Правапіс некаторых суфіксаў прыметнікаў

В.І. Варанец

 

 

БЕЛАРУСКАЯ МОВА

Медыцынская лексіка

 

Вучэбны дапаможнік для студэнтаў
лячэбнага, педыятрычнага, медыка-псiхалагiчнага, медыка-дыягнастычнага факультэтаў

 

 

Гродна 2008


УДК

ББК

В

 

 

Рэкамендавана Центральным навукова-метадычным саветам УА «Гродзенскi дзяржаўны медыцынскi унiверсiтэт» (пратакол № ).

 

 

Аўтар: ст. выкладчык каф. рускай i беларускай моў ГрДМУ В.I. Варанец.

 

 

Рэцэнзент: ст. выкладчык каф. беларускай i замежных моў Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага унiверсiтэта I.М. Шлык.

 

 

  В18 Варанец В.І. Беларуская мова : дапаможнiк для студэнтаў лячэбнага, педыятрычнага, медыка-псiхалагiчнага, медыка-дыягнастычнага факультэтаў / В.I. Варанец. – Гродна: ГрДМУ, 2008. – 132с. ISBN 978-985-496-294-8  

 

 

Дапаможнік “Беларуская мова. Дапаможнік для студэнтаў лячэбнага, педыятрычнага, медыка-псiхалагiчнага факультэтаў i факультэта медыцынскiх сясцёр з вышэйшай адукацыяй,” прызначаны для аказання практычнай дапамогi ў вывучэнні курса “Беларуская мова. Прафесійная лексіка” студэнтамі ўсіх факультэтаў медыцынскіх вышэйшых навучальных устаноў. Дапаможнік складаецца з трох асноўных частак. Першая частка – паўтарэнне школьнага матэрыяла. У ёй падаюцца асноўныя правілы беларускага правапісу, практычныя заданні для іх замацавання.

У другой частцы падаецца матэрыял па развіцці і культуры мовы. Мастацкія і публіцыстычныя творы для вуснага пераказу, элементы прафесійнай дзейнасці ўрача, медыцынская дакументацыя , практычныя заданні ставяць за мэту навучыць студэнта свабоднаму валоданню вуснай беларускай мовай, засвоіць азы будучай прафесіі.

Кароткі руска-беларускі медыцынскі слоўнік, тэксты для пісьмовых перакладаў дазволяць першакурснікам больш якасна засвоіць беларускамоўную медыцынскую тэрміналогію, навучыцца карыстацца ёю на практыцы.

Змяшчаецца разнастайны матэрыял па гісторыі беларускай мовы

Дапаможнік можа быць таксама выкарыстаны ўсімі, хто цікавіцца беларускай медыцынскай лексікай.

 

УДК 811.161.3(075.8)

ББК 81.2Бел-923

ISBN 978-985-496-294-8 © Варанец В.I., 2008 © УА «ГрДМУ», 2008


АГУЛЬНЫЯ ЗВЕСТКІ АБ МОВЕ

Мова – з'ява грамадская і сёння немагчыма ўявіць жыццё чалавека без яе. Мову стварае і развівае народ, і натуральна, што пакуль жыве народ, жыве і яго мова. Арганізаваная працоўная дзейнасць грамадства немагчыма без пастаяннага абмену інфармацыяй, а значыць, без мовы. Мова і думка фарміраваліся і развіваліся ва ўзаемадзеянні. Не меншую ролю адыгрывае мова і ў духоўным жыцці народа. Культурныя, навуковыя здабыткі народа базіруюцца на падмурку роднай мовы. Таксама без мовы нельга ўявіць выхаваўчы і асветніцкі працэс у чалавечым грамадстве. У той жа час мова не застылая з'ява, яна ўвесь час удасканальваецца, папаўняецца новымі словамі, выдаляе словы, якія выпадаюць з ужытку дзякуючы пэўным эканамічным, палітычным зменам у грамадстве.

Асноўнымі функцыямі мовы можна назваць кагнітыўную, якая адлюстроўвае пазнанне свету, і камунікатыўную, прызначаную як сродак зносін паміж людзьмі. Мова падкрэслівае як індывідуальнасць цэлага народа, так і індывідуальныя асаблівасці кожнай асобы. Знішчэнне мовы практычна адразу прыводзіць да духоўнага знікнення нацыі. Таму да любой мовы свету трэба адносіцца беражліва як да сапраўднага цуду свету.

БЕЛАРУСКАЯ МОВА І МОВЫ СВЕТУ

Беларуская мова – нацыянальная мова беларускага народа.

Сёння ў свеце налічваецца каля пяці тысяч моў. Большасць з іх не мае пісьменнасці. Усе мовы падзяляюцца на асобныя групы. Кожная група аб’ядноўвае мовы, блізкія фанетычнай сістэмай, граматычным складам, лексікай.

Індаеўрапейская моўная сям’я, у склад якой уваходзіць беларуская мова, налічвае шаснаццаць моўных груп.

Раманская: італьянская, іспанская, французская, румынская, партугальская, малдаўская, лацінская (лічыцца “мёртвай”) і іншыя мовы; германская: нямецкая, англійская, нідэрландская (галандская), дацкая, швецкая, нарвежская, ісландская, ідыш і іншыя мовы; балцкая: літоўская, латышская, пруская і яцвяжская (абедзве лічацца “мёртвымі”) мовы; індыйская: урду, бенгалі, хіндзі, пенджабі, цыганская мова, ведыйская і санскрыт (абедзве лічацца “мёртвымі”) і іншыя мовы; іранская: персідская, таджыкская, курдская, афганская (пушту), асецінская, скіфская (лічыцца “мёртвай”) і іншыя мовы; хета-лувійская (аналалійская): хецкая мова, клінапісная лувійская, лікійская і іншыя мовы; грэчаская: старажытнагрэчаская, навагрэчаская мовы; кельцкая: гальская, кельтыберыйская, гайдэльскія мовы, ірландская, мэнская, гэльская, брыцкія мовы, валійская і іншыя мовы; тахарская: тахарская А (усходнетахарская), тахарская Б (заходнетахарская) мовы – лічацца “мёртвымі”; армянская мова; албанская мова; фрыгійская мова; фракійская мова; ілірыйская мова; венецкая мова.

