Дзяржаўны і грамадскі лад Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. 5 страница

Пытанне 27. Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў канцы 18 – першай палове 19 стст. Паўстанні 1794 і 1830 – 1831 гг.

Паўстанне 1794 г правільней разглядаць у лекцыях аб падзелах Рэчы паспалітай бо яно непасрэлна з імі звязана.У першай палове ХІХ ст. галоўнай арганізацыйнай формай грамадскага руху былі тайныя і паўлегальныя таварыствы. У еўрапейскіх краінах масавы характар набыло стварэнне розных таварыстваў: навуковых, палітычных, культурна-асветніцкіх, самаўдасканалення і інш. Шмат хто з гісторыкаў бачыць у гэтым ўплыў найбольш магутнай у тую эпоху арганізацыі, якой з’яўлялася масонства. Цесна звязаны з масонствам былі і тайныя таварыствы студэнцкай і вучнёўскай моладзі, якія дзейнічалі ў Літве і Беларусі ў першай чвэрці ХІХ ст. а таксама дзекабрысцкія арганізацыі. У Заходняй Еўропе масонства зарадзілася як рух людзей розных нацыянальнасцяў і веравызнанняў, якія шукалі сапраўдных шляхоў духоўнага абнаўлення грамадства. Уканцы ХVІІІ – пач. ХІХ ст. масонскія ложы выкарыстоўваліся для абмеркавання праблем развіцця асобы і грамадства ў цэлым. У першай чвэрці ХІХ ст. яны ўжо дзейнічалі ў многіх гарадах Беларусі. асабліва пасля 1812 г. Кіруючым цэнтрам масонства ў Беларусі быў малы Капітул “Святыня спакою”, што знаходзіўся ў Нясвіжы і быў падпарадкаваны віленскай ложы “Дасканалае адзінства”, а праз яе “Вялікаму Усходу Польшчы”. Працавалі таксама масонскія ложы “Шчаслівае вызваленне” ў Нясвіжы, “Паўночная Паходня” ў Мінску, “Сябар чалавецтва” ў Гродне і інш.Адносіны царскіх ўлад да масонскіх арганізацый былі неадназначнымі. Спачатку царызм не праследаваў іх жорстка. Пасля вайны 1812 г. нават рэкамендаваў ствараць масонскія ложы, асабліва ў войску, разлічваючы на тое, што афіцэры, трапіўшы ў палон змогуць скарыстацца дапамогай іншаземных сяброў-масонаў. Аднак ў 1822 г. спеццыяльным загадам цара ўсе масонскія ложы на тэрыторыі Расійскай імперыі былі забаронены. Пасля вайны 1812 г. шыракае распаўсюджанне на тэрыторыі Беларусі атрымалі тайныя таварыствы студэнцкай і вучнёўскай моладзі і таварыствы вайскоўцаў. Сябрамі гэтых таварыстваў былі вядомыя ў далейшым таленавітыя культурныя і грамадскія дзеячы – паэты А. Міцкевіч, Т. Зан, Я. Чачот, геолаг І. Дамейка, мастак Міхаіл Кулеша і інш. У 1817 у Віленскім ўніверсітэце па ініцыятыве студэнтаў Т. Зана, А. Міцкевіча, А. Петрашкевіча, Я. Чачота і іншых было заснавана тайнае таварыства філаматаў. Адначасова з імі і крыху пазней утварыліся тайныя і паўлегальныя арганізацыі ў Віленскім універсітэце і гімназіях: “Заране” ў беластоцкай і свіслацкай гімназіях, “Прамяністыя” ў віленскім універсітэце, тайнае таварыства гімназістаў у Крожах і інш. Усе гэтыя арганізацыі знаходзіліся пад уплывам або кіраўніцтвам філаматаў. У 1820г. было створана больш шырокае таварыства філарэтаў, таксама падпарадкаванае філаматам.Дзейнасць “таварыства філаматаў” праходзіла пад дэвізам “Айчына. Навука. Годнасць”. Сябры таварыства займаліся ўдасканаленнем сваіх навуковых ведаў, мастацкіх густаў, літаратурнай творчасці. Філаматы не ставілі за мэту звяржэнне існуючага ладу сілай зброі. Галоўным сродкам барацьбы за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне яны лічылі асвету і выхаванне ў падрастаючага пакалення нацыянальнай самасвядомасці. Выхаванае на гэтых ідэях новае пакаленне змагароў павінна было вярнуць свабоду бацькаўшчыне і устанавіць сацыяльна-справядлівы лад. Паралельна з таварыствам філаматаў і філарэтаў у Беларусі дзейнічалі гурткі тайназа польскага “Патрыятычнага таварыства”.У Літоўскі камітэт гэтага таварыства ўваходзілі М. Ромер, К. Прозар і інш. Яны ставілі за мэту адраджэнне РП у межах 1772 г. і тайна рыхтавалі паўстанне.У пачатку 1820-х гг. у Беларусі атрымалі распаўсюджанне ідэі рускіх дваранскіх рэвалюцыянераў дзекабрыстаў. Гэта было звязана з перамяшчэннем з Пецярбурга у Беларусь гвардзейскага корпуса. У ім праходзілі службу многія дзеячы дзекабрысцкага руху. Кіраўнік Паўночнага таварыства М. М. Мураўёў у Мінску ў 1821 г. напісаў першы варыянт расійскай канстытуцыі. Вялікая група афіцэраў дзекабрыстаў служыла ў Бабруйскай крэпасці: С. І. Мураўёў-Апостал, М. П. Бястужаў-Румін і інш. З іх удзелам распрацоўваўся план арышту цара і яго світы ў Бабруйску ў час агляду войскаў ў 1823 г. З гэтым планам звязвалася абвяшчэнне Расіі рэспублікай і пачатак паўстання ў Пецярбургу. Але план ажыццявіць не ўдалася.