Дзяржаўны і грамадскі лад Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. 4 страница

Пытанне 23. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай, спробы рэформ. Падзелы Рэчы Паспалітай і далучэнне беларускіх зямель да Расійскай імперыі.

У другой палове 18 стагоддзя Рэч Паспалітая была значна аслабленай у ваеннай, эканамічнай і палітычнай сферах, што выкарысталі суседнія дзяржавы для яе падзелу. Прычыны заняпаду былі наступнымі:

1. На працягу ўсяго існавання РП вяла занадта актыўную зн. палітыку г зн. захопніцкія войны. Рэч Паспалітая выйшла з іх аслабленай у палітычных, эканамічных, дэмаграфічных адносінах.

2. Нацыянальна-рэлігійнымі і сацыяльнымі канфліктамі. Гэтыя канфлікты, асабліва рэлігійныя, ўсяляк заахвочвалі суседнія дзяржавы, якім было выгадна мець слабага суседа.

3. Моц дзяржавы падрывалася таксама феадальнай анархіяй, якая паралізавала дзейнасць цэнтральнай ўлады. Улада караля была вельмі слабай, дзейнасць сеймаў паралізавала права "ліберум вета". Гэтая анархія ўзмацнялася барацьбой паміж сабой магнацкіх груповак, якая часам набывала формы вайны унутры дзяржавы. Эканамічны заняпад і палітычны разброд паслаблялі ваенную магутнасць Рэчы Паспалітай. Шляхта з неахвотай і неарганізавана збіралася на "паспалітыя рушэнні" і па сваіх баявых якасцях уступала рэгулярным войскам суседніх краін.У 1764 г. на польскі трон быў узведзены Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Ён паспрабаваў правесці рэформы накіраваныя на ўзмацненне дзяржавы. 1. Часткова адмяніў права "ліберум вета" рашэнні па эканамічным пытанні рашэнні павінны былі прымацца простай большасцю галасоў. 2. Забараніў магнатам узымаць пошліны пры перавозе тавараў праз іх маёнткі і ўвёў для ўсіх і адзіную пошліну пры перавозе тавараў праз мяжу РП. 3. Зрабіў захады па ўпарадкаванню фінансавай сістэмы дзяржавы. правёў многія іншыя эканамічныя рэформы.Усё гэта не задавальняла суседнія дзяржавы, асабліва Расію Аўстрыю і Прусію, якія былі зацікаўлены ў слабасці Польшчы. Повадам для прамога ўмяшацельства ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай стала рэлігійнае пытанне. Расійская дыпламатыя падгаварыла праваслаўную шляхту з’ехацца у Слуцку на канфедэрацыю і патрабаваць ад караля ўраўняць іх ў правах з католькамі. Прускія дыпламаты падгаварылі пратэстантаў РП з’ехецца на кнфедэрацыю ў Торуні і патрабаваць ад караля таго ж. Канфедэрацыя нечарговы сойм шляхты на каторы яна прыязджала ўзброенай і выдвігала патрабаванні каралю, калі той адмаўляўяся іх выканаць канфедэрацыя мела права аб’явіць вайну каралю т. зв. рокаш. Адбывалася ж гэта у 1767 г. Каб прадухіліць грамадзянскую вайну Станіслаў Аўгуст Панятоўскі ў 1768 годзе правёў праз сойм і абнародаваў Закон аб Дэсідэнтах, які ўраўновываў у правах католікаў і праваслаўных. Але мір захаваць не ўдалася. Угэтым жа годзе. Феадалы католікі з’ехаліся на канфедэрацыю ў Бары і пачалі патрабаваць адмены гэтага закона. Калі кароль адмовіўся канфедэраты аб’явілі яму вайну. Каб падавіць Барскую канфедэрацыю Панятоўскі запрасіў ваенную дапамогу ў Расіі. Кацярыны ІІ, яго быўшыя любоўніца Прыслала ў РП 100 000 войска. Вайна з канфедэрацыяй цягнулася 3 гады да 1771. Пасля разгрому Барскай канфедэрацыі ў РП не засталося баяздольнай арміі. І суседзі Расія, Аўстрыя, Прусія ў 1772 г. прынялі рашэнне аб першым падзеле Рэчы Паспалітай. Згодна з ім да Прусіі адыйшла паўночна-заходняя частка Польшчы, Аўстрыі – поўдзень Польшчы і Галіцыя, Расіі – усходнія землі Беларусі і Украіны.Нягледзячы на падзел у РП працягвалі ўзмацняць дзяржаўнасць з дапамогай рэформ. Кульмінацыяй гэтых рэформ стаў 4 гадовы сойм. Самы доўгі ў Гісторыі з 1788 па 1991 гг., Гэты сойм 3 мая 1791 года аб’явіў першую ў Еўропе і другую ў свеце (пасля ЗША) канстытуцыю. Канстытуцыя была досыць дэмакратычнай для свайго часу ў ёй узгадваліся інтарэсы ўсіх саслоўяў. Згодна з ёй. 1) Выканаўчая улада належыла ураду і каралю; 2) кароль станавіўся спадчынным; 3) заканадаўчая – належыла сойму; 4) права "ліберум вета" адмянялася; 5) забараняліся канфедэрацыі; 6) 20 месцаў у сойме прадугладжвалася для мяшчанскага саслоўя; 7) панам забаранялася змяняць па сваёй волі дамовы з сялянамі; 8) Стваралася рэгулярная армія.Частка шляхты, нездаволеная стратай шляхецкіх вольнасцей, у 1792 г. абвясціла Таргавіцкую канфедэрацыю з мэтай адмены Канстытуцыі 3 мая. Расія, зацікаўленая ў паслабленні цэнтральнай улады ў Рэчы Паспалітай, накіравала на дапамогу канфедэрацыі 100-тысячную армію і ў студзені 1793 г. разам з Прусіяй ажыццявіла другі падзел. Згодна з ім да Прусіі адыйшла цэнтральная частка Польшчы, да Расіі – цэнтральная частка Беларусі. Канстытуцыя 3 мая 1791 года была адменена.У сакавіку-лістападзе 1794 года на ўцалеўшай ад дзвух падзелаў тэрыторыі разгарнулася паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. Мэтай яго было аднаўленне Канстытуцыі 3 мая 1791 года, І узнаўленне Рэчы Паспалітай ў межах 1772 года. Паўстанцы Вызвалілі Тэрыторыю Польшы авалодалі Вільняй, барацьба разгарнулася ў Літве і Заходняй Беларусі. Паўстала перспектыва ўзнаўлення РП аднак зноў гэтаму перашкодзіла Расія. Кацярына ІІ вымушана была заключыць вельмі нявыгадны мір з Турцыяй каб перакінуць войскі, што там ваявалі на падаўленне паўстання у РП. 100 000 войска пад кіраўніцтвам Суворава і Ферзена Накіравалася ў РП і да канца 1794 г. узяло Варшаву. Паўстанне было падаўлена, пасля чаго ў 1795 годзе адбыўся трэці падзел Рэчы Паспалітай паміж Расіяй Аўстрыяй і Прусіяй. Да Расіі адышлі Прыбалтыка, Заходнія Беларусь і Украіна. Прусія і Аўстрыя падзялілі застаўшуюся частку Польшчы.Такім чынам, у выніку трох падзелаў Рэч Паспалітая як дзяржава спыніла сваё існаванне. Беларускія землі адыйшлі да Расійскай імперыі.