Беларуская мова адносіцца да ўсходнеславянскай падгрупы славянскай групы індаеўрапейскай сям’і моў. Свае вытокі бярэ з агульнаславянскай мовы-асновы (VVII ст. н. э.). Акрамя беларускай мовы, ва ўсходнеславянскую падгруппу моў уваходзяць руская і ўкраінская. Да заходнеславянскай падгруппы адносяцца чэшская, славацкая, польская, сербскалужыцкая, кашубская; да паўднёваславянскай – балгарская, славенская, сербахарвацкая, македонская мовы.

Заданне 1. 1. Чаму асветніцкі працэс у грамадстве немагчымы без мовы?

2. Колькі існуе ў свеце моўных груп?

3. Да якой групы адносіцца беларуская мова?

РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

Фарміраванне лексічнага складу, фанетычнай і граматычнай сістэм старажытнай беларускай мовы адбылося ў XІVXVI ст. У Вялікім княстве Літоўскім беларуская мова выконвала функцыю дзяржаўнай мовы. На ёй вялося справаводства і судаводства, дыпламатычная перапіска. Гісторыя захавала да сённяшніх дзён афіцыйныя дакументы, напісаныя на старажытнай беларускай мове (усяго каля 600 кніг): Статуты Вялікага княства Літоўскага (1529, 1566, 1588 гг.), Літоўская метрыка і інш. Багата было напісана мастацкіх і публіцыстычных твораў, рабіліся разнастайныя пераклады.

У развіцці беларускай мовы значную ролю адыграла кнігадрукаванне, заснавальнікам якога лічыцца вядомы вучоны, асветнік, пісьменнік Францыск Скарына (каля 1490 – 1551). На працягу 1517 – 1525 гадоў у Празе і Вільні ім былі надрукаваны 23 кнігі Бібліі, перакладзеныя на зразумелую тады для большасці насельніцтва старабеларускую мову. Прадаўжальнікамі яго справы сталі Васіль Цяпінскі і Сымон Будны.

Пасля стварэння Рэчы Паспалітай (1569) беларусы досыць хутка пачалі адчуваць на сабе нацыянальны і рэлігійны прыгнёт з боку Польшчы. Вынікам прымусовага акаталічвання і апалячвання карэннага насельніцтва Беларусі стала выцясненне беларускай мовы з афіцыйнага ўжытку. А ў 1697 годзе афіцыйна абвяшчаецца адзінаю дзяржаўнаю моваю на Беларусі польская мова. З гэтага часу беларуская мова існуе толькі на гутарковым узроўні.

Пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795 гг.) беларускія землі канчаткова ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі. Але палітыка дыскрымінацыі беларускай мовы працягвалася і з боку расійскіх уладаў. Больш таго, нават сама назва “Беларусь” была выведзена з афіцыйнага ўжывання. Тым не менш творчасць Вікенція Дуніна-Марцінкевіча, Францішка Багушэвіча, ананімныя паэмы “Тарас на Парнасе”, “Энеіда навыварат” падтрымлівалі нацыянальную мову беларускага народа пры жыцці. Нельга не ўзгадаць і вялікі ўклад Кастуся Каліноўскага з яго “Мужыцкай праўдай”. Да канца XIX – пачатку ХХ стагоддзя паступова склаліся прадумовы для ўзнікнення новай беларускай літаратурнай мовы на аснове народных гаворак.

Рэвалюцыйныя падзеі 1905 – 1907 гг. прынеслі пэўныя паслабленні ў палітычных і культурных адносінах жыхарам Расійскай імперыі. З’яўляюцца беларускамоўныя газеты “Наша ніва” і “Наша доля”, пачынаюць плённую працу Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч і інш. Але адзіных арфаграфічных, арфаэпічных, лексічных і граматычных нормаў беларускай мовы яшчэ выпрацавана не было. І тут вялікую ролю адыграла “Беларуская граматыка для школ”, выдадзеная Браніславам Тарашкевічам у 1918 годзе. Менавіта ў гэтым падручніку ўпершыню былі сфармуляваны правілы беларускага правапісу, вызначаны характэрныя асаблівасці беларускай фанетыкі і граматыкі.

У 1921 годзе пачала сваю працу Беларуская навукова-тэрміналагічная камісія. У перыяд 1922 – 1930 гадоў ёю былі выдадзены 24 выпускі беларускай навуковай тэрміналогіі па розных раздзелах навукі і тэхнікі. Трэба адзначыць, што вялікую ўвагу камісія адводзіла распрацоўцы медыцынскай тэрміналогіі. Ёй былі прысвечаны 9, 13 і 20 выпускі зборнікаў “Беларуская навуковая тэрміналогія”. З 1929 года пачаў працаваць Інстытут мовазаўства АН БССР.

У 1933 годзе урадам БССР была прынята пастанова “Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу, а ў 1957 – “Аб удакладненні і частковых зменах існуючага беларускага правапісу”. Дзевяностыя гады ХХ стагоддзя далі чарговы ўздым нацыянальнай самасвядомасці і развіццю нацыянальнай мовы. Беларуская мова была прынята ў якасці дзяржаўнай мовы Рэспублікі Беларусь, пачалі стварацца новыя тэрміналагічныя і энцыклапедычныя слоўнікі, у вышэйшых навучальных установах рэспублікі ўведзены курс “Беларуская мова. Прафесійная лексіка”.

