Камуністычная партыя Заходняй Беларусі

Кантрольная работа

па гісторыі Беларусі

на тэму

“Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы (1921 - 1939)”

студэнткі завочнай формы навучання

Малажавай Веранікі Сергееўны

 

Мінск, 2013


 

Змест

 

 

Уступ3

1. Рыжскі мірны дагавор 1921 г.: перагаворы і вынікі4

1.1 Адносіны паміж РСФСР і Польшчай напярэдадні парпісання Рыжскага
міру4

1.2 Вынікі Рыжскага мірнага дагавору 1921 г.5

2. Эканамічнае становішча Заходняй Беларусі пад уладай Польшчы. Стан прамысловасці і сельскай гаспадаркі9

2.1 Эканамічнае становішча. Прамысловасць9

2.2 Сельская гаспадарка ў Заходняй Беларусі ў 1921 – 1939 гг. 11

3. Прававое, палітычнае і культурнае становішча насельніцтва14

3.1 Прававое і палітычнае становішча насельніцтва 14

3.2 Культурнае становішча насельніцтва17

4. Рэвалюцыйна-вызваленчы рух: этапы і дзейнасць асноўных палітычных партый і арганізацый24

Заключэнне32

Спіс крыніц33

 


 

Уступ

 

 

У выніку польска-савецкай вайны 1919 – 1920 гг. Беларусь была падзелена на дзве часткі. Заходнія землі былі далучаны да буржуазна-памешчыцкай Польшчы. Паводле Рыжскага мірнага дагавора, з 18 сакавіка 1921 г. да Польшчы адышлі: Гродзенская губерня, Навагрудскі, Пінскі, Частка Слуцкага, Мазырскага і Мінскага паветау Мінскай губерні, Лідскі, Ашмянскі, Дісненскі паветы Віленскай губерні. У кастрычніку 1920 г польскія войскі захапілі г. Вільню і тэрыторыю Віленскага, Свянцянскага, частку Трокскага паветаў, якія былі ў складзе польскай дзяржавы.

На гэтых землях устанавілася польская буржуазна-памешчыцкая ўлада. Быў уведзены прыняты ў Польшчы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел – ваяводствы, паветы, гміны.

Падзел Беларусі і далучэнне яе заходняй часткі да Польшчы выклікаў бурную хвалю беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Прыхільнікі узброенай барацьбы арганізоўвалі партызанскі супраціў, базай якога з'яўлялася Літва. Іншыя беларускія дзеячы бачылі ў якасці альтэрнатывы мірны шлях пошуку пагадненняў і удзел у парламенцкіх выбарах. Спроба паўплываць на польскі ўрад мірным шляхам таксама не даў вынікаў. Палітыка беларусізацыі ў БССР павялічыла папулярнасць камуністычнай партыі і уплыў Мінска на развіццё вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. Гэта вымусіла польскія улады пайсці на некаторыя саступкі ў беларускім пытанні, якія хутка былі спынены.

Эканоміка і сельская гаспадарка Заходняй Беларусі насілі рысы, характэрныя для адсталых паўкаланіяльных краін. Сітуацыя змагла палепшыцца толькі на непрацяглы перыяд у некалькі год. Хаця жыццёвы узровень часткі грамадства быў вышэйшы чым у БССР, у цэлым патрабаваў значнага палепшання становішча.

Развіццё беларускай адукацыі і культуры адбывалася пад вялікім ціскам з боку ўлад і на фоне гвалтоўнага насаджэння польскай культуры і асветы. У рэлігійным жыцці дамінуючае становішча атрымаў каталіцкі касцёл, які быў адным з самых эфектыўных сродкаў паланізацыі. Не гледзячы на палітыку нецярпімасці ў дачыненні да праваслаўнай царквы і няўдалую спробу адрадзіць уніяцтва, усе канфесіі мелі магчымасць ажыццяўлення сваёй дзейнасці, у адрозненне ад БССР.


 

1. Рыжскі мірны дагавор 1921 г.: перагаворы і вынікі

 

1.1 Адносіны паміж РСФСР і Польшчай напярэдадні парпісання Рыжскага міру

 

 

12 кастрычніка 1920 г. у Рызе былі складзены папярэднія ўмовы мірнай дамовы. 18 кастрычніка вайсковыя дзеянні памiж РСФСР і Польшчай былі спынены. А з 17 лістапада 1920 г. пачынаюцца інтэнсіўныя перамовы ў Рызе, Савецкі бок неаднаразова патрабаваў раззбраення так званых белагвардзейскіх атрадаў і адводу іх у тыл войска Жэлiгоўскага. Польскае ваеннае камандаванне патрабавала ад палітычнага кіраўніцтва не адводзіць войскі з фронту і аказвала падтрымку антысавецкім фарміраванням. Ужо 14 лістапада савецкі бок заявіў Польшчы, што ён будзе няўхільна выконваць усе ўмовы пагаднення, чаго патрабуе і ад Варшавы. У гэтых умовах польскае кіраўніцтва пачало раззбройваць белагвардзейскія фарміраванні, не перашкаджаючы, часткі пятлюраўскiх атрадаў сысці ў Румынію, адкуль яны здзяйснялі налёты на тэрыторыю Украінскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (далей УССР).

Падчас перамоў у Рызе польскі бок, адводзіў усе папрокі савецкай дэлегацыі аб невыкананні дамоў. Асноўным пытаннем перамоў, гэтым разам, стала эканамічна-фінансавая дамова. Польская дэлегацыя імкнулася атрымаць ад савецкага боку як мага больш, а савецкая дэлегацыя, натуральна, не спяшалася ісці на саступкі Варшаве. У гэты час Польшча спрабавала дамагчыся дапамогі ад Францыі, але Парыж быў заняты ўласнымі справамі.

За ўдзел Польшчы ў эканамічным жыцці Расійскай імперыі польская дэлегацыя запатрабавала 300 млн. золатам, а савецкі бок быў згодзен выплаціць 30 млн. Польшча патрабавала таксама перадачы ёй 2 тыс. паравозаў і вялікага ліку вагонаў, акрамя сагнаных у перыяд вайны 255 паравозаў, 435 пасажырскіх і 8 859 таварных вагонаў. Таксама польская дэлегацыя прапанавала і новыя тэрытарыяльныя патрабаванні на Украіне: Праскураў, Камянец-Падольскі, Нова-Кастусёў і Новаўшыцк.

Зразумела, што падобныя патрабаванні толькі ўскладнялі перамовы і стваралі магчымасць іх зрыву. Калі ўлічыць, што ў гэты час у прэсе даволі шмат пісалася аб арганізацыі Антантай новага паходу на Савецкую Расію, Польшча з дапамогай Ангельшчыны і Францыі пераўзбройвала сваё войска і 21 лютага 1921 г. склала ваенны звяз з Францыяй, накіраваны супраць Нямеччыны і РСФСР, зразумела, што Маскве прыходзілася ісці на вызначаныя саступкі.

Нягледзячы на тое, што Францыя ў цэлым падтрымлівала польскую палітыку зацягвання перамоў, яна не прызнала ўсходнюю мяжу Польшчы. Імкненне Парыжу стварыць адзіны антысавецкі кардон паміж Балтыйскім і Чорным морамі натыкнулася на нежаданне Прыбалтыйскіх краін збліжацца з Польшчай з-за невыразнасці поглядаў, яе адносін з РСФСР. Гэтак жа асцярожна паставіліся да прапановы аб вайсковым звязе з Польшчай і ў Бухарэсце.

Аднак ужо 24 лютага бакi падпісалі пратакол аб падаўжэнні перамір'я да абмену ратыфікацыйнымі граматамі мірнай дамовы, дамовы аб рэпатрыяцыі і змяшанай памежнай камісіі. Польская дэлегацыя пагадзілася на прапанаваныя Масквой 30 млн. рублёў золатам, але запатрабавала 12 тыс. кв. км.

У выніку атрымалася дасягнуць кампрамісу, і Варшаве было перададзена каля 3 тыс. кв. км у Палессі і на беразе р. Заходняя Дзвіна. Бакі пагадзіліся на перадачу Польшчы 300 паравозаў, 435 пасажырскіх і 8 100 таварных вагонаў.

Акрамя таго, паступова змянялася і замежнапалітычнае становішча РСФСР. 26 лютага 1921 г. Савецкая Расія падпісала дамову аб сяброўстве з Персіяй, 28 лютага - з Аўганістанам. 16 траўня былі падпісаны гандлёвая дамова з Ангельшчынай і дамова аб сяброўстве з Турцыяй. Разам з тым у Маскве хапала цяжкасцяў, звязаных з унутраным становішчам краіны, якая выходзіла са стану Грамадзянскай вайны. З іншага боку, польскі Сойм у лютым запатрабаваў ад урада скласці мірную дамову з усходнім суседам.

 

 

1.2 Вынікі Рыжскага мірнага дагавору 1921 г.

 

 

Вынікам савецка-польскіх перамоў стала Рыжская мірная дамова, падпісаная ў 20 гадзін 30 хвілін 18 сакавіка 1921 г. Бакі абавязваліся паважаць дзяржаўны суверэнітэт адзін аднаго, не ствараць і не падтрымліваць арганізацый, якія змагаюцца з іншым бокам. Была прадугледжана працэдура адаптацыi грамадзян. Савецкі бок абавязваўся выплаціць Польшчы 30 млн. рублёў золатам у манетах або злітках і перадаць чыгуначны склад і іншую маёмасць на 18 245 тыс. рублёў золатам. Польшча вызвалялася ад абавязкаў Расійскай імперыі. Таксама, прадугледжваліся перамовы аб эканамічнай дамове. Паміж бакамі былі ўсталяваныя дыпламатычныя адносіны.

