Тэма 2.1.1. Неперыядычныя выданнi

 

Азначэнне паняцця “выданне”. Шматвідавы састаў выдавецкай пра-дукцыі. Роля і значэнне стандартаў на выдавецкую прадукцыю. Прынцыповыя адрозненнi новага дзяржаўнага стандарта СТБ ГОСТ 7.60 – 2005 “ Выданнi. Асноўныя вiды. Тэрмiны i азначэннi” ад раней iснуючых рэдакцый.

Азначэнне і суадносіны паняццяў: “літаратура”, “твор друку”, “тып літа-ратуры”, “від выдання”. Класіфікацыя выданняў як адлюстраванне матэрыяльна-канструкцыйнай, функцыянальнай, змястоўнай і жанравай разнастайнасці выданняў. Прыметы класіфікацыі выдання.

Класіфікацыя выданняў па мэтавым прызначэннi. Асноўныя віды выданняў: афіцыйнае, навуковае, вытворча-практычнае, даведачнае, ву-чэбнае і інш., iх спецыфічныя рысы, характарыстыка асобных вiдаў.

Класіфікацыя выданняў па чытацкiм прызначэннi, матэрыяльнай канструкцыі, аб’ему, арыгiнальнасцi зместу, перыядычнасці, спосабу арганiзацыi твораў, характары інфармацыі, ступені аналітычна-сінтэтычнай апрацоўцы інфармацыі i iнш. Паняцце аб букіністычным , антыкварным выданні.

Роля стандарта ў абагульненнi i ўпарадкаваннi выданняў для iх характарыстыцы па знешнiх прыметах: па фармаце, характары афармлення i палiграфiчным выкананнi, асаблiвасцях абарачэння i iнш.

Практычая работа

Тэма 2.1.2. Кніга як асобны від выдання

 

Азначэнне паняцця “кніга.” Кніга як від дакумента, як вiд выдання i iнш. Асноўныя прыметы кнігі. Кніга як адлюстраванне эвалюцыі зместава-канструктыўнай і матэрыяльнай формы. Матэрыялы для вырабу кнігі , іх развiццё і перспектывы. Электронная кніга.

Структура кнігі. Знешнія элементы выдання. Фарматы кніг, часопісаў, газет іх вымярэнне i стандартызацыя. Аб’ем выдання, адзінкі яго вымярэння у бiблiятэчна-бiблiяграфiчнай i выдавецка-палiграфiчнай дзейнасцi. Пераплёт, вокладка, супервокладка. Іх віды і прызначэнне. Форзац і яго вiды.

Унутраныя элементы выданняў. Віды тытульных лістоў па структуры, месцазнаходжаннi: іх змест, асаблівасці, прызначэнне. Тэкст выдання і яго віды па складанасцi набору, характары iнфармацыi. Асноўны і даведачна-дапаможны тэкст.

Апарат выдання, яго функцыі. Склад апарату выдання, яго сувязь са зместам, мэтавым і чытацкім прызначэннем. Даведачна-дапаможны і навукова-даведачны апарат выдання.

Паліграфічныя сродкі афармлення выданняў. Класіфікацыя шрыфтоў. Мастацкія сродкі афармлення выданняў. Афармленне розных элементаў выдання. Iлюстрацыi i iх вiды.

Семiнар

Практычная работа

 

Тэма 2.1.3. Перыядычныя выданні

 

Перыядычныя выданні як адiн з вiдаў серыяльных выданняў. Паняцце “серыяльныя выданні”. Міжнародная і нацыянальная стандартызацыя відаў перыядычных выданняў. Класіфікацыя перыядычных выданняў.

Віды газет па мэтавым прызначэннi. Характарыстыка па асобных прыкметах: месцы выдання, чытацкiм прызначэннi i iнш.

Віды часопісаў па асобных прыметах. Характарыстыка відавых асаблівасцей. Выданні, што прадаўжаюцца, iх агульная характарыстыка. Электронныя перыядычныя выданнi i iх адметныя рысы, параўнанне з выданнямi на паперы.

Календары i iх вiды. Вiды i характарыстыка бюлетэняў.

Грамадска-палітычныя перыядычныя выданні і іх асноўныя віды. Адлюстраванне змен у грамадскім жыцці на складзе, структуры і змесце перыядычных грамадска-палітычных выданняў.

Асноўныя этапы развіцця навукова-тэхнічных часопісаў. Характэрныя асаблівасці і тэндэнцыі развіцця навукова-тэхнічных часопісаў: дыферэнцыяцыя і інтэграцыя, колькасныя змяненні, скарачэнне аб’ему артыкулаў.

Характэрныя асаблівасці літаратурна-мастацкіх перыядычных выданняў. Асаблівасці зместу літаратурна-мастацкіх і літаратуразнаўчых перыядычных выданняў. Асаблівасці афармлення і жанравая разнастайнасць публікацый.

Структура перыядычных выданняў. Методыка аналіза перыядычных выданняў: іх месца ў галіновай сістэме, аналіз зместу, жанравыя асаблівасці публікацый, аналіз рубрык выданняў і iнш. Бібліяграфічная інфармацыя на старонках перыядычных выданняў. Удасканаленне структуры і зместу перыядычных выданняў.

Практычная работа

 

2.2. Нарматыўна-тэхнiчныя i тэхнiчныя дакументы – дакументы iнавацыйнага развiцця