ПОЛЬСКІ ПЕРЫЯД – на жаль, гісторыя лесаводства на Беларусі ў гэтыя часы пакуль што НЕ ДАСЛЕДАВАНА. 3 страница

«Настаўленне па высечках догляду ў лясах Рэспублікі Беларусь» (1992) прадугледжвала 2 віды ВД:

– догляд за маладнякамі: мэта – паляпшэнне саставу, рэгуляванне гушчыні насаджэння;

– прарэджванне: мэта – фарміраванне ствала, кроны і павелічэнне прыроста насаджэння.

«Правила рубок леса в Республике Беларусь» (2004, 2008) зноў выдзяляюць 4 віды ВД: асвятленне, прачыстка, прарэджванне, прахадная высечка. Пад метадам ВД разумеецца пэўны парадак адбору дрэў у высечку. Асноўныя метады: верхавы і нізавы.Верхавы метад:назначаюцца ў высечку дрэвы розных класаў росту, але пераважна зліку ствалоў вышэй сярэдняга памера. Часцей прымяняецца ў змешаных і складаных дрэвастоях.Нізавы метад:высякаюцца ў першую чаргу прыгнечаныя дрэвы. Прымяняецца, у асноўным, у чыстых хваёвых насаджэннях. Метад часта называюць старанямецкім.Камбінаваны метадсумяшчае прынцыпы нізавога і верхавога метадаў.Актыўны метад: адметнай яго рысай з’яўляецца выбар лепшых дрэў зусіх частак полагу ўмежах самкнутых біягруп.Курцінны метадпрымяняецца пры групавым размеркаванні галоўнай пароды па плошчы.Гнездавы метад(па Б.Д.Жылкіну) за дубам.Калідорны метаддля догляду за дубам.Лінейныметад з высечкай суцэльных радоў дрэў.Лінейна-селекцыйныметад. Пад спосабам ВД разумеецца спосаб уздзеяння на дрэвы, што выдаляюцца з насаджэння. Адрозніваюць спосабы ВД: абязвяршыньванне дрэў, кальцаванне ствалоў, хімічны спосаб (апырскванне кроны), абпальванне ствалоў (пірагенны спосаб) і інш.

  1. ВЫСЕЧКІ ДОГЛЯДУ Ў ЛЯСАХ РОЗНАГА МЭТАВАГА НАЗНАЧЭННЯ

 

У асобаахоўных участках: – фарміраванне рознаўзроставых, змешаных па саставу, складаных па структуры і форме насаджэнняў; – спалучэнне высечак догляду з іншымі мерамі догляду, як увядзенне ці выдаленне падлеску, садзейнічанне прыроднаму ўзнаўленню лесу, догляд за падростам, меліярацыйныя мерапрыемствы, добраўпарадкаванне і інш.У водаахоўных лясах: – фарміраваць змешаныя і складаныя хваёва-ліставыя насаджэнні; – не паніжаць паўнату <0,6; – правядзенне высечак догляду лепш у зімовы перыяд; – у прыбярэжных каля рэк, азёраў і водасховішчаў палосах не паніжаць паўнату <0,6. Захоўваць падрост і падлесак.ахоўных лясах уздоўж чыгункі і аўтадарог фарміруюць насаджэнні ў мэтах снегазатрымання, памяншэння скорасці ветру: – інтэнсіўнасць высечак павінна быць слабай, паўната пасля высечкі догляду ³0,7, на схілах – ³0,8; – у 20-мятровых ад дарогі палосах фарміраваць ліставыя насаджэнні ў проціпажарных мэтах. У полеахоўных палосах фарміруюць насаджэнні: – без скразных прасветаў, прадуваемыя ў прыземнай 2-мятровай частцы і з малымі прасветамі ў кронах; – з узросту >25 гадоў праводзяцца толькі выбарачныя санітарныя высечкі. Высечкі догляду на асоба ахоўваемых прыродных тэрыторыях павінны забяспечваць захаванне і павелічэнне біялагічнай разнастайнасці. У гарадскіх лясах, лясах зялёных зон (лесапаркавыя часткі), курортных лясах праводзяцца пераважна ландшафтныя высечкі, фармавання ўзлеску, догляд за падростам і падлескам. Высечкі догляду ў эксплуатацыйных лясах накіраваны на вырошчванне высокапрадуктыўных дрэвастояў высокай таварнасці. У лясах, забруджаных радыёнуклідамі, высечкі догляду:– у зоне са шчыльнасцю забруджвання ад 1 да 5 Ku/км2 праводзяцца без абмежаванняў: – у зоне ад 5 да 15 Ku/км2 высечкі догляду праводзяцца з улікам наступных абмежаванняў: – асвятленні і прачысткі праводзяць толькі ў культурах хваёвых і цвёрдалісцевых парод пры наяўнасці небяспекі заглушэння другараднымі пародамі; – прарэджванні і прахадныя высечкі праводзяць толькі пры ўмове наяўнасці збыту нарыхтаванай драўніны. – у зоне забруджвання ад 15 да 40 Ku/км2 высечкі догляду праводзяцца па спецыяльна распрацаваным тэхнічным рэгламентам з дазволу Мінлясгаса Рэспублікі Беларусь. Ва ўсіх выпадках ажыццяўляецца радыяцыйны кантроль за нарыхтаванай драўнінай. Пераважна весці высечкі ў зімовы перыяд ці ў іншы час у сырое надвор’е.

