ІІІ. Замацаванне і сістэматызацыя атрыманых ведаў.

ХОД УРОКА.

І. Арганізацыйны момант.

 

ІІ. Праверка дамашняга задання.

 

а) Франтальнае апытванне.

1. На якія віды падзяляюцца даданыя часткі? Па свайму значэнню?

2. На якія пытанні адказваюць даданыя дзейнікавыя сказы?

3. На якія дзве группы падзяляюцца даданыя дзейнікавыя? Пабудуйце схемы?

4. Якое месца можа займаць даданы дзейнікавы ў адносінах да галоўнага?

5. Пры дапамозе чаго звязваюцца даданыя дзейнікавыя сказы з галоўным?

б) Запішыце на дошцы пяты сказ з дамашняга задання.

Мне ўспомнілася, як мы сустрэліся з сябрамі пасля вайны.

– Зрабіце вывады, пабудуйце схему.

– Адшукайце і падкрэсліце ў запісаным сказе дапаўненні.

– Які даданы член сказа называецца дапаўняльным?

– Якімі часцінамі мовы выражаецца дапаўненне?

– Ад якіх слоў могуць залежаць дапаўненні?

– Якое дапаўненне называецца прамым? Ускосным?

– У якіх выпадках прамое дапаўненне можа стаяць у родным склоне?

 

Настаўнік. А зараз разгледзім запісаныя на табліцы складаназалежныя сказы. Высветлім, што агульнага ў даданых сказах з дапаўненнямі ў простых сказах.

1. Не адкладвай на заўтра тое, што можна зрабіць сёння.

2. Слава к таму прыходзіць, хто ў працы наперадзе ходзіць.

3. Не хачу, каб заместа буслоў бамбавозы па небе плылі.

4. Настаўніца запытала ў вучняў, як яны засвоілі новую тэму.

5. Пытаецца люты, ці добра абуты.

1. На якія пытанні адказваюць даданыя дапаўняльныя? (Пытанні ўскосных склонаў).

2. Што яны паясняюць у галоўных сказах? (Дзеясловы – выказнікі).

3. Як назавем у разгледжаных складаназалежных сказах даданыя і чаму? (Дапаўняльныя, бо яны ўяўляюць сабой як бы разгорнутыя дапаўненні простага сказа).

4. Якая галоўная характэрная рыса даданых дапаўняльных сказаў? (Яны адказваюць на пытанні ўскосных склонаў і звычайна паясняюць дзеяслоў – выказнік галоўнага сказа).

 

Прачытайце параграф 18 на старонцы 89 – 90. (самастойна). Дапоўніце свае веды па тэме ўрока.

Адкажыце на пытанні:

– Якімі злучальнымі словамі і злучальнымі злучнікамі звязваюцца з галоўнымі?

– Чым выражаюцца ўказальныя словы ў галоўных сказах? Якімі членамі сказа яны з’яўляюцца? (Дапаўняльнымі).

– Якая роля даданага дапаўняльнага сказа ў адносінах указальнага займенніка ў галоўным сказе? (Даданыя сказы ўдакладняюць дапаўненне, выражанае ўказальным займеннікам той).

– Прачытайце сказ, запісаны на дошцы, у якім даданыя дапаўняльныя ўяўляюць сабой ускосныя пытанні. Які знак прыпынку ставім у канцы сказа? (Кропка).

– А зараз запішыце сказ і растлумачце, чаму ў канцы яго пастаўлены пытальнік?

Ці чуў ты, як спяваюць птушкі на золку летняю парой?

– Чаму паставілі пытальнік? (Даданы дапаўняльны не з’яўляецца пытальным, пытальным з’яўляецца галоўны сказ).

 

ІІІ. Замацаванне і сістэматызацыя атрыманых ведаў.

 

а) Практыкаванне 95 (выконваецца вусна). Прачытайце параграф 18, старонка 93 (Адрозненне даданых дзейнікавых і даданых дапаўняльных).

б) Практыкаванне 98 (вусна).

 

І. Выбарачны дыктант (Настаўнік чытае сказы, вучні размяркоўваюць

іх у два слупкі.)

Дзейнікавыя Дапаўняльныя
Хто не шануе герояў, той сам пашаны не варты. Хто многа хваліцца, той хутка паваліцца. Той многа знае, хто многа чытае. Я так і ведаў, шаноўныя дзядзькі, што вы дапаможаце нам. Гонар і слава к таму прыходзяць, хто ў працы наперадзе ходзіць. І заўтра зробяць тое нашы рукі, пра што мы ўчора марыць не маглі.

 

Індывідуальная работа.

ІІ. Перабудаваць складаназалежныя сказы такім чынам, каб даданыя

дапаўняльныя сталі даданымі дзейнікавымі.

1. Хто не паважае сябе, таго і іншыя не паважаюць. (Хто не паважае сябе, той

не заслугоўвае павагі іншых.)

2. Хто старанна працуе, таго любяць і шануюць у пародзе. (Хто старанна

працуе, той карыстаецца любоўю і пашанай у народзе.)

3. Хто сее буру, таму давядзецца пажаць град. (Хто сее буру, той пажне град.)

 

ІІІ. Перабудуйце складаназалежныя сказы такім чынам, каб даданыя

дзейнікавыя ў іх сталі даданымі дапаўняльнымі.

1. Хто хутчэй засне, той татку сасніць.

Хто хутчэй засне, таму татка прысніцца.

2. Хто ўлетку скача, той зімою плача.

Хто ўлетку скача, таму зімою давядзецца плакаць.

3. Хто не працуе, той не есць.

Хто не працуе, таму не будзе чаго есці.

4. Хто ўлетку халадку шукае, той узімку галадае.

Хто ўлетку халадку шукае, таму ўзімку давядзецца галадаць.

 

IV. Запішыце складаназалежныя сказы, над галоўнымі і даданымі

надпісаць, да якога віду яны адносяцца.

1. Здавалася, што сонцу не хацелася прачынацца.

2. Можна было падумаць, што зямля варушыцца і дыхае пасля доўгага зімовага сну.

3. Здавалася Міколку, што вылеціць яго сэрца ад вялікай і пякучай радасці.

4. Здаецца, што сонца ў бляску бясконцым любуецца нашым жыццём.

5. Тое, што здарылася з Андрэем, выклікала ў гледачоў выбух вясёлага смеху.

 

IV. Рэфлексійная частка.

 

1. Як адрозніць даданыя дзейнікавыя ад даданых дапаўняльных?

2. Ці выклікаў у вас цяжкасці сённяшні ўрок?

3. З якімі цяжкасцямі вы сутыкнуліся?

 

Дамашняе заданне: параграф 18, практыкаванне 99 (1 варыянт – 1 частка, 2 варыянт – 2 частка).