Асновы дзяржаўнасці ў нашых продкаў з’явіліся яшчэ да ўтварэння Кіеўскай Русі.

Каменны век у гісторыі Беларусі супадае з даіндаеўрапейскім перыядам этнічнай гісторыі – 40 тыс. гг. да н. э. – ІІІ – ІІ тыс. да н. э.

Найбольш старажытныя стаянкі першабытных людзей на тэрыторыі Беларусі - каля вёсак Бердыж (23 тыс. гг. да н.э.) Чачэрскага і Юравічы (26 тыс. гг. да н.э.) Калінкавіцкага раёнаў Гомельскай вобласці. На кожнай з іх жыло каля 25 чалавек.

Палеаліт (40 – ІХ тыс. да н.э.)

· Асноўны прамысловы калектыў – ранняродавая абшчына; некалькі абшчынаб’ядноўваліся ўмацярынскі род

· Заняткі:паляванне, рыбалоўства, збіральніцтва .

· Асноўныя прылады працы і зброі: ручное рубіла, востраканечнік, нож, іголка, скрабок, дзіда, гарпун, сякера.

Матрыярхат – перыяд у гісторыі родавай абшчыны, калі жанчына адыгрывала вядучую ролю ў гаспадарчым жыцці, у сістэме сямейна-шлюбных адносін

У сярэднім каменным веку (мезаліце) (VIII – V тыс да н. э.) адбылося поўнае засяленне тэрыторыі Беларусі. Вядомы 120 мезалітычных стаянак чалавека з агульнай колькасцю насельніцтва прыкладна 4,5 – 5 тыс. чалавек. Шырока выкарыстоўваліся лук і стрэлы, драўляныя чоўны, быў прыручаны сабака.

Эпоха неаліту – IV – ІІІ тыс да н. э. –азнаменаваласяпераходам ад прысвой-ваючых да вытворчых форм гаспадарання (неалітычная рэвалю-цыя).

Этнас (ад грэч. ethnos – племя, народ) – устойлівая супольнасць людзей, якая склалася гістарычна на пэўнай тэрыторыі, мае агульную мову, культуру, побыт, псіхалагічныя рысы і самасвядомасць.

Асноўныя гістарычныя формы этнасу – род, племя, народнасць, нацыя.

На тэрыторыі Беларусі пачатак бронзавага веку (ІІІ – ІІ тыс. да н. э. – VII ст. да н. э.) супаў з пранікненнем індаеўрапейцаў. Тым самым пачаўся індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі (ІІІ – ІІ тыс. да н. э. – да нашага часу). Індаеўрапейцы прынеслі з сабой і больш высокую форму грамадскай арганізацыі – патрыярхат.

Патрыярхат – перыяд у гісторыі родавай абшчыны, калі вядучая роля ў сямейным і гаспадарчым жыцці належала мужчыне.

Балцкі этап індаеўрапейскага перыяду этнічнай гісторыі Беларусі (ІІІ – ІІ тыс. да н. э. – V – VIII стст.н. э.).

Жалезны век - VІІ ст. да н. э. – V – VІІІ стст.н. э.

Археалагічныя культуры жалезнага веку:

Назва Арэал рассялення Этнічная прыналежнасць
Мілаград-ская Сярэдняе і Верхняе Падняпроўе Беларусі Не вызначана
Зарубінец-кая Сярэдняе і Верхняе Падняпроўе Беларусі Не вызначана
Штрыхава-най керамікі Значная частка Сярэдняй Беларусі Балты
Днепра-дзвінская Басейны Дняпра і Заходняй Дзвіны Балты

Славянскі этап этнічнай гісторыі Беларусі пачаўся ў раннім сярэднявеччы (V – VІІІ стст. н. э. – да нашага часу).

У выніку славяна-балцкага сінтэзу ў VІІІ – Х стст. узніклі новыя славянскія супольнасці: дрыгавічы, радзімічы, крывічы. Гэта былі протанароднасці.

На змену бацькоўскай (патрыярхальнай) абшчыне, што стваралася па роднасным прынцыпе, прыходзіць мір – сельская (суседская) абшчына, якая складалася з асобных малых сем’яў усяго паселішча, гарадзішча.Пачынаецца маёмаснае расслаенне грамадства. Да ІХ – Х стст. вышэй названыя супольнасці ўжо падняліся на ступень раннякласавага грамадства і стварылі першапачатковыя дзяржавы (протадзяржавы), якія называліся княжаннямі. Гэта сведчыла пра змену родаплемяннога кіравання палітычным.