Дзекабрысты выступалі за абмежаванне або поўную ліквідацыю самадзяржаўя, нацыяналізацыю часткі памешчыцкіх зямель, адмену прыгоннага права з надзяленнем сялян зямлёй. Яны ігнаравалі права на нацыяналнае самавызначэнне народаў Расіі. Права на незалежнасць прызнавалася толькі за Польшчай. У 1825 г. ў Літоўскім асобным корпусе, раскватэраваным у з беларускіх губерніях, было створана канспіратыўнае “Таварыства ваенных сяброў”. Яго членамі былі філамат М.І. Рукевіч, капітан К.Г. Ігельстром, паручнік А.І Вягелін і інш. У арганізацыю ўваходзілі таксама “Таварыства згоды”, якое складалася з цывільных асоб, і таварыства “Заране”, якое дзейнічала ў Беластоцкай гімназіі. У сувязі са смерцю Аляксандра І 14 снежня 1825 г. дзекабрысты Паўночнага Таварыства вывелі на Сенацкую плошчу ў Пецярбургу некалькі падначаленых ім палкоў з мэтай ажыццявіць дзяржаўны пераварот. Але паўстанне было падаўлена. Гэта паўстанне і дало назву ўсяму руху декабрыстаў (снежань – декабрь) 24 снежня 1825 ў Браньску каля Беластока “ваенныя сябры” адмовіліся прысягнуць новаму цару Мікалаю І. Але іншыя вайсковыя фарміраванні корпуса іх не падтрымалі і выступленне таксама было падаўлена. Арганізатары выступлення М. І. Рукевіч, А. І. Вягелін, К. Г.Ігельстром былі асуджаны на 10 год катаргі з пажыццёвым пасяленнем ў Сібіры. У лютым 1826 г. С.П. Трусаў, член “Таварыства з’яднаных славян”, спрабаваў падняць на паўстанне расквартараваны ў Бабруйску Палтаўскі пяхотны полк, аднак тут жа быў арыштаваны.Паўстанне 1830 – 1831 гг.стала найважнейшай падзеяй ў грамадска-палітычным руху першай паловы ХІХ ст. Прычынай паўстання стала ўзмацненне рэакцыйнага курса царызму ў Польшчы. Урад Мікалая І пачаў груба парушаць Канстытуцыю Царства Польскага, абмяжоўваць дзейнасць сойма, арыштоўваць дэпутататаў, якія крытыкавалі дзейнасць расійскага ўрада. З 1828 г. у Варшаве дзейнічала тайная арганізацыя, асноўнай мэтай якой было аднаўленне польскай дзяржаўнасці шляхам паўстання. Яна мела шырокі ўплыў у арміі Царства Польскага. Восенню 1830г. Мікалай І плануе накіраваць польскія фарміраванні на падаўленне рэвалюцыі ў Францыі. У адказ у ноч з 29 па 30 лістапада 1830 ў Варшаве выбухнула паўстанне. Яго пачалі курсанты школы падхарунжых, якія напалі на палац вялікага князя Канстанціна Паўлавіча.Расійскія войскі вымушаны былі пакінуць Варшаву. Сярод паўстанцаў не было адзінства ні адносна мэт паўстання, ні адносна тактыкі яго правядзення. Акрамя прыхільнікаў барацьбы за поўную незалежнасць РП ў сярод паўстанцаў былі і тыя, хто патрабаваў толькі захавання Канстытуцыі Царства Польскага 1815г.Вышэйшым кіруючым органам паўстання стаў Часовы урад, кіраўніком якога стаў А. Чартарыйскі, які ўзначальваў кансерватыўную плынь у кіраўніцртве паўстання. Яго прыхільнікі ў большай ступені разлічвалі на дапамогу еўрапейскіх краін,чым на ўласныя сілы. Радыкальную плынь у паўстанні узначальваў І. Лелявель, які імкнуўся пераадолець шляхецкі характар паўстання і прыцягнуць да яго прадстаўнікоў усіх саслоўяў. Царскі ўрад рабіў усё магчымае, каб не дапусціць пашырэнне паўстання на Беларусь, Літву і Украіну. Яшчэ 1 снежня 1830г. ён абвясціў аб ўвядзенні ваеннага становішча накіраваў сюды значную колькасць войскаў. У гарадах Заходняй Украіны, Беларусі і Літвы пачалася канфіскацыя зброі ў насельніцтва, з дзяржаўных устаноў пачалі звальняць чыноўнікаў-палякаў, уплавовых польскіх памешчыкаў бралі пад хатні арышт. Тым не менш прадухіліць паўстанне ў Беларусі не ўдалася. У студзені – лютым 1831 г. ў Вільні для кіраўніцтва паўстаннем ў Літве і Беларусі быў створаны Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт.