Грамадска-палітычнае жыццё ў 60—90-я гг. XIX ст

Сялянскі рух.Сялянская рэформа 1861 г. знішчыла многавяковы знешнеэканамічны прымус сялян, ліквідавала прыгонніцкае самавольства, стварыўшы тым самым перадумовы для арганізацыі працы на новых, капіталістычных асновах. Аднак умовы, на якіх адбывалася адмена прыгоннага права, вызначылі асаблівасці аграрнай эвалюцыі Беларусі ў парэформенны час, якія выяўляліся перш за ўсё ў сялянскім малазямеллі.

Акрамя таго, за памешчыкамі па рэформе заставаліся і так званыя сервітутныя землі (лясы, сенажаці, выганы), без якіх сялянская гаспадарка не магла абысціся. Вось чаму, выкарыстоўваючы патрэбнасць сялян у зямлі, памешчыкі закабалялі іх арэндай, якую сяляне вымушаны былі браць за празмерна высокую грашовую плату і за "адработкі", якія па сутнасці былі абноўленай формай старой паншчыны.

Наяўнасць кругавой парукі і абшчыны (Віцебская і Магілёўская губерні) стрымлівалі гаспадарчую самастойнасць, свабоду перамяшчэння, права ўласнасці сялян. I пасля рэформы сяляне па-ранейшаму заставаліся нераўнапраўным, ніжэйшым саслоўем. У адрозненне ад дваранства, духавенства і купецтва сяляне павінны былі плаціць дзяржаве падушную подаць, пазямельны падатак, выкупныя плацяжы, выконваць падворную, дарожную, паліцэйскую павіннасці, маглі быць падвергнуты цялесным пакаранням.

Разбурэнне і збядненне большай часткі сялянства, яго абеззямельванне, захаванне буйнога памешчыцкага землеўладання абумовілі развіццё сялянскага руху ў Беларусі ў парэформенны час. Асноўнымі патрабаваннямі сялян былі: вяртанне зямель, адрэзаных памешчыкамі ў час рэфор­мы, памяншэнне налогаў і павіннасцяў, пазбаўленне ад паліцэйскай апекі і саслоўнай нераўнапраўнасці.

Дынаміка сялянскіх выступленняў была неаднолькавай. Калі ў першыя гады пасля падаўлення паўстання 1863 г. адбываўся спад сялянскіх выступленняў, то ў 70-я гт. наглядаўся іх значны пад'ём. Асаблівую вастрыню і размах сялянскі рух набывае ў сярэдзіне 80 — 90-х гг., калі поруч з традыцыйнымі канфліктамі сялян з памешчыкамі з'яўляюцца новыя — паміж сялянскай буржуазіяй і беднатой. Своеасаблівай формай барацьбы тых гадоў з'явіўся масавы рух сялян, асабліва Магілёўскай, Віцебскай і асобных паветаў Мінскай губерняў за перасяленне па свабодныя землі — у Сібір і паўднёва-расійскія губерні Паступова элементы арганізаванасці і свядомасці пранікаюць у сялянскае асяроддзе. 40 гадоў жыцця без прыгнёту прыгонніцтва адбіліся на свядомасці селяніна, сцвярдзілі ў ім пачатак грамадзянскасці.

Стандартным адказам мясцовай адміністрацыі на сялянскія хваляванні было прыцягненне вайсковых каманд,

Народніцкі рух.Нявырашанасць аграрнага пытання выклікала ў парэформеннай Расіі і шырокі рух разначыннай інтэлігенцыі, які атрымаў назву народніцтва. Ідэалогія народніцтва шукала шляхі сацыяльнай перабудовы Расіі, зыходзячы з асаблівасцяў яе развіцця. Вера ў магчымасць непасрэднага пераходу, мінуючы капіталізм, ла сацыялістычнага ладу праз сялянскую абшчыну састаўляла галоўны змест тэорыі рускага ўтапічнага сацыялізму наогул і народніцтва ў прыватнасці. Роданачальнікамі гэтай тэорыі былі АЛ.Герцэн і М.Г.Чарнышэўскі. Спрадвечна ў народніцтве прысутнічалі дзве тэндэнцыі: рэвалюцыйная і рэфарматарская. Радыкальна настроеная інтэлігенцыя ўспрымала ідэі сялянскага сацыялізму як заклік да непасрэднага рэвалюцыйнага руху, а больш памяркоўная яе частка — як праграму паступовага прасоўвання наперад праз рэформы. Найвышэйшага пад'ёму рэвалюцыйнае народніцтва дасягнула ў 70-я — пачатку 80-х гг. і праявілася тэарэтычна і практьгана ў трох праграмах: прапагандысцкай (П.Л.Лаўроў), бунтарскай (М.А.Бакунін), змоўніцкай (Л.Н.Ткачоў). Народніцтва як ідэалогія і грамадскі рух знайшло сваё распаўсюджванне і ў Беларусі сярод перадавой беларускай моладзі.