Такім чынам, перыяд першабытнаабшчыннага ладу быў часам, калі чалавек і грамадства зрабілі вызначальны крок у сваім развіцці:

- чалавек набыў сучасныя фізіялагічныя рысы, навучыўся вырабляць дасканалыя прылады працы і перайшоў ад прысвойваючай да вытворчай гаспадаркі;

- з’явіліся мова, рэлігія, мастацтва;

- чалавек засяліў і асвоіў тэрыторыю Беларусі, якая стала адным з галоўных ачагоў фарміравання славянскай супольнасці.

Раннефеадальныя дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях
(ІХ – першая палова ХІІІ стст.)

Ужо ў пачатку ІХ ст. існавалі два ўсходнеславянскія саюзы: паўночны – з цэнтрам у Ноўгарадзе і паўднёвы – з цэнтрам у Кіеве. У 882 г. гэтыя саюзы аб’ядналіся і ўтварылі адну дзяржаву – Кіеўскую Русь.

Асновы дзяржаўнасці ў нашых продкаў з’явіліся яшчэ да ўтварэння Кіеўскай Русі.

У першай палове ІХ ст. пачалося афармленне дзяржаўнасці Полацкай зямлі. Кіеў і Ноўгарад вялі барацьбу за кантроль над Полацкам. Полацк упершыню згадваецца ў 862 г. у ліку гарадоў, якія Рурык Наўгародскі (862 - 879) раздаваў сваім паплечнікам. Але ўжо ў 865 г. (ці ў 867 г.) кіеўскія князі АскольдіДзіражыццявілі ваенны паход на палачан.

У 882 г. пераемнік Рурыка Алег (879 - 912) аб’яднаў паўночны і паўднёвы ўсходнеславянскія саюзы ў адну дзяржаву з цэнтрам у Кіеве. З гэтага часу Полацк і яго землі знаходзіліся ў пастаянных эканамічных і палітычных сувязях з Кіеўскім княствам. Пры пераемніках Алега – Ігары (912 - 945), Вользе (945 - 964), Святаславе (964 – 972) – уплыў Кіева на Полацк аслабеў.

Каля 70-х гг. Х ст. у Полацку пачаў княжыць Рагвалод. Пры ім да саюзу з Полацкай зямлёй імкнуліся і наўгародскі князь Уладзімір, і кіеўскі князь Яраполк. У 980 г. Уладзіміру Святаславічу, удалося захапіць Полацк. Рагвалод з сям’ёй быў забіты, яго дачка Рагнедагвалтам узята Уладзімірам у жонкі. Яна нарадзіла яму сына Ізяслава,якіпотым, верагодна, быў запрошаны на княжанне ў Полацк. Так была адноўлена дынастыя полацкіх князёў.

Пасля смерці Ізяслава і яго малалетняга пераемніка Усяслава (1001 - 1003) полацкі прастол заняў малодшы сын Ізяслава Брачыслаў (1003 - 1044). У барацьбе з кіеўскім князем Яраславам Мудрым за Ноўгарад Брачыслаў дабіўся перадачы яму гарадоў Віцебска і Усвят (1021), якія стаялі на важным шляху са Скандынавіі ў Візантыю (“шлях з варагаў у грэкі”).

Усяслаў Брачыслававіч (Чарадзей, 1044 - 1101) пачаў барацьбу за падпарадкаванне Полацку Паўночнай Русі. У 1065 г. полацкія дружыны асаджалі Пскоў, а ў 1066 г. штурмам узялі Ноўгарад. У адказ на гэта тры князі Яраславічы: Ізяслаў, СвятаслаўіУсевалад,– пайшлі на Полацкую зямлю і захапілі Менск. 3 сакавіка 1067 г. на беразе р. Нямігі адбылася бітва. Усяслаў адступіў. Пазней Яраславічы схапілі яго пад Оршай і адвезлі ў Кіеў. У 1068 г. кіяўляне, якія паўсталі супраць Ізяслава, вызвалілі Усяслава і зрабілі яго кіеўскім князем. Праз 7 месяцаў ён вярнуўся на радзіму.