Пытанне 24. Развіццё адукацыі, літаратуры і навукі ў Беларусі ў др. палове 16 – 18 ст.

Адукацыя. Найбольшую актыўнасць ў асветніцкай дзейнасці з другой паловы 16 ст праяўлялі ў Беларусі езуіты. У хуткім часе тут была створана цэлая сетка езуітскіх школ: у Полацку, Нясвіжы, Оршы, Берасці, Пінску, Гародні, Наваградку і ў іншых гарадах і мястэчках. Пазней езуіцкія школы ў Полацку, Гародні, Менску, пераўтварыліся ў калегіўмы якія давалі адукацыю амаль ўніверсітэцкага ўзроўню. У полацкім езуіцкім калегіуме паэтыку і рыторыку выкладаў знакаміты паэт і педагог Мацей Казімір Сарбеўскі. У 1579 ў Вільні пачала дзейнічаць езуіцкая акдэмія – першая ВНУ у ВКЛ. У езуіцкіх навучальных установах выкладалася да пяці моў, гуманітарныя дысцыпліны іасновы прыродазнаўчых навук.Пры падтрымцы прадстаўнікоў шляхецкага саслоўя праваслаўнага веравызнання у ВКЛ у канцы 16 – пачатку 17 ст. дзейнічалі праваслаўныя брацтвы. Брацтвамі называліся нацыянальна-рэлігійныя арганізацыі праваслаўнага насельніцтва, што ўзніклі ў процівагу польска-каталіцкай палітыцы кіруючых колаў РП. Буйныя беларускія брацтвы былі ў Вільні, Магілёве, Берасці, Слуцку, Менску, Пінску, Барысаве, Оршы і інш. Брацтвы адыгрывалі вялікую ролю ў пашырэнні асветы і кнігадрукавання. З іх друкарань выйшла 127 наіменаванняў кніг, некаторыя з іх былі на старабеларускай мове. Брацкія школы давалі пачатковую а некаторыя і сярэднюю адукацыю. Пасля 1623 г. пачалі стварацца пачаткавыя і сярэднія школы пры базыліянскіх манастырах, так званыя бурсы, якія так-сама давалі грунтоўную адукацыю.У школах РП маглі ўсе жадаючыя, тым не менш большасць вучняў ў школах былі дзеці шляхты, крыху менш – дзеці мяшчан яшчэ менш дзеці сяялян. Трэба адзначыць, што да канца існавання РП цвёрдага закона аб забароне дзецям сялян вучыцца не існавала, хоць шляхта неаднаразова спрабавала прыняць такі закон. У школах вучыліся толькі хлопчыкі, дзяўчынкі атрымлівалі хатнюю адукацыю.З 1773 г. пачала працаваць адукацыйная камісія для таго каб стварыць ў РП нецаркоўную – свецкую (не блытаць з савецкай!!!) сістэму адукацыі. За 20 гадоў дзейнасці на тэрыторыі Беларусі камісія заснавала 20 нецаркоўных сярэдніх школ звыш 200 нецаркоўных пачатковых. У навучальных установах адукацыйнай камісіі 30 % вучняў былі сялянскія дзеці. Акрамя таго ў школах гэтых вычылісь і дзяўчынкі.Літаратура. Пачаць можна з Яна Казіміра Пашкевіча які напісаў які напісаў ў 1621. верш “Польска квітнет лацінаю, Літва русчызнаю…” Каб падкрэсліць незалежнасць культурнага жыцця ВКЛ ад Польшы. Мялеці Сматрыцкі напісаў каля 1609 года пбліцыстычны твор “Трэнас” – плач праваслаўнай царквы пасля тых пагромаў, што ўчыніў Іпацій Пацей.Шырокую папылярнасць ў тагачасным грамадстве мелі таксама перакладныя творы. Беларускія кніжнікі зрабілі даступнымі для насельніцтва ВКЛ вядомыя ў свеце “Аповесць пра Трышчана”, “Александрыю”, “Аповець пра Трою”.У гэты час з’явілась і мемуарная літаратура. Беларускія аўтары мемуарнай прозы РП Філон Кміта Чарнабыльскі і Федар Еўлашэўскі, якія пакінулі ўспаміны аб сваім жыцці.Працягвала развівацца летапісанне. Найбольш вядомыя творы гэтага жанру – Баркулабаўскі летапіс і Магілёўская Хроніка, “Хроніка Вялікага княства Літоўскага Рускага іЖамойцкага”, Хроніка Быхаўца і інш. У другой палове 16 ст. напісалі пра гісторыю ВКЛ Мацей Стрыйкоўскі і Аляксандр Гваньіні. Гэтыя гісторыкі прынялі ўдзел ў стварэнні ідэалогіі РП якая атрымала назву Сарматызм. Паводле яе ў старажытнасці тэрыторыю РП захапілі сарматы, вандроўныя плямёны, што ў 5 ст. да н. э. абіталі ў стэпах прычарнамор’я. Патомкі сарматаў гэта саслоўе шляхты. Прадстаўнікі астатніх саслоўяў, гэта патомкі падпарадкаваных народаў. Павярхоўнымі ўяўленні шляхты аб “сарматскім” быце і цесныя кантакты з Асманскай імперыяй