Р а з д з е л 2. СТАНАЎЛЕННЕ І РАЗВІЦЦЁ

ПЕДАГАГІЧНАЙ НАВУКІ

Тэма 5. Выхаванне і адукацыя на ранніх этапах развіцця чалавецтва і ў эпоху Сярэднявечча

Узнікненне выхавання ў першабытным грамадстве як формы ка­лектыўнага нагляду за дзецьмі. Мэта выхавання ва ўмовах супраць­стаяння сілам прыроды. Грамадскія формы выхавання ў старажыт­насці і іх адлюстраванне ў фальклоры. Узнікненне сям’і і пераход да яе асноўных функцый выхавання дзяцей.

Выхаванне і адукацыя ў перыяд старажытных цывілізацый. Наза­пашванне ведаў і замацаванне іх у пісьмовай форме як падстава для ўзнікнення адукацыі. Тыпы пісьма, матэрыялы для пісьма і іх уплыў на характар навучання дзяцей. Разнастайнасць сацыяльных роляў настаўніка ў розных цывілізацыях: высокапастаўлены чыноўнік у Егіпце, духоўны павадыр у Палесціне і Індыі, рамеснік у Месапатаміі. Спалучэнне кіравання духоўным самаўдасканаленнем вучня з выхаваннем адказнасці перад грамадствам у філасофіі Старажытнага Кітая. Першапачатковыя формы выхавання ў эпоху Антычнасці. Пе­рыядызацыя дзяцінства. Спартанская сістэма выхавання як увасаб­ленне мэты выхавання воіна-захопніка. Афінская сістэма адукацыі як найбольш старажытны прыклад імкнення да выхавання гарманічна развітай асобы. Уклад старажытнагрэчаскіх і старажытнарымскіх філосафаў у станаўленне педагагічнай думкі (Сакрат, Платон, Ары­стоцель, Дэмакрыт, Квінціліян і інш.) Тыпы навучальных устаноў у Старажытным Рыме, змест адукацыі.

Характарыстыка адметных сацыякультурных працэсаў у сярэдне­вяковай Еўропе (міграцыя і дыфузія народаў і культур, хрысціяні­зацыя, дуалізм светапоглядных пазіцый) і іх уплыву на выхаванне і аду­кацыю. Тэацэнтрызм сярэдневяковай культуры і яго ўвасабленне ў рэ­лігійнай сістэме адукацыі. Хрысціянская скіраванасць зместу ком­плексу «Сем вольных мастацтваў». «Сем дабрадзейнасцей рыцара» як ідэал арыстакратычнага выхавання.

 

Тэма 6. Народная педагогіка як крыніца развіцця педагагічнай навукі. Узнікненне пісьменнасці на беларускіх землях

Асаблівасці выхававання дзяцей на ўсходнеславянскіх землях у перыяд першабытнаабшчыннага ладу і яго распаду. Табу як сродак рэгулявання міжасобасных, калектыўных і асабістых адносін палоў і стварэння маральных норм і метадаў выхавання. Матрыярхат, пат­рыярхат, функцыі «дамоў моладзі». Ініцыяцыі, дзядзькаванне ў бела­рускіх сем’ях. Пераход ад радавой сям’і да «малой» і суседскай аб­шчыны. Зараджэнне маральна-этычных норм: дабра і зла, справядлі­васці, раўнапраўнасці і г.д. Паступовая замена татэмічных і магічных абрадаў новымі поглядамі на чалавека і яго маральныя каштоўнасці ў сувязі з пераходам да класавага грамадства і новых грамадскіх адно­сін. Віды выхавання дзяцей.

Народная педагогіка як вынік калектыўнай творчасці многіх пака­ленняў людзей у галіне выхавання і адукацыі падрастаючага пакален­ня. Роля і месца звычаяў, абрадаў, фальклору ў захаванні і перадачы дасягненняў народнай педагогікі. Формы замацавання і захавання ідэй народнай педагогікі: традыцыі, абрады, фальклор, з’явы матэрыяльнай культуры.

