Лексічныя сродкі для напісання анатацыі

· структура тэксту: артыкул носіць назву (называецца; прысвечаны; уяўляе сабой аналіз, апісанне, выказванне, абзор, абагульненне);

· кампазіцыя: артыкул дзеліцца на (пачынаецца з; складаецца з; заканчваецца);

· агульная характарыстыка зместу: у артыкуле разглядаецца пытанне (гаворыцца; даследуецца; паказваецца; робіцца спроба даказаць; адзначаецца важнасць; звяртаецца ўвага; даюцца новыя звесткі; разглядаюцца дыскусійныя пытанні; даказана);

· спасылка на аўтарскае выказванне: аўтар гаворыць (аналізуе; характарызуе; разглядае; указвае; адзначае; даказвае; параўноўвае; супрацьпастаўляе; падкрэслівае; апісвае);

· праблематыка: ставіць (закранае, разглядае, асвятляе праблемы, пытанні; спыняецца на пытанні; закранае наступныя праблемы);

· паказ асобных палажэнняў: аўтар прыводзіць прыклад (цытату; факты; звесткі);

· вывад, заключэнне: аўтар прыходзіць да вываду (да заключэння, да думкі; робіць вывад, заключэнне; у выніку, у заключэннi робіцца вывад; у заключэннi гаворыцца);

· значэнне: артыкул мае навуковае значэнне (уносіць пэўны ўклад у навуку; носіць навукова-папулярны характар; разлічаны на спецыялістаў, на шырокае кола чытатоў).

Прыклад анатацыі да тэксту “Дай руку, сябра” у кнізе Загальскага Л.М. Заўтра пачынаецца сёння. – М.: Русский язык, 1986. – 112 с.

У артыкуле рязглядаюцца сучасныя праблемы стварэння прамысловых робатаў. Асаблівая ўвага ўдзяляецца распрацоўцы канструкцый “рук” і “ног” робатаў і вызначэнню сферы іх прымянення ў вытворчасці. Аўтар паказвае, што разлік канструкцый канечнасцяў робатаў — актуальная праблема.

Артыкул носіць навукова-папулярны характар і разлічаны на шырокае кола чытачоў.

 

Прыклад анатацыі на беларуска-рускі слоўнік:

Грабчыкаў С.М. Беларуска-рускі слоўнік. – Мн.: Нар. асвета, 1991. – 349 с.

Слоўнік уключае каля 20000 найбольш ужывальных беларускіх слоў і фразеалагічных спалучэнняў, якія могуць выклікаць цяжкасці пры перакладзе на рускую мову.

Асобным дадаткам дадзены кароткі спіс беларускіх і рускіх асабовых імён.

2-е выданне выйшла ў 1975 г.

 

Прыклад анатацыі на Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г.:

Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г.: Тэксты. Давед. Камент. Беларус. Сав. Энцыкл.; Рэд.кал.: І.П.Шамякін (гал.рэд.) і інш. – Мн.: БелСЭ, 1989. – 573 с.: іл.

Гэта выданне прысвечана 400-годдзю аднаго з буйнейшых зводаў законаў феадальнага права, які дзейнічаў у Вялікім княстве Літоўскім з 1589 г., а пасля далучэння Беларусi да Расii – у Віцебскай і Магілёўскай губернях да 1831 г., у Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях да 1840 г. Кніга складаецца з арыгінальнага тэксту Статута, яго адаптацыі і перакладу на рускую мову, а таксама энцыклапедычнага даведніка па тэрміналогіі Статута, каментарыяў да яго артыкулаў. Разлічана на юрыстаў, гісторыкаў, кнігазнаўцаў, літаратура- і мовазнаўцаў, а таксама на ўсіх тых, хто цікавіцца помнікамі прававой думкі, беларускай мовы і пісьменнасці 16 ст.

 

 

Асноўная літаратура

1. Абабурка М. Культура беларускай мовы. Мн.: Вышэйш.шк., 1984.

2. Адамовіч Я.М., Клачко А.М. Беларуская мова. Мн.: Вышэйшая школа, 1992.

3. Анiчэнка У.В. Асновы культуры маўлення і стылістыкі. Мн.: Універсітэцкае, 1992.

4. Антонюк Л.А. Белорусская научная терминология: (Формирование, структура, функционирование). Мн., 1987.

5. Асновы культуры маўлення і стылістыкі / Пад рэд. У.В. Анічэнкі. Мн., 1992.

6. Беларуская мова: Цяжкія пытанні фанетыкі, арфаграфіі, граматыкі. Мн., 1987.

7. Беларуская мова. Энцыклапедыя. Мн., 1994.

8. Беларуская мова ў 2-й палове ХХ стагоддзя. Мн., 1998.

9. Беларуская мова. Як пазбегнуць памылак руска-беларускамоўнай інтэрферэнцыі / Склад. А.І. Манько, П.І.Малько. Горкі, 1999.

