Асобны атрад імя І.І. Чуклая

Дзейнічаў на акупіраванай тэрыторыі Ленінскага раёна. Створаны ў верасні 1943. Камандзір П.Р. Катовіч (верасень 1943 - ліпень 1944), камісар І.У. Доваль (верасень 1943 — ліпень 1944), начальнікі штаба Ф.Д. Грынь (верасень 1943 — лістапад 1943), І.А. Очкусь (снежань 1943 — ліпень 1944). У лютым 1944 каля станцыі Люшча падарвалі 500 м чыгуначнага палатна, у чэрвені на участку Бастынь — Люшча — 600 м і 25 вагонаў.

Атрад 200-ы

Дзейнічаў на акупіраванай тэрыторыі Целяханскага, Ганцавіцкага, Лунінецкага раёнаў. Створаны ў снежні 1943 у Магілёўскім раёне. Камандзір В.П. Дрожнікаў (снежань 1943 — ліпень 1944), камісар П.Я. Гаро (снежань 1943 — ліпень 1944), начальнік штаба М.В. Белакураў (снежань 1943 — ліпень 1944).

Спецгрупа НКДБ БССР "Арлы"

Дзеннічала на акупіраванай тэрыторыі Ганцавіцкага, Лагішынскага, Лунінецкага раёнаў. 12.12.1943 група адпраўлена ў тыл ворага. Камандзір Д.М. Сакалінскі. 12.07.1944 злучылася з часцямі Чырвонай Арміі.

Спецгрупа НКДБ СССР "Волаты".

Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Капыльскага, Дзяржынскага, Слуцкага, Навамышскага, Стаўбцоўскага, Лунінецкага раёнаў. У студзені 1944 група (46 чалавек) перапраўлена ў тыл ворага. Камандзір А.М. Шыхаў. 1 - 2.07.1944 злучылася з Чырвонай Арміяй.

Спецатрад НКДБ БССР "Храбрацы".

Дзейнічаў на тэрыторыі Жлобінскага, Рагачоўскага, Акцябрскага, Жыткавіцкага, Калінкавіцкага, Мазырскага, Петрыкаўскага, Асіповіцкага, Бабруйскага, Быхаўскага, Косаўскага, Лунінецкага раёнаў (ліпень 1942 — ліпень 1944). Камандзір А.М. Рабцэвіч.

Усё жыццё — Айчыне

Корж Васіль Захаравіч (1.01.1899 — 5.05.1967). Нарадзіўся ў в. Хорастава Салігорскага р-на. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі, генерал-маёр (1943), Герой Савецкага Саюза (1944). Член КПСС з 1929. Скончыў Ваенную акадэмію Генштаба (1949). Удзельнік партызанскага руху ў Заходняй Беларусі ў 1922 — 1925, нацыянальна-рэвалюцыйнай вайны ў Іспаніі 1936 — 1939. З 1940 загадчык сектара Пінскага абкама КП(б)Б. Арганізаваў і ўзначаліў адзін з першых на Беларусі партызанскіх атрадаў, які з чэрвеня 1941 вёў баі з фашыстамі. Увосень 1941 на чале атрада разам з партызанамі Палесся і Міншчыны прайшоў рэйдам па раёнах Палескай і Мінскай абл. Член Пінскага падпольнага абкама КП(б)Б і камандзір Пінскага партызанскага злучэння. У 1949 — 1953 намеснік міністра лясной гаспадаркі БССР, потым да 1963 старшыня калгаса "Партызанскі край" Салігорскага раёна.

Атрад Каржа "Камарова" быў створаны ў Пінску 26 чэрвеня 1941 г., праз два дні правёў першы бой з фашыстамі. 6 ліпеня, на світанку, атрад, аддаўшы свае машыны бежанцам, накіраваўся да станцыі Мікашэвічы, што ў Ленінскім раёне. На поўдзень ад станцыі, па рацэ Прыпяць, прасоўвалася на ўсход Пінская ваенная флатылія. Яе караблі абстрэльвалі з гармат станцыі Лахву і Сінкевічы, занятыя фашыстамі. У гэтым раёне нашыя патрапаныя ў баях часці вялі кровапралітныя баі з немцамі. Партызаны атрада дапамагалі ім, рабілі засады на шляху руху ворага.У жніўні 1943 г. пачалася "рэйкавая вайна". На чыгунку Лунінец — Баранавічы была накіравана брыгада імя Леніна. У ноч на 7 жніўня партызаны знішчылі ахову і толавымі шашкамі падарвалі 1957 рэек. Немцы у Лунінцы прынялі выбухі за артабстрэл, занялі кругавую абарону і падрыхтаваліся да эвакуацыі. Да 19 верасня вораг аднавіў чыгунку, а ўжо 20 верасня брыгада зноў падарвала яе — рух быў спынены да 21 кастрычніка. Усяго дарога не працавала 71 дзень. Не хапала ўзрыўчаткі, але іншыя брыгады здолелі вывесці ўчастак Пінск — Мікашэвічы на 6 сутак са строю, Лунінец — Відзібор — на 8 сутак. А яшчэ ў ліпені разведчыкі Рабкавец і Брэзін магнітнымі мінамі падарвалі вадакачку на чыгуначным вузле ў Лунінцы.