 

  1. ВЫСЕЧКІ ДОГЛЯДУ Ў ЛЯСАХ РОЗНЫХ ПАРОД

 

А. САСНОВЫЯ НАСАДЖЭННІ: – У сасняках адбываецца інтэнсіўны натуральны адпад. Таму ў сасняках праводзяць параўнальна інтэнсіўныя ВД (высечкі догляду). – У чыстых, ці з прымешкай 20–30% лісцевых парод, сасновых маладняках з паўнотамі 0,7–0,8 высечкі догляду немэтазгодныя. – Аптымальная паўната насаджэнняў пасля ВД у чыстых дрэвастоях – 0,7–0,8, у змешаных і складаных – 0,7–0,6.

Б. ЯЛОВЫЯ НАСАДЖЭННІ: ВД у чыстых да 20 гадоў ельніках, як правіла не праводзяцца; у высокапаўнотных дапускаюцца прачысткі; – Паўната пасля прарэджванняў у чыстых ельніках не паніжаецца ніжэй 0,7, у змешаных і складаных – не ніжэй 0,7–0,6; пасля прахадных высечак – 0,8. у змешаных – 0,7.

В. ДУБОВЫЯ НАСАДЖЭННІ: – Асвятленні і прачысткі у чыстых дубовых насаджэннях не праводзяць. У змешаных і складаных – праводзяць адразу, як выявіцца пагроза заглушэння дуба другароднымі пародамі. – Каштоўныя спадарожнікі дуба – ясень, ліпа, клён, калі яны не мяшаюць дубу, абавязкова пакідаюць пры ВД.

Г. БЯРОЗАВЫЯ НАСАДЖЭННІ: – Асвятленне і прачысткі, як правіла, не праводзіцца. У змешаных і складаных маладняках праводзяць догляд за бярозай насеннага паходжання і прымешкай каштоўных парод. – Лепшыя экземпляры пры прарэджваннях адбіраюць з ліку бярозы насеннага паходжання, а пры адсутнасці – з здаровых экземпляраў парасткавага паходжання. У змешаных насаджэннях у якасці лепшых дрэў адбіраюць таксама сасну, елку, дуб і г.д. – У складаных насаджэннях с другімі ярусамі з елкі для фарміравання мэтавага яловага дрэвастою ажыццяўляецца высечка бярозы з першага яруса.

Д. ЧОРНАВОЛЬХАВЫЯ НАСАДЖЭННІ: – Мэта ВД тут – фарміраванне здаровых насаджэнняў з перавагай дрэў насеннага паходжання. – Асвятленне і прачысткі ў чыстых насаджэннях, як правіла, не праводзяцца. – Пры прарэджваннях вядуць догляд за дрэвамі насеннага паходжання, лепшымі з ліку парасткавага, ці за каштоўнымі пародамі з ліку прымешку ў саставе.

 

  1. НАРМАТЫВЫ ВЫСЕЧАК ДОГЛЯДУ

 

Асноўнымі нарматывамі, ці арганізацыйна-тэхнічнымі элементамі, ВД з’яўляюцца: 1. узрост дрэвастоя (пачатку і канца ВД) 2. паўната ці самкнутасць (зыходная і мінімальна дапушчальная пасля ВД). 3. чарговасць правядзення ВД 4. інтэнсіўнасць ВД 5. перыяд паўтаральнасці ВД 6. прынцыпы адбору дрэўу высечкў 7. метад ВД 8. тэхналогія работ на ВД 9. сезон высечкі

Асвятленні праводзяцца ва ўзросце до 10 гадоў; прачысткі – 11–20 гадоў; прарэджванніў хваёвых і шырокалістых – 21–40 гадоў, у драбналістых – 21–30 гадоў; прахадныя высечкі– пасля прарэджванняў. Заканчваюцца ВД за адзін клас да ўзросту галоўнай высечкі. У чыстых маладняках самкнутасць пасля ВД не павінна быць ніжэй за 0,7, у змешаных пры заглушэнні галоўнай пароды дапускаецца паніжэнне да 0,6; у складаных – да 0,5. Пры прарэджваннях аптымальная паўната пасля ВД павінна складаць 0,7–0,8 у чыстых насаджэннях; дапускаецца для змешаных і складаных – 0,6. Пры прахадных высечках паўната пасля ВД не павінна зніжацца ніжэй за 0,8 у чыстых і ніжэй за 0,7 у змешаных і складаных насаджэннях. ВД у першую чаргу назначаюццаў лясах 1 групы, потым – у лясах 2 групы. Пры гэтым першымі ВД назначаюцца ў насаджэннях больш высокіх банітэтаў. У насаджэннях V кл. банітэта ВД не праводзяцца.