Да 21 лістапада 1921 г. з Польшчы вярнуліся 75 699 былых ваеннапалонных (932 чалавека адмовіліся вяртацца), а з Нямеччыны - 40 986 інтэрнаваных. Польскіх палонных у Савецкай Расіі было каля 60 тыс. (мабыць, гэты лік уключае таксама грамадзянскіх палонных, закладнікаў і інтэрнаваных асоб). У Польшчу вярнулася 27 598 былых ваеннапалонных, а каля 2 тыс. засталося ў РСФСР.

У адпаведнасці з Рыжскім ірным дагаворам 18 сакавіка 1921 г. да Польшчы адышлі Гродзенская губерня, Навагрудскі, Пінскі, частка Мінскага, Слуцкага і Мазырскага паветаў Мінскай губерні, Вілейскі, Дзісенскі, Лідскі паветы Віленскай губерні.

На заходнебеларускіх землях былі адноўлены буржуазныя адносіны. Як і ў цэнральных, ў заходніх рэгіёнах Польшчы ўведзены быў адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел – ваяводствы, паветы, гміны. Гэтыя землі атрмалі неафіцыяльную назву “Заходняя Беларусь”, хаця польскія ўлады называлі іх “усходнія крэсы” (ускраіны). У склад Заходняй Беларусі ўключалася тэрыторыя Навагрудскага (Баранавіцкі, Валожынскі, Лідскі, Навагрудскі, Нясвіжскі, Слонімкі, Стайбцоўскі, Шчучынскі паветы), большая частка Палескага (Брэсцкі, Драгічынскі, Кобрынскі, Косаўскі, Лунінецкі, Пінскі, Пружанскі, Столінскі паветы), васьмі усходніх паветаў Беластоцкага ваяводства (Аўгустоўскі, Беластоцкі, Бельскі, Ваўкавыскі, Гродзенкі, Сакольскі, Сувалкаўскі і частка Высока-Мазавецкага павета), Віленскага ваяводства (Ашмянскі, Браслаўскі, Валожынскі, Вілейскі, Віленска-Трокскі, Дзісненскі, Маладзечанскі, Дунілавіцкі (Пастаўскі), Свянцянскі паветы). Гэта былі паветы пераважна з беларускім насельніцтвам і некалькі паветаў з большасцю беларускага і польскага, польскага, беларускага і літоўскаганасельніцтва. Плошча Заходняй Беларусі складала больш за 113 тыс. кв. км. [1, 352]

Малюнак 1 - Польскі патруль на мяжы каля чыгуначнай станцыі Коласава.
Фота 1938 г. [2]

Адносна сучаснай тэрыторыі нашай вобласці мяжа паміж Польшчай і СССР прайшла з поўначы на поўдзень прыкладна па лініі наступных буйных населеных пунктаў цяперашняй Міншчыны: Даўгінава — Радашковічы — Ракаў — Волма — Рубяжэвічы — Засулле — Коласава — Мікалаеўшчына — Юшавічы — Дубейкі — Зубкі — Морач (Клецкі раён) — Колкі — Вялікі Рожан — Яскавічы — Морач (былая Заходняя Морач Салігорскага раёна) — Ананчыцы (мал. 2). Па геаграфічнай карце няцяжка вызначыць, што ў склад колішняй Заходняй Беларусі цалкам ўваходзілі цяперашнія Мядзельскі, Вілейскі, Маладзечанскі, Валожынскі, Стаўбцоўскі, Нясвіжскі і Клецкі раёны, а таксама тэрыторыя Валмянскага сельсавета Дзяржынскага, Гаўрыльчыцкага, Гоцкага, Рожанскага, Хорастаўскага і Яскавіцкага сельсаветаў Салігорскага раёна. [2]

На захопленай тэрыторыі беларускі народ апынуўся пад сацыяльным і нацыянальным прыгнетам польскіх памешчыкаў, буржуазіі і замежнага капіталу. У эканоміку пранікаў капітал замежных манаполій – французскіх, італьянскіх, амерыканскіх, шведскіх. [1, 353]

 

Малюнак 2 – Лінія мяжы паміж Польшчай і СССР. Карта 1933 г.

 

Малюнак 3 – Лінія пажім Польшчай і СССР. Карта 1990-х гг.


 

2. Эканамічнае становішча Заходняй Беларусі пад уладай Польшчы. Стан прамысловасці і сельскай гаспадаркі.

 

2.1 Эканамічнае становішча. Прамысловасць

 

 

Заходняя Беларусь была адсталай ускраінай Польскай дзяржавы. У 1931 г. 85 % насельніцтва краю жыло ў вёсцы і только 15 % - у горадзе, 79 % было занята у сельскай гаспадарцы. Такія суадносіны захоўваліся на працягу амаль 20 гадоў. Складаючы 24 % тэрыторыі і 11 % насельніцтва краіны Віленскае, Навагрудскае і Палескае ваяводствы ў 1926 г. мелі только 2,8 % прадпрыемстваў з колькасцю рабочых больш за 20 чалавек і 1,8 % рабочых на гэтых прадпрыемствах у маштабах усёй Польшчы. Такая ўздельная вага амаль без змен захоўвалася і пазней.

Эканамічная палітыка польскіх кіруючых колаў была нацэлена на тое, каб пакінуць “усходнія крэсы” ў становішчы аграрна-сыравіннага прыдатку больш развітых прамысловых ранаў карэнная Польшчы. Карыстаючыся таннасцю сыравіны і рабочай сілы ва ўмовах аграрнага перанасялення і масавага беспрацоўя, польскія і замежныя капіалісты выкачвалі нацыянальныя багацці Заходняй Беларусі, ты мсамым асуджалі край на адсталасць і галечу.

Эканоміка Заходняй Беларусі насілы рысы, характэрныя для адсталых паўкаланіяльных краін. Цяжкай прамысловасці тут амаль не было. Пераважную большасць скаладалі дробныя прадпремствы. Занятыя перапрацоўкай прадуктаў сельскай гаспадаркі і некаторых відаў мясцовай сыравіны. На долю харчовай, дрэваапрацоўчай прамысловасці прыходзілася 2/3 прадпрыемстваў і рабочых. Прамысловых прадпрыемстваў з колькасцю рабочых больш чым 20 чалавек в Віленскім, Навагрудскім, Палескім ваяводствах у канцы 1926 г. налічвалася 127, тым ліку з колькасцю рабочых больш чым 100 чалавек – усяго 19. Сярод іх шклозавод “Нёман”, запалкавая фабрыка “Прагрэс-вулкан” ў Пінску, тытунёвая фабрыка у Гродне і інш. [3, 215-216]

Адзінай галіной прамысловасці краю, якая набыла значнае развіццё, была дрэваапрацоўчая – што прывяло да нястрымнай эксплуатацыі лясных багаццяў замежнымі манаполіямі. З 1921 па 1936 гг. плошча лясоў краю зменшылася на 400 тыс. га. Выключае месца займалі прадпрыемствы па вырабу фанеры, паколькі ¾ усёй іх прадукцыі ішло на экспарт. Фабрыкі размяшчаліся ў асноўным у Белавежскай пушчы і на Палессі. Яны беспрерапынная працовалі нават у гады эканамічнага крызісу. На селараспрацоўках у Белавежскай пушчы ў асобныя гады працавала да 17 тыс. чалавек.

Самыс буйным прамысловым цэнтрам краю быў Беласток і яго прыгарады, дзе канцэнтраваліся прадпрыемствы тэкстыльная прамысловасці. На іх працавала ў сярэднім да 5 тыс. чалавек. […]

Прыкметна развівалася ў краі мысная и малочная прамысловасць. У Баранавічах. Беластоку и Ваўкавыску працавалі мясакансервавыя заводы, якія належалі англійскай фірме.[4, 397 – 399]

Пасля невялікага ажыўлення прамысловай вытворчасці ў першыя пасляваенныя гады, звязанага з аднаўленнем гаспадаркі, у 1924 г. эканомікаПольшчы апунулася ў стане крызісу, які працягваўся да 1926 г. Праведзеная ў 1924 г. грашовая рэформа, у ходзе якой замест маркі была ўведзена новая польская нацыянальная валюта – злоты, ліквідавала гіперінфляцыю, нармалізавала грашовае абарачэнне ўнутры краіны і ў знешнім гандлі. Аднак “эканамічнага цуду” не адбылося. Прамысловы ўздым, які пачаўся ў другой палове 1926 г., працягваўся толькі да 1928 г.Сусветны эканамічны крызіс 1929 – 1933 гг. Моцна паразіў Польшчу. Асабліва ў цяжкім стане апынулася эканоміка ў Заходняй Беларусі. Тут крызіс выклікаў вялікі спад вытворчасці. [1, 353] Колькасць прадпрыемстваў скарацілася на 17 %, а лік занятых рабочых – на 42 %. Крызіс асноўным цяжарам клаўся на плечы працоўных. Заработная плата да 1931 г. зменшылася на 30,5 %, а да сакавіка 1933 г. – яшчэ на 31,2% супраць узроўню 1928 г. За гады крызісу рэзка ўзрасло беспрацоўе. Колькасць афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўных да канца 1931 г. павялічылася амаль у 3 разы і дасягнула 16,1 тыс. Андак і тыя, хто працаваў, не былі ўпэўнены ў заўтрашнім дні, бо каля варот прадпрыемстваў пастаянная стаяла многа людзей, якія шукалі работу. Аплачваемы адпачынак, дапамога па сацыяльнаму забеспячэнню ў 1933 г. фактычна былі зліквідаваны. Урад скасаваў і калектыўныя ўмовы.

