Этнасацыяльаыя або гiсторыкакультурныя легенды

Другая тэматычная група легенд тлумачьць паходжанне плямёнаў, класа, межа i розных сацыяльных з’я. Агiублiкаваная А. Сержпугоскiм легенда «Палешукi i палевiкi», на думку М. Я. Грынблата, «мае значную гiстарычную цiкавасць. Адначасова з легендарным тлумачэннем паходжання палешуко i палевiко яна адлюстроўвае рад момантаў з старажытнай гiсторыi Беларусi: паступовае засяленне чалавекам забалочаных гушчароў Палесся, пракладванне праз палескiя нетры шляхо-грэбляў развiццё сухапутных i водных сродкаў (палазы, колы, плыты), iснаванне нераздзельных сямейных абшчын-дворыiлчаў...»

Легенда «Векавечная мяжа» мастацкi асэнсовае ўзнiкненне мяжы памiж беларусамi i палякамi i сцвярджае яе непарушнасць. Гэту мяжу гпраараў Змей Крагавей, якi прылятаў з ляшскага боку i нiшчыў людзей. Але вось князь Радар, якi яшчэ кавалём быў, здолеў запрэгчы Змея ў саху i прымусi яго правесцi разору. «З гэтых часоў на векi вечныя тая разора, якую празвалi Бухам цi Бугам, сталася гранiцай намiж нашым i ляшскiм краем». .

Шэраг легенд тлумачыць паходжанне паноў i мужыкоў i адносiць гэта класавае расслаенне да стварэння свету. Творы не пазбаўленны сатырычнага пачатку, што некалькi наблiжае iх да сацыяльна-бытавых казак i анекдота. Паводле розных варыянтаў , Бог вылепiў папа з пшанiчнага цеста (з тварагу), а мужыка з глiны. У час стварэння побач былi чорт i сабака. Калi Богадлучыўся, сабака з’ела пана, бо ён смачны. Убачышы тое, Бог схапiў сабаку за хвост i давай трусiць, так што з яго пасыпалiся i пабеглi паны. Каторы снынiўся пад бярозай, стаў панам Беразоўскiм, пад дубам — папам Дубiнскiм, пад гарой — папам Падгурскiм.

Па другой версii Бог зляпiй толькi аднаго чалавека, а другога зляпiў чорт, i калi Бог адлучыўся, паставiў яго побач, пакiнуўшы метку. Бог вярнуўся i ажывiў двух: «з божае выйша хазяiн-пахар, а з чортавае — нейкае благароддзе ў казённай шапщы, з кругленькаю бляшкаю, акурат на тым месцы, дзе чорт плюну». З чортам легенды звязваюць паходжанне грошай: нячысты назбiраў «поту, слёз да крывi людзей, налiў у кацел... да й вывары золата», а таксама паходжанне гарэлкi.

Да легенд аб стварэннi свету i устанаўленнi пэўнага мiрапарадку на зямлi трэба аднесцi адну з легенд пра мудрага Салiмона, запiсаную А. К. Сержгiутоскiм ад казачнiка Лявона Лябедзiка. Прамудры Салiмон, розуме пачаў думаць: «Кепска Бог ствары свет, бо разам з добрым пазволiў жыць i лiхому». Ён выдаў закон, каб кожнага, каго зловяць на зладзействе, вешалi. Але Бог, убачыушы думкi i дзеяннi Салiмона, якi па сутнасцi выступiў супраць заведзенага Богам парадку на зямлi, дзе ёсць месца i добраму i дрэннаму, вырашьгў пераканаць разумнiка ў памылковасцi яго поглядаў. Незабаве на баляваннi падавiлася i памерла дачка Салiмона. Убралi яе ў золата, паклалi дыямантавыя пацеркi i пахавалi. Убачыў такое багацце злодзей i вырашыў усё гэта ўкрасцi. Раскапаў ён ноччу магiлу, выцягнуў труну, але не змог хугка адкрьщь века. Тады ўзяў вялiзны камень i ўдарыў па труне: века адчынiлася, ад удара ажыла дачка Салiмона, якую хугка прывялi да бацькi. «Абрадаваўся ён, што ажыла дачка, а як даведаўся, што яе спас той злодзей, то вельмi засмуцiўся i зразумеў ён, што не яму вучыць Бога, бо Бог зрабiў так, што часам i лiхi робiць добрае, што без лiхога мо й свет перавёся б».

