Мой родны кут, як ты мне мілы

Содержание

Глава 1 «Не могу молчать….о Родине»

1. Родина

2. Родны кут

3. Люблю свой край

4. Дарогі беларускія

5. Шчастлівы хлопчык

6. Мой край! Как ты мне дорог…

7. Мой родны кут, як ты мне мілы

8. Родной мой край

9. Мясціны любыя, святыя…

10. Зямля бацькоў

11. Экскурсія па Беларусі

12. Аповед пра Бабінавічы

13. Запрашаем у наш край

14. Моя старонка

15. Родина

16. Стаю на беразе Чарніцы

17. Жыву ў Беларусі – і тым ганаруся!

18. Родина

19. Моё Лиозно

20. Наш городок

21. Лиозно – мой любимый городок

22. Лиозно – дорог сердцу

23. Станция Лиозно

24. Лиозно – славный город!

Глава 2 «Не могу молчать…о Войне»

1. Мы памятаем і ганарымся

2. Доўгі шлях да бацькі

3. “Я шукала магілу салдата….”

4. Великая Победа

5. Навошта помніць пра вайну?

6. Выпрабаванні лёсу

7. Мы помним

8. Кусочек хлеба

Глава 3 «Не могу молчать….о Дружбе»

1. «Дружат дети на планете….»

2. Есть разные дети

Глава 4 «Не могу молчать….о Важном»

1. Мы, молодое поколение

2. С уважением – всем нашим старым учителям

3. Спорт-достояние страны

4. Назіранні за зорным небам

5. Хлеб моей земли

6. Хлеб – всему голова!

7. Дядя Ваня – пожарный доброволец

8. Крик души

9. Пасха

10. Новый год – любимый праздник

11. День рождения

12. 8 марта

 

 

 


Родина

 

Что такое родина? Отвечу:

«Есть такой волшебный уголок.

Он на карте даже не отмечен,

Но забыть его никто б не смог.

 

Это клён, растущий у калитки,

И тропинка, что сбежала вниз,

По траве ползущая улитка

И скворцов задорный пересвист.

 

Под окошком старый куст калины,

А в реке прозрачная вода,

В небе клин далёкий журавлиный,

Что весной опять летит сюда.

 

Это дом, знакомый нам с рожденья,

Мама, что хлопочет у плиты,

Первые заботы и сомненья,

Встречи первые и первые мечты.

 

Вырасту – придётся попрощаться,

Улететь в далёкие края.

Но к тебе я буду возвращаться,

Родина любимая моя!

Козлова Варвара,

учащаяся 10 класса,ГУО “Велешковичская средняя школа”

 

Родны кут

 

Мой родны кут... мая радзіма!

Ніколі не праеду міма,

Заусёды у госці загляну,

Да сэрца шчыра прыгарну.

 

Прайшлі тут лепшыя гады.

Чароуным усе здавалася тады:

Вось гэты лес, палі, абшары

I нават аксамітавыя травы.

 

Няма мілей у мяне мясцінкі,

Дзе усе знаёма да сцяблкі.

Тут хочацца вады напіцца,

Да роднай маці прытуліцца.

Ротберг Полина,

учащаяся 8 класса, ГУО «Выдрейская ясли-

сад-средняя школа»

Люблю свой край

Люблю свой край і хатку

Там мама ёсць і татка.

Там я жыву з сястрычкамі

І з намі любы братка.

Нам весела жывецца,

І сеецца, і жнецца,

І песенька пяецца,

А зморымся – заснецца.

Богданович Дарья,

учащаяся 3 класса, ГУО «Бабиновичская ясли-сад-базовая школа»

Дарогі беларускія

 

Дарогі беларускія,

Шырокія і вузкія.

То вы асфальтаваныя,

То сцежкі пратаптаныя.

 

Там, дзе асфальт пакладзены,

Дарогі ўсе ладныя.

Абапал іх прыгожыя

Пасадкі прыдарожныя.

 

Ды мне мілей сцяжынкі,

Што пратаптаны ў жыце,

Што пратаптаны ў травах,

У лозах кучаравых.