Беларуская мова мае спецыфічныя асаблівасці, якія розняць яе ад іншых усходнеславянскіх моў:

1) дзеканне і цеканне ( дзядзька, цяпло);

2) яканне ( зямля, ляснік);

3) зацвярдзелыя [ч], [р] ( чыпсы, рыс);

4) шчылінны [г] ( град, нагрузіць);

5) гук [дж] ( дождж, джала);

6) нескладовае [ў] на месцы этымалагічнага [л] ці [в] (каўбаса, лоўка);

7) прыстаўныя галосныя і зычныя ( вобласць, ільдзіна, гэты);

8) падоўжаныя зычныя ( насенне, печчу).

Да адметных рыс беларускай мовы можна аднесці і наяўнасць уласна беларускіх слоў, якіх нельга сустрэць у іншых славянскіх мовах: каліва, дрыгва, волат.

Не менш адметным з’яўляецца і беларускі сінтаксіс. Гэта асабліва назіраецца ў словазлучэннях, звязаных кіраваннем: ажаніцца з ёю, пайсці па грыбы, за пяць кіламетраў ад горада і г.д.

І сёння, з’яўляючыся адной з дзвюх дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь, беларуская мова займае высокае месца сярод найбольш развітых і распрацаваных моў свету.

Заданне 2. 1. Што азначае паняцце “дзяржаўная мова”?

2. Чым вызначыўся ў гісторыі Беларусі Браніслаў Тарашкевіч?

3. Чым займалася Беларуская навукова-тэрміналагічная камісія?

БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРНАЯ МОВА І ДЫЯЛЕКТЫ

Літаратурная мова мае дзве формы: пісьмовую і вусную. Пісьмовая мова адрозніваецца ад вуснай больш складаным сінтаксісам, большай колькасцю абстрактнай і тэрміналагічнай лексікі.

Літаратурная мова з’яўляецца адзінай на ўсёй тэрыторыі, на якой пражывае нацыя. Яна вызначаецца ўнармаванасцю лексікі, граматыкі, стылістычнымі разнавіднасцямі. Літаратурная мова абслугоўвае ўсе сферы грамадскага жыцця народа, навуку, справаводства, культуру.

Дыялектная мова існуе ў выглядзе мясцовых, тэрытарыяльных гаворак. Дыялекты аб’ядноўваюць групу ці групы мясцовых гаворак, якія маюць агульныя асаблівасці ў фанетыцы, граматыцы, лексіцы.

У беларускай дыялектнай мовы вызначаюць два тыпы гаворак: паўночна-ўсходні і паўднёва-заходні. Паміж імі існуюць так званыя пераходныя гаворкі, або сярэднебеларускія.

Паўночна-беларускі дыялект аб’ядноўвае Віцебскую, большую частку Магілёўскай і паўночныя раёны Мінскай абласцей. Для жыхароў гэтых рэгіёнаў уласцівы наступныя словы: вязець, буду чытаць, зімля, маліц (хлопец).

Паўднёва-заходні дыялект распаўсюджваецца на Брэсцкую, Гомельскую вобласці, паўднёвыя раёны Міншчыны і большую частку Гродзеншчыны. Тут можна пачуць: напіўса, шуляк (каршун), дзве свінне, гаўца (аўца).

Сярэднебеларускія гаворкі (цэнтральная частка Беларусі) больш набліжаны да сучаснай літаратурнай мовы.

Дыялектная мова з’яўляецца невычэрпнай крыніцай для папаўнення і ўзбагачэння беларускай літаратурнай мовы.

КІРЫЛІЦА І ЛАЦІНКА

На ўсім гістарычным шляху развіцця пісьмовай беларускай мовы выкарыстоўваліся два віды алфавіта: кірыліца і лацінка.

Кірыліца – па меркаваннях большасці даследчыкаў, гэта азбука была створана славянскімі асветнікамі Кірылам і Мяфодзіем у ІХ стагоддзі на аснове грэка-візантыйскага пісьма. У дадзеным алфавіце налічвалася 43 літары, 24 з іх мелі візантыйскае паходжанне, а 19 створаны ўпершыню. Першая кніга, напісаная кірыліцай, – Астрамірава евангелле 1056 – 1057 гг. На аснове кірыліцы склаліся сучасныя беларускі, рускі, украінскі, балгарскі і сербскі алфавіты.

Лацінка – лацінскі алфавіт і пісьмо. Лацінка ўзнікла ў VII ст. Да н.э. і мела 20 літар. На аснове лацінскага алфавіта былі створаны алфавіты больш за 70 моў, якімі зараз карыстаюцца 35% насельніцтва свету.

На Беларусі лацінка набыла папулярнасць у канцы XVI стагоддзя з нагоды распаўсюджвання каталіцызму. На ёй пісаліся афіцыйныя паперы, выдаваліся творы пісьменнікаў. Лацінкай карысталіся Ян Баршчэўскі, Ян Чачот, Вінцэнт Дуніні-Марцінкевіч, Францішак Багушэвіч, прыстасаваўшы яе да беларускай мовы. Раннія творы Якуба Коласа, зборнік вершаў “Гусляр” Янкі Купалы былі таксама на лацінцы.

Параўнанне кірыліцы з лацінкай

АA, a БB, b В V, v ГH, h Г – G, g Д – D, d Е – Je, je, (i)e Ё – Jo, jo, (i)o Ж – Z, z Дж – Dz, dz З – Z, z Дз – Dz, dz І – I, i Й – J, j К – K, k Л – L, l, L, l М – M, m Н – N, n   O – O, o П – P, p Р – R, r С – S, s Т – T, t У – U, u ў – u Ф – F, f Х – Ch, ch Ц – C, c Ч – C, c Ш – S, s ыу Э – E, e Ю – Ju, ju, (i)u Я – Ja, ja, (i)a ь – ( ) – ‘  

 

Заданне. Прачытайце беларускую казку “Воўк і вавёрка”[1], напісаную беларускай лацінкай.

