Знешнепалітычная дзейнасць Рэспублікі Беларусь на сучасым этапе

ААН—гэта міжнародная арганізацыя дзяржаў, створаных у мэтах падтрымання і ўмацавання міру, бяспечнасці і развіцця супрацоўніцтва паміж дзяржавамі. Устаў ААН быў распрацава-ны на канферэнцыі ў Думбартан-Оксе ў 1944 г. прадстаўнікамі СССР, ЗША, Вялікабрытаніі і Кітая. Ён быў падпісаны 26 чэрвеня 1945 г. дзяржавамі-удзельнікамі канферэнцыі ў Сан-Францыс-ка і ўступіў у дзеянне 24 кастрычніка 1945 г. Штаб—кватэрай ААН з'яўляюцца Генеральная Асамблея ААН, Савет бяспечнасці. Эканамічны і Сацыяльны савет, Савет па апецы, Міжнародны суд і Сакратарыят. Членства ў АНН не прывяло да істотных змен у становішчы рэспублікі. Удзел дэлегацыі БССР у рабоце ААН з самага пачатку прыняў фармальны характар. Яна фактычна з'яўля-лася часткай дэлегацыі СССР. Ва ўмовах сталінскага рэжы-му ўся знешнепалітычная дзейнасць была манапалізавана саюзным урадам. Але членства Беларусі ў складзе ААН аб'ектыўна адыгрывала станоўчую ролю. Яно садзейнічала развіццю міжнародных сувязей і кантактаў, набыццю дыпламатычнага вопыту і культу-ры. Па шэрагу важных праблем дэлегацыя БССР выступала з прапановамі і праектамі рэзалюцый. У прыватнасці, па яе пра-панове ў 1946 г. Генеральная Асамблея ААН прыняла рэзалю-цыю "Аб выдачы і пакаранні ваенных злачынцаў". У 1946 г. Беларусь прымала ўдзел у Парыжскай мірнай канферэнцыі, дзе актыўна выступала ў абмеркаванні тэрыта-рыяльных і рэпарацыйных пытанняў у пасляваеннай Еўропе. 10 лютага 1947 г. міністр замежных спраў БССР К.В. Кісялёў падпісаў у Парыжы дагавор аб міры з былымі саюзнікамі фа-шысцкай Германіі—Балгарыяй, Італіяй, Румыніяй, Венгрыяй і Фінляндыяй. У перыяд з 1944 г. па 1955 г. БССР падпісала 30 дагава-роў, пагадненняў і канвенцый. Аднак рэальнай самастойнасці ў міжнародных справах беларускія дыпламаты не мелі. У большасці сваёй яны павінны былі выступаць у падтрымку маскоўскіх прапаноў. Больш спрыяльныя магчымасці для ажыццяўлення міжна-роднай дзейнасці БССР узнікаюць у другой палове 50-х гг. У 1958 г. было адкрыта пастаяннае прастаўніцтва Беларускай ССР пры ААН. Па-ранейшаму Беларусь адстойвала ў ААН лінію на ўмацаване міру і бяспекі, развіццё раўнапраўнага міжнароднага супрацоўніцтва. К сярэдзіне 80-х гг. БССР падпісала больш за 160 дагавароў і пагадненняў. Гэта яскрава сведчыла аб умацаванні міжнароднага аўтарытэту рэспублікі. Больш цесныя сувязі БССР падтрымлівала з краінамі-ўдзельніцамі Савета Эканамічнай Узаемадапамоп (СЭУ). І тым не менш, галоўным вынікам змен, якія адбыліся ў знешнепалітычным жыцці Беларусі пасля другой сусветнай вай-ны, з'явіўся выхад праз членства ўААН на шырокую міжнародную арэну. На жаль, дзейнасць дэлегацыі БССР насіла несамастой-ны, абмежаваны характар. Яна нават была ў ліку нямногіх краін, якія не падтрымалі патрабавання большасці аб выпадзе савецкіх войск з Афганістана. Распад СССР паклаў пачатак прынцыпова новаму этапу ў міжнародным жыцці Беларусі. Статус дзяржаўнай незалежнасці Рэспублікі Беларусь быў прызнаны міжкародным згуртаваннем. Рэспубліку Беларусь па стану на 1944 г. прызналі 125 краін свету, са 100 з іх былі ўстаноўлены дыпламатычныя адносіны. Беларусь стала паўнапраўным удзельнікам Нарады па бяспе-цы і супрацоўніцтву ў Еўропе, членам Міжнароднага валютнага фонду, Сусветнага банка рэканструкцыі і развіцця. Атрымаўшы незалежнасць, Беларусь стала праводзіць са-мастойны знешнепалітычны курс, асабліва ў межах дзейнасці ААН. Беларусь удзельнічае ў рабоце Генеральнай Асамблеі ААН, у рабоце розных камісій і камітэтаў. Прэзідэнт РБ А.Р. Лука-шэнка ў 1995 г. удзельнічаў у сустрэчы на вышэйшым узроўні ў Капенгагене (Данія), дзе была абгрунтавана канцэпцыя аказання ўсебаковай дапамогі ў межах ААН краінам з пераходнай эканомікай, да якіх адносіцца і Беларусь. Пасля міжнароднай экспертызы вынікаў Чарнобыльс-кай катастрофы ААН прыняла рэзалюцыю "Міжнароднае супра-цоўніцтва ў справе змякчэння і пераадолення вынікаў аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі", дзе было вырашана аказаць па лініі ААН міжнародную дапамогу Беларусі.