Але кіраўніцтва камітэта не змагло забяспечыць каарданацыю дзеянняў паўстанцкіх сіл. Паўстанне працякала стыхійна, ізалявана, выступленні насілі лакальны характар. У канцы сакавіка – красавіку асобныя выступленні ахапілі Літву і заходнія паветы Гродзенскай і Віленскай губерній. У чатырох наўночна-заходніх паветах Беларусі колькасць ўдзельнікаў паўстання складала каля 10 тыс. чалавек. У асноўным гэта была шляхецкая моладзь. Сяляне паўстанне не падтрымалі. Гэтаму садзейнічала палітыка царызму. Згодна з Указам Мікалая І ад 22 сакавіка 1831г. сялянам дараваўся іх удзел у паўстанні, калі яны дабраахвотна пакідалі атрады і вярталіся да дому. Шляхціцы – удзельнікі паўстання падвяргаліся суду, а іх маёнткі канфіскоўваліся..У канцы мая 1831 г. з Польшчы ў Літву прыбыў 12 тысячны корпус генерала А. Гелгуда і атрад генерала Д. Хлапоўскага ў 820 чалавек. Да іх далучылася каля 5 тысяч мясцовых паўстанцаў. Самы вялікі атрад беларускіх паўстанцаў 400 чалавек арганізавала і ўзначаліла Эмілія Плятэр, дзяўчына якой ў той час было усяго 22 гады. 19 чэрвеня каля Вільні адбыўся рашаючы бой паміж аб’яднанымі сіламі паўстанцаў і царскімі войскамі. Паўстанцы былі разгрромлены. У пачатку жніўня 1831 г. паўстанне было ўжо падаўлена на ўсёй тэрыторыі Беларусі, а ў верасні расійская армія авалодала Варшавай.У выніку паражэння паўстання Царства Польскае, яго канстытуцыя, асобная польская армія і сойм былі ліквідаваныя. На этнічнай тэрыторыі Польшчы быў уведзены расійскі адміністрацыйны-тэрытарыяльна падзел. На тэрыторыі Літвы, Беларусі і Заходняй Украіны пачала ажыццяўляцца палітыка русіфікацыі і вынішчэння польскага ўплыву.Пасля падаўлення паўстання 1830 – 1831 гг. польская эміграцыя прыкладала вялікія намаганні каб зноў падняць паўстанне. З гэтай мэтай на тэрыторыю Беларусі пасылаліся эмісары. Эмісарам арганізацыі “Маладая Польшча”, якая дзейнічала ў эміграцыі пад кіраўніцтвам І. Лелявеля, быў Ш. Канарскі. Разам з братамі Залескімі ён быў накіраваны ў Польшчу, Літву і Беларусь для стварэння шырокай сеткі кансператыўных арганізацый. Яшчэ ў 1835г. ў Кракаве ШыманКанарскі стварыў тайную арганізацыю “Садружнасць польскага народа”, уплыў якой у хуткім часе распаўсюдзіўся на Правабярэжную Украіну, Беларусь і Літву. Да яе пачалі далучацца тайныя таварыствы, што ўжо існавалі на гэтых землях. Найбуйнейшым з іх было “Дэмакртычнае таварыства”, якое дзейнічала ў Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі. “Дэмакратычнае таварыства” было створана ў 1836г.па ініцыятыве Ф.А. Савіча. Статут гэтай арганізацыі – “Прынцыпы дэмакратызму”, прадугледжваў дасягненне сацыяльнай справядлівасці, адмену прыгоннага права, паважлівыя адносіны да усіх народаў. У 1838г. паліцыя раскрыла гэту арганізацыю. Ш. Канарскі быў асуджаны да смяротнага пакарання, Ф. Савіч і яго памочнікі былі адпраўлены ў ссылку на Каўказ, астатнія аддадзены ў салдаты.У 1840-я гг. у Беларусі, як і ў іншых рэгіёнах Расіі, рэвалюцыйны і грамадска-палітычны рух набыване разначынны характар. Ужо ў арганізацыі Ф. Савіча былі не толькі дваране-шляхціцы, але і прадстаўнікі мяшчанскага і сялянскага саслоўяў. У канцы 1840 х гг. склалася арганізацыя “Братні саюз літоўскай моладзі” або “Саюз свабодных братоў”. Яна была заснавана Братамі Францішкам і Аляксандрам Далеўскімі. Цэнтр яе знаходзіўся ў Вільні, аддзяленні існавалі ў Мінску, Гродне, Лідзе, Навагрудку, Ашмянах, Слоніме, Коўне і інш гарадах. Арганізацыя ставіла за мэту звяржэння самаўладдзя, ажыццяўлення дэмакратычных пераўтварэнняў ў Расіі і Польшчы, стварэнне назалежнай польскай рэспублікі. Дзейнасць “Саюза” асабліва актывізавалася у 1848 г. калі пачалася рэвалюцыя ў краінах Еўропы. Удзельнікі арганізацыі распрацоўвалі планы подрыхтоўкі паўстання, узбраення “простага народу”. Вялася прапаганда сярод салдат і афіцэраў каб далучаць іх да паўстання. У 1849 г., калі афіцэры Мінскага гарнізона на чале з капітанам А. Гусевым адмовіліся ехаць на падаўленне рэвалюцыі ў Венгрыю, арганізацыя была выкрыта, да суда было прыцягнута каля 200 чалавек. Капітан А. Гусеў і яго паплечнікі былі пакараныя смерцю.Такім чынам, грамадска-палітычны рух у Беларусі ў дадзены перыяд развіваўся ў рэчышчы расійскага і польскага рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызваленчага руху. У ім знайшлі адбітак ўсе важнейшыя падзеі грамадска-палітычнага жыцця Расіі першай паловы ХІХст.

Пытанне 29. Адукацыя. навука і літаратура на Беларусі ў канцы 18 – 19 стст.

