Вопрос 37. Трагедыя Чарнобыля.

Сучасная беларусская проза жыве клопатамi пра час, народны лёс, якi праламляецца у лёсе осбных людзей.Яна вызначаецца пiльнай увагай да асобы чалавека i штодзённых праяу жыцця.Разам з традыцыйнымi у сучаснай беларускай лiтаратуры з'явi- лiся новыя тэмы, уласцiвыя мiнавiта сённяшняму дню. Гэта перш за усё Чарнобльская тэма, а таксама сталiнскiя рэпрэсii 30-х годоу. Больш абвострана ставiцца пытанне аб жыццi сённяшняй вёскi i яе праблемах, аб неабходнасцi беражлiвых адосiн да прiроды, аб сэнсе чалавечага жыцця.Значнае месца у сучаснай беларускай прозе займаюць творы на мараль на-этычныя тэмы.У рамане В.Адамчыка "Чужая бацькаушчына" выкрываюцца меркантыльнасць, уласнiцтва, прага нажывы, бездухоунасць. Раман прысвечаны паказу жыцця былой Заходняй Беларусi напярэдаднi яе вызвалення. У цэнтры яго-сям'я Уласа Курсака. Жыццё самога Уласа, здаецца, не заслугоувае папроку: не крау, не падманвау, не рабiу зла людзям, не быу гультаём i абiбокам. Але ж жыу па прынцыпу "мая хата з краю".Не кому ён асаблiва не дапамог, заусёды застаючыся у цянi. Пражыу жыццё Улас, пры гэтым не страцiюшы сябе як чалавека. Але пакаранне за жыццё у сваёй нары, толькi дзеля сябе не мiнула яго, пала маушы лёс дачкi Алесi. Жыла яна хцiва, зайздросна, з бабскiмi забабонамi i сваркамi. Алеся страчвае чалавечую годнасць, пераступае праз народную мараль i этыку i аказваецца здольнай на злачынства, здраду. Яна выходзiць за муж за парабка Iмполя. За тым атручвае свякруху i нямую залоуку, перапiсваючы на сваё iмя зямлю. Але не прыносiць шчасця чужая бацькаушчына Алесi, яна ператвараецца у рабыню зямлi, маёмасцi i бытавых абставiн. Няутульна становiцца i Iмполю, для якога шырокi свет закрыуся вузкаэгаiстычнымi, дробнымi i нтарэсамi. У другiм рамане В. Адамчыка "Год нулявы" (1983) прасочваецца далейшы лёс герояу. Падзеi адбываюцца у 1939 годзе, калi

Заходняя Беларусь сустракала воiнау Чырвонай Армii. З тымi, хто выйшау на сустрач воiнам быу i Iмполь.З большай сiлай у сучаснай беларускай прозе пачынаюць гучаць словы аб роднай прыродзе i клапатлiвых адносiнах да яе. Праблема узаiмаадносiн чалавека з прыродай пастаулена у рамане I.Пташнiкава "Мсцiжы" (1972). Кожнае дрэва у лесе i кожная жывая iстота у iм да дробнiц знаёма галоунаму герою рамана Андрэю Вялiчку. Жыццё яго арганiчна злiта з прiродай. У сутыкненнi са спажывецкiмi настроямi, з бяздушнымi адносiнамi да людзей i прыроды Вялiчка выходзiць пераможцам i застаецца жыць у Мсцiжках. Ён не пакiдае родных мясцiн, дзе пражыу амаль усё сваё жыццё, дзе пахавау дарагога яму чалавека.

