семестр 2016-2017 нав.года

 

Выкладчык – к.г.н. Веремеев С.Ф.

 

  1. Канфесіянальная палітыка царызму на Беларусі ў першай палове 19 ст. Полацкі царкоўны сабор.
  2. Палітычная сітуацыя на Беларусі напярэдадні вайны 1812 г., пачатак вайны і ход ваенных дзеянняў.
  3. Палітыка французскіх акупацыйных ўлад. Адносіны насельніцтва да вайны 1812 г. Вынікі вайны для Беларусі.
  4. Памешчыцкая гаспадарка ў Беларусі ў першай палове 19 ст.
  5. Стан сялянскай гаспадаркі ў першай палове 19 ст.
  6. Сялянская барацьба на Беларусі ў першай палове 19 ст.: асноўныя формы і характар.
  7. Разлажэнне феадальна-прыгонніцкага ладу ў першай палове 19 ст. Рэформы П.Кісялева.
  8. Дробная і мануфактурная вытворчасці Беларусі ў першай палове 19 ст.
  9. З’яўленне фабрычна-заводскай вытворчасці ў Беларусі і пачатак тэхнічнага перавароту ў другой чвэрці 19 ст.
  10. Тайныя вучнёўскія таварыствы ў Беларусі і іх дзейнасць у першай трэці 19 ст.
  11. Дзекабрысцкі рух і Беларусь.
  12. Ход паўстання 1830-1831 г. на Беларусі і прычыны яго паражэння.
  13. Уплыў рэвалюцыйных падзей у Заходняй Еўропе на Беларусь і дэмакратызацыя грамадскага руху ў 30-50-я гады 19 ст. Ф.Савіч.
  14. Змены ў палітыцы царызму на Беларусі ў 30-50-я гады 19 ст., узмацненне русіфікацыі.
  15. Увядзенне расійскага заканадаўства і дзейнасць Камітэта па справах заходніх губерняў.
  16. Развіццё адукацыі і асветы ў першай палове 19 ст.
  17. Станаўленне навукі і навуковага беларусазнаўства ў першай палове 19 ст.
  18. Літаратура, музыка і тэатр у першай палове 19 ст.
  19. Выяўленчае мастацтва і архітэктура Беларусі ў першай палове 19 ст.
  20. Перадумовы і падрыхтоўка сялянскай рэформы 1861 г. на Беларусі.
  21. Адмена прыгоннага права і асаблівасці ажыццяўлення сялянскай рэформы 1861 г. на Беларусі.
  22. Вынікі і значэнне аграрных пераўтварэнняў 60-70-х гг. 19 ст. на Беларусі.
  23. Ажыццяўленне рэформы дзяржаўных сялян у 50-70-я гады 19 ст. на Беларусі.
  24. Рэформы дзяржаўных інстытутаў і мясцовага кіравання ў 60-70-х гг. 19 ст. і асаблівасці іх правядзення на Беларусі (земская, судовая, гарадская).
  25. Школьная, цэнзурная і ваенная рэформы і іх значэнне для Беларусі. Контррэформы.
  26. Актывізацыя грамадскага жыцця ў Беларусі напярэдадні паўстання 1863 г.. К.Каліноўскі. “Мужыцкая праўда”.
  27. Прычыны, характар і ход паўстання 1863 г. Тактыка “белых”.
  28. Падаўленне паўстання 1863 г., прычыны паражэння і яго гістарычнае значэнне.
  29. Узмацненне русіфікацыі. Фарміраванне рускай адміністрацыі на Беларусі і палітыка самадзяржаўя ў галіне землеўладання ў 60-70-х гг. 19 ст.
  30. Змены ва ўрадавай палітыцы царызму па нацыянальна-рэлігійнаму пытанню ў 60-70-я гады 19 ст. і умацаванне дзяржаўнай рэлігіі.
  31. Музыка і тэатр у Беларусі ў першай палове 19 ст.
  32. Памешчыцкае і сялянскае землеўладанні. Рост бессаслоўнай земельнай уласнасці ў 60-90-х гг. 19 ст. на Беларусі. Сацыяльнае расслаенне сялянства і фарміраванне аграрнай буржуазіі.
  33. Аграрны крызіс канца 19 ст. і змены ў спецыялізацыі сельскай гаспадаркі Беларусі.
  34. Спецыялізацыя прамысловасці і яе галіновая структура ў другой палове 19 ст.
  35. Фарміраванне класа наёмных рабочых і гандлёва-прамысловай буржуазіі ў Беларусі.
  36. Народніцкія гурткі і арганізацыі ў Беларусі ў 70-90-х гг. 19 ст. Група “Гоман”.
  37. Этнічная тэрыторыя беларусаў. Нацыянальны склад насельніцтва ў канцы 19 ст.
  38. Фарміраванне агульных нацыянальных прыкмет беларускай нацыі.
  39. Навука і развіццё навуковага беларусазнаўства ў другой палове 19 – пачатку 20 ст.
  40. Культура Беларусі другой паловы 19 – пачатку 20 ст.
  41. Сацыяльная структура беларускага грамадства на мяжы 19-20 ст.
  42. Стан і развіццё прамысловасці Беларусі ў пачатку ХХ ст.
  43. Развіццё капіталізму у сельскай гаспадарцы Беларусі ў пачатку 20 ст. Сталыпінская рэформа.
  44. Грамадска-палітычнае жыццё ў Беларусі ў канцы 19 – пачатку ХХ ст. Утварэнне палітычных партый. БСГ.
  45. Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцей і палітычнай сітуацыі ў Беларусі ў пачатку ХХ ст. Рэвалюцыя1905-1907 гг. у Беларусі.
  46. Беларускі нацыянальны рух у 1901-1914 гг. “Наша ніва”.
  47. Трэцячэрвеньскі дзяржаўны пераварот 1907 г. і грамадска-палітычнае жыццё ў Беларусі ў 1907-1914 гг.

 

 

Пытанні зацверджаны на пасяджэнні кафедры гісторыі Беларусі 20.10.2016 г., пратакол № 3.

 

 

Загадчык кафедры гісторыі Беларусі А.Р.Яшчанка