Kontrollarbeiten

Д.В. Лебедзева, Г.А.Харытончык

НЯМЕЦКАЯ МОВА

 

Заданні для самастойнай работы студэнтаў

Мінск 2007


УДК 811.112.2:378.147.88 (076)

ББК 81.432.4

Л 33

Рэцэнзенты

Л.М. Далгова, старшы выкладчык кафедры нямецкай мовы Белдзяржуніверсітэта;

В.Г. Грычанкова, дацэнт кафедры замежных моў Беларускага інстытута правазнаўства

 

 

Рэкамендаваныда выдання прэзідыумам вучэбна-метадычнай рады Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў

 

 

Лебедзева Д.В.

Л 33 Нямецкая мова: заданні для самастойнай работы студэнтаў/Д.В. Лебедзева, Г.А. Харытончык – Мн.: Бел. дзярж. ун-т культуры і мастацтваў, 2007. – 64 с.

ISBN 985-6798-18-3.

Заданні ўключаюць дзве лексіка-граматычныя кантрольныя работы ў двух варыянтах, тэксты для чытання і разумення, тэксты для пераказу, а таксама вызначаныя вучэбнай праграмай вусныя размоўныя тэмы.

Для студэнтаў I–II курсаў факультэта завочнага навучання ўсіх спецыяльнасцей.

ББК 81.432.4

 

 

ISBN 985-6798-18-3 © Лебедзева Д.В., Харытончык Г.А., 2007


Inhaltsverzeichnis

 

 

Уступ. 4

Kontrollarbeiten. 5

Kontrollarbeit №1а.. 5

Kontrollarbeit №1b.. 7

Kontrollarbeit №2a.. 10

Kontrollarbeit №2b.. 12

Lesetexte. 16

Lesetext 1. Johann Wolfgang Goethe.. 16

Lesetext 2. Franzisk Skaryna.. 17

Lesetext 3. Deutsche Sprache.. 19

Lesetext 4. Das belarussische Buch hat eine lange Geschichte.. 20

Lesetext 5. Meduniza.. 22

Lesetext 6. Sluzker Gürtel 23

Lesetext 7. Die Sehenswürdigkeiten und Gedenkstätten Deutschlands. 25

Lesetext 8. Von Volksfesten und Bräuchen Deutschlands. 26

Lesetext 9. Das kulturelle Leben Deutschlands. 28

Lesetext 10. Die Bibliothek.. 30

Lesetext 11. Die Deutsche Bibliothek.. 31

Lesetext 12. Das Internet. 33

Lesetext 13. Von der traditionellen zur elektronischen Bibliothek.. 34

Lesetext 14. Nationale Traditionen der Volkskunst. 36

Lesetext 15. Aus der Geschichte der deutschen Musik.. 38

Sprachthemen. 40

Sprachthema 1. Die Familie.. 40

Sprachthema 2. Belarus (Weißrussland). 42

Sprachthema 3. Kultur und Kunst in Belarus. 45

Sprachthema 4. Deutschland.. 47

Sprachthema 5. Unsere Universität. 50

Sprachthema 6. Mein Beruf - Künstler. 53

Sprachthema 7. Mein Beruf - Bibliothekar. 55

Texte zum Nacherzählen. 56

Text 1. Martin Luther. 56

Text 2. Johannes Gutenberg.. 56

Text 3. Wolfgang Amadeus Mozart. 56

Text 4. Doris Dörrie, Deutschlands erfolgreichste Filmregisseurin.. 56

Text 5. Der deutsche Film... 56

Text 6. Urlaub der Deutschen.. 56

Text 7. Das Leben der deutschen Jugend.. 56

Text 8. Berlin.. 56

Text 9. Im deutschen Elbflorenz. 56

Text 10. Nikolaus, komm in unser Haus.... 56

Text 11. Die Bibel 56

Уступ

Мэтай арганізацыі вучэбнага працэсу па замежнай мове з’яўляецца фарміраванне ў студэнтаў камунікатыўнай кампетэнцыі. Паколькі авалоданне замежнай мовай у нямоўнай ВНУ ў значнай ступені вызначаецца эфектыўнасцю самастойнай работы студэнтаў дома, у бібліятэцы, камп’ютэрным класе, неабходна рыхтаваць іх да гэтай работы з мовай. Гатоўнасць студэнтаў да самастойнай работы па вывучэнні прапануемага матэрыялу вызначаецца:

1) наяўнасцю базавых вучэбных навыкаў работы па ўсіх відах моўнай дзейнасці, г. зн. гаварэнні, чытанні і пісьму (у большай ступені, безумоўна, чытанні і пісьму, паколькі асноўнымі спосабамі кантролю за выкананнем самастойнай работы з’яўляецца вуснае і пісьмовае выкананне практыкаванняў паводле самастойна пройдзенага матэрыялу;

2) наяўнасцю навыкаў перакладу і метадаў работы са слоўнікам і справачнай літаратурай;

3) уменнем працаваць з камп’ютэрнымі праграмамі і інтэрнетам.

Традыцыйна лічыцца, што асноўная разнавіднасць самастойнай работы – гэта дамашняя работа. Такі варыянт самастойнай работы дазваляе эканоміць аўдыторны час, большую частку якога можна прысвяціць адпрацоўцы матэрыялу, падрыхтаванага самастойна. Пры выкананні дамашніх заданняў ажыццяўляецца падрыхтоўка студэнтаў да актыўнай індывідуальнай, парнай і групавой моўнай дзейнасці на аўдыторных занятках. Суадносіны самастойнай работы студэнтаў дома да аўдыторных гадзін павінна быць 50:50.

Пры самастойнай рабоце вельмі важнай з’яўляецца наяўнасць адваротнай сувязі, г. зн. кантролю разумення атрыманай інфармацыі, які ажыццяўляецца выкладчыкам у аўдыторыі. Неабходна адзначыць, што заданні для самастойнай працы студэнтаў па нямецкай мове ўключаюць сістэму дамашняй работы для рэалізацыі самастойнай вучэбнай дзейнасці студэнтаў, а таксама кантрольныя работы, якія студэнтамі выконваюцца ў пісьмовай форме і дасылаюцца на рэцэнзію, што дазваляе вызначыць узровень падрыхтоўкі і якасць засваення матэрыялу, прапанаванага для самастойнага вывучэння.

Тэксты для чытання суправаджаюцца лексіка-граматычнымі практыкаваннямі, якія дапамагаюць засвоіць неабходны аб’ём лексічных і граматычных ведаў і накіраваны на развіццё моўнай дзейнасці. Яны падабраны з улікам прафесійнай накіраванасці студэнтаў.Маюцца тэксты краязнаўчага характару. Мэта іх – развіццё ў студэнтаў уменняў чытання, разумення і перакладу. Сістэма заданняў да вусных размоўных тэм павінна садзейнічаць развіццю выказванняў на нямецкай мове.

Наяўнасць мінімальнага слоўніка да вусных тэм, сістэмы лексічных практыкаванняў дапамагаюць у самастойнай рабоце студэнтаў.

Цікавыя і інфармацыйна пазнавальныя тэксты для пераказу павінны актывізаваць работу студэнтаў па развіцці ўменняў перадачы іх зместу на замежнай мове.

Заданні для самастойнай работы маюць вялікае практычнае значэнне. Яны могуць быць выкарыстаны для актывізацыі самастойнай работы студэнтаў як завочнай, так і дзённай формаў навучання і дапамогуць ім кантраляваць свае веды па нямецкай мове.

Практычнае выкарыстанне навыкаў самастойнай работы дазваляе павысіць эфектыўнасць навучання, дапамагае студэнтам навучыцца карыстацца разнастайнай вучэбнай літаратурай і камп’ютэрнымі тэхналогіямі для вывучэння замежнай мовы.

 

Kontrollarbeiten

Teil 1

 

Machen Sie sich mit folgenden grammatischen Themen bekannt:

 

1. Wortfolge im einfachen Satz.

2. Fragesätze mit und ohne Fragewörter.

3. Zusammengesetzte Substantive.

4. Deklination der Substantive.

5. Präpositionen.

6. Bildung der Zeitformen des Verbs: Präsens, Präteritum, Perfekt, Futurum.

7. Grundzahlwörter.