншых людзей і падначаленых, і начальнікаў), але пакуль Васілевіч быў камандзірам батальёна, а ён ягоным падначаленым, здавалася, усё між імі было добра. Праўда, цяпер вось становішча змянілася, мусіць, з ім змяніліся і іх узаемаадносіны. «Ось ты які!» падумаў пры сабе капітан. Але тая новая рыса ў характары Сахно болей здзіўляла, чым непакоіла Васілевіча. Куды болей важна было, як дамагчыся, каб не трапіць з батальёнам
у яшчэ горшую бяду з гэтай скараспешнай атакай.

Слухай, звяжыся яшчэ раз і растлумач яму, настойваў Васілевіч, маючы на ўвазе камандзіра палка. Інакш загубіце батальён.

Люся, учуўшы гэта, перастала збіраць сваё начынне і запы-тальна зірнула на Васілевіча.

Дык што, выклікаць?

Няма чаго выклікаць! з прыкрасцю азваўся Сахно, дачы тым зразумець радыстцы, што гаспадар рацыі ўжо ён, а не Ва-сілевіч. Прасіць яшчэ, угаворваць… Не дзеўкі! Загадана атакуем.

Ён нервова ўскочыў і зноў затупаў ботамі ў дне варонкі. Люся ж яшчэ перапытала Васілевіча:

Уключыць, таварыш камбат?

Я ўжо не камбат, сумна ўсміхнуўся ў цемры капітан. Пытайце вун капітана Сахно.

Згортвайце рацыю, малодшы сяржант! афіцыйна загадаў Сахно. Люся без асаблівай увагі на яго словы, сваім чынам, не спяшаючыся, пачала збіраць антэну, шнуры, упакавала скрынку і паставіла яе на край ільдзіны, а сама скорчылася побач, наставіўшы каўнер кажушка і зябка захінуўшы калені.

Капітан Васілевіч кусаў у цемрадзі вусны і думаў, што калі ён не прадпрыме нечага найважнейшага, то быць заўтра самаму благому, што можа здарыцца на вайне іх напаткае разгром. Немцы паспелі ўжо арганізаваць супраціўленне, батальён выдыхся за тыдзень наступлення па гразі і балотах, тылы адсталі, артылерыя таксама, вядома, што сходу аргані-заванай абароны ім не прабіць, тым больш, што і прабіваць ужо няма чым. Ён думаў, што калі б спакойна давесці ўсё гэта да камандзіра палка і прымусіць яго ўнікнуць у становішча батальёна, ён бы зразумеў і да часу адмяніў бы атаку. Камандзір палка быў упарты і наравісты чалавек, ззаду яму ўсё здавалася, што батальёнам не хапае ініцыятывы, што камандзіраў трэба прымушаць, прыкрыкваць на іх і што, калі добра паднаціснуць, дык можна дабіцца ўсяго, што трэба. Тое, што ён адхіліў Васілевіча ад камандавання, не вельмі турбавала камбата, ён ведаў, што камандзір дывізіі не пагодзіцца на тое, ды і сам камандзір палка адумаецца і праз які дзень-другі зноў верне да яго ўладу. Так ужо было не адзін раз і не толькі з ім.

Капітан Васілевіч другі год ваяваў у гэтым палку і перажыў чатырох, розных па характары, яго камандзіраў. Некалі з паў-года ён быў камандзірам шостае роты, той самай роты, рэшткамі якой камандуе цяпер сяржант Жаркоў, пасля стаў камандзірам батальёна. Ён ведаў тут характары ўсіх афіцэраў
і ўсіх старых салдат і сяржантаў, якіх, як умеў, вучыў і выхоўваў, і якіх хутка і няўхільна менела за час наступлення. Батальён быў нядрэнны, ротныя падабраліся ўсе смелыя дзелавітыя хлопцы, Васілевіч хоць і не на шмат апярэдзіў іх па га-дах, але быў ім за старэйшага ў добрым сэнсе, яго паважалі
і яму верылі, а ён давяраў. І цяпер вось камбат вельмі непакоіўся, што ад былога складу і ад былых добрых традыцый, аснаваных на ўзаемаразуменні і вайсковым узаемападначаленні, хутка нічога не застанецца. Сённяшняя атака пераканала яго, што няўдалае яе паўтарэнне прывядзе да пагібелі ўсяго батальёна. Вядома, нумар застанецца, прыйдуць і людзі і камандзіры, і салдаты, батальён адновіцца, але калі ён, ка-пітан Васілевіч уцалее, дык гэта ўжо будзе чужы, не яго, а ін-шы батальён. Таго ж, які ён скалочваў, як кажуць у войску, і па-любіў за стойкасць пад Ржэвам і ўпарты гераізм пад Дзямян-скам, таго ўжо не будзе ніколі.

Яшчэ Васілевіч быў упэўнены, што калі б Сахно дзейнічаў, як і ён, і праявіў бы настойлівасць у адносінах да камандзіра палка, дык той бы ўрэшце ўступіў. Але Сахно неяк дзіўна
і раптоўна перамяніўся, заўпарціўся, відаць, нейкія іншыя,
не зразумелыя Васілевічу намеры з’явіліся ў галаве яго былога намесніка.

Над хмызняком зноў пыхнуў шырокі водсвет, раздалася «ках-ках» і адначасна завізжэла ўгары. Васілевіч только паспеў прыжмурыць вочы, як непадалёк грымнула раз і другі. Цвёрдая змёрзлая зямля здрыганулася, і пагадзя некалькі асколкаў пляцнуліся ў траву непадалёк ад варонкі. Тым часам
у небе зноў пыхнула і зноў завірашчэла ўгары. Васілевіч стры-вожана паглядзеў у бок вёскі, Сахно неахвотна прысеў
у варонцы. Адна Люся не кранулася з месца.

У гэты раз выбухі ірванулі ў тым месцы, дзе збіралася шос-тая рота.

Каб не накрылі хоць, заклапочана сказаў Васілевіч, услухоўваючыся ў ноч. Заўважылі, мабыць. Яно і канешне: без камандзіра…

Але некалькі хвілін было ціха, пэўна, немцы проста трыво-жылі агнём. Тады Васілевіч, ачнуўшыся ад сваіх думак-кло-патаў, устаў, ускочыў у варонку і стаў побач з Сахно.

Слухай, Сахно! Ты разумееш, што будзе заўтра, калі атака зноў праваліцца? Батальён прабегае ноч і, вядома, не акапаецца? А калі заўтра контратака?

