Пастанова сакратарыяту ЦК КП(б)Б

1. Для больш сыстэматычнага абслугоўваньня працоўных мас нацыянальных меншасьцяй БССР і яшчэ больш непасрэднага прыцягненьня іх да ўдзелу ў сацыялістычным будаўніцтве, лічыць неабходным:

а) У бліжэйшыя два месяцы арганізаваць сталыя старонкі на польскай мове ў наступных гарадзкіх і раённых газэтах: “Віцебскі Пралетары” (раз у дэкаду), “Ударнік Койданаўшчыны”, “Бальшавік Барысаўшчыны” (раз у пяціднеўку); на яўрэйскай мове: “Палеская праўда” (Гомель), “Віцебскі пралетары” (раз у пяціднеўку).

б) На працягу 1931 году забясьпечыць выданьне раз у пяціднеўку старонак на польскай мове ў плешчаніцкай, капыльскай, лепельскай і шклоўскай раённых газэтах; на яўрэйскай мове – у дубровенскай, магілеўскай, полацкай і сеньненскай раённых газэтах.

в) Забясьпечыць выданьне ў калгасе імя Дзяржынскага (Буда-Кашалеўскі раён) шклаграфічнай шматтыражкі на польскай мове, у калгасах “Соцвэг” (Парыцкі раён), імя дзесяцігодзьдзя БССР – шклаграфічных шматтыражак на яўрэйскай мове, у калгасе “Бязбожнік” (Лёзьненскі раён) - шклаграфічнай шматтыражкі на латыскай мове.

г) Забясьпечыць выданьне ў расьнянскай раённай шклаграфічнай газэце старонкі на літоўскай мове (для абслугоўваньня Малькаўскага і Лістоўскага сельсаветаў і калёніі “Сафійка”) і ў Нараўлянскай раённай газэце старонкі на нямецкай мове для абслугоўваньня нямецкіх сельсаветаў Нараўлянскага і Каралінскага раёнаў.

д) Тав. Сянчука абавязаць у дэкадны тэрмін правесьці мабілізацыю ў друкарнях БССР унутраных рэсурсаў шрыфтоў на мовах нацменшасьцяй і правесьці іх адпаведнае пераразьмеркаваньне ў суадпаведнасьці з гэтай пастановай.

Зьвярнуцца ў Культпроп ЦК УсеКП(б) аб па-зачарговым водпуску адпаведнай колькасьці шрыфтоў на мовах нацменшасьцяй.

Даручыць аддзелу кадраў ЦК падшукаць кандыдатуру для вядзеньня старонкі ў раённай газэце на нямецкай мове.

2. Для падрыхтоўкі кадраў газэтных работнікаў на мовах нацменшасьцяй абпвязаць Камвуз імя Леніна арганізаваць польскую і яўрэйскую групы на газэтным аддзяленьні.

Узьняць пытаньне перад ЦК Усе КП(б) аб арганізацыі падрыхтоўкі газэтных кадраў на мовах нацменшасьцяй (польскай, яўрэйскай і г.д.) пры камуністычным унівэрсытэце нацыянальных меншасьцяй Захаду ў Маскве.

3. ЦК КП(б)Б ставіць на від рэдактару газэты “Палеская праўда” за невыкананьне дырэктывы Культпропу ЦК аб рэгулярным выданьні ў газэце старонкі на яўрэйскай мове.

4. Абавязаць рэдактароў газэт “Орка”, “Акцябр” і “Раўдэнасіс Артояс” забясьпечыць пастаянную дапамогу гарадзскім і раённым газэтам у выданьні старонак на мовах нацыянальных меншасьцяй.

5. Культпропу ЦК разам з фракцыяй ЦС ПСБ забясьпечыць выданьне на тых прадпрыемствах, дзе працуюць замежныя рабочыя, старонак або куткоў на мовах гэтых замежных рабочых.

6. Пастанову апублікаваць у друку.

 

Калгасьнік Беларусі. – 1931. – 10 мая.

Документ №

ВЫНІКІ

агляду працы Полацкай райнацкамісіі ад 20 кастрычніка па 1/XI-1931 г.

<…>

Латыская бібліатэка пры клюбе саўгандльслужачых ліквідавана у сувязі з тым, што бібліатэка па свайму зместу устарэла і за апошнія 2 гады з латыскага насельніцтва яе ні хто ня чытае і як нягодная здадзена Белуцілю.

<…>

 

 

Документ №

[Протоколы заседаний политбюро ЦК ВКП(б)]

<…>

О национальных школах

(От 1.XII.37 г., пр. 75, п. 7-с).

1. Признать вредным существование особых национальных школ (финские, эстонские, латышские, немецкие, английские, греческие и др.) на территории соответствующих республик.

Предложить наркомпросам национальных республик реорганизовать указанные школы в советские школы обычного типа.

2. Поручить комиссии ЦК в составе т.т. Андреева, Жданова, Тюркина, Булганина выработать на основе этого соответствующие указания ЦК нацкомпартий, совнаркомам и наркомпросам республик.

Предложить Наркомпросу РСФСР представить в ЦК ВКП(б) предложения о ликвидации национальных педтехникумов, домов просвещения и др. культурно-просветительных учреждений.

<…>