Аходняя Беларусь у складзе Польшчы

Сацыяльна-эканамічнае становішча заходнебеларускіх зямель. Палітыка польскіх улад. Паводле Рыжскага дагавора ад 18 сакавіка 1921 г. заходнебеларускія землі ўвайшлі ў склад Польшчы. Іх раздзялілі на ваяводствы, паветы, гміны. Былі створаны Палескае, Навагрудскае, Віленскае і Беластоцкае ваяводствы, а таксама польская адміністрацыя, падмацаваная густой сеткай паліцэйскіх устаноў — пастарункаў. Заходнюю Беларусь сталі называць «усходнімі крэсамі». Прамысловасць, разбураная вайной, не аднаўлялася, прыхо-дзіла ў заняпад. Пераважала харчовая і дрэваапрацоўчая прамыс-ловасць. У 1938 г. прамысловасць краю давала ў 9 разоў менш прадукцыі, чым прамысловасць БССР, хоць да падзелу абедзве часткі мелі аднолькавы ўзровень развіцця і былі амаль роўныя па тэрыторыі і колькасці насельніцтва. Заходняя Беларусь ператваралася ў аграрны прыдатак пра-мысловых раёнаў Польшчы, у рынак збыту прадукцыі, крыніцу таннай сыравіны і рабочай сілы. Уладарыў іншаземны капітал Шмат зямлі было ва ўласнасці каталіцкай царквы. Акрамя таго, за заслугі ў савецка-польскай вайне 1919—1920 гг. польскія ўлады раздавалі буйныя ўчасткі заходнебеларускіх зямель былым афіцэрам і чыноўнікам. Новых каланістаў называлі асаднікамі. Апошнія выконвалі паліцэй-скія функцыі адносна мясцовага насельніцтва. На тэрыторыі Заходняй Беларусі было расселена на хутарах каля 10 тыс. асаднікаў. Пад маркай ліквідацыі цераспалосіцы і далёказямелля польскі ўрад праводзіў так званую камасацыю (землеўпарадка-ванне). Сялян прымушалі высяляцца на хутары. У пошуках заробкаў збяднелыя сяляне ад'язджалі ў краіны Заходняй Еўропы, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. 3 1925 на 1938 г. з трох ваяводстваў Заходняй Беларусі на пастаян-нае жыхарства ў іншыя краіны выехала больш за 78 тыс. чалавек. Цяжкае сацыяльнае і эканамічнае становішча дапаўнялася паліцэйскім тэрорам. Па ўсёй тэрыторыі «ўсходніх крэсаў» лютавалі карныя экспедыцыі, якія называліся «пацыфікацыяй» («уціхамірваннем»). У час «пацыфікацый» паліцэйскія разбуралі хаты сялян, знішчалі іх маёмасць, учынялі масавае збіванне насельніцтва. Пасля такога разбою жыхарам вёсак забараняла-ся запальваць святло вечарам, збірацца групамі, хадзіць у іншыя вёскі. Вядучая роля ў правядзенні тэрору належала тайнай палітычнай паліцыі — «дэфензіве». Яна шырока карысталася ме-тадамі правакацый, паклёпу, запалохвання і фізічных ката-ванняў. Нацыянальна-вызваленчы, сялянскі і рабочы рух. Палітычныя партыі і арганізацыі. Цяжкае становішча працоўных штурхала іх на барацьбу за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. У 1921 —1925 гг. гэта барацьба набыла характар партызанскай вайны. Партызаны спальвалі маёнткі памешчыкаў, сядзібы асаднікаў і чыноўнікаў, рабілі напады на паліцэйскія ўчасткі. Колькасць партызан даходзіла да 6 тыс. чалавек. Най-больш вядомымі арганізатарамі партызанскай барацьбы на тэрыторыі Заходняй Беларусі былі камуністы К. П. Арлоўскі, С. А. Ваўпшасаў, В. 3. Корж, А. М. Рабцэвіч. Урад Польшчы вымушаны быў увесці надзвычайнае станові-шча ў краі. Усюды дзейнічалі ваенна-палявыя суды і лютавалі карныя экспедыцыі. Рэпрэсіямі і тэрорам польскім уладам удалося задушыць партызанскі рух на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Кіраўнікамі нацыянальна-вызваленчай барацьбы з'яўляліся Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ), створаная ў 1923 г., іншыя партыі і арганізацыі. КПЗБ змагалася супраць падпарадкавання краю іншаземнаму капіталу, за самавызна-чэнне Заходняй Беларусі і яе ўз'яднанне з БССР, за дэмакра-тычныя правы і 8-гадзінны рабочы дзень, канфіскацыю паме-шчыцкіх зямель і падзел іх без выкупу паміж сялянамі, скаса-ванне асадніцтва, супраць нацыянальнага прыгнёту, за школу на роднай мове, устанаўленне рабоча-сялянскай улады. У 1925 г. была ўтворана Беларуская сялянска-рабочая гра-мада (БСРГ) — масавая легальная рэвалюцыйна-дэмакратычная арганізацыя. Да пачатку 1927 г. колькасць яе членаў дасяг-нула 120 тыс. чалавек. Праграма Грамады ўключала патраба-ванні самавызначэння Заходняй Беларусі, утварэння сялянска-рабочага ўрада, перадачы зямлі сялянам без выкупу, ліквідацыі асадніцтва, аддзялення царквы ад дзяржавы, арганізацыі школы на роднай мове. У 1926 г. у Польшчы адбыўся дзяржаўны пераварот, у выні-ку якога была ўстаноўлена ваенна-буржуазная дыктатура на чале з маршалам Ю. Пілсудскім. Напалоханы размахам нацыянальна-вызваленчай барацьбы і наспяваннем рэвалюцыйнай сітуацыі, урад Польшчы ў студзені 1927 г. разграміў Беларускую сялянска-рабочую грамаду. 