Тэма 1.1. Дакумент як сiстэма

Дакументалогiя

Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў 1 курса факультэта iнфармацыйна-дакументных камунiкацый дзеннай i завочнай форм навучання

 

 

Касап Вера Аляксандраўна,

кандыдат педагагічных навук,

прафесар

 

 

Мiнск 2011

Рабочая праграма

 

УСТУП

 

"Дакументалогiя" з‘яўляецца адной з агульнапрафесійных дысцыплін у падрыхтоўцы студэнтаў па спецыяльнасцях "бібліятэказнаўства і бібліяграфія".

Мэта курса – даць цэласнае ўяўленне аб сутнасці, функцыях, відавым складзе, структуры дакументаў, якія існуюць у сістэме iнфармацыйна- дакументных камунікацый.

На працягу вывучэння дысцыпліны "Дакументалогiя" студэнты набываюць веды па тэрміналогіі, асноўных паняццяў дакументалогii, уласцівасцей і функцый дакументаў, cпосабаў і метадаў стварэння і распаўсюджвання дакументаў. Пасля завяршэння курса яны павінны мець уяўленне аб сацыяльна-культурных і эканамічных фактарах, якія ўздзейнічаюць на развіццё сістэмы дакументных камунікацый, структуры і заканамернасцях дакументных патокаў, гістарычных умовах зараджэння і развіцця розных відау дакументаў, умець аналізаваць структуру розных відаў дакументаў, ствараць іх класіфікацыю, вызначаць каштоўныя дакументы для пэўных катэгорый карыстальнікаў інфармацыі, разбірацца ў даведачным апараце дакументаў.

Задача вучэбна-метадычнага комплекса па курсу “Дакументалогiя”–дапамагчы студэнтам пры засваеннi дысцыплiны на ўсiх этапах iх вучэбнай дзейнасцi: пры засваеннi асобных тэм курса, падрыхтоўцы да семiнарскiх i лабараторных заняткаў, выкананнi заданняў, вынесенных на самастойнае вывучэнне. Метадычныя матэрыялы будуць таксама карысныя пры напiсаннi першай курсавой работы. Студэнты змогуць самастойна праверыць свае веды па курсу з дапамогай пытанняў да рубежнага кантролю, а таксама тэставых заданняў. Лепшаму засваенню лекцыйнага матэрыяла i выканання практычных работ служыць значная колькасць дадаткаў. Студэнты-завочнiкi атрымаюць кансультатыўную дапамогу па выкананнi хатняй кантрольнай работы.


ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН КУРСА

  Назвы частак і тэм Колькасць гадзін
усяго лекц. сем. заняткі практ. заняткі лаб. заняткі
Уводзіны          
Раздзел 1. Тэарэтыка-ме­та­да­ла­гiч­ныя асновы да­ку­мен­та­логii          
1.1. Дакумент як сiстэма    
1.2. Метады і спосабы даку­мен­тавання      
1.3. Класіфікацыя дакументаў  
1.4. Дакументная дзейнасць у сістэме ін­фармацыйна-даку­мент­ных камуні­ка­цый              
1.5.Дакументалогiя як наву­ко­вая дыс­цып­лiна    
Раздзел 2. Прыкладная дакумен­та­логiя          
2.1. Выданне як дакумент          
2.1.1.Неперыядычныя выдан­ні  
2.1.2.Кніга як асобны від вы­дан­ня    
2.1.3.Перыядычныя выданні    
2.2.Нарматыўна-тэхнічныя і тэхнічныя дакументы – даку­мен­ты iнавацыйнага развiцця          
2.2.1.Патэнтныя дакументы    
2.2.2.Тэхнiчныя нарматыў­на-прававыя акты (ТНПА)  
2.2.3.Прамысловыя каталогі    
2.3. Неапублікаваныя даку­мен­ты      
2.4. Справаводчыя дакументы      
2.5. Аўдыёвізуальныя даку­мен­ты    
2.6. Мікраформы      
2.7. Машыначытальныя даку­мен­ты      
2.8. Нотныя дакументы. Вы­яў­ленчыя да­­кументы      
2.9. Картаграфічныя дакумен­ты      
Разам…

