Дзяржаўны і грамадскі лад Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. 9 страница

Пытанне 46. Усталяванне сістэмы "дзяржаўнага садыялізму" ў СССР і БССР. Палітычныя рэпрэсіі ў БССР, іх трагічныя наступствы.

Тое, што зараз называюць дзяржаўным сацыялізмам яшчэ некалькі год таму называлі таталітарным рэжымам. Таталітарны рэжым звычайна звязываюць з іменем Іосіфа Сталіна, які кіраваў краінай з 1924 па 1953 гады. Аднак таталітарны рэжым пачаў складывацца ўжо ў 1921 г. У сакавіку 1921 года адбыўся 10 з’езд РКП(б) камуністычная партыя пачала падаўляць іншадумства нават ў сваіх радах. Аднак ва ўмовах НЭП яна вымушана была мірыцца з некаторай дэмакратызацыяй грамадскага жыцця Саветы прафсаюзы камсамол да 1927 года карысталіся яшчэ пэўнай самастойнасцю і маглі праяўляць сваю ініцыятыву. Аднак з пераходам да індустрыялізацыі і калектывізацыі камандныя метады распаўсюджваюцца на эканоміку і ўсе астатнія бакі грамадства.З 1927 г. пачынаецца згортванне працэсаў дэмкратызацыі. Саветы, прафсаюзы, камсамол і іншыя грамадскія арганізацыі становяцца пад поўны кантроль партыі. У руках партыйных органаў канцэнтруецца ўся выканаўчая, заканадаўчая і судовая ўлада. Усталёўваецца татальны кантроль партыі за ўсімі бакамі жыцця грамадства і нават за прыватным жыццём людзей. З сярэдзіны 20 гадоў пачынае складывацца культ асобы Сталіна. Які стаў састаўной часткай савецкай ідэалогіі. Па ўсёй краіне распаўсюдзіліся партрэты і скульптурныя выявы Саліна. Ад паэтаў, кампазітараў, мастакоў іншых дзеячоў культуры патрабавалі напісанне твораў якія праслаўля Сталіна. Акрамя таго ўся творчасць людзей культуры павінна была быць скіравана на ўхваленне савецкай рэчаіснасці, гэта асабліва не падабалася дзеячам культуры таму, што савецкую рэчаіснасць не было за што хваліць.За тым каб творчыя інтэлектуалы іспраўна выконвалі ідэалгічныя заказы партыі і ўрада былі створаны саюзы пісьменнікаў, кампазітараў мастакоў, журналістаў і т.п. Па за гэтымі саюзамі прадстаўнікоў гэтых прафесій не існавала. Асабовы склад гэтых саюзаў пастаянна памяншаўся за кошт рэпрэсіраваных. Напрыклал саюз пісьменнікаў Беларусі быў утваораны ў 1934 г. але ўжо ў 1939 ён не налічваў і паловы свайго першапачатковага складу.Ідэалагізацыя закранула і навуку, Іменна ў часы Сталіна з’явілася буржузная гісторыя, і сацыялістычная гісторыя, буржуазная біялогія (генэтыка) і сацыялістычная біялогія (лысенкаўская селекцыя), Буржуазная матэматыка (кібернэтыка) і сацыялістычная і т. п.Такая татальная ідэалагізацыя ў спалучэнні з калектывізацыяй і індустрыялізацыяй парадзіла многа незадаволенных якіх рэпрсіравалі. Незадаволенным інкрымініравалі віну ў тым, што яны замежныя шпіёны, трацкісты, ці проста ворагі народа. Значная частка незадаволенных расстрэльвалася па ўсёй тэрыторыі СССР знаходзяць зараз месцы масаваых захараненняў, зробленыя ў 1930-ыя гг. Цікава, што масавае захараненне рэпрэсіраванных у 1930-ыя гг. адкрылася нават на знакамітым Куліковым полі. (Месца дзе маскоўскі князь Дзьмітры Данскі паклаў канец мангола-татарскаму ігу).Але рэпрэсіраваных забівалі не заўсёды. Сіламі рэпрэсіраванных нявольнікаў ГУЛАГа высякалася тайга, здабываліся карысныя выкапні, будаваліся чыгункі і капаліся каналы. Рэпрэсіраванныя былі бясплатнай рабочай сілай, якая ў значнай меры дапамагала будаваць камунізм, таму з Масквы, мясцовым аддзелам НКУС спускаліся планы па нарыхтоўцы ворагаў народа. Усе рэпрэсіраванныя падзяляліся на катэгорыі, якія я прывожу ніжэй, яны размешчыны па ўбываючай – першая самая шматлікая апошняя самая маленькая.

1. Сяляне якія адмаўляліся ўступаць у калгасы. Па Беларусі іх налічвалася каля 250 000. Па Саюзу дакладна падлічыць не магчыма але мова ідзе аб міліёнах.

2. Інтэлігенцыя незадаволеная ідэалагізацыяй. Па Беларусі каля 80 000 тыс.

3 Афіцэры чырвонай арміі асабліва тыя, што атрымалі вышэйшую адукацыю ў Расійскай імперыі.

