П. Вывучэнне новага матэрыялу.

Сёння мы будзем знаёміцца з жыццём і дзейнасцю таленавітых людзей, якія праславілі нашу краіну. Вытокамі іх творчасці сталі дасягненні нашых славутых продкаў Кірылы Тураўскага, Ефрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, Сымона Буднага, Сімяона Полацкага, Францішка Багушэвіча.

(Прапануецца схема вывучэння новага матэрыялу:

- Чытанне вучнямі ўслых абзацаў падручніка.

- Вылучэнне ў прачытаным галоўнага.

- Сістэматызацыя атрыманых ведаў.

- Вывады.

 

Вучні чытаюць абзацы тэкста, выдзяляюць галоўнае, запісваюць вывады ў табліцу, якую настаўнік паступова адкрывае на дошцы (табліца не запісваецца ў сшыткі, толькі імя і прозвішча і дасягненні).

 

№№ Прозвішча і імя Гады жыцця Месца нараджэння Дасягненні
1. Яўхім Карскі 1860-1931гг. г.Лаша на Гродзеншчыне даказаў, што продкамі беларусаў з’яўляюцца ўсходнія славяне
Янка Купала 1882-1942гг. в.Вязынка, Віленшчына Народны паэт Беларусі
Якуб Колас 1882-1956гг. в.Акінчыцы, Міншчына Народны паэт Беларусі
Усевалад Ігнатоўскі 1881-1931гг. в.Токары, Брэстчына даследчык гісторыі
Канстанцін Тышкевіч 1806-1868гг. г.Лагойск, Міншчына заснавальнік археалогіі
Яўстафій Тышкевіч 1814-1873гг. г. Лагойск, Міншчына заснавальнік археалогіі

 

 

Ш.Замацаванне.

Рагледзьце партрэты гэтых людзей у атласах. Якія дасягненні вы запомнілі?

 

IV. Вынікі ўрока.

Хто, на ваш погляд, ўнёс самы значны ўклад у гісторыю нашай краіны?

 

V. Хатняе заданне.

Падрыхтаваць расказ аб славутых дзеячах нашай гісторыі па ст. 99-103.

 

 

№№ Прозвішча і імя Гады жыцця Месца нараджэння Дасягненні
1. Яўхім Карскі 1860-1931г. г.Лаша на Гродзеншчы-не даказаў, што продкамі беларусаў з’яўляюцца ўсходнія славяне
Янка Купала 1882-1942г. в.Вязынка, Віленшчына Народны паэт Беларусі
Якуб Колас 1882-1956г. в.Акінчыцы, Міншчына Народны паэт Беларусі
Усевалад Ігнатоўскі 1881-1931г. в.Токары, Брэстчына даследчык гісторыі
Канстанцін Тышкевіч 1806-1868г. г.Лагойск, Міншчына заснавальнік археалогіі
Яўстафій Тышкевіч 1814-1873г. г. Лагойск, Міншчына заснавальнік археалогіі

 

 

ТЭМА 24: БУДАЎНІЦТВА НОВАГА ЖЫЦЦЯ

МЭТА: даць вучням агульнае ўяўленне аб тых вялікіх зменах, якія адбыліся ў Беларусі пасля перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года.

ЗАДАЧЫ: паказаць вучням, што галоўным вынікам перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі было ўтварэнне БССР і аб’яднанне яе разам з іншымі савецкімі рэспублікамі ў адну вялікую дзяржаву - СССР;

пазнаёміць іх з будаўніцтвам найбольш буйных прамысловых прадпрыемстваў у Беларусі ў 1920-30-я гады, а таксама з вялікімі зменамі, якія адбыліся ў жыцці беларускіх сялян - стварэннем калектыўных гаспадарак - калгасаў;

развіваць у вучняў уменне правільна ўжываць гістарычныя даты, працаваць з картай, паслядоўна пераказваць змест гістарычных падзей;

выхоўваць у вучняў павагу да людзей старэйшых пакаленняў, якія сваёй самаадданай працай будавалі новае жыццё, стваралі лепшыя ўмовы для жыцця ўсяго беларускага народа.

