Абласныя універсальныя навуковыя бібліятэкі як рэгіянальныя цэнтры краязнаўчай бібліятэчна-бібліяграфічнай работы. . Арганізацыя краязнаўчай дзейнасці ЦБС.

Універсальныя абласныя бібліятэкі распрацоўваюць “Палажэнні аб аддзеле краязнаўства” з улікам мясцовых умоў і практыкі сваёй краязнаўчай работы, або іншых бібліятэк. Структурна Палажэнне складаецца з трох частак:

І. Агульныя палажэнні (дзе вызначаецца месца аддзела ў арганізацыйнай структуры бібліятэкі; задачы, кірункі ўзаемадзеяння з іншымі бібліятэкамі і ўстановамі, якія займаюцца краязнаўчай дзейнасцю).

ІІ. Функцыі аддзела (выдзяляюцца асноўныя напрамкі дзейнасці):

Ø стварэнне падсобнага краязнаўчага фонда аддзела;

Ø абслугоўвання абанентаў краязнаўчымі дакументамі са свайго падсобнага фонда і фонда асноўнага захавання бібліятэкі;

Ø папулярызацыя краязнаўчых дакументаў, правядзенне масавых краязнаўчых мерапрыемстваў;

Ø арганізацыя і вядзенне зводнага краязнаўчага каталога і зводнага каталога мясцовых выданняў, картатэк;

Ø падрыхтоўка краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў, баз даных;

Ø бібліяграфічнае абслугоўванне па краязнаўстве;

Ø навукова-метадычнае забеспячэнне і навукова-даследчая дзейнасць у галіне бібліятэчнага краязнаўства;

Ø складанне планаў і справаздач аб рабоце і г.д.

ІІІ. Упраўленне аддзелам (звесткі аб структуры аддзела, наяўнасці сектароў, груп, штата, абавязкі супрацоўнікаў аддзела суадносна са службовымі інструкцыямі). Палажэнне зацвярджаецца Саветам пры дырэктары абласной бібліятэкі.

Распрацоўваюцца службовыя інструкцыі з мэтай рацыянальнага раздзялення працы і спецыялізацыі.

У гэтых інструкцыях фіксуюцца абавязкі супрацоўнікаў краязнаўчага аддзела ўніверсальнай абласной бібліятэкі, які налічвае ад трох да пяці чалавек.

Пры штаце ў 5 чалавек вылучаюцца пасады: загадчыка аддзела, вядучага (галоўнага) бібліятэкара, метадыста, бібліёграфа, бібліятэкара.

У суадносінах са службовымі абавязкамі, загадчык аддзела, як правіла, выконвае наступныя абавязкі:

ажыццяўляе арганізацыйнае і навуковае кіраўніцтва аддзелам;

кіруе работай па арганізацыі краязнаўчай дзейнасці ў самой абласной бібліятэцы і ў межах вобласці;

стварае планы і справаздачы аб КДБ;

прымае непасрэдны удзел у фарміраванні краязнаўчага фонда і забяспечвае паступленне мясцовага абавязковага экземпляра твораў друку;

каардынуе краязнаўчую работу іншых аддзелаў бібліятэкі;

налажвае сувязі аддзела з іншымі бібліятэкамі вобласці, а таксама ўстановамі і арганізацыямі, якія працуюць у галіне краязнаўства;

арганізуе навукова-даследчую работу па пытаннях бібліятэчнага краязнаўства;

прымае ўдзел у падрыхтоўцы і рэдагаванні краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў;

забяспечвае рэкламу дзейнасці аддзела, удзельнічае ва ўсіх накірунках дзейнасці аддзела.

Вядучы (галоўны) бібліятэкар у суадносінах са сваімі службовымі абавязкамі:

арганізуе выкананне планавых заданняў аддзела, дыференцыраванае абслугоўванне абанентаў і правядзенне інфармацыйных мерапрыемстваў;

фарміруе краязнаўчы фонд, стварае краязнаўчы ДБА;

ажыццяўляе прагляд мясцовых перыядычных выданняў з мэтай вядзення краязнаўчых каталогаў, картатэк і БД;

прымае ўдзел у падрыхтоўцы краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў;

арганізуе пастаянна дзейнічаючыя выставы;

прымае ўдзел у правядзенні масавых мерапрыемстваў, ажыццяўляе бібліяграфічнае абслугоўванне па краязнаўству;

вывучае вопыт краязнаўчай работы бібліятэк вобласці і аказвае ім неабходную метадычную дапамогу.