4. Партыйныя і дзяржаўныя чыноўнікі якія праігралі барацьбу за ўладу. У Беларусі са 101 сакратара райкома партыі было рэпрэсіравана 99.

5. Прадпрымальнікі або нэпманы якія не ўпісаліся ў індустрыялізаыю з калектывізацыяй.

6. Усе астатнія, хто не асцярожна выказаўся аб Сталіне іяго рэжыме.

Такім чынам, сталінскія рэпрэсіі абескровілі сілы СССР знішчаліся лепшыя сяляне, творчая інтэлігенцыя, лепшыя афіцэры Чырвонай арміі, прадпрымалнікі, ды і сярод рэпрэсраваных чыноўнікаў сустракаліся ініцыятыўныя асобы, якія не былі тупымі выканаўцымі а мелі ўлсную ініцыятыву (напрыклад Д.Ф. Прышчэпаў). Колькасць рэпрэсіраваных цяжка падлічыць ў рознных дследчыкаў яна вагаецца ад 10 да 90 міліёнаў. Асабіста я думаю, што ісціна недзе пасярэдзіне а таму можна казаць аб 25 – 30 міліёнах. Былі выпадкі, што ў сталінскую эпоху рэпрэсіравалі цэлымі народамі, напрыклад дэпартацыі крымскіх татар, чэчэнцаў, казакаў і інш.

Пытанне 47. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921 – 1939 гг.) Аб’яднанне Заходняй Беларусі і БССР.