вялі да памылковай падмены ўсяго сарматскага матэрыяльнай культурай Блізкага Усходу, што спрыяла распаўсюджанню моды на ўсё ўсходняе. З Асманскай імперыі і Персіі ў Рэч паспалітую вязецца зброя, тканіны, адзенне – каб дом і адзенне “сучаснага сармата” нагадваў дом і адзенне “сармата старажытнага”. Нават заказаныя мясцовым майстрам прадметы павінны былі вытрымлівацца ва ўсходнім стылі. Чым багацейшым быў шляхціц, тым мацней яго адзенне нагадвала касцюм усходняга вяльможы. Апранацца па іншаму было не вартым сапраўднага арыстакрата. Да канца XVIII ст. шуба, кунтуш, боты шляхціца апавяшчалі ўсіх навокал аб сацыяльным становішчы сваіх уладальнікаў. У гэтым нямым маналозе ўдзельнічаў і доўгі шырокі пояс, які гаварыў грамчэй усіх прадметаў адзеня. У гэты час самы дарагія кунтушовыя паясы выраблялісь у Слуцку і каштавалі яны 1000 злотых, што складала гадавы аклад афіцэра тагачаснай арміі Рэчы Паспалітай.Аўтары мемуарнай прозы РП Філон Кміта Чарнабыльскі і Федар Еўлашэўскі.Адзін з выдатнейшых паэтаў РП 17 – 18 ст. манах Сімяён Полацкі ў міру Самуіл Емельянавіч Пятроўскі Сітніяновіч (1629 – 1680). Ён скончыў Кіева-Магілянскі калегіўм выкладаў ў брацкай школе ў Полацку. У 1664 г. пераехаў у Маскву, дзе стаў настаўнікам царскіх дзяцей ў тым ліку і Пятра І. У Маскве ён арганізаваў друкарню і стаў адным з заснавальнікаў Славяна-Грэка-Лацінскуй акадэміі першай ВНУ ў Расіі. Яго літаратурная спадчына “Буквар языка славенска”, “Псалтыр рыфмаваная”, “Рыфмалагіён”, “Віртаград шматкаляровы”. Іншыя паэты РП беларускага паходжання гэта Філафей Утчыцкі аўтар “Стіхов краесогласных” і Андрэй Белабоцкі аўтар паэмы “Пяцікніжжа”. У 17 – 18 ст з’явіліся вершаваныя зборнікі песеннай лірыкі на гутарковай беларускай мове, Сярод іх вядомы “Аршанскі”, “Курніцкі”, “Маскоўскі” зборнікі змяшчаюць каля 150 любоўных песняў. Зборнікі былі рукапісныя, імёны аўтараў да нас не дайшлі. У канцы 18 ст. на беларускай мове з’яўляецца ананімная “Песня беларускіх жаўнераў” прысвечаная паўстанню Касцюшкі.У першай палове 18 ст. Францішка Уршуля Радзівіл напісала для нясвіжскага тэатра цэлы “Камедыі і трагедый”. Усе яны былі пастаўлены на сцэне Нясвіжскага тэатра. У 1754 сборнік быў апублікаваны.Навука. У Беларусі перыяда РП. Вядомы такія імёны як Казімір Семяновіч 1600 – 1651, які знайшоў спосаб стварэння многаступенчатых ракет. У 1650 г. выйшла яго кніга “Вялікае мастацтва артылерыі”. Яна мела поспех ва ўсёй Еўропе. Аднак магчыма яна стала прычынай смерці яе аўтара, мяркуюць, што яго забілі піратэхнікі за тое, што ён выдаваў сакрэты іх рамяства.Марцін Пачобут-Адляніцкі 1728 – 1810. Прадстаўнік гарадзенскай шляхты. Адукацыю набыў ў гародзенскіх езуітаў затым ў еўрапейскіх універсітэтах. Выкладаў ў Полацку і Вільні. У 1780 – 1799 быў рэктарам Галоўнай Віленскай школы (пазней гэта навучальная ўстанова была пераіменавана ў віленскі ўніверсітэт). Пачобут-Адляніцкі вывучаў планету Меркурый, адкрыў невядомае сузор’е,Казімір Лышчынскі 1634 – 1689 г. Напісаў трактат аб неіснаванні Бога за што быў спалны на вогнішчы.У Гародні была заснавана медыцынская школа з 1770 г. яе ўзначаліў Жан Эмануіл Жылібер. Які заснаваў ў школе прыродазнаўчы і анатамічны кабінеты, аптэку, батанічны сад. У беларурасі вядомы медык і натураліст напісаў кнігу “Літоўская флора”.Дзякуючы стараням Георгія Каніскага (1717 – 1795) праваслаўе не знікла кнчаткова з тэрыторыі Беларусі. У 1756 г ён заснаваў Магілёўскую духоўную семінарыю. Па гэтай прычыне А. С. Пушкін сказаў пра яго “Георгі ёсць адзін з самых дабрапамятных мужоў мінулага стагоддзя. Жыццё яго належыць гісторыі.” У гэты час Ураджэнец піншчыны Адам Нерушэвіч стварыў гісторыю Польскага Народа.

Пытанне 25. Архітэктура Беларусі ў другой 16 – 18 ст. Выяўленчые мастацтва, тэатр, музыка.