Не палепшылася жацце сялян і ў наступныя гады. Так, сярэдні дзённы заробак рабочых у Навагрудскім ваяводстве ў 1934 г. складаў 2 злотых, у Палескім – 2 злотых 96 грошаў. Заробак рабочых-мужчын на Гарадзішчанскай фанерная фабрыцы ў 1937 г. складаў 1 злоты 20 грошаў, а жанчын – 60 грошаў за дзень. І гэта ў той час, калі кілаграм сітнага хлеба каштаваў 34 грошы, мукі пшанічнай – 53 грошы, масла 3,4 злотага, 1 л газы – 35 грошаў, 10кВт*ч электраэнергіі – 7,3 злотага.

Значны пласт гарадскога насельніцтва складалі рамеснікі. Аднак, як адзначалась ў справаздачы Брэсцкай фінансавай палаты, насельніцтва, занятае рамяством, не магло паспяхова супрацьстаяць канкурэнцыі больш прадукцыйнай прамысловай выворчасці і вырабаў рамяства з іншых раёнаў. Рамеснікі і саматцжнікі бяднелі і разараліся, папаўняюча рады гарадскога пралетарыяту. Каля ў канцы 1931 г. у Віленскім, Навагрудскім і Палескім ваяводсвтах налічвалася 46,5 тыс. рамеснікаў, то у 1937 г. – 33,5 тыс. [3, 215-216]

2.2 Сельская гаспадарка ў Заходняй Беларусі ў 1921 – 1939 гг.

 

 

Аграрныя адносіны ў Заходняй Беларусі арактарызаваліся панаваннем буйнога памешчыцкага землеўладання, малазямеллем і масавым збядненнем большай часткі сялян. У 1931 г. у Віленскім, Навагрудскім і Палескім ваяводствах землеўладальнікі з плошчай маёнткаў больш 100 га (0,5 % гаспадарак) мелі 3,1 млн га, а разам с дзяржаўнымі і царкоўнымі ўладаннямі - каля 1 млн га, або 48 % ўсёй зямлі. Радзівілам, Сапегам, Тышкевічам і іншым буйным землеўладальнікам належалі многія тысячы гектараў. У той жа час, на 610 тыс. сялянскіх гаспадарак прыходзілася 4,3 млн. га (52% усёй зямлі). З іх 56 % мелі менш 5 га зямлі кожны.

Зямельеная рэформа якую вымушаны быў распачаць польскі ўрад пад націскам сялянскага руху, праводзілася на карысць польскіх паноў-абшарнікаў і сельскай буржуазіі. Улады правялі так званую парцэляцыю, або продаж дробнымі ўчасткамі часткі абшарніцкай і дзяржаўнай зямлі з мэтай насаджэння на “крэсах” польскіх вайскавых каланістаў-асабднікаў з ліку былых удзельнікаў польска-савецкай вайны 1919 – 1920 гадоў. Яны павінны былі служыць апорай панскай улады і нярэдка выкарыстаўваліся для падашлення вызваленчага руху. Да 1930 г., па няпоўных звестках, у Заходня Беларусі пасяліліся 4434 вайсковыя асаднікі.Яны атромоўвалі на льготных умовах ці бясплатна зямельныя участкі звычайна ад 10 да 45 га і сяліліся хутарамі.

Паны-абшарпнікі у сваю чаргу выкарысталі парцэляцыю для спекулятыўнага продажу зямлі. Да 1938 г. у выніку дзяржаўнай парцэляцыі і прыватнага продажу памешчыкамі зямлі буйное землеўладанне ў трох ваяводствах скарацілася на 675,6 тыс га, або на 16,5 %. Зямлю пераважна куплялі прадпрыемцы, чыноўнікі, заможныя сяляне, у якіх былі грошы. Частка сераднякоў і нямногія беднякі коштам адмаўлення ад самага неабходнага змаглі купіць невялікія кавалкі зямлі.

З мэтай ліквідацыі церазпалосіцы праводзілася камасацыя (аб’яднанне некалькіх дробных зямельных надзелаў сялсн у адно цэлае), або хутарызацыя сялянскіх гаспадарак. […] Пераход на хутары дазваляў палепшыць апрацоўку зямлі, падняць прадукцыйнасць гаспадаркі. Але малазямельным ён амаль нічога не даваў. Больш таго. Выдаткі на правядзенне камасацыі і перасяленне пагоршылі становішча большасці сялян. Только заможнія сяляне ў выніку выхаду на хутары ўмацавалі сваё становішча. [3, 216-220]

Цяжкія вынікі для беларускіх сялян мела ліквідацыя сервітутаў. Падзелы сервітутаў былі на карысць больш заможным сялянскім гаспадаркам і пагоршылі становішча малазямельных і беззямельных. Да 1938 г. 115,7 тыс. сялянскіх гаспадарак з Заходняй Беларусі былі пазбаўлены права карыстацца сервітутамі, пашай, выганамі. Да ¾ гэтай зямлі адышло памешчыкам. Пераход сервітутных зямель у рукі абшарнікаў пашыраў і ўмацоўваўэканамічныя пазіцыі землеўладальнікаў польскага паходжання, павялічваў малазямелле беларускага сялянства. [1, 356-358]

Такім чынам, зямельная рэформа, якую праводзіў польскі ўрад. Мела буржуазны характар. Яна садзейнічала захаванню буйнога памешчыцкага землеўладання. У выніку рэформы ўмацавалася становішча дробнай сельскай буржуазіі, некалькі пашырыўся ўнутраны рынак. Адначасова пагоршылася становішча беднаты.

Ва ўмовах буйнога землеўладання і малазямелля сялян сельская гаспадарка не магла нармальна развівацца. Селянін-бядняк не мог забяспечыць належнай апроцоўкі зямлі. Гэтаму перашкаджала і няспыннае драбленне сялянскіх гападарак.

Ураджай збожжавых ў бядняцкіх і серадняцкіх гаспадарках у 30-я гады складаў у сярэднім 7 ц з га, у абшарнікаў і кулакоў – 9 ц з га. Частымі былі неўраджаі. І тады галадалі многія тысячы сялян. Толькі ў 1929 г. сельская гаспадарка была адноўлена да ўзроўню 1913 г. У першай палове 30-ых гадоў ва ўмовах эканамічнага крызісу адбылося скарачэнне пасаўных плошчаў, зменшылася ўраджайнась, колькасць буйной рагатай жывйлы, свіней. Некаторае павелічэнне сельскагаспадарчай вытворчасці ў 1934 – 1938 гг. істотна не змяніла становішча. Сельскяа гаспадарка ў цэлым знаходзілася ў стане хранічнага застою. [3, 216-220]

Адсутнасць ільготных крэдытаў, недахоп мінеральных угнаенняў, тэхнікі і інвентару таксама стрымлівалі развіццё заходнебеларускай вёскі. Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі былі збожжавыя (жыта, авёс), бульба. Тэхнічныя культуры ў 1920-я гг. займалі невялікія плошчы. [1, 356-358]

Малазямельныя сяляне жылі бедна. У 1927 г. каля 30 % сялян не мелі коней, 13,5 % не меля кароў. Беднякі вымушаны былі на мізерную плату ісці да абшарнікаў, асаднікаў, заможных сялян, на падзённую работу, працаваць за частку ўраджаю. Яны залазілі ў даўгі, за якія прыходзілася адпрацоўваць на цяжкіх умовах. У пошуках заробкаў збяднелыя сяляне ехалі ў іншыя краіны – асабліва ў Латвію, Францыю, дзяржавы Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. З 1925 г. выехалі на пастаяннае жыхарства ў іншыя краіны 78,1 тыс. чалавек.

На становішчы сялян моцна адбівалася гандлёвая палітыка манаполій. Прамысловыя тавары былі дарагія, а прадукты сельскай гаспадаркі несуразмерна танныя. За гады эканамічнага крызісу цэны на прадукцыю сельскай гаспадаркі знізіліся да 40 %, на прамысловыя тавары – да 73 % у параўнанні с 1928 г. Разбежка цэн яшчэ больш пагаршала становішча сялян.

Падатковая палітыка ўрада мела выразна класавы характар. Абшарнікік плацілі з 1 га зямлі значна менш, чым малазямельныя сяляне. Пры спагнанні падаткаў улады часта звярталіся да прымусовых мер. Шырока практыкаваўся продаж маёмасці даўжнікоў з малатка.[…]

У першыя гады польскай акупацыі сяляне былі прымушаны бясплатна даваць падводы дял абслугоўвання паліцыі і чыноўнікаў. Яны павінны былі выконваць даражныя павіннасці – шарваркі, выходзіць на рамонт дарог і мастоў без усялякай аплаты. На сялян сыпаліся шматлікія штрафы.

У пачатку 30-х гадоў у трох заходнебеларускіх выяводствах налічваласся 88,3 тыс. сельскагаспадарчых рабочых. Звязаныя цяжкімі ўмовамі найму, яны знаходзіліся ў поўнай залежнасці ад землеўласнікаў. Працягласць рабочага дня дасягала нярэдка і больш 14 гадзін. Сельскагаспадарчыя рабочыя, страціўшы працу, не падлягалі рэгістрацыі як беспрацоўныя і ніякай дапамогі не атрамлівалі.