Па ўмовах Рыжскага міра да Польшчы адыйшла тэрыторя ў 112 000 квадратных кіламетраў з насельніцтвам 3,5 міліёна чалавек. Гэта тэрыторыя была падзелена польскім урадам на 4 ваяводствы: Палескае, Навагрудскае, Віленскае і Беластокскае. Польскі ўрад разглядаў Заходнюю Беларусь як крыніцу сыравіны, таннай рабочай сілы і рынак збыту прадукцыі польскай прамыловасці. Рзбураная вайной прамысловасць аднаўлялася марудна а новыя прадпрыемствы амаль не будавліся. 2/3 прадпрыемстваў і рабочых працавалі ў харчовай і мясаперапрацоўчай прамысловасці. Адзінай галіной якая хутка развіалася была дрэваапрацоўчая, што было звязана за з варварскай вырубкай беларускіх лясоў. з 1921 па 1939 гады плошча лясоў у заходняй беларусі скарацілася на 400 000 га. становішча рабочых было цяжкім рабочы дзень цягнуўся 10 – 12 гадзін а зарплата у 2 разы меншай чым ў цэнтральнай Польшчы. Акрамя таго, у Заходняй Беларусі быў высокі ўзровень безпрацоўя.У сельскай гаспадарцы было адноўлена буйное памешчыцкае землеўладанне а большая частка сялян заставаліся малазямельнымі і беззямельнымі, таму яны вымушаны былі арандаваць у памешчыкаў зямлю якой ім нехапала і плаціць за яе пераважна адпрацоўкамі. Каб вырашыць эканамічныя праблемы краіны, польскі ўрад распачаў праграму санацыі (аздараўлення) эканомікі. У рамках гэтай праграмы была праведзена і аграрная рэформа. Яна заключалася ў наступным – урад выкупіў частку памешчыцкіх зямель падзяліў іх на дробныя ўчасткі – парцэлы і пачаў прадаваць іх сялянам па льготным цэнам. Але падаўляючая большасць сялян была на столькі беднай, што не магла купляць гэтыя парцэлы нават па льготных цэнах. Яшчэ адзін крок аграрнай рэформы з боку польскага ўрада гэта стварэнне спрыяльных умоў для ўладкавання хутарскіх гаспадарак. Пад час ажыццяўлення аграрнай рэформы было праведзена і асадніцтва.Асадніцтва гэта шэраг мерапрыемстваў для стварэнне сацыяльнай апоры для польскага ўрада сярод мясцовага насельніцтва. Асаднікі гэта былыя ваенаслужачня польскай армі, якія за сімвалічную плату, або бясплатна з дзяржаўнага фонда атрымлівалі ўчасткі да 40 гектараў на тэр. Заходняй Беларусі. Асаднікам дазвалялась заховываць і прымяняць агнястрэльную зброю. Польскі ўрад разлічваў стварыць з іх сваю сацыяльную падтрымку ў Заходняй Беларусі. Да 1939 г. у Заходняй Беларусі рассялілася каля 10 000 асаднікаў. Нягледзячы на рэформы эканамічнае становішча ў Заходняй Беларусі заставалася цяжкім. Іменна яно вымушала беларусаў эміграваць. Толькі з 1925 па 1938 г. у ЗША і канаду эмігравалі больш за 78 тыс. чалавек.Нягледзячы на ўмовы Рыжскага міра, па якому палякі абавязваліся забяспечваць баларусам культурна-нацыянальную аўтаномію ўрад Полшчы адразу ж пачаў актыўную паланізацыю беларускага насельніцтва. Усе дзяржаўныя ўстановы і школы працавалі толькі на польскай мове. Людзі якія не ўмелі чытаць і пісаць па польску але чыталі і пісалі на іншых мовах праходзілі ў дакументах як непісьменныя. Праўда ў многіх польскіх школах выкладаўся такі прадмет як беларуская мова.Адразу пасля далучэння палякамі краю пачаліся масавыя забастоўкі і стачкі рабочых супраць умоў рыжскага міра. У вёсцы барацьба набыла партызансі характар. У канцы 1921 г. у партызанскіх атрадах і паўстанцкіх арганізацыях удзельнічала звыш 6 тысяч чалавек. Арганізатарамі гэтай барацьбы былі камуністы і беларускія эсеры. Найбольш вядомыя сярод іх Арлоўскі Ваўпшасаў Шыманюк і інш. Партызаны нападалі на паліцэйскія ўчасткі гмінныя ўправы і памешчыцкія маёнткі.Пасля разгрому ў 1923 г. арганізацыі беларускіх эсераў, партызанскую барацьбу ўзначалілі камуністы. У кастрычніку 1923 г. утварылася КПЗБ якая і стала на чале партызанскага руху. Пасля таго як урад Польшчы накіраваў супраць партызан рэгулярную армію восенню 1925 г. КПЗБ вырашыла спыніць узброеную барацьбу.Легальную нацынална-вызваленчую барацьбу павялі беларускія дэпутаты (паслы) у польскім сойме якія яшчэ ў 1922 г аб’ядналіся ў пасольскі клуб. У 1926 г. Тарашкевіч, Рак-Міхайлоўскі і іншыя паслы сойма стварылі легальную арганізацыю БСРГ Беларускую сялянска-работніцкую грамаду. (БСРГ) яе праграма патрабавала канфіскацыі памешчыцкіх зямель і раздзела яе паміж сялянамі, утварэнне рабоча-сялянскага ўрада і аб’яднанне беларускіх зямель у адзінай дзяржаве. У студзені 1927 у арганізацыі ўжо налічвалася 120 000 членаў, але ў сакавіку гэтага ж года польскі урад забараніў яе дзейнасць а кіраўнікоў аддаў пад суд. ЭФ і ФІТР.Актыўную барацьбу за інтарэсы беларускага насельніцтва вялі члены пасольскага клуба “Змаганне”, створаннага беларускімі дэпутатамі польскага сойма ў 1928 г. У 1930 г. польскі ўрад арыштаваў кіраўнікоў клуба. Актыўна дзейнічала ў абарону беларускай школы і культуры ТБШ (Таварыства Беларускай школы.) Створанае ў 1921 г. Браніславам Тарашкевічам.У гады сусветнага эканамічнага крызісу 1929 – 1933 рэвалюцыйны рух у заходняй Беларусі набыў вялікі размах у 1931 назіраўся ўздым сялянскага руху які набыў у 1933 г . у Кобрынскім павеце ўзброены характар. На падаўленне сялянскага паўстання былі кінуты паліцыя і войскі. Усяго за ггэтыя гады у Заходняй Беларусі 460 сялянскіх выступленняў. З 1935 па 1939 гг. працягвалася выступленне нарачанскіх рыбакоў у якім удзельнічала 5000 чалавек.У 1935 г. па ініцыятыве Камінтэрна КПЗБ стварае адзіны рабочы антыфашысцкі фронт. У яго ўвайшлі ТБШ і БХД (Беларуская хрысціянская дэмакратыя). У выніку ў 1936 – 1937 гг. у З.Б. пракацілася магутная хваля забастовак у абарону правоў працоўных і супраць паланізацыі. Аднак ужо з к. 1937 г. рэвалюцыйная барацьба ідзе на спад.23 жніўня 1939 года паміж СССР і Геманіей быў падпісаны пакт аб ненападзенні тэрмінам на 10 год. і Сакрэтны пратакол да яго. У адпаведнасці з ім Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна разам з Прыбалтыкай і Бесарабіей уваходзілі ў сферу уплыву СССР. Пакт развязаў немцам рукі на Усходзе і яны 1 верасня напалі на Польшчу. У яе абарону выступілі Францыя і Англія, якія аб’явілі вайну Германіі. Так пачалася Другая Сусветная вайна. 17 верасня савецкі ўрад абвясціў, што бярэ пад абарону брацкае насельніцтва Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны і аддаў загад Чырвонай Арміі заняць іх тэрыторыю. Насельніцтва Заходняй Беларусі сустракала чырвоную Армію як вызваліцельніцу. Да 25 верасня была занята ўся тэрыторыя ЗБ. У гарадах ствараліся часовыя ўправы, а ў вёсках сялянскія камітэты а таксама народная міліцыя, якая брала пад ахову дзяржаўныя ўстановы і прадррыемствы. 22 кастрычніка прайшлі выбары ў Народны сход ЗБ. 28 – 30 кастрычніка ен пачау сваю работу у Беластоку, Дэпутаты прынялі Дэкларацыю аб усталяванні Савецкай улады ў ЗБ, а таксама дэкларацыі аб уваходжанні ў Склад БССР. 2 лістапада сесія Вярхоўнага Савета СССР, а 12 лістапада сесія Вярхоўнага Савета БССР прынялі законы ў адпаведнасці з якімі ЗБ уваходзіла ў склад СССР і ўз’ядноўвалася з БCCP. Ha яе тэрыторыі стваралася 5 абласцей Брэсцкая, Баранавічская, Беластокская, Віленская і Пінская. Да снежня 1940 года завяршылася фарміраванне органаў улады: былі праведзены выбары ва ўсе Саветы абласныя, раенныя сельскія. Пачалі дзейнічаць партыйныя,савецкія органы, камсамольскія і прафсаюзныя арганізацыі. У Заходнія вобласці прыехала больш за 30 тысяч партыйных савецкіх работнікаў, а таксама спецыялістау народнай гаспадаркі адукацыі і культуры.Абнаўляліся і рэкаяструіраваліся старыя і будаваліся новыя прадпрыемствы. Было ліквідавана беспрацоўе. У канцы 1940 г. аб’ем вытворчасці ў прамысловасці ЗБ у два разы пераўзышоў узровень 1938 года. У весцы беззямельныя і малазямельныя сяляне атрымалі больш за мільен гектар памешчыцкай зямлі, тысячы кароў і коней. Асабліва значнымі былі поспехі ў адукацыі і культуры, Ужо у 1940 г, у ЗБ працавала больш за 5600 школ, 4 ВНУ, 12 тэхнікумаў. Ва ўсіх гарадах і раёнах пачалі выходзіць газеты. Працавала 5 тэатраў 100 кінатэатра і каля ста дамоў культуры а таксама больш за 200 бібліятэк. У той, жа час у грамадска-палітычным жыцці праявіліся адмоўныя бакі таталітарнай сістэмы, Пачаліся арышты і дэпартацыя ў Казахстан так званых ворагаў народа. За кароткі даваенны тэрмін гаспадарання саватаў у ЗБ усяго было рэпрэсіравана каля 120 000 чалавек. Без згоды беларускага кіраўніцтва 10 лістапада 1939 года ўрад СССР перадаў Літве Вільню і Віленскую вобласць у абмен на згоду размясціць свае ваенныя базы ў Літоўскай незалежнай дзяржаве.