VAVIORKA J VOUK

Vouk, najeusysia, spau u lesie pad drevam. Vaviorka pa drevie skakala z sucka na sucok, I zvalilasia na vauka. Vouk chacieu jaje zjesci. Ale vaviorka pacala prasicca:

- Pusci mianie.

Vouk skazau:

- Dobra, Ja puscu ciabie, ale ty skazy mnie, camu vy, vaviorki, zausiody hetkija viasiolyja j sustryja, a my, vauki, zlosnyja j panuryja?

Vaviorka jamu adkazala:

- Piers adpusci mianie na dreva, dyk ja skazu tabie, a to bajusia ciabie.

Vouk nia byu halodny, dyk pusciu jaje. Vaviorka skoknula na dreva j pramovila:

- Vy, vauki, zausiody panuryja j zlosnyja, bo zlosc vam serca pierajela. My zausiody viasiolyja j sustryja, bo nikoli nikomu nia robim skody.

Заданне 3. 1. Як вы разумееце паняцце “дыялектная мова”?

2. Якія вылучаюць дыялектныя групы на тэрыторыі Беларусі?

3. Асаблівасці беларускай лацінкі?


ПАЎТАРЭННЕ

ФАНЕТЫКА. АРФАГРАФІЯ. АРФАЭПІЯ. МАРФАЛОГІЯ.

Беларускі алфавіт.

Беларускі алфавіт змяшчае 32 літары:Аа Бб Вв Гг Дд (Дж, дж, Дз, дз) Ее Ёё Жж Зз Іі Йй Кк Лл Мм Нн Оо Пп Рр Сс Тт Уу Ўў Фф Хх Цц Чч Шш Ыы Ьь Ээ Юю Яя

Дыграфы дж і дз абазначаюць афрыкаты [дж], [дз’]. Апостраф ( ) – надрадковы знак і літарай не з’яўляецца.

Правапіс некаторых спалучэнняў зычных.

У беларускай мове пішуцца спалучэнні зн, сн, сл, нц, рн, рцзамест здн, стн, стл, лнц, рдн, рдц: позна, посны, шчаслівы, сонца, міласэрны, сэрца. Выключэнне:фарпостны, аванпостны, кантрастны, баластны.

Правапіс літар о, э, а.

Літары о, э ў беларускай мове пішуцца толькі пад націскам. Не пад націскам на іх месцы пішацца а: дом – дамы, золата – залаты, крэпасць – крапасны, шэрсць – шарсцяны. Выключэнне складаюць словы іншамоўнага паходжання: трыо, адажыо, тэлевізар, дэбют.

Правапіс літар е, ё, я.

У першым складзе перад націскам на месцы літары е пішацца я: лес – лясы, дзеці – дзяцей. Ва ўсіх астатніх складах як перад, так і пасля націску пішацца е: перамога, певень. Выключэнне складаюць словы: дзевяты, дзесяты, семнаццаць, васемнаццаць і вытворныя ад іх.

Ва ўласных імёнах, імёнах па бацьку, прозвішчах пачатковае я захоўваецца незалежна ад месца націску: Янук – Янука.

У словах іншамоўнага паходжання ў першым складзе перад націскам пішацца е: герой, мелодыя.

Літара ё бывае толькі пад націскам: пялёсткі, зёлкі.

Правапіс літар і, й, ы.

Калі прыстаўка канчаецца на галосную, то замест і пішацца й: знайсці, перайшоў.

Калі і ўтварае поўны склад, то пішацца нязменна: заігрываць, заінець. Калі прыстаўка канчаецца на зычную, то замест і пішацца ы: сысці, сыграць. Пасля прыставак і часціц між-, звыш-, пан-, суб-, транс-, контр- галосная і захоўваецца: міжінтэрнацыянальны, звышімгненны, панісламізм, субінстанцыя.

Правапіс літар у, ў.

Літара у пішацца:

У пачатку сказа: У кожнай куранёўскай хаце ў кутку, пад ручнікамі – як прусакі якія ў золаце ( Мележ).

У пачатку слова, калі гэта слова стаіць пасля зычнай або знака прыпынку: І раптам ён убачыў зусім іншае ( Арлоў); Сама, усё яна сама ( Брыль).

У сярэдзіне або на канцы слова пасля зычнай: дума, па-добраму.

У пачатку ўласных назваў: да Ульяны, на Уздзеншчыне, мая Унеча.

У пачатку іншамоўных слоў: навая уніформа, ва універсітэце.

У сярэдзіне іншамоўных слоў, калі у ўтварае самастойны склад: акварыум, прэзідыум.

Калі у ў сярэдзіне слова не ўтварае самастойнага склада, то пішацца ў: аўдыенцыя, аўдыторыя.

Літара ў пішацца:

Пасля галосных у пачатку слова ( калі паміж словамі няма знака прыпынку), у сярэдзіне і ў канцы слова: прыехалі ўвечары, поўны.

Пасля галосных у сярэдзіне іншамоўных слоў, калі у не ўтварае самастойнага склада: каўчук, маўзер.

Пасля злучка ці двукосся, калі папярэдняе слова заканчваецца на галосную: беларуска-ўкраінскі, майстры-ўмельцы. Супрацоўнікі аддзела аховы Гомеля знайшлі выкрадзеную “Аўдзі” ў пасёлку Касцюкоўка. ( “Звязда”)

Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах.