Народнікі Беларусі былі ідэйна і арганізацыйна звязаны з рускім народніцтвам. Ідэі Герцэна і Чарнышэўскага былі знаёмы К.Каліноўскаму, В.Урублеўскаму, З.Серакоўскаму і іншым будучым кіраўнікам і ўдзельнікам паўстання 1863 — 1864 гг. Так, у канцы 1862 г. у склад "Зямлі і волі" поўнасцю ўвайшоў "Камітэт рускіх афіцэраў" у Польшчы, 40 % членаў якога складалі ўраджэнцы беларуска-літоўскіх губерняў. Сярод вядомых прапагандыстаў — удзельнікаў "хаджэння ў народ" на пачатку 70-х гг. былі ўраджэнцы Беларусі С.П.Кавалік, М.К.Судзілоўскі, К.Н.Брэшка-Брэшкоўская і інш. У 1874 — 1884 гг. зямляцтвы і нелегальныя групы беларускіх студэнтаў існавалі ў многіх вышэйшых навучальных установах Расіі. Члены гэтых арганізацый нярэдка былі кіраўнікамі народніцкіх гурткоў у Мінску, Магілёве, Віцебску, Пінску, Гродне, Слуцку і іншьгх гарадах Беларусі. Як правіла, пераважна гэта былі гурткі навучэнцаў, якія займаліся самаадукацыяй, вывучалі забароненую літаратуру і рабілі спробы весці агітацыю ў сялянскім асяроддзі. Гэтыя няспелыя ў палітычных адносінах гурткі дзейнічалі цалкам у русле агульнарасійскіх народніцкіх арганізацый. Нават такія вядомыя дзеячы агульнарасійскага рявалюцыйнага руху, выхадцы з Беларусі, як Г.Ісаеў, А.Зундзілевіч, С.Гаховіч, М.Янчэўскі, І.Гецаў і інш., не маглі ўбачыць гістарычных, сацыяльна-эканамічных і нацыянальных асаблівасцяў Беларусі.

3 узнікненнем у Пецярбургу арганізацыі "Зямля і воля" (1876) народніцкі рух у Беларусі развіваецца пад яе непасрэдным уплывам. Цэнтрам руху становіцца Мінск, дзе найболын актыўна дзейнічаў гурток М.Вэлера, створаны ў 1877 г.

Рэпрэсіі ўрада супраць членаў "Зямлі і волі" прымусілі народнікаў перагледзець тактыку барацьбы з самаўладствам. У 1879 г. адбыўся раскол "Зямлі і волі" на дзве арганізацыі — "Чорны перадзел" і "Народная воля". Адмовіўшыся ад палітычнай барацьбы, чорнаперадзельцы лічылі галоўнай мэтай ажыццявіць перадзел зямлі памешчыкаў паміж сялянамі. "Народная воля" адстойвала неабходнасць узмацнення палітычнай барацьбы супраць самаўладства і стаяла за індывідуальны тэрор. Раскол знайшоў адлюстраванне і сярод беларускіх арганізацый "Зямлі і волі". Вялікая частка беларускіх народнікаў пайшла за чорнаперадзельцамі. Гэтаму садзейнічалі прыезды Г.В.Пляханава ў Мінск, дзе пасля правалу ў Пецярбургу была арганізавана ў 1881 г. нелегаль­ная друкарня "Чорнага перадзелу". Аднак арышты чорнаперадзельцаў у Маскве і Пецярбургу, разгром друкарні ў Мінску, вымушаная эміграцыя яе кіраўнікоў адмоўна адбіліся на настроі чорнаперадзельцаў Беларусі, большая частка якіх перайшла на пазіцыі "Народнай волі". Аўтарытэт "На­роднай волі" асабліва павысіўся пасля 1 сакавіка 1881 г., калі бомбай, кінутай ураджэнцам Мінскай губерні І.Грынявіцкім, быў забіты Аляксандр II. Пераходу чорнаперадзельцаў на бок "Народнай волі" садзейнічаў таксама прыезд у Беларусь маскоўскіх нарадавольцаў Р.Апельберга, I.Лампе, М.Гра-чэўскага, М.Аўчыннікава і інш. Задача заключалася ў стварэнні з разрозненых мясцовых народніцкіх гурткоў адзінай рэгіянальнай арганізацыі Беларусі і Літвы. У пачатку 1882 г. такая арганізацыя пад назвай "Паўночна-Заходняя арганізацыя "Народнай волі" была створана. Яе кіруючы цэнтр — Центральная група — знаходзіўся ў Вільні. Арганізацыя аб'ядноўвала народніцкія гурткі Мінскай, Магілёўскай,

Віцебскай, Гродзенскай, Віленскайі Ковенскай і губерняў. Яе дзейнасць была накіравана на стварэнне новых груп, збор сродкаў для партыі, на арганізацыю падпольнай друкарні Нарадавольцы Веларусі актывізавалі таксама работу "Ваеннай арганізацыі", "Народнай волі" у гарнізонах беларускіх гарадоў.

Аднак у хуткім часе паліцыі ўдалося напасці на след Цэнтральнай трупы і арыштаваць яе членаў. Да канца 1882 г. Цэнтр фактычна перастаў існаваць. Тым не менш мясцовыя гурткі не былі выкрыты і існавалі ў Гродно, Віцебску, Мінску, Пінску, Магілёве, Горках і вялі працу сярод навучэнцаў, рамеснікаў і інш.