490 яе кіраўнікоў і актывістаў былі прыцягнуты да судовай адказнасці і пасаджаны ў турмы. Сярод асуджаных былі кі-раўнікі Грамады Б. А. Тарашкевіч, С. А. Рак-Міхайлоўскі, П. П. Валошын і П. В. Мятла. У гады сусветнага эканамічнага крызісу 1929—1933 гг. яшчэ больш пагоршылася становішча працоўных Заходняй Беларусі. Шэраг забастовак рабочых мелі палітычны характар. Найбольш масавымі былі выступленні рабочых дрэваапрацоўчай прамыс-ловасці, лесарубаў і возчыкаў у Белавежскай пушчы, а таксама ў Слонімскім павеце. Былі выпадкі захопу прадпрыемстваў рабочымі. Яркай старонкай вызваленчай барацьбы ў вёсцы з'явілася ўзброенае выступленне сялян Кобрынскага павета ў жніўні 1933 г. Супраць паўстаўшых былі накіраваны карныя войскі і паліцыя ўсяго ваяводства. Карнікі знішчылі мястэчка Нава-сёлкі, у якім выстунленні сялян былі найбольш актыўнымі. Больш як 30 удзельнікаў узброенага выступлення былі аддадзе-ны пад суд, а 8 з іх пагражала пакаранне смерцю. Аднак на абарону сялян падняліся працоўныя Заходняй Беларусі і Поль-шчы. У Варшаве, Беластоку, Брэсце адбыліся масавыя палі-тычныя дэманстрацыі і забастоўкі пратэсту. Улады былі выму-шаны адмовіцца ад вынясення смяротнага прысуду. Усяго за 1931 —1933 гг. адбылося больш як 460 вы-ступленняў сялян, у якіх удзельнічалі 140—150 тыс. чалавек. У 30-х гг. вядучая роля ў барацьбе працоўных Заходняй Беларусі па-ранейшаму належала КПЗБ. У 1934 г. у яе шэрагах налічвалася 4 тыс. камуністаў, пры гэтым каля 3 тыс. чле-наў партыі пастаянна знаходзіліся ў турмах. У шэрагах КПЗБ былі выхаваны буйныя арганізатары рэвалюцыйнага руху — I. К. Лагіновіч, А. С. Славінскі, В. 3. Харужая, М. С. Арэхва, С. В. Прытыцкі, У. 3. Царук і інш. Прыход да ўлады ў Германіі Гітлера, прыняцце ў Польшчы ў 1935 г. новай канстытуцыі, ліквідацыя рэшткаў дэмакра-тычных свабод, зняволенне ў турмах і канцэнтрацыйным лагеры Бяроза-Картузская тысяч камуністаў і апазіцыйна настроеных людзей карэнным чынам змянілі палітычную сітуацыю. Многія палітычныя партыі і арганізацыі краін Еўропы, у тым ліку Заходняй Беларусі і Польшчы, сталі на шлях стварэння адзіна­га народнага антыфашысцка-га фронту, фронту барацьбы супраць рэакцыі, фашызму і вайны. Салідарнасць працоўных Заходняй Беларусі і Польшчы праявілася ў масавай кампаніі за выратаванне жыцця С. В. Прытыцкага. За рэвалюцый-ную дзейнасць і замах на пра-вакатара ён быў прыгавора-ны да пакарання смерцю це-раз павешанне. У абарону С. В. Прытыцкага выступілі працоўныя не толькі Польшчы, Заходняй Беларусі, але і ін-шых краін свету. Польскі ўрад вымушаны быў адмяніць смя-ротны прыгавор і прысудзіць С. В. Прытыцкага да пажыц-цёвага зняволення. Развіваўся сялянскі рух. Найбольш значным яго праяў-леннем стала забастоўка нара-чанскіх рыбакоў. Для тысяч сялян-беднякоў, якія жылі на берагах Нарачы, лоўля рыбы з'яўлялася адзіным сродкам існавання. Але польскі ўрад, устанавіўшы высокую арэндную плату, перадаў возера дырэкцыі дзяржаўных лясоў, якая забараніла рыбакам свабодную лоўлю рыбы. Забастоўка пачалася вясной 1935 г. У ёй удзельнічала каля 5 тыс. сялян з больш чым 40 навакольных вёсак. Сяляне выбралі забастовачны камітэт, стварылі дружыны самаабароны і не дапускалі штрэйкбрэхераў, праганялі варту. Дзякуючы настойлівасці забастоўшчыкаў, улады вымушаны былі пайсці на ўступкі. Калі сяляне пачалі лавіць рыбу, яны не адважыліся ўжыць рэпрэсіўныя меры. Разам з тым на развіццё нацыянальна-вызваленчага і рэва-люцыйнага руху адмоўна паўплывалі неабгрунтаваны роспуск у жніўні 1938 г. Камінтэрнам Камуністычнай партыі Польшчы, а таксама пакаранне смерцю савецкімі ўладамі многіх кіраўні-коў кампартый Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны як «агентаў польскай дэфензівы». Абвінавачанне супраць іх было ілжывым. Добрае імя КПЗБ, яе кіраўнікоў і дзеячаў нацыяналь-на-вызваленчага руху было адноўлена ў 1956 г. Заходнебеларуская культура ў 20—30-я гг. Польскія ўлады не прызнавалі беларускай нацыі і ставілі за мэту выкараніць нацыянальную свядомасць беларусаў і апалячыць іх. Статыс-тычныя звесткі аб нацыянальным складзе насельніцтва Заход-няй Беларусі фальсіфікаваліся, да палякаў адносілі амаль усіх беларусаў-католікаў і шмат праваслаўных У 1938/39 навучальным годзе ў За-ходняй Беларусі не засталося ні адной беларускай школы. Але і польскіх школ было недастатковаУ дзяржаўных установах не дазвалялася карыстацца бела-рускай мовай. Беларусаў на дзяржаўную службу не бралі. Не было беларускіх тэатраў. Закрываліся нешматлікія клубы, біб-ліятэкі, хаты-чытальні, створаныя ў папярэднія гады беларус-кай грамадскасцю. Прагрэсіўныя газеты і часопісы канфіскоў-валіся і закрываліся, іх рэдактараў садзілі ў турму. Важную ролю ў жыцці Заходняй Беларусі ў 20—30-я гг. адыграла Таварыства беларускай школы (ТБШ) — масавая культурна-асветніцкая арганізацыя, створаная ў 1921 г. У па-чатку 30-х гг. ТБШ налічвала каля 500 гурткоў і 30 тыс. акты-вістаў. Таварыства змагалася за пісьменнасць насельніцтва, за адкрыццё новых і захаванне існуючых беларускіх школ, ствара-ла клубы, бібліятэкі, хаты-чытальні, арганізоўвала мастацкую самадзейнасць, народныя хары, выдавала падручнікі, песеннікі. Актыўна працавалі сярод насельніцтва драматычныя гурткі, створаныя мясцовымі аддзеламі ТБШ. Заслуга Таварыства не толькі ў вялікай асветніцкай дзейна-сці, але і ў тым, што яно ў цяжкіх умовах нацыянальнага пры-гнёту падрыхтавала і выхавала значную колькасць беларускай творчай інтэлігенцыі. Гэта — грамадскі дзеяч, вучоны, аўтар беларускай граматыкі Браніслаў Тарашкевіч, збіральнік фаль-клору і песень, музыкант і кіраўнік народнага хору Рыгор Шырма, паэты Яўген Скурко (Максім Танк) і Валянцін Таўлай, пісьменнік Піліп Пестрак і многія іншыя дзеячы культуры.