Вопрос 41. Шамякін-Мастацкая адметнасць прозы Iвана Шамякiна. Праблематыка, сутнасць канфлiктау i характарау у рамане «Гандлярка i паэт». Народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін належыць да пакалення пісьменнікаў, маладосць якіх была апалена і загартавана вайной. Большасць яго твораў так ці інакш звязана з падзеямі ВАВ. Аповесці "Помста", "Гандлярка і паэт", "Ахвяры", раманы "Глыбокая плынь", "Снежныя зімы", "Сэрца на далоні", пенталогія "Трывожнае шчаеце". У аповесці "Гандлярка і паэт" пісьменнік паказвае, як у гады ваеннага ліхалецця нават прадстаўнікі сацыяльных нізоў духоўна сталеюць, становяцца свядомымі змагарамі з ворагам. Камароўская гандлярка Вольга Ляновіч пад уплывам Алеся Шпака маральна перавыхоўваецца, пачынае адчуваць адказнасць не толькі за сябе і свае ўчынкі, але і за іншых. У канцы твора яна (замест Алеся) выконвае рызыкоўнае заданне партызанскага камандавання і гіне як адданы патрыёт, дзейсны змагар за вызваленне радзімы. Творы I. Шамякіна прасякнуты публіцыстычнай накіраванасцю думкі, высокім грамадзянскім пафасам, страснасцю, вызначаюцца займальнасцю сюжэта, кампазіцыйнай стройнасцю, актуальнасцю тэматыкі. Пісьменнік часта звяртаецца да надзённых праблем сучаснасці. зоны. Складаныя і супярэчлівыя змены ў грамадскім жыцці 80—90-х гг. аказалі значны ўплыў на творчасць многіх пісьменнікаў, у тым ліку і І. Шамякіна. Маэстра слова, застаючыся прыхільнікам "сацыяльна-справядлівага" сацыялізму, не ўсё прымае ў сённяшняй рэчаіснасці. У аповесцях "Сатанінскі тур", "Падзенне", "Без пакаяння", "Выкармак" ён выступае супраць усталявання ўлады долара і воўчых адносін паміж людзьмі, выкрывае новаспечаных "прадпрымальнікаў" і "дзелавых" людзей, якія спрабуюць стаць гаспадарамі жыцця, змагаецца з жорсткасцю, насіллем, бязладдзем, якія запанавалі ў грамадстве, нясе чытачам праўду пра трагізм сённяшняга жыцця, дзе на вачах пачынаюць абясцэньвацца самыя высокія маральныя і агульначалавечыя каштоўнасці.

Вопрос 42.Творчасць В.Казько. Вобраз творчай интэлігенцыі і праблемы лесу нацыянальнай культуры ў аповесці “Да сустрэчы”

Казько Віктар Апанасавіч (н. 23.4.1940, г. КалінкавічыГомельскай вобл), празаік. Член СП Беларусі з 1973. Лаўрэат прэміі Ленінскагакамсэмола (1977, за кнігу «Добры дзень і бывай»), Дзяржаўнай прэміі Беларусі'імя Я.Коласа (1982, за аповесць «Суд у слабадзе»). Піша на беларускай і рускаймовах.

Асноўныя напрамкі і матывы творчасці

Вопыт ваеннага дзяцінства стаўсяасноватворным у творчым пошуку Віктара Казько. Паслядоўнасць і настойлівасць, зякой ён звяртаўся да тэмы ваеннага дзяцінства, надзвычайная эмацыянальнасць яготвораў, выключная пранізлівасць і «выбуховасць» інтанацыі абумовілі адметнасцьпразаіка ў кантэксце творчасці іншых прадстаўнікоў генерацыі пісьменнікаў такзванага «сярэдняга пакалення», або «шасцідзесятнікаў».

Адметныі тая вастрыня, з якой В. Казько ставіць заблытаныя этычныя пытанні, і тойспосаб вырашэння іх, які ў шэрагу твораў набывае кампазіцыйную і канцэптуальнуюформу маральнага суда.Як правіла, аўтар пазбягае паспешлівых ікатэгарычных адказаў, галасы ўдзельнікаў «суда» гучаць згодна з прынцыпамполіфаніі, што робіць творы В. Казько аб'ектам ажыўленых дыскусій і спрэчак убягучай крытыцы.