Спалучэнне іё (ыё) пішацца пад націскам: ідыёма, біёлаг. Не пад націскам пішацца ія (ыя):піянер, біялогія. Выключэнне: радыё.

Спалучэнне іе перадаецца, як іе (ые), (ыэ); ео пад націскам, як ео (эо) і не пад націскам – еа (эа): гігіена, абітурыент, валеалогія, Адэон.

Спалучэнні [йа], [йо], [йэ] перадаюцца адпаведна літарамі я, ё, е: маянэз, маёр, фае.

Правапіс зацвярдзелых зычных.

Паводле наяўнасці ці адсутнасці змякчэння зычныя падзяляюцца на цвёрдыя і мяккія, якія ў большасці выпадкаў утвараюць пары [c] – [c’], [м] – [м’], [в] – [в’] і інш. Цвёрдыя [ж], [ш], [ч], [ц], [р], [дж] не маюць адпаведных пар мяккіх гукаў і называюцца зацвярдзелымі. Пасля іх пішуцца галосныя а, о, у, э, ы: жыта, шыпшына, чай, цэгла, рух, джала.

Зычныя д – дз, т – ц і іх правапіс.

У беларускай мове цвёрдым зычным гукам [д], [т] адпавядаюць мяккія [дз’], [ц’], якія на пісьме перадаюцца літарамі дз, ц перад галоснымі і, я, е, ё, ю, мяккімі [в’] і [м’], мяккім знакам: народ – у народзе, плот – на плоце, цвёрды, Дзмітрый.

Правапіс мяккага знака і апострафа.

Мяккі знак пішацца:

на канцы слова: дзень, скакаць;

у сярэдзіне слова перад цвёрдым зычным: бацька, пісьмо, цьмяны;

пасля мяккага [л’] перад любым зычным: барэльеф, гульня, Польшча.

Мяккі знак пішацца:

пасля мяккага н перад суфіксам -к-: вішня – вішанька, песня – песенька;

пасля мяккага н перад суфіксам -чык, калі слова без гэтага суфікса канчаецца мяккім знакам: рэмень – раменьчык, камень – каменьчык;

у дзеясловах загаднага ладу перад канчаткам 1-ай асобы множнага ліку –ма, канчаткам –це ў форме 2-ой асобы множнага ліку, калі ў форме адзіночнага ліку гэтыя дзеясловы канчаюцца на мяккі знак: кіньма, злазьце;

перад суфіксам –ся ў зваротных дзеясловах, калі адпаведны незваротны дзеяслоў канчаецца на мяккі знак: застанься, сустрэнься;

перад канчаткамі –мі ў назоўніках творнага склону множнага ліку: коньмі, дзецьмі;

перад суфіксам -ск- у прыметніках і ўласных назвах, утвораных ад назваў месяцаў, якія канчаюцца на мяккі н (а таксама слова восеньскі): ліпеньскі, жнівеньскі, Чэрвеньскі (раён);

у няпэўных займенніках і прыслоўях: хтосьці, дзесьці, калісьці, а таксама ў слове ледзьве;

у складаных лічэбніках: пяцьдзесят, шэсцьдзесят, пяцьсот, шэсцьсот, дзевяцьсот.

Правапіс прыстаўных гукаў.

У беларускай мове ёсць чатыры прыстаўныя гукі: галосныя і, а і зычныя в, г.

Прыстаўное а пішацца ў словах аржаны, амшара, амшанік.

Прыстаўное і пішацца перад збегам зычных, які пачынаецца з м, л або р. Прычым, перад м заўсёды, а перад л, р толькі калі папярэдняе слова не заканчваецца на галосную літару: імгла, іржавы, ільдзіна; блакітная льдзіна.

Прыстаўное в пішацца:

- перад пачатковым націскным о і пасля прыставак: вобласць, восень, завочны. Калі націск з о пераходзіць на іншы склад і на месцы о становіцца а, то прыстаўное в не пішацца: абласны, асенні;

- у словах вока, востры, восьмы, навокал в пішацца заўсёды: вачаняты, вастрэйшы, васьмі, наваколле;

- перад каранёвым у ў пачатку і сярэдзіне слова пад націскам і ў вытворных ад іх словах не пад націскам: вус, вуліца, навука; вусаты, навуковец;

- у сярэдзіне некаторых слоў перад націскным о, у: Лявон, павук, Тадэвуш, Радзівон, Навум

Прыстаўное г пішацца ў словах гэты, гэтулькі, адгэтуль, гэй, гоп.

Правапіс складаных слоў.

Складанае слова – слова, якое складаецца з дзвюх ці больш асноў. Складаныя словы ўтвараюцца шляхам спалучэння пры дапамозе злучальных галосных ці без іх некалькіх слоў ці асноў: гукаперайманне, трохвугольнік, цёмна-зялёны.

У складаных словах могуць быцть два націскі – асноўны і дадатковы- пабочны. Пабочны націск маюць словы, у якіх асноўны націск прыпадае не на першы склад другой часткі: чорнавалосы, новабудоўля. Калі ж націск падае на першы склад другой часткі, то ў першай частцы пішацца а: даўганосы, раўнамерны. Літара я пішацца ў першым перад націскным складзе: сінявокі, землямер; е – у словах, дзе націск падае на любы склад другой часткі, акрамя першага усенародны, жыццесцвярджальны.

Складаныя словы, у якіх першая частка лічэбнік адзін (адна), пішуцца як простыя словы незалежна ад націску ў другой частцы: аднагадовы, адназначны.