Архітэктура. У 16 ст. на тэрыторыі Беларусі з’яўляюцца будынкі ў стылі архітэктуры рэнесанса. Для іх характэрны полукруглыя аркі, сіметрычнае размяшчэнне калон, пілонаў, пілястр і т. п. Рэнесансныя архітэктурныя помнікі абавязкова завяршаюцца купалам, маюць нішы і аркадныя галерэі. Пабудовы, выкананыя ў гэтым стылі не такія грувасткія як раманскія і не такія ўзнёслыя як гатычныя. Самым характэрным архітэктурным помнікам Рэнесанса на тэрыторыі Беларусі з’яўляецца сабор у Смаргоні.У 17 ст. ў архітэктуры Беларусі шырока распаўсюдзіўся стыль Барока. Першы ў Рэчы Паспалітай помнік архітэктуры барока, касцёла езуітаў у Нясвіжы (1584 – 93, арх. Я. М. Бернардоні). Развіццё гэтага стыля ў нашай краіне прайшло 3 перыяды: ранняе (канец 16 – 1 - я пал. 17 ст.), сталае (2-я пал. 17 – 1730-я г.) і позняе (1730 – 80-я г.). Для ранняга барока характэрны базілікальны храм (тры нефы сярэдні з якіх узвышаецца над бакавымі) з плоскім гал. фасадам, спачатку бязвежавым, потым двухвежавым (Багаяўленскі сабор у Магілёве, касцёлы езуітаў у Гародні, дамініканцаў у Стоўбцах і інш.). Пад час сталага Барока фасад храма стаў толькі двухвежавым, павялічылась колькасць ярусаў у вежах, а таксама колькасць упрыгожванняў на фасадзе (Мікалаеўская царква ў Магілёве, касцёлы бернардзінак і езуітаў у Мінску, дамініканцаў у Княжыцах пад Магілёвам,). Сталае барока знайшло ўвасабленне ў грамадзянскай архітэктуры (ратуша ў Магілёве) Позняе барока ў манумент. культавай архітэктуры Беларусі атрымала назву віленскага барока. Важную ролю ў стварэнні школы віленскага барока адыграла творчасць I. К. Глаўбіца. Архітэктурныя помнікі гэтай школы вызначаюцца маляўнічасцю сілуэта, (царква ў Беразвеччы пад Глыбокім, касцёл кармелітаў у Глыбокім, адноўлены пасля Паўночнай вайны Полацкі Сафійскі сабор). Архітэктура класіцызма была заснавана на выкарыстанні структурных і мастацка-дэкаратыўных магчымасцей антычнай ордэрнай сістэмы (пераважна дарычнай), на прапарцыянальнасці і сувымеранасці аб'ёмаў і дэталей будынка. У архітэктуры Беларусі класіцызм выявіўся ў 1770-я г. Ён развіваўся паралельна з познім барока, а ў канцы стагоддзя стаў асн. маст. кірункам. Для яго характэрна спалучэнне заходне-еўрапейскай і рускай культур з мясцовымі мастацкімі традыцыямі. Сярод помнікаў пераходнага стылю Ружанскі і Свяцкі палацы. Станаўленне класіцызму звязана з інтэнсіўным развіццём горадабудаўніцтва. Горад разглядаўся як цэласная спланаваная сістэма (праект планіроўкі комплексу Ласосна каля Гродна). У Мінску, Віцебску, Полацку і інш. вялося ўпарадкаванне вулічнай сеткі, узбуйняліся кварталы, ствараліся новыя плошчы. У палацавасядзібным буданіцтве класіцызм абумовіў геаметрычнасць планіроўкі (пераважна сіметрычна-восевай) тэрыторыі сядзібы.Выяўленчае мастацтва. У др. палове 16 – 17 ст. важную ролю працягваў адыгрываць іконапіс і драўляная скульптура. Але сваё важнае месца пачалі займаць кніжная мініяцюра і гравюра. Усё больш распаўсюджваецца партрэтны жывапіс. Магнацкія палацы пачалі ўпрыгожваць выявы знакамітых прадстаўнікоў іх родаў. Ужо ў 18 ст. у Нясвіжскім замку было 984 карціны на палатне і дрэве. Партрэтны жавапіс гэтага часу атрымаў назву “Сармацкага партрэта”. Звычайна пад “Сармацкім партрэтам” разумеюць выяву багатага шляхціча ў кунтушова-жупанавым касцюме пры поясе і шаблі, або апранутага ў рыцарскі доспех абавязкова з якім-небудзь узбраеннем.Тэатр. Тэатр у Беларусі развіваўся з часоў незалежнасці ВКЛ ва ўсіх колах грамадства. У адрозненні ад Маскоўскай дзяржавы ў Беларусі ліцэдзейства не лічылась грахом і не праследавалась. дзяржавай. Сярод сялян і не багатых мяшчан. Вельмі папулярны былі батлейкі сваеасаблівыя лялечныя тэатры размешчаныя ў скрынях. Акрамя таго забаўлялі народ і скамарохі сярод іх былі мядзьведзьнікі, фокуснікі, музыкі, танцоры, бахары (тыя хто расказваў “байкі”). Вельмі папулярна ў народзе была “Народная драма”, калі сяляне мяшчане ў свой вольны час самі разыгрывалі невялікія сцэнкі і цэлыя спектаклі. Самымі вядомымі спектаклямі былі “Цар Максімільян”, “Цар Ірад”, “Лодка”.У 16 і 17 ст. у многіх навучальных установах дзейнічаў школьны тэатр. Асабліва яго любілі выкарыстовываць ў сваіх школах езуіты. Вучні гэтых школ для сваіх бацькоў родственнікаў і суседзяў ставілі спектаклі праз якія прапагандавалась каталіцкая вера.У 18 ст. на тэрыторыі Беларусі атрымаў шырокае распаўсюджанне прыгонны тэатр. Кожны паважаючы сябе магнат утрымліваў прыгонную тэатральную трупу, якая давала канцэрты для арыстакратыі. Часта магнаты адпраўлялі вучыцца тэатральнаму мастацтву сваіх прыгонных за мяжу. Найбольш вядомы ў беларусі былі прыгонныяы тэатра Радзівілаў у Нясвіжы і Слуцку, Гародзенскі тэатр Тызенгаўзаў, Слонімскі тэатр Агінскага, Ружанскі – Сапегаў, Свіслацкі – Тышкевічаў. Тэатр Міхаіла Казіміра Агінскага быў самы лепшы. Сцэна яго была настолькі вялікай, што акцёры туды маглі заязджць на конях. Пры неабходнасці на сцэне ўладковываўся басейн дзе паказывалісь марскія сражэнні.Музыка. У развіцці музычнага мастацтва вялікая роля належыць каталіцкай царкве. Іменна ў каталіцкіх касцёлах ўсталёўвалісь арганы і утрымлівалісь хоры. Свецкія (не царкоўныя) хоры – капэлы з’явіліся у магнацкіх палацах ў 18 ст. У гэты час капэлы і аркестры існавалі пры кожным магнацкім тэатры. У канцы 18 ст. пачынае сваю творчасць сусветна вядомы кампазітар ўраджэнец Беларусі і сапраўды патрыёт Рэчы Паспалітай Міхаіл Клефас Агінскі. За свё жыццё ён напісаў шматлікія музычныя творы: мазуркі, галопы, паланэзы маршы. Найлепшым яго творам лічыцца паланэз “Развітанне з Радзімай” які пазней стаў называцца паланэз Агінскага. Яшчэ адзін яго вядомы твор гэта музыка да песьні “Яшчэ Польша не загінула”, які ў наш час з’яўляецца гімнам Польшчы.