Крытыкіадзначалі ўскладнёную жанравую, сюжэтную, вобразную структуру твораў В. Казько,іх відавочную арыентацыю на эксперымент, фарматворчасць, умоўнасць: проза В.Казько далучаецца да тэндэнцыі, агульнай для ўсходнееўрапейскіх літаратур 1970—80-хгадоў, якую літаратуразнавец А. Бачароў слушна характарызаваў якінтэлектуалізацыю літаратуры. Міфалагізацыя, рэтраспектыўны аналіз, элементыпрыпавесці і парабалы, «расшчапленне» мастацкага часу, «плынь свядомасці» —гэтыя рысы інтэлектуалізаванай прозы спалучаліся ў творах В. Казько зуск-ладнёнасцю канцэптуальнага пошуку. Такое спалучэнне адбывалася ў руху адрэалізацыі вопыту ваеннага дзяцінства да асэнсавання іншых тэматычных іпраблемных прасцягаў (чалавек і прырода, сусвет, чалавек і гісторыя).

ВіктарКазько нарадзіўся ў мястэчку Калінкавічы ў 1940 г. — за год да пачатку ВялікайАйчыннай вайны. Вайна абышлася з хлопчыкам надзвычай жорстка — ад выбуху бомбызагінула маці, замерзла маленькая сястрычка. Хлопчык быў асуджаны на доўгіягады беспрытульнасці. Пасля вайны Віктар не прыжыўся ў новай сям'і бацькі,падлеткам сышоў з дому. Гадаваўся ў Вільчанскім і Хойніцкім дзіцячых дамах наПалессі. 3 1956 г. Віктар Казько вучыўся ў Кемераўскім горным індустрыяльнымтэхнікуме, потым працаваў у шахце, у геолагаразведцы ў Сібіры. Яго ўражанні прагэты час рэалізаваліся ў аповесцях «Цёмны лес — тайга густая» (1973), «Дзеньдобры і бывай» (1974), напісаных на рускай мове.

«Сібірскі»перыяд жыцця будучага пісьменніка, паводле яго ўласнага прызнання, стаўпачаткам складанага псіхалагічнага пра-цэсу, звязанага з актыўнай працайпамяці, — узгадваннем мінулага, пошуку свайго «я» ў ім. «У Сібіры, у далечыніад роднага дому, каваўся ланцужок памяці, які звязваў мяне з маім домам, звяноза звяном паўставала мінулае. Мінулае гэта клікала ў дарогу да сябе самога. Аможа быць, хто ведае, каб вярнуцца, трэба спачатку ўцячы, каб набыць што-небудзь,трэба нешта згубіць, каб навучыцца цаніць тое, што меў".

Гэтаепранікненне ў нетры ўласнай памяці, яе патаемныя сховы, спроба праз уласныўспамін рэстаўраваць былое ў нечым тоесныя псіхалагічнаму экзерсісу, выкананамуМарсэлем Прустам у суб'ектыунай эпапеі «У пошуках згублейага часу». Як іфранцузскі майстар, В. Казько перажыў той момант, калі вектар пісьменніцкайувагі накіраваўся ў былое, да вытокаў дзіцячай памяці.