Аднак на Сахно і гэта не падзейнічала, ён бокам павярнуўся да свайго былога начальніка і з хвіліну маўчаў.

Атака не захлібнецца, пасля не дужа ўпэўнена аб’явіў ён. Накручу хваста ротным будуць старацца. А то ліберальнічалі з імі.

Хто гэта ліберальнічаў?

Дык было, ухіліўся ад адказу капітан. Васілевіч нахмурыўся і засунуў рукі ў кішэні.

Ты што маеш на ўвазе?

А тое, што вы ўсё імкнецеся па-добраму, усё каб лады.
А гэтыя лады да ладу не прывядуць. Ось што!

Люся, якая, здавалася, драмала дагэтуль, абыякавая да ўся-го, раптам ускочыла ад свае рацыі.

А што ж, так як вы з усімі мацюгом ды мацюгом! На ма-цюгах, як на біцюгах, хочаце да Берліна даехаць?

Сахно павярнуўся і здзіўлена паглядзеў на яе.

А ў вас хто пытае, малодшы сяржант?

Камбат мае рацыю, кінула Люся. А вы не дужа зарывайцеся, хоць і да батальёна дарваліся.

Маўчаць! прыкрыкнуў Сахно. Я вас умомант выганю адсюль. Ураз у штаб палка пойдзеце!

Хоць зараз! выпаліла Люся.

Люся, маўчыце, строга сказаў Васілевіч і пасля паўзы холадна вытлумачыў Сахно:

Вось што, капітан Сахно! Майце на ўвазе, калі вы загу-біце батальён, ні намеснікам, ні камбатам вам болей не быць. Камандзір палка вас сам пад трыбунал аддасць.

Сахно крутнуўся да Васілевіча, але не паспеў адказаць зу-сім побач пачуліся крокі і ў цемры паказаліся чорныя постаці камандзіраў рот. Звяртаючыся да Васілевіча, яны паціху дала-жылі аб прыходзе, але былы камбат ад узрушання і нечаканае злосці на ўпартую дурасць Сахно не слухаў таго. Толькі зразумеўшы, што афіцэры звяртаюцца да яго, ён раптам упалым голасам кінуў:

Дакладвайце капітану Сахно. Ён камандуе батальёнам.

Пасля Васілевіч вылез з варонкі, адышоўся на тры крокі, каб не замінаць людзям, якім ён быў ужо не патрэбны,
і апусціўся на калючую ад марозу леташнюю свінуху.

 

4.

Жаркоў бег у сваю роту.

Сяржант раз-пораз чапляўся за хмыззё ў доле, спатыкаўся ён вельмі спяшаўся, бо спраў было шмат, а часу да новай атакі заставалася не так ужо і многа. Спачатку ўсё тое, што ён пачуў на КП, непрыемна ўразіла яго. Наступленне, яно само сабою, але вось зняцце камбата і заступленне на яго месца Сахно не падабалася Жаркову. Сахно лічылі ў батальёне крыкуном, гарлахватам, не дужа смелым і не дужа справядлівым камандзірам. Капітан жа Васілевіч здаваўся разумным і разважлівым, а галоўнае справядлівым чалавекам, што болей за ўсё іншае паважаюць у камандзіры салдаты. Як там яно бы-ло на самай справе, сяржант пэўна не ведаў, але цяпер, пасля ўсіх гэтых навін, адчуваў, што наперадзе чакае яго дужа нялёгкае. Праўда, за многія месяцы вайны ён ужо прывык да са-мага благога, прызвычаіўся да дробных і вялікіх нягод і ведаў, што на фронце чаго добрага чакаць не выпадала.

Перш за ўсё яго запалоніў клопат, як усё тое наладзіць,
як найлепш арганізаваць атаку, каб ашукаць немцаў, цяпер жа пра гэта, апроч яго, у роце ўжо не было каму дбаць.

Неба хутка цямнела, усё болей высыпала зорак. Месяц, быццам спяшаючыся куды, імчаўся над лесам у адным кірунку з Жарковым; за балацявінай скакалі па небе водсветы далёкіх і блізкіх ракет. Найгоршае ліха ў начной атацы, ведаў сяржант, былі тыя ракеты, ад іх не знайсці ніякага сховішча, яны ўсюды свяцілі сваім прарэзлівым хімічным агнём, слепячы байцоў у кароткіх прамежках цемры. Але трэба было нешта прыдумаць, і Жаркоў, не разбіраючы пад сабой дарогі, сігаў упоперак баразён і думаў.

Да камандзірскіх клопатаў хлопец прывык даўно. Невя-дома ад каго, напэўна, ад маці ён з маленства пераняў
у спадчыну неспакойны, клапатлівы, трывожна-турботны характар. Да ўсяго ён меў справу, аб усім непакоіўся, не зва-жаючы на тое, адказваў перад старэйшымі за гэтую справу ці не. Яшчэ бывала ў маленстве (ён быў родам з Сібіры) баць-ка з маці часта ўлетку выпраўляліся на некалькі дзён
у тайгу, дзе пад хмарамі гнусу аралі, сеялі і збіралі свой ура-джай за шмат вёрст ад вёскі, а на яго догляд аставалася ўся гаспадарка і свінні, і каровы, і куры. Ён цэлыя тыдні і кар-міў іх, і даіў сам карову, і няньчыў малую Волечку. Часам даводзілася яму чуць, як хто-небудзь з суседзяў казаў бацьку: «Ну і дзяцюк у цябе, Трахім, гаспадар! Не глядзі што малы галавасты!» Бацька на тое няпэўна чмыхаў у бараду, аднак ніколі за жыццё не пахваліў сына. Ён быў суровы і марудлівы, як бярложны мядзведзь, і раскрываў рот толькі тады, калі трэба было каго ўшчуць. Але Колька Жаркоў любіў і такога бацьку і ніколі ў жыцці на яго не пакрыў-дзіўся.

Тыя, прывітыя ў маленстве, гаспадарлівасць і дбайнасць засталіся ў яго назаўжды. Падросшы, ён скончыў сямігодку
і паехаў у Ачынск у школу ФЗН вучыцца на цесляра. І там сярод гаманкой хлапечай грамады ён стаў самы адметны, самы турботны і дбайны, працаваў увішна, і яго паставілі старастам групы. Заўжды ён хадзіў членам усякіх камітэтаў, камісій, выпускаў сценгазеты, наладжваў работу ў гуртках самадзейнасці. Сябрамі яго былі ўсе хлопцы, ён не дзяліў іх
на лепшых і горшых, адносіўся да ўсіх аднолькава, кожнаму гатовы быў памагчы і, калі трэба было, ад кожнага спадзяваўся атрымаць дапамогу.