Пытанне 48. Развіццё адукацыі, навукі і літаратуры ў Беларусі ў 1917 – 1941 гг.

Палітыка беларусізацыі, якая праводзілася ў 20-я гады паспрыяла сапраўднаму росквіту і хуткаму развіццю беларускай культуры. Адбываеца станаўленне сістэмы народнай адукацні, адчыняюцца тысячы пачатковых і сярэдніх школ, да навучання ў якіх прыцягваюцца ўсе дзеці школьнага ўзросту. Для дарослых ствараюцца шматлікія курсы ліквідацыі непісьненнысці па месцу работы або жыхарства. 30 кастрычніка 1921 года адчынеыы БДУ, першым рэктарам якога стаў вядомы гісторык В. I. Пічэта. У 1925 г. у Беларусі працавала яшчэ тры ВНУ, 25 тэхнікумаў і 20 профтэхнікумау. Адбываецца станаўленне беларускай навукі. Яе станаўленне звязана з імем Д. Ф. Жылуновіча. Іменна ён заснаваў Беларускую навукова-тэрміналагічную камісію на базе якой у 1922 г. быў створаны інстытут беларускай культуры. 1 студзеая 1929 года ён быў ператвораны ў АН БССР Першым прэзідэнтам АН БССР стаў вядомы гісторык і грамадскі дзеяч Усевалад Ігнатоўскі. Значнае развіцце атрымала краязнаўства. Краязнаўчыя гурткі і таварысвы аб’ядновывалі тысячы чалавек. У 1926 г. у Мінску адбаўся першы, а праз год другі з’езд краязнаўцаў Беларусі.Паспяхова развівалася беларуская нацыянальная літаратура. Побач з яе класікамі Коласам, Купалай, Цішкай Гартным, Змітраком Бядулей працуюць дзесяткі таленавітых маладых пісьменкікаў: Наталля Арсеньева, Уладзімір Дубоўка, Кандрат Крапіва, Міхась Лынькоў і інш. Пісьменнікі аб’ядноўваюцца ў творчыя аб'яднанні “Полымя”, “Маладняк”, “Узвышша” і інш.У 1930 гады многія прагрэсіўныя і дэмакратычныя пераўтварэнні былі згорнуты а ўсё культурнае жыццё было падпарадкавана партыйнай бюракратыі. Акрамя таго пачаў набіраць абароты махавік сталінскіх рэпрэсій, які знішчыў у Беларусі каля паловы яе творчых сіл.Тым не менш ў 1930-я г.г. значныя поспехі былі дасягнуты ў галіне адукацыі. Ліквідавана масавая непісьменнасць. Па перапісу насельніцтва 1939 г. 80% дарослага насельніцтва было пісьменным. У 1933г. была ўведзена ўсеагульлая пачатковая адукацыя, а ў 1935г. у гарадах увадзена ўсеагульная сямігадовая адукацыя. У 1940г. у Беларусі дзейнічала 25 ВНУ 150 тэхнікўмау. Пры ВНУ пачынаюць стварацца аспірантуры для падрыхтоўкі вучоных. Цэнтрам беларускай навукі стала АН БССР утвораная ў 1929г. У ей дзейнічала 150 навукова-даследчых інстытутау і больш за 150 іншых даследчых устаноў. Найбольш вядомымі вучонымі АН БССР былі Пічэта, Нікольскі,Замоцін, Жэбрак і інш. У 1933 – 34 г.г. па ініцыятыве партыйных органаў была праведзена рэформа беларускага правапісу, у выніку яе беларускі правапіс быў набліжаны да рускага, што адмоўна паўплывала на фанетычны склад баларускай мовы. У 1930-я гг. Далейшае равіцё атрымада беларуская савецкая літаратура. Уей паспяхова працавалі дзесяткі таленавітых пісьменнікаў і паэтаў Цішка Гартны, Алесь Гарун, У 1934 г. быў створаны "Союз пісьменнікаў Беларусі” які ўзяў пад ідэалагічны кантроль ўсю літаратурную дзейнасць ў рэспубліцы. Адзіным магчымым метадам, жанрам і накірункам ў літаратуры становіцца сацыялістнчны рэалізм. Сацыялістычны рэалізм скіраваны быў на праслаўленне савецкай рэчаіснасці.