Змест, метады і сродкі народнай дыдактыкі. Назапашванне і захоў­ванне працоўных, бытавых, агратэхнічных, прафесійных і іншых ве­даў і навыкаў у народных звычаях і спосабы іх перадачы сродкамі на­роднай педагогікі. Сучаснае асэнсаванне псіхафізіялагічных і педага­гічных асноў народнай педагогікі. Народная педагогіка як аб’ект вывучэння і крыніца развіцця сучаснай педагогікі.

Асвета і выхаванне ў Полацкай і Тураўскай землях. «Прытчы» і «Словы» К.Тураўскага. Храмы і манастыры як цэнтры адукацыі, збі­рання, стварэння і захоўвання кніг. Асветніцкая і педагагічная дзей­насць Е.Полацкай. Роля знакамітых святароў у фарміраванні беларус­кай нацыянальнай культуры і адукацыі. Падставы і парадак узнікнен­ня розных форм адукацыі ў Сярэднявеччы. Аўтаномія ў адносінах да царквы, феадалаў, гарадскіх магістратаў на беларускіх землях.

Тэма 7. Развіццё педагогікі і школы ў эпоху Адраджэння,

Рэфармацыі і Асветніцтва

Гуманістычныя ідэі Адраджэння і іх адбітак на духоўнай культуры Еўропы. Крытыка схаластычнай сістэмы адукацыі і сцвярджэнне ідэй грамадскага выхавання дзяцей, усеагульнага навучання на роднай мове, роўнасці адукацыі мужчын і жанчын, яднання навучання з працай у творах Т.Мора, Т.Кампанэлы, Ф.Рабле. Гуманізм педагагіч­нага эксперымента В.дэ Фельтрэ.

Сацыяльныя, эканамічныя і светапоглядныя падставы ўзнікнення класна-урочнай сістэмы арганізацыі вучэбнага працэсу. Педагагічная дзейнасць Я.А.Каменскага як заснавальніка новага часу ў педагогіцы. «Вялікая дыдактыка», «Матчына школа», «Свет пачуццёвых рэчаў у карцінках» Я.А.Каменскага як першыя навукова-педагагічныя работы.

Развіццё педагагічнай думкі і вылучэнне педагогікі ў самастойную галіну ведаў. Новыя ідэалы чалавека і грамадства як крыніца пошуку новых мэт і метадаў выхавання ў эпоху Асветніцтва. Распрацоўка сістэмы разумовага, фізічнага і маральнага выхавання дзяцей бур­жуазіі (Джон Лок «Думкі аб выхаванні», Ж-Ж.Русо «Эміль, ці аб выха­ванні», Д.Дзідро «План універсітэта ці школы публічнага выхавання ўсякіх навук для расійскага ўрада» і інш.).

Распрацоўка асноўных праблем навучання і выхавання: І.Г.Песта­лоцці «Лінгард і Гертруда», «Лебядзіная песня». Стварэнне народнай школы, распрацоўка дыдактычных прынцыпаў і метадаў навучання. Пачатак педагагічнай адукацыі ў Еўропе. Педагагічная творчасць І.Ф.Гербардта, Ф.В.А.Дыстэрверга, Р.Оуэна («Першыя лекцыі па пе­дагогіцы «, стварэнне першага падручніка «Агульная педагогіка»).

Развіццё адукацыі і выхавання ў Расіі ў XIX – пачатку ХХ ст. Асветніцкая дзейнасць заснавальніка педагагічнай навукі Расіі К.Д.Ушынскага («Чалавек як прадмет выхавання», «Дзіцячы свет» і інш.). Дэмакратызацыя і гуманізацыя адукацыі ў Расійскай імперыі (М.Г.Чарнышэўскі, М.І.Пірагоў, У.І.Вадавозаў, П.С.Лесгафт і інш.).

Тэма 8. Асвета і педагагічная думка

ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай

Кнігадрукаванне і асвета на беларускіх землях. Асветніцкая дзей­насць М.Гусоўскага,Ф.Скарыны, С.Буднага, В.Цяпінскага і інш.