У апошнія гады Беларусь выступае ў ліку сааўтараў па рэзалюцыях аб разброенні, умацаванні мер даверу, праве народаў на жыццё ва ўмовах міру. Яна з'явілася ўдзельнікам амаль 160 дзеючых міжнародных пагадненняў і актаў. У "Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР" было аб'яўлена, что Беларусь мае мэту зрабіць сваю тэрыторыю бяз'ядзернай зонай, а рэспубліку—нейтральнай дзяржавай, гэта значыцца дзяржавай, знешнепалітычны курс якой характарызуецца няўдзелам ва ўзброеных канфліктах і войнах. Згодна з гэтым курсам за межы краіны ў 1996 г. поўнасцю была вывезена ядзерная зброя. Беларусь стала першай у свеце краінай, якая добраахвотна адмовіліся ад валодання ядзернай зброяй. Беларусь падтрымлівае сувязі з замежнымі краінамі у галіне навукі і культуры. Каля 30 інстытутаўАН Беларусі і звыш 90 навукова-даследчых устаноў розных краін ажыццявілі сумесную распрацоўку больш за 70 навуковых праблем і асобных тэм па розных галінах ведаў. Беларусь праводзіць курс на ўмацаванне эканамічнага ўзаемадзеяння СНД, хутчэйшае фарміраванне ўсходнееўра-пейскага рынку, стварэнне ўмоў для паступовай інтэграцыі яго з Еўрапейскім супольніцтвам і ўтварэнне агульнага рынку Еў-ропы. Удзяляецца ўвага развіццю двухбаковых эканамічных адносін з еўрапейскімі дзяржавамі. Такім чынам, Рэспубліка Беларусь уносіць уклад у справу міру і сацыяльнага прагрэсу, узаемапаразумення паміж народамі.

 

6. Агрэсія крыжакоў супраць балтаў і славян.