Пытанне № 49. Беларуская архітэктура, выяўленчае мастацтва, тэатр, музыка і кіно ў 1917 – 1941.Беларускае тэатральнае мастацтва ў 1920 я гг. атрымала сваё далейшае развіццё. У 1920 г. у Мінску пачаў сваю работу БДТ – 1 (Беларускі Дзяржаўна тэатр) а ў 1926г. БДТ – 2 ў Віцебску. Вядомы рэжысёр і акцер Уладзіслаў Галубок стварыў трэці беларускі вандроўны тэатр. Найбольш вядомы кампазітар 1920 гадоў, які ўнес значны ўклад ў беларускую музыку Аляксандр Сакалоўскі.Развіваецца выяўленчае мастацва. Віцебская школа жывапісу дала свету двух найбольш вядомых у 20 ст. мастакоў Казіміра Малевіча і Марка Шагала. Яны сталі стваральнікамі такіх жанраў у выяўленчым мастацтве як кубізм і супрэматызм. Пралетарская плынь у выяўленчым мастацтве прадстаўлена вядомым мастаком Мікалаем Філіповічам. Развіваецца беларускі кінематограф. У 1926 г. Ю.Тарыч у Ленінградзе зняў першы беларускі мастацкі фільм лясная быль. А ў 1929 была створана кінастудыя Беларусьфільм. У 1930-я гг. адмоўна адбіліся на развіцці тэатра і кіно працэсы камуністычнай ідэалагізацыі, якія ійшлі ў рэспубліцы. Быў зачынены вандроўны тэатр Уладзіслава Галубка. А яго кіраўнік і многія акторы расстраляны. Нягледзячы на гэта паспяхова працаваі на сцэне такія вядомыя артысты як Платонаў, Глебаў, Ільінскі, Крыловіч і інш. У 1930-я гг. працягваў развівацца кінематограф. На кінастудыі Беларусьфільм паспяхова працавалі рэжысёры Тарыч і Корш-Саблін. У гэты час тут былі зняты такія фільмы як Атэдь, Савоя, Двойчы Народжаны.Ствараецца беларуская музычная школа ў 1932 г. адчынілася Белдзяржкансерваторыя, у якой працавалі такія вядомыя кампазітары, як Багатыроў, Аладаў, Чуркін, Цікоцкі і інш. У 1933 г. быу створаны Тэатр оперы і балета тут працавалі такія вядомыя артысты, як Александроўская, Балоцін, Млодэк і імш. У выяўленчым мастацтве ў стылі соцрэалізму працавалі такія вядомыя мастакі як Волкау, Зайцау, Давідовіч і інш. Самы вядомы скульптар таго часу Заір Азгур. У архітэктуры праславіліся такія майстры, як Лангбард (Дом ураду, Дом Чырвонай Арміі, Оперны тэатр, Акадэмія Навук), Воінаў і Вараксін (Палац піянераў, гасцініца Свіслач і інш).

Пытанне № 50. Нападзенне фашысцкай Германіі на СССР і абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.

