стагоддзе як новы этап у развіцці слоўнага мастацтва Беларусі

Божы час, божы час

Звярнуўся да нас,

Мужык вольна стаў

спяваці,

Годзе, годзе прападаці!

ГІаўстанцкая песня

19 стагоддзе ў гісторыі сусветнай літаратуры сталася новым этапам развіцця эстэтычнага мыслення. Расквітнелі замежныя літаратуры: французская, англійская, нямецкая. амерыканская. Руская літаратура дасягнула нечуваных вышыняў у адлюстраванні рэчаіснасці, крытычнай ацэнцы яе з пазіцый гуманізму і чалавечнасці. У першай палавіне стагоддзя праспявалі свае светлыя і сумныя песні Пушкін, Лермантаў, Гогаль. ГІра вольную вольніцу. Супроць заняволення чалавечага духу. У гонар шчасця народнага. Служыць народу, а не царскім вярхам стараўся Пушкін. Асуджаў невуцтва цемрашалаў. Вітаў рыцараў свабоды дзекабрыстаў. Гэта з яго вуснаў прагучалі прарочыя радкі: «Оковы тяжкие падут. Темницы рухнут, И свобода Вас примет радостно у входа И братья меч вам отдадут». Гогаль, як мог, заступаўся за «маленькага чалавека». дробнага чыноўніка Акакія Акакіевіча, выкрываў бязлітасна прыгоннікаў сабакевічаў і каробачак. што нажываюцца на народным горы, Чычыкава, які гандлюе мёртвымі душамі. А ў другой палове 19 стагоддзя руская літаратура паказала глыбокі разлом у свядомасці простага народа і інтэлігенцыі, выкрыла прадажную палітыку пануючай арыстакратыі. «злачынствы» духоўнага парадку, задала пытанне: «Што рабіць? Як далей жыць?» і хоць не дала на яго адказу, але прадбачыла вялікія змены і катаклізмы.

Беларускай літаратуры ў гэты час давялося перажыць тое, што перажыла суседняя. руская. Але, акрамя падобных гуманістычных ідэй, ёй трэба было выйсці з фальклору, знайсці сябе ў нацыянальным абліччы, выхаваць у народзе нацыянальна-патрыятычную свядомасць. Трэба было пераканаць беларусаў. што яны такія ж. як і іншыя народы, што мова іх таксама такая ж людская, як і іншыя мовы свету. Трэба было таксама пераадолець пагарду ў адносінах да сябе як з'явы другараднай. местачковай. спазнаць усе ранейшыя і тагачасныя літаратурныя напрамкі сусветнага мастацтва слова — класіцызм, сентыменталізм, рамантызм і рэалізм. Яна справілася з гэтымі асноўнымі задачамі намаганнямі Чачота, Сыракомлі, Міцкевіча (пісалі пераважна па-польску). Дуніна-Марцінкевіча (беларускага Дудара, які свядома пераключаўся на беларускую мову, стварыў фактычна наш нацыянальны тэатр, натхняў паўстанцаў Каліноўскага ў 1863 годзе), Францішка Багушэвіча — бацькі беларускага крытычнага рэалізму. народнага заступніка, песняра цяжкога і беспрасветнага лесу беларускага селяніна. адваката, да якога ехалі ў Вільню шукаць праўду тысячы пакрыўджаных людзей. Поспехі нашай літаратуры 19 стагоддзя маглі быць значна вышэйшыя, каб яе не забаранялі царскія чыноўнікі, каб свабодна стваралася яна на беларускай мове. А так першыя і адзіныя зборнікі Багушэвіча, напрыклад, выйшлі за межамі Беларусі (паўночна-заходняга краю, як называлі яго ў Расійскай імперыі). У 19 стагоддзі ў нас не было беларускіх школ і газет. Дзеці ў школах вучыліся па-руску. Не было развітой беларускай літаратуры. Але тое, што складвалася на трох мовах (і на рускай, акрамя беларускай і польскай, мове) было значным, цікавым. Дастаткова сказаць, што на Беларусі нарадзіўся на Навагрудчыне Адам Міцкевіч — паэт-рамантык, аўтар унікальнага твора «Пан Тадэвуш», акрыленых рамантычным пачуццём, прагай высокага баладаў «Гражына», «Свіцязянка» і інш. Гэта ён пісаў, што «... на беларускай мове, якую называюць русінскай альбо літоўска-русінскай... гаворыць каля дзесяці мільёнаў чалавек; гэта самая багатая і чыстая гаворка, яна ўзнікла даўно і цудоўна распрацавана». Сваёй Радзімай выдатны паэт, пачынальнік рамантызму ў польскай літаратуры, яе класік называў Літву (чытай — Беларусь). Каб быў у нас толькі адзін гэты выдатны паэт, сябра Пушкіна і дзекабрыстаў, мы маглі б ганарыцца нашай літаратурай, пісанай па-польску.

