Ад палітыкі "ваеннага камунізму" да новай эканамічнай палітыкі

Эканамічнае і палітычнае становішча. Крызіс палітыкі "ваеннага камунізму" і пераход да новай эканамічнай палітыкі. Першая сусветная і Грамадзянская войны, іншаземная інтэрвенцыя паставілі Савецкую Расію на мяжу эканамічнай катастрофы. Прамысловая вытворчасць у Беларусі скарацілася ў некалькі разоў. Прадукцыя сельскай гаспадаркі складала менш за палову даваеннай.

Катастрафічнае становішча было і ў сацыяльнай сферы. Адбыліся значныя змены ў складзе насельніцтва. У Грамадзянскай вайне толькі Чырвоная Армія, па афіцыйных даных, страціла каля 800 тыс. чалавек. Не меншыя страты былі ў шэрагах "белага руху". Каля 2 млн чалавек склала эміграцыя з Савецкай Расіі. Незлічоная колькасць людзей загінула ад голаду, хваР°б і эпідэхмій. Усяго страты насельніцтва Расіі пачынаючы з 1914 г. набліжаліся, па ацэнках статыстыкаў, да 20 млн чалавек.

"Дэкласаваліся" рабочы клас, іншыя групы і пласты насельніцтва. Рады "люмпенаў" раслі вельмі хутка. Злачынныя гРупоўкі тэрарызавалі насельніцтва, нягледзячы на жорсткія Меры з боку ЧК і міліцыі. Мараль у грамадстве зводзілася на нішто. Гібель бацькоў, распад сям'і і сваяцкіх сувязей былі "Рычынай шырокага распаўсюджання дзіцячай беспрытульНасЦІ, што стала яшчэ адной крыніцай росту злачыннасці, бедНасці і ў прамым сэнсе адзічэння і азвярэння людзей.

Сацыяльнаэканамічны крызіс дапаўняўся палітычньім Палітыка "ваеннага камунізму", заснаваная на прымусовьіх ваеннакамуністычных метадах работы, не адпавядала новьім умовам мірнага будаўніцтва. Яна выклікала незадаволенасць народа, што неўзабаве вылілася ў шматлікія мітынгі, забастоўкі і нават узброеныя выступленні супраць савецкай улады. Кульмінацыяй незадаволенасці стаў Кранштацкі мяцеж у лютым сакавіку 1921 г.

Палітычнае становішча ў БССР ускладнялася неўладкаванасцю адносін з прыгранічнымі дзяржавамі, распаўсюджаннем нелегальнага (кантрабанднага) гандлю з замежжам, пастаяннымі нападамі ўзброеных банд з тэрыторыі Польшчы, ліквідацыяй якіх займаліся часці асобага прызначэння.

Становішча, што склалася ў краіне, патрабавала кардынальных перамен. Выхад, на думку У. Леніна, быў у замене палітыкі "ваеннага камунізму" новай эканамічнай палітыкай (нэпам), якая была прынята на X з'ездзе РКП(б) у сакавіку 1921 г.

Сутнасць і змест новай эканамічнай палітыкі. Мэтай нэпа з'яўлялася ўмацаванне на эканамічнай аснове палітычнага саюза рабочага класа і сялянства дзеля захавання савецкай улады. Гэта была спроба дзяржавы спалучыць у адзінай палітыкаэканамічнай сістэме прынцыпы сацыялістычнага і капіталістычнага гаспадарання. Для ліквідацыі таварнага голаду дапускалася ў пэўных межах і пад кантролем дзяржавы развіццё капіталізму. Ставілася задача выкарыстаць прыватныя сродкі і вопыт капіталістычных элементаў у інтарэсах аднаўлення гаспадаркі і стварэння ўмоў для будаўніцтва сацыялістычнага грамадства.

Нэп гэта ў першую чаргу пераход ад харчразвёрсткі да харчпадатку, памер якога быў на 30 50 % ніжэйшым за харчразвёрстку. Памер харчпадатку разлічваўся з плошчы пасеваў і аб'яўляўся сялянам яшчэ да пачатку сельскагаспадарчых работ. Акрамя збожжавых натуральным падаткам абкладалася прадукцыя жывёлагадоўлі: мяса, масла, воўна і г. ДУ 1921 г. устанавілі 13 падаткаў, якія пазней былі заменены адзіным грашовым падаткам.

Увядзенне нэпа дало сялянам права свабодна распараджацца той прадукцыяй, якая заставалася ў іх пасля выплаты падатку, у прыватнасці прадаваць яе на рынку. У такіх умовах у сялян з'яўлялася зацікаўленасць у развіцці сваёй гаспадаркіБыло дазволена свабодна выбіраць формы землекарыстання,

нолькава законнымі былі прызнаны сялянская арцель, абшчьіна, індывідуальнае карыстанне зямлёй у выглядзе хутароў і аД„у50ў. Акрамя таго, дазваляліся арэнда зямлі і выкарыстанне наёмнай рабочай сілы пры ўмове, што сам наймальнік таксама працуе.