Пішуцца разам складанаскарочаныя словы ( райком, універмаг); іншамоўныя словы з пачатковымі агра-, аэра-, авія-, вела-, кіна-, фота- і іншыя: аграфірма, аэрастат, авіябаза, велапрабег, кінастужка, фотакамера; складаныя назоўнікі, прыметнікі, прыслоўі, першай часткай якіх з’яўляецца лічэбнік: двухпавярховы, трыццацітонны; парадкавыя лічэбнікі на –дзесяты, -соты, -тысячны, -мільённы, -мільярдны:пяцідзесяты, трохсоты, дваццацітысячны, шасцідзесяцімільённы; пачатковае паў- з агульнымі назоўнікамі: паўфінал, паўгадзіны; прыслоўі са словамі што: штогод, штодзень.

Пішуцца праз дэфіс словы, якія складаюцца з двух і болей самастойных назоўнікаў ці прыметнікаў: вагон-рэстаран, беларуска-ўкраінскі, бела-зялёна-белы; складаныя адзінкі вымярэння: кілават-гадзіна, тона-кіламетр; складаныя ўласныя імёны: Дунін-Марцінкевіч, Буда-Кашалёва; складаныя прыметнікі, утвораныя ад напрамкаў свету: паўночна-заходні, паўднёва-ўсходні. Калі ж у складаным прыметніку першая частка ўтворана ад назвы напрамку свету, а другая – ад іншага назоўніка, то праз злучок пішуцца толькі ўласныя назвы: Паўднёва-Афрыканская рэспубліка, але ўсходнеславянскі.

Частка слова паў- пішацца праз дэфіс, калі стаіць перад уласным імем: паў-Гродна, паў-Беларусі. З агульнымі назоўнікамі пішацца злітна: паўцукеркі, паўяблыка.

Ужыванне вялікай літары.

З вялікай літары пішуцца імёны, прозвішчы, псеўданімы, мянушкі, геаграфічныя і астранамічныя назвы, назвы кніг, газет, часопісаў, прадпрыемстваў і інш: Янка Купала, Гродна, кот Мурзік, аповесць “ Жураўліны крык”, калгас “ Зара”

З вялікай літары пішуцца прыметнікі, утвораныя з дапамогай суфіксаў -ев- (-ёв-, -ёў-), -ов- (-ав-, -аў-), -ін- (-ын-) ад уласных імён людзей і клічак жывёл: Віктаравы рэчы, Багдановічавы творы, Мурчына талерка.

З вялікай літары пішуцца прыметнікі, утвораныя з дапамогай суфіксаў -аўск-, -еўск-, -інск-, калі яны ўваходзяць у склад назваў, роўных па сэнсу назвам са словамі “імя”, “памяці”: Купалаўская прэмія (прэмія імя Купалы), Коласаўскім чытанні ( чытанні імя Коласа).

З вялікай літары пішацца кожнае слова ў назвах вышэйшых дзяржаўных устаноў: Кабінет Міністраў; у назвах вышэйшых пасад: Старшыня Вярхоўнага Суда; у назвах некаторых сусветных арганізацый Арганізацыя Аб’яднаных Нацый.

З вялікай літары пішацца першае слова ў назвах свят і знамянальных дат: Новы год, Дзень настаўніка; у назвах навуковых і навучальных устаноў: Міністэрства аховы здароўя, Гродзенскі медыцынскі універсітэт.

Правапіс прыставак.

Прыстаўкі з-, раз-, уз-, без- пішуцца перад звонкімі зычнымі: збіць, разваліць, узгорак, бездакорна. Прыстаўкі с-, рас-, ус-, бес- пішуцца перад глухімі зычнымі: спаліць, рассыпаць, ускапаць, беспамылковы.

Прыстаўкі ад-, над-, пад-, перад-, аб- пішуцца заўсёды нязменна: адваліць, адсыпаць, абдзяліць, абпаліць.

СКЛАНЕННЕ НАЗОЎНІКАЎ

Змяненне слова па склонах называеццаскланеннем.Таксама скланеннем называюцца словы, аб’яднаныя агульнасцю змянення назоўнікаў па склонах. Узгадаем парадак склонаў у беларускай мове і пытанні да кожнага з іх.

Назоўны склон : хто? што?

Родны склон : каго? чаго?

Давальны склон : каму? чаму?

Вінавальны склон : каго? што?

Творны склон : кім? чым?

Месны склон : аб кім? аб чым?

У залежнасці ад канчаткаў у назоўным склоне адзіночнага ліку і граматычнага роду назоўнікі адносяцца да 1, 2 ці 3-га скланення.

Да першага скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду з канчаткам -а(-я): сцяна, доля, рука, армія1

Да другога скланення адносяцца:

· назоўнікі мужчынскага роду з нулявым канчаткам: лес, конь;

· назоўнікі ніякага роду з канчаткамі -о(-ё), -а, -е:галлё, неба;

· пяць назоўнікаў на -мя: семя, цемя, бярэмя, вымя, полымя.

Да трэцяга скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду з нулявым канчаткам: печ, радасць.

Не адносяцца ні да аднаго з тыпаў скланення:

· рознаскланяльныя назоўнікі: бацька, жарабя, імя;

· нескланяльныя назоўнікі: кафэ, адажыо, метро;

· назоўнікі, якія ўжываюцца толькі ў форме множнага ліку: нагавіцы, дзверы, нажніцы;

· назоўнікі, утвораныя з прыметнікаў: хворы, рабочы, малады.