3 даўнейшых часоў Русь падтрымлівала палітычныя і гандлёвыя сувязі з многімі краінамі Еўропы, у тым ліку і з Германіяй. У пачатку XIII ст. гэтыя мірныя адносіны парушыліся. Летапісцы ў розных гарадах засведчылі трывожныя звесткі: нямецкія рыцары высадзіліся ў вытоках Заходняй Дзвіны і заснавалі тут крэпасць Рыгу (1201), якая стала апорай нямецкай агрэсіі ў зямлю балтаў. Якім чынам нямецкія рыцары апынуліся ў Прыбалтыцы, каля рускіх межаў? 3 канца XI ст. каралі, графы, князі Францыі, Англіі, Германіі і іншых еўрапейскіх краін імкнуліся захаваць багатае ўзбярэжжа Міжземнага мора, неаднойчы адпраўляліся ў крывавыя паходы супраць Егіпта, Сірыі. Гэтыя войны падтрымлівала каталіцкая царква, якая выступіла арганізатарам крыжовых паходаў. Яна аб'явіла іх мэтай вызваленне ад мусульман Палесціны і "гроба гасподня". У войсках крыжакоў ствараліся асобныя манашаска-рыцарскія арганізацыі: іх звалі духоўна-рыцарскімі ордэнамі. Першым быў створаны ў 1119 г. ордэн тампліераў (храмоўнікаў), другім — ордэн шпітальераў-янітаў (сваю назву атрымаў ад шпіталя Святога Яна, які дапамагаў хворым пілігрымам - вандроўнікам). У канцы XII ст. стварыўся трэці ордэн - Тэўтонскі, які пазней перасяліўся з Палесціны ў Прусію. У 1202 г. рыжскі епіскап Альберт Буксгаўдэн, жадаючы абярнуць у хрысціянства насельніцтва Прыбалтыкі, заснаваў рыцарскі ордэн мечаносцаў. Новыя рыцары насілі белы плашч з чырвоным крыжам, замест якога пазней сталі нашываць зорку. У 1237 г. абодва гэтыя ордэны аб'ядналіся па нама-ганню палы рымскага Грыгорыя IX і стварылі Прускі (Лівонскі) ор-дэн. Пацярпеўшы цяжкае паражэнне ў вайне з арабамі, нямецкія князі ў канцы XII ст. вырашылі перанесці вайну ў Прыбалтыку і Русь, заваяванне якіх ім абяцала новыя землі і прыбыткі. Атрымліваючы вялікую дапамогу людзыяі, зброяй і грашыма з боку нямецкіх феадалаў і паўночнагерманскіх гарадоў, рыцары-крыжакі пашыралі занятыя тэрыторыі, узводзячы магутныя замкі. Замацаванне крыжакоў каля вытокаў Дзвіны паставіла пад іх кант-роль важны для Полацкай зямлі гандлёвы шлях, закрывала выйсце ў Б'алтыйскае мора. Рыцары імкнуліся трымаць у сваіх руках так-сама права збіраць даніну з ліваў. Летам 1203 г. войскі полацкага князя Уладзіміра аблажылі крэпасці Ікскюль і Гольм. У тым жа годзе герцыкскі князь Усевалад аблажыў Рыгу. Князь Кукенойса Вячка некалькі разоў атрымліваў перамогу над крыжакамі; пасля адной з іх ён паслаў полацкаму князю Уладзіміру багатыя падарункі: "лепшых тэўтонскіх коней, панцыры, балісты". Аднак крыжакі, умела ўлагоджваючы багатымі падарункамі по-лацкага князя, змаглі яго нейтралізаваць. У рашучую гадзіну васальныя князі полацкага князя - Кукенойса і Герцыке - не атрымалі падтрымкі, у 1207 — 1214 гг. іх