Пытанне 26. Палітыка царызма ў Беларусі ў канцы 18 – 19 стст.

Сярод гісторыкаў да нашых дзён ідуць спрэчкі вакол ацэнкі падзелаў РП. Адны, прыхільнікі “заходнерусізму”, разглядаюць гэту падзею як “уз’яднанне” Беларусі і Літвы з Расіяй і “выратаванне” заходнерускага народа ад канчатковага апалячвання. Другія, прадстаўнікі “польскай” плыні ў гістарыяграфіі, адназначна адмоўна ацэньваюць падзелы Рэчы Паспалітай і палітыку царызму на беларускіх землях. Трэція, пачынаючы з М. В. Доўнар-Запольскага разглядаюць гэту падзею з беларускіх пазіцый на іх думку падзелы на столькі карысны наколькі паспрыялі станаўленню беларускай нацыянальнай ідэі і беларускай нацыі. У першыя гады пасля падзелаў царскі ўрад праводзіў на далучанных землях асцярожную і памяркоўную палітыку. Пасля першага падзелу быў уведзены новы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. Спачатку было створана Беларускае генерал-губернатарства ў складзе Віцебскай і Магілёўскай губерняў. Пасля другога падзелу РП да яго была далучана Мінская губерня. Пасля трэцяга падзелу на далучаных землях стварылі Віленскую, Гродзенскую і Ковенскую губерніі і аб’ядналі іх у Літоўскае генерал-губернатарства. Да яго ў хуткім часе далучылі і Мінскую губерню. Расійскія ўлады забаранілі магнатам мець прыватныя арміі і прымусілі іх разбурыць прыватныя крэпасці. Мясцовая шляхта была абавязана прысягнуць Кацярыне ІІ. Тым хто не жадаў прысягаць дазвалялася прадаць маёнткі і з’ехаць за мяжу. Тыя хто прынёс прысягу атрымлівалі правы расійскага дваранства. У многіх дробных шляхціцаў не было ні маёнткаў, ні прыгонных сялян, ні дакументаў аб праве на шляхецтва. На далучаных тэрыторыях шляхта складала 9 % насельніцтва. Гэта ў 2 разы больш, чым у сярэднім па расійскай імперыі. Іменна па гэтай прычыне праз некаторы час пасля падзелаў пачаўся “разбор шляхты” – шляхцічы павінны былі прадаставіць у спецыяльную камісію дакументы, якія падцвярджаюць шляхецкае паходжанне. Калі такія дакументы адсутнічалі, то шляхту пераводзілі ў падатныя саслоўі. Трэба адзначыць, што да паўстанняў 1830 – 1831 гг. гэты працэс не фарсіраваўся, часта абыходзілася чуткамі і размовамі, але пасля паўстання яго правялі надзвычай хутка і ў падатныя саслоўі было пераведзена больш за 10 тыс. чалавек.На тэрыторыі Беларусі захоўвалася дзеянне Статута ВКЛ 1588 г. Ён прымяняўся ў судах пры разглядзе грамадзянскіх адміністрацыйных і маёмасных спрэчак. Крымінальныя справы разглядаліся па расійскаму заканадаўству і слухаліся ў расійскіх судах. Палякам прадстаўлялася самая шырокая культурна-нацыянальная аўтаномія. На польскай мове працаваў Віленскі ўніверсітэт і гімназіі. Польская мова выкарыстоўвалася ў некаторых дзяржаўных установах. Пасля далучэння ў 1815 годзе да Расійскай Імперыі Герцагства Варшаўскага палякі атрымалі і палітычную аўтаномію і нават “канстытуцыю”, якую дараваў ім Аляксандр І. У адпаведнасці з ёй яны маглі склікаць для вырашэння пэўнага кола пытанняў сойм. Іменна ў гэты час беларуская шляхта падверглася наймацнейшаму апалячванню. Становішча сялянпасля падзелаў значна пагоршылася. У Рэчы Паспалітай прыгоннае права адыходзіла ў гісторыю а ў Расіі яно яшчэ не вычэрпала свае магчымасці і таму у Расіі яно было на многа цяжэйшым чым ў РП. Іменна па гэтай прычыне толькі ў Бларусі на момант падзелаў пражываў цэлы міліён сялян – бежанцаў з Расіі. І гэта на 5 міліенаў усяго насельніцтва Беларусі на той час. Для беларускіх сялян у 1790 г. была ўведзена рэкруцкая павіннасць якой пры Рэчы Паспалітай не існавала. Замест падымнага ўводзіўся падушная падатак, што вяло да істотнага павялічэння пабораў. Дзяржаўныя землі разам з сялянамі шчодра раздаваліся расійскаім памешчыкам. Калі да падзелаў на тэрыторыі ВКЛ налічвалася 27% дзяржаўных сялян, то пасля далучэння іх засталася толькі 9%. У 1797 годзе Павел І (1796 – 1801.) выдаў указ, які абмяжоўваў паншчыну трыма днямі ў тыдзень, але прасачыць за яго выкананнем у цара не было ніякай магчымасці, таму гэты ўказ застаўся на паперы, а нормы паншчыны толькі ўзрасталі.У гарадах было адменена магдэбургскае права, яго замяніла “Даравальная грамата на правы і выгады гарадоў Расійскай імперыі”, што была ўведзена ў 1785 г. і давалася толькі губернскім і павятовым цэнтрам. Згодна з ёй гаражане выбіралі орган самакіравання гарадскую думу. Гараджане дзяліліся па ўзроўню багацця на 6 разрадаў. Ад кожнага разраду выбіраўся 1 галосны. Таму дума, якая кіравала горадам фармальна, называлася шасцігалоснай. Фактычная улада ў горадзе належыла прызначанаму губернатарам гараднічаму. Пасля далучэння да Расіі беларускія гарады на 2 гады вызваляліся ад усіх падаткаў, а потым яшчэ 10 гадоў плацілі паменшаныя напалову падаткі. Трэба адзначыць, што пры Расійскай імперыі многія мястэчкі былі пераведзены з разраду гарадоў у разрад вёсак. Для жыхароў гэтых мястэчак такі перавод азначаў, што яны з саслоўя мяшчан пераходзілі ў саслоўе сялян. А гэта значыла, што іх у любы момант маглі падарыць якому-небудзь расійскаму памешчыку і яны стануць не проста сялянамі а прыгоннымі сялянамі.