Мэты і аснова Асветніцтва. Французскае Асветніцтва. Асветніцтва ў Англіі. Асаблівасці нямецкага Асветніцтва. Адлюстраванне Асветніцтва ў Беларусі.

Кафедра гуманітарных дысцыплін

 

 

Эпоха Асветніцтва.

Рэч Паспалітая ў XVIII стагоддзі

 

Метадычныя парады студэнтам

І курса ўсіх спецыяльнасцей

да семінарскіх заняткаў па “Гісторыі Беларусі”

 

Магілёў 2003

 

УДК_Т63.3 (2 Б)_

 

Абмеркаваны i рэкамендаваны да друку

на пасяджэннi кафедры гуманітарных дысцыплін

Пратакол №_8__ ад _10. 06.__2002 г.

 

Складальнік к.г.н., дац. Бабкова Т.Г.

 

 

Рэцэнзент к.г.н., дац. Косцяраў А.П.

 

 

© Магiлеўскi дзяржаўны універсітэт харчавання

 

 

Эпоха Асветніцтва. Рэч Паспалітая ў канфліктах Еўропы XVIII стагоддзя.

 

 

1 Змены ў Еўропе.

2 Эпоха Асветніцтва.

3 Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай.

 

Літаратура

 

Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч.І: Вучэбны дапаможнік пад рэд. Я. Новіка, Г. Марцуля. – Мн., Універсітэцкае, 1998. С. 224 – 232.

Нарысы гісторыі Беларусі: у 2-х ч. Ч.І. – Мн., Беларусь, 1994. С. 228 – 242,

254 – 258.

История России: Курс лекций / Сост. и отв. редактор А. Радугин. М., Центр, 2001.

Кузнецов И.Н., Шелкопляс В.А. История государства и права Беларуси. Мн., Дикта, 1999. С. 103 – 106.

Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі: Вучэбны дапаможнік. Мн., 1992. С. 209 – 225.

 


Змены ў Еўропе

 

 

У гэтым раздзеле тэмы асноўная ўвага звернута на якасныя змены ў жыцці грамадства, тлумачыцца, што ўяўляла сабой XVІІІ ст. у жыцці народаў Еўропы. Гэта час вялікіх культурных, сацыяльна-эканамічных і палітычных зрухаў. У гістарычнай навуцы эпоха Новага часу звычайна звязваецца з зацвярджэннем буржуазных адносін у Заходняй Еўропе.

Развіццё капіталістычнай эканомікі ўсё больш разбурала феадальна-грамадскія адносіны, нараджала новыя галіны вытворчасці, новыя грамадскія і асабістыя патрэбнасці, новыя сацыяльныя класы, стымулявала бурнае развіццё навук аб прыродзе. Асабліва спрыяў гістарычнаму прагрэсу прамысловы пераварот у Англіі, які пачаўся ў канцы XVІІІ ст. і які паклаў пачатак буйнай прамысловасці, а значыць росту вытворчасці і памнажэнню грамадскага багацця.

У вытворчай сферы адбываецца індустрыялізацыя – нарастаючае выкарыстанне машын.

Industria (лат.) – трудолюбие, деятельность, промышленность.

У сацыяльнай сферы назіраецца урбанізацыя.

Urbanus (лат.) – гарадскі.

Урбанізацыя – гэта канцэнтрацыя прамысловасці і насельніцтва ў гарадах, рост гарадоў.

У духоўнай сферы ідзе працэс секулярызацыі.

Secularis (лат.) – свецкі, вызваленне ўсіх сфер грамадскага і асабістага жыцця з-пад апекі рэлігіі і царквы.

Чалавек Новага часу лічыў магчымым пазнаць законы прыроды і грамадства і на выснове гэтых ведаў змяніць прыроду і грамадства ў адпаведнасці са сваімі жаданнямі і патрэбнасцямі.

У гэты перыяд мяняецца паняцце аб задачах навукі, філасофіі. Навука павінна павялічыць уладу чалавека над прыродай, дапамагчы ўдасканаліць чалавеку свае сілы, здароўе, прыгажосць.

Дзяржаўная улада, сацыяльнае ўсталяванне грамадства перастаюць быць боскім ўтварэннем.

Невыпадкова (гэта трэба падкрэсліць) Новы час – гэта эпоха сацыяльных рэвалюцый, асэнсаваных спроб перабудовы грамадскага жыцця.