землі былі прылучаны да ўладанняў Лівонскага ордэна. У 1209 г. на месцы спаленага Кукенойса быў за-снаваны нямецкі мураваны замак Кокэнхаўзэн. Зрэшты, крыжакі дамагліся таго, што пазбавілі полацкага князя і права збірання даніны з ліваў. Полацкі князь са свайго боку забараніў нямецкім купцам уязджаць у межы княства. Не зважаючы на няўдачы, Полацкае княства было яшчэ дастаткова моцным, і нямецкія рыцары не адважваліся ступаць на яго тэрыторыю. Па дамове паміж ордэнам і полацкім князем у 1210 г. апошні адмаўляўся ад Ніжняга Падзвіння, аднак дамогся права вольнага праезду полацкім купцам па Заходняй Дзвіне. У 1216 г. полацкі князь Уладзімір пачаў рыхтаваць сумесны паход з эстамі і лівамі супраць крыжакоў, аднак раптоўна памёр. У гэты час па загаду каталіцкай царквы пад чорны з белым крыжам сцяг сабраліся рыцары з розных частак Германіі. Крыжовы паход па-чаўся паспяхова. Заваяваўшы Эстонію і значную частку Латвіі, рыцары сталі пагражаць Русі. Калі б аб'ядналіся дружыны ўсіх рускіх князёў, то сабралася б больш за 100 тыс. воінаў. Такое войска напэўна адкінула б рыцараў. Але, як пісаў летапісец, у розныя бакі глядзелі баявыя харугвы рускіх князёў. Ваенная экспансія немцаў супраць Полацкага княства і Наўгарод-скай зямлі прывяла Полацк і Ноўгарад да палітычнага саюзу, У бітве на Няве са шведскімі войскамі ў 1240 г. наўгародцам дапамагалі палачане. Знішчэнне Аляксандрам Неўскім нямецкіх рыцараў на лёдзе Чудскага возера ў 1242 г. спыніла крыжацкую агрэсію на паўночным захадзе. 3 усходу на рускія землі абрынуліся татара-мангольскія полчышчы. У 1223 г. на р.Калцы сышліся на першую бітву татара-манголы і рускія. Паражэнне, якое пацярпелі ў гэтай бітве аб'яднаныя сілы рускіх княстваў і полаўцаў, паслужыла перадумовай да Батыевай навалы. За пяць гадоў (1236 - 1240) татара-манголы з мячом і агнём прайшлі ўсе рускія землі, знішчылі Кіеў, галіцкія і валынскія гарады, ашаламілі Заходнюю Еўропу спусташэннем Венгрыі, Малапольшчы і Сілезіі. У 1237 г. гарэлі Разань, Суздаль, Уладзімір. Татара-манголы рушылі да Вялікага Ноўгарада, але дабрацца туды не змаглі. У 1240 г. татара-манголы разбурылі Уладзімір-на-Клязьме, Маск-ву. Знішчылі і паланілі сотні тысяч людзей. Цаной велізарных страт рускі народ абяскровіў сілы татара-манголаў і пазбавіў іх магчымасці заваёўваць краіны і народы Заходняй Еўропы. Аднак Русй, палітычна раздробленая, раздзіралася міжусобіцамі і не змагла аб'яднаць свае сілы, каб даць адпор захопнікам, а таму трапіла пад уладу моцных татара-мангольскіх ханаў. Беларускія землі засталіся ў баку ад асноўнага напрамку руху татара-манголаў. Татара-мангольскія нашэсці на заходнерускія землі адбываліся ў 1258, 1275, 1277, 1287,1315,1325,1338 гг.