Назоўнікі першага скланення

 

Склоны Аснова на мяккі зычны Аснова на цвёрды зычны Аснова на зацвярдзелы зычны
Н. доля сасна шаша
Р. долі сасны шашы
Д. долі сасне шашы
В. долю сасну шашу
Т. доляй (-яю) сасной (-ою) шашой (-ою)
М. (аб) долі (аб) сасне (на) шашы

 

Склоны Аснова на г, к, х
Н. дарога палка муха
Р. дарогі палкі мухі
Д. дарозе палцы мусе
В. дарогу палку муху
Т. дарогай (-аю) палкай (-аю) мухай (-аю)
М. (на) дарозе (на) палцы (аб) мусе

 

Назоўнікі другога скланення

Склоны Аснова на цвёрды зычны Аснова на зацвярдзелы зычны
Н. брат слуп град вецер гора
Р. брата слупа граду ветру гора
Д. брату слупу граду ветру гору
В. брата слуп град вецер гора
Т. братам слупам градам ветрам горам
М. (аб)брату(на)слупе(аб)градзе (аб) ветры (аб) горы

Склоны Аснова на мяккі зычны Аснова на г, к, х
Н. дзень стрэмя кіраўнік мурог кажух
Р. дня стрэмя кіраўніка мурагу кажуха
Д. дню стрэмю кіраўніку мурагу кажуху
В. дзень стрэмя кіраўніка мурог кажух
Т. днём стрэмем кіраўніком мурагом кажухом
М. (аб)дні (у)стрэмі (пры)кіраўніку (на)мурагу (у)кажусе

У родным склоне адзіночнага ліку большасць назоўнікаў 2-га скланення мае канчатак -а(-я): агарода, каня, мора.

Назоўнікі мужчынскага роду маюць канчатак -у(-ю), калі абазначаюць:

а) з’явы прыроды: грому, дажджу;

б) зборныя прадметы: гароху, натоўпу;

в) хімічныя элементы, рэчывы, матэрыялы: кіслароду, воцату, бетону, алехлеба, аўса;

г) дзеянні: свісту, шуму;

д) разумовыя паняцці, пачуцці, адчуванні: жалю, болю, розуму;

е) грамадскія фармацыі, тэорыі, вучэнні: капіталізму, ніцшыянству.

Назоўнікі 2-га скланення, якія абазначаюць асобу чалавека, у месным склоне маюць канчатак -у(-ю): пры мараку, аб студэнту.

Назоўнікі трэцяга скланення

Склоны Аснова на мяккі і цвёрды зычны Аснова на зацвярдзелы зычны
Н. годнасць верф печ
Р. годнасці верфі печы
Д. годнасці верфі печы
В. годнасць верф печ
Т. годнасцю верф’ю печчу
М. (аб) годнасці (на) верфі (на) печы

У творным склоне зычны ў пазіцыі паміж галоснымі падаўжаецца: мышшу, ноччу, меддзю.

Назоўнікі множнага ліку

Склоны Першае скланенне Другое скланенне
Н. дарогі вёсны дамы коні
Р. дарог вёснаў дамоў коней
Д. дарогам вёснам дамам коням
В. дарогі вёсны дамы коней
Т. дарогамі вёснамі дамамі коньмі
М. (аб) дарогах (аб) вёснах (аб) дамах (на) конях

Склоны Трэцяе скланенне
Н. радасці рэчы верфі
Р. радасцей рэчаў верфяў
Д. радасцям рэчам верфям
В. радасці рэчы верфі
Т. радасцямі рэчамі верфямі
М. (аб) радасцях (аб) рэчах (на) верфях

У творным склоне назоўнікі множнага ліку маюць канчатак -амі(-ямі):шклянкамі, марамі, навінамі.У родным склоне большасць назоўнікаў першага скланення множнага ліку мае нулявы канчатак: сякер, хат, папер. Назоўнікі, аснова якіх заканчваецца збегам зычных, маюць канчатак -аў(-яў): лазняў, рэчаў, пушчаў; калі ў збегу зычных другі гук “к”, то ў гэтым выпадку назоўнік мае нулявы канчатак: вёска – вёсак, палка – палак.

Некаторыя назоўнікі першага і другога скланенняў могуць ужывацца з нулявым канчаткам і з канчаткам -аў(-яў): партызан – партызанаў, вішань – вішняў.

Назоўнікі мужчынскага і агульнага роду з канчаткам -а(-я)

Склоны Назоўнікі з націскам на аснове Назоўнікі з націскам на канчатку
Н. плакса Коля старшыня Фама
Р. плаксы Колі старшыні Фамы
Д. плаксу Колю старшыню(-і) Фаму(-е)
В. плаксу Колю старшыню Фаму
Т. плаксам Колем старшынёй(-ёю) Фамой(-ою)
М. (пра) плаксу (пра) Колю (пра)старшыню(-і) (аб) Фаму(-е)

Назоўнікі мужчынскага роду, у якіх націск падае на аснову, у давальным і месным склонах маюць канчатак -у(-ю): пры дзядзьку, у Міцю; назоўнікі, у якіх націск падае на канчатак, маюць канчатак -у(-ю)або-е, -і: аб старшыню
(-і).

Назоўнікі агульнага роду ( плакса, стараста і г.д.), якія абазначаюць асоб жаночага полу, скланяюцца як назоўнікі першага скланення.

Скланенне прозвішчаў і назваў гарадоў, вёсак на –оў, -ёў, -аў, -еў, -ын, -ін.

Склоны Прозвішчы Назвы гарадоў
Н. Сідараў Панін Крычаў Валожын
Р. Сідарава Паніна Крычава Валожына
Д. Сідараву Паніну Крычаву Валожыну
В. Сідарава Паніна Крычаў Валожын
Т. Сідаравым Паніным Крачавам Валожынам
М. (аб) Сідараву Паніну (у) Крычаве Валожыне

Прозвішчы на -оў, -ёў, -аў, -еў, -ын, -ін у творным склоне маюць канчаткі -ым, -ім: Дзянісавым, Пеціным; назвы гарадоў, вёсак – -ам, -ом: за Рагачовам, пад Кобрынам.

У месным склоне прозвішчы маюць канчатак : аб Пятрову, пры Каверыну; назвы гарадоў і вёсак – : у Ржэве, у Таліне.