У выніку каланіяльная палітыкі польскіх улад і панавання памешчыкаў і буржуазіі жыццёвы ўзровень Заходняй Беларусі быў намнога ніжэй, чым у цэнтральных і заходніх раёнах Польшчы. Медыцынскае абслугоўванне было недаступна дял большасці насельніцтва з-за недахопу дактароў і вялікага кошту лячэння. [3, 216-220]


 

3. Прававое, палітычнае і культурнае становішча насельніцтва

 

3.1 Прававое і палітычнае становішча насельніцтва

 

 

Сацыяльная напружанасць у заходнебеларускім грамадстве ўсугублялася рэжымам жорсткай палітычнай нацыянальнай дыскрымінацыі, што супярэчыла міжнародным пагадненням, пад якімі стаялі подпісы прадстаўнікоў урада Польшчы. Згодна з дадатковым пратаколам да 93 параграфа Версальскага трактата, падпісанага ў чэрвені 1919 года паміж Польшчай і краінамі Антанты па пытанню аб нацыянальных меншасцях, беларусам, таксама як украінцам і літоўцам, гарантавалася права на маёмасць і ахову яе з боку дзяржавы, свабода веравызнання, права навучання на роднай мове, ужыванне яе ў судах і г. д. Гэтыя правы нацыянальных меншасцей на развіццё нацыянальнай культуры гарантаваліся артыкулам VІІІ-м Рыжскага дагавору. Канстытуцыя Рэчы Паспалітай 1921 года таксама забяспечвала нацыянальным меншасцям права сходаў, стварэння таварыстваў і арганізацый, права "на развіццё сваёй нацыянальнасці, абароны сваёй мовы і нацыянальных асаблівасцей". Аднак на практыцы дэкларыраваныя правы польскімі ўладамі груба парушаліся, праводзілася вялікадзяржаўна-шавіністычная дыскрымінацыйная палітыка.

Па палітычных прычынах беларусы вельмі рэдка прымаліся на працу ў адміністрацыю і іншыя дзяржаўныя ўстановы. Таму адміністрацыйныя кадры папаўняліся чыноўнікамі з цэнтральных ваяводстваў. Як правіла прысылаліся асобы польскай нацыянальнасці, якія не праявілі сябе на папярэдняй пасадзе або скапраметаваліся. У дзяржаўных установах не дазвалялася карыстацца беларускай мовай. Рабочыя і служачыя беларускай і яўрэйскай нацыянальнасці на чыгунцы, камунальных прадпрыемствах замяняліся палякамі. Нават на дзяржаўных тытунёвых фабрыках у Гродна і Вільні кваліфікаваныя рабочыя-яўрэі і беларусы выкідваліся і замяняліся рабочымі-палякамі, ігнаруючы нярэдка прынцып прафесійнай кваліфікаванасці. У органах мясцовага самакіравання — гмінных радах, павятовых сейміках дзейнічалі назначаныя адміністратыўнымі ўладамі, асобы польскай нацыянальнасці.

Рэакцыйная палітыка асабліва востра праявілася ў справе школьнай адукацыі. Да ўключэння ў склад Польшчы на анексіраваных землях функцыяніравала 359 беларускіх школ, 2 настаўніцкія семінарыі ў Барунах і Свіслачы, 5 агульнаадукацыйных гімназій у Вільна, Радашковічах, Навагрудку, Клецку і Нясвіжы. Урад спыніў фінансавую падтрымку большасці іх, наколькі існаванне беларускіх навучальных устаноў палічыў несумяшчальным з інтарэсамі дзяржавы. Таму да 1924 г. засталося толькі 37 беларускіх школ і 4 гімназіі з абмежаванымі правамі. Пад націскам нацыянальна-вызваленчага руху польскі сейм вымушаны быў прыняць 31 ліпеня 1924 г. распрацаваны ўрадам У. Грабскага "Закон аб мове і арганізацыі школьнай справы для нацыянальных меншасцяў". Беларуская дзяржаўная школа магла быць адкрыта ў гэтых паветах, дзе беларусы складалі 25% насельніцтва, і ў тым выпадку, калі гэтага жадалі не менш 40 бацькоў дзяцей школьнага ўзросту. Каб адкрыць беларускую школу, трэба было падаць школьнаму інспектару дэкларацыі з подпісамі, якія напярэдне павінны зацвердзіць у гміне стараста і натарыус. Аднак закон замацаваў няроўнасць беларускай і польскай школ. Пры наяўнасці 20 подпісаў за навучанне па-польску адкрывалася двухмоўная (польска-беларуская) школа. Але нават і гэтае заканадаўства з перашкодамі ўводзілася ў дзеянне.

Вясной 1927 г. польскі ўрад зрабіў некалькі жэстаў у мэтах разрадзіць антыдзяржаўныя антыпольскія настроі. Міністр веравызнання і публічнай асветы Густаў Дабруцкі загадаў увесці вывучэнне беларускай мовы ў польскіх гімазіях з пераважаючым беларускім насельніцтвам, прысвоіў статус публічных школ дзвюм беларускім гімназіям у Вільні і Навагрудку, дазволіў стварыць звыш дзвюх дзесяткаў школ з беларускай мовай навучання і звыш 40 двухмоўных, пачалася падрыхтоўка праграм і падручнікаў для школ з беларускай мовай навучання. У перыяд праведзеных муніцыпальных выбараў беларусы атрымалі каля 205 месц у гарадскіх і гмінных радах. Аднак у 1928 г. урад спыніў пошукі новых вырашэнняў у беларускім пытанні. Мясцовая адміністрацыя атрымала ўсе правы самастойна праводзіць нацыяальна-дзяржаўную палітыку. Адкрытыя 18 беларускіх і 32 польска-беларускія школы з цягам часу былі амаль усе закрыты. Так у 1933, 1934 навучальным годзе паводле даных афіцыйнай статыстыкі на тэрыторыі Заходняй Беларусі налічвалася ўсяго 16 школ, дзе вывучалася беларуская мова, а ў 1938—1939 годзе не засталося ніводнай.

Польскіх школ таксама было недастаткова каб забяспечыць навучаннем ўсіх дзяцей. У выніку толькі 2/3 насельніцтва Заходняй Беларусі было пісьменным. На верасень 1939г, 129 тысяч дзяцей школьнага ўзросту заставалася па-за межамі адукацыі. Большасць з іх прыходзілася на беларускамоўную вёску. Высокая плата за навучанне, беднасць і перашкоды з боку ўлад абмяжоўвалі доступ у сярэднія школы. На працягу 1932—1934 гг. Радашковіцкая, Навагрудская і Клецкая беларускія гімназіі былі закрыты, а Віленская была пераўтворана ў польска-беларускі філіял дзяржаўнай гімназіі. У адзінай ў краі ВНУ — Віленскім універсітэце доля беларусаў вагалася ў межах 1—2,8% ад агульнай колькасці.

Беларускія газеты і часопісы радыкальнага напрамку часта забараняліся і канфіскоўваліся, штрафаваліся друкарні, у якіх яны выдаваліся. Калі ў 1927 г. легальна выдаваліся 23 беларускія газеты і часопісы, то ў 1930 — 12, а ў 1939 — 8. Засталіся ў асноўным прапольскія клерыкальныя выданні. Закрываліся нешматлікія клубы, бібліятэкі, хаты-чытальні, створаныя ў мінулыя гады намаганнямі беларускай грамадскасці.

Адной з праяваў нацыянальнага ўціску была рэлігійная нецярпімасць потльскага ўрада да праваслаўнага насельніцтва Заходняй Беларусі. У 1924 г. ураду ўдалось дамагчыся аб'яўлення аўтакефаліі праваслаўнай царквы і вывядзення праваслаўя ў Польшчы з-пад юрысдыкцыі Маскоўскага патрыярхату. Праваслаўная царква, у выніку навязвання ёй чарговых юрыдычных актаў, якія рэгулявалі яе ўнутранае жыццё, апынулася ў поўнай залежнасці ад адміністрацыйных улад. Да 1936 г. больш 1300 праваслаўных цэркваў былі пераўтвораны пераўтвораны ў касцёлы. Каталіцкае польскае духавенства стала моцным сродкам паланізацыі насельніцтва.

Палітыка прававой дыскрымінацыі нацыявальных меншасцяў атрымала сваё лагічнае завяршэнне ў афіцыйнай заяве міністра замежных спраў Ю. Бека на пасяджэнні Лігі Нацый у Жэневе ў верасні 1934 года, што Польшча адмаўляецца ад дадзеных раней гарантый аб ахове правоў нацыянальных меншасцей. Гэты чарговы дэмарш санацыйнага рэжыма з'явіўся высновай па актывізацыі дзеянняў у правядзенні масіраванай палітыкі далейшага апалячвання беларускага насельніцтва. Як справядліва сцвярджалася ў цэнтральным органе Беларускага народнага аб'яднання "Беларуская крыніца" ў маі 1936 года, пад сумненне было пастаўлена само паняцце беларускай нацыі і беларускай мовы, як душы беларускага народа. У кастрычніку Міністэрства ўнутраных спраў падрыхтавала праек паскарэння нацыянальнай асіміляцыі беларусаў. Пачаўся ўзмоцнены працэс закрыцця беларускіх нацыянальных арганізацый. У канцы 1938 г. у Польшчы іх фактычна не засталося. Напярэдадні другой сусветнай вайны польскі ўрад зрабіў многа, каб у беларускай грамадкасці на доўгія гады зніклі ўсялякія прапановы супрацоўніцтва з палякамі. У чэрвені 1939 г. беластоцкі ваявода Генрых Асташэўскі падаў у Міністэрства ўнутраных спраў дэталёвую запіску па канчатковай паланізацыі "усходніх крэсаў"

Такім чынам, прыняты ўсімі польскімі ўрадамі тэзіс аб адмаўленні існавання беларусаў, як палітычнага фактара, аказаўся згубным для дзяржавы.