 

 

Эпоха Асветніцтва

Мэты і аснова Асветніцтва. Французскае Асветніцтва. Асветніцтва ў Англіі. Асаблівасці нямецкага Асветніцтва. Адлюстраванне Асветніцтва ў Беларусі.

 

Мэта Асветніцтва састаяла ў крытыцы рэлігійных забабонаў, у барацьбе за верацярплівасць, свабоду навуковай думкі, за розум супраць веры, за даследаванні супраць аўтарытэта.

Ідэйнай асновай змен у жыцці стала ідэалогія Асветніцтва. XVIII ст. у Еўропе называюць таксама эпохай Асветніцтва.

Філасофскай асновай светапогляду эпохі Асветніцтва быў рацыяналізм. Асветнікі тых часоў разглядалі розум як найбольш важную характарыстыку чалавека, як найбольш яскравае праяўленне ўсіх яго якасцей: свабоды, актыўнасці, ініцыятывы і г.д. Чалавек як разумная істота прызваны перабудаваць грамадства на разумнай аснове.

“Великие люди, которые во Франции просвещали головы для приближающейся революции, выступали крайне революционно. Никаких внешних авторитетов какого бы то ни было рода они не признавали. Религия, понимание природы, государственный строй – всё должно быть подвергнуто самой беспощадной критике, всё должно было предстать перед судом разума…”(Маркс К., Энгельс Ф. Соч. Т. 20 – С. 16.)

Найбольш яскрава, у класічнай форме, ідэалогія Асветніцтва развівалася ў Францыі. Французскае Асветніцтва XVIII ст. аказала значны ўплыў не толькі на прыватна Францыю, ала і на шэраг іншых краін.

Характэрныя рысы эпохі Асветніцтва, яе праблемы і сам чалавечы тып асветніка ярчэй за ўсё увасобіліся ў творчасці і жыцці Вальтэра (1694 - 1778). Ён увайшоў у гісторыю культуры як фізік і псіхолаг, магутны палеміст, сатырык, публіцыст. Ён узняў званне журналіста, літаратара, вучонага на вышыню, невядомую феадальнаму грамадству.

Асэнсаванне немагчымасці здзяйснення мэтаў Асветніцтва мірным шляхам падштурхнула шмат якіх асветнікаў далучыцца да радыкальнай апазіцыі. Іх пратэст прымаў форму атэізма, рэзкай крытыкі рэлігіі і царквы. Жан-Жак Русо (1712 - 1778) у трактаце “Аб грамадскай дамоўленасці” абаснаваў права народа на звяржэнне абсалютызму: “Всякий закон, если народ не утвердил его непосредственно сам, недействителен. Если английский народ считает себя свободным, то он жестоко ошибается. Он свободен только во время выборов членов парламента: как только они избраны – он раб, он ничто… Восстание, которое приводит к убийству или свержение с престола какого-нибудь султана – это акт столь же закономерный, как и те акты, посредством которых он только что распоряжался жизнью и имуществом своих подданных”.

Русо негатыўна адносіўся да сістэмы, пабудаванай на свабодзе рыначных адносін. Імкнучыся адрадзіць страчаныя дабрадзейнасці, Русо абвясціў іх носьбітам народ, працоўныя нізы грамадства. Але народ не здольны зразумець, у чым яго інтарэсы, значыць яму патрэбны мудры правіцель, разумныя законы. Крыніцай знішчэння сацыяльнай няроўнасці Русо лічыў свабоду асобы і безумоўную роўнасць усіх ў юрыдычных правах.

Дарэчы, Ж.-Ж. Русо быў запрошаны жыць у Беларусь Тызенгаузам Антоніям, упраўляючым гродзенскай каралеўскай эканоміяй, і толькі выпадак перашкодзіў славутаму французу пражыць апошнія гады свайго неспакойнага жыцця на беларускай зямлі.

Значнае развіццё асветніцкі рух атрымаў у Англіі. Адны з асветнікаў імкнуліся перавыхаваць людзей праз мараль і вельмі асцярожна азначалі недахопы сучаснага ім палітычнага строя Англіі (Джозеф Адзісон, Рычард Стыль, Колі Збор).

