Структура і змест дыпломнай работы

Правила выполнения дипломной работы!

Дыпломная работа: агульныя палажэнні

Дыпломная работа - вынік асабістай навукова-творчай і практычнай дзейнасці выпускнікоў факультэта традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва, якая распрацоўваецца ў адпаведнасці з мэтамі і задачамі падрыхтоўкі студэнтаў па пэўнай спецыяльнасці (напрамку спецыяльнасці).

Спецыялънасцъ «народная творчасцъ», напрамак спецыяльнасці «народная творчасцъ (народныя рамёствы)»; спецыялънасцъ «дэкаратыўна-прыкладное мастацтва», напрамак спецыяльнасці «дэкаратыуна-прыкладное мастацтва (рэстаўрацыя вырабаў)». Дыпломная работа складаецца з наступных частак: самастойны мастацкі твор у абраным відзе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, графічны праект, які адлюстроўвае канцэпцыю мастацка-вобразнай ідэі твора, і тэарэтычная частка ў выглядзе тлумачальнай запіскі.

За выкананне дыпломнай работы і прынятыя ў ёй рашэнні, правільнасць усіх даных і зробленыя вывады адказвае студэнт — аўтар дыпломнай работы. Студэнт прадстаўляе кіраўніку завершаную дыпломную работу. Кіраўнік складае на яе водзыў.

Дыпломная работа з водзывам кіраўніка не пазней чым за два тыдні да абароны прадстаўляецца загадчыку кафедры, які вырашае пытанне аб магчымасці допуску студэнта да абароны дыпломнай работы. Допуск студэнта да абароны дыпломнай работы фіксуецца подпісам загадчыка кафедры на тытульным лісце дыпломнай работы.

Дыпломныя работы, якія дапушчаны кафедрай да абароны, накіроўваюцца загадчыкам кафедры на рэцэнзію.

 

 

Структура і змест дыпломнай работы

Структура дыпломнай работы павінна адпавядаць сучасным патрабаванням да напісання навуковага даследавання і ўключаць абавязковыя часткі:

- тытульны ліст;

- рэферат;

- змест;

- уводзіны;

- асноўная частка, якая ўключае главы, раздзелы і падраздзелы;

- заключэнне;

- бібліяграфічны спіс;

- дадаткі (пры неабходнасці).

Тытульны ліст — першая старонка работы (нумар старонкі не прастаўляецца). На тытульным лісце павінны быць указаны: ведамасная прыналежнасць у станов ы адукацыі; назва ўстановы адукацыі, факультэта і кафедры, на якой выканана работа; тып работы (дыпломная); тэма работы; звесткі аб аўтары (курс, трупа, прозвішча, імя, імя па бацьку студэнта); звесткі аб навуковым кіраўніку (вучоная ступень, званне і пасада, прозвішча, імя, імя па бацьку); дата допуску да абаро- ны і подпіс загадчыка кафедры; месца і год прадстаўлення работы да абароны (Дадатак Б).

Рэферат - другая (пасля тытульнага ліста) старонка дыпломнай работы, якая, як і наступныя старонкі, нумаруецца. У рэфераце прадстаўлены: аб’ект даследавання, мэта дыпломнай работы, метадапогія і метады даследавання, асноўныя вынікі дыпломнай работы, іх навуковае або практычнае значэнне, а таксама даныя аб дадатках. Пачынаецца рэферат з ключавых слоў, затым прыводзіцца сам тэкст. Ключавыя словы пішуцца вялікімі літарамі, аддзяляюцца адно ад другога коскай. Аб’ём рэферата - адна старонка.

Змест — уключае назвы глаў, раздзелаў і падраздзелаў з указаннем нумароў старонак, на якіх пачынаюцца матэрыялы адпаведных частак работы (Дадатак В).

Уводзіны — уступная частка дыпломнай работы. Ва уводзінах абгрунтоўваецца выбар тэмы і яе актуальнасць, фармулююцца мэта і задачы дыпломнай работы, аб’ект і прадмет даследавання, указваецца ступень распрацаванасці праблемы, навізна і практычная значнасць дыпломнай работы, метадалогія і метады даследавання, структура дыпломнай работы.

Асноўная частка — уяўляе сабой тэарэтыка-практычную аснову работы. Змест асноўнай часткі вызначаецца ў адпаведнасці са спецыфікай падрыхтоўкі спецыялістаў па канкрэтнай спецыяльнасці (напрамку спецыяльнасці).

Спецыялънасцъ «народная творчасць», напрамак спецыяльнасці «народная творчасць (народныя рамёствы)»; спецыяль насць «дэкаратыўна-прыкладное мастацтва», напрамак спецыяльнасці «дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (рэстаўрацыя вырабаў)». У асноўнай частцы дыпломнай работы прадстаўляецца значны аналітычны матэрыял па абранай тэме. Інфармацыйнае напаўненне асноўнай часткі, колькасць глаў і раздзелаў варыятыўна і залежыць ад мэты і задач даследавання. Тэарэтычна значным з’яўляецца гістарычны агляд развіцця пэўнага віду дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, аналіз яго сучаснага стану, персаналіі мастакоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, разгляд асаблівасцей іх творчых пошукаў.

Асобная глава ўключае матэрыял, які з’яўляецца падмуркам мастацкай ідэі твора і прадстаўляе апісанне народных свят і абрадаў, міфапаэтычных уяўленняў беларусаў, гістарычных і культурных падзей і г. д. Таксама аналізуюцца творы мастакоў, блізкія да абранай студэнтам тэматыкі, іх мастацка-вобразнае і кампазіцыйнае рашэнне, тэхналагічныя асаблівасці.

Абавязковай з’яўляецца глава, у якой раскрываецца методыка стварэння мастацкага твора. У раздзелах абгрунтоўваецца пластычны вобраз твора, кампазіцыйная схема, выразныя сродкі (графічныя, пластычныя, каларыстычныя, дэкаратыўныя). Падрабязна даецца апісанне паслядоўнасці выканання аўтарскага твора; выкарыстаных матэрыялаў, абсталявання і інструментаў.

Асноўная частка дыпломнай работы выпускнікоў напрамку спецыяльнасці «дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (рэстаўрацыя вьірабаў)» абавязкова ўключае тэарэтычны раздзел па методыцы рэстаўрацыі вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У асобным раздзеле апісваецца паслядоўнасць выканання студэнтам кансервацыйных або рэстаўрацыйных работ на канкрэтным творы.

Першая глава - аналітычная частка, якая адлюстроўвае тэарэтычную базу дыпломнага праекта. У ёй адзначаюцца асноўныя канцэптуальныя здабыткі беларускіх навукоўцаў па тэме даследавання і даецца апісанне навуковых высноў, зробленых аўтарам у ходзе падрыхтоўкі дыпломнай работы:

- указваюцца працы айчынных і замежных даследчыкаў, дзе выкладзены асноўныя навуковыя палажэнні адносна аб’екта даследавання: лакалізацыя, храналогія, міфасемантыка і структура абранай традыцыйнай з’явы (ці яе асобнага этапу), персаналіі носьбітаў і характар мастацка-стылістычных і тэналагічных асаблівасцей традыцыйных твораў;

- акрэсліваецца зона (ці зоны) найбольшага пашырэння, дзе захаваліся носьбіты і пераймальнікі традыцыі; робіцца вывад аб прыналежнасці аб’екта даследавання да пэўнага гісторыка-этнаграфічнага рэгіёна Беларусі;

- вызначаецца ступень захаванасці абранай для мастацкага развіцця традыцыйнай з’явы ў сучаснай сацыякулыурнай прасторы, ацэньваюцца ўмовы для яе вывучэння і пераймання і магчымасць яе рэвіталізацыі;

- указваюцца артэфакты народнай культурнай спадчыны, якія з’яўляюцца актуальнымі менавіта для развіцця традыцыйнай з’явы у сучаснай сацыякультурнай прасторы.

Другая глава - праектная частка дыпломнай работы. У ёй апісваецца аўтарская методыка стварэння мастацкага вобраза, кампазіцыйнага і каларыстычнага вырашэння, тэхналагічная частка выканання дэкаратыўна-прыкладнога твора ў матэрыяле і падсумоўваюцца вынікі практычнага ўвасаблення дыпломнай работы.

Заключэнне. У гэтай частцы дыпломнай работы прыводзяцца асноўныя вынікі і зробленыя на іх аснове вывады. Заключэнне можа ўключаць 3-5 коратка сфармуляваных абагульненняў.

Бібліяграфічны спіс. Уключае ўсе выданні, якімі карыстаўся аўтар пры распрацоўцы тэмы. Пры наяўнасці ў студэнта публікацый па праблеме, яны таксама ўключаюцца ў спіс. Аб’ём і якасць выкарыстанай літаратуры паказвае на- колысі аўтар дыпломнай работы валодае інфармацыяй. Біблія- трафічны спіс літаратуры складаецца ў алфавітным парадку ў адпаведнасці з міждзяржаўнымі стандартамі: ГОСТ 7.1-2003 Бібліяграфічны запіс. Бібліяграфічнае апісанне, ГОСТ 7.82-2001 Бібліяграфічны запіс. Бібліяграфічнае апісанне электронных рэсурсаў (Дадатак Е).

Дадаткі. Уяўляюць сабой матэрыял, які студэнт засвоіў у працэсе распрацоўкі тэмы, але самастойнага значэння не мае і таму прыводзіцца асобна, па-за тэкстам. Формы дадаткаў разнастайныя. Разам з традыцыйнымі формамі (ілюстрацыі, схемы, табліцы, ксеракопіі, копіі архіўных ці рэдкіх дакумен- таў) да тэксту дыпломнай работы могуць прыкладацца аўдыя- і відэаматэрыялы, электронныя версіі змястоўных тэкстаў і інш.

Дыпломная работа студэнтаў спецыяльнасці «народная творчасцъ», напрамку спецыяпьнасці «народная творчасць (народный рамёствы)»; спецыяльнасці «дэкаратыўна-прыкладное мастацтва», напрамку спецыяльнасці «дэкаратыўна- прыкладное мастацтва (рэстаўрацыя вырабау)» абавязкова ўключае дадаткі, у якіх ілюстрацыйны рад (фотаздымкі, малюнкі, эскізы) суправаджае тэкставую частку.

Адным з дадаткаў да дыпломнай работы выпускнікоў спецыяльнасці «дэкаратыўна-прыкладное мастацтва», напрамку спецыяльнасці «дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (рэстаўрацыя вырабаў)» з’яўляецца распрацаваны студэнтам рэстаўрацыйны пашпарт твора дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, а таксама постар або мультымедыйная прэзентацыя этапаў рэстаўрацыйных работ.