У 1937 г. дзейнасць Таварыства беларускай школы была забаронена

37. Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Ва ўмовах небяспекi савецкi бок адгукнуўся на прапановы Германii i 23 жнiўня 1939 г. быў падпiсаны савецкi-германскi дагавор аб ненападзеннi тэрмiнам на 10 гадоў i сакрэтны пратакол да яго аб сферы iнтарэсаў абодвух бакоў. 1 верасня 1939 г. Германiя напала на Польшчу, а 3 верасня Англiя i Францыя аб`явiлi вайну Германii. Фашысцкiя войскi iмклiва захоплiвалi тэрыторыю Польшчы. Паўстала пагроза зняволення Заходняй беларусi, якая трапiла пад уладу Польшчы па Рыжскаму дагавору 1921 г. 17 верасня Чырвоная Армiя перайшла гранiцу, а 25 верасня вызвалiла Заходнюю Беларусь (4 млн. жыхароў). 28 лiстапада 1939 г. памiж Германiяй i СССР заключаны Дагавор аб дружбе i гранiцы. 28-30 лiстапада 1939 г. Народны Сход Заходняй Беларусi прыняў дэкларацыю аб устанаўленнi савецкай улады на ўсей вызваленай тэрыторыi i выказаўся за ўваходжанне ў склад БССР.

Нечарговая i.Нечарговая III сесiя Вярхоўнага Савета БССР адпаведна прынялi законы аб уключэннi Заходняй беларусi ў склад СССР i ўз`яднаннi з БССР З лета 1940 г. Германiя пачала падрыхтоўку да вайны супраць СССР. У снежнi 1940 г. зацверджан план <Барбароса> - маланкавай вайны, разгрому СССР за 3-4 месяцы. У маi 1941 г. быў зацверджаны план <Ост> - праграма знiшчэння i каланiзацыi народаў СССР. 22 чэрвеня 1941г. на досвiтку гiтлераускiя войскi варвалiся у межы СССР.Вораг нанёс удары па аэрадромах, чыгуначных вузлах, гарадах Часцi Чырвонай Армii неслi вялiкiя страты.

Удар групы армiй "Цэнтр", якая наступала праз тэрыторыю Беларусi на Маскву прынялi на сябе воiны 3 i 10 армiй, а таксама воiны 4 ар-мii (генерал А.А.Карабкоу), якiя абаранялi Брэст. 10 дзен вялi баi пагранiчнiкi 4 заставы лейтэнанта А.Кiжэватава, 7 атак адбiла 3 застава лейтэнанта В.Усава. А.Кiжэватаву i В.Усаву было прысвоена званне Героя Савецкага саюза. Гераiчна трымалiся абаронцы Брэсцкай крэпасцi - воiны капiтана I.М.Зубачова,палкавога камiсара Д.М.Фамiна, маёра П.М.Гаурылава. Нямногiм удалося вырвацца з крэпасцi i прадоужыць барацьбу з ворагам. Гераiчна змагалiся савецкiя лётчыкi. Адзiн з першых таранау здзейснiу Д.Ф.Кокарау.У першыя днi вайны лётчыкi зрабiлi 1890 баявых вылетау i знiшчылi больш 100 варожых самалётау. Нягледзячы на мужнасць i гераiзм савецкiх воiнау, фашысты прарвалi абарону у Беларусi . Планавалася абыйсцi Мiнск з поуначы i поудня i