Новая эканамічная палітыка ў прамысловасці прадугледжвала пераход прадпрыемстваў на гаспадарчы разлік, самафінансаванне. Дзяржаўныя прадпрыемствы працавалі на поўным гаспадарчым разліку, пакрываючы выдаткі за кошт свайго прыбытку. Стратныя прадпрыемствы закрываліся ці часова кансерваваліся, а прадпрыемствы, якія не мелі для дзяржавы асаблівага значэння, аддаваліся ў арэнду кааператыўным арганізацыям або прыватным асобам. Гэта павінна было ў кароткі тэрмін ліквідаваць таварны голад і пашырыць тавараабарот паміж горадам і вёскай.

Нэп гэта развіцце дзяржаўнага, кааператыўнага і прыватнага гандлю як асноўных форм эканамічных сувязей паміж горадам і вёскай. Прамы прадуктаабмен спыняўся, рабіўся пераход да таварнаграшовых адносін. Гэтаму садзейнічала праведзеная ў 1922 1924 гг. грашовая рэформа, вынікам якой стала ўвядзенне ў абарачэнне забяспечанага золатам чырвонца.

3 дазволам прыватнага гандлю ўся Беларусь спачатку ператварылася ў вялікі базар. Былыя мяшочнікі, дамашнія гаспадыні, рабочыя, дэмабілізаваныя салдаты і іншыя натоўпам выйшлі на плошчы і вуліцы, гандлюючы хто чым можа. Упарадкаванне гандлю адбылося ў выніку стварэння дзяржаўнай падатковай службы, выкупу гандлярамі патэнту (ліцэнзіі) і выплаты імі прагрэсіўнага падатку. Да сярэдзіны 1920х гг. была створана шырокая сетка вялікіх і маленькіх магазінаў рознічны гандаль, дзе галоўнай фігурай стаў прыватнік. У аптовым гандлі вядучую ролю адыгрывалі дзяржаўныя і кааператыўныя прадпрыемствы.

Нэп гэта карэнная перабудова сацыяльнай сферы, адмо&а ад ваеннакамуністычных прынцыпаў размеркавання. Бьілі адменены ўсеагульная працоўная павіннасць, праЧ°ўныя мабілізацыі, працоўныя арміі і ўраўняльная аплата пРацы. Камплектаванне прадпрыемстваў рабочай сілай Рабілася праз біржы працы, а заработная плата вызначалася ў Залежнасці ад зробленай работы. Аднаўлялася плата за трансПаРт, камунальныя і іншыя паслугі.

Асаблівасцю перыяду новай эканамічнай палітыкі ў Беларусі было тое, што ў выніку існаваўшай тут у дарэвалюцыйныя часы яўрэйскай "мяжы аселасці" нэпманамі з'яўляліся пераважна яўрэі. Гэта служыла асновай для ўзмацнення, з аднаго боку, шавіністычнай ідэалогіі яўрэйскай буржуазіі сіянізму, а з другога боку, зняважлівых і нават варожых адносін да яўрэяў, іх заняткаў, побыту і культуры антысемітызму.

Новая эканамічная палітыка не азначала адмовы бальшавікоў ад прынцыпаў сацыялізму і камунізму, нэп быў часовым адступленнем у эканамічнай сферы з тым, каб, выкарыстаўшы капітал буржуазіі і вопыт прыватных асоб, стварыць умовы для будаўніцтва сацыялізму. Гэта быў тактычны манеўр, а не змена стратэгічнага курсу бальшавікоў.

Утварэнне СССР. Далучэнне да БССР усходнебеларускіх зямель. Ажыццяўленню новай эканамічнай палітыкі садзейнічала ўмацаванне і пашырэнне сувязей паміж савецкімі рэспублікамі. 16 студзеня 1921 г. быў заключаны дагавор аб ваенным і гаспадарчым саюзе паміж РСФСР і БССР.

У выніку ўсебаковага супрацоўніцтва да сярэдзіны 1922 г. усе савецкія рэспублікі прыйшлі да ідэі дзяржаўнага саюза. 1418 снежня 1922 г. адбыўся IV Усебеларускі з'езд Саветаў. Ён прыняў рашэнне аб неабходнасці ўтварэння Саюза ССР і далучэння да яго БССР.

На Із'ездзе Саветаў СССР, які адкрыўся ў Маскве ЗОснежня 1922 г., было вырашана ўтварыць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Дагавор аб утварэнні СССР заключылі незалежныя савецкія рэспублікі: РСФСР, БССР, УССР і ЗСФСР. СССР утвараўся як добраахвотнае аб'яднанне раўнапраўных рэспублік, як адзіная саюзная дзяржава.

