Практычныя заданні да раздзела 3

«Бібліяграфічная работа бібліятэкі»

1. Прааналізаваць нарматыўныя дакументы, якія рэгламен­туюць дзейнасць аддзелаў бібліятэкі і вызначыць асноўныя функцыі і накірункі бібліяграфічнай дзейнасці бібліяграфіч­нага і небібліяграфічных аддзелаў, накірункі і формы ўзаема­дзеяння паміж аддзеламі пры выкананні бібліяграфічных функцый.

2. Скласці схему арганізацыйна-функцыянальнай структу­ры бібліяграфічнай службы бібліятэкі і вызначыць прын­цыпы размеркавання абавязкаў паміж бібліёграфамі.

3. Даць агульную характарыстыку ДБА бібліятэкі. Рас­крыць структуру каталогаў і картатэк, баз даных, склад даве­дачна-бібліяграфічнага фонду, стан фонду неапублікаваных бібліяграфічных дапаможнікаў. Скласці схему ДБА бібліятэкі.

4. Прыняць удзел у арганізацыі, вядзенні, рэдагаванні роз­ных частак ДБА: папаўненні сістэматычнай картатэкі арты­кулаў або базы даных «Артыкулы», тэматычных і спе­цыяльных картатэк або баз даных; рэдагаванні картатэк або баз даных.

5. Прыняць удзел у фарміраванні тэматычных, галіновых і іншых бібліяграфічных баз даных бібліятэкі:

– пазнаёміцца з фарматам прадастаўлення бібліяграфічнага запісу;

– авалодаць тэхналогіяй:

уводу бібліяграфічных запісаў;

рэдагавання бібліяграфічных запісаў;

пошуку інфармацыі ў базах даных;

падрыхтоўкі на аснове баз даных разнастайных бібліягра­фічных прадуктаў (каталожных кар­так, бібліяграфічных спі­саў і паказальнікаў, бюлетэняў, спра­ваздач і г. д.);

– пазнаёміцца з магчымасцямі бібліяграфічнага абмену інфармацыяй.

6. Вывучыць фактаграфічныя картатэкі і фактаграфічныя базы даных бібліятэкі, крыніцы іх папаўнення, структуру фактаграфічнага запісу, тэхналогію вядзення.

7. Прааналізаваць падыходы і крыніцы камплектавання да­ведачна-бібліяграфічнага фонду бібліятэкі. Прывесці прыкла­ды набыцця ў яго электронных афіцыйных, бібліяграфічных, даведачных выданняў. Авалодаць тэхналогіяй працы з імі.

8. Даць агульную характарыстыку набытых бібліятэкай баз даных (колькасныя паказчыкі, віды, тэматычныя межы). Па­знаёміцца і апісаць найбольш значныя ў бібліяграфічнай ра­боце паўнатэкставыя, бібліяграфічныя, рэфератыўныя, факта­графічныя і іншыя базы даных.

9. Вывучыць магчымасці працы бібліяграфічнага аддзела з генерыруемымі іншымі аддзеламі бібліятэкі базамі даных, а таксама з інфармацыяй, прадстаўленай у Інтэрнэце.

10. Пазнаёміцца з вынікамі вывучэння інфармацыйных па­трэбнасцей карыстальнікаў бібліятэкі (калі такія даследаванні праводзіліся ў бібліятэцы), пры неабходнасці прыняць удзел у іх правядзенні. Даць ацэнку ДБА з пункту гледжання яго адпаведнасці інфармацыйным патрэбнасцям і запытам асноў­ных груп карыстальнікаў. Даць свае прапановы па апты­мізацыі ДБА.

11. Пазнаёміцца з асноўнымі формамі і зместам работы бібліятэкі па фарміраванні бібліяграфічнай культуры кары­стальнікаў. Прыняць удзел у рабоце бібліятэкі па фармі­раванні бібліяграфічнай (інфармацыйнай) культуры кары­стальнікаў.

12. Вызначыць асноўныя формы і метады бібліяграфічнага інфармавання, засвоіць тэхналогію падрыхтоўкі асноўных форм масавага, групавога і індывідуальнага бібліяграфічнага інфармавання.