АБСТАЛЯВАННЕ: карта“Будоўлі першых савецкіх пяцігодак”, малюнкі найбольш буйных прамысловых прадпрыемстваў Беларусі.

АФАРМЛЕННЕ КЛАСНАЙ ДОШКІ:

Даты Будаўніцтва новага жыцця Назвы

1917г. План БССР

1919г. 1. Утварэнне БССР і СССР. СССР

1922г. 2. Развіццё прамысловасці.

Паняцці 3. Змены ў жыцці сялян.

Рэвалюцыя Лагічнае заданне:Чаму наша рэспубліка дабілася

Калгас такіх вялікіх поспехаў у будаўніцтве новага жыцця?

 

ХОД УРОКА

І. Работа над матэрыялам хатняга задання.

Гульня “Хто лепш ведае гістарычных дзеячаў”.

Вучні дзеляцца на дзве каманды (“Археолагі”, “Гісторыкі”, “Даследчыкі мінулага”, “Знаўцы гісторыі” і інш.). Заданні ацэньваюцца па пяцібальнай шкале ў залежнасці ад іх складанасці.

Правілы гульні:

1. Заданне выконвае адзін прадстаўнік каманды.

2. Дазваляецца яшчэ аднаму прадстаўніку гэтай каманды выправіць дапушчаную памылку, але ў такім выпадку аднімаецца адзін бал.

3. Аднаму вучню дазваляецца выканаць толькі адно заданне або зрабіць толькі адно выпраўленне памылкі.

4. Калі прадстаўнікі каманды не справіліся з заданнем, то права яго выканання пераходзіць да другой каманды, і яна атрымоўвае за гэта адзін дадатковы бал.

Гісторыкі Археолагі
Заданне 1 (1 бал). Дапісаць наступнае слова ў назве апавядання
Славутыя дзеячы
Навукі Культуры
Заданне 2 (2 балы). Назваць аўтараў наступных радкоў
- А чаго ж захацелася ім, пагарджаным век, сляпым і глухім? (Купала) Мой родны кут, як ты мне мілы!.. Забыць цябе не маю сілы! (Колас)
Заданне 3 (4 балы). Дапісаць наступныя выразы
1. Вялікімі песнярамі зямлі беларускай былі... (Я. Купала, Я. Колас) 2. Першым прэзідэнтам Беларускай Акадэміі навук быў... (У. Ігнатоўскі) 1. Тое, што аснову беларускага народа склалі ўсходнеславянскія плямёны, даказаў вучоны... (Я. Карскі) 2. Першымі археолагамі ў Беларусі былі... (браты Тышкевічы)
Заданне 4 (2 балы). Злучыце стрэлкамі патрэбнае
Музеі заснавалі Вышэйшыя навучальныя і навуковыя ўстановы адкрылі
Яўстафій Тышкевіч 1842г. Канстанцін Тышкевіч 1855г. Беларускі дзяржаўны універсітэт 1921г. Беларуская Акадэмія навук 1929г.
Заданне 5 (5 балаў). Запоўніце табліцы
Гісторыкі ? Стваральнікі першых музеяў ?
? ?
Народныя паэты ? Песняры зямлі беларускай ?
? ?
Археолагі ? Даследчыкі мінулага ?
? ?
Заданне 6 (3 балы). Запоўніць крыжаванкі.
1. 2. К У П А Л А Е 3. К О Л А С Н Я Р Ы 1.Як інакш называлі паэтаў? 2.Аўтар верша “А хто там ідзе?” 3.Аўтар слоў “Мой родны кут, як ты мне мілы!” 1. Г І С 2. І Г Н А Т О Ў С К І О 3. К А Р С К І Ы К 1.Як інакш называюць даследчыкаў мінулага? 2.Першы прэзідэнт Беларускай Акадэміі навук. 3.Хто даследаваў паходжанне беларускага народа?