знiшчыць войскi Заходняга фронту. На 4 дзень фашысты аказалiся пад Мiнскам. Абарону ажыццяулялi войскi 44 i 2 стралковых корпусау 100 стралковай дывiзii, 108 стралкковай дывiзii. Савецкiм воiнам не удалося утрымаць Мiнск У гэты цяжкi час кiраунiцтва СССР прыняло рад мер па мабiлiзацыi рэсурсау краiны для адпору агрэсii. Пачалася мабiлiзацыя у Чырвоную Армiю Чырвоная армiя з баямi адступала на Усход. У пачатку лiпеня 1941г. (згодна з распараджэннем Стаукi Галоунага камандавання) арганiзуецца лiнiя абароны на Заходняй Дзвiне i Дняпры. Сюды былi перакiнуты 37 дывiзiй, якiя маглi б дапамагчы не дапусцiць прарыву працiунiка на Маскву. На некалькi дзен затрымалi фашыстау на рацэ Бярэзiне у раёне Бабруйска..Савецкiя воiны вымушаны былi аста-вiць 27 лiпеня Магiлёу i 19 жнiуня - Гомель. Паражэнне савецкiх войск было абумоулена непадрыхтаванасцю да абароны войск Заходняга фронту. Страты фронта склалi 400 тыс. чалавек з агульнай колькасцi 750 тыс. Нягледзячы на гераiчнае супрацiуленне чырвонаармейцау, да канца жнiуня акупiравана уся тэрыторыя Беларусi.Уся вiна за паражэнне была ускладзена на кiраунiцтва Заходнiм фронтам.Яго камандуючы Д.Р.Паулау i яго штаб былi асуджаны i расстраляны. Разам з тым абарона Беларусi на працягу 2-х месяцау не дазволiла працiунiку рэалiзаваць план "маланкавай вайны" i дала магчымасць Чырвонай Армii правесцi абарончыя мерапрыемствы на маскоускiм кiрунку. Тэрыторыя Беларусі, цалкам ці часткова, знаходзілася пад акупацыяй з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.Акупацыйны рэжым у Беларусі – гэта сістэма мер, накіраваных на ліквідацыю савецкага грамадска-дзяржаўнага ладу, рабаванне нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, зняволенне і знішчэнне беларускага народа.У адпаведнасці з планам “Барбароса” акупанты знішчылі дзяржаўнасць беларускага народа і тэрытарыяльную цэласнасць рэспублікі.Фашысты зацвердзілі бела-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” – сімвалы эмігранцкага ўрада БНР, які супрацоўнічаў з немцамі.Пры стварэнні фашысцкай акупацыйнай адміністрацыі і паліцэйскіх фарміраванняў немцы выкарыстоўвалі беларускіх нацыяналістаў.Уся паўната ўлады належала фашысцкай ваеннай і цывільнай акупацыйнай адміністрацыі.Генеральны план “Ост” вызначаў праграму каланізацыі захопленых тэрыторый, германізацыі, высялення і знішчэння народаў Усходняй Еўропы.У межах рэспублікі было арганізавана шмат лагераў смерці, гета.Канцлагеры, турмы, гета дзейнічалі практычна ў кожным раёне Беларусі.Палітыка каланізацыі і генацыду ўключала і гвалтоўны вываз савецкіх людзей на катаржныя работы ў Германію.За гады акупацыі Беларусі ў Германію было вывезена амаль усе тэхнічнае абсталявання.На гэтых прадпрыемствах рабочыя працавалі ў прымусовым парадку, праз абавязковую рэгістрацыю на біржах працы. Працоўны дзень доўжыўся 10–12 гадзін.Імкнучыся духоўна заняволіць народ, гітлераўцы разрабавалі ўсе навучальныя установы, Беларускі дзяржаўны гістарычны музей, Дзяржаўную карцінную галерэю, знішчылі тысячы помнікаў старажытнасці.Каб раскалоць адзінства беларускага народа, знайсці ў яго апору, гітлераўцы спрабавалі ствараць нацыяналістычныя арганізацыі.З дазволу акупантаў у чэрвені 1943 г. быў створаны Саюз беларускай моладзі (СБМ), які аб’ядноўваў каля 8 тыс. юнакоў і дзяўчат.У снежні 1943 г. была створана Беларуская цэнтральная рада (БЦР). Рада ставіла мэтай мабілізацыю ўсіх сіл беларускага народа для знішчэння бальшавізму.Падпарадкаваныя Радзе ці створаныя ёю мясцовыя арганізацыі і саюзы – Беларуская самапомач, Саюз беларускай моладзі, Беларускае культурнае аб’яднанне, Беларуская краёвая абарона (БКА) і іншыя.Спроба стварэння беларускай дзяржаўнасці з дапамогай акупантаў не мела рэальнасці.Такім чынам, у час вайны гітлераўцы імкнуліся шырока выкарыстоўваць у сваіх мэтах мясцовае насельніцтва, прымушаючы яго супрацоўнічаць з імі. Гэта з’ява ў 1953 г. атрымала назву калабарацыя. У склад белрускіх калабарацыяністаў уваходзілі палітычныя сілы, якія знаходзіліся ў апазіцыі да камуністычнай партыі і савецкай улады, а таксама тыя асобы, якія свядома пайшлі на службу да фашыстаў. Ужо у пачатку вайны стваралася сетка падпольных цэнтрау i груп. Да жнiуня 1941г. было створана 378 атрадау i дыверсiйных груп.Першыя групы з'явiлiся на тэрыторыi Мiнска, Гомеля, Пiнска,дзе дзейнiчалi падпольныя партыйныя i камсамольскiя камiтэты.28 чэрвеня дау першы бой партызанскi атрад пад кiраунiцтвам В.З.Каржа.У гэты ж час у Кастрычнiцкiм раёне Гомельскай вобласцi змагаецца атрад пад кiраунiцтвам Ц.П.Бумажкова i Ф.I.Паулоускага "Чырвоны Кастрычнiк". Iм першым з партызан 6 жнiуня 1941г. было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Усяго у 1941г. у Бел. было арганiзавана i дзейнiчала 247 партызанскiх атрадау i падпольных груп,200 падпольных абкомау,гаркомау,райкомау КП(б)Б i камсамолу..Яго удзель-нiкi правялi рад дыверсiй,ажыццявiлi аперацыю па забойству В.Кубэ (А.Мазанiк,Н.Дрозд,М.Осiпава,Н.Траян атрымалi званне Героя Савецкага Саюза). Перамога савецкiх войск пад Масквой спрыяла развiццю партызанскага руху. З вясны 1942г. пачынаюць з'яуляцца партызанскiя брыгады i злучэннi.1-й Бе-