10. Бурак Л.У. Пунктуацыя беларускай мовы. 2-е выд. Мн., 1969.

11. Бурак Л.У. Сучасная беларуская мова. Мн., 1974.

12. Веселов П.В. Современное деловое письмо в промышленности. М., 1990.

13. Веселов П.В. Как составить служебный документ. М.: Экономика, 1982.

14. Гістарычная лексікалогія беларускай мовы. Мн., 1970.

15. Граматыка беларускай мовы. У 2-х т. Мн., 1962-1966.

16. Гурскі М.У. Параўнальная граматыка рускай і беларускай моў. 2-е выд. Мн., 1966.

17. Дьячков М.В. Проблемы двуязычия (многоязычия) и образования. М., 1991.

18. Каўрус А.А. Стылістыка беларускай мовы. Мн., 1992.

19. Каўрус А.А. Дакумент па-беларуску. Мн., 1994.

20. Кривицкий А.А., Михневич А.Е., Подлужный А.И. Белорусский язык для говорящих по- русски. 3-е изд., Мн., 1972.

21. Культура устной и письменной речи делового человека: Справочник-практикум. М.: Наука, 1997.

21. Лепешаў У.Я., Малажай Г.М., Панючыц К.М. Практыкум па беларускай мове. Мн., 1980.

22. Лепешаў У.Я. Асновы культуры мовы і стылістыкі. Практыкум. Мн., 1969.

23. Ляшчынская В.А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка. Мн.: РІВШ БДУ 2001.

25. Мысліцелі і асветнікі Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1995.

26. Падлужны А.І. Мова і грамадства., Мн., 1997.

27. Праблемы беларускай навуковай тэрміналогіі. Матэрыялы першай нацыянальнай канферэнцыі. Мн., 1995.

28. Практыкум па беларускай мове: Вуч. дапаможнік для нефілал. вну / Пад рэд. Г.М. Малажай. Мн., 1993.

29. Пытанні культуры пісьмовай мовы / Пад рэд. А.І. Падлужнага. Мн., 1991.

30. Рахманин Л.В. Стилистика деловой речи и редактирование служебных документов: Учебное пособие. М., 1997.

31. Руска-беларускі слоўнік сельскагаспадарчай тэрміналогіі / М.В. Бірыла і інш. Мн.: Ураджай, 1994.

32. Русско – белорусский политехнический словарь. В 2-х т. / Бурак И.Л., Орешонкова А.В., Люштик В.В. Мн.: Беларуская навука, 1997.

33. Сарока У.А., Мальцава Т.М. Беларуска-рускі слоўнік справаводчай і архіўнай тэрміналогіі // Русско-белорусский словарь делопроизводственной и архивной терминологии / В.А. Сорока и др. – Мн.: Полымя, 1997.

34. Слоўнік іншамоўных слоў. У 2-х т. / А.М. Булына Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1999.

35. Сямешка Л.У., Шкраба У.Р., Бадзевич З.У. Курс беларускай мовы. Мн., 1996.

36. Янкоўскі Ф.М. Гістарычная граматыка беларускай мовы. Мн., 1989.

37. Яўневіч М.С. Беларуская мова. Мн.: Вышэйшая школа. 1991.

Дадатковая літаратура

1. Бірыла М.В. Беларуская антрапамія: Уласныя імёны – мянушкі, імёны па бацьку, прозвішчы. Мн., 1966.

2. Красней В. Стылістычныя рэсурсы лексікі // Роднае слова. 1990. № 11-12.

3. Лаўрэль Я. Мова –найважнейшы сродак зносін // Роднае слова. 1996. № 3. С. 110-121.

4. Малажай Г. Лінгвістычны аналіз тэксту // Роднае слова. 1998. № 3. С. 70-72.

5. Мартынаў В. У мовы роднай – моцнае карэнне. Беларуская мова сярод іншых славянскіх моў // Роднае слова. 1993. № 1-2.

6. Міхневіч А. Чалавек, які гаворыць // Роднае слова. 1996. № 9. С.120-127.

7. Наркевіч А. Моўны стандарт і штамп. Характар сувязі і праяўленняў // Роднае слова. 1997. № 2.

8. Станкевіч С. Русіфікацыя беларускай мовы ў БССР. Мн., 1994.

9. Цыхун Г. Беларуская мова і моўная экалогія // Полымя. 1994. № 11. С.176-182.

10. Шакун Л. Карані нашай мовы // Роднае слова. 1996. № 9. С.108-119.

11. Шчэрбін В. Факты і міфы. Рэформа беларускага правапісу 1933 г. // Роднае слова. 1989. № 9. С.14.

12. Яновіч А. Беларуская граматыка Браніслава Тарашкевіча // Роднае слова. 1990. № 9. С.16-17.

 

Зв. план 2003, паз. 124

 

 

Вучэбнае выданне