Тэматычны кантроль № 1 па тэме 3

Семінарскі занятак 4

Тэма 4. Судовая сістэма Вялікага Княства Літоўскага

 

 

1. Вышэйшыя (цэнтральныя) суды дзяржавы. Гаспадарскi (Вялiкакняжацкi) суд, яго склад, кампетэнцыя і парадак дзейнасцi. Суд паноў-рады. Камісарскі суд. Соймавы суд.

2. Судовая рэформа ХVI ст. Новыя прынцыпы судовага ладу і судаводства. Утварэнне інстытута адвакатуры.

3. Галоўны суд (Трыбунал): узнікненне, парадак фармiравання i дзейнасць. Кампетэнцыя суда. Заканадаўчая рэгламентацыя яго дзейнасці (у законе аб утварэнні суда – «Способ прав трыбунальских» 1581 г., у Статуце 1588 г.)

4. Мясцовыя суды: замкавы (гродскi), земскi, падкаморскi, каптуровы, копны, войтаўска-лаўнiцкі. Перыяд утварэння, склад, парадак фарміравання i дзейнасцi. Падсуднасць спраў.

5. Сялянскія суды. Вотчынны суд феадала над залежнымі людзьмi.

6. Судова-працэсуальнае права. Змены ў судаводстве ў ХVI ст. Судовыя пастановы і судовыя кнігі.

Тэматычны кантроль № 2 па тэме 4

 

Літаратура да тэмаў 3–4

Акты Виленской археографической комиссии: В 39 т. – Вильна, 18651915.

Акты, относящиеся к истории Западной России: В 5 т. – СПб., 18461853. Т. 15.

Вішнеўская І.У.Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі: Дапамож. – Мн., 2004.

Вішнеўскі А. Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. – Мн. 2000.

Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. – Мн., 2005, 2006.

Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі ХVI–ХVIII ст: Хрэстаматыя / Аўт.-склад. Т.І.Доўнар, Ю.П.Доўнар, Л.Л.Голубева. – Мн.: БДУ, 2004.

Доўнар Т. I.Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. – Мн.: Амалфея, 2007.

Доўнар Т. I.Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэб.-метад. комплекс для студэнтаў юрыд. фак. У 2 ч. Ч. 1. – Мн., 2002; Ч.2. – Мн., 2005.

Доўнар Т. І. Вытокі беларускага парламентарызму // Право и демократия: Сб. науч. тр. Вып. 15 / Редкол.: В.Н.Бибило (гл. ред.) и др. – Мн.: БГУ, 2004. – С. 3–13.

Доўнар Т. I.Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў ХV–ХVI стст. – Мн., 2000.

Доўнар Ю. П.Зараджэнне інстытута прафесійнай адвакатуры ў Вялікім княстве Літоўскім // Веснік БДУ. 2003. №1.

Доўнар Ю.П. Судовая рэформа XVI стагоддзя ў Вялікім княстве Літоўскім. – Мн.: БДУ, 2007.

Доўнар-Запольскі М. В. Гісторыя Беларусі. – Мн., 1994.

Ермаловіч М. Беларуская дзяржаваВялікае княства Літоўскае. – Мн., 2000.

Краўцэвiч А. К. Стварэнне Вялiкага княства Лiтоўскага. – Мн., 1998.

Місаревич Н.В. Магдэбургскае права на Беларусі. – Гродна, 2003.

Мысліцелі і асветнікі Беларусі Х–ХІХ ст. Энцыклапед. давед. – Мн., 1995.

Насевіч В. Л. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: падзеі і асобы. – Мн., 1993.

Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 1. Мн., 1994.

Падокшын С. А. Унiя. Дзяржаўнасць. Культура (фiласофска-гiстарычны аналiз). – Мн., 1998.

Сільчанка М., Місарэвіч Н. Гісторыя мясцовага самакіравання на Беларусі. – Гродна. 2000.

Снапкоўскі У. Е. Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі. У 2-х т. Т.1. - Мінск, 2003.

Статут Великого княжества Литовского 1529 года. – Мн., 1960.

Статут Вялiкага княства Лiтоўскага 1588 года: Тэксты. Давед. Камент. – Мн., 1989.

Статут Вялiкага княства Лiтоўскага 1566 года. – Мн., 2003.

Уния в документах. – Мн., 1997.

Францыск Скарына і яго час: Энцыкл. давед. – Мн. 1988.

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. – Мн., 1993–2003.

Юхо Я. А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. – Мн., 2000.

 

Семінарскі занятак 5

Тэма 5. Феадальнае права Вялікага Княства Літоўскага

 

1. Асноўныя крынiцы права ў перыяд фарміравання Вялікага княства Літоўскага. Звычаёвае права і абмежаванне яго дзейнасці.

2. Граматы (прывілеі) – важнейшыя крыніцы права ХV – пачатку ХVI ст.

3. Агульназемскiя прывiлеi: Ягайлы, Гарадзельскiя, Гродзенскія, Казiмiра, Аляксандра і інш.

4. Соймавыя пастановы. Пастановы павятовых соймікаў.

5. Абласныя прывiлеi (граматы).

5. Валасныя граматы.

6. Гарадскiя граматы.

 

Семінарскі занятак 6

Тэма 5. Феадальнае права Вялікага Княства Літоўскага

 

1. Спробы кадыфікацыі заканадаўства ў Вялікім княстве Літоўскім.

Судзебнік Казіміра 1468 г.

2. Прычыны і падставы правядзення першай агульнай кадыфікацыі заканадаўства ў Вялікім княстве Літоўскім. Статут 1529 г.

3. Рэформа грамадска-палітычнага ладу ў XVI ст. у Вялікім княстве Літоўскім і адлюстраванне яе ў Статуце 1566 г. Асноўныя палажэнні Статута 1566 г.

4. Агульная характарыстыка Статута 1588 г.

Абавязковая кантрольная работа па тэмам 3 - 5

 

 

Семінарскі занятак 7