У некаторых легендах закранаецца важная маральна-этычная тэма — адносiны да бацькоў, да старых. Вядома, якую важную ролю адыгрываў культ продкаў у старажытным грамадстве, у захаваннi i пераемнасцi традыцый i працоўнага вопыту, носьбiтам якiх былi старыя людзi. З распасюджаннем хрысцiянства гэтыя iдэi трансфармавалiся, але сутнасць iх — шанаванне продкаў, бацькоў, старых людзей — засталася як агульначалавечая норма паводзiн. Невыпадкова сярод дзесяцi запаведзяў ёсць i наступная:

«Почитай отца твоего и мать твою, чтобы продлились дни твои на земле...» (Исх. 20, 12). Гэта думка аклюстравана ў шматлiкiх варыянтах легенды пра тое, як даўней бацькоу хавалi, запiсаных у розных месцах Беларусi — Ваўкавыскiм, Ашмянскiм, Сенненскiм, Гомельскiм паветах. Апошнi запiс быў зроблены Столiнскiм раёне 1974 г., што сведчыць аб устойлiвым бытаваннi твора. Змест яго наступны: насуперак традыцыi забiваць старых бацькоў, якiя ўжо не маглi працаваць, пачцiвы сын схавае свайго бацьку ў склепе i кармiлі, сказаўшы суседзям, што завёз яго лес. Хутка прыйшо голад, людзi сталi памiраць, але бацькоская парада выратавала сям’ю сына. З тых часо перасталi забiваць старых, сталi iх шанаваць, прыслухоўвацца да парад.

Духона-этычныялегенды

Яшчэ адна група легенд — рэлiгiйна-этычныя, галонымi персанажамi якiх з’яляюцца Бог i святыя, а праблематыка ў большай цi меншай ступенi закранае адносiны да Бога, да веры i малiтвы, да Божых запаведзяў, свят i г. д. Гэта сюжэтна-тэматычная група найбольш наблiжаецца да казак i ў многiх выпадках сваёй сатырычнай накiраванасцю яна пераходзiць тую мяжу, якая аддзяляе iх ад апошнiх..

Сярод iх — шырока распаўсюджаная легенда аб тым, як раней людзi малiлiся Богу. Яе сюжэт улiчаны ў мiжнародных паказальнiках сюжэтаў, пад нумарам 827 «Прасцецкая малiтва»: чалавек (двое, трое) молiцца няправiльна: «Трое вас, трое нас, памiлуй нас!» або скача праз калоду («Табе, Божа — мне, Божа!»); святар вучыць яго правiльнай малiтве; той яе забывае i бяжыць за святаром па вадзе; святар, перакананы ў дзейснасцi яго малiтвы, раiць яму малiцца па-ранейшаму. Сюжэт мае мiжнародны характар, зафiксаваны ў Прыбалтыцы, Германii, Швецыі, неаднаразова апрацоўваўся пiсьменнiкамi, у iх лiку Л. М. Талстым («Тры старцы»).

У легендзе гаворыцца пра шчырасць веры Бога, пра сапрадную святасць, якую не заменiць нiякая малiтва. Больш таго, тут супрацьпасталяецца богамаленне ў царкве, у час якога людзi больш грашаць, чым думаюць пра Бога, i нестандартная, «самаробная» малiтва, поная шчырасцi i сапраўднай веры ў дабро. Не ведаючы царкоўных малiтваў, чалавек жыў па справядлiвасцi: «нiкому злога не рабi, не заядау чужога дабра, не пiў сiроцкiх слёз, не смактау людскога поту. З усходам сонца ўстава, браўся за работу, працаваў шчыра, да ноту». Ды i сама малiтва яго, калi ён пераскокваў калоду, была па сутнасцi працягам той жа працы. Сваiм сумленным жыццём, а не малiтвай ён быў «угодны Богу».

Многiя легенды расказваюць пра падарожжа Бога i святых па зямлi. У час сваiх вандровак падарожнiкi сустракаюцца з рознымi людзьмi, трапляюць у розныя сiтуацыі, у якiх выяўлялiся рысы характару персанажа, розныя людскiя хiбы, якiя атрымлiваюць адпаведныя ацэнкi. У адных выпадках гзтыя ацэнкi адэкватныя агульначалавечым маральным нормам i каштоўнасцям, у iншых сугучны толькi рэлiгiйным догматам.