Адукацыя. У РІ першыя спспробы арганізацыі народнай асветы на дзяржаўным узроўні былі зроблены пры Кацярыне ІІ (1762 – 1796). Паводле статута 1876 г. у губернскіх гарадах стварылі галоўныя а ў павятовых – малыя народныя вучылішчы з пяці і двух гадовымі курсамі навучання. Адукацыйна сістэма будавалась па салоўным прынцыпе, для сялян гэтыя школы былі недаступныя. Статут прадугледжваў абавязковае вывучэнне праваслаўнай веры.Новая рэформа пачалася ў 1803 – 1804 г.г. са стварэння міністэрства народнай адукацыі і шасці вучэбных акруг, у тым ліку і Віленскай. У Віленскую навучальную акругу ўваходзілі 8 беларуска-літоўска- украінскіх губерняў. Цэнтральная роля ў сістэме адукацыі ў акрузе адводзілася Віленскаму ўніверсітэту, што быў створаны ў 1803 на базе Галоўнай Віленскай школы. Універсітэту падпарадковывалісь гімназіі (сярэднія нав. уст.), гімназіям павятовыя вучылішчы (няпоўная сяр. ад. 4 гады навучання) а ім царкоўна-прыхадскія вучылішчы (пачатковыя школя ў 2 г. нав.).Ва ўсіх школах акругі да 1831 г. асноўнай мвай навучання з’яўлялась польская. Руская вывучалась па жаданні бацькоў. Працягвалась дзейнасць школ, якія існавалі пра каталіцкіх і ўніяцкіх цэрквах.Сярэднюю адукацыю давалі езуіцкія калегіі, якія да 1820 г. існавалі ў Полацку, Віцебску, Мсціславе, Оршы. Полацкая калегія ў 1812 у студзені ператварылась у акадэмію, якая праіснавала да 1820 г.Віленскі ўніверсітэт сфарміраваў першае пакаленнне беларускай інтэлігенцыі. Ён быў зачынены ў 1832 г. таму што 2/3 яго студэнтаў і выкладчыкаў прынялі ўдзел ў паўстанні 1830 – 1831 гг.На базе Віленскага ўніверсітэта ў 1832 г. стварыў медыка-хірургічную і рымска-каталіцкую акадэміі. Аднак ўжо ў 1842 г. улады закрылі і гэтыя ВНУ. У 1848 у Горы-Горках Магілёўскай губерні быў створаны земляробчы інстытут.У 1828 годзе выдадзены новы статут дзе падкрэсліваўся строга саслоўны прынцып навучання; гімназіі прызначалісь для дваран, павятовыя чатырохгадовыя вучылішчы для мяшчан, царкоўна-прыхадскія вучылішчы для дзяцей сялян.У 1829 г. створана Беларуская навучалная акруга ў складзе Віцебскай і Магілёўскай губерній потым да яе далучылі Мінскую Гродзенскую і Віленскую губерні і Беластоцкую вобласць. Пасля падзей 1830 – 1831 г. каталіцкія і ўніяцкія манастырскія школы зачынялісь або ператвараліся у расійскія гімназіі і вучылішчы. Выкладанне ўсіх прадметаў пераводзілась на расійскую мову. У 1850 г. Беларуская навучальная акруга расфарміравана. Віленска Мінская Гродзенская і Ковенская губерні былі аднесены да Віленскай навучалнай акругі а Віцебскую і Магілёўскую да Пецярбургскай. Навука. У канцы 18 першай палове 19 ст. пачалося ўсебаковае вывучэнне Беларусі яе гісторыі, мовы, фальклору. Вывучэнне праводзілася сіламі мясцовай інтэлігенцыі. Сярод вучоных гісторыка, мовазнаўцаў і краязнаўцаў вядомы такія імены як Міхаіл Бароўскі, Ігнат Даніловіч, Тэадор Нарбут, Канстанцін і Яўстафій Тышкевічы, Адам Кіркор. Вывучэннем фальклорнай спадчыны занялісь і вядомыя філаматы Ян Чачот, Томаш Зан, Адам Міцкевіч.Літаратура. Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Томаш Зан і інш. паэты і пісьненікі Філарэцка-Філамацкіх гурткоў будавалі сваю творчасць на базе беларускага фалклора. Народныя паданні ляглі ў аснову, шмат якіх твораў. Напрыклад паэмы Міцкевіча Гражына, Дзяды, Калдычэускі шчупак.У гэты час выходзіць выдатны празаічны твор выпускніка Віцебскай Езуіцкай акадэміі Яна Баршчэўскага “Шляхціч Завальня або Беларусь ў фантастычных вобразах і казках”. Там сабраны ўсе народныя паданні Віцебшчыны і запісаны ў выглядзе цікавага мастацкага апавядання накшталт гогалеўскіх “Вечароў на хутары бліз Дзіканькі.”У гэты жа час былі напісаны дзве ананімныя паэмы “Энеіда на выварат” і “Тарас на Парнасе.” Аўтар іх пажадаў застацца невядомым таму, што высмейваў класіцызм, які быў афіцыйна-прызнаным мастацкім кірункам ў РІ. У пачатку стагоддзя ў Беларусі з’яўляецца першы сялянскі паэт Паўлюк Багрым які напісаў цэлы зборнік высако-мастацкіх вершаў, якія гнеўна асуджаюць прыгонніцкі лад. Да нас дайшоў толькі адзін верш гэтага паэта “Зайграй зайграй хлопча малы”. Зборнік П. Багрыма быў знішчаны а сам ён аддадзены ў салдаты.Уладзіслаў Сыракомля быў выдатным паэтам які пасвяціў сваю творчасць Беларусі. Ён вядомы як польскі паэт , але пісаў многа вершаў і па-беларуску. У польскім друку адстойваў права беларускага народа на сваю літаратурную мову і абараняў беларускамоўную паэзію Яна Чачота і Дуніна-Марцінкевіча.Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (1807 – 1884) Першы беларускі драматург творчасць якога была цалкам прысвечана беларускаму народу і засновывалася на беларускім фальклорным матэрыяле. Найлепшыя яго творы гэта Сялянка, Вечарніцы, Гапон, Купала, Шчароўскія дажынкі і інш. Ён не толькі пісаў тэатральныя пастаноўкі, але і стварыў музычна-драматычны гурток аматараў тэатральнага мастацтва з якім ездзіў гарадах і вёсках Беларусі, ставячы свае творы на сцэне.