У 30-я гады міжнародная абстаноўка ў свеце ўскладнілася. На Далёкім Усходзе Японія пачала агрэсію супраць Кітая. Утварыўшы на захопленай частцы кітайскай тэрыторыі марыянетачную дзяржаву – Манчжоу Го, яна пачала з гэтага плацдарма варожыя дзеянні на ўсходняй мяжы СССР. На еўрапейскім плацдарме ў Германіі, Італіі былі ўсталяваны фашысцкія рэжымы і гэтыя краіны пачалі хутка нарошчваць ваенную магутнасць з мэтай перагляду сфер уплыву і міжнародных адносін, якія ўсталяваліся пасля першай сусветнай вайны. Ім супрацьстаялі у першую чаргу Францыя і Англія – пераможцы першай сусветнай вайны, якія не хацелі траціць свае калоніі і набытыя тэрыторыі, а таксама свой уплыў у Еўропе. У парушэнне ўмоў Версальскага дагавора ў Германіі была ўведзена ўсеагульная воінская павіннасць, разгарнуліся падрыхтоўка магутнай рэгулярнай арміі, выпуск цяжкага ўзбраення, хуткімі тэмпамі ствараліся ваенна-паветраныя і ваенна-марскія сілы. У 1936 г. Германія, Італія і Японія заключылі "Антыкамінтэрнаўскі пакт", накіраваны ў першую чаргу супраць СССР. З гэтага ж года Германія і Італія пачалі тэрытарыяльныя захопы: Італія захапіла Абісінію (Эфіёпію), Германія ўвяла войскі ў дэмілітарызованную рэйнскую зону, пазней, у 1938 г. – у Аўстрыю. У 1939 г. Італія акупіравала Албанію. У гэты час японскія войскі пачалі ваенныя дзеянні супраць СССР спачатку ў раёне возера Хасан, пазней, у 1939 г., на рацэ Халхін-Гол, дзе былі разгромлены савецкімі і мангольскімі вайсковымі падраздзяленнямі. Але для СССР міжнародная абстаноўка заставалася вельмі напружанай. Японія працягвала займаць варожую пазіцыю. У Еўропе кіраўнікі Францыі і Англіі імкнуліся накіраваць агрэсію Германіі на ўсход, таму ў верасні 1938 г. у Мюнхене згадзіліся на ўступку Германіі часткі Чэхаславакіі, што прывяло пазней да поўнай анексіі гітлераўцамі гэтай краіны. Перагаворы, якія ў 1939 г. пачалі СССР, Англія і Францыя, закончыліся беспаспяхова.Ва ўмовах узрастання міжнароднай напружанасці і з’яўлення небяспекі супрацьстаяння кааліцыі дзяржаў на Усходзе і Захадзе СССР прыняў прапанову Германіі заключыць пакт аб ненападзенні. Гэты дагавор тэрмінам на 10 гадоў быў падпісаны 23 жніўня 1939 г.1 верасня 1939 г. у адпаведнасці з прынятым яшчэ ў красавіку планам "Вейс" Германія пачала ваенныя дзеянні супраць Польшчы. Польская армія значна ўступала нямецкай ў колькасных і якасных адносінах, таму на працягу тыдня ваенные дзеянні былі фактычна скончаны разгромам гэтай краіны. Польскі ўрад эмігрыраваў ў Лондан.3 верасня 1939 г. згодна з заключанымі з Польшчай дамовамі Англія і Францыя аб’явілі вайну Германіі. Лакальны ваенны канфлікт такім чынам перарос у сусветную вайну.17 верасня 1939 г. Чырвоная Армія перайшла савецка-польскую мяжу і да 25 верасня Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна адыйшлі да СССР. 28 верасня 1939 г. быў заключаны дадатковы дагавор з Германяй, які замацоўваў новыя дзяржаўныя межы.На далучаных тэрыторыях Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны ўтвараліся часовыя органы ўлады, пачаліся выбары дэлегатаў на Народныя сходы. Народны сход заходняй Беларусі адбыўся 28-30 кастрычніка 1939 г. у Беластоку. Ён прыняў Дэкларацыю аб устанаўленні савецкай улады і аб’яднанні з БССР. 2 лістапада 1939 г. нечарговая V сесія Вярхоўнага Савета СССР і 12 лістапада нечарговая III сесія Вярхоўнага Савета БССР заканадаўча замацавалі ўз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Замест ваяводстваў былі ўтвораны 5 вобласцей, пачаліся сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні: нацыяналізаваны 1700 прадпрыемстваў, разгарнуліся іх рэканструкцыя, будаўніцтва новых фабрык і заводаў, ліквідавана беспрацоўе, сялянам перададзена каля 1 млн. гектараў памешчыцкай зямлі, адкрыты каля 6 тысяч школ, 12 тэхнікумаў, 5 ВНУ, але ў той жа час пачаліся сталінскія рэпрэсіі.Вільня і Віленскі край, якія таксама былі далучаны да СССР згодна з дагаворам, заключаным 10 кастрычніка 1939 г. паміж СССР і ўрадам Літвы, адыйшлі да Літоўскай рэспублікі. У абмен на права СССР будаваць свае ваенна-марскія базы на тэраторыі Літвы.На працягу 1939 і 1940 гг. Германія праводзіла актыўныя дзеянні па далучэнню новых тэрыторый. Вайна з Англіяй і Францыяй, якая спачатку атрымала назву “дзіўнай” з-за пасіўнасці старон, абярнулася актывізацыяй дзейнасці Германіі, якая захапіла Бельгію, Галандыю і ў чэрвені 1940 г. прымусіла капітуліраваць Францыю. Пазней былі захоплены Данія, Нарвегія, а ў красавіку 1941 г. – Югаславія. Такім чынам, да лета 1941 г. амаль уся Еўропа была акупіравана Германіяй.