ларускай брыгадай камандавау М.Шмыроу. Партызанскi рух пачынае узмацняцца пасля стварэння 30 мая 1942г. Цэнтральнага штаба партызанскага руху пад кiраунiцтвам Панамарэнкi П.К. Штаб парты-

занскага руху на Беларусi узначальвау П.Калiнiн. У ходзе барацьбы з ворагам у канцы 1943г. партызанам удалося вызвалiць значную частку Беларусi - 60%. З мэтай разгрому партызан фашысты праводзiлi карныя экспедыцыiАднак гэтаэкспедыцыя не дала жаданых вынiкау ворагу. Вышэйшым уздымам барацьбы партызан была дэзарганiзацыя ваенных перавозак - "рэйкавая вайна. Супраць захопнiкау вялi барацьбу не толькi партызаны i падпольшчыкi, але i насельнiцтва. Восенню 1943 г., пасля разгрому нямецкiх войск пад Курскам, пачалося вызваленне тэрыторыi Беларусi. Сумесна з Чырвонай Армiяй дзейнiчалi 1-я польская дывiзiя iмя Т.Касцюшкi, партызанскiя атрады. Было вызвалена 40 раенаў Магiлеўскай, Вiцебскай, Гомельскай, Палескай абласцей. У 1944 г. пачаўся завяршальны этап Вялiкай Айчыннай вайны. Вызваленне ўсей тэрыторыi Беларусi ажыццяўлялася па плану «Баграцiен». Удзельнiчалi войскi 1, 2, 3-га Беларускiх франтоў, 1-га Прыбалтыйскага, а таксама Дняпроўская ваенная флатылiя, французскi добраахвотнiцкi авiяполк «Нармандыя-Неман», партызанскiя злучэннi. Супраць Чырвонай армii вораг сканцэнтраваў групу армiй «Цэнтр» колькасцю 1,3 млн. чал., каля 10 тыс. гармат i мiнаметаў, каля 1 тыс. танкаў, больш 1300 самалетаў. Нягледзячы на жорсткае супрацiўленне, Чырвоная Армiя здолела акружыць i знiшчыць шматлiкiя групоўкi войск (Вiцебскi, Бабруйскi, Мiнскi кацел). Вялiкi ўклад у зваленне Беларусi ўнеслi партызанскiя злучэннi. За месяц наступлення савецкiя войскi ачысцiлi ад ворага ўсю тэрыторыю Беларусi, большую частку Лiтвы, частку Латвii, усходнiя раены Польшчы. Аперацыя «Баграцiен» мела гiстарычнае значэнне. Была знiшчана варожая групоўка армiй «Цэнтр» (28 дывiзiй з 38), забiта 381 тыс., узята ў палон 158 тыс. салдат i афiцэраў. Савецкiя армiя падыйшла да гранiц Усходняй Прусii, што стварыла спрыяльныя ўмовы для вызвалення шэрагу краiн Еўропы i разгрому фашысцкай Германii. Саюзнiкi па антыгiтлераўская каалiцыi ўбачылi,што СССР сваiмi сiламi знiшчыць ворага, i ў 1944 г. адкрылi другi фронт. Вялiкая колькасць партызан, падпольшчыкаў, дапрызыўнай моладзi ўлiлiся ў рады Чырвонай Армii. Вызваленая Беларусь пачала адраджаца i працаваць на патрэбы фронта перамогi. Была адноўлена дзяржаўная мяжа СССР. Дзякуючы паспязовым дзеянням Савецкай армii, фашысцкая Германiя былi разгромлена. 8 мая Германiя падпiсла акт аб безагаворачнай капiтуляцыi. У полымi вайны загiнуў кожны трэцi жэхар Беларусi. На франтах вайны, у дзеючай армii змагалiся 1 млн. 300 тыс. беларусаў i ўраджэнцаў рэспублiкi., 44 воiны ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза..

 

38. Беларусь у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе.