Пытанне 30. Архітэктура. выяўленчае мастацтва, тэатр і музыка Беларусі ў канцы 18 – 19 стст.

Архітэктура.У разглядаемыперыяд у архітэктуры дамінаваў Класіцызм. Архітэктры што працавалі ў стылі Класіцызму, падражалі старажытна-грэчаскім і старажытна-рымскім храмам. Іх будынкі не абавязкова былі храмамі а мелі самае рознае назначэнне, тым не менш, яны упрыгожваліся, мноствам калон, двухсхільнымы фасадамі як старажытна-грэчаскія храмы і купаламі як храмы старажытна-рымскія.Жывапіс. У выяўленчым мастацтве першай паловы XIX ст. асноўнымі жанрамі былі гістарычны і партрэтны. У той жа час складваліся новыя жанры — пейзажны і бытавы. Выдатнымі беларускімі жывапісцамі таго часу з'яўляліся: Іосіф Аляшкевіч, Валенцій Ваньковіч, Ян Дамель, Іван Хруцкі.I. Аляшкевіч (1777—1830) паходзіў з сям'і музыканта з мястэчка Радашковічы Мінскага павета. Скончыў факультэт жыва-пісу Віленскага ўніверсітэта. Пры дапамозе А. Хадкевіча быў накіраваны для ўдасканалення майстэрства ў Дрэздэн і Парыж. Вярнуўшы-ся на радзіму, некаторы час жыў у Віленскай губерні, затым пераехаў у Пецярбург, дзе быў выбраны членам Акадэміі мастацтваў. Часта прыязджаў у Беларусь, пісаў тут карціны. Стварыў партрэты вядомых беларускіх магнатаў — Адама Чартарыйскага, Лявона Сапегі, Мікалая Радзівіла, графа Плятэра і інш.В. Ваньковіч (1794—1842) нарадзіўся ў в. Каможыцы, што на Міншчыне, вучыўся ў Полацкай езуіцкай калегіі, Віленскім універсітэце і Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. Пасля жыў у Мінску. Працаваў у жанры гістарычнага жывапісу. Напісаў карціны «Подзвіг маладога кіяўляніна пры аблозе Кіева печанегамі ў 968 годзе», «Напалеон каля вогнішча», шэраг партрэтаў. Да ліку лепшых твораў мастака адносіцца кампазіцыйны партрэт «А. Міцкевіч на скале Аюдаг», напісаны ў 1828 г. Я. Дамель (1780—1840) пакінуў значны след у мастацтве Беларусі. Скончыў Віленскі ўніверсітэт, затым працаваў у ім як выкладчык, адбыў двухгадовую ссылку ў Сібіры. 3 1822 г. жыў у Мінску. Пісаў пераважна на гістарычныя тэмы: «Смерць князя Панятоўскага», «Хрышчэнне славян», «Вызваленне Т. Касцюшкі з цямніцы», «Смерць магістра крыжаносцаў Ульрыха фон Юнгінгена ў бітве пад Грун-вальдам» і інш. Вядомыя яго творы і на рэлігійныя сюжэты, партрэты князя Д. Радзівіла, графаў I. Храптовіча, К. Тышкевіча, пейзажы Мінска і яго ваколіц, малюнкі і замалёўкі на тэмы побыту народаў Сібіры.I. Хруцкі (1810 – 1885) нарадзіўся на Віцебшчыне ў мястэчку Ула, вучыўся ў Полацку, скончыў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў з 1448 жыў у маёнтку Захарнічы ў Полацкім павеце. Праславіўся карцінамі ў жанрах нацюрморта, партрэта, пейзажа. Высокімі мастацкімі якасцямі вызначаюцца яго карціны «Кветкі і садавіна», «Грыбы і агуркі», «Партрэт невядомай», «Партрэт жонкі», «Сямейны партрэт», партрэт мітрапаліта I. Сямашкі, «Від у маёнтку», «Партрэт хлопчыка ў саламяным капелюшы» і інш.Тэатр і музыка. Вы ўжо ведаеце, што ў другой палове XVIII ст. найболын значнай з'явай у тэатральным жыцці Беларусі быў прыгонны тэатр. У шэрагу гарадоў і панскіх двароў дзейнічалі шырока вядомыя прыгонныя тэатры — Зорыча ў Шклове, Чарнышова ў Чачэрску і Магілёве, Тышкевіча ў Свіслачы, Радзівілаў у Нясвіжы, Агінскіх у Слоніме, Сапегаў у Ружанах, Тызенгаўза ў Гродне і інш. Па характары свайго рэпертуару і прафесійным узроўні яны не адрозніваліся ад лепшых еўрапейскіх тэатраў свайго часу. Амаль пры кожным з іх існавалі балетныя, музычныя і драматычныя школы, у якіх заходнееўрапейскія майстры рыхтавалі артыстаў з асяроддзя прыгонных сялян — спевакоў, танцораў, драматычных акцёраў і музыкантаў інструменталістаў.Прыгонны тэатр нёс на сабе адбітак густаў багатага дваранства. Яго спектаклі ставіліся для вузкага кола арыстакратыі і ўяўлялі сабою пышнае, вельмі дарагое відовішча. Утрыманне такога тэатра каштавала вялікіх грошай. Іх не хапала нават у магнатаў. 3 гэтай прычыны прыгонныя тэатры ў першай палове XIX ст. паступова зніклі. Таленавітых артыстаў іх уласнікі прадавалі ў тэатры Варшавы, Пецярбурга, Масквы. Так, асновай славутага варшаўскага балета сталі танцоўшчыкі з тэатральных труп А. Тызенгаўза і М. Агінскага — беларускія прыгонныя сяляне, якія атрымалі выдатную прафесійную падрыхтоўку на сваёй радзіме. Цудоўныя шклоўскія танцоры і балерыны, у мінулым прыгонныя графа Зорыча, увайшлі ў склад пецярбургскіх імператарскіх тэатраў і доўгі час выступалі ў іх.