 

3.2 Культурнае становішча насельніцтва

 

 

Нягледзячы на жорсткі нацыянальны прыгнет і крайне абмежаваныя магчымасці для праяўлення і развіцця беларускай культуры, культурнае жыццё ў Заходняй Беларусі не замірала. Галоўным носьбітам культурных традыцый заставаўся сам народ. Адначасова, хочь і ў цяжкіх умовах, развіваліся асобныя напрамкі прафесіянальнай творчасці. Перадавыя колы беларускай інтэлігенцыі, вельмі нешматлікай і пастаўленай польскімі шладамі ў найцяжэйшыя ўмовы сацыяльнага. Палітычнага і нацыянальнага прыгнечання, настойліва змагаліся за развіццё беларускай культуры. Яны абаранялі яе ад нападкаў рэакцыйных сіл, шырылі асвету сярод свайго падняволенага народа. У выніку пэўнае развіццё атрымала беларуская літаратура, фальклор, народная творчасць.

Яшчэ ў 20-ыя гады на хвалі ўздыму рэвалюцыйна-дэмакратычнага вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі з народных глыбінь выйшла беларуская прагрэсіўная літаратура. У перыядычных выданнях Грамады, іншых радыкальных арганізацый пачалі друкавацца вершы М. Васілька, А. Салагуба, П. Пестрака, М. Машары, В. Таўлая, М. Засіма, іншых паэтаў. Іх творчы шлях быў цесна звязаны з барацьбой працоўных за сацыянае і нацыянальнае вызваленне.

Літаратары рэвалюцыйна-дэмакратычнага напрамку абапіраліся на багацці беларускага фальклору, масава-самадзейнай паэзіі. З героікі нацыянальна-вызваленчай барацьбы імі успрымалася высокае пачуццё грамадскага абавязку, што ў значнай ступені вызначыла рамантычную ўзнесласць іх творчасці.

На шляху да творчага майстэрства заходнебеларускія паэты і пісьменнікі засвойвалі дасягненні беларускай дарэвалюцыйнай і савецкай літаратуры, вучыліся ў Я. Купалы, Я. Коласа, выдатных рускіх, украінскіх, польскіх літаратараў. Нарастанне руху за стварэнне антыфашысцкага народнага фронту , уздым барацьбы народных мас за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне ў 30-ых гадах значна ўплывалі на развіццё заходнебеларускай літаратуры. У гэты час выявіўся паэтычны талент Максіма Танка. Яго першы зборнік вершаў “На этапах” (1936 г.) адразу звярнуў увагу літаратурных і грамадскіх колаў. У 1937 – 1938 гг. выходзяць яго новыя паэтычныя зборнікі. Паэмы “Журавінавы цвет”, “Нарач”, “Сказ пра Валя”, “Каліноўскі”, многія яго вершы з’явіліся важкім словам у беларускай паэзіі і прынеслі аўтару славу выдатнага паэта. У 1937 г. выйшлі зборнікі вершаў М. Васілька “З сялянскіх ніў”, М. Машары “З-пад стрэх саламянных”. Лепшым дасягненнем паэтычнага В. Таўля з’явілася яго паэма “Таварыш” аб мужнасці падпольшчыка-камуніста. У гэты час пачынлі сваю літаратурную творчасць Я. Брыль, П. Граніт, А. Дубовіч, С. Крывец, А. Мілюць, Я. Місько, Г. Новік, Я. Патаповіч, С. Пяюн, Н. Тарас.

Прагрэсіўныя паэты і пісьменнікі сваёй творчасцю клікалі народ Заходняй Беларусі да барацьбы за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. Чалавек працы, яго жыццё і патрэбы, барацьба за свабоду, чалавечую і нацыянальную годнасць, за справу народа знаходзілася ў цэнтры увагі. Яны выступалі носьбітамі і абаронцамі народнасці літаратуры, яе высокага прызначэння як весніка новага жыцця і прагрэсу.

Некаторыя дзеячы беларускй культуры, грамадскага жыцця і палітычных рухаў змаглі стварыць распрацоўкі ў выглядзе асобных навукова-тэарэтычных і публіцыстычных прац у галіне гісторыі, літаратуразнаўства, грамадскай думкі, напісаных пераважна з марксісцкіх і радзей з нацыянальна-дэмакратычных пазіцый.

Б. Тарашкевіч у сваіх прамовах уздымаў пытанні характару будучай улады сялян і работнікаў, развіцця форм барацбы, міжнацыянальных адносін і самавызначэння, палітычнай арганізацыі народа і інш. І. Лагіновіч у шматлікіх публіцыстычных артыкулах выказваў свае погляды на розныя пытанні нацыянальна-вызваленчага руху і дзейнасці КПЗБ, іншых палітычных партый і арганізацый.

А. Луцкевіч з нацыянальна-дэмакратычных пазіцый разглядаў пытанні нацыянальна-культурнага і грамадскага жыцця. А. Станкевіч з нацыянальных і клерыкальных пазіцый пісаў аб праблемах выхавання, грамадскага жыцця і нацыянальных адносін.

Дзеячы беларускай культуры, наколькі дазвалялі сродкі, арганізоўвалі выданне мастацкай і асветнай літаратуры, падручнікаў для беларускіх школ. Яшчэ ў 1921 г. у Вільні была выдадзена “Хрэстаматыя беларускай літаратуры”, якую склаў вядомы пісьменнік М. Гарэцкі. У 1927 г. выйшла “Хрэстаматыя новая беларускай літаратуры (ад 1905 г.)” І. Дварчаніна. У 1928 г. С. Паўловіч апублікаваў брашуру “Аб арганізацыі беларускай працоўнай школы”, у якой выказваліся перадавыя ў педагогіцы думкі. Выдаваліся падручнікі для беларускіх школ С. Рак-Міхайлоўскага, С. Паўловіча і інш. Плённую культура-асветную работу вёў Р. Шырма, арганізуючы мастацкую самадзейнасць, дапамагіючы ствараць народныя хары ў розных месцах краю. Вялікую каштоўнасць для беларускай культуры мае збор музычнага фальклору, беларускіх народных песень, які ён вёў на працягу доўгага часу.

Культурна асветную работу ажыццяўляла Таварыства беларускай школы. Гэтая праца найбольш шырокага размаху дасягнула ў 1928 – 1930 гг., калы ТБШ стала масавай арганізацыяй, а культурна-асветная дзейнасць заставалася амаль что адзінай формай арганізацыі нацыянальна-культурнага жыцця. Ініцыятыва ТБШ па арганізацыі мастацкай амадзейнасці выклікала вялікую цікавасць і падтрымку працоўных. На вечары мастацкай самадзейнасці з аматарскай пастаноўкай п’ес збіраліся сотні людзей з навакольных вёсак. Драматычныя секцыі пры гуртках ТБШ ставілі п’есы беларускіх, рускіх, украінскіх, польскіх аўтараў на тэму народнага жыцця: “Паўлінка” Я. Купалы; “Міхалка”, “У зімовы вечар” Э. Ажэўкі; Лекары і лекі“, “Збянтэжаны Саўка” Л. Радзевіча; “Суд” Ую галубка; “Атрута” М. Гарэцкага; “Модны шляхцюк” К. Каганца і інш. На такіх вечарах дэкламаваліся вершы Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, Цткі, М. Васілька, М.Машары і інш. У рэпертуары хароў пераважалі беларускія народныя песні: “А хто там ідзе?”, “Ой, ты Нёман-рака”, “Чаму ж мне не пець”, “Лявон” і інш. [3, 251 – 255]

Пастаянныя абмежаванні і падаўленне культурнага жыцця беларусаў ніяк не маглі спрыяць засваенню ведаў, якія давалі польскія школы і культурна-асветніцкія ўстановы. […] Польскія улады не імкнуліся задаволіць спаўна патрэбы людзей у асвеце нават на польскай мове. Польскія школы не маглі забяспечыць навучанне ўсіх дзяцей хаця б умежах пачатковай адукацыі. Паводле данных афіцыйнай статыстыкі, у 1937 – 1938 навучальным годзе ў Віленскім, Навагрудскім і Палескім ваяводствах школу наведвалі тольк каля 80 % дзяцей ва ўзросце 7 – 13 гадоў. Аднак у сапрўднасці кантынгент дзяцей. Якія не хадзілі ў школу, быў большым. Высокі кошт падручнікаў. Школьных прылад, адсутнасць у некаторых вёсках школ, беднасць сялян – усё гэта прыводзіла да таго, што значная частка дзяцей працоўных не магла скончыць пачатковай школы.