Тыповая зыходная сiтуацыя многiх легенд: Бог са сваiмi спадарожнiкамi — святымi шукае прытулку на ноч; багатыя iх не пускаюць, бедны мужык (удава) гасцiнна запрашае iх i дзелiцца апошнiм. Далей падзеi разгортваюцца рознымi шляхамi. У адных выпадках прагны чалавек тут жа пакараны: калi падарожныя пайшлi, хата яго згарэла, або жанчына, якая пашкадавала старому (Богу) хлеба увесь дзень носiць i вылiвае ў хату ваду, цi вымушана да смерцi кармiць грудзьмi двух вужо i г. д. Вельмi падобная да бiблейскай легенды аб пакараннi Богам за грахi жыхароў Садома i Гаморы запiсаная А. К. Сержгiутоўскiм легенда «Каменне». Старога дзядка нiхто вёсцы не пускае нанач, i ён вымушаны пайсцi ў лес, уладкавацца над дубам. Толькi адна дзяўчына «цiхенько прыносiць дзеду хлеба свежага пабулкi да вады гаршчочак». Дзед падзякава ёй i раiць iсцi ў свет: «Свет вялiкi, ён без края. Усюды свецiць сонца, а пад iм есць людзi. Там цябе сустрэне шчасце, бацэ пчолку кветка. Уцякай хутчэй ты з вёскi, каб не стрэла лiха. Уцякай, не азiрайся». Але дзяучына не паслухалася старога, азiрнулася на вёску, а там, дзе стаялi хаты, толькi рад камення, бы валы па пашы. А сама яна стала зязюляй. У час сваiх падарожжаў па зямлi Бог робiць добрыя справы, непасрэдна дапамагае бедным i пакрыўджаным, навучае, як i што лепей рабiць. Ён выступае кумам у беднага брата, дзiцё якога нiхто не хаце хрысцiць, нясе хлопчыка ў царкву, загадвае ладзiць хрэсьбiны i дае хрэснiку добры лёс.

Заўважышы, што чалавек не ўмее араць зямлю, а калупае яе сукам, Хрыстос, якi хадзiў па зямлi з Боскай Маткаю, паказау яму рагач, зрабiу з яго саху i вялеў араць валамi. Але чалавек не ведаў, як iх запрэгчы, i зноў Хрыстос гiрыйшоў на дапамогу.

У iншых легендах i пакаранне i ўзнагарода адкладваюцца, або адкладваецца толькi ўзнагарода да таго часу, пакуль людзi не пойдуць з жыцця. У запiсанай М. Федароўскiм легендзе «Як Бог хадзiў па свеце дзедам» Бог робiць дзiўныя незразумелыя людзям учынкi: пану, якi адправiу яго начаваць у свiнух, дае кащалёк, у якiм нiколi не пераводзяцца грошы, а карову беднай жанчыны, якая падзялiлася з iм апошнiм, дазваляе з’есцi ваўкам. На пярэчаннi лiодзей, што гэта несправядлiва, Бог адказвае: — Бог справядлiва плацiць грэшным людзям на гэтым свеце, а справядлiвым на тым. Гэта ўдава незадоўга памрэ i пойдзе на неба, а той пан будзе жыць доўга, але потым, як памрэ, пойдзе да пекла».

Гэтая ж iдэя, што за пакуты на гэтым свеце цярплiвых i пакорлiвых чакае рай на небе, а людзi прагныя, сквапныя, несправядлiвыя трагiяць у пекла, увасоблена i іншых варыянтах легенды, запiсаных у Барысаўскiм i Горацкiм паветах: бочку з золатам Бог пасылае багачу, якi не пусцi iх пераначаваць, а карову гасцiннай удавы дазваляе з’есцi воўку, але пасля смерцi яны атрымаюць па Боскай справяддiвасцi: каму пекла, каму рай.

Пакорлiвасць i цярплiвасць у народзе сялян падтрымлiвалiся царквой, што i знайшло сваё адлюстраванне ў некаторых легендах, духоных вершах i iншых фальклорных творах. Але не яны вызначалi iдэйны змест вуснапазтычнай творчасци. Варта ўспомнiць сацьияльна-бытавыя казкi, прыказкi i прымаўкi, легендарную казку «Вялiкi грэшнiк», каб пераканацца, што народ нiколi не перастаў марьщь i змагацца за легiшае будучае, а барацьбу з прыгнятальнiкамi лiчыў святой справай.