Тураўскае княства ўтварылася ў канцы ІХ ст. Горад Тураў упершыню ўпамінаецца пад 980 г. Тураўская зямля ў асноўным адпавядала тэрыторыі рассялення дрыгавічоў. Тураў размяшчаўся на р. Прыпяці, якая з’яўлялася водным шляхам на Захад. Таму заходні ўплыў заўсёды адчуваўся тут больш моцна. Асаблівасцю грамадска-палітычнага ладу Турава была прысутнасць адначасова князя і пасадніка. Такая з’ява была характэрна яшчэ толькі для Ноўгарада.

У канцы Х і на працягу ХІ ст. Тураўская зямля знаходзілася ў палітычным кантакце з Кіевам. Традыцыйна Тураў выдзяляўся трэцяму па старшынству сыну вялікага князя кіеўскага: Уладзімірам у 988 г. Святаполку, Яраславам у 1052 г. Ізяславу, Уладзімірам Манамахам у 1125 г. Вячаславу. Аднак у 1158 г. Тураў выйшаў з падпарадкавання Кіеву, і ў ім усталявалася самастойная княжацкая дынастыя. Пачынальнікам яе быў Юрый Яраславіч– унук Святаполка Ізяславіча, князя тураўскага (1088 - 1113) і кіеўскага (1093 - 1113). У другой палове ХІІ ст. адбываецца паступовае ўзвышэнне Пінска, які становіцца сапернікам Турава і па сутнасці другой сталіцай княства.

У ХІІ – першай палове ХІІІ ст. Полацкая, Тураўская землі і інш. дзяржаўныя ўтварэнні, у склад якіх уваходзілі беларускія землі, перажывалі этап феадальнай раздробленасці. Гэта быў заканамерны і прагрэсіўны крок на шляху станаўлення і далейшага развіцця беларускай дзяржаўнасці. Аналагічныя працэсы адбываліся паўсюдна ў Еўропе.

Пасля смерці Усяслава паміж яго сынамі вялася міжусобная барацьба, у якую ўмешваліся і іншыя князі. Найбольш моцным з удзелаў стаў Менскі. Тут княжыў Глеб Усяслававіч, які праводзіў палітыку ўзвышэння Менска і ўсю сваю энергію накіраваў на ўмацаванне і пашырэнне межаў Менскага княства. Гэта выклікала незадавальненне Кіева, якое прывяло да войнаў і плянення Глеба кіеўскім князем Уладзімірам Манамахам (1119 г.).

Адносіны Полацка з паўднёвымі князямі ў першай трэці ХІІ ст. заставаліся вельмі вострымі. Гэта прывяло ў 1129 г. да таго, што кіеўскі князь Мсціслаў захапіў полацкіх князёў з сем’ямі ў палон і выслаў у Візантыю. Толькі праз 10 гадоў яны здолелі вярнуць сабе свае ўдзелы.

Палітычнае жыццё Полацка другой паловы ХІІ ст. характарызавалася выступленнямі гараджан супраць князёў, барацьбой варожых груповак, змаганнем паміж удзеламі. Аднак, хаця паміж удзеламі ішла барацьба, яна не была сепаратысцкай, нацэленай на поўную адасобленаць. Гэта была барацьба за дамінуючае становішча ў Полацкай зямлі. Менавіта адсутнасць сепаратызму складалаасаблівасць развіцця гэтай часткі Русі ў ХІІ – пачатку ХІІІ ст.

У пачатку 80-х гг. ХІІ ст. Полацкая зямля стала выходзіць са стану міжусобнай барацьбы. Працэс феадальнай раздробленасці, які пачаўся на Полаччыне раней за іншыя землі, тут пачаў і раней вычэрпвацца. Гэта таксама было асаблівасцю развіцця. Пераадолеўшы ўнутраны разлад, Полацк зноў вярнуў сабе пануючае становішча сярод сваіх удзелаў.

Тураўшчына ў працэсе феадальнай раздробленасці не прайшла праз пакуты міжусобіц. Драбленне на ўдзелы, якое пачалося пасля смерці Юрыя Яраславіча, не прывяло да ўзаемнай барацьбы тураўскіх князёў. Аднак Тураўская зямля не набыла і той палітычнай кансалідацыі, якую здабыла Полаччына. Тураў усё больш і больш марнеў. Раздробленая і аслабленая зямля паступова трапляла ў залежнасць ад Галіцка-Валынскага княства. З пачатку ХІІІ ст. Турава-Пінская зямля ўсё больш і больш звязвала свой лёс з Навагародскай зямлёй.