Нескланяльныя назоўнікі.

Назоўнікі, якія не змяняюцца па склонах, называюцца нескланяльнымі. Да іх адносяцца:

а) прозвішчы на : з Сцянько Верай, аб Крамко Івану;

б) прозвішчы на зычны гук, калі яны абазначаюць асоб жаночага полу: з Сідарчук Ганнай, у Дарашэвіч Вольгі;

в) некаторыя запазычаныя назоўнікі, якія заканчваюцца на галосны гук: метро, радыё;

г) складанаскарочаныя словы: ВНУ, БДУ.

ПРАВАПІС ПРЫМЕТНІКАЎ.

Правапіс некаторых суфіксаў прыметнікаў.

У прыметніках, утвораных ад назоўнікаў з асновай на т, ч, к, ц пры дапамозе суфікса -ск-, адбываецца зліццё суфіксальнага с з зычным асновы і ўтвараецца спалучэнне цк: брат + ск = брацкі, Брэст + ск = брэсцкі.

У прыметніках, утвораных ад назоўнікаў з асновай на с, ш пры дапамозе суфікса -ск-, застаецца толькі суфіксальны с: беларус + ск = беларускі, таварыш + ск = таварыскі.

У прыметніках, утвораных ад геаграфічных назваў, нацыянальнасцей з асновай на ж, ш, з, г, к, х пры дапамозе суфікса -ск-, усе гэтыя зычныя застаюцца нязменна: Каўказ + ск = каўказскі, чуваш + ск = чувашскі ( але славацкі, турэцкі, калмыцкі). Словы паляшук, казак не адносяцца да назваў нацыянальнасцей.

Суфікс -ск- пішацца нязменна ў прыметніках, утвораных ад назоўнікаў з асновай на д: горад + ск = гарадскі, завод + ск = завадскі.

Мяккі знак пішацца перад суфіксам -ск- у прыметніках, утвораных ад назваў месяцаў на -нь, і ў слове восеньскі: чэрвень – чэрвеньскі, жнівень – жнівеньскі.

Мяккі знак пішацца ў суфіксах -аньк-, -эньк-, -еньк-: здаровенькі, прыгажэнькі, добранькі.

Дзве літары н пішуцца:

а) у прыметніках, утвораных ад назоўнікаў з асновай на -н, -мя, пры дапамозе суфікса -н-: вагон – вагонны, імя – іменны ( але полымя – палымяны);

б) у прыметніках з суфіксам -енн- (-энн-): абедзенны, страшэнны;

Прыметнікі, утвораныя пры дапамозе суфіксаў -ан- (-ян-), -ін- (-ын-), пішуцца з адным н: пясчаны, драўляны, салаўіны, птушыны.

Прыналежныя прыметнікі, утвораныя ад назоўнікаў мужчынскага роду з мяккай асновай, пішуцца з суфіксам -еў- (-ев-): Колеў дом, Міцева цукерка.

ПРАВАПІС ЛІЧЭБНІКАЎ.

 

У колькасных лічэбніках ад адзінаццаці да дваццаці і лічэбніку трыццаць пішацца два ц.

Лічэбнікі два (абодва), дзве (абедзве), тры, чатыры ў творным склоне пішуцца з канчаткам -ма: двума, абодвума, дзвюма, чатырма.

У лічэбніку восем ва ўсіх склонах, акрамя вінавальнага, пасля с пішацца ь: васьмі, васьмю.

У лічбніках пяць, дзевяць – дваццаць, трыццаць у творным склоне падаўжаецца ц: пяццю, дванаццаццю, трыццаццю.

Лічэбнікі восемсот, стотысячны маюць о у першай аснове.

Парадкавыя лічэбнікі з апошняй часткай -соты, -тысячны, -мільённы, -мільярдны пішуцца ў адно слова: чатырохсоты, трохсотсакарамільённы, шасцісотдваццаціпяцімільярдны.

У дробавых лічэбніках пры словах два (дзве), тры, чатыры парадкавыя лічэбнікі стаяць у назоўным склоне множнага ліку: дзве пятыя, тры чацвёртыя, чатыры восьмыя; а пры словах пяцьі вышэй – у родным склоне множнага ліку: пяць сёмых, сем дзесятых.

Пры колькасных лічэбніках два (дзве), абодва (абедзве), тры, чатыры ўсе словы, што спалучаюцца з імі, маюць форму назоўнага склону множнага ліку: два чалавекі, тры новыя кашулі, чатыры спечаныя аладкі.

Пры зборных лічэбніках назоўнікі маюць форму роднага склону множнага ліку: двое студэнтаў, чацвёра сяброў, сямёра салдат.

Пры лічэбніку паўтара (паўтары)назоўнікі стаяць у родным склоне адзіночнага ліку: паўтара цэнтнера, паўтары тоны.

ПРАВАПІС ЗАЙМЕННІКАЎ.

 

Няпэўныя займеннікі з прыстаўкай абы- і суфіксам -небудзь пішуцца праз дэфіс: абы-дзе, каму-небудзь, што-небудзь. Калі прыстаўка абы- аддзелена ад займенніка прыназоўнікам, то яна пішацца асобна: абы ў каго, абы за што, абы з кім.

Няпэўныя займеннікі з суфіксам -сьці (-сь) пішуцца разам: хтосьці (хтось), дзесьці (дзесь), камусьці.

Прыстаўкі не-, ні- з займеннікамі пішуцца разам: нехта, нечага, нішто.

Запомніце:

Р. сябе цябе

Д. сабе табе

В. сябе цябе

Т. сабой табой

М. (аб) сабе (аб) табе

ПРАВАПІС ДЗЕЯСЛОВАЎ.