Тэма 2. Вымярэнне інфармацыі на сінтаксічным, семантычным, прагматычным узроўнях, 4 гадзіны

Заданне для СРС – вызначыць, пры дапамозе якога падыходу да вымярэння інфармацыі (тэхнічны, энтрапійны, верагоднасны, тэзаурусны, бібліяметрычны, прагматычны) мэтазгодна вымяраць інфармацыю ў наступных выпадках*:

 

1. Вымярэнне колькасці інфармацыі, якая патрабуецца для вызначэння, які вобраз часцей сустракаецца ў беларускіх фальклорных творах – вобраз воўка ці мядзведзя.

2. Вызначэнне самай папулярнай літары беларускага алфавіту

3. Вызначэнне аптымальнай формы перадачы пазнавальнай інфармацыі для дзяцей – мультыплікацыйная ці адаптаваная пазнавальная праграма

4. Вызначэнне, каму з вядомых пісьменнікаў належыць пэўная цытата

5. Выяўленне горада з самымі шчаслівымі жыхарамі па выніках апытання з адказам на пытанне «Вы адчуваеце сябе шчаслівым ТАК/НЕ»

6. Вылічэнне аптымальнай для чытальнасці колькасці слоў на баннеры на хуткаснай магістралі

 

* - заданне павышанай складанасці

 

Для выканання задання неабходна выкарыстоўваць матэрыялы лекцыі па тэме: “Метадалагічныя пытанні тэорыі інфармацыі”: Класіфікацыя мер інфармацыі. Вымярэнне інфармацыі на сінтаксічным, семантычным, прагматычным узроўнях. Вынікі работы занесці ў табліцу.

№ задання падыход да вымярэння інфармацыі мера вымярэння інфармацыі абгрунтаванне падыходу
энтрапійны сінтаксічная ступень змяншэння нявызначанасці пры роўнаверагоднай з’яве
- - -
- - -
- - -
- - -
- - -

Форма кантролю СРС: 1. Праверка канспектаў.

2. Субяседаванне па тэме.

 

Тэма 3. Лінейныя і нелінейныя мадэлі камунікацыі, 4 гадзіны.

Заданне для СРС – самастойна вывучыць і заканспектаваць тэму “Лінейныя і нелінейныя мадэлі камунікацыі” па вучэбных дапаможніках. Звянуць асаблівую ўвагу на падыходы да разумення сутнасці камунікатыўных працэсаў (трансляцыйны або інтэракцыйны), якія закладзены ў аснову лінейных і нелінейных мадэляў. Канспект павінен змяшчаць не менш чым тры прыклады лінейных і нелінейных мадэляў.

ЛІТАРАТУРА

 

1. Кашкин, В.Б. Введение в теорию коммуникации / В.Б. Кашкин. – Воронеж: изд. ВГТУ, 2000 (электронный вариант http://kachkine.narod.ru/CommTheory/Contents/Contents.htm).

2. Володина, Л.В. Деловое общение и основы теории коммуникации / Л.В. Володина, О.К. Карпухина. – СПб., 2002 (электронный вариант http://dvo.sut.ru/libr/sotciolo/volod/n2.htm).

3. Почепцов, Г. Теория коммуникации : учеб. пособие / Г. Почепцов. – М., 2001. – 656 с. (электронный вариант http://yanko.lib.ru/books/betweenall/pochepcov-theory-of-com.htm).

4. Моисеева, А.П. Основы теории коммуникации : учеб. пособие / А.П. Моисеева. – Томск, 2004. (электронный вариант http://ctl.tpu.ru/files/teorcommup.pdf).

 

Форма кантролю СРС: Праверка канспектаў.


Тэма 4. Тыпы і віды камунікатыўнай дзейнасці, 4 гадзіны.

Заданне для СРС – правесці першасны аналіз прапанаваных камунікатыўных актаў па схеме*:

 

Крыніца (камунікант)   Форма паведамлення Адрасат   Канал камунікацыі Сфера камунікацыі Від камунікацыі Мэта камунікацыі
індывід, калегіяльны, каператыўны, калегіяльна-кааператыўны, калектыўны   пісьмовая вусная візуальная змешаная   індывід, калегіяльны, каператыўны, калегіяльна-кааператыўны, калектыўны     віды вызначыць самастойна віды вызначыць самастойна Міжасабовая Групавая Масавая     віды вызначыць самастойна
             
             

 

1. Выступленне з дакладам на навуковай канферэнцыі

2. Нарада ў бізнес-арганізацыі (прысутнічаюць кіраўнік і падначаленыя)

3. Прагляд прэм’еры фільма ў кіназалі

4. Афармленне супермаркета

5. Размяшчэнне тэксту у Жывым Журнале

6. Сустрэча Вялікай васьмёркі

 

* - заданне павышанай складанасці

Для выканання работы неабходна вывучыць тэмы “Віды камунікатыўнай дзейнасці”, “Формы камунікатыўнай дзейнасці”, “Сацыяльныя сферы камунікацыі”, “Камунікацыйныя каналы” па канспектах лекцый, а таксама па вучэбных дапаможніках.

ЛІТАРАТУРА

1 Кашкин, В.Б. Введение в теорию коммуникации / В.Б. Кашкин. – Воронеж: изд. ВГТУ, 2000 (электронный вариант http://kachkine.narod.ru/CommTheory/Contents/Contents.htm).

2 Соколов, А.В. Общая теория социальной коммуникации: учеб. пособие / А.В.Соколов. – СПб.: Изд-во Михайлова В.А., 2002. – 461 с. (электронный вариант http://www.socioline.ru/node/842).

 

Форма кантролю СРС: 1. Праверка канспектаў.

2. Субяседаванне па тэме.