Метадыст краязнаўчага аддзела абласной бібліятэкі:

Ø аказвае ўсебаковую метадычную і практычную дапамогу супрацоўнікам абласной бібліятэкі;

Ø забяспечвае ўкараненне ў практыку работы бібліятэк вобласці перадавога вопыту;

Ø распрацоўвае метадычныя матэрыялы і дае кансультацыі па асноўных напрамках КДБ;

Ø аналізуе краязнаўчую работу ЦБС і іншых бібліятэк вобласці;

Ø вывучае краязнаўчыя патрэбнасці і запыты карыстальнікаў;

Ø вядзе картатэку метадычных матэрыялаў па бібліятэчным краязнаўстве і інш.

Бібліёграф адказвае за бібліяграфічны кірунак краязнаўчай дзейнасці абласной бібліятэкі і бібліятэк края; складае бібліяграфічныя дапаможнікі; вядзе зводны краязнаўчы каталог, ажыццяўляе даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне па краязнаўстве; вядзе работу па бібліяграфічнаму інфармаванню, у т.л. у рэжыме выбарачнага распаўсюджання інфармацыі і інш.

Бібліятэкар краязнаўчага аддзела ў суадносінах са сваімі службовымі абавязкамі непасрэдна ўдзельнічае ў абслугоўванні абанентаў краязнаўчымі дакументамі; вядзе даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне; прымае ўдзел у арганізацыі краязнаўчага ДБА; арганізуе адкрыты доступ да краязнаўчага фонду; адказвае за яго расстаноўку і захаванасць; праводзіць масавыя мерапрыемства па краязнаўству і інш.

Для забеспячэння паслядоўнасці і пераемнасці выканання краязнаўчай работы распрацоўваюцца тэхналагічныя і і ншыя палажэнні і інструкцыі: зводны профіль краязнаўчых фондаў бібліятэк края; інструкцыя аб парадку адбора і перадачы краязнаўчых і мясцовых выданняў на дэпазітарнае захоўванне; шлях краязнаўчага дакумента ў працэсе фарміравання краязнаўчых фондаў; палажэнне аб зводным краязнаўчым каталозе і інш.

Краязнаўчая работа ажыццяўляецца практычна ўсімі структурнымі падраздзяленнямі мясцовай публічнай бібліятэкі, таму паказчыкі КДБ адлюстроўваюцца ў комплексных планах работы: перспектыўных, унутрыбібліятэчных, рэгіянальных аддзелаў, сектароў, асобных супрацоўнікаў.

Самастойнае планаванне і справаздача КДБ вядуцца тады, калі ў бібліятэцы створана спецыяльнае краязнаўчае падраздзяленне (аддзел, сектар, група), або калі бібліятэка ўдзельнічае ў рэалізацыі дзяржаўнай або рэгіянальнай краязнаўчай праграмы

Усе аддзелы мясцовай публічнай бібліятэкі займаюцца краязнаўчай работай, але кожны па свайму профілю, кожны супрацоўнік бібліятэкі ўдзельнічае ў КДБ незалежна ад пасады і ўчастка работы.

 

Шматгадовы вопыт арганізацыйнага выдзялення КДБ у бібліятэках Беларусі характаразуецца шматлікімі арганізацыйнымі формамі: кабінет краязнаўства, краязнаўчы аддзел, сектар, група, сектар краязнаўчай бібліяграфіі, сектар дэпазітарнага захавання краязнаўчых і мясцовых выданняў, чытальная зала краязнаўчай літаратуры.

Арганізацыю краязнаўчай работы і яе каардынацыю ажыццяўляе: у ЦБС — сектар або група краязнаўства, які ўзначальвае бібліёграф-краязнавец; у абласных бібліятэках — можа існаваць адна з чатырох арганізацыйных формаў КДБ: комплексны аддзел краязнаўства; сектар краязнаўчай бібліяграфіі пры інфармацыйна-бібліяграфічным аддзеле; сектар краязнаўства, які арганізуецца ў структуры гэтага ж аддзела (але ён вядзе краязнаўчую работу па ўсіх напрамках); супрацоўнік, які адказвае за краязнаўчую дзейнасць. Аптымальны варыянт — выдзяленне комплекснага аддзела краязнаўства, што дазваляе забяспечыць работу па ўсіх напрамках КДБ, а таксама дазваляе кіраваць і каардынаваць работу па краязнаўстве ў регіёнах. У абласных бібліятэках Беларусі функцыянуюць комплексныя аддзелы і сектары краязнаўчай літаратуры і гэта сведчыць аб аптымальнай арганізацыі краязнаўчай дзейнасці. Сектары краязнаўства дзейнічаюць і ў шэрагу ЦБ буйных сістэм публічных (масавых) бібліятэк.