У пачатку 80-х гг. была зроблена спроба стварыць цэнтр беларускіх народнікаў у Пецярбургу. Ініцыятарам выступіла беларускае зямляцтва пры Пецярбургскім універсітэце. Яно аб'ядноўвала прадстаўнікоў усіх напрамкаў народніцтва. У 1881 г. зямляцтва звярнулася са зваротам "Да беларускай моладзі", у якім заклікала беларускую інтэлігенцыю і студэнцтва да грамадскай дзейнасці на карысць Беларусі ў рамках існуючага ладу. Блізкія да іх шырокія ліберальна-асветніцкія погляды былі выказаны ў 1882 г. у ананімных гектаграфаваных "Лістах аб Беларусі" за подпісам Данілы Баравіка. У адказ з'явілася ананімнае "Пасланне да землякоў-беларусаў" (1884), у якім аўтар ("Шчыры Беларус") палемізуе з рэфарматарскімі палажэннямі "Лістоў" і заклікае да звяржэння самадзяржаўя ў саюзе з усімі рэвалюцыйнымі сіламі Расіі.

У пачатку 1884 г. з ініцыятывай аб'яднання ў агульную арганізацыю ўсіх народніцкіх гурткоў Беларусі выступіла група "Гоман", у якую ўваходзілі беларускія сгудэнты, навучэнцы пецярбургскіх навучальных усганоў. Імі былі надрукаваны два нумары перыядычнага выдання пад назвай "Гоман". Члены групы (А.Марчанка, Н.Ратнер і інш.) прызнавалі праграму "Народнай волі", але лічылі неабходным аб'яднаць усе рэвалюцыйныя сілы Расіі для звяржэння самадзяржаўя.

Вельмі выразна гоманаўцы паставілі нацыянальнае пытанне. Зыходзячы з прынцыпу раўнапраўя ўсіх народаў, члены "Гомана" абвяшчалі права беларускага народа на нацыянальную самастойнасць. Гоманаўцы ўпершыню ў гісторыі Беларусі заявілі аб існаванні беларускай нацыі. Будучую вольную ад сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту Расію яны ўяўлялі як федэрацыю самакіравальных абласцей на чале з Устаноўчым сходам. "Беларуская сацыяльна-рэвалюцыйная група", як называлі сябе гоманаўцы, мела сувязі са

студэнцкімі арганізацыямі Расіі, гурткамі Віцебска, Магілёва і Мінска. Аднак стварыць адзіную арганізацыю ўсёй Беларусі гоманаўцы так і не змаглі. Гэта было абумоўлена тым, што беларускае рэвалюцыйнае народніцтва, як і расійскае, перажывала крызіс і зыходзіла з гістарычнай сцэны, уступаючы дарогу марксізму.

У 1884 — 1890 гг. пануючым кірункам у народніцтве становіцца ліберальнае. Адмовіўшыся ад рэвалюцыйнай барацьбы з урадам, ліберальныя народнікі сканцэнтравалі ўвагу на ўмацаванні сялянскага землеўладання, спадзяючыся тым самым затрымаць працэс абеззямельвання сялян. Яны прапаноўвалі ўзмацніць абшчыннае землеўладанне, даць сялянам ільготныя крэдыты, развіваць пад апекай урада сялянскія промыслы. Беларускія народнікі віталі праект адмены сервітутаў і чыншавую рэформу, адчынілі ў Мінску аддзяленне сялянскага Пазямельнага банка. Погляды беларускіх ліберальных народнікаў аказалі грунтоўны ўплыў на развіццё інтарэсаў інтэлігенцыі да нацыянальнай гісторыі і культуры Беларусь

(канец тэкста)

 

дакумент-9.:

Узята з: ................

(Пра адмену Прыгоннага права):

Адмена прыгоннага права.Пайсці на гэту рашучую меру Аляксандра II прымусіла усве­дамленне сацыяльна-эканамічнай і ваенн-тэхнічнай адсталасці краіны, а таксама небяспекі хуткага нарастания антыпрыгонніцкага еялянскага руху, які пагражаў перарасці ў еялянскую рэвалюцыю.

Падрыхтоўка еялянскай рэ­формы пачалася з заходніх беларуска-літоўскіх губерняў. Тут, на думку ўрада, памеш-чыкі былі лепш падрыхтаваны да скасавання прыгону, чым у іншых раёнах Расіі. Многія з мясцовых паноў, асабліва ў заходніх паветах Беларусі, у еярэ-дзіне XIX ст. былі ўжо ўцяг-нуты ў рыначныя, таварна-грашовыя адносіны. Яны адчулі нявыгаднасць паднявольнай, на-палову рабскай працы прыгон­ных сялян. У верасні 1857 г. дваранскія камітэты Віленскай, Гародзенскай і Ковенскай гу-берняў праз генерал-губернатара В. Назімава накіравалі ў Пецяр-бург адрасы (хадайніцтвы), у якіх выказалі сваё жаданне вызваліць сялян ад прыгону, але без зямлі. У сувязі з гэтым 20 лістапада 1857 г. быў апублі-каваны першы ўрадавы дакумент аб сялянскай рэформе — рэс-крыпт цара на імя Назімава, якім у згаданых трох губернях дазвалялася стварыць спецы-яльныя дваранскія камітэты дзеля распрацоўкі праектаў ска­савання прыгоннага права. Паз-ней такія камітэты былі ўтво-раны і ў іншых губернях.