Восенню сорак першага ён пайшоў у армію. У запасным тылавым палку, куды ён трапіў спачатку, хлопцу здалося, што ён не стрымае так было трудна і складана. Вучыліся
па дзесяць гадзін штодня, недасыпалі, галадалі, дапякалі нарады, начныя работы, але і тут Жаркоў быў лепшы за іншых, і праз некалькі месяцаў яму прысвоілі званне яфрэйтара.
На фронт ён прыехаў ужо малодшым сяржантам, камандзі-рам кулямётнага аддзялення і ў першым жа баі замяніў забітага камандзіра ўзвода. Так узводным ён хадзіў доўга, аж пакуль не параніла, пад Дзямянскам атрымаў ордэн, перажыў два свае кулямёты, разбітыя мінамі. Цяпер вось давялося стаць ротным. Ён быў назіральны, удумлівы, нагледзеўся ўжо ў баях рознага і ведаў, што адною храбрасцю не шмат чаго адваюеш. Трэба было дбаць, абдумваць, у чымсьці ствараць перавагу над недурным, хітрым і лютым ворагам і выкарыстоўваць яе ў поўную меру.

Ён ужо падбягаў па раллі да свае роты, як у кустоўі наперадзе ўдарылі выбухі. У зямных нетрах крэкнула, бы рашчапілася вялізная рэпа, і ўгары пачулася знаёмае «фыр-фыр-фыр» бы зляцела аднекуль чародка нябачных птушак.
То падалі асколкі. Жаркоў занепакоіўся, як бы без яго не сталася што кепскае з тымі рэшткамі, што асталіся ад роты,
бо тады ўжо зусім не будзе з кім нават і распачаць атакі.
Але выбухаў болей не было, і сяржант пакрысе супакоіўся.

Увесь час яго турбавала адчуванне няпэўнасці ад таго,
як паставяцца яго змораныя байцы да новае весткі, што нёс ім сяржант ад камандзіра батальёна. Вядома, нікому яна, гэтая навіна, не здасца прыемнай, але калі ўзяць, напрыклад, яго, сяржанта Жаркова, дык ён нейкім чынам усё ж камандзір, разумее магутную сілу вайсковага «трэба» і падпарадкуецца ёй, а вось што скажуць салдаты? Тарасікаў, вядома, нічога не скажа, ён толькі апанурыцца, як заўжды перад боем; напэўна, уздыхне ды якою прымаўкаю памяне салдацкую долю стараваты Гушчын, а вось Рыбчонак, напэўна, не змоў-чыць. І яшчэ немаведама, як паставіцца да новай атакі маўчун гэты Няроўны? Ён нядаўна ў роце, характара нейкага дужа ўжо труднага, цвярдога, як умерзлая зямля, маўчыць, зрэдку толькі вылаецца слова па шчырасці ад яго не дабіцца ніколі. Раней дык хоць упраўляўся з усім лейтэнант, ведама ж, афіцэр, а ці таксама паслухаюцца яго, сяржанта, як слухаліся раней ротнага-афіцэра? Тым больш, што гэткая цяжкая і небяспечная справа выпадала ўсім ім у гэтую ноч.

Здалося Жаркову, што рота павінна быць недзе тут блізка. Сяржант прыпыніўся на момант, услухаўся ў цемрадзь і недзе збоку пачуў рэдкія прыглушаныя галасы і тупанне рыдлёвак у зямлі. «Акопваюцца», падумаў ён і збочыў у тое месца, дзе былі людзі.

Нешырока разышоўшыся па пагорку, яны дзяўблі кожны сабе маленькі акопчык крокаў праз пятнаццаць адзін ад ад-наго. Бліжэйшым да сяржанта аказаўся Няроўны вялікая, каржакаватая ў ватоўцы постаць таго няпэўна шавялілася ся-род чорнае плямы накапанай зямлі. Пачуўшы Жаркова, ён
на момант выпрастаўся, угледзеўся ў сяржанта, пазнаў і зноў сагнуўся ў яміну.

Адставіць капаць! сказаў у цемру Жаркоў. Давай усе сю-ды.

Няроўны выпрастаўся ў неглыбокай, да калень, яміне, няў-цямна паглядзеў на камандзіра, адклаў лапату і моўчкі вылез наверх. Пагадзя з цемры, валюхаючы, выйшаў Гушчын, за ім пачуўся кашаль Тарасікава, ён бег да камандзіра. Не было толькі Рыбчонка.

Схадзі таго глушца артмайстра пакліч, прасіпеў Гуш-чын Тарасікаву. Не чуе ж.

Тарасікаў паслухмяна вярнуўся ў цемру, а Гушчын зняў
з галавы каску, сеў на яе ля сяржантавых ног і пачаў аддзі-раць паперку.

Закапалі лейтэнанта, вечная яму памяць, паведаміў ён, відаць, адчуваючы сябе тут быццам намеснікам камандзіра-сяржанта. А той з нагой пайшоў у санчасць. Яшчэ двое Бяляк і Сухавееў таксама выйшлі. Тожа параненыя, у Сухавеева рука разбіта. Пайшлі ў тыл.

Жаркоў ціхенька падавіў уздых і моўчкі пачакаў, пакуль
у цемрадзі не завалюхалі дзве постаці.

Ты чаго не паклікаў, Магіла? без усякай асцярогі гучна загаманіў Рыбчонак. Жаркоў шыкнуў на яго.

Не чуў я! апраўдваючыся, зноў гэтак жа голасна
і не ў лад сказаў Рыбчонак. Аглушыла ў балоце.

А ты і раней «дай» не дачуваў, толькі «на», глуха зазна-чыў Гушчын. Рыбчонак насцярожыўся, пэўна, нешта крыў-днае пачулася яму, і хлопец зазлаваўся:

Ты, Магіла, маўчы! Скажаш лепш, як цябе жонка бэхала, баец развязна засмяяўся. Пашкадаваў бабу, з дзецьмі ўзяў, а яна без жаласці. І да Гушчына: Эх, і даставалася табе, праўда? Добра, вайна пачалася, а то ўходала б!