У лясах адной і той жа групы ВД назначаюць у наступнай паслядоўнасці:

I чарга: 1) культуры ці падрост галоўных парод пры зарастанні неадпаведнымі пародамі 2) малакаштоўныя маладнякі з галоўнымі і другаснымі пародамі ў адным ярусе 3) чыстыя перагушчаныя маладнякі каштоўных парод, а таксама маладнякі насенна-парасткавага паходжання 4) змешаныя насаджэнні з галоўнай пародай пад полагам другасных.

ІІ чарга: 5) прарэджванні ў змешаных насаджэннях 6) прарэджванні і прахадныя высечкі ў чыстых насаджэннях.

ІнтэнсіўнасцьВД: – вельмі слабая – < 10% – слабая – 11–20% – умераная – 21–35% – моцная – 36–50% – вельмі моцная – > 50%

Перыяд паўтаральнасці згодна з «Правіламі... » – пры асвятленнях – 3–5 гадоў;– пры прачыстках – 3–7 (у чыстых сасняках – да 10) гадоў;– пры прарэджваннях: хваёвыя і шыракалістыя насаджэнні – 5–10 гадоў драбналістыя – 4–7 гадоў – пры прахадных еысечках – у хваёвых і шыракалістых – 10–15 гадоў, у драбналістых – 4–8 гадоў;– пры правядзенні ВД па рабочых блоках паўтаральнасць прымаюць ці 5 ці 10 гадоў (для маладнякоў – 5, пры прарэджваннях – 10 гадоў).

Адбор дрэў у высечку ажыццяўляецца з улікам біялагічных асаблівасцей і эканамічных падыходаў. Пры адборы ўстанаўліваецца галоўная парода. Сярод галоўнай пароды насаджэння вызначаюць лепшыя дрэвы, за якімі вядзецца догляд. Затым вызначаюць лёс астатніх дрэў. Для адбора дрэў неабходны пэўныя крытэрыі. Гэта закладваецца ў класіфікацыях дрэў. Гісторыя ВД налічвае дзесяткі такіх класіфікацый. Класіфікацыя Крафта. Прыемная толькі пры ВД у чыстых аднаўзроставых насаджэннях.

Б.Д.Жылкін прапанаваў класіфікацыю дрэў па прадуктыўнасці

Класіфікацыя згодна з Правіламі Высечак…, 2008: – I катэгорыя дрэў – лепшыя – ІІ – дапаможныя (карысныя) – III – непажаданыя (падлягаюць высечцы)

Адбор дрэў пры гэтым вядзецца па біягрупах.

Класіфікацыя дрэў для высечак фарміравання ў рэкрэацыйных лясах. Улічваюцца вышыня дрэў, якасць ствала і кроны, працягласць кроны па ствалах.Сезон высечкі догляду: – ВД у хвойных маладняках лепш праводзіць ранняй вясной і восенню. – ВД у лісцевых маладняках – лепш у стадыі аблісцвення. – ВД у складаных дубовых маладняках – лепш праводзіць у сярэдзіне лета для аслаблення аднаўлення парасткаў лісцевых парод. – Прарэджванні – лепш да выпадзення глыбокага снега. – У насаджэннях з каранёвай губкай – лепш у перыяд з устойлівымі адмоўнымі тэмпературамі.

 

  1. ТЭХНАЛОГІЯ ЛЕСАСЕЧНЫХ РАБОТ НА ВЫСЕЧ.ДОГЛЯДУ.

 

Тэхналагічны працэс на ВД «залежыць ад структуры дрэвастоя, велічыні высякаемых дрэў, спосабу валкі, ступені выкарыстання розных частак дрэў, спосабу тралёўкі, уласцівасцей глебы і наяўнасцю тэхнікі. На ВД магчыма прымяненне як аднааперацыйных, так і шматаперацыйных машын

А) Тэхналогія ВД у маладняках:– У складаных маладняках пры адсутнасці ліквіднай драўніны тэхналагічныя калідоры (ТК) не прасякаюць, пры наяўнасці ліквіду – прасякаюць ТК праз 20 м. У наступным кожны цотны ці няцотны калідор закрываюць і застаюцца волакі з шырынёй пасек у 40 м, якія выкарыстоўваюцца пры прарэджваннях і галоўных высечках. – Адзінкавыя дрэвы спілоўваюць «Кустарэзам» ці лёгкімі бензапіламі. – Падноска ліквіду на калідор ўручную. – Тралёўка пачак – малагабарытнымі лябёдкамі. – У складаных маладняках для ВД прымяняюць кустарэзы-асвятляльнікі і каткі-асвятляльнікі. Пры гэтым пні не павінны быць вышэй за 10 см. – У натуральных маладняках пры дастатковай колькасці экземпляраў галоўнай пароды робяць суцэльнае ўдаленне ўсіх парод калідорам шырынёй 3–4 з кулісамі 3–4 м шырынёй. У кулісах догляд вядуць ручнымі мотакустарэзамі.