На далучаных землях расійскія ўлады праводзілі асцярожнуюканфесійную палітыку. Да 1831 г. каталіцкія касцелы, манастыры і навучальныя ўстановы дзейнічалі свабодна. Землі, што належылі каталіцкай царкве, захоўваліся за ёй пры ўмове, што католікі не будуць абарачаць ў каталіцтва праваслаўных. Больш за тое ўплыў каталіцтва ўзмацніўся, што было выклікана пашырэннем тут пазіцый езуітаў.У 1773 папа Рымскі распусціў ордэн езуітаў. Насуперак яго рашэнню Кацярына ІІ выдала ўказ які дазволіў езуітам сяліцца і дзейнічаць ў межах Расійскай Імперыі. Цэнтрам дыслакацыі ордэна стаў Полацк, дзе з 1812 па 1820 г. дзейнічала езуіцкая акадэмія. У 1821 г. Указам Аляксандра І дзейнасць езуітаў ў імперыі была забаронена. У дачыненні да ўніятаў вялася палітыка скіраваная на “дабраахвотнае вяртанне” іх у лона праваслаўя, з дапамогай прымусу прыхажан і подкупу іерархаў уніяцкай царквы. У 1839 г. адбыўся полацкі царкоўны сабор які кан чаткова ліквідаваў уніяцкую царкву ў Беларусі.Шматлікае яўрэйскае насельніцтва падверглася дыскрымінацыі.У 1794 г. быў прыняты закон аб увядзенні мяжы яўрэйскай аселасці. Згодна з гэтым законам яўрэі маглі сяліцца толькі у межах былой РП і толькі ў гарадах і мястэчках. Акрамя таго, яўрэям дазвалялася займацца толькі рамяством і гандлем. Шлях ў дзяржаўную службу і да афіцэрскіх пасад у арміі для іх быў зачынены. На яўрэяў распаўсюдзілася і рэкруцкая павіннасць, так што салдатамі яны не толькі маглі станавіцца, але і павінны былі станавіцца. Акрамя таго норма падаткаў для яўрэяў была ў два разы вышэйшая чым для хрысціян.Пасля паўстання 1830 – 1831 гг. царскі ўрад рэзка мяняе сваю палітыку ў Беларусі. Ён бярэ курс на аслабленне шляхты, выкараненне паланізацыі і паслядоўную русіфікацыю краю. У верасні 1831 пры цары быў створаны дарадчы орган “Асобы камітэт па справах заходніх губерняў”, які распрацаваў і ажыццявіў шэраг мерапрыемстваў для дасягнення гэтых мэт. Па прапанове камітэта быў паскораны разбор шляхты. У 1831 г. было адменена дзеянне Статута ВКЛ 1588 г. у Магілёўскай і Віцебскай губернях, а ў 1840 г, – на астатняй частцы Літвы і Беларусі. У 1832 г., у сувязі з тым, што 2/3 студэнтаў прынялі ўдзел у паўстанні, быў зачынены Віленскі ўніверсітэт.З 1836 г. выкладанне ва ўсіх навучальных установах краю пераводзілася на рускую мову, а польскую мову забаранялася вывучаць нават як асобны школьны прадмет. У дзяржаўных установах, школах, судах мясцовыя чыноўнікі звальняліся, на іх месца ставіліся расійскія. Расійскім дваранам давліся ільготы пры набыцці канфіскаваных маёнткаў. Рабіліся захады па перасяленню сюды расійскіх сялян.Крызіс прыгонніцкай сістэмы. Ад высокіх памераў паншчыны і іншых падаткаў сялянскія гаспадаркі прыходзілі ў заняпад. Разам з імі прыходзілі у заняпад і памешчыцкія гаспадаркі, якія апрацоўваліся сялянамі. Прыгонныя сяляне працавалі неякасна, выкарыстоўвалі прылады працы і метады апрацоўкі глебы, якія захоўваліся яшчэ з часоў Кіеўскай Русі (двухзубая саха і трохполле). Такім чынам да 1840-х гадоў крызіс прыгонніцкай сістэмы стаў відавочным. Каб неяк змягчыць крызісныя з’явы царскім урадам былі праведзены рэформы, якія распрацаваў Міністр дзяржаўных маёмасцей граф Петр Аркадзьевіч Кісялёў. Яны праводзіліся з 1839 па 1845 гг. Рэформы закранулі толькі дзяржаўных сялян. Іх перасталі здаваць у арэнду, ліквідавалі дзяржаўныя фальваркі, а фальварачныя землі перадалі сялянам у арэнду, беззямельных сялян надзялілі чатырма дзесяцінамі зямлі (дзесяціна 1,09 га). Казённых сялян перавялі на чынш і дазволілі ім запісвацца ў іншыя саслоўі. У 1844 г. урад пачаў распаўсюджваць рэформы Кісялёва на памешчыцкую веску. Пачалося складанне інвентароў памешчыцкіх маёнткаў з мэтай упарадкавання сялянскіх павіннасцей і прывядзенне іх у адпаведнасць з надзеламі, якімі карысталіся сяляне. Аднак гэта частка рэформы правалілася. Ёй былі не задаволены ні сяляне, ні памешчыкі. Першыя – таму, што хацелі вызваліцца ад прыгоннай залежнасці, чаго не забяспечвала рэформа, а другія – таму, што страчвалі магчымасці безкантрольна павышаць павіннасці.Між тым у краіне складвалася рэвалюцыйная сітуацыя, сталі частымі масавыя ўцёкі сялян ад памешчыкаў Сяляне вялікімі групамі да 10 000 чалавек пакідалі панскія маёнткі і ішлі на будаўніцтва чыгункі, ці на асваенне паўднёвых стэпаў, паверыўшы чуткам аб царскіх маніфестах, якія абяцалі за гэта вызваленне ад прыгону. За 1858 – 1860 гады ў беларускіх губернях былі зафіксаваны 42 сялянскіх выступленні. 11 з якіх прыйшлося падаўляць з дапамогай войска. Усё гэта сведчыла аб тым, што феадальна-прыгонніцкая сістэма зжыла сябе, а адмена прыгоннага права стала аб’ектыўнай неабходнасцю.