12 верасня 1942 г. сіламі некалькіх атрадаў быў разгромлены гарнізон У Леніне, што дазволіла стварыць базу для дзеянняў на тэрыторыі Ленінскага і Старобінскага раёнаў. Неўзабаве была праведзена і славутая Сінкевіцкая аперацыя, калі вораг страціў 74 забітымі, 14 параненымі і 6 палоннымі. Пасля яе нават лахвенскія нямецкія ўлады ўцяклі часова ў Лунінец. Немцы адказалі карнай аперацыяй у лістападзе — партызаны вялі цяжкія баі, гінула мірнае насельніцтва. У гэты час у Пінскай вобласці дзейнічала ўжо 7 атрадаў (2000 партызан). Яшчэ ў верасні сюды прыбыў у якасці ўпаўнаважанага ЦК і сакратара абкама А.Я. Кляшчоў, які разам з Каржом пачаў ствараць Пінскае злучэнне. Камандзірам стаў Корж, але да сакавіка 1943 г. ён заставаўся і камандзірам атрада "Камарова". "Дзякуючы павышэнню баявой актыўнасці атрадаў злучэння партызанская зона значна пашырылася. К зіме 1942/43 г. яна заняла амаль усю тэрыторыю Ленінскага і Ганцавіцкага раёнаў, значную частку Лунінецкага, Жыткавіцкага, Старобінскага, Чырвонаслабодскага, Іванаўскага і іншых раёнаў... У кожнай вёсцы прызначылі каменданта народных мсціўцаў. Без яго дазволу ніхто не мог нічога ўзяць у селяніна. Камендант падпарадкоўваўся камандаванню атрада, да якога пры размеркаванні адносілася вёска, і быў адказны толькі перад ім. Такім чынам, у партызанскай зоне аднаўлялася Савецкая ўлада, толькі пакуль без сельскіх Саветаў. Іх стварылі пазней, летам 1943 г. Камендант забяспечваў партызан прадуктамі, фуражом, падводамі, накіроўваў у атрады для праверкі ўсіх падазроных асоб. За прадукты нярэдка партызаны плацілі як савецкімі рублямі, так і трафейнымі маркамі (па курсе 1 марка да 10 рублёў).

У канцы 1942 г. суседзямі Пінскага злучэння стала злучэнне Каўпака, якое праходзіла праз гэтыя мясціны. Штаб Каўпака размясціўся ў Ляхавічах. Каўпакаўцы прабылі тут каля месяца, стварылі свой аэрадром на льду возера Чырвонае (з лета 1943 г. злучэнне Каржа таксама займела свой аэрадром). Каўпак высока адазваўся пра баявыя якасці мясцовых партызан, хоць каўпакаўцы былі рэйдавым злучэннем, а пінскія партызаны дзейнічалі ў адных і тых жа месцах: "А скажы, Пятро (начальнік разведкі каўпакаўцаў П. Вершыгара), мы Сінкевічы бралі? Маўчыш? Бралі, брат, бралі. Ды не ўзялі. Двума 6атальёнамі. А яны, — Каўпак кіўнуў у бок Каржа, — невялікімі сіламі той арэшак разгрызлі. Ды ў які час! Калі пад Сталінградам ішлі цяжкія баі. Так што нам павучыцца ў іх не грэх".

У пачатку студзеня 1943 г. немцы загадалі ўсім жыхарам на поўнач ад чыгункі Брэст — Гомель вярнуцца ў свае населеныя пункты. Інакш іх хаты будуць спалены. У адказ на гэты загад у вёсках з рэзервовых партызанскіх груп стварылі каманды аховы. Яны паставілі на ўсіх напрамках сігнальныя пасты для папярэджвання аб руху карнікаў. Хоць на ўзбраенні гэтых каманд былі толькі паляўнічыя стрэльбы і абрэзы, але дробныя групы фашыстаў ужо не маглі беспакарана з'яўляцца ў вёсках. Апошні тэрмін вяртання ў вёскі, аб'яўлены фашыстамі, — 25 студзеня. Але ні адна сям'я да таго часу не перасялілася з лясоў, куды яны пайшлі ад гітлераўцаў. 26 студзеня разведка данесла, што ў Лахву прыбыў карны атрад, мэта якога — спаліць Чэрабасаўскія хутары, знішчыць каманды самааховы і актывістаў, а ўсіх астатніх жыхароў узяць у лагеры, за калючы дрот.

