для студэнтаў факультэта славянскіх і германскіх моў спецыяльнасці

Пытанні да экзамену па дысцыпліне

«Сучасная беларуская літаратурная мова»

для студэнтаў факультэта славянскіх і германскіх моў спецыяльнасці

«Беларуская мова і літаратура. Руская мова і літаратура» (БР-51)

  1. Словазлучэнне як сінтаксічная адзінка. Свабодныя і сінтаксічна непадзельныя, простыя і складаныя словазлучэнні. Класіфікацыя словазлучэнняў паводле галоўнага слова, сэнсавых адносін кампанентаў.
  2. Віды сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэнні. Асаблівасці беларускага кіравання.
  3. Сказ як сінтаксічная адзінка. Тыпы сказаў. Просты сказ. Двухсастаўныя сказы. Галоўныя і даданыя члены сказа. Марфалагізаваныя і немарфалагізаваныя члены сказа.
  4. Аднасастаўныя сказы. Структура аднасастаўных сказаў. Віды аднасастаўных сказаў. Адрозненне намінатыўных сказаў ад іншых сінтаксічных канструкцый.

 

  1. Сказы з аднароднымі членамі. Паняцце аднароднасці і неаднароднасці членаў сказа. Сувязь аднародных членаў пры дапамозе злучнікаў і без злучнікаў.
  2. Аднародныя і неаднародныя азначэнні. Абагульняльныя словы пры аднародных членах сказа.
  3. Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа.
  4. Сказы з адасобленымі членамі. Умовы адасаблення членаў сказа. Адасобленыя дапасаваныя азначэнні. Адасобленыя недапасаваныя азначэнні. Адасобленыя прыдаткі і ўмовы іх адасаблення.
  5. Адасабленне акалічнасцей, выражаных адзіночнымі дзеепрыслоўямі і дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі.Адасабленне акалічнасцей, выражаных прыслоўямі і назоўнікамі з прыназоўнікамі. Адасобленыя дапаўненні.
  6. Складаны сказ. Паняцце складанага сказа, адрозненне яго ад простага. Тыпы складаных сказаў.
  7. Паняцце складаназлучанага сказа. Сувязь частак у складаназлучаным сказе. Складаназлучаныя сказы са спалучальнымі часткамі. Складаназлучаныя сказы з супастаўляльнымі і пералічальна-размеркавальнымі часткамі.
  8. Аднатыпныя і разнатыпныя часткі ў складаназлучаным сказе. Складаназлучаныя сказы з далучальнымі часткамі. Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах.
  9. Паняцце складаназалежнага сказа. Сродкі сувязі даданай часткі з галоўнай. Роля ўказальных слоў (займеннікаў і прыслоўяў) у галоўнай частцы. Тыпы даданых частак складаназалежнага сказа: дзейнікавыя, выказнікавыя.
  10. Тыпы даданых частак складаназалежнага сказа: дапаўняльныя, азначальныя. Адрозненне дапаўняльных частак ад дзейнікавых.
  11. Тыпы даданых частак складаназалежнага сказа: акалічнасныя месца, часу, прычыны, мэты, параўнальныя, даданыя выніку і супастаўлення), даданыя далучальныя.
  12. Тыпы даданых частак складаназалежнага сказа: акалічнасныя (умовы, прычыны, уступкі, спосабу дзеяння, меры і ступені). Знакі прыпынку ў складаназалежных сказах.
  13. Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі. Сузалежнае і паслядоўнае падпарадкаванне. Разнавіднасці сузалежнага падпарадкавання (аднароднае і неаднароднае).
  14. Адрозненне злучнікаў і злучальных слоў.
  15. Бяззлучнікавы складаны сказ, яго характарыстыка. Сродкі сувязі частак бяззлучнікавых сказаў. Бяззлучнікавыя сказы з аднатыпнымі і разнатыпнымі часткамі, сэнсавыя адносіны ў гэтых сказах. Знакі прыпынку паміж часткамі бяязлучнікавых сказаў.
  16. Складаны сказ з рознымі відамі сувязі (камбінаваны), яго структура. Выдзяленне яго структурных частак паводле актуальнага члянення сказа. Знакі прыпынку ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі.
  17. Паняцце чужой мовы. Асноўныя спосабы перадачы чужой мовы: простая, паўпростая, няўласна-простая і ўскосная мова. Сказ з простай мовай як двухчленная канструкцыя.
  18. Структура аўтарскага сказа і чужой мовы; сродкі сувязі гэтых частак. Двукоссе ў сказах з простай мовай.
  19. Структура аўтарскага сказа і чужой мовы; сродкі сувязі гэтых частак. Працяжнік ў сказах з простай мовай.
  20. Правілы замены простай мовы ўскоснаю. Няўласна-простая мова як адначленная канструкцыя, яе сінтаксічная і стылістычная роля.
  21. Цытата. Правілы афармлення цытат.
  22. Тэкст і складаныя формы звязнай мовы. Перыяд, яго структура. Сродкі сувязі частак. Знакі прыпынку ў перыядзе. Абзац як сродак структурнай і сэнсавай арганізацыі тэксту. Функцыі абзаца.
  23. Пунктуацыя як сістэма знакаў прыпынку. Сувязь пунктуацыі з сінтаксісам. Роля пунктуацыі ў афармленні пісьмовай мовы. Асновы пунктуацыі. З гісторыі пунктуацыі.
  24. Віды знакаў прыпынку (раздзяляльныя, выдзяляльныя) і іх выкарыстанне. Спалучэнне знакаў прыпынку.
  25. Нарматыўныя знакі прыпынку. Варыянтныя і факультатыўныя знакі прыпынку. Аўтарскія знакі прыпынку. Стылістычная роля знакаў прыпынку. Агляд асноўных правілаў пастаноўкі знакаў прыпынку.
  26. Знакі прыпынку ў канцы сказа.

 

Складальнік В. М. Шавель