Б) Тэхналогія пры прарэджваннях:Магчыма выкарыстанне аднааперацыйных і шматаперацыйных машын. На арганізаванай лесасецы праводзіцца накіраваная высечка дрэў, абрэзка сучча і раскрыжаванне бензапіламі. Падтралёўка сартыментаў трактарамі – чокерная ці безчокерная, або падгралёўка акучанай драўніны маніпулятарнымі машынамі. Магчыма і конная падтралёўка. Пагрузка і вывазка сартыментаў – лесавозамі, сартыментавозамі. Выкарыстанне харвестараў і фарвардараў на прарэджваннях па тэхналогіі аналагічна, які на паступовых высечках галоўнага карыстання. Дрэвы падцягваюцца да волака з дапамогай радыёкіруемай лябёдкі, якая ўстаноўлена на трактары.

  1. ПРАГРАММЫ ВЫСЕЧАК ДОГЛЯДУ І ФАРМАВАННЯ НАСАДЖЭННЯЎ ВЫС.ДОГЛ.

Пад ПРАГРАМАЙ ВД разумеюць сукупнасць наступных установак:– час пачатку ВД, тэрміны наступных прыёмаў. – колькасць прыёмаў ВД і інтэнсіўнасць

Пры адной і той жа праграме могуць прымяняцца розныя метады ВД, розныя тэхналагічныя схемы ВД. Праграма ВД можа быць мэтавай (прадугледжвае максімальны выхад аднаго сартымента) ці шматмэтавай (разлічанай на атрыманне мноства сартыментаў) на момант галоўнай высечкі. Праграмы ВД заснаваны на мадэлях росту насаджэнняў. Пры гэтым па ўзросту насаджэння ці па пераважаючых вышынях дрэвастояў устанавліваюцца мэтавыя (аптымальныя) і мінімальна дапушчальныя ці плошчы папярэчных сячэнняў (м2/га), ці колькасць ствалоў (шт/га), ці запас (м3/га).

 

  1. АЦЭНКІ ЯКАСЦІ ВЫСЕЧАК ДОГЛЯДУ

 

Ацэнка якасці ўчасткаў лесу, дзе праведзены высечкі догляду і выбарачныя санітарныя высечкі, ажыццяўляецца шляхам іх візуальнага абследавання ў спалучэнні з замерамі памераў асобных паказчыкаў на закладзеных пробных плошчах ці на плошчы ўсяго ўчастка.Візуальна ўстанаўліваецца наяўнасць дзяляначных слупоў, ступень ахопу плошчы ўчастка высечкамі догляду; супастаўляецца якасць высечак догляду маладнякоў на пробных плошчах і на плошчы ўсяго ўчастка (параўноўваюцца: пародны састаў дрэвастояў, самкнутасць полага, наяўнасць прыгнечаных галоўных парод другаснымі), ступень прытрымлівання прынятай тэхналогіі высечак догляду, якасць ачысткі месцаў высечак.Вызначэнне колькасці пашкоджаных, памылкова высечаных і памылкова пакінутых дрэў устанаўліваецца на пробных плошчах. Колькасць захаванага падросту гаспадарча каштоўных парод пры высечках догляду вызначаецца на кругавых пляцоўках.Паўната дрэвастою, які пройдзены высечкамі догляду, вызначаецца на кругавых пляцоўках пры дапамозе паўнатамера. Параметры элементаў тэхналагічнай сеткіўстанаўліваюцца шляхам вызначэння плошчы пагрузачных пунктаў і замеру шырыні тэхналагічных калідораў. На падставе параўнання вынікаў абследавання з дадзенымі ацэначнай шкалы (табл. 3) устанаўліваецца клас якасці кожнага паказчыка. Ацэнка ўчастка ў цэлым адпавядае найніжэйшаму значэнню любога з паказчыкаў якасці.

  1. ЛАНДШАФТ.ВЫСЕЧКІ Ў РЭКРЭАЦ.ЛЯСАХ

 