Поруч з Міцкевічам у нашай нацыянальнай літаратуры па-польску і часткова па-беларуску пісалі такія выдатныя мастакі, як Ян Чачот (які да таго ж збіраў і выдаваў асобнымі кніжкамі беларускія народныя песні), Уладзіслаў Сыракомля, кнігу паэзіі якога « Добрыя весці» мы не так даўно атрымалі. Рупілася пра паказ жыцця беларусаў у Гродне Эліза Ажэшка. Кінафільм па яе аповесці «Хам» мы не хак даўно бачылі па тэлебачанні. Польскамоўная літаратура Беларусі была прадстаўлена таксама раманамі Юзафа Крашэўскага (іх сотні) на гістарычную тэматыку. Столькі ўсяго было напісана. I хай сабе па-польску. Хай хворы гэтых пісьменнікаў не даходзілі да «шырокіх народных мае», але ж гэта таксама нашы нацыянальныя набыткі, і скідваць іх са свайго рахунку мы не маем права. Хачу прывесці радкі з беларускамоўнага верша Уладзіслава Сыракомлі «Добрыя весці»:

Эй, у свабодзе зажывём шчасліва,

Мы будзем дзеткі, а наш бацька — бог!..

Беларуская літаратура ў 19 стагоддзі станавілася ўсё больш і больш на пазіцыі дэмакратызму. За народ пайшоў на вісельню Кастусь Каліноўскі, які перад смерцю кінуў у вочы катам прарочае « Людзі роўныя на зямлі». Ён мог уратавацца, але не зрабіў гэтага, каб не страціць годнасць сваю ў вачах тых, каго вёў за сабой на змаганне з царом. Подзвіг Каліноўскага і сёння асвятляе нам шлях наперад. да жыцця шчаслівага. да дабра, да змагання за свае, што нам спрадвеку належыць. Яго газета «Мужыцкая праўда» — сімвал змагання за народную долю сродкамі публіцыстыкі, мастацкага пісьма. Думкі народа пра дабро і справядлівасць песціў Дунін-Марцінкевіч. Песціў і верыў, што не пройдуць Сабковічы, што прымірацца людзі розных саслоўяў. Верыў так у гэта. I ніхто не мог і не можа яму забараніць мысліць менавіта так. Багушэвіч думаў іначай. Заступіўся за пакрыўджанага селяніна актыўна і страсна. Яго радкі з верша «Бог не роўна дзеле» мы помнім да гэтага часу:

Чым-то дзеецца на свеце,

Што не роўна дзеле бог?

Адзін ходзіць у саеце,

У золаце з плеч да ног,

А другому, каб прыкрыцца

Хоць анучай — велькі труд;

Весь, як рэшата, свіціцца,

Адны латы, адзін бруд!