У жніўні 1943 г. пачалася "рэйкавая вайна". На чыгунку Лунінец — Баранавічы была накіравана брыгада імя Леніна. У ноч на 7 жніўня партызаны знішчылі ахову і толавымі шашкамі падарвалі 1957 рэек. Немцы у Лунінцы прынялі выбухі за артабстрэл, занялі кругавую абарону і падрыхтаваліся да эвакуацыі. Да 19 верасня вораг аднавіў чыгунку, а ўжо 20 верасня брыгада зноў падарвала яе — рух быў спынены да 21 кастрычніка. Усяго дарога не працавала 71 дзень. Не хапала ўзрыўчаткі, але іншыя брыгады здолелі вывесці ўчастак Пінск — Мікашэвічы на 6 сутак са строю, Лунінец — Відзібор — на 8 сутак. А яшчэ ў ліпені разведчыкі Рабкавец і Брэзін магнітнымі мінамі падарвалі вадакачку на чыгуначным вузле ў Лунінцы.

Акрамя "рэйкавай вайны", лета 1943 г. партызаны злучэння прысвяцілі захаванню мірнага насельніцтва ад вывазу ў Германію. Нярэдка гэта ім удавалася. У адным з баёў атрад імя Катоўскага з брыгады імя Будзённага разграміў карнікаў з лахвенскага гарнізона — вораг страціў 57 чалавек забітымі і траіх палоннымі, на міне падарвалася бронемашына.

Часам да партызан прыходзілі і былыя акупанты, у асноўным — не немцы, а салдаты іншых нацыянальнасцей. Напрыклад, бельгіец Жозэф Дэвіск. 3 студзеня 1944 г. цягнік, на якім ён разам з іншымі салдатамі вёз Дровы з Чучавіч у Ганцавічы, падвергся нападу атрада імя Шчорса. Скарыстаўшы момант, Дэвіск забіў афіцэра і ўцёк да партызан.

Паступова набліжаўся час вызвалення. Актывізаваліся многія атрады. Атрад імя Калініна брыгады імя Кірава, які раней быў адагнаны вораГам ад чыгункі Лунінец — Баранавічы, цяпер падышоў да краснавольскіх хутароў. Максім Грыневіч з групы разведчыкаў Аляксандра Фёдаравіча Сыцэвіча захапіў "языка". З засады партызаны знішчылі да 40 гітлераўцаў. Атакавалі станцыю Бастынь, пашкодзілі паравоз. У гэтым жа атрадзе была створана дадатковая пляцоўка для прыёму грузаў з Вялікай зямлі.

Аперацыя "Баграціён" пачалася. Партызаны ўзмацнілі ўдары па чыгуначных і шасейных дарогах. На нарадзе камандзіраў Корж расказаў аб плане дзеянняў: "Пры наступленні часцей Чырвонай Арміі на Лунінец з усходу і поўдня перакідваем брыгаду імя Кірава ў Добрую Волю, брыгаду імя Будзённага — у Велуту, брыгаду імя Леніна — у Ліпок, Макава, ушчыльную да чыгункі Лунінец — Баранавічы. Штаб перамяшчаецца ў Навасёлкі, у размяшчэнне брыгады імя Кірава, яе атрада "За Радзіму". Мы сіламі чатырох брыгад пераразаем чыгункі Лунінец — Баранавічы і Лунінец — Пінск".

Фронт набліжаўся. Утрымліваючы грунтавую дарогу. Старобін — Жыткавічы, партызаны раз'ядналі нямецкія групоўкі ў Слуцку і Мікашэвічах. Брыгада імя Будзённага разграміла ў ноч на 28 чэрвеня гарнізон у Старобіне і рушыла да Лунінца. Штаб злучэння разам з брыгадамі імя Кірава, Леніна і Куйбышава перадыслацыраваўся ў раён Бастыні. Атрад імя Калініна, якім камандаваў казах Мешытбай Хасенаў, у сем гадзін раніцы 7 ліпеня ў вёсцы Велута злучыўся з палком Чырвонай Арміі, якім камандаваў палкоўнік Новікаў. Сумесна байцы і партызаны атакавалі станцыю Бастынь і перарэзалі чыгунку. Потым атрад імя Калініна рушыў да Белага Возера, дзе злучыўся з атрадам "За Радзіму" той жа брыгады імя Кірава. Сюды перайшлі і іншыя атрады разам са штабам злучэння, партызаны і чырвонаармейцы вызвалілі Бастынь, Дзятлавічы, Лунінец. Далей баявая дарога вяла да Пінска, які быў вызвалены 14 ліпеня.

 

Баявы шлях атрада "За Радзіму"

Міхаіл Георгіевіч Каштанаў — былы камандзір партызанскага атрада "За Радзіму" брыгады імя Кірава Пінскага злучэння.

Пасля вайны М. Г. Каштанаў кіраваў геолагаразведачнай партыяй, быў намеснікам упраўляючага Пермскага геолагаразведачнага трэста, з 1963 г. да выхаду на пенсію ўзначальваў Верхнякамскі трэст інжынерна-будаўнічых даследаванняў. Заслужаны будаўнік РСФСР, персанальны пенсіянер рэспубліканскага значэння, узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны II ступені, "Знак Пашаны".