Катастрафічна змяншалася беларускамоўнае навучанне. Калі ў 1936 – 1937 навучальным годзе яшчэ дзейнічалі 3 беларускія і 13 польска-беларускіх школ, то праз год існавалі только 5 польска-беларускіх пачатковых школ, а ў 44 полськіх беларуская мова вывучалася як прадмет. Мелася толькі адна беларуская гімназія. Напярэдадня верасня 1939 г. беларускіх школ фактычна не засталося. У такіх абставінах вострай праблемай заставалася непісьменная і малапісьменнасць. у 1931 г. 43 % насельніцтва краю было непісьменным з-за высокай платы за навучанне, перашкод з боку улад, нацыянальнай прыналежнасці, палітычных матываў колькасць дзяцей з беларускіх сем’яў была невялікай у сярэдніх, прафесійных школах, вышэйных навучальных установах. Студэнтаў ВНУ буларускай нацыянальнасці ў краіне ў 1937 – 1938 навучальным годзе налічвалася ўсяго каля 218 чалавек. […]

Польскія ўлады не стварылі ў Заходняй Беларусі разгалінаванай сеткі бібліятэк і чытальняў. У сярэднім на адну польскую кнігу прыходзілася каля 15 чытачоў. Беднасць, няведанне польскай мовы. Высокі ўзровень непісьменнасці былі перашводамі ў карыстанні кнігамі і перыядычнымі выданнямі.

Таварыства беларускай школы праводзіла шырокую дзейнасць па адкрыццю беларускіх школ, павышала агульнаадукацыйны і культурны ўзровень насельніцтва, яго нацыянальную свядомасць.к іраўніцтва і актыў […] арганізоўвали масавую кампанію, падачы заяў аб адкрыцці беларускіх школ. […] Таварыства дамагалася радыкальнай змены школьнага заканадаўства. Адкрыцця сеткі дзяржаўных беларускіх школ, прызначэння туды настаўнікаў-беларусаў, арганізацыі курсаў і беларускай настаўніцкай семінарыіі. Былі вылучаны патрабаванні аб адкрыцці дзяржаўных беларускіх гімназій у Гродне, Глыбокім, Слоніме і іншых гарадах.[…]

Найбольш аўтарытэтнай была Віленская гімназія, заснаваная ў 1919 г.. а ўжо ў пачатку 1920-х гг. тут быў створаны вучнёўскі гурток, дзейнасць якога мела культурна-асветніцкі характар. Гімназісты выдавалі друкаваныя і рукапісшыя часопісы “Зорка”, “Рунь”, “Покліч”, “Золак”, “Васілёк”, “Усход”, “Наперад”, “Вучнёўскі звон”. У гімназіі былі створаны чатыры скаўцкія дружыны, назіралася ажыўленне мастацкай самадзейнасці, дзейнічалі тэатральны, драматычны гурткі, аркестр, хор.

Навучэнцы Навагрудскай беларускай гімназіі былі ўцягнуты ў навуковую працу, збіралі фальклорны матэрыял, выдавалі рукапісны журнал “Жаваранак”.

У 1926 г. пры Радашковіцкай гімназіі ім. Ф. Скарыны, заснаванай ў 1922 г. намаганнямі грамадскага дзеяча, сенатара А. Уласава, былі адкрыты курсы настаўнікаў.

Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры быў створы для правядзення ўласнай культурна-асветніцкай работы. У статуце БІГіК была вызначына яго мэта: садзейнічаць развіццю сельскай гаспадаркі, промыслаў, народнага мастацтва, духоўнай культуры, навукі і адукацыі.

Заходнебеларуская інтэлігенцыя прыкладала шмат намаганняў у справе навуковага даследвання нацыянальнай гісторыі і культуры. Сярод шэрагу іншых арганізацый на працягу 1918 – 1939 гг. у Вільні дзейнічала Беларускае навуковае таварыства (БНТ). Ля вытокаў гэтай установы стаялі В. Ластоўскі, браты Луцкевічы і інш. Спачатку дзеячы БНТ займаліся распрацоўкай беларускай навуковай тэрміналогіі, перакладам на беларускую мову педагагічнай, мастацкай і іншай літаратуры. Пры БНТ у 1921 г. быў адкрыты Віленскі беларускі гісторыка-этнаграфічны музей імя І. Лукевіча. З археалагічных знаходак там былі каменныя сякеры, пярсцёнкі з пячаткамі полацкіх князёў Усяслава і Барыса, пячатка Міндоўга і іншыяч матэрыялы раскопак у 18 беларускіх паветах. У музеі знаходзілася значная калекцыя манет, медных крыжоў ХІ ст., старадаўняй зброі. Сярод кнігазбору і грамат меліся асабліва каштоўныя экспанаты – частка пражскага выдання Бібліі Ф. Скарыны, Статут ВКЛ 1588 г. кнігі друкарняў Беларусі ХVI – XVIII стст. У аддзеле беларускага народнага мастацтва была прадстаўлена разьба па дрэве, лубкі, карціны, гравюры, адзенне, калекцыя слуцкіх паясоў. У бібліятэцы музея налічвалася больш чым 14 тыс. кніг. Пры музеі існаваў багаты архіў. […]

БНТ наладзіла ўрачыстыя мерапрыемтсвы да 400-годдзя беларускага кнігадрукавання, 400-годдзя Статута ВКЛ 1529 г. і інш. Былі выдадзены навуковыя зборнікі “Гадавік Беларускага навуковага таварыства” (1938), кніга А. Станкевіча “Доктар Францішак скарына – першы друкар беларускі, 1525 - 1925” (1925) і інш. Актыўны удзел у працы БНТ прымаў ксёндз А. Станкевіч. Ён з’яўляўся аўтарам шэрагу кніг і брашур – “Беларуская мова ў школах Беларусі XVI і XVII ст.” (1928 г.), “Вітаўт Вялікі і беларусы” (1930), “Кастусь Каліноўскі”, “Мужыцкая праўда” і ідэя незалежнасці Беларусі” (1933), “Беларускі хрысціянскі рух” (1939) і інш.

У 1920-я гг. жывапісец Ф. Рушчыц захапіўся ідэяй стварэння беларускага скансэна – музея матэрыяльнай культуры пад адкрытым небам. Ён зрабіў замалёўкі замкаў у Міры, Лідзе, Крэве. Іншых мясцінах. Мэтанакіраванай працай па выяўленні і фіксацыі помнікаў займаліся вучоны, архітэктары, фатографы, краязнаўцы з Віленскага таварыства аматараў навукі.

У 1922 г. у Гродне мясцовая камісія па ахове помнікаў мастацтва і культуры адкрыла гістарычны музей. Да 1939 г. яго фонды налічвалі звыш 16 тыс. адзінак. Таксама ў Гродне на аснове прыватнай калекцыі С. Жыўна ў 1926 г. пачаў работу прыродазнаўчы музей. У 1929 г. на аснове прыватных калекцый археалогіі, нумізматыкі, дакументаў і старадрукаў І. Стаброўскага пачаў дзейнічаць краязнаўчы музей у Слоніме.

Шмат твораў народнага мастацтва знаходзілася ў фондах этнаграфічнага музея Віленскага універсітэта (працаваў з 1925 г.). У 1926 г. Палескае таварыства краязнаўства адкрыла музей у Пінску.

У дастаткова складаных умовах знаходзіўся заходнебеларускі друк. Жыццяздольнасць беларускіх газет і часопісаў, якія не атрамлівалі дзяржаўных датацый і крэдытаў, поўнасцю залежала ад іх заснавальнікаў – партый і арганізацый. Свае перыядычныя выданні мелі БРА, Грамада, “Змаганне”, ТБШ. КПЗБ у сваіх падпольных друкарнях выпускала газету “Чырвоны сцяг”, часопіс “Бальшавік” і інш. У 1926 – 19628 гг. выдаваўся прагрэсіўны сатырычны часопіс “Маланка”, у 1934 г. – “Асва”. Усе гэтыя выданні шмат увагі надавалі нацыянальна-вызваленчаму руху, падрабязна асвятлялі культурнае жыццё Заходняй Беларусі.

Дзеячы хрысціянска-дэмакратычнага руху выдавалі газету “Крыніца” (“Беларуская крыніца”), часопісы “Хрысціянская думка”, “Шлях моладзі” і інш. Злабадзённыя праблемы закраналіся на старонках часопісаў “Летапіс ТБШ” (“Беларускі летапіс”), “Родныя гоні”, “Нёман”. У 1935 – 1939 гг. выдаваўся літаратурна-навуковы і грамадскі часопіс “Калоссе”, дзе змяшчаліся творы аўтараў розных ідэйна-палітычных напрамкаў. […]

Асноўным цэнтрам выдавецкай справы была Вільня. З 233 найменняў беларускай перыёдыкі 221 выдавалася ў Вільні. З 466 беларускамоўных кніг і брашур, надрукаваных у 1920 – 1930-я гг.у Польшчы, 98 % таксама прыпадала на Вільню. Менавіта там размяшчаліся друкарні і выдавецтвы, сярод іх – Беларускае выдавецкае таварыства, выдавецтвы У. Знамяроўскага, Б. Клецкіна, ТБШ, БІГіК, Беларускае каталіцкае выдавецтва і інш.

У глыбока народнай творчасці заходнебеларускіх масьтакоў яскрава прагледжвалася ідэя нацыянальнага адраджэння, рамантызм. Характэрныя рысы выяўленчага мастацтва таго часу знайшлі ўвасабленне ў творчасці П. Сергіевіча. Ім былі створаны гістарычныя карціны “Усяслау Полацкі”. “Каліноўскі сярод паўстанцаў”, палотны сялянскай тэматыкі. Майстра рэалістычнага напрамку М. Сеўрук вылучаўся дасканальнымі партрэтамі. Своеасаблівым гімнам чалавеку зямлі была яго кампазіцыя “Жніво”.