У першай палове XIX ст. і пазней у гарадах Беларусі існавалі аматарскія тэатральныя калектывы, якія час ад часу наладжвалі спектаклі. Праводзіліся таксама інструментальна-вакальныя канцэрты (часта з дабрачыннымі мэтамі), у якіх удзельнічалі мясцовыя спевакі, выканаўцы фартэпіяннай музыкі, скрыпачы, гітарысты і г. д. Людзей, якія мелі адпаведную падрыхтоўку, было нямала: у сем'ях многіх памешчыкаў, заможных дваран і чыноўнікаў, што служылі ў гарадах, музычнаму выхаванню дзяцей надавалася вялікая ўвага.«Сваіх» прафесійных тэатральных калектываў у Беларусі ў той час не было. Іх «замянялі» заезджыя польскія, а з 30-х гг. і расійскія трупы, якія дзейнічалі на камерцый-най аснове, г. зн. давалі платныя спектаклі. Яны паказвалі тэатральныя творы розных жанраў (вадэвілі, камедыі, драмы, трагедыі, оперы і аперэты) польскіх, расійскіх, украін-скіх і заходнееўрапейскіх аўтараў.Самай значнай постаццю ў беларускім сцэнічным мастацтве, як і ў літаратуры, у 40—50-я гг. з'яўляўся В. Дунін-Марцінкевіч. Ён выступаў і як драматург, і як арганізатар творчых калектываў, і як артыст — выканаўца галоўных роляў у спектаклях. Першым яго драматычным творам была п'еса «Рэкруцкі яўрэйскі набор», пастаўленая ў Мінску ў 1841 г. як аперэта. Музыку для яе напісалі С. Манюшка і К. Кжыжаноўскі. У гэтым спектаклі ўпершыню праявіўся выдатны артыстычны талент самога Дуніна-Марцінкевіча, што адзначалася ў тагачасным друку. Акрылены поспехам, пісьменнік напісаў новыя драматычныя творы — тэксты да аперэт «Спаборніцтва музыкаў» і «Чарадзейная вада». Даследчыкі мяркуюць, што музыку да іх таксама напісаў С. Манюшка, сябра Дуніна-Марцінкевіча, які, дарэчы, навучаў музыцы яго дзяцей — дачку Камілу і сына Міраслава. «Чарадзейная вада» была пастаўлена на віленскай сцэне.Самым буйным крокам да стварэння беларускага прафесійнага тэатра стала пастаноўка ў 1852 г. у Мінску оперы В. Дуніна-Марцінкевіча «Сялянка» (музыка С. Манюшкі і К. Кжыжаноўскага). У гэтым творы арганічна спалучаны некалькі відаў сцэнічнага мастацтва — драматычнае, музычнае, вакальнае, танцавальнае. У спектаклі ўдзельнічала вялікая група выканаўцаў. Сцэнічнае відовішча, як адзначалася ў та-гачасных водгуках, атрымалася вельмі яркім і вызначалася высокім мастацкім узроўнем.Ёсць звесткі, што «Сялянка» ставілася не толькі ў Мінску, але і ў Бабруйску, Слуцку, мястэчку Глуск Бабруйскага павета і карысталася поспехам.Станіслаў Манюшка (1819—1872) — адзін з бліжэйшых паплечнікаў В. Дуніна-Марцінкевіча ў справе стварэння бела-рускага тэатра, аўтар музыкі да яго сцэнічных твораў, нарадзіўся ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 40—50-я гг. ён працаваў арганістам і дырыжорам у Вільні, пазней — дырыжорам і дырэктарам опернага тэатра ў Варшаве, стаў вядомым польскім кампазітарам. Музычная, кампазітарская дзейнасць Манюшкі пачыналася ў Мінску. У сваёй творчасці ён шырока выкарыстоўваў беларускі музычны фальклор, падтрымліваў сувязь з беларускімі музыкантамі, усяляк дапамагаў ім. Сусветна вядомым творам Манюшкі стала опера «Галька» (1847 г.). У 1856 г. яна ставілася ў Мінску. 12 песень кампазітар напісаў на вершы Я. Чачота.Таленавітым беларускім кампазітарам быў Антон Абрамовіч. На аснове беларускіх народных песень і танцаў ён першым пачаў ствараць нацыянальна характарныя музычныя творы. У 1846 г. была надрукавана музычная паэма А. Абрамовіча «Беларускае вяселле». Гэты ж кампазітар напісаў музыку да беларускіх вершаў Я. Баршчэўскага «Дзеванька» і «Гарэліца», п'есу «Беларускія мелодыі».Выдатнымі беларускімі музыкантамі ў першай палове XIX ст. з'яўляліся браты Дамінік і Вікенцій Стафановічы піяністы, дырыжоры, педагогі, папулярызатары музычнай культуры. Шмат гадоў яны ўзначальвалі Мінскі гарадскі аркестр, які іграў у Кафедральным саборы, а летам — у Губернатарскім (цяпер парк Горкага) садзе. Музыкантаў для аркестра рыхтавала спецыяльная музычная школа.