Беларускія землі ўваходзілі ў склад і некаторых іншых дзяржаўных утварэнняў. Да ХІІ ст. адносяцца першыя звесткі пра Гарадзенскае княства, на чале якога стаялі князі – нашчадкі малодшага сына Яраслава Мудрага Ігара, звязаныя пераважна з Валынню (Усеваладка Гарадзенскі – сын Давыда Ігаравіча). З сярэдзіны ХІІ ст. у склад Уладзіміра-Валынскага княства ўваходзіла Берасцейшчына. У ХІІ – ХІІІ стст. у склад Смаленскага княства ўваходзілі беларускія гарады Прупой (Прапойск), Крычаў, Мсціслаў. У пачатку ХІІ ст. да яго адышлі Копысь і Орша, аднак Орша была хутка вернута Полацку. З другой паловы ХІ ст. у склад Чарнігаўскага княства ўвайшлі землі з гарадамі Гомель, Рэчыца, Чачэрск, беларускія гарады Мазыр і Брагін адносіліся да Кіеўскага княства.

Такім чынам, першыя раннефеадальныя княствы на Беларусі з’яўляюцца вытокам яе дзяржаўнасці, увасабленнем ідэі незалежнасці беларускага народа. Найбольш яркае адлюстраванне гэта ідэя атрымала ў Полацкім княстве – першым з вядомых нам дзяржаўных утварэнняў на беларускіх землях, якое ўзнікла ў канцы І тыс н. э., яшчэ да ўзнікнення Кіеўскай Русі, і ў выніку ваенна-палітычных намаганняў захавала незалежнасць на працягу шэрагу стагоддзяў.

Утварэнне і станаўленне Вялікага княства Літоўскага
(другая палова ХІІІ – ХVстст.)

Перадумовы ўтварэння ВКЛ:

· Сацыяльна-эканамічныя

Развіццё сельска-гаспадарчай вытворчасці, рамяства, гандлю, рост гарадоў.

· Унутры-палітычныя

Паглыбленне сацыяльнай дыферэнцы-яцыі грамадства, сацыяльных супярэчнасцей паміж саслоўямі.

· Знешне-палітычныя

Неабходнасць барацьбы са знешняй небяспекай.

Асноўныя канцэпцыі ўтварэння ВКЛ:

· Традыцыйная (літоўская) канцэпцыя

Заходнерускія землі былі захоплены літоўцамі падчас аслабленняіх міжусобіцамі і мангола-татарскім заваяваннем.

· Новая (беларуская) канцэпцыя

Сучасныя летувіскія землі былі захоплены Новагародскім княствам. Летапісная Літва – гэта эрыторыя паміж Менскам і Новагарод-кам, Слонімам і Маладзечна.

· Цэнтрысцкая канцэпцыя

У XIII – XIV стст. ВКЛ – Літоўска-Беларуская дзяржава (бо дамінаваўлітоўскі пачатак). У XV – XVI стст. ВКЛ – Беларуска-Літоўская дзяржава (бо дамінаваў беларускі пачатак).

Працэс утварэння Вялікага княства Літоўскага працяглым і насіў складаны характар.Ён адбываўся з другой чвэрці ХІІІ ст. па трэцюю чвэрць XIV ст.

Шляхі ўваходжання беларускіх зямель у склад ВКЛ:

1) пры дапамозе ваеннай сілы,

2) на аснове дыпламатычных пагадненняў паміж славянскімі і балцкімі князямі,

3) праз дынастычныя шлюбы.

Пачатак утварэння ВКЛ звязваецца з імем князя Міндоўга (сярэдзіна 30-х гг. ХІІІ ст. – 1263 г.). У 1240-х гг. цэнтрам новай дзяржавы становіцца Новагародак. З палітычнымі мэтамі ў 1246 г. Міндоўг са сваімі баярамі прыняў праваслаўе. Хутка пасля гэтага, каб разарваць варожую кааліцыю Міндоўг пайшоў на саюз з Лівонскім ордэнам. Каля 1251 г. князь быў ахрышчаны па каталіцкаму абраду, а ў 1252 ці 1253 г. каранаваўся ў Новагародку каралеўскай каронай.