19 лютага 1861 г. Аляксандр II падпісаў Маніфест і «Пала-жэнні» аб вызваленні памешчыц-кіх сялян ад прыгоннай залеж-насці. Прыгонныя сяляне атры-малі, хоць і не адразу, асабіс-тую волю, правы чалавека, фармальную незалежнасць ад пана. Селянін мог сам звяртацца ў дзяржаўныя ўстановы, заклю-чаць гандлёвыя і іншыя здзел-кі, пераязджаць у горад, запіс-вацца ў саслоўі мяшчан і куп-цоў, паступаць на службу ці ў навучальную ўстанову. У гэтых адносінах рэформа 1861 г. ка-рэнным чынам змяняла стано-вішча сялян.

Памешчык у выніку траціў уладу над вёскай. «Палажэнні

19 лютага» прадугледжвалі новы парадак кіравання сялянамі, заснаваны на выбарнасці ніжэй-шых службовых асоб. Жыхары сельскай грамады выбіралі на сходзе старасту. На валасных сходах сельскія старасты і ўпаў-наважаныя ад кожных 10 двароў выбіралі валасное праўленне, ва-ласнога старшыню і суддзю. Функцыі органаў сялянскага самакіравання былі вельмі абме-жаваныя. Фактычна яны павін-ны былі выконваць усё, што патрабавалі ад іх урадавыя чы-ноўнікі. Да ліку галоўных аба-вязкаў сельскіх улад адносіліся раскладка і збор падаткаў, кант-роль за выкананнем сялянамі шматлікіх павіннасцей, рэгуля-ванне пазямельных узаемаадно-сін сялян, арганізацыя ў вёсцы паліцэйскай службы (соцкія, дзесяцкія). За спраўнае выка-нанне павіннасцей і выплату падаткаў сяляне адказвалі на аснове кругавой парукі, якая за-хоўвалася да пачатку XX ст. Валасны сялянскі суд дзейнічаў на аснове норм і традыцый звычаёвага права, што было перажыткам сярэднявечча.

Паводле «Палажэнняў 19 лю­тага», уся зямля маёнткаў аб-вяшчалася ўласнасцю памеш-чыкаў. Аднак закон абавязваў ix прадаць сваім былым пры-гонным частку зямлі на пэў-ных умовах. Зямельныя надзелы павінны былі вызначацца на аснове «добраахвотных» пагад-ненняў сялян з памешчыкамі. У выпадках, калі згода не дася-галася, закон устанаўліваў пэў-ныя нормы сялянскіх надзелаў, зыходзячы з інтарэсаў памеш-чыкаў. Апошнія мелі права пакінуць у сваіх руках ад 1 / з да ' / 2 усёй карыснай зямлі. Калі ў памешчыкаў заставалася зямлі менш гэтай нормы, то адпавед-ная частка адразалася на ix ка-рысць ад ранейшых сялянскіх надзелаў.

У Віцебскай і Магілёўскай губернях, Дзе, як і ў Цэнтраль-най Расіі, было шырока распаў-сюджана абшчыннае землека-рыстанне, рэформа праводзілася на аснове «Палажэнняў для гу-берняў вялікарасійскіх, новара-сійскіх і беларускіх». У гэтых губернях «Палажэнні» прад-угледжвалі вышэйшыя і ніжэй-шыя нормы надзелаў. Першыя па асобных паветах вагаліся ад 4 да 5,5 дзес, другія ад 1 да 2 дзес. на душу мужчынскага полу. Паводле «Палажэнняў», для цэнтральнай і Заходняй Бе-ларусі, а таксама Літвы захоў-валася права сялян на дарэфор-менны надзел. Аднак і тут прад-угледжваліся адрэзкі — у тых выпадках, калі ў памешчыка пасля перадзелу заставалася менш 1 / з зямлі, якая належала яму да рэформы.

Пры раздзеле зямлі землеўла-дальнікі выбіралі сабе лепшыя ўчасткі. Гэта прьівяло да незвы-чайнай цераспалосіцы панскіх і сялянскіх зямель. Амаль усе лясы, лепшыя сенажаці, азёры засталіся ў руках памешчыкаў. Надзелы сялянам выдзяляліся на няўдобіцах, «пясочках», да­лека ад вёсак. Адным словам, большасць сялян была пастаў-лена ў такія ўмовы, пры якіх яны не маглі весці самастойную гас-падарку і былі вымушаны ісці ў кабалу да сваіх ранейшых гас-падароў. Да таго ж многія ты-

сячы сялян-дваровых, якія да рэформы служылі ў панскіх маёнтках і не мелі зямельных надзелаў, засталіся беззямель-нымі і пасля рэформы.

Паводле закону, селянін паві-нен быў заплаціць памешчыку выкуп і за зямлю, і за сваю свабоду. Выкуп асабістай сва-боды быў замаскіраваны шляхам завышэння цаны за зямлю. На Беларусі, у параўнанні з сярэд-няй рыначнай, яна была завы­шена ў 3—4 разы. Неабходных для выкупу грошай у сялян не было, а памешчыкі хацелі атры-маць ix адразу. Выйсце з такога становішча знайшоў урад: пры выкупе сяляне плацілі 20 пра-цэнтаў адпаведнай сумы, астат-нія 80 працэнтаў памешчыкам давала дзяржава. Сяляне такім чынам рабіліся яе даўжнікамі на цэлых 49 гадоў. Яны павінны былі выплачваць не толькі суму доўгу, але і вялікія працэнты за пазыку. Выкупныя плацяжы спаганяліся да першай расійскай рэвалюцыі 1905—1907 гг., калі ўрад быў вымушаны датэрмінова адмяніць ix. За гэты час сяляне выплацілі ўраду ў 3 разы больш, чым каштавала купленая імі зямля.