Пытанне 28. Вайна 1812 года і Беларусь.

У канцы 18 ст. ў Францыі да ўлады прыйшоў Напалеон Банапарт, які абвясціў сябе імператарам і падпарадкаваў сабе амаль усю Еўропу. Каб спыніць французскую агрэсію буйнейшыя еўрапейскія краіны пачалі ствараць антыфранцузскія кааліцыі. Аднак яны не мелі ніякага поспеху ў барацьбе з напалеонаўскай Францыяй. У 1806 г. супраць Францыі склалася чацвёртая кааліцыя, у якую ўвайшлі Англія, Прусія, Швецыя і Расія. Аднак і яна пацярпела паражэнне. Напалеон перамог і ў гэты раз а тэрыторыя Прусіі была захоплена Францыяй. У 1807 пасля разгрому аўстра-расійскага войска пад Аўстэрліцам Імператар Францыі вымусіў расійскага цара падпісаць Тыльзіцкі мір, паводе якога Расія абавязалася далучыцца да кантынентальнай блакады Англіі. Акрамя таго Расія мусіла даць згоду Напалеону на ўтварэнне на польскіх землях, якія раней належылі Прусіі, польскай нацаянальнай дзяржавы – Герцагства Варшаўскага.Трэба адзначыць, што палякі былі удзячны Напалеону за гэты крок. З 600 тысяч напалеонаўскіх салдат, што ўступілі ў межы Расіі палякі складалі 60 000 (шырока вядмы корпус генерала Дамброўскага). Гэта была эліта напалеонаўскай арміі, польскія салдаты славіліся вялікай адвагай, да таго ж ненавідзелі рускіх. Напалеон жа іх не цаніў, выкарыстоўваў як гарматнае мяса.Кантынентальная блакада цяжка адбівалася на эканоміцы Расіі, бо Англія была яе асноўным гандлёвым партнёрам у Еўропе. Таму праз некаторы час Расія пачала парушаць умовы Тыльзіцкага міру і ўзнавіла гандль з Англіяй. Менавіта гэта стала прычынай пачатку напалеонаўскай Францыі ў 1812г. вайны супраць Расіі. Адна з загадак гэтай вайны – накірунак наступлення Напалеонаўскай арміі. Неабходна памятаць, што сталіцай Расійскай Імперыі ў гэты час быў Санкт-Пецярбург. Там быў цар, урад, міністэрствы, карацей кажучы канцэнтрацыя ўсёй улады, А Напалеон наступаў на Маскву, якая ў той час была хоць і вялікім але ўсё ж правінцыяльным горадам. На сённяшні дзень існуе толькі адно тлумачэнне такіх дзеянняў Напалеона, для таго каб прадыктаваць цару ўмовы мірнага дагаваора, трэба было ўшчэнт разграміць расійскою армію а яна адступала ў Маскоўскім накірунку для таго каб адцягнуць небяспеку ад Санкт-Пецярбурга.Такім чынам, 12 чэрвеня 1812 г. войскі Напалеона 600-тысячнае французскае войска пераправілася праз Нёман і ўступіла ў межы Расійскай Імперыі. Напалеон разлічваў разграміць асноўныя сілы рускіх у памежных бітвах і прадыктаваць рускаму цару свае ўмовы міру. Аднак выканаць гэты яму не ўдалося. Французам процістаялі тры расійскія арміі, якія разам налічвалі каля 200 тысяч салдат. Галоўнакамандаючы расііскай арміі і камандуючы 1-й арміі генерал Барклай дэ Толі атдае загад 1-ай і 2-ой арміям адступаць углыб краіны з тым каб аб’яднацца ў Віцебску. Аднак французы наступалі імкліва – 16 чэрвеня яны занялі Вільню, а праз 8 дзён – Мінск. Таму аб’яднанне рускіх армій у Віцебску стала немагчымым, а 2-я армія генерала П. Баграціёна вымушана была адступаць праз Слонім, Слуцк, Магілёў і далей на Смаленск. У сярэдіне ліпеня ў баявыя дзеянні з французамі ўключылася і 3-я армія генерала Тармасава, што знаходзілася на Валыні. Яна нанесла французам паражэнне пад Кобрынам, аднак развіць поспех не змагла і вымушана была зноў адступіць на Валынь.22 ліпеня рускія арміі злучыліся пад Смаленскам і працягвалі адступленне. Пасля Смаленска Галоўнакамандуючым расійскай арміі стаў фельдмаршал М. І. Кутузаў. Які вырашыў працягваць адступпенне ўглыб Расіі, пазбягаць генеральнай бітвы з Напалеонам і выматваць яго армію у дробных сутычках.У пачатку вайны на тэрыторыі Беларусі многія сустракалі Напалеона і яго армію як вызваліцеляў.Шляхта спадзявалася на аднаўленне РП, а сяляне на адмену прыгоннага права. У многіх месцах яшчэ да прыходу французаў ствараліся узброеныя атрады з шляхты, якія перашкаджалі рускім праводзіць рэквізіцыі.У ліпені 1812 г. з мясцовай шляхты быў створаны урад, Часовая камісія ВКЛ, якой падпарадкоўваліся Віленская, Гродзенская, Мінская губерніі і Беластоцкая вобласць.