Шматгранная была дзейнасць Я. Драздовіча. Ён актыўна займаўся збіральніцкай працай. З арганізаванай ім пры Віленскай беларускай гімназіі мастацкай студыі выйшлі жывапісцы Р. Семашкевіч, М. Васілеўскі, В. Сідаровіч і інш. Палотны Драздовіча гістарычнай тэматыкі вылучаліся ўзнёсласцю, рамантычнымі матывамі. Сваімі карцінамі-цыкламі “Жыццё на Марсе”, “Жыццё на Сатурне”, “Жыццё на месяцы” ён паклаў паачатаккасмічнай тэме ў беларускім выяўленчым мастацтве. На высокім прафесійным узроўні былі выкананы ім графічныя серыі, прысвечаныя помнікам гісторыі і культуры. Мастацкай краязнаўчай фатаграфіяй займаўся Я. Булгак. Вялікая калекцыя яяго фотаздымкаў захоўвалася ў Таварыстве аматараў навукі ў Вільні. Неаднаразова экспанаваліся на выстаўках фатаграфіі майстра Ю. Шыманчыка з г. Косава, зробленыя ім у час вандровак па Палессю.

З-за незацікаўленасці польскіх улад у развіцці прамысловасці і транспарту ў Заходнебеларускім краі стрымліваўся рост горадабудаўніцтва, але знешняе аблічча гарадоў і мястэчак змяняласяРазнастайныя новыя будынкі сфарміравсалі цэнтральную частку Гродна, моцна паўплывалі на планіроўку Брэста і іншых гарадоў. У 1924 – 1931 гг. у Баранавічах быў узведзены цагляны Пакроўскі сабор.

Новым метадам апрацоўкі држва, арыгінальнымі драўлянымі пабудовамі была адметна творчасць віленскага архітэктара Л. Вітан-Дубейкаўскага. Ён аднаўляў кляштар у Друі, праектаваў царкву ў Відзах, Петрапаўлаўскікасцёл у Дрыслятах, шмат іншых пабудоўу Вільні і на віленшчыне.[…]

Збіраннем і папулярызацыяй беларускага музычнага фальклору займаліся А. Грыневіч, Р. Шырма.У 1923 г. А. Грыневіч выдаў першы беларускі падручнік па музыцы “Навука спеву”, а ў 1928 г. – “Дзіцячы спеўнік”. Р. Шырма ўзначальваў шэраг мастацкіх калектываў – хары ў Пружанах, Віленскай беларускай гімназіі. Хор Беларускага студэнцкага саюза ў Вільні пад яго кіраўніцтвам набыў у 1930-я гг. шырокую папульрнасць. Ён сабраў шмат песеннага фальклору, у 1929 г. надрукаваў свій першы зборнік “Беларускія народныя песні”.

Кампазітар К. Галкоўскі напісаў шэраг беларускіх вакальных твораў. Найбольш значныя з іх у 1920 – 1930-ч гг. – музычныя камедыі “Ласка Амура”, “Алімпіяда”, балет “Прывід маці”.

Менавіта народныя песні надавлі адметнасць музычнай культуры беларусаў у Польскай дзяржаве. Народная песенна-музычная спадчына была невычарпнай крыніцай высокапрафесійнай творчасці. [1, 423-424]

 


 

4. Рэвалюцыйна-вызваленчы рух: этапы і дзейнасць асноўных палітычных партый і арганізацый

 

 

Усталяваныя ў краі пасля Рыжскага міру эканамічныя, грамадска-палітычныя і нацыянальныя адносіны абумовілі масавы вызваленчы рух. Асноўныя сілы яго складалі дэмакратычная інтэлігенцыя, палітычна актыўная частка рабочага класа і сялянства. У ім удзельнічалі таксама прадстаўнікі дробнай і сярэдняй беларускай нацыянальнай буржуазіі. Спецыфіка нацыянальна-вызваленчага руху Заходняй Беларусі заключалася ў тым, што барацьба народных мас супраць сацыяльнага прыгнёту фактычна злівалася з барацьбой за нацыянальнае вызваленне. [4, 411 – 434]

У нацыянальна-вызваленчым руху абазначыліся два напрамкі: рэвалюцыйна-вызваленчы і нацыянальна-дэмакратычны. Рэвалюцыйна вызваленчы напрамак прадстаўлялі Камуністычная партыя Заходняй Беларусі, Камуністычны саюз моладзі Заходняй Беларусі, Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя (частка эсэраў), якая узначальвала партызанскую барацьбу.

 

Камуністычная партыя Заходняй Беларусі

У канцы кастрычніка 1923 г. у Вільні адбылася канферэнцыя камуністычных арганізацый краю, якая абвясціла стварэнне Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ) як састаўной часткі Кампартыі Польшчы. КПЗБ распаўсюджвала сваю дзейнасць на Віленскае, Навагрудскае, Палескае і большую частку Беластоцкага ваяводства. У момант стварэння яна налічвала 528 членаў.

Сваёй мэтай КПЗБ ставіла барацьбу за інтарэсы рабочага класа, надзяленне сялян зямлёй без выкупу, самазваначэнне Заходняй Беларусі і ўз’яднанне яе з БССР. Партыя павялічвала ўплыў на фарміраванне палітычных настрояў працоўных, садзейнічала развіццю і радыкалізацыі нацыянальна-вызваленчага руху. Адбываўся колькасны рост партыі – у канцы 1924 г. у радах КПЗБ налічвалася 2296 членаў, у канцы 1927 г. – 3254.

Яе першымі арганізатарамі былі С. Мертэнс (Скульскі), А. Славінскі, С. Мілер, С. Дубовік. Палітычным сакратаром ЦК КПЗБ з 1926 па 1936 г. быў І. Лагіновіч (Павел Корчык). Да кіруючага ядра належалі таксама А. Альшэўскі, Л. Аранштам. М. Арэхва, Я. Бабровіч, М. Блінчыкаў, Ю. Брун, Р. Вольф, А. Канчэўскі, Л. Родзевіч і інш.

У цяжкіх умовах падполля, пад пастаяннмы праследваннем паліцыі партыя наладзіла дзейнасць нелегальных друкарняў. ЦК КПЗБ выдаваў на беларускай мове газеты “Чырвоны сцяг”, “Партработнік”, часопіс “Бальшавік”, і інш. Шмат друкавалася лістовак, адозваў, брашур. [1, 381 - 385]

Упартая барацьба камуністаў за карэнныя інтарэсы рабочых. Сялян, інтэлігенцыі з’яўлялася асноўным фактарам росту іх уплыву і аўтарытэту сярод жыхароў Заходняй Беларусі. Гэтаму спрыяла і стратэгічная лінія кампартыі, якая ўлічвала патрабаванні агульнадэмакратычнага характару. […]

Бліжэйшымі сацыяльнымі і палітычнымі задачамі КПЗБ ставіла барацьбу супраць падпарадкавання краіны іншаземнаму капіталу, за 8 гадзінны рабочы дзень і павелічэнне дапамогі беспрацоўным, канфіскацыю памешчыцкіх зямель і падзел іх без выкупу паміж беззямельнымі і малазямельнымі сялянамі, скасаванне асадніцтва, дэмакратычныя правы і вызваленне палітзняволенных. Кампартыя выступала супраць пазбаўлення сялян сервітутаў, за вазваленне беднякоў і сераднякоў ад падаткаў, супраць нацыянальнага прыгнёту, за школу на роднай мове. Выступаючы за права Заходняй Беларусі на самавызначэнне, партыя адначасова падтрымлівала і патрабаванне аб нацыянальна-тэрытарыяльнай аўтаноміі. Канчатковамі мэтамі лічыла ўсталяванне рабоча-сялянскагй улады, уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР.Ячэйкі кампартыі разгарнулі ў канцы 1925 – першай палове 1926 г. актыўную палітычную і арганізацыйную работу. Гэтаму спрыялі пашырэнне сеткі і рост колькасці членаў КПЗБ. Дзейнічала шэсць акруговы і больш 50 раённых камітэтаў партыі. Да кампартыі далучаўся рабочы і сялянскі рух. [1, 392 – 393]

24 чэрвеня 1925 г. Б. Тарашкевіч, С. Рак-Міхайлоўскі, П. Валошын, П. Мятла ўтварылі клуб Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ). Мэтай яго, з’яўлялася стварэнне “рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада” і дасягненне “незалежнасці Беларусі ў цесным саюзе з народамі, якія ўстанавілі новы грамадскі лад”. Грамада рашуча выступіла супраць прыгнятальнай аграрнай і нацыянальай палітыкі польскага ўрада, заклюкала народ да барацьбы за зямлю, сацыяльнае вызваленне.

Значную ролю ва узнікненні Грамады як масавай легальнай арганізацыі прасавецкай арыентацыі сыграла папярэдняя сістэматычная прапагандысцкая работа камуністаў. Дэпутаты Грамады і іх прыхільніка на месцах вялі актыўную палітычную работу. На працягу другой паловы 1925 г. яна падалі ў сейм дзесяткі інтэрпеляцый аб становішчы ў краі і парушэннях законаў з боку ўлад, арганізавалі шэраг мітынгаў у гарадах і мястэчках, на якіх выступалі з прамовамі, абараняючы інтарэсы працоўных. У верасні 1925 г. клуб Грамады распачаў агітацыю насельніцтва за падачу адміністрацыйным уладам дэкларацый з патрабаваннем адкрыць беларускія пачатковыя школы. Да студзеня 1926 г. было пададзена каля 16 тыс. заяў аб адкрыцці 412 школ. За гэта час актывісты Грамады разам с сельскімі актывістамі адкрылі больш за 40 хат-чытальняз, праз якія вяліся палітычныя агітацыі і культурна-асветніцкая праца.