Вялiкая Айчынная вайна прывяла да велiзарных матэрыяльных i людскiх страт(75 млрд. рублёу, загiнуу кожны 4 беларус). З 1943г. пачалося аднауленне прамысловасцi i ужо да 1950г. яна перавысiла даваенны узровень. Быу асвоены выпуск аутамабiляу, трактарау, лiцейнага абсалявання, лакамабiляу i iнш. Былi

пабудаваны рад прадпрыемствау лёгкай прамысловасцi, праведзена рэканструкцыя

iльнозаводау, абутковых прадпрыемствау. Пачатак 50-х гадоу характэрызуецца разгортваннем навукова-тэхнiчнай рэвалюцыi. Да сярэдзiны 50-х гадоу Беларусь дасягнула новых поспехау. Пабудавана 150 прадпрыемствау: Аршанскi завод швейных машын,Вiцебская шоука-ткацкая фабрыка, малочна-кансервавыя заводы i iнш. Заводы папауняюцца новым тэхналагiчным абсталяваннем; укараняюцца паточныя метады вытворчасцi.У вынiку павышэння тэхнiчнага узроуню , павысiлася прадукцыйнасць працы. З сярэдзiны 50-х гадоу пашыраецца капiтальнае будаунiцтва, вытворчасць набывае характар навукова-iндустрыяльнага тыпу. Навука становiцца удзельнiкам механiзаванай i аутаматызаванай вытворчасцi.

За 1956-65г.г. было пабудавана 450 фабрык i заводау (Беларускi аутазавод у Жодзiне, 2 Салiгорскiя калiйныя камбiнаты, Полацкi нафтаперапрацоучы завод

i iнш.). Але у 40-60-ыя гады у прамысловасцi дзейнiчалi сiлы тармажэння, якiя былi

звязаны з камандна-адмiнiстрацыйнай сiстэмай. Спроба аслаблення яе заменай у

1957г. галiновага кiраунiцтва эканомiкай тэрытарыяльна-галiновым (замест мi-

нiстэрствау уведзены сауноргасы) iстотных змен не прынесла. Вайна нанесла вялiкi урон i сельскай гаспадарцы. Таму на працягу 1945-50 гадоу iдзе аднауленне. Але ужо у гэты час сяляне пазбауляюцца права выбару форм гаспадарання на зямлi, адхiляюцца ад сродкау вытворчасцi, пераутвараюцца у механiчную рабочую сiлу.Калгаснiкi аказалiся у залежнасцi ад кiраунiкоу калгасау, не маглi выехаць з вёскi. Гэта прывяло да крызiсу сельскай гаспадаркi. У пачатку 50-х гадоу пачалi шукаць выхад з крызiсу, якi бачыуся у павышэннi цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю, пераразмеркаваннi бюджэту на карысць сяла i iнш.

2)Вялікая Айчынная вайна і фашысцкая акупацыя прынеслі беларускаму народу велізарныя бедствы. Аднаўленне эканомікі пачыналася адразу пасля вызвалення.Галоўнымі напрамкамі прамысловага развіцця пасляваеннай Беларусі з’явіўся паскораны рост машынабудавання, металаапрацоўкі, электраэнергетыкі, паліўнай прамысловасці, будаўнічых матэрыялаў.Пасляваеннае машынабудаванне характарызуецца не толькі адраджэннем старых, але і стварэннем шэрагу новых яе галін.Машынабудаванне і металаапрацоўка пераўтварыліся ў вядучую галіну эканомікі рэспублікі.У ходзе пасляваеннага аднаўлення і развіцця прамысловасці рэспубліка павінна была рашыць вялікую задачу падрыхтоўкі кадраў для вытворчасці. Аднаўленне і развіццё галін цяжкай прамысловасці падрыхтавала базу для развіцця вытворчасці прадметаў спажывання.Далейшае развіццё атрымала лёгкая прамысловасць.Вялікая праца вялася ва ўсіх абласцях рэспублікі па аднаўленню харчовых, мясамалочных і іншых прадпрыемстваў, якія выраблялі прадукты харчавання.Высокімі тэмпамі ішло аднаўленне і развіццё прамысловасці ў заходніх раёнах Беларусі.Складаным было становішча ў сельскай гаспадарцы.Былі прыняты меры па матэрыяльна-тэхнічнаму ўмацаванню сельскай гаспадаркі.У калгасах і саўгасах аднаўляліся пасяўныя плошчы, павялічваліся ўраджайнасць, пагалоўе жывёлы, паляпшалася арганізацыя працы.Хуткае аднаўленне і развіццё прамысловасці, некаторыя поспехі ў развіцці сельскай гаспадаркі далі магчымасць некалькі палепшыць становішча насельніцтва, хаця жыццё большасці людзей было вельмі цяжкімю.У цэлым жа складалася эканоміка, дазволіўшая БССР заняць у далейшым значнае месца ў сістэме агульнасаюзнага падзелу працы, стварыліся ўмовы для ўсебаковага развіцця рэспублікі.

У 1946 г. адбыліся выбары ў Вярхоўны Савет СССР, у 1947 г. - у Вярхоўны Савет БССР. Рэальная ўлада па-ранейшаму знаходзілася ў руках партый-ных камітэтаў. Строга рэгламентавалася і дзейнасць прафсаюзаў. У гэты час актывізавалася дзейнасць камсамольскіх аргані-зацый. Палітыка рэпрэсій у Беларусі ў пасляваенныя гады была ў многім звязана з дзейнасцю мі-ністра дзяржаўнай бяспекі БССР Л. Цанавы (1938-1951 гг.). У канцы 40-х - пачатку 50-х гг. па яго асабістаму ўказанню былі рэпрэсіраваны многія вядомыя партыйныя і дзяржаўныя дзеячы, прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыіРэпрэсіі закранулі і пісьменніцкую арганізацыю БССР. Вядомых дзеячаў літаратуры М. Зошчанку і Г. Ахматаву абвіна-вачвалі ў прапагандзе безыдэйнасці і апалітычнасці. Аднак, нягледзячы на рэпрэсіі, большасць народа была адданая савецкай уладзе, правадыру і настаўніку I. Сталіну. У кастрычніку 1952 г. пасля 13-гадовага перапынку адбыўся XIX з'езд партыі, які перайменаваў ВКП(б) у КПСС. Але з'езд не ўнёс ніякіх змен у грамадска-палітычнае жыццё краіны.