Канешне, некаму наша нацыянальная літаратура 19 стагоддзя здасца местачковай, як апошнім часам любяць гаварыць некаторыя літаратуразнаўцы. Вядома, на беларускай мове не паспеў у гэта стагоддзе развіцца раман. Без сумнення, руская літаратура ў гэты перыяд дасягнула значна большых поспехаў. Усё так. Але я звяртаюся да свайго зыходнага тэзіса пра тое, што было б, каб не забарона пісаць і друкаваць кніжкі, на нашай роднай мове? Няўжо мы былі б такія, якімі сталіся? Няўжо, вучачыся па-беларуску ў школе, а затым і вышэй, Міцкевіч не пісаў бы на сваёй матчынай мове? Няўжо асвечаны навукай, граматай беларускі селянін проста за так падараваў бы сваіх таленавітых сыноў іншым народам свету? Няўжо горш пісалася б пра патаемнае, чароўнае і незвычайнае Яну Баршчэўскаму? Пытанняў шмат. Я не буду адказваць на іх сама. Дзякуй богу, што мы выжылі. Маем сваю дзяржаўнасць. Маем свае школы. Маем права быць народам. Дарэчы, хачу заўважыць, што мы як след яшчэ не разабраліся ў спадчыне нават Францішка Багушэвіча. Па-ранейшаму, па традыцыі пішам пра яго, як пра сацыяльнага паэта, а ён быў і майстрам псіхалагічнай прозы («Тралялёначка»), і філасофскай лірыкі.

СЫРАКОМЛЯ Уладзіслаў

сапраўднае КАНДРАТОВІЧ Людвік (29.9.182315. 9. 1862)

Беларуска-польскі паэт, пісьменнік, публіцыст. Нарадзіўся ў шляхецкай сям'і, бацька быў арандатарам. Пачатковую адукацыю атрымаў дома, затым у дамініканскай школе г. Навагрудка. Пасля заканчэння школы працаваў у Нясвіжы ў канцылярыі кіраўніцтва радзівілаўскімі маёнткамі, дзе атрымаў магчымасць самастойна паглыбляць веды ў галіне гуманітарных навук. Пачаў пісаць вершы, збіраў народныя паданні і легенды. У 18 год ажаніўся з 16 гадовай Паўлінай Мітрашэўскай і стаў арэндаваць фальварак Залучча ў Навагрудскім павеце. Стаў паспяхова выступаць у друку. Аўтар вершаванай гутаркі «Паштальён», якая ў перакладзе Л. Трэфелева стала рускай народнай песняй «Когда я на почте служил ямщиком...» У друку выступаў пад псеўданімам Сыракомля (ад назвы радавога герба), аўтар паэзіі, публіцыстыкі. У творах прытрымліваўся «беларускай тэмы» польскай літаратуры, апяваў беларускую гісторыю, паданні. У 1852 г. у Сыракомлі на працягу тыдня памерлі тры яго маленькія дачкі. Перажыўшы страту, С. пакідае маёнтак і пераязджае ў Вільню, а пасля ў фальварак Барэйкаўшчына паміж Вільняй і Ашмянамі. Займаецца перакладамі на польскую мову паэтаў-лаціністаў, з друку выйшлі 6 тамоў яго перакладаў. У тэатры была пастаўлена яго п'еса «Хатка ў лесе». У гэты час С. пакахаў актрысу Гелену Маеўскую, якая пасля сустрэчы з ім пакінула свайго мужа — этнографа і гісторыка А. Кіркора, і выехала з С. за мяжу. Калі Маеўскай выступала ў Познані. С. ездзіў на сустрэчу з ёй. Каб затрымацца ў Познані надаўжэй, актрыса наўмысна параніла сябе кінжалам. Паводзіны С. і Маеўскай выклікалі скандал у свеце. Каб апраўдацца, С. напісаў паэму «Стэла Фарнарына» пра каханне Рафаэля да дачкі лекара Стэлы, якое натхніла яго на стварэнне геніяльнай «Сіксцінскай мадонны», але паэма была ўспрынята варожа, бацькі не дазвалялі сваім дочкам не толькі чытаць яе, але браць у рукі. Памёр С. ад сухотаў на 40-м годзе жыцця.

У XIX стагоддзі Сыракомлю параўноўвалі з Шаўчэнкам і Бернсам, бо асноўная тэма творчасці польскага і беларускага паэтаў — жыццё простых сялян. Нездарма ён называў сябе сельскім лірнікам, які «грае ад сэрца, грае многа».