Лясы рэкрэацыйнага значэння (у далейшым рэкрэацыйныя лясы) – гэта лясы розных катэгорый ахоўнасці, якія прызначаны ў асноўным для арганізацыі адпачынку людзей у прыродным асяроддзі. Высечкі галоўнага карыстання назначаюцца ў рэкрэацыйных лясах такіх катэгорый ахоўнасці:– абаронныя палосы па берагах рэк; – ахоўныя лясы уздоўж чыгункі і аўтамабільных дарог; – лесагаспадарчыя часткі зялёных зон; – усе лясы 2-й групы. У рэкрэацыйных лясах некаторых іншых катэгорый ахоўнасці, дзе высечкі галоўнага карыстання не дазволены, Правіламі высечак лесу дапускаюцца толькі высечкі догляду за лесам, санітарныя высечкі, высечкі абнаўлення і перафармавання. Шэраг такіх высечак, якія маюць на мэце фармаванне лясных ландшафтаў і пейзажаў, павышэнне эстэтычных, санітарных, аздараўленчых функцый і ўстойлівасці аб’ядноўваюць такім тэрмінам, як ландшафтныя высечкі.ЛВ з’яўляюцца асноўнымі сродкамі для фармавання лясных ландшафтаў і пейзажаў, павышэння іх эстэтычных, саніруючых уласцівасцей і ўстойлівасці. Да ЛВ адносяць высечкі:– фармавання; – планіровачныя; – фармавання ўзлеску; – высечкі ў падлеску і падросцЕ.

А) Высечкі фармавання (ВФ)спалучаюць мэты высечак догляду ў насаджэннях, фармавання аптымальнай аб’ёмна-прасторавай структуры, арганізацыі рэкрэацыйнай тэрыторыі, эстэтычнага афармлення лясных пейзажаў і ландшафту ў цэлым. Тэхніка правядзення ВФ амаль не адрозніваецца ад звычайных высечак догляду. Трэба пазбягаць пракладкі прамалінейных тэхналагічных калідораў. Высечку дрэў весці пры мінімальнай вышыні пнёў. Спальваць парубачныя рэшткі за межамі ўчасткаў. Адбор дрэў у высечку вядзецца з улікам не толькі таксацыйных, але і дэкаратыўных, гігіенічных прыкмет кожнага дрэва.

Адрозніваюць 2 віды ВФ:

1) высечкі фарміравання аб’ёмна-прасторавай структуры лясоў рэкрэацыйнай тэрыторыі (ФАПС) і2) высечкі фармавання эстэтычных якасцей лясных пейзажаў (ФЭП)

Высечкі ФАПС праводзяць для таго, каб аптымізаваць структуру ландшафтаў рэкрэацыйнай зоны. Справа ў тым, што людзі ў час адпачынку жадаюць мець розныя групы лясных ландшафтаў: закрытыя з паўнотамі насаджэння вышэй за 0,6, паўадкрытыя з паўнотамі 0,3–0,5 і адкрытыя, да якіх адносяць радзіны і прагаліны... без драўнянай расліннасці. У такіх пажаданнях людзей ёсць розныя падставы: – розныя ўзроставыя групы людзей (дзеці, моладзь, сталыя людзі) аддаюць перавагу то адкрытым, то зрэджаным, то густым насаджэнням..; – умовы надвор’я бываюць розныя, і тады ў жаркае надвор’е камфортныя ўмовы складваюцца ў цяністых мясцінах, у халаднаваты час лепш адпачываць у інсаліраваных мясцінах.

Для ўмоў Беларусі суадносіны ландшафтаў па групах(закрытыя, паўадкрытыя і адкрытыя лясныя ландшафты) пажадана мець такімі: – для лесапаркаў – як 2 : 1 : 1… 50% : 25% : 25%; – у лесапаркавых частках зялёных зон 3:1:1…. 60% : 20% : 20%; – у астатніх лясах рэкрэацыйнага значэння (лесагаспадарчая частка зялёнай зоны, эксплуатацыйныя лясы) 7 : 2 : 1….70% : 20% : 10%

ФАПС пажадана пачынаць рана (асабліва гэта важна для саснякоў): пры фармаванні паўадкрытых ландшафтаў – з 10–15 гадовага ўзросту; пры фармаванні закрытых – з 15–25 гадоў. Гранічны ўзрост – 25–45 гадоў. ФЭП можна пачынаць з 5–10-гадовага ўзросту і працягваць на працягу ўсяго жыцця дрэвастоя. ФАПС праводзяць у адпаведнасці з праектам ландшафтна-планіровачнай арганізацыі і добраўпарадкавання лясоў рэкрэацыйнай зоны. Асаблівасць высечак фармавання заключаецца ў індывідуальным падыходзе да адбору дрэў у высечку. Тут павінны ўлічвацца не толькі таксацыйныя, але і дэкаратыўныя і гігіенічныя прыкметы кожнага дрэва. На гэты конт кафедрай лесаводства (Грыгор’еў В.П., Рунова А.М., Ражкоў Л.М.) распрацавана адпаведная класіфікацыя дрэў, для высечак фармавання. Згодна з гэтай класіфікацыяй усе дрэвы ў насаджэнні падзяляюць на чатыры катэгорыі: – ландшафтнафарміруючыя; – дапаможныя; – індыферэнтныя ; – што падлягаюць удаленню з дрэвастою.