Каб памешчыкі не засталіся пасля рэформы без рабочых рук, «Палажэннямі 19 лютага 1861 г.» прадугледжвалася, што выкупіць свае надзелы сяляне не маглі раней чым праз 9 гадоў. Увесь гэты час яны лічыліся часоваабавязанымі і павінны былі за карыстанне надзелам, як і раней, адбываць паншчыну або плаціць памешчыку чынш. Раз-меркаванне зямлі паміж памеш-чыкамі і сялянамі, а таксама абавязкі апошніх замацоўваліся дакументамі, якія называліся Устаўнымі граматамі. Іх скла-далі чыноўнікі (міравыя пасрэд-нікі), назначаныя з ліку мяс-цовых дваран. Пры складанні ўстаўных грамат часта рабіліся адрэзкі ад надзелаў сялян, павя-лічваліся іх павіннасці на ка-рысць памешчыкаў. Для скла-дання ўстаўных грамат і пад-пісання іх сялянамі і памеш-чыкамі быў назначаны двухга-довы тэрмін — да 19 лютага 1863 г. Рэалізацыяй рэформы ў паветах кіравалі з'езды міра-вых пасрэднікаў, у губернях — губернскія па сялянскіх справах установы на чале з губерната-рамі. Прадстаўнікоў сялян у гэтых установах не было.

Устаноўленыя ўрадам часо-выя абавязкі, звязаныя з адбы-ваннем паншчыны і выплатай аброку, не маглі гіе выклікаць масавага абурэння сялян. У 1861 г. на Беларусі зарэ-гістравана 379 выступленняў, што ў 9 разоў перавысіла па-казчык 1860 г. Аб вастрыні і размаху барацьбы сведчыць тое, што 125 з іх былі падаўлены войскам і паліцыяй. Гэта ў 11

разоў больш, чым у 1858— 1860 гг.

Сярод сялян распаўсюджва-ліся чуткі, што мясцовыя ўлады і памешчыкі «сказілі», або нават падмянілі царскі маніфест. Ня-мала выступленняў адбылося пад уплывам гэтых чутак, якія сведчылі аб наіўнай веры сялян у цара. Пратэсты былі выкліканы парушэннямі памешчыкамі і міравымі пасрэднікамі саміх «Палажэнняў 19 лютага». Ся­лянам выдзялялі пустэчы, забалочаныя

ўчасткі, пазбаўлялі іх выпасаў, сенажацяў, вадапою для жывёлы, павышалі павіннасці і г. д. Асабліва ненавіснай для сялян была паншчына. У 1862 г. на Беларусі адзначаны 152 выступленні сялян, з ix 78 былі звязаны з увядзеннем устаўных грамат. На 1 студзеня 1863 г., г. зн. за паўтара месяца да канца вызнача-нага тэрміну, тут не было падпісана амаль 80 працэнтаў устаўных грамат.

Паўстанне 1863 г. прымусіла царскі ўрад прыняць пэўныя за-хады з мэтай адцягнуць ад удзе-лу ў ім беларускіх і літоўскіх сялян. Указам ад 1 сака-віка 1863 г. быў уведзены аба-вязковы выкуп сялянскіх надзелаў у Віленскай, Гародзенскай, Менскай і Ковенскай губернях. 3 1 мая таго ж года спыняліся часоваабавязаныя адносіны, ся­ляне пераводзіліся ў разрад уласнікаў зямлі. Выкупныя пла-цяжы зніжаліся на 20 працэнтаў. 2 лістапада 1863 г. указ быў распаўсюджаны і на ўсходнюю Беларусь — Віцебскую і Магілёўскую губерні. У кастрычніку 1863 г. генерал-губернатар М. М. Мураўёў падпісаў загад аб надзяленні сялян, абеззямеленых у 1846—1856 гг., трохдзесяцінным сямейным надзелам; гаспадарам, якіх памешчыкі пазбавілі зямлі ў пазнейшыя гады, надзелы вярталіся цалкам.

Нягледзячы на паражэнне паўстання, царскі ўрад не адважыўся адабраць у беларускіх і літоўскіх сялян тыя льготы, якія былі ім дадзены ў 1863 г. Урад заявіў і аб захаванні на няпэўны час сервітутнага права на Беларусі і ў Літве (права сялян на карыстанне пэўнымі ўгоддзямі, найчасцей пашамі, якія належалі памешчыкам). У цэлым адзначаныя меры іс-тотна змякчалі грабежніцкія ўмовы рэформы 1861 г. у заходніх губернях у параўнанні з іншымі рэгіёнамі Расіі, садзейнічалі болын хуткаму развіццю на Беларусі і ў Літве капіталістычных адносін.