Іншыя (Джонатан Свіфт, Джон Арбетнот) імкнуліся прааналізаваць недахопы і іх прычыны ў грамадстве. У палітычных праграмах англійскіх асветнікаў няма радыкальных лозунгаў і прызываў.

У асноўных рысах палітычная праграма англійскага Асветніцтва была сфармулявана яшчэ ў XVII ст. філосафам-матэрыялістам Джонам Локам (1632 - 1704) – стваральнікам ідэйна-палітычнай дактрыны лібералізма (замацаванне асноўных правоў і свабод грамадзян у законах, прадстаўнічае праўленне, рэлігійная цярпімасць, недатыкальнасць уласнасці).

Асветніцтва ў Германіі ўяўляла сабой складаную з'яву з-за палітычнай раздробленасці краіны. Яна ўсё яшчэ складвалася з мноства карлікавых манархічных дзяржаў. З-за эканамічнай і палітычнай раздробленасці нямецкі народ, нягледзячы на агульнасць мовы і культуры, не склаў у той час адзінай нацыі.

Асэнсаванне сваей слабасці прымушала нямецкую буржуазію імкнуцца да кампрамісу з феадалізмам і абсалютызмам.

Калі творы французскіх асветнікаў паліліся, самі яны праследаваліся, то нямецкія філосафы былі прафесарамі ўніверсітэтаў (Кант), іх творы выдаваліся адкрыта.

Адзін з парадоксаў нямецкага Асветніцтва заключаецца ў тым, што яно ў пэўнай меры заахвочвалася кіруючымі класамі, адсюль і яго пераважна тэарытычны характар. Нямецкае Асветніцтва было пазбаўлена баявога духа Асветніцтва ў Францыі.

Адным з пачынальнікаў нямецкага Асветніцтва быў Імануіл Кант (1724 - 1804), прафесар Кенігсберскага універсітэта, ганаровы член Пецярбургскай Акадэміі навук. Асобны ўклад Кант зрабіў у распрацоўку канцэпцыі прававой дзяржавы, прызначэнне якой ён бачыў не ў клопатах аб практычных патрэбах грамадства, а ў падтрымцы рэжыму справядлівасці. Гарантыю ад дэспатызму Кант бачыў ў падзеле ўлад.

Трэба звярнуць увагу на значэнне Асветніцтва ў гісторыі чалавецтва.

Рознабаковыя шляхі, якімі ішло Асветніцтва, зрабіла яго унікальнай лабараторыяй чалавечай думкі. Менавіта тут вытокі асноўных ідэй лібералізма, сацыялізма і камунізма, так моцна паўплываўшых на сусветнае развіццё ХІХ – ХХ ст.

Трэба звярнуць увагу на тое, што Беларусь, як частка Еўропы, зрабіла свой уклад ў развіццё асветніцкіх ідэй.

Ужо ў сярэдзіне XVIII ст. моладзь Беларусі магла атрымаць больш свецкую, чым раней, адукацыю. Гэтаму садзейнічала дзейнасць польскага педагога, асветніка С. Канарскага. Пад кіраўніцтвам С. Канарскага ў царкоўных каталіцкіх школах уводзіцца польская мова, пашыраецца выкладанне прыродазнаўства, грамадска-эстэтычных дысцыплін. На дасягненне рэфарматарскай дзейнасці С. Канарскага абапіраліся дзеячы створанай у 1773 г. адукацыйнай камісіі, першага ў Еўропе міністэрства народнай асветы.

Значную ролю ў распаўсюджванні навуковых ведаў у Беларусі адыграла Гродзенская медыцынская школа, заснаваная А. Тызенгаўзам. Узначальваў яе ў 1775 г. французскі ўрач і натураліст Ж. Жылібер. Ён стварыў пры школе прыродазнаўчы кабінет, аптэку, анатамічны тэатр і батанічны сад.

Беларусь эпохі Асветніцтва вылучыла асоб, якія ўнеслі значны ўклад ў еўрапейскую навуку: астраном Марцін Пачобут-Адляніцкі, філосаф Казімір Нарбут, кампазітар і пісьменнік Міхаіл Клеафас Агінскі, філосаф, логік, псіхолаг Анёл Доўгірд.

Такім чынам, Беларусь не стаяла ў баку ад Асветніцтва, рысы гэтай эпохі знайшлі адлюстраванне ў жыцці краіны.