Гушчын засоп і памарудзіў з адказам. Стары салдат, ві-даць, нахмурыўся за тое і рашыў за лепшае змоўчаць. Жаркоў адчуў, што размова пераступіла мяжу жартоўнага і сказаў:

Кінь, Рыбчонак!

Га?

Хопіць, кажу, прытварацца. Слухайце задачу.

Што я выдумляю?! здзівіўся Рыбчонак. Ягоны ж зямляк Вырчанка з пятай роты сам казаў. Чацвёра чужых дзяцей гадуе, а баба б’ецца, як тыгра!

Загадана зноў атакаваць, сцішана і сур’ёзна паведаміў Жаркоў. Праз гадзіну. Даюць нам сувязістаў і яшчэ некага. Чацвёртая і пятая роты ад лесу, а мы адсюль.

Стала ціха, адчувалася ў цемры, як байцы апанурыліся і ся-дзелі не кратаючыся. Адзін Рыбчонак, недачуўшы, перапытаў:

Куды? Га?

Да кудыкі, прасіпеў яму ў вуха Гушчын. Усё туды ж.
А артылерыя як, ці падсобіць? запытаўся ён у сяржанта.

Артылерыі пакуль няма. Прыйдзецца нам знянацку як. Інакш нічога не выйдзе. Я думаю так… Сяржант прысеў у до-ле і паказаў на балацявіну. Паціху падпаўзем па балоце
да ўзмежка… Толькі б не заўважылі. А з-за ўзмежка, як дадуць ракету, усе ўраз на кулямёты надавім, не можа быць, каб
не заўважылі. Толькі смялей трэба. Усім разам. Гранаты ёсць?

У мяне дзве толькі, слабым ад кашлю голасам сказаў
з цемры Тарасікаў.

У мяне гранат гэтых са тры ёсць, ага, прасіпеў Гушчын.

Што? Атака? толькі цяпер зразумеў гаворку Рыбчонак. Якая ўчорта атака?! Пяць чалавек! ён узрушана ўскочыў
з долу. Здурнелі яны там ці што!

Ціш ты, Рыбчонак! са злосцю прыкрыкнуў на яго Жаркоў. Ад таго, што пакрычыш, загад не адменіцца.

Не, ужо годзе! крыкнуў Рыбчонак. Я кантужаны. Пайду ў санчасць.

Нікуды не пойдзеш! ціха, але цвёрда сказаў сяржант. І давай рыхтавацца. Каб нічога ні ў каго не брэнькала, паўзці будзем. Зразумела? Разыдзіся!

Шэрыя постаці ў чорным доле заварушыліся, Рыбчонак, лаючыся, пайшоў на сваё месца. Няроўны моўчкі пачаў на-цягваць на ватоўку шынель. Гушчын затрымаўся і, слінячы цыгарку, разважаў:

Каб от «кацюша» сыграла разок, для духу хоць бы. А то што пяхота без аруддзяў мухі!

«Здаецца, не заўпарцяцца, з палёгкай падумаў сяржант. Разумеюць хлопцы, паслухаюцца. Ось толькі Рыбчонак!..»

Нічога, Гушчын, сказаў ён услых. Можа, як-небудзь управімся. Патроны ёсць?

Ды патронаў хопіць. О, паўторбы, салдат варухнуў плячамі, і ў рэчмяшку коратка і важка лязгнула. Я не дужа таго… бэхаю. Ашчаджаю.

Ну добра. Тарасікаў, давай хутчэй, браце, набіваць стуж-кі. Колькі ў нас, тры пустых?

Тры, ціха пацвердзіў Тарасікаў і закашляўся сухім адрывістым, бясконцым кашлем. Сяржант і салдат заклапочана паглядзелі на яго.

Прыкіпеў ты недзе, хлопча, заўважыў Гушчын. Як тая нямецкая зянітка: цяў ды цяў.

Жаркоў занепакоіўся:

Як жа ты гэта з такім кашлем да атакі дацерпіш?
Ты ж нас дэмаскіруеш. Га? Можа, цябе ў санчасць адправіць?

Не ведаю, перацяўшы кашаль, сказаў Тарасікаў. Можа, патрываю як-небудзь.

Ну глядзі.

Яны падышлі да «гарунова», які, прыладжаны ўжо да аг- ню, стаяў на раллі. За ім чарнеў неглыбокі яшчэ акопчык
для дваіх. Тарасікаў узяў з долу рэчмяшок з патронамі і пачаў паціху лязгаць скрынкамі, вымаючы пустыя стужкі. Жаркоў прысеў побач.

Ну як ты, пасмялеў хоць трохі? запытаўся ён у свайго памагатага.

Дзе там! адказаў Тарасікаў. Аж дагэтуль дрыготка. Хоць ты што…

Нічога, пройдзе, вядома, спярша.

Не праходзіць нешта, журботна азваўся Тарасікаў і ўз-дыхнуў. Ён пачаў напіхваць у брызентавую стужку патроны,
і было відаць, як дробненька дрыжэлі ў змроку яго белыя пальцы.

Толькі тыдзень назад, перад самым наступленнем Тара-сікаў са шпіталю прыйшоў у гэтую роту. Здарылася так, што яшчэ не даехаўшы з тылу да фронту, ён трапіў дзесь пад бамбёжку, быў паранены, а галоўнае, напалоханы і цяпер баяўся кожнага стрэлу і кожнага выбуху. Па натуры ж ён быў хлопец шчыры і не таіў сваёй страхавітасці. Гэта спадабалася Жаркову, і сяржант займеў у сабе ўпэўненасць, што страх урэшце мі-нецца, а шчырасць і добрасумленнасць, з якою той ставіўся да свайго франтавога абавязку, калі-нікалі зробяць Тарасікава добрым байцом. Таму ён і ўзяў хлопца да сябе другім нума-рам пасля таго, як ранейшы пайшоў у шпіталь.

Жаркоў напіхваў патронамі канец стужкі, а сам увесь час азіраўся і прыслухоўваўся. «Калі ж тыя сувязісты прыйдуць!» думаў ён і ўсё згадваў, як найлепш і цішэй падабрацца
да немцаў. Самае галоўнае не выявіць бы сябе раней часу, падкрасціся б да ўзмежка і не трапіць пад міны… Хлопец сам таго не разумеў, якая непамерна цяжкая была тая задача, што ўзвалілі на яго плечы, толькі ён з усяе сілы імкнуўся выканаць яе як найлепш. Пра сябе ён ужо не думаў, не было калі, адно толькі квёлая нотка адчування сваёй слабасці і звычайнай чалавечай уязвімасці ціхенька трымцела недзе на сподзе душы, нібы якая былінка на ветры. Удумацца, аднак, у яе, адчуць не давала мноства іншага клопату.