Ёсць нарматыўны дакумент «Рэкамендацыі па правядзенні высечак фармавання рэкрэацыйных ландшафтаў у сасновых маладняках» (1982), дзе гэта класіфікацыя прыведзена, прыведзены паказчыкі, па якіх можна падзяліць дрэвастой на ўказаныя чатыры катэгорыі дрэў. Агавораны таксама парадак адбору дрэў у высечку, інтэнсіўнасць высечкі, іншыя арганізацыйна-тэхнічныя элементы высечак фармавання.

Б) Планіровачныя высечкі праводзяцца, каб лепш арганізаваць тэрыторыю на трасах новых дарог, спартыўных і відавых пляцоўках, пляцоўках для гульні, у месцах стаянкі аўтамабілей, пры высечцы відавых прасекаў для адкрыцця найбольш маляўнічых месцаў, а таксама на ўчастках закрытых і паўадкрытых ландшафтаў, якія пераводзяцца ў групу адкрытых прастораў. Гэта суцэльныя высечкі, па якіх на дадзеным участку высякаюцца ўсе дрэвы. Яны вядуць да памяншэння пакрытых лесам земляў, таму праектуюцца толькі ў самых неабходных абставінах.

  1. ВЫСЕЧКІ Ў ПАДРОСЦЕ І ПАДЛЕСКУ, ФАРМАВАННЕ ЎЗЛЕСКУ

 

Высечкі фармавання падросту праводзяць для стварэння лепшых умоў росту і развіцця падросту, таксама рэгулявання відавога саставу і размяшчэння маладога пакалення лесу, таксама для павелічэння прахадзімасці рэкрэантаў па лесе. Высечкі ў падлескуправодзяць у мэтах паляпшэння прахадзімасці і праглядваемасці ўчасткаў ці амаладжэння кустарнікаў. Высечкамі ў падросце і падлеску рэгулююць размяшчэнне асобін (групамі, ці раўнамернае). Таксама вырашаюць задачы санітарнага догляду, павышэння эстэтычнасці пейзажаў. Высечкі фармавання ўзлескумаюць на мэце павышэнне эстэтычных уласцівасцей ландшафту. Асноўным прыёмам паляпшэння ўзлеску з’яўляецца парушэнне прамалінейнасці шляхам стварэння ва ўзлеску паглыбленняў («бухт»), адкрыцця закрытых частак дрэвастояў ці асобных цікавых дрэў і кустарнікаў і г.д. Узлесак можа стварыцца на мяжы лесу з бязлеснай прасторай, узлесак унутры лесу вакол прагалін, палян, уздоўж чыгункі, аўтадарог, Догляд за ўзлескам на мяжы з бязлеснымі прасторамі шырынёй 20–25 м (нярэдка да 50 м) вядзецца па іншаму. Тут фарміруецца ўзлесак «закрытага» тыпу. Фармаванне пачынаецца з маладняковага ўзросту, за кошт зрэджвання дрэвастояў да самкнутасці 0,4–0,5 і далейшых высечак догляду слабай інтэнсіўнасці.

 

  1. ВЫСЕЧКІ АБНАЎЛЕННЯ І ПЕРАФАРМАВАННЯ

 

Высечкі абнаўлення і перафармавання праводзяць у тых лясах, дзе дапускаюцца толькі высечкі догляду і санітарныя, а галоўныя і рэканструкцыйныя высечкі не дазваляюцца. Аб’ектамі высечак абнаўлення і перафармавання з’яўляюцца: – лясы на тэрыторыі нацыянальных паркаў (акрамя абсалютна запаведнай зоны); – лесапаркавая частка лясоў зялёных зон; – гарадскія лясы; – палосы лесу вакол санаторыяў, пансіянатаў, дзіцячых лагераў, дамоў адпачынку, турыстычных баз; – палосы лесу ўздоўж пастаянных трас турыстычных маршрутаў; – лясы 1-га і 2-га паясоў зон санітарнай аховы крыніц водазабеспячэння; – лясы 1-й і 2-й зон санітарнай аховы курортаў; – супрацьэразійныя лясы, якія размешчаны ў ярах, лагчынах і на рэкультываваных кар’ерах; – палосы лесу ўздоўж чыгункі і аўтамабільных дарог (100 м па абодва бакі); – лясы, якія маюць навуковае ці гістарычнае значэнне; – некаторыя іншыя ўчасткі лесу.

