Вопрос 32. Жыцевы і творчы лес Васіля Быкава.

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У самым пачатку Вялікай Айчыннай вайны быў мабілізаваны на абарончыя работы. Творчая біяграфія пісьменніка пачынаецца ў пасляваенныя гады. Працаваў мастаком у гродзенскіх майстэрнях, у рэдакцыі абласной газеты «Гродзенская праўда». Служыў у Савецкай Арміі. Канчаткова дэмабілізаваўшыся, працаваў літаратурным супрацоўнікам, літаратурным кансультантам газеты «Гродзенская праўда». Выступаў як журналіст. Тэматыка ранніх апавяданняў, як і многіх далейшых твораў Васіля Быкава, прысвечана падзеям вайны. Першыя апавяданні Васіля Быкава былі надрукаваны ў часопісе «Вожык», газеце «Гродзенская праўда». Першы зборнік «Ход канём» (1960) раскрывае пасляваеннае жыццё савецкіх людзей, іх узаемаадносіны ў працы, побыце, паказвае нараджэнне новых якасцей у характары чалавека, асабліва моладзі. Канец 1950-х — пачатак 1960-х гадоў для В. Быкава — час пошукаў самога сябе. Ён піша сатырычныя мініяцюры, гісторыка-прыгодніцкую аповесць «Апошні баец», серыю навел на маральна-этычныя тэмы, другі цыкл ваенных апавяданняў, нарысы, рэцэнзіі. Гэтыя творы сведчаць пра тое, што іх аўтар ішоў да свайго адкрыцця свету, да аналітычнага даследавання чалавечага быцця, рашуча адмаўляючыся ад дробнатэмнасці, апісальнасці. Кожны твор быў для яго своеасаблівай школай майстэрства, пяро пісьменніка сталела, почырк набываў большую індывідуальную афарбоўку, мова — выразнасць і дакладнасць. В. Быкаў набліжаўся да раскрыцця тых трагічных падзей 1941—45, з якімі сутыкаецца галоўны герой яго аповесцей. У «Жураўліным крыку» (1959) пісьменнік звярнуўся да ваеннай тэмы, каб застацца ёй верным амаль увесь час. У наступных яго аповесцях паўстае перад чытачом гранічна праўдзівае адлюстраванне вайны. Яго творы нязменна нясуць ў сабе моцны зарад маральнай энергіі, неабходнай чалавеку сёння. Шырокая вядомасць прыйшла да Быкава пасля публікацыі аповесці «Трэцяя ракета» (1961). Тэма чалавека на вайне таксама праходзіць праз аповесці «Пастка» (1962), «Альпійская балада» (1963), «Праклятая вышыня» (1968).

Праўда вайны ў "франтавых" творах В.Быкава 1950 - 1960-х гадоў (апов. "Жураўліны крык", "Здрада", "Трэцяя ракета", "Пастка", "Мёртвым не баліць") (на выбар): праблематыка, ідэйна-мастацкі змест.

Вайна... Гэта тэма наклала вельмі глыбокі адбітак на творчасць В. Быкава, які сам прайшоў праз жахі вайны, не раз бачыў жорсткасць фашысцкіх захопнікаў і жудасныя карціны: смерць сяброў, аднавяскоўцаў. У сваіх творах В. Быкаў расказаў пра барацьбу беларускага народа, пра мужнасць партызан і падпольшчыкаў, пра жыццё франтавікоў. Акрамя гэтага, аўтар з усёй шматграннасцю і глыбінёй даследаваў прыроду страху і здрадніцтва, у фінале якіх — заўжды смерць і пагарда. Ваеннай тэме Быкаў прысвяціў аповесці «Знак бяды», «Жураўліны крык», «Дажыць да світання» і інш. Станоўчыя героі гэтых твораў — мужныя, непакорныя людзі, якія змагаюцца на фронце, у прамысловасці, у сельскай гаспадарцы, у партызанскім тыле за агульную справу: перамагчы фашызм, дабіцца перамогі. Гэта людзі сумленныя, справядлівыя, гатовыя аддаць жыццё за сваю Радзіму. Іх увасабляюць Свіст, Карпенка, Фішар, Глечык з аповесці «Жураўліны крык», партызан Сотнікаў з аповесці «Сотнікаў», настаўнік Алесь Мароз з аповесці «Абеліск» і інш. Трэба зазначыць, што ўся ваенная проза В. Быкава вылучаецца ўвагай да непаўторных дробязяў вайсковага быту, акопнага жыцця, складаных перыпетый бою і чалавечай псіхалогіі ў баі. Мастак не можа сабе дазволіць забыць не толькі важнейшыя падзеі той цяжкай пары, але нават яе дробязі, і, што важней за ўсё, — псіхалогію людзей вайны, іх пачуцці, настрой, святло іх душаў. Так, напрыклад, у аповесці «Знак бяды» вайна паказана праз успрыманне яе мірнымі жыхарамі. У аповесці «Жураўліны крык» В. Быкаў паказаў здрадніцтва на прыкладзе адлюстравання вобразаў Аўсеева і Пшанічнага. Паказаў іх баязлівасць, подласць, нізасць. Яны пайшлі супраць сябе і заплацілі за гэта сваім жыццём. Станоўчых герояў у гэтым творы аўтар вызначыў як сапраўдных людзей. Салдаты гінуць проста і без скаргаў, сумленна і да канца выконваюць свой абавязак. Яны прымаюць смерць, выразна ўсведамляючы, што якім бы дарагім ні было іх уласнае жыццё, лес Радзімы і чалавецтва нашмат важней. Проза В. Быкава — гэта сур'ёзны набытак для беларускай літаратуры. Яна з'яўляецца своеасаблівым абеліскам памяці тым, хто загінуў у час Вялікай Айчыннай вайны.