Поліканфесіянальны характар адукацыі. Асаблівасці выхавання і навучання ў пратэстанскіх, каталіцкіх (іезуіцскіх, дамініканскіх, піяр­скіх), праваслаўных (брацкіх), уніяцкіх школах звычайнага і павыша­нага ўзроўню. Уплыў падручнікаў братоў Тустанаўскіх, Лаўрэнція і Стэфана Зізанія «Азбука», «Лексус», «Катэхізіс», М.Сматрыцкага «Граматыка славенская» на адукацыю ўсходнеславянскіх зямель. Асветніцкая і мастацка-адукацыйная дзейнасць Сімяона Полацкага, «запрошанага настаўніка расійскіх царскіх дзяцей». Педагагічныя творы С.Полацкага «Алфавітар», «Книжице вопросом и ответом», «Букварь языка словенская» і г.д.

Развіццё асветніцкай справы ў другой палове XVII–XVIII стст. Іезуіц­кія, уніяцкія, піярскія школы. Антыклерыкальная асветніцкая дзей­насць Казіміра Лышчынскага. Стварэнне першай у XVII ст. свецкай школы, дзейнасць Эдукацыйнай камісіі.

Педагагічная думка на беларускіх землях у канцы XVIII – пачатку XIX ст. Агульная характарыстыка школьных рэформ. Перавод аду­кацыі, культуры, кіравання на рускую мову. Закрыццё Віленскага ўніверсітэта. Ліквідацыя ўніяцкіх і скарачэнне колькасці каталіцкіх навучальных устаноў, увядзенне ў школах класных выхавацелей, вы­конваючых назіральныя функцыі за дзецьмі і іх бацькамі. Узнікненне новых тыпаў школ (галоўныя і малыя народныя вучылішчы, пачатко­выя школы, павятовыя вучылішчы і гімназіі, прыходскія і рэальныя вучылішчы). Увядзенне саслоўных абмежаванняў для навучэнцаў. Цэнтралізацыя кіравання навучальнымі ўстановамі.

 

Тэма 9. Педагагічная тэорыя і практыка ў XIX–XX стст.

Грамадска-педагагічная думка на беларускіх землях. Барацьба дзея­чаў беларускай культуры за стварэнне нацыянальнай сістэмы адука­цыі і захаванне нацыянальнай культуры (К.Каліноўскі, Н.Я.Нікіфароў­скі, А.Я.Багдановіч, І.Насовіч, Д.Сцяпура, Я.Колас, Я.Купала, Цётка). Рух народнага настаўніцтва. Барацьба дзеячаў беларускай культуры за адукацыю на роднай мове.

Характарыстыка сацыяльна-культурых змен XX ст., якія паўплыва­лі на развіццё педагагічнай адукацыі. Супярэчлівасць паміж класічнай сістэмай адукацыі і дынамічна змяняючыміся патрэбамі грамадства як падстава для рэфармавання адукацыі і стварэння альтэрнатыўных сістэм выхавання. Узнікненне бесперапыннай сістэмы адукацыі.

Змены ў структуры сям’і і звязаныя з гэтым праблемы сямейнага выхавання. Дынаміка грамадскіх форм выхавання. Дзейнасць М.Ман­тэсоры, Джона Дзюі, А.С.Макаранкі, Я.Корчака, Б.Спока, В.А.Сухам­лінскага, іх навуковыя ідэі і практычныя дасягненні як умова развіцця сучаснай педагагічнай навукі і практыкі.

Ідэалагічная скіраванасць, супярэчлівасць савецкай педагогікі. Поспехі савецкай адукацыйнай сістэмы ў пераадоленні неспісьмен­насці, розных відаў духоўнай і гендэрнай няроўнасці ў адукацыйнай сферы. Стварэнне агульнадаступнай шырокамаштабнай сістэмы гра­мадскага выхавання дзяцей, падлеткаў, моладзі і дарослых.

Эвалюцыя сістэмы адукацыі, развіццё педагагічнай тэорыі і прак­тыкі на Беларусі ў постсавецкі перыяд. Асэнсаванне нацыянальнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь як часткі сусветнай адукацыйнай сістэмы. Асноўныя канцэпцыі навучання ў нацыянальнай школе. Пе­дагагічныя аспекты адукацыйных працэсаў у Беларусі.