Нічога, возьмем як-небудзь, сказаў ён ні то Тарасікаву, які торапка з страхам у шырокіх вачах варушыўся побач, ні то самому сабе.

Але дзе ж тое падмацаванне? Можа, зблудзілі? Ты пагля-дзі тут, а я пабягу. Спаткаю, можа.

 

5.

Сувязісты прыйшлі. Жаркоў сустрэў іх на раллі, пачуўшы здаля, прысеў, пачакаў на зорным небе маўкліва сунулася шэсць постацей. У некага раз-пораз брэнькала, пэўна, лапат-ка на дзязе.

Стой! сказаў з цемры сяржант. У каго там што бараба-ніць? Захіні. І за мной шагам марш.

На хаду ён растлумачыў задачу, сувязісты маўчалі, не адчуваючы нічога добрага наперадзе, і сцішана ішлі за сяржантам. Збоч вёскі за хмызняком узляцела ўгору ракета, яе святло цьмяна паматлялася па абшары, і сувязісты ўраз кінуліся на зямлю.

Не бойцеся: далёка. Чаго вы? здзівіўся Жаркоў. Калі зноў сцямнела, хлопцы паўставалі і, недаверліва пазіраючы на камандзіра і спатыкаючыся, яшчэ з меншай ахвотай пай-шлі далей. Жаркоў вывеў іх на бугор і паклаў на фланзе
за сваімі стралкамі.

Пакуль чакаць. Хутка пойдзем. Толькі каб ціха, як цені! сказаў ён і пабег па ланцугу на правы фланг, дзе быў яго кулямёт.

Жаркоў вельмі спяшаўся, каб не спазніцца. Гадзінніка
ў яго не было, але сяржант адчуваў, што трэба ўжо рушыць. Зноў жа, папаўненне было дужа невялікае, абознікі, даць якіх абяцаў капітан Сахно, нешта не ішлі, і ў роце пакуль што набралося ўсяго адзінаццаць чалавек.

Ну як, управіўся? запытаў ён у Тарасікава, які ціхенька ляжаў на баку за кулямётам і насцярожана ўзіраўся ў балота, пэўна, адчуваючы там сваё новае гора і сваю вялікую бяду.

Ага, коратка адказаў ён. Жаркоў падбег да суседняга Гушчына і гукнуў:

Перадай па ланцугу: упярод!

Затым ён з хвіліну пачакаў, каб каманда дайшла да сувя-зістаў, і ўзяўся за хобат «гарунова». Тарасікаў падабраў з долу чатыры скрынкі па дзве на руку, побач заварушыўся ў змроку Гушчын, і яны паціху пайшлі па раллі туды, адкуль з такім страхам вырваліся гадзіны са дзве назад.

У вёсцы пакуль было ціха; бойка і ноч, відаць, замарылі
і немцаў, і яны, пэўна, павячэраўшы кавай і выставіўшы вартавых, драмалі цяпер на саломе ў сваіх бліндажах. Але Жаркоў адчуваў, што кожную хвіліну можа ўспырхнуць у неба ракета, асвяціць іх, і хлопец, не адрываючы позірку ад варожага паднябесся і прыгнуўшыся, шпарка сігаў усё далей і далей уніз, пад ахоў хмызняку. Аднойчы ён зірнуў убок у цемры чутны былі крокі Гушчына, які, таксама схіліўшы вялікую ў касцы голаў, тупаў уніз; далей у чорным на раллі змроку адчувалася прысутнасць людзей іх рухі і ціхі тупат; убачыць жа нельга было нікога.

Так яны дайшлі да самага нізу з паскаю снегу па-над балотам. Сяржант прыпыніўся, апусціў хобат, побач чуйна прысеў Тарасікаў. Жаркоў паглядзеў уздоўж свайго ланцуга зводдаль цераз снег мільганула некалькі цьмяных постацей, снег зарыпеў пад нагамі, і ў сяржанта здрыганулася сэрца: цішэй! Хоць бы на лёдзе не грукалі, хоць бы ціха як-небудзь! Яму хацелася скамандаваць, прыкрыкнуць на неасцярожных, але абстаноўка не давала таго зрабіць, заставалася адно толькі трываць і чакаць. Затым ён сам, шорхаючы ботамі, перайшоў умерзлы калючы снег і ступіў на лёд між кустоў. Тарасікаў, схіліўшыся, тупаў следам.

Жаркоў стараўся ступаць як мага цішэй, падмерзлы шурпаты лёд быў уначы слізкі, як шкло, і гумовыя падэшвы бясшумна слізгалі па ім. Адны только кулямётныя колы ніяк не хацелі суцішыцца, глуха, настойліва стукалі на кожнай самай маленькай няроўнасці, і сяржант ад напружання моцна сціскаў сківіцы. У кустах адразу стала цямней, усякая сувязь
з яго ланцугом абарвалася; аднойчы пачулася толькі, як шас-нула непадалёк дрэўца, пэўна, Гушчын неасцярожна закрануў яго. І ўсё сціхла, прапала, да часу стаілася. «Толькі б ці-ха… толькі б ціха», бязгучна шапталі ў цемры сяржантавы вусны, і ён крадком, як начны злодзей, не адрываючы ад лёду падэшваў, сунуўся ў змрок, абмінаючы кусты, купіны, хамлакі скрапанай леташняй травы.

Але зусім ціха перайсці балацявіну ім не ўдалося. Раптоўна і таму жахліва пачулася ў цішыні, як непадалёк затрашчэў, зашастаў лёд, пляснула вада, відаць, нехта сунуўся ў ледзьве падмерзлую палонку, прабітую мінай. Жаркоў прысеў ад нечаканасці, страхавіта стаіўся побач Тарасікаў. Сяржант вылаяў у думках неасцярожнага байца, але неўзабаве зноў маўклівая цемра запанавала над балацявінай, і ён рушыў далей.