Аднак, калі саюз з Рымам не апраўдаў разлікаў караля, ён у 1261 г. адмовіўся ад хрысціянства, пасля чаго яго ўлада была прызнана язычніцкай Жамойцю. Міндоўг аб’яднаў Літву з Новагародскім княствам. У 1263 г. Міндоўг быў забіты ў выніку змовы варожых яму князёў на чале з Таўцівілам, Даўмонтам і Транятам. Апошні пачаў княжыць у Літве і Жамойці, аднак у 1264 г. быў забіты слугамі Міндоўга.

Вялікім князем стаў сын Міндоўга – Войшалк (1264 – 1267). Ён заваяваў балцкія землі Нальшчаны і Дзяволтву, часова аб’яднаў славянскія Новагародскую, Пінскую, Полацкую і Віцебскую землі. Каля 1267 – 1268 гг. Войшалк адмовіўся ад трона і перадаў уладу галіцкаму князю Шварну Данілавічу (1267-1268 – 1270), свайму швагру, і пайшоў у манастыр. Брат Шварна, Леў Данілавіч, палічыўшы сябе пакрыўджаным, запрасіў Войшалка да сябе ў госці і забіў яго.

Наступны вялікі князь Трайдзень (1270 – 1282) вёў барацьбу супраць нальшчанскіх феадалаў і Галіцка-Валынскага княства, якое імкнулася замацавацца на Новагародчыне. Трайдзень далучыў да сваіх уладанняў частку яцвяжскіх зямель.

У 1307 г. пры Віцені (1293 - 1316) да ВКЛ шляхам дагавора і на правах аўтаноміі было далучана Полацкае княства. Лічыцца, што ў час кіравання гэтага вялікага князя “Пагоня” стала агульнадзяржаўным гербам ВКЛ.

Значна пашырылася ВКЛ пры вялікім князі Гедыміне (1316 – 1341). Яно стала называцца Вялікае Княства Літоўскае і Рускае. У 1320 г. у склад ВКЛ увайшла Віцебская зямля, у 1320 – 1330-я гг. – Берасцейская зямля, Менскае княства, Турава-Пінская зямля. У 1323 г. Гедымін перанёс сталіцу дзяржавы з Новагародка ў Вільню.

Гедымін завяшчаў трон аднаму з малодшых сыноў – Яўнуту (1341 – 1345). У 1345 г. у выніку змовы сваіх братоў Альгерда і Кейстута Яўнут быў пазбаўлены ўлады. Яму было перададзена Заслаўскае княства. Вялікім князем стаў Альгерд (1345 – 1377 гг.), яго суправіцелем – Кейстут.

Альгерд удвая павялічыў тэрыторыю дзяржавы. Было цалкам далучана беларускае Падняпроўе, у 1355 г. – Бранскае княства. У 1362 (1363 г.) Альгерд разбіў татараў на Сініх Водах і далучыў да ВКЛ Кіеўскую, Чарнігава-Северскую, Падольскую, Валынскую землі. Таксама было паднача-лена Смаленскае княства, далучаны жамойцкія землі. Альгерд імкнуўся аб’яднаць пад сваёй уладай усе “рускія” землі.

Пасля смерці Альгерда абвастрыўся канфлікт паміж Кейстутам і Ягайлам Альгердавічам, які па волі бацькі стаў вялікім князем літоўскім (1377 – 1381, 1382 – 1392 гг.). Гэта выкарысталі крыжакі, каб распаліць міжусобную вайну ў ВКЛ. Працяглая барацьба з родзічамі – Кейстутам, старэйшым братам Андрэем, сынам Кейстута Вітаўтам – за замацаванне сваёй улады прывяла Ягайлу на польскі прастол у адпаведнасці з умовамі Крэўскай уніі 1385 г.

Тэкст уніі да нас не дайшоў, аднак вядома, што Ягайла адпаведна з ёй перахрысціўся ў каталіцтва, прыняўшы імя Уладзіслаў, абавязаўся аб’яднаць Польшчу з Літвой, ахрысціць язычнікаў Жамойці і Аўкштайціі, даў правы на валоданне і поўнае распараджэнне зямлёй феадалам-католікам узамен за права стаць польскім каралём, узяўшы шлюб з польскай каралевай Ядвігай.

Аднак феадалы ВКЛ, найперш праваслаўныя, адчулі небяспеку пагаршэння свайго становішча і адмовіліся прыняць унію. Іх супраціўленне ўзначаліў спачатку брат Ягайлы (па бацьку) Андрэй Альгердавіч Полацкі, затым – стрыечны брат Ягайлы Вітаўт Кейстутавіч. Па умовах Востраўскага пагаднення ад 5 жніўня 1392 г., якім завяршылася грамадзянская вайна ў ВКЛ, Ягайла прызнаў Вітаўта вялікім князем літоўскім (1392 – 1430 гг.).