ЗМЕСТ ДЫСЦЫПЛIНЫ

 

РАЗДЗЕЛ I. ТЭАРЭТЫКА – МЕТАДАЛАГIЧНЫЯ АСНОВЫ ДАКУМЕНТАЛОГII

 

Тэма 1.1. Дакумент як сiстэма

 

Значэнне сiстэмнага разгляду паняцця “дакумент”. Агульнае уяўленне аб дакуменце як сiстэме. Азначэнне паняцця “дакумент”. Паходжанне тэрміна, яго эвалюцыя, сучаснае выкарыстанне. Заканадаўчыя і нарматыўныя акты Беларусі, рэгламентуючыя існаванне дакументаў у грамадстве. Роля міжнароднага стандарта ІSО ў складанні адзінага азначэння паняцця “дакумент”. Адноснасць паняцця “дакумент”. Неабходнасць звужэння паняцця “дакумент”для практычных мэтаў. Межы паняцця “дакумент”у сiстэме iнфармацыйна-дакументных камунiкацый: створаны чалавекам спосаб запiсу iнфармацыi, як адзiнка у бiблiятэчна-iнфармацыйнай камунiкацыi, наяўнасць рэквiзiтаў i iнш.

Анталагічны статус дакумента. Субстацыянальны i функцыянальны дакумент. Віды дакументаў у залежнасці ад прасторавай працягласці; па форме і знешнім прыметам, у адносінах да факта выкарыстання, па распаўсюджанасці ў прасторы і часе. Уласцівасці дакумента: сутнасныя, эксплуатацыйныя, каштоўнасныя, iх праяўленне. Прыметы дакумента.

Суадносіны паняццяў “дакумент” і “кніга”. Азначэнне тэрміна “кніга” па матэрыяльна-знешней форме, зместу, комплексным прызнаку. Роля кнігі ў грамадстве.

Сацыяльныя функцыі дакументаў у грамадстве.

Семiнар

 

Тэма 1.2. Метады і спосабы дакументавання

 

Грамадскiя патрэбнасцi ў дакуменце.Аб’яднанне знакавых, кодавых сiстэм, рэчаўных носьбiтаў, спосабаў запiсу iнфармацыi як гiстарычны момант узнiкнення дакумента. Азначэнне паняццяў “дакументаванне”, “метад дакументавання”, “сродак дакументавання”. Кадзіроўка інфармацыі на матэрыяльным носьбiце. Характэрныя рысы інфармацыйных кодаў. Мова як сістэма сімвалаў для замацавання інфармацыі ў дакуменце. Віды моў: натуральныя, штучныя, іх адрозненне і асаблівасці. Гукавая мова, яе магчымасці і недахопы ў замацаванні і перадачы інфармацыі.

Знакавы характар інфармацыі ў дакуменце. Віды знакаў: моўныя, нямоўныя, знакі-выявы, эмблемныя, трохмерныя, знакі-сімбалы. Запіс інфармацыі. Сродкі дакументавання: ручны, машынапісны, друкаваны, механічны, магнітны, аптычны, Брайля і г.д.

Гістарычныя этапы развіцця спосабаў дакументавання. Пісьмовае дакументаванне. Iндэкснае, iканiчнае, iдэяграфiчнае пiсьмо: яго вартасцi i недахопы. Графічныя спосабы фіксавання інфармацыі.Перфарацыйны спосаб дакументавання. Фотадакументаванне. Яго значэнне і выкарыстанне. Кiнадакументаванне. Фонадакументаванне. Развiццё спосабаў дакументавання ў сучасны перыяд.

 

Тэма 1.3. Класіфікацыя дакументаў

 

Агульныя ўяўленні аб класіфікацыях. Асноўныя прынцыпы пабудовы фасетных, іерархічных і неіерархічных класіфікацый дакументаў.