5 сакавіка 1953 г. памёр I. Сталін. Сакратарыят ЦК КПСС узначаліў М. Хрушчоў. Былі зроблены першыя спробы па дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця. Рэ-гулярна сталі праводзіцца партыйныя пленумы. У гэтым пра-явіўся некаторы паварот ад культу асобы да калектыўнага кіраўніцтваНовыя рысы ў жыцці краіны, у тым ліку і Беларусі, з'явіліся пасля верасня 1953 г., калі першым сакратаром ЦК, КПСС быў выбраны М. Хрушчоў. 3 гэтага часу адбыліся значныя змены ў дзейнасці партыйных, дзяржаўных і савецкіх органаў, а таксама грамадскіх арганізацын. Аднак да-біцца сапраўднага поўнаўладдзя Саветаў у гэты час не ўдалося.Практыка падмены функцый грамадскіх арганізацый партыйнымі органамі працягвалася.

У першай палове 50-х гг. былі здзейснены некаторыя спробы па скарачэнню адміністрацыйнага апарату, умацаванню закон-насці і правапарадкуПа-сапраўднаму значныя змены ў грамадска-палітычным жыцці краіны, у тым ліку і Беларусі, пачаліся пасля XX з'езда К.ПСС, які адбыўся 14-25 лютага 1956 г. З'езд разам з іншымі пытаннямі шмат увагі ўдзяліў развіццю дэмакратыі. На закры-тым пасяджэнні з'езда М. Хрушчоў выступіў з дакладам «Аб кульце асобы і яго выніках». У гэтых дакументах была зроблена спроба выявіць канк-рэтна-гістарычныя вытокі і прычыны ўзнікнення культу асобы Сталіна, яго сутнасць.Пасля XX з'езда КПСС былі здзейснены важныя палі-тычныя мерапрыемствы па пераадоленню культу асобы Сталіна. Перш за ўсё былі рэабілітаваны ахвяры рэпрэсій.

11 сакавіка 1957 г. Вярхоўны Савет СССР прыняў закон, паводле якога рэспублікі самі маглі вырашаць пытанні аблас-нога і краявога адміністрацыйна-тэрытарыяльнага будаўніцтва.

Пасля смерцi I.В.Сталiна 5 сакавiка 1953г. краiна стала вызваляцца ад

iдалапаклонства i страху. Важнай прадумовай развіцця культуры з’яўляецца неабходны адукацыйны ўзровень насельніцтва. У пасляваенны перыяд адбылося аднаўленне і далейшае развіццё сістэмы адукацыіУ 70-я гады была ўведзена ўсеагульная сярэдняя адукацыя моладзі.Паспяхова развівалася вышэйшая адукацыя.У 1959 г. было створана Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР.За пасляваенныя гады колькасць сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў значна павялічылася.Высокімі тэмпамі развівалася сетка культурных устаноў – бібліятэк, клубаў, музеяў, тэатраў і кінатэатраў.Паспяхова развівалася навука. Цэнтрам навуковай працы ў рэспубліцы становіцца Акадэмія навук БССР.Быў створаны Інстытут фізікі і матэматыкі, у якім пачалі развівацца новыя навуковыя напрамкі. Арганізаваны ў 1957 г. Інстытут машыназнаўства і аўтаматызацыі перайменаваны пазней.Вучоныя ВНУ прымалі ўдзел у распрацоўцы актуальных тэарэтычных і прыкладных праблем.Беларускія вучоныя праводзілі таксама даследаванні ў галіне біялогіі, хіміі, генетыкі і інш.Дасягненні сусветнага ўзроўню навука Беларусі мае ў матэматыцы, оптыцы і спектраскапіі.

З 1959г. уводзiцца абавязковая 8-гадовая адукацыя.Ствараюцца сярэднiя шко-

лы з вытворчым навучаннем, адкрываюцца школы-iнтэрнаты для дзяцей сiрот. Пра-

цавалi школы рабочай i сельскай моладзi. Сярэднюю адукацыю з 1956 да 1965г.

атрымалi 600 тыс. чалавек.Перабудова iшла i у ПТВ. У пачатку 60-х гадоу з'я-

вiлiся гарадскiя i сельскiя ПТВ. Пашыралася i удасканальвалася база ВНУ, дзе

вялiкую ролю адыгрывау БДУ,у якiм вучылiся 10 тыс. студэнтау.Але галоуным не-

дастаткам у дзейнасцi народнай адукацыi была непрыкрытая русiфiкацыя усiх

звенняу школы, тэхнiкума, ВНУ.

50-ыя гады выйшла "Гiсторыя Беларускай ССР", "Гiсторыя Полацка", "Гiсто-рыя Мiнска" i iншыя працы

 

39.Палітычнае i эканамічнае развіццё Беларусі ў сярэдзіне 60-х

сярэдзіне 80-х гг. XX ст.