У 1867 г. былі пераведзены з аброку на абавязковы выкуп і далучаны да разраду сялян-уласнікаў дзяржаўныя сяляне, якія складалі каля 20 працэнтаў сялянскага насельніцтва Бе-ларусі (у Еўрапейскай Расіі — 48,2 працэнта)'. Асноўная маса дзяржаўных сялян пражывала ў Гародзенскай і Віленскай губер­нях. Умовы іх вызвалення ад феадальнай рэнты былі болын спрыяльныя, чым у памешчыцкай вёсцы.

Да канца 80-ых гадоў урад прыняў шэраг законаў і ўказаў, якія вызначалі ўмовы земле-карыстання і пераходу на выкуп іншых, адносна нешматлікіх катэгорый сельскага насельніцтва (старавераў, чыншавікоў, «воль­ных людзей», панцырных баяр, «праваслаўных арандатараў», аднадворцаў). Захоўваючы істотныя феадальныя перажыткі, гэтыя законы ўсё ж садзейнічалі развіццю капіталістычнага ладу ў беларускай вёсцы, зліццю на­званых разрадаў сельскага на-сельніцтва з асноўнай масай сялянства.

У выніку праведзеных царскім урадам аграрных рэформ на Беларусі памешчыкі-дваране заха-валі ў сваёй уласнасці больш чым

палову зямлі. У 1877 г. 50,3 пра­цэнта зямлі належала дваранам, 11,2 працэнта — казне, царкве і іншым установам. Сялянскія на­дзелы складалі толькі 33,4 пра­цэнта зямельнай плошчы. Разам узятае, феадальнае па паходжанні землеўладанне дасягала 94,9 працэнта. На долю буржуазных уласнікаў прыходзілася ўсяго 5,1 працэнта зямель. Дваранскія і прыватнаўласніцкія землі займалі 55,4 працэнта ўсёй плошчы (у 49 губернях Еўрапейскай Расіі — 24 працэнты)2. Такім чынам, сяляне на Беларусі ў парэформенны перыяд мелі значна менш зямлі, чым у іншых рэгіёнах.

У памешчыцкім землеўладанні на Беларусі надзвычай высо­кую ўдзельную вагу мелі латыфундыі. У руках 2658 буйных землеўласнікаў у канцы 70-ых гадоў знаходзілася 84,3 працэн­та прыватнаасабістых зямель. На адно ўладанне гэтага тыпу ў сярэднім прыходзілася 2915 дзесяцін. Князю Вітгенштэйну на­лежала каля 1 млн. дзесяцін, князю Радзівілу — 150 тыс., графу Патоцкаму — 121,6 тыс., князю Паскевічу — 83,5 тыс. дзесяцін і г. д.

У той жа час налічвалася 295,3 тыс. (59,9 працэнта) сялянскіх гаспадарак з надзелам да 15 дзес. на двор (у сярэднім на 1 гаспадарку 11,9 дзес). Надзел ад 15 да 20 дзес. мелі 157,9 тыс. двароў (32,1 пра­цэнта) і больш як 20 дзес.— толькі 39,4 тыс. (8 працэнтаў) двароў3. Пры нізкай культуры земляробства і велізарных падатках каля 60 працэнтаў сялян не маглі весці самастойную гаспадарку і пракарміць сям'ю з-за недахопу зямлі. У цэлым прыведзеныя паказчыкі сведчаць, што сялянскае пытанне ў выніку рэформы 1861 г. і іншых аграр­ных законаў царызму 60—80-ых гадоў XIX ст. не было вырашана.

(канец тэкста)

 

дакумент-9.:

Узята з: ................

(Пра Буржуазныя Рэформы 60-х – 90-х гг ХІХ ст):

Буржуазныя рэформы. Пасля адмены прыгоннага права былі праведзены рэформы дзяржаў-нага ладу, ваеннай справы, органаў суда і пракуратуры, сістэмы гарадскога самакіравання, народнай асветы, цэнзуры і інш. Уступкі самадзяржаўя патрабаванням буржуазнага развіцця краіны ў значнай ступені зале­жалі ад сілы ўздзеяння вызваленчага руху.

Адной з першых, у 1862 г., пачалася ваенная рэформа. Былі ўтвораны 15 ваенных акруг, ска-рочаны тэрміны службы да 7—8 гадоў, што адкрыла магчымасць амаладжэння арміі і стварэння рэзерваў для мабілізацыі з ліку звольненых у запас. Але адзін з галоўных недахопаў старой арміі — яе саслоўны характар — захоўваўся яшчэ болын за 10 гадоў. Толькі ў студзені 1874 г. была ўведзена ўсеагульная, за выключэннем карэннага насельніцтва Сярэдняй Азіі, Ка­захстана, Сібіры, Поўначы, воінская павіннасць для мужчын, якія дасягнулі 20-гадовага ўзросту. Тэрмін абавязковай служ­бы ў сухапутных войсках пані-жаўся да 6, а на флоце да 7 гадоў. Маладыя людзі з дыпломамі вышэйшых навучальных устаноў павінны былі служыць 6 месяцаў, з атэстатамі гімназій — 1,5 года, гарадскіх ву-чылішчаў — 3, пачатковых — школ — 4 гады. У выніку ваеннай

рэформы былі даволі поўна рэалізаваны буржуазный прын-цыпы фарміравання арміі.

