Разгром Квантунскай Арміі. Капітуляцыя Японіі

8 жніўня 1945 г. савецкае кіраўніцтва заявіла японскаму паслу, што з 9 жніўня СССР знаходзіцца з Японіяй у стане вайны. Значна раней, 5 красавіка, Масква разарвала пакт аб ненападзе.
А яшчэ раней, у верасні 1944 г. Генштаб пачаў рыхтаваць планы ваенных аперацый на Далёкім Усходзе. Пасля Ялцінскай канферэнцыі сталі прымацца канкрэтныя шагі па ўмацаванню ўсходняй групоўкі Чырвонай Арміі. Пасля капітуляцыі Германіі, у маі-чэрвені 1945 г. на Далёкій Усход перакідваліся чатыры арміі, у тым ліку адна танкавая, якія мелі вопыт ваенных дзеянняў у падобных прыродных умовах.

Вайна з боку СССР была аб’яўлена пасля таго, як японскі ўрад адмовіўся на ганаровую капітуляцыю па ўмовах Патсдамскай канферэнцыі. На ўступленні Савецкага Саюза ў вайну настойвалі ЗША. Па падліках амерыканскіх ваенных, для перамогі над Японіяй Амерыцы патрабавалася 1,5 года і армія ў
7 млн. чалавек. Але ЗША не жадалі дзяліць з СССР вынікі пе-
рамогі над Японіяй. Таму 6 і 9 жніўня па загаду Трумэна на японскія гарады Хірасіма і Нагасакі былі скінутыя атамныя бомбы. Гэта бамбардзіроўка не вырашалі ваенных мэтаў, але дэманстравала прэтэнзіі ЗША на аднаасобнае сусветнае лідэрства.

Манжурская наступальная аперацыя (9 жніўня –
2 верасня) праводзілася войскамі Забайкальскага, 1-га і 2-га Далёкаўсходніх франтоў, сіламі Ціхаакіянскага флоту і Амурскай ваеннай флатыліі. Колькасць савецкіх войскаў складала
1669,5 тыс. чалавек, тэхнікі – 26 тыс. гармат і мінамётаў, 5,5 тыс. танкаў і САУ, 3,8 тыс самалётаў. ЗША даслалі морам вялікую колькасць аўтатранспартных сродкаў.

Квантунская японская армія колькасцю больш за 1млн. салдат і афіцэраў, 6,6 тыс. гармат і мінамётаў, больш за 1,2 тыс. танкаў, звыш 1,9 тыс. баявых самалётаў размяшчалася на тэрыторыі 17 умацаваных раёнаў на мацерыку, на астравах існавалі так сама моцныя сістэмы абароны. Камандаванне Чырвонай Арміі (кіраваў аперацыяй А.Васілеўскі) выкарыстала спрыяльную лінію мяжы і хутка акружыла большасць японскіх часцей і прыступіла да іх ліквідацыі. З 19 жніўня японскія часткі пачалі маава прымаць умовы капітуляцыі.

У другой палове жніўня былі праведзены Паўднёва-Сахалінскаяі Курыльская дэсантныя аперацыі. Савецкі Саюз вярнуў Паўднёвы Сахалін і Курыльскія астравы. Савецкія войскі былі ўведзены ў Паўночную Карэю. Аперацыі праводзіліся сіламі Ціхаакіянскага флоту, паветранымі сіламі і сухапутнымі войскамі і прадстаўлялі сабой прыклады высокай ступені ўзаемадзеяння розных родаў войск.

Тысячы беларусаў вызначыліся і ў гэтай бітве. Так, 203-я стралковая дывізія пад камандаваннем генерала Г.С.Здановіча, ураджэнца Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці, з упартымі баямі прайшла 1350-кіламетровы марш па цяжкапраходнай мясцовасці Маньчжурскага плато Вялікага Хінгана, фарсіравала р. Ляохэ, авалодала горадам Фусінь. За здзейснены подзвіг Г.С.Здановічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

2 верасня 1945 г. Японія падпісала Акт аб безагаворачнай капітуляцыі. Другая сусветная вайна закончылася перамогай антыфашысцкай кааліцыі.