Для развіцця эканомікі і культуры Беларусі, аб'яднання беларускай нацыі ў яе этнаграфічных межах, умацавання нацыянальнай дзяржаўнасці патрабавалася далучэнне да шасціпавятовай БССР усіх беларускіх зямель. Улічваліся таксама знешнепалітычныя абставіны, асабліва становішча ў Заходняй Беларусі. У сакавіку 1924 г. Прэзідыумам ЦВК СССР і Усерасійскім ЦВК былі прыняты пастановы аб перадачы Беларус кай ССР 16 паветаў і асобных воласцей Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў, дзе большасць насельніцтва складалі беларусы.

Надзвычайны Усебеларускі з'езд Саветаў у сакавіку 1924 г. заканадаўча аформіў далучэнне да БССР усходнебела

кіх зямель. Пасля аб'яднання быў праведзены новы адміністрацыйнатэрытарыяльны падзел: утвораны акругі, якія дзяліліся на раёны, а раёны на сельскія Саветы.

у 1926 г. да БССР былі далучаны Гомельскі і Рэчыцкі паветы, Дзе большасць насельніцтва таксама складалі беларусы. Тэр'ыторыя БССР павялічылася да 126 тыс. км2, а насельніцтва дасягнула амаль 5 млн чалавек.

Такім чынам, усходнебеларускія землі былі далучаны да Савецкай Беларусі. Заходнебеларускія землі да 1939 г. працягвалі заставацца ў складзе Польшчы. Працэс фарміравання БССР у межах пражывання беларускага этнасу яшчэ не закончыўся.

Вынікі аднаўлення народнай гаспадаркі БССР. Ажыццяўленне нэпа, павелічэнне тэрыторыі БССР, стабілізацыя фінансаў, напружаная праца рабочага класа садзейнічалі паскарэнню тэмпаў аднаўленчых работ, развіццю прамысловай вытворчасці. Былі рэканструяваны і пабудаваны крыштальная фабрыка "Барысаў", завод "Метал" у Мінску, Копыскі кафельны завод, Мінская шпалерная фабрыка, Віцебская льнопрадзільная фабрыка "Дзвіна". У 1926/27 гаспадарчым годзе асноўныя фонды прадпрыемстваў склалі амаль 87 млн руб. супраць 59 млн у 1913 г.

Пад маркай рэгулявання землекарыстання, ліквідацыі цераспалосіцы і далёказямелля, павышэння эфектыўнасці сельскагаспадарчай вытворчасці ў 1920х гг. праводзілася перасяленне сялян з вёсак на хутары і ў дробныя пасёлкі. Ламаўся традыЦьійны ўклад сельскага жыцця, які сфарміраваўся на працягу стагоддзяў. Беларускія паслядоўнікі дарэвалюцыйнага рэфарматара П.А. Сталыпіна нарком земляробства БССР 3. Прышэпаў, яго намеснік Я. Лабаноўскі, прафесар I. Кіслякоў не Ўлічвалі таго факта, што для правядзення хутарызацыі патрабаВаліся вялікія сродкі, якіх ні ў дзяржавы, ні ў сялян не было.

3 ахвотай ішла на хутары заможная частка сялянства. На яе "Ь,Ў скіраваны лозунг рэфарматараў "Багацей, беларускі сеЛянін!". Беднякі і сераднякі разараліся, іх землі пераходзілі да кУлакоў.

Большасць сялян з асцярогай адносілася да хутарызацыі. "а тэрыторыі ўсходніх абласцей БССР за час сталыпінскай агРаРнай рэформы на хутары і адрубы выйшлі толькі каля 13 %

сялян, у працэсе землеўпарадкавання ў 1920х гг. амадь столькі ж. Да 1928 г. агульная колькасць сялян, якія выйшлі на хутары і адрубы, склала толькі каля 25 % усіх гаспадарак. Палітыка хутарызацыі пацярпела крах: яе не падтрымала сялянства Беларусі. Для аслаблення перанаселенасці беларускай вёскі праводзілася палітыка перасялення ў раёны Сібіры і Далёкага Усходу.

Хутарызацыя шлях умацавання капіталістычных адносін у аграрным сектары эканомікі. Яна супярэчыла палітыцы бальшавікоў па стварэнні на вёсцы сацыялістычнай калектыўнай гаспадаркі калгасаў, саўгасаў, камун, таварыстваў па сумеснай апрацоўцы зямлі і іншых кааператыўных аб'яднанняў, якія паспяхова вырашалі задачу ліквідацыі цераспалосіцы і далёказямелля.

У 1925 г. сельская гаспадарка БССР аднавіла даваенныя памеры пасяўной плошчы, ураджайнасць і валавы збор сельскагаспадарчых культур. Умовы жыцця людзей палепшыліся.

Такім чынам, першая палова 1920х гг. вызначылася завяршэннем аднаўлення прамысловасці і сельскай гаспадаркі, правядзеннем палітыкі хутарызацыі і перасялення сялян у раены Сібіры і Далёкага Усходу, павелічэннем вытворчасці прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі.