Заканадаўчыя, нарматыўна-прававыя і інструктыўна-метадычныя матэрыялы па краязнаўчай дзейнасці бібліятэк. Функцыі, асноўныя напрамкі краязнаўчай дзейнасці.

Арганізацыя краязнаўчай дзейнасці бібліятэк

вучэбна-метадычныя матэрыялы

тэарэтычнага занятку №3

для навучэнцаў дзеннага адзялення 3 курса,

навучаючыхся па спецыяльнасці 2-23 01 31

«Бібліятэказнаўства і бібліяграфія»

 

 

Магілёў 2016 навучальны год

 

Складальнік: Рапінчук К.М., выкладчык установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны бібліятэчны каледж імя А.С. Пушкіна»

 

 

Рецензент: Салопонова С.Л., загадчык цыклавой камісіі спецыяльных дысцыплін установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны бібліятэчны каледж імя А.С. Пушкіна»

 

 

Арганізацыя краязнаўчай дзейнасці бібліятэк: вучэбна –метадычныя матэрыялы тэарэтычнага занятку № 3 для навучэнцаў дзеннага адзялення 3 курса,навучаючыхся па спецыяльнасці 2-23 01 31

Бібліятэказнаўства і бібліяграфія» / склад. Рапінчук К.М.- Магілёў,2016

Вучэбна-метадычныя матэрыялы тэарэтычнага занятку па тэме 1.2Арганізацыя краязнаўчай дзейнасці бібліятэк” уключаюць тлумачальную запіску прыкладны план тэарэтычнага занятку, план лекцыі, матэрыялы лекцыі, спісак ключавых паняццяў і крыніц па тэме.

 

Тлумачальная запіска

Тэма 1.2Арганізацыя краязнаўчай дзейнасці бібліятэк з’яўляецца другой тэмай раздзелу 1 “Асновы тэорыі і арганізацыі краязнаўчай дзейнасці бібліятэк” і складзена на аснове тыпавой праграммы па дысцыпліне.

Мэта: вывучэнне асаблівасцей арганізацыі кразнаўчай дзейнасці ўніверсальных абласных бібліятэк і ЦБС

Змест вучэбнай праграмы:Заканадаўчыя, нарматыўна-прававыя і інструктыўна-метадычныя матэрыялы па краязнаўчай дзейнасці бібліятэк. Функцыі, асноўныя напрамкі краязнаўчай дзейнасці. Абласныя універсальныя навуковыя бібліятэкі як рэгіянальныя цэнтры краязнаўчай бібліятэчна-бібліяграфічнай работы. Арганізацыя краязнаўчай дзейнасці ЦБС. Роля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навукова-метадычнаму забеспячэнню бібліятэчна-бібліяграфічнага краязнаўства.

 

ЗМЕСТ

Тлумачальная запіска. 3

Прыкладны план урока. 4

План лекцыі 7

Тэкст лекцыі 7

Ключавыя паняцці: 14

ЛІТАРАТУРА: 14

 

 

 

Прыкладны план урока

 

Установа адукацыі

 

«Магілёўскі дзяржаўны бібліятэчны каледж імя А.С. Пушкіна»

 

 

Цыклавая камісія спецыяльных дысцыплін

 

Дысцыпліна «Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства»

 

 

ПЛАН ТЭАРЭТЫЧНАГА ЗАНЯТКУ

Тэма: “Агульныя пытанні краязнаўчай дзейнасці бібліятэк”

Тып занятку: вывучэння новага матэрыялу

Від занятку:лекцыя з элементамі дыялогу

Мэты занятку: сфарміраваць уяўленне аб асноўных напрамках краязнаўчай дзейнасці бібліятэк.

сфарміраваць веды аб асаблівасцях арганізацыі краязнаўчай дзейнасці бібліятэк розных тыпаў і відаў

НМЗ: КТП, вучэбная праграма, план занятку

ВМЗ: журнал вучэбных заняткаў группы, матэрыялы лекцыі, пытанні для самакантролю

ТСЗ: вучэбная дошка

 

Этапы урока:

 

Этап урока Змест дзейнасці выкладчыка Змест дзейнасці навучэнцаў
Актуалізацыя увагі навучэнцаў Прывітанне навучэнцаў. Фіксуе адсутнічаючых. Псіхалагічная адаптацыя навучэнцаў к занятку Прывітаюць выкладчыка уставаннем, даклад дзяжурнага аб адсутнічаючых, Настраіваюцца на работу
Паведамленне тэмы занятку і мэт калектыўнай і індывідуальнай дзейнасці Паведамляе тэму і мэты занятку. Паведамляе план лекцыі Запісваюць тэму і мэты занятку у канспекце
Паведамленне новага матэрыялу. Фарміраванне новых ведаў. Паведамляе новы матэрыял згодна плану лекцыі. Выкарыстоўвае метад дыялога Уважліва слухаюць, вядуць канспект, удзельнічаюць у дыялогу
Першаснае замацаванне новага матэрыялу Праводзіць франтальнае апытанне, стварае умовы для самакантролю ведаў Адказваюць на пытанні, здзяйсняюць самакантроль ведаў
Падвядзенне вынікаў урока Падводзіць вынікі урока і дасягнутых мэт Уважліва слухаюць. Карэктыруюць сваю дзейнасць
Характарыстыка хатняга задання Паведамляе хатняе заданне Запісваюць змест хатняга задання.задаюць пытанні

 

План лекцыі

 

 

1.Заканадаўчыя, нарматыўна-прававыя і інструктыўна-метадычныя матэрыялы па краязнаўчай дзейнасці бібліятэк.

2. Абласныя універсальныя навуковыя бібліятэкі як рэгіянальныя цэнтры краязнаўчай бібліятэчна-бібліяграфічнай работы. . Арганізацыя краязнаўчай дзейнасці ЦБС. Функцыі, асноўныя напрамкі краязнаўчай дзейнасці.

3. Роля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навукова-метадычнаму забеспячэнню бібліятэчна-бібліяграфічнага краязнаўства

Тэкст лекцыі

Заканадаўчыя, нарматыўна-прававыя і інструктыўна-метадычныя матэрыялы па краязнаўчай дзейнасці бібліятэк. Функцыі, асноўныя напрамкі краязнаўчай дзейнасці.

Для эффектыўнага выканання краязнаўчай дзейнасці бібліятэк (КДБ) неабходна забяспечыць яе аптымальную арганізацыйную структуру, бо на яе падставе ажыццяўляецца: аб’яднанне рознах відаў кразнаўчай дзейнасці; размеркаванне абавязкаў паміж супрацоўнікамі і структурнымі адзінкамі бібліятэкі; распрацоўваюцца сувязі з іншымі бібліятэкамі края і ўстановамі, якія ажыццяўляюць краязнаўчую дзейнасць; ствараецца надзейная сістэма кіравання КДБ на ўнутрыбібліятэчным, абласным, регіянальным і рэспубліканскім узроўнях. Упарадкаванню краязнаўчай дзейнасці бібліятэк розных тыпаў і відаў спрыяе "Палажэнне аб краязнаўчай дзейнасці бібліятэк", якое павінны распрацоўваць метадычныя цэнтры бібліятэчнага краязнаўства.

У Беларусі ў 1993 г. Міністэрствам культуры РБ было зацверджана "Палажэнне аб краязнаўчай рабоце бібліятэк Рэспублікі Беларусь". Складаецца яно з пяці раздзелаў. У першым "Агульныя палажэнні" вызначаны мэты КДБ і шляхі іх дасягнення. Другі раздзел "Арганізацыя краязнайчай дзейнасці" раскрывае асаблівасці краязнаўчай работы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, універсальных абласных бібліятэк, цэнтральных бібліятэк ЦБС, бібліятэк асобных арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў. Трэці раздзел “Палажэння…” прысвечан асаблівасцям фарміравання ў бібліятэках падфонда краязнаўчых і мясцовых дакументаў, а таксама дэпазітарнага фонда універсальных абласных бібліятэк. Чацвёрты і пяты раздзелы “Палажэння…” – арганізацыі абслугоўвання краязнаўчымі дакументамі і краязнаўчай бібліяграфічнай дзейнасці бібліятэк.

Такім чынам, гэты дакумент вызначыў мэты, задачы, асноўныя напрамкі КДБ, яе арганізацыўную структуру, стварыў нарматыўную базу для стварэння ў рэспубліцы сістэмы краязнаўчай дзейнасці бібліятэк.

На падставе гэтага дакумента распрацоўваюцца аналагічныя "Палажэнні" у рэгіёнах, абласцях Беларусі, у якіх удакладняецца КДБ з улікам існуючых традыцый, умоў, магчымасцей бібліятэк. Кожная бібліятэка УНАБ, ЦГБ, ЦРБ, гарадская або сельская — павінны мець свае "Палажэнне аб краязнаўчай рабоце", якое ўлічвае спецыфіку бібліятэчнай сеткі гэтай тэрыторыі, наяўнасць архіваў, музеяў і іншых устаноў і арганізацый, якія вядуць краязнаўчую дзейнасць.

Структурна такое "Палажэнне аб краязнаўчай рабоце" складаецца з наступных асноўных раздзелаў:

1. Агульныя палажэнні.

2. Арганізацыя краязнаўчай работы.

3. Фарміраванне краязнаўчага фонда.

4. Абслугоўванне абанентаў краязнаўчымі дакументамі.

5. Краязнаўчая бібліяграфічная работа.

6. Папулярызацыя краязнаўчых ведаў.

7. Метадычная і навукова-даследчая дзейнасць у галіне бібліятэчнага краязнаўства.

Унутранае напаўненне раздзелаў ажыццяўляецца ў суадносінах са спецыфікай кожнага кірунку дзейнасці з улікам комплекснага развіцця краязнаўчай дзейнасці бібліятэк.

Акрамя агульнага Палажэння ў бібліятэках распрацоўваюцца іншыя дакументы, у якіх адлюстроўваюцца кразнаўчыя абавязкі:

уставы і палажэнні аб бібліятэках;

палажэнні аб аддзеле, або сектары ці групе краязнаўства;

палажэнні аб сектары краязнаўчых бібліяграфічных рэсурсаў пры інфармацыйна-бібліяграфічным аддзеле;

палажэнні аб сектары дэпазітарнага захавання краязнаўчых дакументаў і мясцовых выданняў;

палажэнне аб фондзе краязнаўчага аддзела і г.д.