 

Сцяжыначкі-сцяжынкі,

Вы, як жыцця хвілінкі:

То вы ў цяні знікаеце,

А то на сонцы ззяеце!

Архипова Кристина,

учащаяся 11 класса,

ГУО Высочанская ясли-сад-средняя школа”

 

 

Родны кут

Нарадзіўся я ў Лёзна,

Тут бацькі мае жывуць.

Разважаю я сур’ёзна:

- Мне куды свой шлях звярнуць?

 

Вырасту, паеду ў горад,

Буду там я працаваць.

А на выхадныя зноўку

Дамоў стану прыязджаць.

 

А мо, ну яго, той горад!

Тут жа ўсе мае сябры!

Родны дом ля першай школы,

І суніцы ў бары.

Какойченко Дмитрий,

учащийся 5 класса,

ГУО «Средняя школа №1 г.п. Лиозно

Шчаслівы хлопчык

 

Я хлопчык маленькі,

Жыву ў Беларусі,

У родным куточку

Бацькоўскай зямлі.

 

Спяваюць тут птушкі.

Збіраюць суніцы,

Струменіць крынічка,

І рэчка бяжыць.

 

Я хлопчык шчаслівы,

Бо ў мірнай краіне

Пад небам блакітным

Спакойна расту.

Кравцов Артем,

учащийся 5 класса,

ГУО «Средняя школа №1 г.п. Лиозно»

 

Мой край! Как ты мне дорог…

 

Как прекрасен край Лиозно!

Как же здорово здесь жить!

Тут познать себя нам можно

И воду с криницы пить.

 

Можно здесь еще развиться:

Центров, к счастью, тут полно.

Не секрет, что веселиться

Дети могут тут легко.

 

Интересно, что когда-то

В крае нашем жил Шагал.

В память нам совсем недавно

Был готов мемориал.

 

В нашем крае есть озера.

Их прекрасен внешний вид.

Этот край для нас – опора,

И душа здесь жить велит.

 

Летом здесь – краса-красою!

Счастье, радость, детский смех.

Вы заедьте к нам порою,

И наш край Вас примет всех!

Абель Мария,

учащаяся 10 класса,

ГУО «Средняя школа №1 г.п. Лиозно»

Мой родны кут, як ты мне мілы

 

Мой родны кут, як ты мне мілы

Азёрны бераг, мілы бераг,

Цябе я у памяці збярог.

Усплываюць у сэрцы успамны,

Цябе забыць так і не смог.

 

Мяняю сцежкі і дарогі,

Але забыць не маю сілы

Твае зялёныя парогі.

 

"Мой родны кут, як ты мне мілы"

Дуб, ясень, клён, каштан і вяз.

Сябрамі былі мне зауседы

Душа краіны - мой алмаз,

 

Мне не згубщь яе ніколі

Мой ціхі край, мой вечны край...

Магутны бор, чароуны бусел

I хай шуміць на весь свет гай –

Я нарадзіуся у Беларусі!

 

Сельчукова Руфина,

учащаяся 7 класса,

ГУО «Добромыслинская средняя школа»

 

Родной мой край

 

Родной мой край, не описать словами

Всю красоту, которая вокруг.

Тут шелест листьев, щебетанье птиц

И голубое небо с облаками.

 

Смотрю вокруг, аж сердце замирает

Кругом леса, луга, поля, цветы.

И тополя, и сочных пастбищ скатерть,

И реки необычной красоты.

 

Я прижимаюсь ласково щекою

К березке, что стоит в моем саду.

Она расскажет мне, как наши деды

Сражались в сорок первом том году.

 

Как немцев гнали, Родину спасая

С земли родной, себя не пощадив

И умирали, жизни отдавая

За нас с тобой, за матерей, за мир.

 

Поэтому сегодня мы свободно

Любуемся красотами земли,

Природой, чистотой родного края,

Как в небе летят клином журавли.

 

Земля родная - ты частица сердца,

Души твоей бескрайние поля.

Любуясь, не могу я наглядеться

Родная ты красавица моя.