У гады праўлення Вітаўта ВКЛ дасягнула найвышэйшай магутнасці, займала найбольшую ў сваёй гісторыі тэрыторыю. У пачатку ХV ст. (каля 1404 г.) да ВКЛ канчаткова было далучана Смаленскае княства, устаноўлены пратэктарат над Разанскай, Пскоўскай, Наўгародскай землямі, пашыраны і ўмацаваны межы на ўзбярэжжы Чорнага мора. Вітаўт правёў адміністрацыйную рэформу і ўмацаваў цэнтральную ўладу, скасаваў удзельныя княствы і ўвёў намесніцтвы. Заслугі Вітаўта былі прызнаны Ватыканам і ў 1430 г. яму была паслана каралеўская карона, аднак па дарозе яна знікла, а сам Вітаўт раптоўна памёр.

У 1413 г. Вітаўт і Ягайла падпісалі Гарадзельскі прывілей, які пашырыў правы каталіцкай шляхты. Ім было дэкларавана выключнае права феадалаў-католікаў займаць дзяржаўныя пасады.Таму пасля смерці Вітаўта дынастычная барацьба мела даволі выразную рэлігійную афарбоўку, але глыбінным яе сэнсам было імкненне праваслаўных феадалаў захаваць свае маёмасныя і палітычныя правы.

Пасля смерці Вітаўта вялікім князем быў абраны Свідрыгайла Альгердавіч (1430 – 1432 гг.). Ён ігнараваў прывілеі католікаў і наблізіў да сябе праваслаўных баяр. У выніку змовы літоўскіх баяр Свідрыгайла ў 1432 г. быў скінуты з трона і ўцёк у Полацк.

Змоўшчыкі і іх прыхільнікі абралі вялікім князем Жыгімонта Кейстутавіча (1432 – 1440). Яго прызналі Літва, Берасцейская, Менская землі і прынёманскія воласці, астатнія беларускія і ўкраінскія землі захавалі вернасць Свідрыгайлу. Такім чынам, дзяржава была падзелена на Вялікае княства Літоўскае і Вялікае княства Рускае. Пачалася грамадзянская вайна 1432 - 1436 гг.

У 1432 г. Жыгімонт аднавіў унію з Польшчай. У 1435 г. у бітве пад Вількамірам войска Свідрыгайлы, якому дапамагалі крыжакі Лівонскага ордэна, было разбіта польска-літоўскім войскам Жыгімонта. Пасля выдачы Жыгімонтам у 1434 г. прывілея пра ўраўнанне асабістых і маёмасных правоў баяр католікаў і праваслаўных і перадачы на карысць баяр дзяржаўнай павіннасці дзякла Свідрыгайла страціў падтрымку большасці праваслаўных феадалаў. Ён захаваў свае пазіцыі толькі на ўкраінскіх землях. У 1436 г грамадзянская вайна скончылася перамогай Жыгімонта.

У 1440 г. у выніку змовы быў забіты Жыгімонт Кейстутавіч. Польскі кароль Уладзіслаў ІІІ накіраваў у ВКЛ у якасці намесніка свайго 13-гадовага брата – Казіміра Ягайлавіча, які насуперак волі палякаў быў абраны вялікім князем літоўскім (1440 – 1492 гг.). Вакол яго склалася Рада вопытных дзяржаўных дзеячаў. Казімір ліквідаваў унію з Польшчай, умацаваў дзяржаву, зрабіўшы некаторыя саступкі праваслаўным.

У 1445 г. вялікі князь Казімір быў абраны польскім каралём. Казімір пад націскам вярхоў ВКЛ два гады адмаўляўся прыняць польскую карону і толькі ў 1447 г. даў згоду. Аднак перад ад’ездам на каранацыю ў Кракаў у 1447 г. Казімір выдаў прывілей, у якім абавязваўся не парушаць цэласнасці ВКЛ, гарантаваў замяшчэнне свецкіх і духоўных пасад толькі мясцовымі жыхарамі, ураўнаў праваслаўных феадалаў з католікамі ў маёмасных правах. Такім чынам, ВКЛ захавала свае правы, аднак страціла ўласнага гаспадара.