В) не рушыць даунiны, не уводзiць навiны

Кантрольная работа

па дысцыпліне “Гісторыя Беларусі”

для студэнтаў Завочнага факультэта спецыяльнасць “Гісторыя айчынная і ўсеагульная”

Курс 1 семестр

Варыянт № 3

___________________________________________________________

1. Вызначце ў парыядызацыі гісторыі першабытнага ладу храналагічныя межы каменнага веку.

а) 100-10 тыс.год да н.э.

Б) 100-3 тыс.год да н.э.

в) 10-6 тыс.год да н.э.

г) 5-3 тыс. год да н.э.

2. Завяршэнне эпохі Вялікага перасялення народаў прыпадае на

а) 6 ст.да н.э.

б) 476 г.н.э.

в) 4 ст.

Г) 6 ст.

3. Вызначце варыянт, ў якім перыяды этнічнай гісторыі беларускага народа ад першабытнасці да ранняга сярэднявечча змешчаны ў храналагічнай паслядоўнасці:

а) Даіндаеўрапейскі –індаеўрапейскі – балцкі – славянскі

б) Балцкі – даіндаеўрапейскі – індаеўрапейскі – славянскі

в) Даіндаеўрапейскі – скіфа-сармацкі – славянскі – балцкі

г) Балцкі – індаеўрапейскі – славянскі – фіна-угорскі

4. Што сімвалізуюць элементы старажытнага беларускага арнаменту: круг, ромб, крыжападобныя фігуры, выявы свастык?

а) Першапачатковыя матэматычныя веды нашых продкаў

б) Сімвалы міфічных герояў

в) Сімвалы сацыяльнай іерархіі ў першабытным грамадстве

г) Сімвалы сонца і нябесных свяцілаў, пладнасці і вечнасці прыроды

5. У бронзавым веку чалавек прыручыў:

А) Сабаку В) Каня

Б) Качку Г) Свінню

6. Дрыгавічы займалі тэрыторыю:

а) Паўднёва-усходняя частка сучаснай Беларусі, усход Гомельскай і Магілёўскай вобласці

б) Вярхоў’е Дняпра, Заходняй Дзвіны, Волгі і поўдзень Чудскога возера

в) Басейны Прыпяці і Бзвіны, сачасная цэнтральная Беларусь

г) Паўднёвыя схілы Карпат

7. Форма зямельнай уласнісці і звязаных з ёю правоў на залежных сялян, якіх атрымлівалі ў пажыццёвае валоданне за службу і парадаваемых па спадчыне (з правам імунітэту), - гэта

А) Вотчына В)Памесце

Б)Пасад Г) Верв

8. Вызначце галоўныя заняткі славян ў 9-12 ст.(4)

А)Качавая жывёлагадоўля Г)Бортніцтва

Б)Стойлавая жывёлагадоўля Д)Гандаль

В)Земляробства

9. “Чэлядзь” ва ўсходніх славян, згодна з пісьмовымікрыніцамі 12 ст. – гэта

А)Ваяры княжацкай дружыны В) Залежныя сяляне

Б)Форма феадальнай рэнты Г) назва прылады працы

10. Месца найвялікшага збліжэння судаходных рэк, па якому ператасквалі караблі з адной рачной сістэмы ў другую –

А)Вайнаг В) віра

Б) валока Г) волак

11. Вызначце рэгіён, адкуль на беларускія землі ў 9-10 ст. тарпляла манетнае срэбра –

А) Візантыя, Блізкі Усход В) Германія, Англія

Б) Кіеўская зямля Г) Усходняя Прыбалтыка

12.На беларускіх землях варагам выплочвалі даніну:

А) крывічы В) радзімічы

Б)дрыгавічы Г) крывічы, дрыгавічы і радзімічы

13. Як звалі першага летапісна вядомага полакага князя?

А) Рурык В) Сінявус

Б) Рагвалод Г) Трувар

14.У дзейнасці веча маглі прымаць удзел:

а) Усе жыхары горада

б) Усе дарослыя жыхары горада

в) Усе раўнапраўныя вольныя мужчыны

г) Усе жыхары горада разам з купцамі і падарожнікамі

15. Суаднясіце асобу полацкага князя Усяслава Брачыславіча і падзеі (4):

а) Аднаўленне княжацкай дынастыі ў Полацку

б) Бітва ра р.Судоме

в) Бітва на р.Нямізе

г) Будаўніцтва Сафійскага сабора ў Полацку

д) Заснаванне Браслава

е) Паўстанне кіеўлян ў 1068 г.

ж) Паход полацкай дружыны на Пскоў (1065 г.) і Ноўгарад (1066 г.)

з) Усталяванне кантролю над валакамі каля Віцебска і Усвят

16. Калі было прынята хрысціянства на Беларусі?

А) 9 ст. В)11 ст.

Б)10 ст. Г) 12 ст.

17. Першы узор стоўпніцтва на тэрыторыі Беларусі быў здзейснены:

А) Еўфрасінняй Полацкай В) Якавам Палачанінам

Б) Афанасіям Смаляцічам Г) Кірылам Тураўскім

18. Як называюцца багата аздобленыя ілюстрацыі ў старажытных рукапісных кнігах?

А) гравюры В) буквіцы

Б) мазайка Г) мініяцюры

19.Тэхніка муроўкі са схаваным радам, з выкарыстаннем плінфы была характэрна для:

а) Культавага дойлідства 11-13 ст.

б) Абарончага дойлідства ў гарадах 10-13 ст.

в) Гатычных храмаў 14 ст

г) Раманскіх храмаў 14-15 ст.

20. Бітва на р.Ворскле ў 1399г. адбылася паміж:

А)Войскамі ВКЛ і крыжакамі В) Войскамі ВКЛ і Маскоўскага княства

Б)Войскамі ВКЛ і татара-манголамі Г) Войскавмі ВКЛ і Польскім каралеўствам

21. Грунвальдская бітва адбылася ў:

А) 1401 г. В) 1410 г.

Б) 1409 г. Г) 1411 г.

22.У ВКЛ кіраўніком дзяржаўнай канцэлярыі выступаў:

А) ваявода В) кашталян

Б) гетман Г) канцлер

23.Што аб’ядноувае даты 1258-1259, 1275, 1277, 1287,1315 у гiсторыi Беларусi?

А) напады крыжакоу В) напады мангола-татарау

Б) напады маскоуцау Г) напады полауцау

24. Першы летапiсны князь ВКЛ –

А) Мiндоуг В) Рынгольд

Б) Тауцiвiл Г) Рагвалод

26. Якi беларускi горад быу першай сталiцай ВКЛ?

А) Гродна В) Полацк

Б) Наваградак Г) Ваукавыск

27. У 15 ст. у ВКЛ дзейнiчау прынцып, уведзены Гедзiмiнам:

А) вассал майго вассал – мой вассал

Б) гарадское паветра робiць чалавека вольным

В) не рушыць даунiны, не уводзiць навiны

Г) хто валодае Ардой – той валодае Руссю

Д) чыя вера – таго i улада

28. Дзяржаунай мовай у часы сярэднявечча у ВКЛ была:

А) беларуская В) польская

Б) лацiнская Г) русская

29.Вярхоуным уласнiкам на зямлю у ВКЛ выступау

А) народ в) кожны феадал

Б) сойм г) вялiкi князь

30. Непрывiлеяванае саслоуе ВКЛ – насельнiцтва гарадоу, якое выплочвала падаткi на карысць дзяржавы цi феадала, а таксама займалася рамяством i гандлем –

А) духавенства В) шляхта

Б) магнатэрыя Г) мяшчане