У 1864 г. пачаліся земская, судовая і школьная рэформы. Выбарныя земскія ўстановы ствараліся ў паветах і губернях для кіраўніцтва мясцовай гаспа-даркай, народнай асветай, меды-цынскім абслугоўваннем насель-ніцтва і іншымі сферамі гра-мадска-культурнага жыцця. Вы-бары ў земскія ўстановы пра-водзіліся на аснове маёмаснага цэнзу па трох курыях — памеш-чыцкай, гарадской і сялянскай. Выбарчы закон забяспечваў пе-равагу ў земствах прадстаўнікам памеснага дваранства. Земствы не мелі органаў выканаўчай улады і свае пастановы вы­мушаны былі ажыццяўляць праз урадавых чыноўнікаў. Аб'яднан-не земстваў ва ўсерасійскім маш-табе не дазвалялася. З'яўляючы-ся адзінымі ў самадзяржаўнай Расіі выбарнымі ўстановамі, зем­ствы сталі своеасаблівымі цэнт-рамі згуртавання прагрэсіўных, апазіцыйных царызму, грамад-скіх сіл буржуазна-ліберальнага і ліберальна-народніцкага накі-рункаў. Дзейнасць земстваў ме­ла пэўны станоўчы ўплыў на развіццё мясцовай гаспадаркі, шляхоў зносін, асветы, аховы здароўя, навуковых даследаван-няў краязнаўчага характару і інш.

На Беларусі, у Літве і Пра-вабярэжнай Украіне земская рэформа не праводзілася аж да пачатку XX ст. у сувязі з тым, што царскі ўрад пасля паўстання 1863—1864 гг. палітычна не да-вяраў мясцовым польскім (апа-лячаным) памешчыкам. Мена-віта яны складалі пераважную большасць памешчыкаў у краі. Пры выбарах земскіх устаноў па закону 1864 г.

яны маглі заха-піць ix у свае рукі. Пайсці на гэта царызм ніяк не мог. На ўвядзенне выбарных земст-ваў, прычым толькі ва ўсходніх губернях Беларусі і па спецы-яльным выбарчым законе, урад адважыўся ажио ў 1911 г.

Са значным спазненнем і істотнымі адступленнямі ад прынцыпаў статуту 1864 г. была праведзена на Беларусі і судовая рэформа. Новы статут прадугледжваў бессаслоўнасць, пуб-лічнасць і незалежнасць суда ад урада. Ніжэйшымі судовымі інстанцыямі з'яўляліся міравыя суды і павятовыя з'езды міравых суддзяў, затым ішлі акруговыя суды (у губернях) і судо-выя палаты (для некалькіх губерняў), якія непасрэдна падпарадкоўваліся Міністэрству юс-тыцыі. Для разгляду крымінальных спраў ствараўся інстытут прысяжных засядацеляў, пры-суд якіх быў канчатковым. У су­довым працэсе прадугледжваўся ўдзел прысяжных павераных (адвакатаў). Міравыя суддзі выбіраліся земствамі і гарадскімі думамі (у гарадах). Аднак для сялян, па дробных грамадзянскіх і крымінальных справах (да 100 руб.), захоўваўся саслоўны валасны суд, уведзены, як адзначана вышэй, рэформай 1861 г. У сваёй дзейнасці ён кіраваўся не законам, а нормамі звычаёвага права, дапускаючы вельмі часта судовыя хібы. Істотнымі адступленнямі ад норм буржуазнага права з'явіліся таксама пад-парадкаванне суддзяў уладзе

губернатараў (1866 г.), перадача спраў аб дзяржаўных (палітыч-ных) злачынствах з суда пры­сяжных у судовыя палаты іваенныя суды (1878 г.), ды іін-шыя меры, прынятыя пад націскам рэакцыі.

На Беларусі і ў Літве, з-за палітычных прычын, судовая рэ­форма пачалася толькі ў 1872 г., калі былі ўведзены міравыя суды. У сувязі з адсутнасцю земстваў міравыя суддзі ў беларус-ка-літоўскіх губернях не выбіраліся, а назначаліся міністрам юстыцыі з ліку памешчыкаў, якія заслугоўвалі поўны давер. Акруговыя суды і адпаведная пракуратура з інстытутамі прысяж­ных засядацеляў іпрысяжных павераных былі ўтвораны ў заходніх губернях у 1882 г. Пры гэтым улады захавалі за сабою права зацвярджаць, а па сутнасці фарміраваць спіс прысяжных засядацеляў4. Акруговыя суды Менскай, Гародзенскай і Віленскай губерняў падпарадкоўваліся Віленскай судовай палаце. Магілёўская губерня была аднесена ў сферу дзейнасці Кіеўскай, а Віцебская губерня — Пецярбургскай судовай палаты.

3-за масавай незадаволенасці мамешчыкаў дзейнасцю міравых судоў Аляксандр III у 1889 г. увёў у Расіі інстытут земскіх йачальнікаў, якія атрымалі права ўмешвацца ва ўсе рашэнні органаў сялянскага самакіравання і без усякіх судовых фармальнасцей накладаць на сялян пэўныя накаранні і спагнанні. На Бела­русь прычым толькі ў Віцебскай, Магілёўскай і Менскай гу­бернях, закон аб земскіх навені 1900 г.: царскі ўрад па-ранейшаму не давяраў у палітычных адносінах мясцовым польскім, а часткова і рускім памешчыкам і баяўся ўручыць ім «моцную адміністрацыйную ўладу ў сельскіх мясцовасцях»5.