Праз якую хвіліну ён вылаяўся ў другі раз ужо сам на сябе пад нагамі раптоўна і, як здалося яму, страшэнна гучна затрашчэў, зашастаў, увагнуўся лёд, сяржант кінуўся ўбок, толь-кі намачыўшы падэшвы. Разам з Тарасікавым яны збоч абы-шлі гэтае разбітае мінамі месца, прыгнуўшыся, прадраліся праз лазовы гушчар, які сцябаў па тварах намерзлымі розгамі і чапляўся за кулямёт, выглянулі на невялічкую прагаліну. Тут яны насцярожана і страхавіта на момант прыселі. На прагаліне ля купіны, прыпаўшы шчакой да лёду і выкінуўшы наперад руку, ляжаў забіты. Здавалася, ён лёг толькі нядаўна, нібы прыслухаўся да чагосьці пад лёдам. Жаркоў перавярнуў яго нягнуткае, ужо скалянелае цела то быў маладзенькі, як і Тарасікаў, баец па прозвішчы Верацённы, які прыйшоў у іх ро-ту з апошнім папаўненнем. Жаркоў прыпамятаў, як калісь
за дзень да наступлення ў горача натопленай камандзірскай зямлянцы гэты Верацённы дапамагаў парторгу выпусціць «баявы лісток» і хімічным алоўкам, бы на якім экзамене, старанна выводзіў: «Уваб’ём асінавы кол у магілу фашысцкіх захопнікаў!» «Невядома, ці ўдалося хлопцу забіць хоць аднаго фашыста, а сам ужо… гатоў», падумаў Жаркоў і, спаха-піўшыся, рушыў далей.

Яшчэ праз хвіліну нейкая розга гучна лязгнула па Тара-сікавай скрынцы, Жаркоў прыпыніўся, каб сказаць: «Цішай!» і ў гэты момант цемра над балотам раптам прарвалася, ноч знікла, здалося, загарэлася неба, незразумела і суладна ў светавым жаху крутнуўся і шаснуў убок хмызняк; доўгая цень Тарасікава матлянулася між кустоў і смыкнула да хлопца. Імгненна адчуўшы бяду, Жаркоў распластаўся на лёдзе і закі-нуў угору голаў у небе, губляючы вогненныя кроплі, імчала на іх ракета. Наўздагон ёй данёсся глухаваты кароткі стрэл.

Жаркоў сцяўся ад неспадзяванасці, прыціснуўся к долу, адчуўшы, як нешта абарвалася ў яго грудзях. Пакуль яшчэ ракета імчала ў небе, хлопец зірнуў убок, але ў кустоўі адно толькі ззялі на лёдзе агністыя плямы-водбліскі, перарэзаныя чорнаю блытанінай ценяў. Нікога з яго байцоў нідзе не было відаць.

Ракета патухла, сяржант пачакаў крыху, аслеплены цем-рай, і толькі памкнуўся ўстаць, як у неба ад вёскі скокнулі адразу дзве новых, недзе збоч і зводдаль яшчэ адна, і адразу
ж захлібнуўся, загрукацеў, разбурыў цішыню кулямёт. Як і над-вячоркам, мільготкія апантаныя пісягі-трасы пранізалі хмызняк.

«Заўважылі… заўважылі… заўважылі… стукала ў грудзях сэрца. Эх ты!.. Эх!..»

Бягом! гукнуў Жаркоў на Тарасікава, які знік недзе побач, і раптам выразна адчуў, што ўсё задуманае, спадзяванае паляцела ў нябыт. Іх убачылі, асвяцілі, асляпілі, далей не было ўжо чаго таіцца, трэба было як мага хутчэй прарвацца з ба-лота пад укрыццё маленькага ўзмежка пад плотам на краі гародаў.

Наперад бягом! другі раз праз грукат чэрг крыкнуў ён у кусты. Ракеты пагаслі ў паветры над лазняком, адно толькі секлі, снавалі, сыхозіліся і разміналіся імклівыя струмені трас. Балацявіна загрукала рэхам ад стрэлаў, трасы стрыглі, секлі хмызнякі і ганялі ў лёдзе агніста-мільготкія водсветы.

Спатыкаючыся і абдзіраючы твары, яны праскочылі праз апошні на краі балота лазняк і выбеглі на зіхатлівы ад трасоў прастор. Трасы імпэтна мільгалі на вышыні чалавечага росту і па-над самай зямлёй, але ўсё ж узмежак ля гародаў затуляў невялікі, метраў у дваццаць, беражок балота. Жаркоў упаў
і, штурхаючы перад сабой кулямёт, папоўз па лёдзе туды, на рубеж атакі.

«Скарэй!.. Толькі скарэй!.. Ну скарэй жа! Скарэй», роспачным унутраным крыкам-воклічам падганяў ён самога сябе, стараючыся як мага хутчэй дапаўзці да ўзмежка, дзе можна было затуліцца ад кулямётаў. Некалькі куль дзёўбнуліся каля яго, у хлопцаў твар пырснула крошкамі лёду, але ён не спыніўся, не захінуўся за кулямётны шчыт ён толькі азірнуўся. Тарасікаў, лязгаючы скрынкамі, поўз следам. Вя-лізная зялёная каска напаўзла хлопцу на самыя вочы, і ён, ві-даць, не мог яе паправіць. Гушчына нешта не відаць было, але воддаль пад узмежак поўз яшчэ нехта. І раптам сяржант убачыў, што нехта ўжо апярэдзіў усіх і ўжо туліцца, варушыцца пад самым плотам, нібы прыладжваецца, каб распачаць страляць. «Малайчына! падумаў Жаркоў. Хто ж гэта?» Той чалавек сваім прыкладам умомант надаў сілы і рухавасці, Жаркоў, напяўшыся, штурхнуў наперад сцежалелы кулямёт, потым яшчэ і яшчэ. Трасы штораз усё вышэй адрываліся
ад зямлі, ужо можна было прыўзняцца на лакцях, і неўзабаве сяржант, абліваючыся потам, спыніўся перад узмежкам.

Ракеты адна за адной палілі начное неба, шыпелі, падалі, гарэлі ў марозным паветры, і камандзіру не трэба было дужа ўглядацца, каб убачыць усё, што рабілася ў яго ланцугу. Пад узмежак прыпоўз Тарасікаў, зводдаль пад плотам ляжалі яшчэ тры невядома чые постаці, двое распласталіся ззаду на лёдзе можа, паўзлі, а можа, былі ўжо забітыя. Астатніх пакуль не было нідзе. Кулямёты ўсё білі цераз іх галовы, начны прастор гудзеў і калаціўся ад дзесятка грукатлівых чэрг.

