для IV курса факультэта ТБКіСМ

Этнасеміётыка ў пытаннях і адказах

 

1. Семіётыка – гэта навука, якая даследуе: сродкі перадачы інфармацыі, свойства знакаў і знакавых сістэм у грамадстве, у прыродзе і ў нярвовай сістэме чалавека
1а. Знак – гэта: матэрыяльны прадмет, які заменяе тое, што трэба паведаміць
2. Камунікацыйны акт – гэта: працэс перадачы і атрымання інфармацыі
2а. Фрэйм камунікацыйнага акта – гэта: ўяўленні пра знешнюю форму камунікацыйнага акта
3. Навукоўцы выдзяляюць некалькі перыядаў старажытнай гісторыі Беларусі, гэта: даіндаеўрапейскі, балтыйскі, славянскі
3а. Яны скончыліся з фарміраваннем беларускай народнасці ў 14 стагоддзі
4. На культурную спадчыну насельніцтва Беларусі неаліту (да мяжы ІІІ/ІІ тыстыс. да н.э.) ўплывалі: фіна-угры, культуры земляробаў Старой Еўропы
4а. Да магчыма неалітычных па паходжанні адносяцца беларускія: мегаліты. палевыя паселішчы, гідронімы, земляробства і кераміка
5. На культурную спадчыну насельніцтва Беларусі эпохі метала (з мяжы ІІІ/ІІ тыстыс. да н.э. да 6 ст. н.э.) моцна ўплывалі балты
5а. Да балтыйскіх па паходжанні адносяцца беларускія: карані 5/6 словаў мовы, монахромнасць і геаметрычнасць арнаменту
6. На культурную спадчыну насельніцтва Беларусі ў сярэднявеччы (з 6-10 стст.) моцна ўплывалі цюркі, славяне, скандынавы
6а. Да слвянскіх па паходжанні адносяцца беларускія: структура і фане-тыка мовы, полі-хромнасць і раслін-насць арнаменту
7. Міф і рытуал у традыцыйнай культуры: непарыўна знітаваны паміжсобку
7а. Міф – аповяд, у якім тлумачыцца: паходжанне з’яў прыроды і культуры
8. У міфапаэтычнай мадэлі свету: сусвет – гэта: сістэма, якая зап-раграмавана на бесперапыннае цы-клічнае існаванне
8а. Носьбіты традыцыйных культур здольны: толькі адчуваць яе будову і прынцыпы існавання
9. Тэтрада аператараў міфапаэтычнай мадэлі свету складаецца з наступнай колькасці этапаў: з чатырох
9а. Гэтымі этапамі з’яўляюцца з’яўленне, павелічэнне, памяншэнне, знікненне
10. Лінгвісты-структуралісты прапануюць наступныя групы міфаў, якія ўтвараюць структуру міфаў: вельмі старажытныя, цэнтральная група, міфы з асаблівым месцам
10а. Пры прымеркаванасці міфаў цэнтральнай групы да каляндарных рытуалаў традыцыйны каляндар набывае сэнс аповяду пра: цыклічную па характары МС культуры
11. Кодам да разумення сімволікі :веснавой абраднасці беларусаў з’яўляюцца міфы: касмаганічныя
11а. Асноўнымі сімваламі, з дапамогай якіх перадаецца інфарміцыя ў фрэймах веснавых абрадаў з’яўляюцца: фарбаванае яйка, птушка
12. Кодам да разумення сімволікі :летняй абраднасці беларусаў з’яўляюцца міфы:: антрапаганічныя
12а. Асноўнымі сімваламі, з дапамогай якіх перадаецца інфарміцыя ў фрэймах летніх абрадаў з’яўляюцца: шэст з колам наверсе пасярод вогнішча
13. Кодам да разумення сімволікі :восеньскай абраднасці беларусаў з’яўляюцца міфы: татэмныя
13а. Асноўнымі сімваламі, з дапамогай якіх перадаецца інфарміцыя ў фрэймах восеньскіх абрадаў з’яўляюцца: “Багач” – міска з зернем і свечкай
14. Кодам да разумення сімволікі зімовай абраднасці беларусаў з’яўляюцца міфы: эсхаталагічныя
14а. Асноўнымі сімваламі, з дапамогай якіх перадаецца інфарміцыя ў фрэймах зімовых абрадаў з’яўляюцца: каза, Цярэшка, цмок

 

 

“ЗАЦВЯРДЖАЮ”

загадчык кафедры этналогіі і фальклору

дацэнт _______ В.В.Калацэй

ПЫТАННІ ТЭСТАЎ ПА дысцыпліне

“Этнасеміётыка”

для IV курса факультэта ТБКіСМ

1. Дэфініцыя семіётыкі і этнасеміётыкі
2. Дэфініцыя знака
3. Дэфініцыя камунікацыйнага акта
4. Дэфініцыя фрэйма камунікацыйнага акта
5. Перыяды старажытнай гісторыі Беларусі
6. Этап фарміравання беларускай народнасці
7. Агульныя звесткі пра культурную спадчыну насельніцтва Беларусі неаліту
8. Неалітычнае паходжанне некаторых знакаў і знакавых сістэм традыцыйнай культуры беларусаў
9. Агульныя звесткі пра культурную спадчыну насельніцтва Беларусі неаліту
10. Балтыйскае паходжанне некаторых знакаў і знакавых сістэм традыцыйнай культуры беларусаў
11. Агульныя звесткі пра культурную спадчыну насельніцтва Беларусі ранняга сярэднявечча
12. Славянскае паходжанне некаторых знакаў і знакавых сістэм традыцыйнай культуры беларусаў
13. Міф і рытуал у традыцыйнай культуры:
14. Дэфініцыя міфа
15. Міфапаэтычная мадэль свету
16. Міфапаэтычная мадэль свету і носьбіты традыцыйнай культуры
17. Тэтрада аператараў міфапаэтычнай мадэлі свету
18. Этапы тэтрада аператараў міфапаэтычнай мадэлі свету
19. Групы міфаў, якія ўтвараюць агульную структуру міфаў:
20. Пры прымеркаванасці міфаў цэнтральнай групы да каляндарных рытуалаў
21. Міфапаэтычны код да разумення сімволікі :веснавой абраднасці беларусаў
22. Асноўныя сімвалы, з дапамогай якіх перадаецца інфарміцыя ў фрэймах веснавых абрадаў
23. Міфапаэтычны код да разумення сімволікі :летняй абраднасці беларусаў
24. Асноўныя сімвалы, з дапамогай якіх перадаецца інфарміцыя ў фрэймах летніх абрадаў
25. Міфапаэтычны код да разумення сімволікі :восеньскай абраднасці беларусаў
26. Асноўныя сімвалы, з дапамогай якіх перадаецца інфарміцыя ў фрэймах восеньскіх абрадаў
27. Міфапаэтычны код да разумення сімволікі :зімовай абраднасці беларусаў
28. Асноўныя сімвалы, з дапамогай якіх перадаецца інфарміцыя ў фрэймах зімовых абрадаў