 

Устинов Кирилл,

учащийся 6 класса,

ГУО «Крынковская средняя школа

имени М.Т.Лынькова»

 

 

Мясціны любыя, святыя…

Заўсёды ёсць такі падмурак

На чым трымаецца твой лёс.

То месца, дзе знайшоў прытулак,

Адкуль расточак твой прарос.

 

Я ўпадабала сваю вёску,

Куды прыехаўшы дзяўчом,

Сустрэла я цяпло і ласку,

Не стала людзям чужаком.

 

Вучыла дзетак, працавала,

Усё рабіла я з душой.

Каханне тут сваё спаткала,

А з ім – і ў душы спакой.

 

Тут нарадзілісь мае дзеці,

Сагрэла вёска і іх цяплом.

Яны дужэлі, зразумелі –

Радзіма там, дзе родны дом.

 

Такіх прываблівых мясцінаў

Я не сустрэну анідзе.

А хто калісьці іх пакінуў

Напэўна маецца ў нудзе.

 

Мясціны любыя, святыя…

Высокія лясы, балоты.

Шляхі тут крэсцяцца людскія,

А без Радзімы мы – сіроты.

 

Няхай не будзе тут пустэчы!

Хай у вокнах свецяць аганькі!

Няхай не зведаюць галечы

Мае вяскоўцы-землякі!...

 

Юшкевич Галина Николаевна,

учитель начальных классов,

ГУО «Бабиновичская ясли-сад –

базавая школа»

 

Зямля бацькоў

Зямля бацькоў – цудоўная зямля!

Пашчасціла і мне тут нарадзіцца.

Да скону дзён і зблізку, і здаля

Табою, любы край мой, ганарыцца.

 

Мой край азёраў, сініх васількоў!

Тут плакаць і смяяцца можна ўволю,

Тут сустракаюць дарагіх сяброў

І песняй звонкаю, і хлебам-соллю.

 

Адна зямля ў нас з табой, адна!

Дае нам сілы чыстая крыніца,

Куды б мяне дарога ні вяла,

Спяшу зямлі я роднай пакланіцца.

Багданович Дина Анатольевна,

хранитель экспанатов народного музея баевой славы

ГУО «Бабинавичская ясли-сад –

базавая школа»

Экскурсія па Беларусі

Экскурсія па Беларусі!

Ураджанні аж цераз край!

К даўніне сэрцам дакраніся,

Нашчадкам гэта захавай!

 

Усіх уразіў замак у Міры!

У свеце ўсім такіх няма:

Стаяў на абароне міру

Ад чужаземцаў ён здаўна.

 

І Навагрудак нас вітае:

Адам Міцкевіч тут тварыў.

Гара Міндоўга сустракае –

Калісьці і тут замак быў.

 

У Нясвіжы парк ёсць Радзівілаў,

Тут, што ні крок, - гісторый шмат:

Сымон на дудачцы іграе,

Марыся кідае пагляд.

 

А вобраз Барбары лятае

У сценах замка шмат вякоў –

З каханнем часта так бывае:

Не вырвешся з яго акоў…

 

І каля возера спыніся…

Яго ахоўвае народ.

Што назва – Свіцязь – не дзівіся:

Чысцейшых не ўбачыш вод.

 

А гмахі Мінска? – Не забудзеш!

Тут форм і колераў так шмат!

Кварталы Мінска – проста цуда!

На еўрапейскі цягнуць лад.

 

Экскурсія па Беларусі!

Даўніна побач з навізной!

Табой, Радзіма, ганаруся:

О, непаўторны, край ты мой!..

 

Багданович Дина Анатольевна,

хранитель экспанатов народного музея баевой славы

ГУО «Бабинавичская ясли-сад –

базавая школа»

Аповед пра Бабінавічы

Лясное возера ляжыць чароўнае,

Сосны з бярозкамі глядзяць у ваду.

Здаўна паселішча тут ёсць цудоўнае.

Я пра Бабінавічы вам раскажу.