Адміністраванне і перагібы ўсё больш сталі праяўляцца

Ў Дзейнасці першага сакратара ЦК КПСС М. С. Хрушчова. Кастрычніцкі (1964 г.) Пленум ЦК КПСС вызваліў яго ад партыйных і дзяржаўных абавязкаў. Першым сакратаром ЦК К.ПСС быў абра-ны Л. I. Брэжнеў. 3 прыходам Л. I. Брэжнева да ўлады кароткі перыяд так званай «хрушчоўскай адлігі» завяршыўся, стаў узмацняцца чыста бюракратычны стыль кіраўніцтва. Рэформа прадугледжвала уключыць у дзеянне гасразлiк i таварна-грашовыя механiзмы на аснове пашырэння гаспадарчай самастойнасцi прадпрыемствау. Гэта азначала пераход да рыначнай эканомiкi,аднак, не паслабляючы камандна-адмiнiстрацыйныя пачаткi у эканомiцы. Гэтым рэформа з самага пачатку была асуджана на няудачу.Безнадзейнасць павялiчвалася таксама i iмкненнем улад не дапусцiць дэмакратызацыi грамадскага жыцця, перабудовы краiны.Рэформа праводзiлася зверху,таму яна не улiчвала мясцовых асаблiвасцей.Але на першым этапе яна дала некаторыя вынiкiАб'ём прамысловай прадукцыi за 2-гую палову 60-х гадоу павялiчыуся на 79% замест 70% па плану. На 39% павысiлася прадукцыйнасць працы. Завяршылася будаунiцтва Гродзенскага хiмкамбiната, Гомельскага хiмiчнага завода, 2 i 3-га аб'яднанняу "Беларуськалiй" i iнш. Усяго было пабудавана звыш 50 буйных прадпрыемствау.Павышауся тэхнiчны узровень прамысловасцi.З'яуляюцца аутаматычныя лiнi,ЭВМ, асаблiва дакладныя станкi, дасканалыя прыборы i г.д.Уздым прамысловай вытворчасцi БССР працягвауся i у першай палове 70-х гадоу i склау 74%. На 43% узрасла прадукцыйнасць працы. Было пабудавана звыш 90 новых буйных прадпрыемствау. У iх лiку: Беларускi шынны камбiнат (Бабруйск), Мазырскi нафтаперапрацоучы завод,Баранавiчскi завод аутаматычных лiнiй i iнш. На гэтыя гады прыпадае хуткi рост спецыялiзацыi i кааперавання вытворчасцi.Але нягледзячы на высокiя паказчыкi росту прамысловасцi у пачатку 70-ых гадоу узмацняюцца негатыуныя з'явы, якiя сведчылi, што рэформа 1965г. не дала жаданых вынiкау. Нягледзячы на высокія паказчыкі росту прамысловай вытворчасці, з першай паловы 70-х гадоў паралельна існавалі і ўзмацняліся негатыўныя з’явы – адставанне тэмпаў паскарэння навукова-тэхнічнага прагрэсу і ўкаранення ў вытворчасць дасягненняў навукі і тэхнікі.Павелічэнне дзяржаўных асігнаванняў на патрэбы сельскай гаспадаркі, а таксама выкарыстанне ўласных сродкаў дазволілі калгасам і саўгасам ажыццявіць шырокую праграму будаўніцтва вытворчых памяшканняў.Эканоміка Беларусі была часткай агульнагаспадарчага комплексу СССР.Вынікам развіцця эканомікі БССР да сярэдзіны 80-х гадоў з’явілася стварэнне буйнога тэрытарыяльна-галіновага прамысловага комплексу.Мы бачым, што ўвесь пасляваенны перыяд, у тым ліку і ў 70-я – першай палове 80-х гг., у рэспубліцы вялося інтэнсіўнае капітальнае будаўніцтва, нарошчваліся вытворчыя магутнасці.Аднак нельга не лічыцца з тым фактам, што ў эканамічным развіцці краіны і нашай рэспублікі ў першай палове 80-х гг. сталі відавочнымі негатыўныя з’явы. Гэта перш-наперш зніжэнне тэмпаў эканамічнага росту. Не ўдалося забяспечыць у поўнай меры выхад народнай гаспадаркі БССР, як і СССР у цэлым, на якасна новы навукова-тэхнічны і арганізацыйна-эканамічны ўзровень. Рэспубліка не дабілася рашучага зруху ў інтэнсіфікацыі вытворчасці. Не адбылося значнага паляпшэння якасці вырабленай прадукцыі. Значна ўскладнілася экалагічная сітуацыя ў выніку бурнага індустрыяльнага развіцця і недаацэнкі прыродаахоўных мер, недахопаў у ахове здароўя і г.д. Усё гэта выклікала сур’ёзную заклапочанасць у грамадстве. Мацней і мацней раздаваліся галасы аб неабходнасці перамен.З другой паловы 70-х гадоў канцэпцыя пабудовы камунізму атрымала працяг у канцэпцыі развітога сацыялістычнага грамадства.З сярэдзіны 50-х гадоў неаднаразова рабіліся спробы павялічыць ролю Саветаў у кіраванні дзяржавай і грамадствам.Аднак рэальная ўлада знаходзілася ў руках партыйных камітэтаў. І наогул ўсё грамадска-палітычнае жыццё было строга рэгламентавана і цэнтралізавана.Кіруючай сілай беларускага грамадства з’яўлялася Кампартыя Беларусі. Яе колькасць павялічылася з 48,2 тыс. камуністаў у 1946 г. да 688 тыс. у 1985 г.Важную ролю ў палітычнай структуры і жыцці грамадства ігралі грамадскія арганізацыі – гэта перш-наперш прафсаюзы.Усплеск грамадскай актыўнасці быў звязаны з абмеркаваннем і прыняццем Канстытуцыі СССР 1977 г. і Канстытуцыі БССР 1978 г. Іх вартасцю была арыентаванасць на абарону сацыяльных гарантый людзей.