Высечкі абнаўлення накіраваны на амаладжэнне насаджэнняў, якія па відавым складзе адпавядаюць мэтаваму назначэнню, але з узростам страчваюць свае асноўныя функцыі. Яны праводзяцца ў спелых і перастойных насаджэннях шляхам стварэння спрыяльных умоў для фармавання новага пакалення лесу. Высечкі перафармавання маюць на мэце перавод аднаўзроставых насаджэнняў у рознаўзроставыя, а таксама чыстых і простых па форме ў змешаныя і складаныя. Перафармаванне аднаўзроставых насаджэнняў у рознаўзроставыя, а таксама чыстых і простых у змешаныя і складаныя ажыццяўляецца высечкай догляду (высечкай перафармавання), якая перыядычна паўтараецца і праводзіцца ў сярэднеўзроставых і прыспелага ўзросту насаджэннях і накіравана на карэннае змяненне саставу ці структуры дрэвастояў. У рознаўзроставых насаджэннях гэтыя высечкі праводзяцца комплексна, з адначасовым доглядам усіх пакаленняў дрэвастою, але з пераважнай выбаркай найбольш старой часткі.Інтэнсіўнасць высечак абнаўлення і перафармавання ў залежнасці ад мэтавага назначэння, узросту, стану і саставу насаджэнняў змяняецца ў шырокіх межах: ад слабай (ахоўныя лясы) да вельмі моцнай (лесапаркавыя часткі зялёных зон, гарадскія лясы). Пры мэтавым доглядзе падросту і другога яруса ў нізкапаўнотных дрэвастоях першы ярус можа выдаляцца ўвесь за адну высечку. У прыспелых і спелых насаджэннях з мэтавым пародным саставам, дзе разрэджваннем забяспечваецца прыроднае ўзнаўленне мэтавых парод (верасовыя, лішайнікавыя і бруснічныя серыі тыпаў лесу), абнаўленне ажыццяўляецца метадам раўнамернай ці групавой выбаркі інтэнсіўнасцю 20–30% па запасе з перыядам паўтаральнасці 5–10 гадоў у насаджэннях з падростам і 10–20 гадоў у насаджэннях без падросту. Да ўзросту спеласці паўната верхняга яруса зніжаецца да 0,7, а па заканчэнні перыяду спеласці – да 0,6–0,5. Далей вядзецца догляд сфарміраванага пад полагам маладога пакалення лесу шляхам выдалення пакінутых перастойных дрэў верхняга яруса. У багатых лесараслінных умовах, дзе разрэджваннем не забяспечваецца прыроднае ўзнаўленне лесу, у другой палове перыяду спеласці адначасова з высечкамі догляду ствараюцца падполагавыя культуры з мэтавых парод. У насаджэннях, дзе пераважаюць непажаданыя драбналістыя дрэвавыя пароды ці тыя, якія хутка страчваюць мэтавую функцыю ў сувязі з захворваннем, высечкі абнаўлення вядуцца з высокай інтэнсіўнасцю, каб хутчэй замяніць гэтыя дрэвастоі: у два прыёмы высякаюцца высокапаўнотныя дрэвастоі і ў адзін прыём – нізкапаўнотныя. У дрэвастоях з другім ярусам ці дастатковай для лесаўзнаўлення колькасцю падросту мэтавых парод абнаўленне дрэвастою ажыццяўляецца: – у высокапаўнотных дрэвастоях (паўнатой 0,8 і вышэй) за 3 прыёмы; – у дрэвастоях з паўнатой 0,7–0,5 за 2 прыёмы; – у насаджэннях з паўнатой менш за 0,4 і 0,5 у драбналістых за 1 прыём высечкі.

Перафармаванне аднаўзроставых насаджэнняў у абсалютна рознаўзроставыя (з ваганнем узросту дрэў больш за 2 класы) праводзяць у сярэднеўзроставых і прыспелых насаджэннях мэтавымі высечкамі догляду інтэнсіўнасцю 20–30% па запасе з інтэрвалам 10–20 гадоў. Высечка ажыццяўляецца не менш чым за 4–5 прыёмаў з выдаленнем 80–100% зыходнай колькасці дрэў першага яруса.Перафармаванне аднаўзроставых насаджэнняў ва ўмоўна рознаўзроставыя (з ваганнем узросту дрэў у межах 1–2 класаў) ажыццяўляецца за 3–4 высечкі інтэнсіўнасцю 25–30% па запасе з перыядам паўтаральнасці 10–20 гадоў. Перафармаванне насаджэнняў з падростам ці другім ярусам адбываецца за меншую колькасць прыёмаў пасродкам больш інтэнсіўных высечак. Абсалютна рознаўзроставыя насаджэнні ўтвараюцца звычайна з дрэў хваёвых і шыракалістых парод, а ўмоўна рознаўзроставыя – з хваёва-шыракалістых і драбналістых парод. У насаджэннях з недастаткова дрэнажнымі глебамі (чарнічная і блізкая да яе серыі тыпаў лесу), асабліва са слаба ўстойлівымі да ветравалу пародамі (елка) прыведзеныя паказчыкі інтэнсіўнасці высечак зніжаюцца прыкладна ў паўтары разы і павялічваецца адпаведна колькасць прыёмаў догляду для дасягнення мэты фармавання.