ІІ. Вывучэнне новага матэрыялу.

На сённяшнім уроку будуць вывучацца гістарычныя падзеі, якія маюць непасрэдную сувязь з сучаснасцю, з нашым жыццём. Размова будзе весціся пра будаўніцтва прадпрыемстваў, пра стварэнне калгасаў і саўгасаў, якія працуюць у нашы дні.

1. Утварэнне БССР і СССР.Цяжкае жыццё людзей у мінулыя часы прывяло да таго, што людзі вырашылі шляхам узброенай барацьбы змяніць дзяржаўную ўладу ў краіне, пачаць будаўніцтва новага жыцця. Такая змена дзяржаўнай улады называецца рэвалюцыяй.

Запіс у сшытках: Рэвалюцыя - гэта.. 1917г. - Кастрычніцкая рэвалюцыя.(Растлумачыць назву “Кастрычніцкая”)

У выніку преамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі ўзнікла неабходнасць беларускаму народу стварыць сваю незалежную дзяржаву. І яна была створана. Гэта адбылося ў 1919г.

Запіс у сшытках: 1919г. - утварэнне БССР.

Так паступілі і іншыя дзяржавы, якія да Кастрычніцкай рэвалюцыі ўваходзілі ў склад Расійскай імперыі, напрыклад, наша суседка Украіна. Узнікла УССР. Растлумачце гэту скарочаную назву.

Крыху пазней, у 1922г., савецкія рэспублікі вырашылі аб’яднацца. Так узнік СССР.

Запіс у сшытках: 1922г. - утварэнне СССР.

Устанавіце паслядоўнасць падзей. Пабудова лагічнага ланцужка:

 

 
 

 

 


Матэрыял для настаўніка.30 снежня 1922г. у Маскве адбыўся І Усесаюзны з’езд Саветаў, на які прыбылі дэлегаты ад БССР. На гэтым з’ездзе было прынята рашэнне аб стварэнні СССР. Прадстаўнікі Беларусі падпісалі Дэкларацыю і Дагавор аб стварэнні СССР. У склад СССР разам з БССР увайшлі РСФСР, ЗСФСР і УССР. Пазней далучыліся іншыя саюзныя рэспублікі. усяго іх было 15.

2. Развіццё прамысловасці.Па матэрыяле паўтарэння праводзіцца гутарка з апорай на карту на ст.8: 1. Як называецца сталіца РБ? 2. Колькі абласцей у Беларусі? 3. Як яны называюцца? 4. Якую частку беларусі яны займаюць? 5. Якая плошча нашай краіны? 6. Колькі людзей пражывае ў нашай рэспубліцы?

Практычная работа. Яе правядзенне звязана з пошукам размяшчэння прамысловых прадпрыемстваў на карце дзяржавы.

Шляхі выканання работы:

а) ад умоўных абазначэнняў (легенда карты) да гарадоў, размешчаных на карце;

б) шлях, адваротны першаму: ад назваў гарадоў да ўмоўных абазначэнняў (больш лагічны шлях).

Мэтазгодна пачынаць знаёмства з будаўніцтвам прамысловых прадпрыемстваў са сталіцы, працягваць абласнымі цэнтрамі і завяршаць гарадамі абласного падпарадкавання. Чаму на тэрыторыі Гродзенскай і Брэсцкай абласцей адсутнічаюць умоўныя абазначэнні? (Гістарычная даведка.У 1921г. быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор, па якому тэрыторыя Заходняй Беларусі плошчай 113 тыс.кв.км і насельніцтвам больш за 4 млн чалавек увайшла ў склад Польшчы. Такое становішча працягвалася да верасня 1939г. Польскі ўрад выкарыстоўваў далучаную тэрыторыю як сыравінны прыдатак. Па гэтай прычыне ў Заходняй Беларусі амаль зусім не вялося будаўніцтва прамысловых прадпрыемстваў. Вось чаму на карце яны адсутнічаюць.