Пытанне 31. Адмена прыгоннага права і буржуазньтя рэформы 1860 – 1880 гг. у Расійскай імперыі. Асаблівасці іх правядзення ў Беларусі.

Крымская вайна 1853-1856

Адна Са шматликих войнау Расии и Турции, але имена гэта вайна паказала тэхналагичную адсталасць РИ ва усих адносинах. На баку Турции змагалася Англяия и Францыя. Англия на дапамогу Турции адправила свой флот, Францыя сухапутную армию. Расийски флот быу у той час цалкам драуляны и парусны, а вось английски флот ужо меу металичныя карпусы и паравыя машыны. Тамму расийски флот згадзиуся тольки на тое, кааб затапиць яго на вауходзе у севастопальски порт и упусциць туды флот английски. Сухапутная армия Францыи была узброена наразными стрэльбами, якия зараджались з казеннай частки металличными патронами (так, як и зараз). Руския стрэльбы были гладкаствольными и зараджалися са ствала. Французския стрэльбы били на 1,5 км. З их можна было зрабиць да дзесяци стрэлау у адну мин. и болей. Руския стрэльбы били на 300 м и нават саамы лучшы стралок рабиу не больш 2 стрэлау у хвилину.крымская вайна паказала, што расийскую армию трэба усе пераузбройваць, пераузбраення каштавала грошай, яких у Джяржавы не было. Далей немагчыма было ужо падымаць падатки, якия и так ляжали на прыгонных непад’ёмным цяжам. Патрэбна была адмена прыгоннага права. Праз год пасля вайны, з 1857 года пачалася падрыхтоука да адмены ПП. А 19 лютага 1861 года были абнародаваны манифест и палажэнни аб надзяленни сялян зямлёй. Манифест абвяшчау сялян свабодными грамадзянами и надзяляу их грамадзянскими правами. А у палажэннях агаворвалися умовы надзялення сялян зямлёй. Трэба адзначыць, што палажэнни были надзвычай несправядливыми. У беларуси дзейничала 2 вида палажэнняу: у Вицебскай и Магилёускай губерниях агуьнарасийския, у Минскай, Гродзенскай и Виленскай губерниях дзейничали палажэнни спецыяльна распрацаваныя для гэтых губерний. Агульнае у гэтых палажэннях было тое, што и там и там зямля перадавалася сялянам не дарам, а за выкуп. Сумма выкупа различвалася наступным чынам:сумма гадавого грашовага чынжу, што селянин плациу пану да рэформы павинна была складаць 6 % ад той суммы, якую селянин павинен быу заплациць пану пасля рэформы. Селянин личыуся часова абавязанм да свайго пана да тых пор, пакуль не заплациць яму усёй суммы. Часова абавязаны гэта значыць-селянин павинен быу несци усе павиннасци накарысць пана, што и да рэформы. Каб дапамагчы хутчэй сялянам выкупицца на свабоду, Джржава прадастауляла им крэдыт, яки пакрывау 80 % ад усей суммы. Крэдыт прадстауляуся на 49 год. Кожны год частку крэдыту трэба было пагашаць. Кали селянин памирау, не паспеушы выплациць крэдыт, яго выплачвау той, каму застауся надзел. Астатния 20 % селянин абавязвау быу сабраць сам и заплациць памешчыку. Крэдыт на пагашэння 100% суммы дзяржавай не выдавауся, каб не пакинуць памешчыкау адразу без рабочай силы. Адмовицца ад надзела годны селянин па закону не меу права. Ён мусиу выкупаць свой надзел, якая у 17 раз праузыходзиля рынкавую сумму на зямлю. Несправядливась уладкавання сялян.то ён мог не выкупь стольки, кольки хацеу, а стольки, кольки дастауляли палажэнни. У вицебскай и магилёускай гебернях, як и ва усёй РИ прадугледжвауся вышэйшы и нижэйшы надзел на мужыцкую душу. Вышэйшы-7 дзесяцин на мужчынскую душу(1,09 га). Вышыйшыя надзелы давали на неурадливых глебах, нижэйшыя на пладародных. У виленскай, гродзенскай и минскай губернях дзейничали палажэнни, згодна каторых памешчыкам рэкамендавалася пакинуць сялянам дарэформенныя надзелы. Але кали пасля рэформы памешчыкам заставалась зямли меньш чым 1/3 дарэформеннага надзела, то ен меу права забраць у сялян да 1/6 их надзела. Трэба адзначыць, што падауляючая большасць памешчыкау скарысталася гэтым правам. Слуги, што працавали пры панским двары зямлей не надзялялися. Пасля рэформы яны станавились беззямельными. Таким чынам сяляне за сваи паменшнаныя надзелы абавязаны были плациць завышаную у 10-ки разоу цану и пры гэтым яшчэ працаваць на памешчыка, сабираць грошы на 20% выкупа, а таксама абслугоуваць дзяржауны крэдыт. Такия умовы выкликали хвалю сялянских паусианняу па усей РИ. Тольки у беларуси их адбылася 500. Асабливасци правядзення рэформы у БеларусиУ 1863 годзе адбывалася паустанне пад кирауництвам Канстанцина Каляноускага, яки паспрабавау скарыстацца незадаволеннасцю сялян умовами рэформы и прыцягнуць их на бок паустанняу. Каб сяляне не далучылися да паустання, 2 листапада 1863 года царским урадам быу абнародаваны указ, яки абавязвау памешчыкау на 20% знизиць выкупныя пляцяжы и тэрминова заключыць з сялянами выкупныя здзелки. Т.