Мастацкая канцэпцыя аповесці “Да сустрэчы” трымаецца не на сюжэце, а на ўнутраным напружанні, ледзь бачных нюансавых зрухах чалавечай душы, на пастаянным балансаванні прызнанага ў свеце і нікому амаль невядомага на радзіме Майстра-філосафа на мяжы свядомага і падсвядомага, рэальнага і ірэальнага дзеля спасціжэння сутнасных катэгорый быцця. Падсумаванне жыццёвых вынікаў – сумны і балючы працэс для Майстра. Назіранне за ўласным паміраннем адбываецца на працягу месяца, для героя час пайшоў "з адмоўным знакам", калі праявілася поўная страта жадання жыць, але працуе глыбінная свядомасць: "Зведаць усё да апошняй кропкі на гэтым свеце, у тым ліку і сваю ўласную смерць, зведаць горкае і салодкае, усю брыдоту гэтага свету і яго прыгажосць" . Жаданне беларускага пісьменніка працаваць у сістэме памежных сітуацый сведчыць аб яго схільнасці аналізаваць з’явы дасканала глыбока, усебакова, аб’ёмна. У творы ўражвае эфект працы В. Казько з часам, які то спыняецца, то прыспешваецца, а часам запавольваецца. Мастаку-асобе, персанажу сацыяльна значнаму, важна паказаць, што жыццё чалавека, нават сусветна славутага, нагадвае ланцужок выпадковасцей, здольных непрадказальна перайначыць многае.

В. Казько дакладна паказаў у творы псіхалагічны стан чалавека мяжы тысячагоддзя, яго адчужанасць, адасобленасць, неабароненасць і разгубленасць. Канец ХХ ст. нагадаў сітуацыю мяжы ХІХ —ХХ стст., калі праблема адзіноты актуалізавалася ў глабальным маштабе і становіцца ўніверсальна татальнай. У творчасці беларускага пісьменніка адзінота прадстаўлена як тэма, праблема, канцэпцыя і яшчэ як сітуацыя, увасабленая ў самых складаных псіхалагічных нюансах. Катэгорыя “сітуацыі” ў прыгожым пісьменстве невычарпальная: колькі людзей — столькі можа быць і сітуацый. У аповесці “Да сустрэчы” пісьменнік спалучыў адзіноту як эстэтычную праблему і як жыццёвы і творчы лёс мастака. Сітуацыя адзіноты Майстра паказана на бытавым, сацыяльным, псіхалагічным узроўнях. Экзістэнцыяльны ўзровень сітуацыі тут толькі накрэсліваецца, больш канцэптуальна яна будзе распрацавана ў пазнейшых творах (“Бунт незапатрабаванага праху”, “Час збіраць косці” і інш.)