  1. РЭКАНСТРУКЦЫЙНЫЯ ВЫСЕЧКІ

 

Рэканструкцыйныя высечкі праводзяць у насаджэннях, дзе неабходны карэнныя пераўтварэнні. Рэканструкцыю спалучаюць, як правіла, з лесакультурнымі мерапрыемствамі. РВ праводзяць тады, калі высечкамі догляду, ці выбарачнымі санітарнымі, ці нават выбарачнымі і добраахвотна-выбарачнымі ВГК нельга дасягнуць карэннага паляпшэння насаджэння. Аб’ектамі рэканструкцыйных высечак з’яўляюцца: – радзіны ; – малакаштоўныя маладнякі, дзе дрэнна выкарыстоўваецца ўрадлівасць глебы; – пашкоджаныя дрэвастоі пры пажарах, дзікімі жывёламі, замаразкамі і марозамі, шкоднікамі і хваробамі і г.д.; – нізкапрадуктыўныя дрэвастоі парасткавага паходжання; – некаторыя іншыя падобныя дрэвастоі.

Адрозніваюць 3 віды рэканструкцыйных высечак: 1) суцэльная, з поўнай заменай малакаштоўных парод на іншыя больш каштоўныя віды 2) частковая: а) калі каштоўныя пароды ўводзяць у састаў малакаштоўных маладнякоў калідорамі, кулісамі ці курцінна-групавым спосабам; б) калі інтэнсіўнымі высечкамі догляду фарміруюць асноўны дрэвастой з падросту ці другога ярусу 3) шляхам павышэння паўнаты нізкапаўнотных дрэвастояў, калі ў гэтым існуе неабходнасць

Правіламі высечак лесу… прадугледжана, што РВ праводзяцца ў лясах першай і другой груп, акрамя: – асоба ахоўваемых прыродных тэрыторый, – асоба ахоўваемых зон заказнікаў, – асоба ахоўваемых участкаў.

РВ дапускаюцца на наступных відах пакрытых лесам земляў: – хмызняковыя зарасці, – мяккалісцевыя парасткавыя маладнякі любой паўнаты, а таксама сярэднеўзроставыя парасткавыя мяккалісцевыя насаджэнні з паўнотамі ≤0,4. – у хваёвых і цвёрдалісцевых маладняках пры паўнаце ≤0,4, а таксама ў сярэднеўзроставых гэтых парод з паўнатой ≤0,4, пашкоджаных каранёвай губкай і шкоднікамі. – у маладняках і сярэднеўзроставых насаджэннях вольхі шэрай, вярбы, грабу, парасткавай асіны і бярозы, – у рэкрэацыйных лясах РВ праводзяцца і ў нізкапаўнотных (≤0,5) ці малакаштоўных з большай паўнатой у дрэвастоях па прычыне нездавальняючага санітарнага стану ці нізкай эстэтычнай якасці.

 

 

  1. ВЫБАРАЧНЫЯ САНІТАРНЫЯ РУБКІ

 

ВСВ праводзяць у насаджэннях, калі існуе пагроза парушэння іх цэласнасці, адбываецца назапашванне сухастою, заселеных ствалавымі шкоднікамі, заражаных інфекцыйнымі хваробамі, ці з іншымі пашкоджаннямі дрэў. ВСВ дазволены ў лясах усіх груп і катэгорый ахоўнасці, уключна ААПТ, за выключэннем лясоў запаведнікаў і запаведных зонаў нацыянальных паркаў, у якіх устаноўлены спецыяльныя патрабаванні. У насадэжэннях, якія паступаюць у галоўную высечку ў бліжэйшыя 5 гадоў, ВСВ не праводзяцца.

Пры правядзенні ВСВ дапушчаецца паніжэнне паўнаты дрэвастоя: – у чыстых ельніках з прымешкай ≤20% іншых парод – да 0,6; – у змешаных ельніках (прымешка >20%) – да 0,5; – у насаджэннях мяккалісцевых парод – да 0,5; – у сасновых насаджэннях – да 0,5.

У насаджэннях, дзе ёсць цяжкасці з лесааднаўленнем па лесараслінных умовах, таксама ў насаджэннях з асобым рэжымам карыстання і аховы (асоба ахоўныя участкі, асоба каштоўныя, цвёрдалісцевыя і да т.п.) дапушчаецца паніжэнне паўнаты да 0,3. Пры адборы дрэў у высечку і правядзенні ВСВ трэба улічваць прынцыпы захавання біяразнастайнасці: – не падлягаюць высечцы сухастойныя і фаўтныя дрэвы з дупламі і гняздоўямі буйных птушак; – пакідаць на 1 га 3–4 буйных сухастойных дрэў у якасці прысады для драпежных птушак і развіцця карыснай мікрафлоры і фаўны; – у месцах узрастання ці засялення раслінных і жывёльных відаў, уключаных у чырвоную кнігу, ВСВ праводзяць з улікам захавання гэтых відаў, або не праводзяць іх у радыўсе 50–100 см; ВСВ тут узгадняюць з мясцовымі органамі Мінпрыроды. Правядзенне ВСВ рэгулюецца Правіламі высечак лесу і Санітарнымі правіламі.