Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў першай палове XIX ст. Спробы рэформ. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы

У выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1772 , 1793, 1795 гг.) Беларусь яказалася ў складзе Расійскай імперыі. У першай палове XIX ст. тут адбываліся агульныя для ўсёй імперыі пра-цэсы, якія вялі да распаду феадальна-прыгонніцкай сістэмы. Узнікалі адносіны новага, кат'талістычнага тыпу. Пра гэта сведчылі поспехі прамысловасці: узрасла колькасць мануфак-тур, на многіх з іх пачала выкарыстоўвацца вольнанаёмная пра-ца. Пачатак фабрычнай вытворчасці на Беларусі быў паклад-зены ў 20-я гг. XIX ст. У 1825—1827 гг. былі ўсталяваны пара-выя рухавікі на суконных прадпрыемствах у мястэчках Косава Слонімскага павета і Хомск Кобрынскага павета. Найбольш распаўсюджанымі былі прадпрыемствы па пе-раапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны: вінакурныя, цук-ровыя, мукамольныя. Такім чынам, у канцы 50-х гг. XIX ст. на Беларусі налічвалася 549 вотчынных і капіталістычных прадпрыемстваў. Змены адбываліся таксама і ў беларускай вёсцы. Сельс-кая гаспадарка ўсё больш звязвалася з рынкам. Павялічвалася плошча ворыўных зямель. Пашыраліся пасевы тэхнічных куль-тур. У асабістых памешчыцкіх гаспадарках выкарыстоўваліся розныя сельскагаспадарчыя машыны і прылады, сартавое на-сеннне, распаўсюдзіліся пасевы новых культур. Паступова сталі вылучацца рэгіёны, якія ў пэўнай ступені спецыялізаваліся на вытворчасці льну, бульбы, на авечкагадоўлі, на вытворчасці цукровых буракоў і г.д. Аднак прагрэсіўныя змены ў эканоміцы стрымліваліся па-наваннем феадальнай сістэмы, існаваннем прыгоннага права. Сацыяльныя, а таксама нацыянальна-рэлігійныя супярэч-насці ўзмацнілі сялянскі рух. Шэраг хваляванняў адбыўся ў Ашмянскім, Вілейскім, Дзісенскім паветах і інш. Гэта прымусіла царызм праводзіць на Беларусі больш гнуткую сацыяльна-эканамічную палітыку і рабіць спробы па вырашэнню аграрнага пытання. У 1840—1857 гг. праводзілася рэформа сярод дзяр-жаўных сялян. Амаль усе казённыя маёнткі здаваліся ў арэнду прыватным асобам, і таму становішча гэтых сялян практычна не адрозніваласу ад становішча памешчыцкіх прыгонных. Ідучы на рэформу, урад хацеў зняць сацыяльную нгпружанасць. Iніцыятарам рэформы быў міністр дзяржаўных"маёмасцей граф П.Д. Кісялёў. У 1839 г. былі падпісаны законы аб новай сістэме кіравання і люстрацыі (перыядычнае апісанне дзяржаў-най маёмасці) дзяржаўных маёнткаў у заходніх губернях. На губернскім узроуні ствараліся палаты, а яшчэ ніжэм—акруговыя ўпраўлені дзяржаўных маёмасцей. У ходзе люстрацыі змяншаліся павіннасці сялян і павялічваліся іх зямельныя надзелы. Указамі 1844/1845 гг. сяляне казённых маёнткаў пераводзіліся з паншчыны на аброк. На месцах ствараліся сельскія грамады з выбарным кіраваннем. Аднак мэты рэформы Кісялёва пры захаванні дзяржаўнай феадальнай сістэмы не маглі быць дасягнуты ў поўнай ступені. Сутнасць інвентарнай рэформы зводзілася да рэгулявання памераў надзелаў і павіннасцей памешчыцкіх сялян і замаца-зання іх гранічных узроўняў у абавязковых інвентарах. Фак-тычна была нададзена сіла закону тым павіннасным адносінам, якія склаліся на гэты час. Нягледзячы на абмежаванасць, незавершанасць і непасля-цоўнасць інвентарнай рэформы, абавязковыя інвентары афіцыйна ставілі мяжу памешчыцкай уладзе і адкрывалі некаторыя легальныя магчымасці для адстойвання сялянамі сваіх інтарэсаў. Такім чынам, канец XVIII—першая палова XIX ст. адзначаны працэсамі разлажэння феадальна-прыгонніцкай сістэмы гаспадарання на Беларусі і у Расійскан імперыі у цэлым. Змены адбываліся ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы. Назіраўся хуткі рост гарадоў як гандлёва-прамысловых цэнтраў. К сярэдзіне XIX ст. на Беларусі налічвалася 40 гарадоў і 300 мястэчак. Аднак у гэты час яны яшчэ не сталі цэнтрамі прамысловасці, у іх працягвалі развівацца гандаль і рамяство. Рэфоромы 40—50-х гг. XIX ст. стваралі лепшыя ўмовы для развіцця таварна-грашовых адносін, але яны н. закраналі ас-нрў феадальных парадкаў.