 

6.

«Але дзе ж той сігнал?» трывожна схамянуўся Жаркоў, лежачы пад узмежкам. Хлопцу здалося, што ён завельмі прамарудзіў у балоце, што сігнал ужо быў, а ён не згледзеў яго, што рота спазнілася выйсці на рубеж атакі. Яшчэ ён не мог даўмецца, чаму немцы адбівалі атаку аднымі кулямётамі, а мі-намёты іх, прыстрэленыя па балацявіне, чамусьці маўчалі.

Горача часта дыхаючы і шчыльна прыціснуўшыся да калючага ад марозу долу, Жаркоў прыслухаўся, стараючыся вызначыць што-небудзь у стагалосым грымоцці бою. І тады ён учуў, што мінамёты білі. Калі зацяць дыханне, дык выразна чутна было іх таропкае, глухаватае ў далечы «ках-ках… ках… ках…». Крыху збоч за вёскай ірваліся іх міны, здаецца, немцы білі па суседніх чацвёртай і пятай ротах. Дык вось чаму нейкім чынам хоць трошкі пашанцавала гэтай іх малень-кай жменьцы людзей, якая называлася шостай ротай. Жаркоў яшчэ ўслухаўся начная далеча за ўзгоркам збоч вёскі таксама гула і стагнала ад кулямётнага стукату і грукату мін.

У небе над самай галавой засвяцілі ракеты, адна, апісаўшы крутую высачэзную дугу, рэзкім белым святлом заліла шырокі прасцяг ваколіцы і шпарка падала, якраз над Жарковым. «Згарыць», падумаў абыякавы да таго сяржант і зірнуў убок байцоў пад узмежкам, здаецца, прыбавілася, на лёдзе ззаду ляжаў толькі адзін, другога ўжо не было. «Калі ж атака? дапякала-трывожыла думка. Дзе ж ракета, няўжо была?.. Няўжо ён не ўбачыў яе?..»

Немцы, відаць, згледзелі, што атакуючыя сабраліся пад пло-там, і па два ці тры іх кулямёты пачалі біць па ўзмежку. Некалькі разрыўных куль ляснулі па жэрдцы над кулямётчыкамі, жэрдка здрыганулася і разламілася, сыпнуўшы на галовы хлопцаў струхлелым друзам. На двух пахілых калках таксама гучна лопнуў разрыў і з маленькага сіняватага агеньчыка востра зыўкнулі ў бок асколкі. Тарасікаў прыцяўся ўсім целам пад самы ўзмежак і ціхенька трэсся, утоўпіўшы ў дзірван кароценькі казырок каскі.

«Што ж ляжаць! зноў штурхнула сяржанта трывожная думка. Агню, агню трэба! Трэба падавіць, прыціснуць, увагнаць у зямлю ворагаў і рынуцца на іх. Іншага адсюль ходу няма, назад ім ужо не адысці». І Жаркоў, увабраўшы ў грудзі як мага болей паветра, крыкнуў у мігатлівую цемру:

Агонь! Агонь! Давайце агонь!

Пакуль над галавой дагарала чарговая ракета, ён убачыў, што яго байцы ў рэдкім ланцужку нерухома ляжалі, утоўпіўшы галовы ва ўзмежак. І толькі адзін баец, відаць, той, што раней за іншых дапоўз да ўзмежка, раз-пораз бліскаў
з-пад плоту стрэлам.

Агонь! зноў закрычаў сяржант. Па кулямётах агонь!

У яго не было каскі, сяржанту вельмі нязручна стала
вытыркацца пад кулі з-за ўзмежка, галава здавалася зусім
не прыкрытай, безабаронна-голай, здавалася, кожным валаском адчувала яна злое, імклівае і вельмі блізкае фырканне куль. Але трэба было варушыцца, нарыхтаваць кулямёт і спра- баваць падавіць варожыя агнявыя крокі. І сяржант трохі прыўстаў, пакуль было цёмна, ухапіўся за кола кулямёта, натужыўшыся, узапхнуў яго на невысокі ўзмежак. Кулямёт аднабока перакасіўся, і тут узляцелі ў неба ракеты. Жаркоў схіліўся і, пакуль яны яшчэ не набралі вышыні і святла, вып-хнуў упярод і другое кола. Але, мусіць, ён занадта вытыркся, прамарудзіў, толькі адчуў гэта позна, і тут здарылася няшчасце, паправіць якое было ўжо нельга.

Спачатку ён нават не зразумеў здалося, бы нехта ззаду ляснуў яго якім дубцом па плячы, шынель коратка лопнуў, але затым нейкі мускул у перадплеччы балюча і раптоўна заныў. Жаркоў прытупіў за кулямётам голаў і зразумеў, што паранены. У рукаве да лакця хуценька збег цёплы струменьчык, рука налілася цяжарам і ўвачавідкі дранцвела. Пальцы разняліся на коле, і, раптоўна аслабшы, хлопец тыцнуўся плячом пад узмежак.

Ракета разгарэлася, і ў яе святле ён перш за ўсё іншае ўбачыў побач вялікія, поўныя агністага жаху вочы Тарасікава пад яго збітай набок каскай. У гэты раз баязлівасць байца ўпершыню за ўвесь час іх суседства злосцю ўзарвала Жаркова, і, забываючыся аб сваім болі, ён, як ніколі раней, апантана крыкнуў у самыя тыя нечалавечыя ад жудасці вочы:

Стужку! Якога чорта? Стужку!

Тарасікаў дрыготкімі пальцамі паспешна абмацаў ля сябе дол, натрапіў на скрынку. Тут зноў засвяціла ракета, але хлопец круціў усё ў руках каробку, мацаў і сяк, і так і не мог ніяк яе адчыніць, каб падаць камандзіру стужку. А Жаркоў, кожнаю часцінкай напружанага да немагчымага цела адчуваючы, як марнее, губляецца дарагі ў такі момант час, не мог ужо саў-ладаць з сабою, стрымаць свае нервовае лютасці:

Ты!.. Эх!.. Чортавай матары!.. недарэчна закрычаў ён на Тарасікава і хуценька выхапіў у яго каробку. Крутнуўшы зашчэпку, сяржант вырваў канец бразготкае стужкі і, слаба дапамагаючы абяссіленай левай рукой, зарадзіў кулямёт.