 

Былі ўскрай вёсачкі стаянкі даўнія,

Шмат археолагі чаго знайшлі,

Музей захоўвае прылады крэмневы

З той неалітавай яшчэ пары.

 

Калісьці тут даўно царыца ездзіла,

І Кацярыненскі мы помнім тракт.

А пры Пятры тут лес сплаўлялі мачтавы,

Расійскі моцны флот каб будаваць.

 

І ганарымся мы гербам Бабінавіч

Часоў, калі горад заштатны быў.

І старажытны шлях “з вараг у грэкі”

Праз вёску нашую ён прахадзіў.

 

І ганчарамі край наш родны славіцца,

З агню і гліны тут стваралі цуд.

Калі не верыце, то прыязджайце к нам,

Пакажам вырабы, што робяць тут.

 

А пра часы вайны раскажуць помнікі,

Ціхмянаўская вышыня.

Музей захоўвае вайны гісторыю,

Каб патрыётам кожны вучань стаў.

 

Лясное возера ляжыць чароўнае,

На беразе шуміць бярозаў гай.

Бабінавічы – вёска цудоўная!

Хочаш упэўніцца? Дык прыязджай!

 

Багданович Дина Анатольевна,

хранитель экспанатов народного музея баевой славы

ГУО «Бабинавичская ясли-сад –

базавая школа»

Запрашаем у наш край

Запрашаем, сябры, у наш край!

У бабінавіцкі край цудоўны.

Калі ў нас яшчэ хто не бываў,

То не бачыў красы ён чароўнай.

 

Хто па нашых лясах не хадзіў,

Не збіраў там грыбы і суніцы,

Ды і з вудай, бадай, не сядзеў

На Лучосе, Вярхіце, Чарніцы.

 

Як празрыста ў азёрах вада,

Бы ў люстэрка бяроза глядзіцца,

І бялюткі чаромхавы гай

Будзе доўга начамі вам сніцца…

 

Ёсць традыцыі слаўныя ў нас,

Для нашчадкаў захоўваем пільна.

Запрашаем, сябры, у наш край,

У бабінавіцкі край гасцінны!

Багданович Дина Анатольевна,

хранитель экспанатов народного музея баевой славы

ГУО «Бабинавичская ясли-сад –

базавая школа»

 

 

Мая старонка

Мая любімая старонка,

Дзе птушак спевы льюцца звонка.

Цябе люблю я вельмі шчыра,

Матуля тут мяне расціла.

Люблю грыбы і ягады збіраць,

У полі кветачкі зрываць,

На рэчцы – загараць, купацца,

І ніколі з табой не хачу раставацца!

 

Бутылкина Юлия,

учащаяся 3 класса

ГУО «Бабиновичская ясли-сад -базовая школа

Родина

Поклонюсь я лесу,

Поклонюсь я травам,

Озеру родному,

Матушкам-дубравам.

Я готов лелеять,

Я готов баюкать

Родину любимую,

Красу неотразимую:

Ручеёк, болотце,

Речку, бор сосновый

И закат багровый...

Это всё родное,

Сердцу дорогое.

Мелешко Надежда,

учащаяся 9 класса,

ГУО «Бабинавичская ясли-сад –

базавая школа”

Стаю на беразе Чарніцы…

 

Стаю на беразе Чарніцы…

Тут шэпчуцца аб нечым чараты,

Цудоўны спеў птушыны льецца

І ў паднябессі пралятаюць журавы…

Мой родны край, зямля маіх дзядоў,

Мне б да цябе прыціснуцца грудзямі!

Адчуць твой боль…

Па тых героях жудаснай вайны,

Што ўвысь узняліся журавамі…

Я ганаруся тым, што тут я нарадзілась,

Што тут мой родны кут, зямля маіх бацькоў,

Што ззяе сонейка над нашай Беларуссю,

Узлятае песня звонкая увысь,

Смяюцца дзеці, а шчаслівы матулі –

Спяваюць калыханкі па начах.

Стаю на беразе Чарніцы….

 

Воронцова Алина,

учащаяся 7 класса,

ГУО «Бабинавичская ясли-сад –

базавая школа»