Аднак фактычна у гэтага ўрада не было ніякіх паўнамоцтваў, а яго асноўным абавязкам стала забяспечваць французкай армію харчаваннем, фуражом і рэкрутамі. Часовы ўрад павялічыў падаткі і аб’явіў рэкруцкія наборы, што прывяло да страты падтрымкі ў насельніцтва. Тым не менш яму ўдалася мабілізаваць у французкую армію каля 33 тысячы жыхароў Беларусі. Неабходна адзначуць, што перад вайной у рускую армію было мабілізавна каля 180 тысяч ўражэнцаў Беларусі. Такім чынам беларусы мусілі змагацца як за інтарэсы Францыі так і за інтарэсы Расіі.Сяляне хутка зразумелі, што Напалеон не дасць ім свабоды. Больш таго, французскія салдаты вялі сябе не як вызваліцелі, а як рабаўнікі і гвалтаўнікі, значна выраслі і падаткі. Таму ў многіх мясцовасцях супраць французаў распачалася партызанская барацьба. Партызанскую барацьбу падтрымлівала расійская армія, яна імкнулася забяспечыць партызан узбраеннем. Расійская армія доўгі час адступала, ваматваючы праціўніка ў невялікіх абарнчых сражэннях. 26 жніўня 1812 г. М.І. Кутузаў паспрабаваў разграміць французаў і не пусціць іх ў Маскву. Для гэтага Руская армія армія замацавалася на Барадзінскім полі і дала французам генаральнае сражэнне. У выніку – расійская армія сражэнне праіграла і панесла вялікія страты. Каб пазбегнуць канчатковай гібелі арміі Кутузаў аддаў загад здаць французам Маскву і працягваць адступленне.1 верасня напалеонаўская армія ўступіла ў Маскву. Падаўляючая большасць жыхароў пакінула город. Маскоўскі губернатар Растапчын загадаў яе падпаліць для таго каб французы ў маскве не засіжываліся. Больш за месяц чакаў Напалеон прапаноў Аляксандра І аб міры пакуль у арміі не пачаўся голад і маральнае разлажэнне. Ён прымае рашэнне накіраваць на Украіну з мэтай там перазімаваць. На Украіне сяляне яшчэ не былі разрабаваны, таму асноўнай задачай для рускіх стала не пусціць туды Напалеона. Руская армія сустрэла французаў пад Малаяраслаўцам. Праз гэты гарадок праходзіла асноўная дорога на Украіну, абыйсці яго было немагчыма таму ў французаў быў толькі адзін шлях да выратавання – захапіць гэты гарадок. Сражэнне за Малаяраславец цягнулася ўвесь дзень вялікія страты панеслі і французы і рускія, аднак на гэты раз рускія перамглі а французы мусілі павярнуць на старую Смаленскую дарогу, якая была ўжо імі разрабавана Там у напалеонаўскай арміі пачаліся эпідэміі, голад узмацняўся з кожным днём, пакою не давалі партызаны. Хутка адступленне ператварылася ва ўцекі. На момант пераправы праз Бярэзіну ў арміі Напалеона было каля 80 тысяч французскіх салдат і рэшткі польскага корпуса пад камандаваннем генерала Дамброўскага. Менавіта з гэтымі рэшткамі Вялікай арміі Напалеон падышоў да Барысава, дзе яго ўжо чакалі рускія войскі пад камандваннем генерала П. Вітгенштэйна і адмірала А. Чычагова, якія да гэтага часу занялі амаль усю тэрыторыю Беларусі. Тут пры пераправе праз р. Бярозіну руская камандаванне планіравала канчаткова разбіць французаў і ўзяць у палон Напалеона Банапарта. Аднак Напалеон перахітрыў рускіх генералаў. Ён загадаў польскаму корпусу Дамброўскага пачаць дэманстрацыю пераправы ля вёскі Ухалоды,што знаходзіцца за 8 км паўднёвей Барысава. Туды рушылі асноўныя рускія сілы. Свае ж асноўныя сілы Напалеон вырашыў перапраўляць каля в. Студзёнка, што на 11 кіламетраў паўночней Барысава. Толькі пад вечар другога дня пераправы рускія даведаліся аб гэтым. Да в. Студзёнка былі кінуты ўсе сілы, але Напалеон і яго гвардыя былі ўжо далёка ад Барысава. Астаткі напалеонаўскай арміі былі разбітыя, ці трапілі ў палон. 24 лістапада ў Смаргоні Напалеон пакінуў сваё войска і з’ехаў у Парыж. У Францыю вярнулася усяго 35 тысяч салдат яго Вялікай арміі.. Вайна супраць Напалеона працягвалася да 1815 г. Пасля перамогі Расійскай Імперыі дасталася большая частка этнічнай тэрыторыі Польшчы разам з Варшавай, тое самае Герцагства Варшаўскае.Беларусі Вайна праынесла цяжкія страты былі разбураны дзесяткі гарадоў і сотні весак, скараціліся пасяўныя плошчы і пагалоўе жывелы. Дзесяткі тысяч беларусаў загінулі ў баях, памерлі ад голаду і хвароб. Пасля вайны гарадское насельніцтва скарацілася ўдвая. Царызм быў міласэрным да шляхты, якая служыла Напалеону, Аляксандр І ім усё дараваў. Для народа які змагаўся супраць Напалеона цар зрабіў нямнога. Нават удзельнікі партызанскага руху з в. Жарцы, якія атрымалі ўзнагароды былі выкуплены з прыгоннай няволі ўрадам толькі ў 1819 г.