13. Прыняць непасрэдны ўдзел у арганізацыі, правядзенні і вывучэнні эфектыўнасці Дня інфармацыі, Дня кафедры, Дня спецыяліста, прэзентацыі і іншых комплексных мерапрыем­стваў. Скласці да Дня інфармацыі агляд новых паступленняў бібліяграфічных інфармацыйных рэсурсаў.

14. Прыняць непасрэдны ўдзел у дыферэнцыраваным біб­ліяграфічным інфармаванні карыстальнікаў. Скласці тэхнала­гічную карту на адну з форм дыферэнцыраванага бібліягра­фічнага інфармавання.

15. Авалодаць аўтаматызаванай тэхналогіяй ажыццяўлення розных формаў бібліяграфічнага інфармавання.

16. Вызначыць і прааналізаваць інавацыйныя формы біб­ліяграфічнага інфармавання (падрыхтоўка дайджэстаў, матэ­рыялаў маніторынга прэсы, фактаграфічнае бягучае інфарма­ванне, тэматычныя аналітычныя агляды і інш.).

17. Прыняць непасрэдны ўдзел у даведачна-бібліяграфіч­ным абслугоўванні карыстальнікаў, выявіць асаблівасці вы­канання розных тыпаў даведак у традыцыйным і аўтаматы­заваным рэжымах. Прыклады выканання найбольш склада­ных запытаў, а таксама адмовы занатаваць у дзённіку.

18. Азнаёміцца з асаблівасцямі тэхналогіі віртуальнага да­ведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання карыстальнікаў (пры наяўнасці).

19. Зрабіць вывады аб характары, тэматыцы, тыпах, мэтах запытаў карыстальнікаў, прычынах і абгрунтаванасці адмоў, выкарыстанні традыцыйнага і электроннага ДБА, электрон­ных інфармацыйных рэсурсаў аддаленага доступу пры іх выкананні.

20. Азнаёміцца з асаблівасцямі кансультацыйнага абслу­гоўвання карыстальнікаў па пытаннях пошуку, выбару, вы­карыстання крыніц інфармацыі, у тым ліку па пошуку інфар­мацыйных рэсурсаў у сетцы Інтэрнэт.

21. Падрыхтаваць і правесці кансультацыі па выкарыстанні ДБА, асноўных бібліяграфічных прадуктаў і паслуг як ла­кальнага, так і аддаленага доступу.

22. Скласці памятку (схему, даведнік, прэзентацыю або адну з іншых формаў) карыстальніку аб ДБА ў цэлым ці яго частцы (электронным каталозе, базе даных і інш.).

23. Прыняць непасрэдны ўдзел у падрыхтоўцы друкаваных рэкламных матэрыялаў аб дзейнасці бібліяграфічнай службы, яе бібліяграфічных прадуктах і паслугах, фарміраванні біб­ліяграфічнай культуры карыстальнікаў.

Раздзел 4. Абслугоўванне карыстальнікаў бібліятэкі

 

Студэнты знаёмяцца з матэрыяламі па наступных пытаннях:

– структура абслугоўвання карыстальнікаў;

– формы і методыка ўліку працы аддзела(ў) абслугоўвання;

– спецыфіка аўдыторыі карыстальнікаў (асноўныя групы рэальных і патэнцыяльных карыстальнікаў; групы, якія ка­рыстаюцца правам прыярытэтнага абслугоўвання і інш.);

– арганізацыя, змест работы, асартымент бібліятэчна-біб­ліяграфічных прадуктаў і паслуг бібліятэкі;

– тэхналогія бібліятэчна-бібліяграфічнага абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэкі;

– сацыяльна-прыярытэтныя накірункі абслугоўвання: фар­міраванне прававой культуры насельніцтва; дапамога ў бес­перапыннай адукацыі карыстальнікаў; дапамога карысталь­нікам з “асобнымі патрэбнасцямі”; фарміраванне культуры чытання і інфармацыйнай культуры карыстальнікаў;

– інфармацыйныя, сацыяльныя і сацыяльна-педагагічныя тэхналогіі, якія выкарыстоўваюццца ў абслугоўванні карыс­тальнікаў.

Практычныя заданні да раздзела 4

«Аслугоўванне карыстальнікаў бібліятэкі»

 

1. Прыняць непасрэдны ўдзел у абслугоўванні карысталь­нікаў, адзначыць паслядоўнасць яго тэхналагічных працэсаў і аперацый (запіс у бібліятэку, выдача і прыём дакументаў, ра­бота з запазычанасцю, кансультацыйная дапамога, фіксацыя адказаў (адмоў) у пэўных уліковых формах). Выявіць асаб­лівасці абслугоўвання розных груп карыстальнікаў.