У першай палове 1926 г. клуб Грамады распачаў падбор інструктара і ўпаўнаважаных для работы па стварэнню пярвічных арганізацый (гурткоў). Да мая 1926 г. вакол клуба згрупавалася каля 100 чалавек.

Камуністы імкнуліся да найбольшага ўплыву на Грамаду. КПЗБ здолела выкарыстаць БСРГ як масавую легальную арганізацыю. Больш за 200 камуністаў, что ўступілі ў Грамаду, у многім вызначалі палітычную лінію і характар дзейнасці арганізацыі.

У маі – чэрвені Грамада аформілася як самастойная палітычная арганізацыя. Старшынёй быў выбраны Б. Тарашкевіч, намеснікам старшыні – С. Рак-Міхайлоўскі, членамі ЦК П. Мятла, П. Валошын., М. Бурсевіч.. кіраўніком цантральнага сакратарыята стаў М. Бурсевіч, яго намеснікам В. Макоўскі. Акрамя цэнтральнага камітэта для вырашэння больш важных пытанняў час ад часу збіралася рада Грамады ў складзе 10 чалавек.

Першапачатковы праек Грамады прадугледжваў стварэнне легальнай камуністычнай арганізацыі. Прынятая ў маі 1926 г. праграма Грамады ўтрымлівала патрабаванні шырокіх рэвалюцыйна-дэмакратычных пераўтварэнняў: канфіскацыі памешчыцкіх зямель і падзелу іх без выкупу паміж мясцовымібеззямельнымі і малазямельнымі сялянамі, утварэння сялянка-рабочага ўрада, дэмакратычных правоў, 8-гадзіннага рабочага дня, развіцця спажывецкай, вытворчай і крэдытнай кааперацыі, вызвалення працоўных сялян ад падаткаў, дапамогі беспрацоўным, скасавання асадніцтва і пазбаўлення ўсіх прывілеяў пануючых класаў, дэмакратычнага самакіравання, аддзялення царквы ад дзяржавы, выкладання ў школах на роднай мове. […] БСРГ будавалася на прынцыпах дэмакратычнага цэнтралізму з выбарнасцю кіруючых органаў і падпарадкаваннем меншасці большасці і ніжэйстаячых органаў вышэйстаячым.[1, 395]

Фінансы грамады складаліся з членскіх узносаў і дапамогі дэпутатаў, даходаў ад продажу літаратуры, добраахвотных ахвярванняў насельніцтва.

У другой палове 1926 г. Грамада ператварылася ў масавую арганізацыю. Грамада разам з кампартыяй была супрацьаўтарытарнага рэжыму “санацыі”. Ужо на 1 лістапада 1926 г. налічвалася 1375 гурткоў, якія аб’ядноўвалі каля 43,6 тыс. членаў. У студзені 1927 г. – 2 тыс. гурткоў і каля 120 тыч. чалавек. У жніўны-лістападзе 1926 г. прайшлі мясцовыя з’езды Грамады, на якіх былі створаны павятовыя камітэты (усяго 18).

Грамада выдавала радыкальна-дэмакратычныя газеты, якія разыходзіліся па Заходнебеларускім краі. Іх тыражы ччаста канфіскоўваліся, а самі газеты закрываліся ўладмі. З-за пастаянных праследванняў яны часта мянялі назвы: “Жыццё беларуса”, “ Беларуская справа”, “Народны звон”, “Народная справа”, “Наша справа”, “Наш голас”, “Наша воля”. Сатырычны часопіс “Маланка”. Газеты Грамады с рэвалюцыйна-дэмакратычных пазіцый паказвалі цяжкае становішча беларускага народа. Заклікалі яго да барацьбы за сваё вызваленне, асвятлялі вопыт работы.

Пад уплывам Грамады значна пачасціліся забастоўкі рабочых. У гарадах і мястэчках праходзілі мнагалюдныя мітынгі і дэманстрацыі. З мая а снежань 1926 г. у Заходняй Беларусі абылося каля 40 такіх д\манстрацый. Пашыралася барацьба за дэмакратычныя свабоды і нацыянальныя правы. Працоўныя патрабавалі амністыі для палітзняволеных.

У 1926 і пачатку 1927 г. супраціўленне заходнебеларускага народа польскім уладам стала паўсюдным і масавым. У апошнія месяцы 1926 г. польскі ўрад узяў курс на падаўленне масавага вызваленчага руху. У ход былі пушчаны паліцэйскі тэрор і правакацыі. 5 снежня 1926 г. паліцыя і баевікі разагналі павятовы з’езд Грамады, учыніўшы пагалоўнае збіванне дэлегатаў з’езду. У выніку дзесяткі чалавек былі знявечаны. Пацярпелі таксама дэпутаты П. Валошын і П. мятла. Гэта правакацыя вклікала масавеае абурэнне грамадскасці.

Польскі урад вырашыў рзграміць Грамаду. Ноччу з 14 на 15 студзеня 1927 г. па ўсёй Заходняй Беларусі па загадзя падрыхтаванаму плану пачаліся масавыя вобыскі і арышты камуністаў, кіраўнікоў і актывістаў Грамады. Арыштавалі Б. Тарашкевіча, С.. Рак-Міхайлоўскага, П. Валошына, П. Мятлу, а пазней – М. Бурсевіча. У турмы кінулі 490 актывістаў Грамады. 21 сакавіка 1927 г. БСРГ была афіцыйна забаронена і перастала існаваць як арганізацыя. Працоўныя пдказалі на разгром Грамады шматлікімі рэзалюцыямі пратэсту, мітынгамі і дэманстрацыямі.

Усіх арыштаваных кіраўнікоў і актывістаў Грамады польскія ўлады судзілі на некалькіх працэсах. Суд прыгаварыў Б. Тарашкевіча, С. Рак-Міхайлоўскага, П. Валошына, П. Мятлу да 12 гадоў турмы, М. Бурсевіча – да 8. Асуджаныя сустрэлі прыгавор спяваннем гімна Грмады “Ад веку мы спалі”.

Дзейнасць БСРГ была адной з самых яркіх старонак масавай барацьбы працоўных Заходняй Беларусі.

У сакавіку 1928 г. на выбарах у сейм за кандыдатаў ад рабочых і сялян было аддадзена 26 % галасоў. Выбраныя дэпутаты І. Дварчанін, Я. Гаўрылік, Ф. Валынец і І. Гэрацкі, а таксама П. Крынчык утварылі радыкальную фракцыю Беларускі пасольскі клуб “Змаганне за інтэрэсы сялян і рабочых”, які пазней стаў называцца Белаурскі сялянска-рабочы пасольскі клуб (БСРПК). У красавіку 1929 г. быў створаны цэнтральны сакратарыят клуба “Змаганне”. У яго задачы ўваходзіла кіраўніцтва арганізацыйнай работай і пашырэнне сувязей з рабоча-сялянскім актывам. У яго задачы ўвазодзіла кіраўніцтва арганізацыйнай работай і пашырэнне сувязей з рабоча-сялянскім актывам. Па свайму сацыяльна-палітычнаму характару клуб “Змаганне” быў рэвалюцыйна-дэмакратычнай і нацыянальна-вызваленчай арганізацыяй. Сярод кіраўніцтва і мясцовага актыву было нямала камуністаў. У аснове дзейнасці клуба была барацьбаза ажыццяўленне народна-дэмакратычнай рэвалюцыі. Існавала цесная ідэалагічная пераемнасць з Грамадой, выразным было імкненне стварыць падобную арганізацыю. Клуб “Змаганне” фактычна стаў неафіцыйнай парламенцкай фракцыяй заходнебеларускіх камуністаў.

Дзеячы “Змагання” выдавалі радыкальную газету (“Праца”, “Голас працы”, “Світанне”, “На варце” і інш.). Была разгорнута барацьюа не толькі супраць польскіх, але і супраць беларускіх нацыянальна-дэмакратычных партый і груповак.

КПЗБ на поўную выкарыстоўвала легальны характар клуба, імкнулася да ўсебаковага кіраўніцтва ім. Пад уплывам КПЗБ і клуба ў другой палове 1927 – 1929 г. праходзілі аграрныя і антыпадатковыя выступленні сялян.

Пад уплывам КПЗБ клуб “Змаганне” перайшоў на больш жорсткую пазіцыю адносна нацыянальна-дэмакратных партый і арганізацый, але клуб усе больш траціз рол беларускага парламецкага прадстаўніка, что не садзейнічала пашырэннюўплыву “Змагання” у заходнебеласкім грамадстве. Нягледзячы на моцны камуністычны ўплыў, паслы клуба пачалі адмаўляцца выконваць партыйныя ўказанні, ішлі на супрацоўніцтва з Беларускім пальскім клубам. Але неузабаве польскія ўлады нанеслі моцны ўдар па заходнебеларускім руху. Разам з роспускам парламента 30 жніўня 1930 г. былі арыштаваны кіраўнікік “Змагання”.

Пасольскі клуб “Змаганне”, яго мясцовыя арганізацыйныя структуры былі цэнтрамі легальнай палітычнай дзейнасці камуністаў сярод шырокіх пластоў насельніцтва. “Змаганне” з’яўлялася ўплывовай арганізацыяй, прадаўжальнікам ідэй і спраў Грамады.