3. Змены ў жыцці сялян.З прыходам у Беларусь савецкай улады пачалося стварэнне калектыўных гаспадарак - калгасаў і саўгасаў.

Запіс у сшыткі: Калгас - калектыўная гаспадарка. Саўгас - савецкая дзяржаўная гаспадарка.

Праца ў калгасах была калектыўнай, а маёмасць належыла ўсім калгаснікам.

З прамысловых прадпрыемстваў у вёску накіроўваліся трактары, камбайны і іншая тэхніка. Калгаснікі забяспечвалі гараджан прадуктамі харчавання.

Тэхніка, рабочая сіла

 


Прадукты харчавання, сыравіна

Чытанне вучнямі матэрыялу апошняга абзаца, адказ на пытанне, чаму людзі стараліся працаваць.

ІІІ.Замацаванне.

1. Работа над лагічным заданнем. Асноўнымі прычынамі поспехаў у будаўніцтве новага жыцця былі наступныя: а) надзея на лепшае будучае; б) дапамога іншых рэспублік СССР.

2. Работа над пытаннямі на ст.108 падручніка.

3. Работа з картай.

IV. Вынікі ўрока.

Кіравацца запісамі, якія ёсць на дошцы.

V. Хатняе заданне.

А) Агульнае: апавяданне “Будаўніцтва новага жыцця”,ст.104-108.

Б) Дадатковае: паўтарыць матэрыял апавядання “У абарону сваёй зямлі” на ст.60-63.

 

 
 

 


ТЭМА 25-26. БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ ВАЕННЫХ ВЫПРАБАВАННЯЎ.

МЭТА: пазнаёміць вучняў з важнейшымі падзеямі Вялікай Айчыннай вайны ў 1941-1945 гадах.

ЗАДАЧЫ: па шматлікіх подзвігах, здзейсненых у гады вайны на беларускай зямлі, паказаць, як мужна і рашуча баранілі людзі ад ворагаў родную зямлю і ў гэтай гераічнай барацьбе атрымалі перамогу над фашыстамі,

развіваць уменні работаць з гістарычнай картай, карцінай, малюнкамі, фарміраваць у іх свядомасці пазнавальны інтарэс да падзей гістарычнага мінулага,

выхоўваць у вучняў любоў да Радзімы, да дарагой нам беларускай зямлі.

АФАРМЛЕННЕ КЛАСНАЙ ДОШКІ

Даты Беларусь у гады ваенных Імёны

1941-1945гг. выпрабаванняўА.Кіжаватаў

22 чэрвеня 1941г. 1. Пачатак вайны. П.Гаўрылаў

3 ліпеня 1944г. 2. Абаронцы Радзімы. І.Флёраў

Назвы 3. Трывожныя званы. А.Гаравец

Брэсцкая крэпасць 4. Вызваленне. Дзед Талаш

Орша Марат Казей

Трасцянец К.Заслонаў

Хатынь Т.Лук’яновіч

Мінск

Берлін

Лагічнае заданне

Чаму наш народ перамог ворага?

 

І. Работа над матэрыялам хатняга задання.

1) Злучыць стрелкамі назвы з датамі:

Кастрычніцкая ревалюцыя 1917г.

Утварэнне БССР 1919г.

Утварэнне СССР 1922г.

2) Растлумачыць паняцці:

рэвалюцыя, БССР, СССР

3) Запоўніць табліцу:

№№ Галіна прамысловасці Назва прадпрыемстваў Гарады
Дрэваапрацоўчая    
Тэкстыльная і швейная    
Вытворчасць будаўнічых матэрыялаў    
Хімічная    
Машына- і станкабудаўнічая    
Харчовая