Вопрос 48. Гілевіч Ніл, нарадзіўся 30.09.1931 г. у вёсцы Слабада Лагойскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.Першыя гады пасля вайны працаваў калгасным паштальёнам. У 1951 г. скончыў Менскую педагагічную навучальню. Апошні год вучобы спалучаў з працай настаўніка ў адной са школ Менска. У 1956 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, пасля аспірантуру пры ім. З 1960 па 1986 г. - супрацоўнік кафедры беларускай літаратуры гэтага ўніверсітэта. З 1958 да 1963 г. працаваў таксама літкансультантам газеты «Звязда». З 1980 да 1989 г. - першы сакратар праўлення СП БССР. З 1989 г. - старшыня рэспубліканскага Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны. Галоўны рэдактар бюлетэня ТБМ «Наша слова». З чэрвеня 1990 г. - старшыня пастаяннай Камісіі Вярхоўнага Савета БССР па адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спадчыны. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1985-1990). У 1990 г. выбраны народным дэпутатам БССР. Сябра Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. Кандыдат філалагічных навук. Прафесар. Сябра СП СССР з 1954 г.Заслужаны дзеяч навукі БССР (1980).Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Дружбы народаў, медалём Францыска Скарыны і інш., балгарскім ордэнам Кірыла і Мяфодзія I ступені, ордэнам Югаслаўскай зоркі са стужкай.Упершыню ў друку з вершамі выступіў у 1946 г. Яму належаць кнігі паэзіі «Песня ў дарогу» (1957), «Прадвесне ідзе па зямлі» (1959), «Неспакой» (1961), «Бальшак» (1965), «Перазовы» (1967), «Лісце трыпутніку» (1968), «А дзе ж тая крынічанька» (1972), «Запаветнае» (1975), «Актавы» (1976), «У добрай згодзе» (лірыка, гумар і сатыра, 1979), «Святлынь» (1984), «Повязь» (1987), «Як дрэва карэннем» (1986), раман у вершах «Родныя дзеці» (1985), а таксама зборнікі сатыры і гумару «Званковы валет» (1961), «Да новых венікаў» (1963), «Ці грэх, ці 2» (1970), «Як я вучыўся жыць» (1974), «Русалка на Нарачы» (1974), «Кантора» (1989), «Дыялог на хаду» (1990). Выдаў зборнікі вершаў і паэм для дзяцей «Сцяжок на мачце» (1959), «Сіні домік, сіні дом» (1961), «Зялёны востраў» (1963), «Дождж-грыбасей» (1966), «Загадкі» (1971), «Калі рана ўстанеш» (1984), «Добры чалавек» (1987). Выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах (1981).Выдаў зборнік п'ес «Начлег на буслянцы» (1980) і аповесць «Перажыўшы вайну» (1988).Аўтар кніг па літаратуразнаўству і фалькларыстыцы «Акрыленая рэвалюцыяй» (Паэзія «Маладняка») (1962), «Наша родная песня» (1968), «З клопатам пра песні народа» (1970), «Паэтыка беларускай народнай лірыкі» (1975), «Паэтыка беларускіх загадак» (1976), «Верная вялікім запаветам: Сучасная балгарская паэзія. 1956-1976» (1977), «Вусная народная творчасць і сучасная лірычная паэзія ўсходніх і паўднёвых славян» (1978), зборнікаў літаратурна-крытычных і публіцыстычных артыкулаў «У гэта веру» (1978), «Удзячнасць і абавязак» (1982), «Покліч жыцця і часу» (1983), «Годнасць, сумленнасць, мужнасць» (1988), «Вяртанне і працяг» (1990).Укладальнік і навуковы рэдактар фальклорных зборнікаў «Песні сямі вёсак» (1973), «Песні народных свят і абрадаў» (1974), «Лірычныя песні» (1976), «Лірыка беларускага вяселля» (1979), «Народныя казкі, байкі, апавяданні і мудраслоўі» (1983).Працуе ў галіне перакладу. У яго перакладзе з балгарскай выйшлі аповесць П.Вежынава «Сляды застаюцца» (1960), раман С.Даскалова «Свая зямля» (1961) і яго ж зборнік апавяданняў «Любча-безбілетнік» (1959), зборнік «Балгарскія народныя песні» (1961), анталогія сучаснай паэзіі «Ад стром балканскіх» (1965), кніга вершаў для дзяцей «Чарадзейны ліхтарык» (1968), анталогія класічнай паэзіі «Хай зорыць дзень!» (з А.Разанавым, 1973), анталогія аднаго верша «Сто гадоў. Сто паэтаў. Сто песень». (1978), кніга лірыкі Н.Вапцарава «Песня пра чалавека» (1982), Хр. Радзеўскага «Цвіціце, зёлкі, травы, дрэвы» (1985), Г.Джагарава «Зямля - як чалавечая далонь» (1984), Л.Леўчава «Мелодыя для флейты» (1990). Пераклаў многія творы Х.Боцева, І.Вазава, П.Яварава, Н.Вылчава, А.Германава, I.Давыдкава, Д.Методзіева, А.Стаянава і інш. У 1978 г. выйшлі выбраныя старонкі славенскай паэзіі XIX-XX ст. «Маці мая, Славенія». У 1970 г. - казкі народаў Югаславіі «Ці страшны страх», у 1980 - зборнік югаслаўскай паэзіі «Па камянях, як па зорах», у 1985 - кніга лірыкі О.Жупанчыча «У вечным дазоры». Перакладае таксама з расейскай, украінскай, польскай, сербахарвацкай, лужыцкай і іншых моў.Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1980) за кнігу паэзіі «У добрай згодзе» і перакладчыцкую дзейнасць і Міжнароднай прэміі імя Х.Боцева (1986) за рэвалюцыйную паэзію і публіцыстыку.