СССР таксама пачаў пашыраць свае заходнія межы. 29 лістапада СССР парваў дыпламатычныя адносіны з Фінляндыяй і 30 лістапада пачаў вайну. Пасля цяжкіх баёў і вялікіх страт да сакавіка 1940 г. абарона праціўніка была прорвана і 12 сакавіка быў падпісаны мір, згодна з якім да СССР адыходзіла тэрыторыя на Карэльскім перашэйку і ў раёне Мурманска. У ліпені 1940 г у выніку змены ўрадаў у Літве, Латвіі і Эстоніі была аб’яўлена савецкая ўлада і прыбалтыйскія рэспублікі ўвайшлі ў склад СССР. У жніўні 1940 г. савецкі ўрад патрабаваў ад Румыніі перадачы Бесарабіі і Паўночнай Букавіны, у выніку была ўтворана Малдаўская ССР.Пасля акупацыі амаль усёй Еўропы Германія пачала рыхтавацца да інтэрвенцыі на Англію, але няўдачы ў паветраным супрацьстаянні, цяжкасці пры фарсіраванні праліва Ла-Манш, а таксама супярэчнасці на перагаворах паміж Германіяй і СССР у Берліне ў лістападзе 1940 г. прывялі да таго, што ў снежні 1940 г. Гітлер зацвердзіў дырэктыву № 21 – план "Барбароса" і пачаў рыхтавацца да вайны з СССР.22 чэрвеня 1941 года фашысцкая Германія напала на СССР. На Беларусь наступала самая моцная група армій “Цэнтр” (армія – каля 60 тысяч салдат і афіцэраў плюс баявая тэхніка). Ёй процістаялі войскі Заходняй Асобай ваеннай акругі пад камандаваннем генерала Паўлаўва. Акруга налічвала каля 600 тыс. салдат і афіцэраў і вялікую колькасць баявой тэхнікі. Суадносіны сіл нямецкай і савецкай арміі былі прыблізна аднолькавыя, але ў першыя дні вайны большасць баявой тэхнікі СССР было знішчына на аэрадромах і стаянках таму, што войскі не былі прыведзены ў баявую гатоўнасць танкі і самалёты не былі запраўлены а боекамплект ў іх не быў закладзены. З-за таго, што нападзенне было нечаканым ў радах савецкай арміі пачалась паніка, дывізіі, арміі, палкі згубілі сувязь са сваімі штабамі і доўгі час былі поўнасцю адрэзаны ад знешняга света. Па гэтай прычыне летам 1941 г. каля 500 тысяч салдат і афіцэраў Заходняй Асобай ваеннай акругі трапілі да немцаў ў палон. Вораг наносіў ўдары па флангах армій абыходзячы ачагі моцнага супраціўлення і імкнучыся акружыць іх. Такая тактыка дала магчымасць немцам хутка рухацца ў глыб краіны і рабіла марным гераічнае супраціўленне чырвонай арміі, так Мінск быў захоплены немцамі ўжо на 6 дзень вайны а Брэсцкая крэпасць супраціўлялась месяц. Тым не менш упартыя баі супраць захопнікаў былі. яны разгарнуліся на мяжы. Легендарны подзвіг здзейснілі абаронцы Брэсцкай крэпасці. якімі камандавалі маёр Гаўрылаў і палкавы камісар Фамін, Яны ў поўным акружэнні больш месяца абаранялі крэпасць. Кароткай, але ўпартай была бітва за Мінск. За тры дні савецкія войскі знішчылі больш за 300 нямецкіх танкаў і бронемашын. Вечарам 28 чэрвеня нямецкія танкі ўварваліся у Мінск.З першых дзён вайны пачаліся эвакуацыйныя мерапрыемствы. На ўсход паспелі вывезці больш за 400 прамысловых прадпрыемстваў, маемасць многіх калгасаў саўгасаў і МТС (машына-трактарныя станцыі) і каля 1,5 млн. чалавек. На будаўніцтва абаронных збудаванняў мабілізоўваліся жыхары гарадоў. Яны рылі акопы і процітанкавыя рвы. Для барадьбы з нямецкімі парашуцістамі ствараліся знішчальныя батальены. У іх ўступіла каля 13000 тыс чалавек. 3 тых, хто не падлягаў прызыву ў армію па ўзросту ці па стану здароўя ствараліся атрады народнага апалчэння. У іх ўступілі 46 тысяч чалавек. Чырвоная Армія паспрабавала спыніць нямецкае наступление на Бярэзіне. У раёне Барысава і Бабруйска разгарэліся Цяжкія баі. Пад Оршай упершыню былі выкарастаны рэактыўныя мінаметы, знакамітыя “Кацюшы”. Батарэя такіх установак пад камандаваннем капітана Флёрава нанесла удар па чыгуначнаму вузлу ў Оршы. 23 дні працягвалася гераічная абарона г. Maгілева. Толькі калі ўзнікла рэальная пагроза акружэння горада ён быў пакінуты Чырвонай Арміей. Тыдзень працягвалася абарона Гомеля, але 19 жніўня горад быў пакінуты савецкімі войскамі. Такім чынам Упартыя баі за Беларусь, нягледзячы на паражэнне Чырвонай Арміі сарвалі нямецкі план “маланкавай вайны”, які прадугледжваў выхад на лінію Астрахань – Волга – Архангельск праз 6 – 8 тыдняў. Асноўнымі прычынамі паражэння Чырвонай Арміі летам 1941 г. былі. Пралікі савецкага кіраўніцтва на чале са Сталіным у тэрмінах нападу Германіі на СССР, нечаканасць нападзення і багаты вопыт Вядзення сучаснай вайны, які ўжо мела нямецкая армія. Важнай прычынай катастрофы першых дзён вайны былі масавыя рэпрэсіі супраць вышэйшага каманднага складу Чырванай арміі. Перад самай вайной было безвінна расстраляна 75 % афіцэраў чырвонай арміі.

