условия развития культуры в зап бел

У канцы 20 – пачатку 30-х гадоў адбыліся значныя палітычныя і эканамічныя змены на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Па-першае, набіраў сілу прафашысцкі рэжым “санацыі”, альбо санацыйны рэжым (ад лацінскага слова “аздараўленне”), устаноўлены Ю. Пілсудскім у маі 1926 г. пасля дзяржаўнага перавароту. Па-другое, слабая эканоміка Польшчы цяжка пераносіла ўсеагульны эканамічны крызіс 1929–1933 гг., вынікі якога ляглі на плечы працоўных. Толькі на тэрыторыі Заходняй Беларусі прадукцыя прамысловасці скарацілася на 30–40 %, што зрабіла часткова ці поўнасцю беспрацоўнымі амаль палову рабочых. Па-трэцяе, нямала шкоды нацыянальна-вызваленчаму руху нанесла сектанцкая дагматычная палітыка КПЗБ.

Эканамічны крызіс 1929–1933 гг. надзвычай абвастрыў міждзяржаўныя і ўнутрыкласавыя супярэчнасці ў большасці краін свету. Гэта штурхала кіруючыя колы краін да пераходу на антыдэмакратычныя метады і формы дзяржаўнага кіравання, спрыяла прыходу да ўлады найбольш жорсткіх альбо фашысцкіх рэжымаў.

Знешнепалітычная арыентацыя на гітлераўскую Германію выкрышталізавала і ўнутрыпалітычны курс санацыйнага рэжыму Ю. Пілсудскага ў Польшчы. Пасля заключэння ў студзені 1934 г. германска-польскага дагавора ў краіне хутчэй пайшла фашызацыя грамадскага жыцця. У гэтым жа годзе на тэрыторыі Заходняй Беларусі каля мястэчка Бяроза-Картузская быў створаны канцлагер, куды без суда і следства змяшчалі актывістаў нацыянальна-вызваленчай барацьбы, у першую чаргу камуністаў і камсамольцаў. У красавіку 1935 г. былі прыняты новая канстытуцыя Польшчы і новы выбарчы закон. Яны фактычна ліквідавалі тыя абмежаваныя дэмакратычныя правы, якія існавалі ў краіне ў 20-я гады

 

Борьба за просвещение на родном языке

Важную ролю ў грамадска-палітычным жыцці Заходняй Беларусі адыграла культурна-асветная арганізацыя – Таварыства беларускай школы (ТБШ), створаная ў 1921 г. з адзінай мэтай: “распаўсюджваць і дапамагаць асвеце сярод беларусаў, пашыраць беларускія школы і беларускую асвету наогул”. Так сказана ў статуце ТБШ.

За перыяд свайго існавання (да 1937 г.) ТБШ заваявала вялікую любоў насельніцтва Заходняй Беларусі. Аб гэтым сведчыць тое, што да пачатку 30-х гадоў яна стала масавай прагрэсіўнай культурна-асветнай арганізацыяй і налічвала каля 500 гурткоў і 30 тыс. актывістаў. ТБШ змагалася за пісьменнасць насельніцтва, за беларускія школы, стварала бібліятэкі, хаты-чытальні, арганізоўвала мастацкую самадзейнасць, выдавала падручнікі, песеннікі. Мясцовыя аддзелы ТБШ стваралі драматычныя гурткі, якія актыўна працавалі сярод насельніцтва.

Заслуга ТБШ была не толькі ў асветніцкай ролі, але і ў тым, што яна падрыхтавала і выхавала ў вельмі цяжкіх умовах нацыянальнага прыгнёту значную колькасць беларускай творчай інтэлігенцыі. Гэта – грамадскі дзеяч Браніслаў Тарашкевіч, музыкант і кіраўнік народнага хору Рыгор Шырма, паэты Яўген Скурко (Максім Танк) і Валянцін Таўлай, пісьменнік Піліп Пестрак і многія іншыя

 

Литература печать искусство в зап бел

Состояние культуры в Западной Беларуси было обусловлено проведением польскими властями политики полонизации. В соответствии с Рижским договором правительство Польши обязывалось обеспечить белорусскому и украинскому населению право на свободное развитие культуры, языка и исполнение религиозных обрядов. Однако эти обязательства не выполнялись. До 1939 г. почти все белорусские школы превратились в польские, было прекращено издание белорусских газет и журналов, запрещалось использование белорусского языка в государственных учреждениях и органах местного самоуправления.
Известным писателем стал Пилип Пестрак, который 11 лет провел в польских тюрьмах и смог издать свой сборник стихов, посвященных борьбе за освобождение, только после воссоединения Западной Беларуси с БССР. Польской полицией были изъяты поэтические сборники Максима Танка (Евгения Скурко) «Журавиновый цвет», «На этапах», поэма «Нарочь». Заметный след в западнобелорусском искусстве оставил Иосиф Дроздович — известный художник, педагог, археолог. Создал серию графических зарисовок древних замков и архитектурных памятников Западной Беларуси, возобновил искусство создания настенных гобеленов, создал портреты . известных исторических деятелей. Дроздович первым в белорусском искусстве обратился к космической теме.
«Белорусским Леонардо да Винчи» назвал Дроздовича его друг, известный художник Пётр Сергиевич, автор картин «Всеслав Полоцкий», «Калиновский среди повстанцев» и др.
Особое место в западнобелорусской культуре занял Григорий Ширма, создатель белорусского народного хора, хоровой дирижер, собиратель белорусских народных песен.