Ракета пагасла, а ён ухапіў ротам паветра і на кароткі час сцішыўся за шчытком кулямёта. Праз вузкую проразь пры-цэла відаць было ў цемры, як зусім блізка пульсавала, мігала, затухала і зноў часта-часта пыхкала сінявата-чырвоная плямка полымя. Побач, трошкі ўбаку ад шчыта, гэтак жа мільгала яшчэ адна плямка, але кулямётчык, ужо безуважны да яе, на-вёў кулямёт на ранейшую і вялікімі пальцамі ўтапіў у затыльнік спуск, затым яшчэ і яшчэ аж покуль не відно стала, куды страляць. Пасля ён давярнуў кулямёт да наступнай, аднак левая рука мярцвела, локаць целюпнуў у крыві, што налілася ў рукаў, у плячы забалела, востра і пякуча…

І ў той час наперадзе ў варожым стане, перад цёмнымі стрэхамі будынін і між іх ірванулі выбухі, затым яшчэ. Жаркоў прыгнуў голаў угары завірашчэла знаёмым візгатам,
і яшчэ некалькі выбухаў грукнулі на гародзе і ў вёсцы. На мо- мант цьмяна асвяцілася неба між хатамі і скочыў да бала-цявіны вялізны даўжэзны цень бліжняй адзінокай будыніны з прадранай, рабрыстай ад лат страхой. Кулямёты, здалося, ураз змоўклі, Жаркоў на нейкае імгненне сумеўся і, адпус-ціўшы спуск, зразумеў, што гэта азваліся перад атакай іх батальённыя мінамёты.

Ракета! Ракета там, глядзіце! першы раз за ўвесь час бойкі неяк ажывеў Тарасікаў. Жаркоў азірнуўся ззаду над ба-лацявінай на тоненькай дымнай сцяблінцы хутка зніжалася
ў небе чырвоная кветка сігнальнай ракеты.

Яна яшчэ не патухла, як Жаркоў адчуў, што нейкае гарачае полымя апаліла яго нутро, бы маланка асвяціла ў хлопцавай галаве думку, што самы рашучы момант настаў.

Адштурхнуўшыся ад долу здаровай рукой, ён ускочыў
у рост, выхапіў з кірзавае кабуры свой наводчыцкі наган і закрычаў лютым і вельмі натужным голасам:

Уста-а-а-аць! Усе-е-е! У ата-а-аку-у-у-у!

Ён прыгнуўся, напружыўся, як спружына, скочыў на ўзмежак, сігануў цераз канец перабітай жардзіны, стрэліў у гулкую ад выбухаў цемру. І ў той жа момант над гародамі і ўз-межкам павіслі ў небе адразу аж тры ракеты. Ён болей адчуў, чым убачыў, як матлянуліся ля яго гарачыя трасы ля галавы, пад рукамі, паўз ногі, хлопец на секунду разгублена спатыкнуўся і зірнуў на свой фланг. Толькі адзін чалавек там няспрытна пералазіў цераз плот, астатнія ж, пэўна, ляжалі, бо болей ва ўсім прасцягу ля балацявіны нідзе нікога не было відаць.

Невядома чаму ці можа ад той мільготкай кулявой небяспекі, што стрэла яго, ці ад думкі, што каманда не дайшла да ўсіх і атака сарвалася, ён упаў на мулкія глыжы леташняга бульбянішча, і панылае, гаротнае і вельмі крыўднае пачуццё ўсё болей і болей, бы вада за колам каляіну, пачала залі-ваць яго.

«От усё!.. Накамандаваў!»

Некалькі часу ён нерухома ляжаў пад нязносным святлом ракет, адчуваючы, як халадзее, дубее ад крывавай макрэдзі яго рука, калі ж глухая, чорная, як каламазь, цемра ўпала вакол, вобмацкам ссунуўся назад за ўзмежак і крыкнуў Тара-сікаву:

Тарасікаў, агонь! Агонь… такую тваю!..

Затым, лаючыся і некалькі разоў стрэліўшы ў паветра і ўжо зусім не прыгінаючыся, ён кінуўся па-над плотам і закрычаў што было сіл усім, хто мог чуць яго ў гэтай счарнелай глухой цемрадзі:

Упярод!!! Упярод!!! і агідна, невядома як лаяўся.

Вакол джгалі трасы збоку, зверху, пад ногі, але Жаркоў не зважаў на іх, яго аглушыла, апаліла адно толькі адчуванне таго, што калі ён не ўзніме ўсіх на кароткі рывок, то здарыцца вялікая, непапраўна-жахлівая бяда. Ён у той час не ведаў, якая яна і ў чым менавіта была тая бяда, але ўсім сваім адчуваннем згадваў, што паратунак ад яе ў рашучым скачку наперад, у ноч, на кулямёты. Аб сабе ён не думаў. Сваё маленькае нязначнае жыццё было дужа нязначным, квёлым і слабым
у параўнанні з тае блізкай і страшнай пагрозай бяды.

У ап’янелым сваім парыве ён то бег, то падаў і нават не заў-важыў, як дол ажно асвяціўся ад згусцелых, мнагаярусных трас, як па ўзмежку люта сыпанулі сіняватыя клубкі маленькіх злых трэскавак разрыўных чэрг. І раптам, калі ён упаў
і зноў паімкнуўся ўскочыць, нехта дужа тузануў яго за палу шыняля, хлопец прысеў, азірнуўся і ўпершыню зразумеў, што пазбег блізкай і пэўнай пагібелі. Ратуючыся ад траскоцця разрыўных, ён прыціснуўся да сцюдзёнай, макраватай ад марозу імшарыны, чарга прамільгнула пад самым тварам,
і тады побач пачуўся знаёмы сіпаты голас:

От галава! Ці ж так можна!..

Голас быў вельмі знаёмы, але ў гарачцы не так проста было прыпамятаць чый. «Гэ, ды то ж Гушчын», спакваля дай-шло да свядомасці, як дайшло да яе і тое, што ён усё болей
і болей губляў крыві і слабеў. У левай руцэ быццам забегалі мурашкі, яна дзіўна здранцвела, пальцы страцілі сілу і млелі ад кожнага руху імі. Гушчын, пэўна, заўважыў, што камандзір паранены і, лежачы на сцюдзёнай імшарыне, запытаўся:

Што, трапіла? Ага?

Сарвалася атака! Ты разумееш: сарвалася! Не ўсталі!
Не ўсталі нягоднікі, сувязісты гэтыя!..