ч ликвидавалисяТэрминова абавязки станоучых сялян.Беззямельных сялян памешчыки абавязаны были надзялиць 3-мя дзесяцинами зямли. У Виленскай, гродзенскай и минскай губернях памешчыки абавязаны были вярнуць адрэзки. Дзякаючы гэтым мерам сялене не далучылися да паустання и яно было падаулена. У цэлам нягледзячы на крайне несправядливыя рэформы сяляне атрымали асабистую свабоду и грамадзства пакончыла з феадальным рабствам. Адмена ПП патрабавала многих иншых рэформау грамадства и тыя были праведзены. Ваенная рэформа распачата у 1862 годзе, у гэтым годзе значна скарочэн тэрмин ваеннай службы з 20 год да 8. А у 1874 годзе была уведзена усеагульная военская павиннасць да усго мыжчынскага насельництва РИ. У сухапутных войсках мужчыны абавязаны были служыць 6 год, на флоце 7. Трэба адзначыць, што тыя хто меу вышйшую адукацыю, абавязаны были служыць тольки 6 месяцау. Тыя хто меу сярэднюю адукацыю абавязаны были служыць 1,5 года. Тыя, хто скончыу 4-класснае гарадское вучылишча-служыу тры гады и тыя, хто меу тольки пачатковую адукацыю(царкоуна-прыхадскую школу, наронае вучылишча) служыли 4 гады. Т.ч. ваенная рэформа падштрукоувала мужчынскае насельництва да набыцця адукацыи. Акрамя таго у 1864 годзе армию пераузброили. Адыйшли у гситорыю крамневыя стрэльбы, а салдаты атрымали винтоуки систэмы Бердана.Адукацыйная рэформапачалася у 1864 годзе. У гэтым годзе прадстауникам усих саслоуяу, у тым лику и сялянским дзецям дазвалялася паступаць у сярэдния навучальныя установы и ВНУ. Адзиным фактарам, яки абмяможоувау колькасть паступаючых, была высокая плата за навучанне. Судовая рэформа. У 1864 у Расии и у 1872 у Беларуси суд станавицся роуны для усих саслоуяу, незалежным ад улады и галосны. На им магли прыстутничаць рэпарцёры. Падсуднаму абавязкома дапамагау адвакат. Кали у падсуднага не было грошау на адваката, адвакат наймауся за дзяржауны кошт. Пры разглядзе спрау аб асоба-цяжких злачынствау, справу слухали прысяжныя засядацели. Прысяжныя засядацели-20 чалавек, яких назначау судзя. Яны пасля заслухвання справы галасавали, винаваты падсудны, ци не. Кали прагаласуюць за винаватасць прысуднага, то судзя прызначау меру пакарання адпадведна з заканадауствам. Суды прысяжных часцей апраудвали прысудных, чым да рэформы. На пост прысяжных абиралися людзи, якия адпавядаюць тром патрабаванням. 1-павинны быць багатыми. Багатага цяжэй падкупиць. 2-несудзимыя раней. 3-такия, якия самы не падвяргалися злачынствам, за якия судзиць. Прысяжныя працавали у судзе пэуны тэрмин, а затым абирали новых. Земская рэформа 1864 года. Адбылася у Расии. И тольки у 1911 у Беларуси. И то, тольки у Вицебскай и Магилёускиа губерниях. Стваралися земствы у губерниях и паветах. Земствы-администратыуны орган, яки выбирауся жыхарами паветау шляхам галасавання. У земстве засядали выбарныя прадстауники усих саслоуяу. Я ны вырашали пытанни мясцовай гаспадарки, адукацыи, аховы здароуя и т.п. Уладу земствах моцна абмяжоувау губернатар и павятовыя испрауники. Тым не менш ад знмствах шмат што належыла. Рэформа гарадскога самакиравання. У Рассии у 1870, у Беларуси 1875. У гарадах абиралася гарадская дума, якую узначальвау выбарны гарадски галава. Гарадская дума-гэта орган накштаут земства, але дзейничау у межах аднаго горада. Цэнзурная рэформа. Адбывалася у 1865 годзе. Папарэдняй цэнзуре не падвяргалися тоустыя книги. Каб не трапиць у цэнзуру,, книга павинна быць таустей за 10 друкаваных аркушау, кали аутар жыве у Расийская имперыии. Кали за, книга павинна быць таустей за 20 друкаваных аркушау. Друкаваны аркуш-10 старонак у адзин интэрвал. З 1850-1860 адбылася значаня джмакратызацыя грамадства расмйскай имперыи. Быу зроблены вялики крок наперад. У Беларуси многия рэформы значна зацягвалися. Што тлумачыцца наступцтвами паустання 1863-1864гг.