Пытанне № 51 Акупацыйны рэжым нацыстаў у Беларусі. Развіццё Партызанскага руху і падполля.

У жніўні 1941 г. немцы захапілі ўсю тэрыторыю Беларусі і ўсталявалі тут акупацыйны рэжым. Яго мэтай была эканамічная эксплуатацыя Беларусі, паступовая яе каланізацыя і германізацыя. У адпаведнасці з планам “Ост” прадугледжвалася высяленне 75% насельніцтва Беларусі а астатнія 25 падлягалі анямечванню. Для аператыўнага кіравання тэрыторыяй Беларусі фашысты падзялілі яе на часткі: Паўночна-Заходнія раены Брэстскай і Беластокскую вобласць яны ўключылі ў склад Усходняй Прусіі. Паўдневыя раёны – у склад рэйхскамісарыята “Україна”, паўночныя раёны – у генеральную акругу "Літва", большую частку Віцебскай і Магілеўскай і Гомельскай абласцей падпарадкавалі тылу групы армій “Цэнтр” на астатняй 1/3 тэрыторыі рэспублікі стварылі генеральную акругу “Беларусь”, якую падзялілі на 10 акруг, на чале з гебітскамісарамі. У гарадах і раёнах ствараліся ўправы, а пры іх паліцыя з мясцовага насельніцтва. У вёсках прызначаліся старасты. З верасня 1941 г. у генеральнай акрузе Беларусь цывільную ўладу ўзначаліў гаўляйтэр Вільгельм Кубэ. Аднак яе функцыі былі абмежаваны СС і ваеннымі. У галіне прамысловасці немцы аднавілі дзейнасць тых прадпрыемстваў, якія былі неабходны для абслугоўвання патрэб арміі. Іх кіраўнікі мелі права неабмежавана павялічваць рабочы дзень, а за сабатаж знявольваць рабочых у канцлагеры. Астатнія прадпрыемствы дэманціраваліся, а іх абсталяванне і сыравіна вывозілася ў Германію.У вёсцы спачатку немцы захавалі калгасы як удалы сродак рэквізіцый. Аднак вясной 1942 года на тэрыторыі генеральнай акругі Беларусь яны калгасы распусцілі і правялі зямельную рэформу. Зямлю і калгасаны інвентар яны передалі ў сямайнае карыстанне ў межах створаных зямельных кааператывау Вільгельм Кубэ імкнууся прыцягнуць на свой бок беларускіх нацыяналістаў. З іх ліку 22 кастрычніка была створана БНС (Беларуская народная самапомач). Спачатку яна займалася пытаннямі аховай здароўя і грамадскай бяспекай, а затым пытаннямі адукацыі і культуры. 22 чэрвеня 1943 года была створана другая калабарацыянісцкая арганізация СБМ (Саюз беларускай моладзі) Яе мэтай было выхаванне моладзі ў беларускім нацыянальным духу і адданасці Германіі. Але гэтыя арганізацыі не карысталіся шырокай падтрымкай насельніцтва.Акупацыйны рэжым прынес Беларусі незлічонкя беды. За час вайны нацысты знішчылі 2,2 млн. чалавек, 380 тыс. яны вывезлі на работы ў Германію. За час акупацыі ў рэспубліцы было знішчана 9200 населеных пунктaў. 3 іх 627 весак разам з людзьмі. 186 з іх раздзялілі лёс Хатыні і пасля вайны ўжо не адрадзіліся. Для мэтанакіраванага знішчэння насельніцтва яны стварылі 260 лагеpaў смерці. Лагер смерці ў Трасцянцы пад Мінскам па колькасі знішчаных людзей знаходзіода на трэцім месцы пасля Асвенцыма і Майданека. У ім было замучана больш за 200 тыс. чалавек. Акрамя таго ў Мінску знаходзілася яшчэ некалькі лагеpaў: на вуліцы Шырокай (знішчана 20 тыс.), у Масюкоўшчыне – 80 тыс. у Мінкім гета 100 тыс. яўрэяў. Насельніцтва знішчалася ў час карных экспедыцый супраць партызан. Фашысты правялі за час акупацыі 140 буйных карных экспедыцый Толькі пад час карнай экспедыцыі "Котбус", якая праводзілася летам 1943 года, фашысты знішчылі 10 тысяч мірных жыхароў.