Школьная рэформа праводзілася паводле «Палажэння аб пачатковых народных вучылішчах» і Статута гімназій і прагімна-зій 1864 г., якія зыходзілі з прынцыпу ўсесаслоўнасці адукацыі. Саслоўныя абмежаванні адмяняліся і пры паступленні ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Кантынгент навучэнцаў у сярэдняй і вышэйшай школе рэ-гуляваўся высокай платай за навучанне. Пашыралася сетка пачатковых школ. Сярэднюю адукацыю давалі класічныя і рэальныя гімназіі (апошнія пазней былі пераўтвораны ў рэальныя вучылішчы). У класічных гімназіях вялікая ўвага ўдзялялася вывучэнню замежных моў (у тым ліку старажытных), а так­сама дысцыплін гуманітарнага профілю. Накірунак рэальных гімназій вызначалі прадметы прыродазнаўчага цыкла. Выпускнікам класічных гімназій давалася права паступлення без уступных экзаменаў ва універсітэты, а рэальных гімназій — у тэхнічныя інстытуты. У пачатку 70-ых гадоў былі прыняты меры з мэтай абмежаваць доступ да сярэдняй і асабліва вышэйшай адукацыі асобам недваранскага паходжання, узмоцнены адміністрацыйны нагляд над школай. Аднак у цэлым, пры ўсіх абмежаваннях, школьная рэформа садзейнічала развіццю народнай адукацыі і культуры. У выніку цэнзурнай рэформы 1865 г. некалькі пашырыліся магчымасці друку. Была адме-нена папярэдняя цэнзура для арыгінальных твораў памерам не менш як 10 друкаваных аркушаў, а для перакладаў — 20 друка­ваных аркушаў. Выданні мен-шых памераў, як больш даступ-ныя для шырокай грамадскасці, павінны былі праходзіць праз папярэднюю цэнзуру. Не пазбаў-ляліся ад апошняй і органы пе-рыядычнага друку ў правінцыі, у тым ліку на Беларусь Ста-лічныя газеты і часопісы пры ўнясенні вялікіх грашовых за-кладаў маглі дамагчыся вызва-лення ад папярэдняй цэнзуры. У такім выпадку ix рэдактары і выдаўцы за парушэнні закона аб друку прыцягваліся да судо-вай адказнасці. Аднак пры гэтым царская адміністрацыя пакінула за сабою права накладаць на газеты і часопісы розныя спаг-нанні, прыпыняць на пэўны час, а таксама забараняць выданне назаўсёды, калі яго накірунак істотна разыходзіўся з курсам афіцыйнай палітыкі. Цалкам ад «усмотрения» бюракратыі зале­жала выдача дазволу на права выдання новага перыядычнага органа друку. У масе выпадкаў адпаведныя хадайніцтвы з боку грамадскасці адвяргаліся без усякай матывацыі. Менавіта па гэтай прычыне на сучаснай тэры-торыі Беларусі да сярэдзіны 80-ых гадоў XIX ст. не было ні-воднага перыядычнага выдання, незалежнага ад урадавых уста-ноў і праваслаўнай царквы.

Рэформа гарадскога самакіра-вання, паводле палажэння 1870 г., праводзілася на Беларусі ў 1875 г. Я на засноўвалася на буржуазным прынцыпе ўсе-саслоўных выбараў органаў кіра-вання пры адпаведным маёмас-ным цэнзе. Выбарчым правам карысталіся ўсе плацельшчыкі гарадскіх падаткаў. Яны выбіра-лі на пэўны тэрмін членаў гарад-ской думы (гласных), апошняя фарміравала свой выканаўчы ор­ган — гарадскую ўправу на чале з гарадскім галавою. Дзейнасць гэтых органаў рэгулявалася гу-бернскімі па гарадскіх справах установамі, падначаленымі гу-бернатарам. Органы гарадскога самакіравання займаліся аргані-зацыяй гарадской (камуналь-най) гаспадаркі і транспарту, пытаннямі народнай адукацыі, аховы здароўя, добраўпарадка-вання тэрыторыі, зборам падат-каў і г. д. У перыяд рэак-цыі і контррэформ Аляксандра III было зацверджана новае па-лажэнне (1892 г.), якое прад-угледжвала ўзмацненне ў гарад-скім кіраўніцтве кантролю з боку царскай адміністрацыі і рэзкае скарачэнне колькасці выбарш-чыкаў шляхам павышэння маё-маснага цэнзу, а на Беларусі — і фактычнага адхілення ад удзе-лу ў выбарах яўрэйскага на-сельніцтва. У Мінску па гэтых прычынах колькасць гарадскіх выбаршчьікаў у 1893 г. скара-цілася ў 14 разоў (з 3545 да 248) і склала менш 1 працэнта гараджан6. Такая ж з'ява назі-ралася і ў іншых гарадах.

Буржуазныя рэформы 60—70-ых гадоў у Беларусі былі больш абмежаваныя, чым у Цэнтральнай Расіі, бо сутнасць палітыкі царызму ў заходніх губернях вызначалі вялікадзяржаўныя,

каланізатарскія задачы. 3 мэтай русіфікацыі краю тут быў фактычна уста­новлены рэжым выключных законаў (гл.: Фарміраванне бела­рускай нацыі).

(канец тэкста)