Суадносіны відавай і тыпалагічнай класіфікацыі дакументаў. Класiфiкацыя дакументаў па семантычнай прымеце. Аналіз класіфікацыі дакументаў у міжнародным стандарце ІSО, дзяржаўным стандарце СТБ, падручніках, артыкулах, іншых матэрыялах. Дакументаўтваральныя прызнакi класiфiкавання: якiя адлюстроўваюць iнфармацыйна-функцыянальную сутнасць дакумента; якiя звязаны з матэрыяльнай складаючай дакумента; асаблiвасцямi дакументавання; бытаваннем дакумента ў знешнiм асяроддзi.

Віды дакументаў, якія існуюць у СIДК. Іх класіфікацыя па характары інфармацыі, спосабе размнажэння, знакавай прыродзе, спосабе падрыхтоўкі тэксту, матэрыяльнай канструкцыі,у залежнасці ад носьбіту інфармацыі, тэрміну стварэння, юрыдычага статуса і іншых прыкмет. Класіфікацыя дакументаў па канале ўспрыняцця інфармацыі, па мернасці запісу інфармацыі, па рэгулярнасці выхаду, па паходжанні, спосабе тыражавання, метадзе дакументавання, форме ўласнасці, па рэжымах доступу і iнш.

Віды дакументаў якія існуюць у іншых сістэмах дзейнасці. Галіновыя сістэмы дакументаў і іх класіфікацыя. СТБ 6.38-95 “Унифицированные системы документации”.

Значэнне класiфiкавання дакументаў для фармiравання фондаў, яго захавання, абслугоўвання карыстальнiкаў.

 

Тэма 1.4. Дакументная дзейнасць ў сістэме

інфармацыйна–дакументных камунікацый

Уяўленне аб камунікацыях. Узроўні перадачы інфармацыі ў грама-дстве. Каналы перадачы інфармацыі. Дакументная камунікацыя як падсістэма сацыяльнай камунікацыі. Жыццевы цыкл дакумента ў сістэме інфармацыйных дакументных камунікацый.

Элементы сістэмы дакументнай камунікацыі – спосаб існавання дакумента ў грамадстве. Структура і склад падсістэмы дакументных камунікацый, грамадскае прызначэнне галінаў СIДК, іх узаемасувязь. Агульная характарыстыка дакументнай дзейнасцi.

Выдавецкая справа, яе роля ў падрыхтоўцы выданняў. Этапы пад- рыхтоўкi выданняў у выдавецкім працэсе. Віды выдавецтваў.

Паліграфічная справа як матэрыяльна-тэхнічная база выдавецкай дзейнасці. Характарыстыка асноўных этапаў і працэсаў паліграфічнай вытворчасці. Выкарыстане сучаснай тэхнікі ў паліграфічнай дзейнасці.

Кніжны гандаль. Віды кніжных магазінаў. Мэты, задачы, функцыі кніжнага гандлю розных форм уласнасці па распаўсюджваннi выданняў. Распаўсюджванне кнiг выдавецтвамi, уласнымi прадпрымальнiкамi, на кнiжных кiрмашах, праз электронныя кнiжныя крамы. Рэклама выданняў.

Бібліятэчная справа. Яе задачы па стварэннi ўмоў для захоўвання і распаўсюджвання дакументаў. Бібліятэкі як сховішча духоўнай памяці чалавецтва.

Бібліяграфічная справа. Яе роля ў арыентацыі чытачоў у патоку розных дакументаў. Бібліяграфія як пасрэднік паміж дакументам і карыстальнiкам.

Архіўная справа і яе задачы па збору і захоўванню дакументаў мі-нулага, рукапіснай спадчыны вучоных, пісьменнікаў, дакументаў дзейнасці арганізацый і ўстаноў. Віды архіваў у краіне.

Навукова-інфармацыйная дзейнасць і яе агульная характарыстыка. Стварэнне фактаграфічнай і канцэптаграфічнай інфармацыі, заснаванай на дакументах.

Іншыя галіны дакументнай дзейнасці, звязанныя з жыццёвым цыклам дакумента: справаводства, журналістыка, музейная дзейнасць, бухгалтарская справа і г.д.