2. Вызначыць віды бібліятэчных паслуг і прадуктаў, якія прадастаўляюцца карыстальнікам, і даць ім характарыстыку.

3. Выявіць асаблівасці інфармацыйных рэсурсаў аддзела абслугоўвання, спецыфіку іх размяшчэння, расстаноўкі і арганізацыі выкарыстання.

4. Засвоіць інавацыйныя методыкі і формы абслугоўвання карыстальнікаў, звярнуць увагу на прафілізацыю дзейнасці бібліятэкі, на ўкараненне і развіццё інфармацыйных, сацы­яльных і сацыяльна-педагагічных тэхналогій.

5. Прыняць удзел у падрыхтоўцы і правядзенні масавага мерапрыемства (у адпаведнасці з прапанаванай бібліятэкай тэматыкай) або прыняць непасрэдны ўдзел у рэалізацыі мэта­вага праекта (праграмы).

6. Прыняць удзел у падрыхтоўцы і правядзенні масавага мерапрыемства для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага раз­віцця (пры іх наяўнасці ў складзе карыстальнікаў).

7. Прыняць удзел у мерапрыемствах па фарміраванні куль­туры чытання і інфармацыйнай культуры карыстальнікаў.

8. Прыняць удзел у рабоце публічных цэнтраў прававой інфармацыі (пры іх наяўнасці) або іншых спецыялізаваных інфармацыйных цэнтраў; пазнаёміцца з нарматыўнымі даку­ментамі, рэгламентуючымі іх работу, рэсурсным забеспя­чэннем іх дзейнасці. Набыць навыкі працы з базай даных прававой інфармацыі.

9. Аформіць кніжную выставу або арганізаваць адкрыты прагляд новых паступленняў.

10. Засвоіць тэхналогію функцыянавання сістэм міжбіблія­тэчнага абанемента – МБА (пры наяўнасці і міжнароднага міжбібліятэчнага абанемента – ММБА), электроннай дастаўкі дакументаў – ЭДД. Прыняць удзел у выкананні заказаў па МБА і ЭДД.

11. З мэтай арганізацыі прафарыентацыйнай работы пра­весці сярод моладзі мерапрыемства (вечарыну, дыспут, гадзі­ну паведамленняў, канферэнцыю карыстальнікаў), прысве­чанае прафесіі бібліятэкара, факультэту інфармацыйна-да­кументных камунікацый БДУ культуры і мастацтваў.

Змест пераддыпломнай практыкі*

(IV курс)

 

Пераддыпломная практыка арганізуецца на выпускным IV курсе. Змест яе вызначаецца мэтамі і задачамі дадзенага віду практыкі, тэмай дыпломнай работы, а таксама патрэб­насцю вывучэння метадаў рашэння кіраўніцкіх, творчых і ін­шых задач.

У час пераддыпломнай практыкі студэнты выконваюць асобныя работы, прадугледжаныя службовымі абавязкамі па адпаведнай пасадзе кваліфікацыйнай характарыстыкі Адзі­нага кваліфікацыйнага даведніка пасад служачых.

Удасканаленне, практычнае замацаванне і паглыбленне тэарэтычных ведаў і ўменняў адбываецца па наступных змястоўных раздзелах:

1. Бібліятэчна-інфармацыйны менеджмент і маркетынг.

2. Кіраванне і арганізацыя работы ў адным з функцыя­нальных падраздзяленняў бібліятэкі.

3. Правядзенне даследаванняў на базе бібліятэк і інфар­мацыйных устаноў.

Па кожнаму з раздзелаў (акрамя раздзела, звязанага з пра­вядзеннем даследаванняў) прыводзіцца абавязковы мінімум зместу і практычныя заданні, якія студэнт павінен адпаведна засвоіць і выканаць. Правядзенне даследаванняў на базе бібліятэк і інфармацыйных устаноў арганізуецца зыходзячы з мэты і задач канкрэтнага даследавання.

Змест практыкі можа быць скарэктыраваны і адаптаваны да асаблівасцей функцыянавання базавай установы.