 

5.Першыя дзяржаўныя аб'яднанні на беларускіх землях.

. Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) – агульная раннефеадальная дзяржава-манархія ўсходніх славянУ сучаснай гістарыяграфіі тэрмінам “Кіеўская Русь” абазначаецца раннефеадальная дзяржава – манархія ўсходніх славян на чале з вялікім князем кіеўскім і якая існавала ў ІХ–ХІІ стст. на тэрыторыі.Гісторыя Старажытнарускай дзяржавы пачынаецца з 862 г.Сеўшы на прастол у Кіеве, Алег пачаў будаваць крэпасці як апорныя пункты для ўпраўлення і збора даніны, а таксама абароны рубяжоў Русі ад ворагаў.У 907 г. ён зрабіў паспяховы паход на Візантыю. Візантыйскі імператар вымушаны быў заплаціць кантрыбуцыю і даць купцам русаў гандлёвыя прывілеі.Пасля смерці Алега кіеўскім князем стаў Ігар. Ён падавіў паўстанне супраць Кіева ў зямлі драўлян. У 941 і 944 гадах Ігар зрабіў паходы на Візантыю. Апошнім актам у дзейнасці Ігара быў яго паход у зямлю драўлян за данінай. Сабраўшы вялікую ланіну з драўлян, Ігар вырашыў, што гэтага мала. Ён адпусціў дружыну і з невялікай яе часткай вярнуўся. Гэта выклікала абурэнне ў драўлян. Яны схапілі Ігара каля горада Іскарасцень і казнілі яго.Княгіня Ольга адпомсціла драўлянам за смерць свайго мужа. Яе дружыны разбурылі і спалілі многія гарады драўлян.Сын Ігара Святаслаў правіў да 972 г.У выніку паходаў Святаслава на Усход Кіеў падпарадкаваў сабе вяцічаў, Волжскую Балгарыю, разграміў хазарскі каганат, пашырыў і ўмацаваў свае ўладанні на Паўночным Каўказе і ў Крыму. Уладзімір І завяршыў падпарадкаванне Кіевам усходнеславянскіх зямель, пасадзіў сваіх 12 сыноў у гарадах усходніх славян, увёў хрысціянства на Русі.Пасля непрацяглага ўзмацнення цэнтральнай улады кіеўскага князя Уладзіміра ІІ (Манамаха), Кіеў паступова губляе сваё дамінуючае становішча. У 30-я гады ХІІ ст. Кіеўская Русь як адносна адзіная дзяржава прыпыніла сваё існаванне.§ 2. Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя дзяржавы-манархіі на тэрыторыі БеларусіСамым буйным і магутным княствам на тэрыторыі Беларусі ў раннім сярэднявеччы з’яўлялася Полацкае княства, якое займала звыш трэці тэрыторыі сучаснай Беларусі.Пры пераемніках Алега – Ігары, Вользе і Святаславе – залежнасць Полацка ад Кіева паступоава слабела. У апошняй чвэрці Х ст. княжыў Рагвалод, які “трымаў Полацкую зямлю і правіў ёй”. Гэта сведчанне адноснай самастойнасці Полацка.Пасля гібелі вялікага князя кіеўскага Святаслава Ігаравіча паміж яго сынамі Яраполкам і Уладзімірам успыхнула барацьба за кіеўскі прастол.У ХІ ст. Кіеўская Русь падзялілася на тры часткі на чале з Кіевам, Полацкам і Ноўгарадам, якія сапернічалі паміж сабой. Найбольшай магутнасці Полацкае княства дасягнула пры Усяславе Брачыслававічу (1044–1101).З гэтага часу зноў разгараецца барацьба Полацка з Кіевам, якая не сціхае да самай смерці Усяслава.Летам 1067 г. Яраславічы, якія сталі лагерам пад Оршай, запрасілі да сябе ў шацёр для перагавораў Усяслава з двума сынамі, гарантуючы яму бяспеку, але, парушыўшы абяцанне, паланілі яго. У 1068 г. кіяўляне паўсталі супраць свайго князя Ізяслава, вызвалілі Усяслава і абвясцілі яго вялікім князем Кіеўскай Русі.Пасля смерці Усяслава Полацкая зямля была падзелена паміж яго сынамі, якія потым сталі надзяляць валасцямі сваіх дзяцей. З’явіўся шэраг асобных княстваў. Прастол у Полацку лічыўся галоўным. Гэты горад працягваў заставацца найважнейшым палітычным цэнтрам.Заканадаўчая ўлада ў Полацкім княстве належала вечу, ці народнаму сходу. У Полацкім княстве веча праіснавала да самага канца XV ст. (1488 г.), калі гораду было дадзена магдэбургскае права.Выканаўчая ўлада ў Полацкім княстве належала князю.Высокае грамадскае становішча ў Полацку займаў епіскап.Тураўскае княства ўтварылася ў ІХ–Х стст.У 988 г. вялікі кіеўскі князь Уладзімір Святаслававіч аддаў Тураў свайму сыну Святаполку. Паводле задумы бацькі, ён павінен быў праводзіць у Тураве паўднёвавізантыйскі ўплыў. Але Святаполк, як сведчаць летапісы, не апраўдаў спадзяванняў бацькі. Святаполк задумаў аддзяліцца ад Кіеўшчыны. Уладзімір, даведаўшыся пра варожыя намеры свайго старэйшага сына, неспадзявана напаў на Святаполка, схапіў яго, яго жонку і епіскапа Рэйнберга і ўсіх кінуў у вязніцу. Пасля таго як у 1015 г. памёр Уладзімір. Успыхнула барацьба за кіеўскі прастол паміж Святаполкам і Яраславам. Перамог Яраслаў, а Святаполк збег у Польшчу, дзе і памёр.Тураўскае княства было ўключана Яраславам Мудрым у склад Кіеўскага.У 50-я гады ХІІ ст. Тураў выйшаў з падпарадкавання Кіеву, і ў ім усталявалася самастойная княжацкая дынастыя.Такім чынам, Полацкае і Тураўскае княствы мелі ўсе атрыбуты дзяржаўнай улады – улады заканадаўчай (веча), выканаўчай (князі і дружыны) і судовай (князі і цівуны). Іх можна лічыць першымі раннефеадальнымі дзяржавамі-манархіямі на тэрыторыі Беларусь.

 

7. Культура Беларусі IX-XIII стст.Культурнае і духоўнае жыццё нашых продкаў цесна звязана са старадаўнімі вераваннямі і культамі. Амаль да завяршэння Х ст. на Беларусі панавала язычніцтва (ад царкоўнаславянскага “язытцы” – народы, чужаземцы). Язычніцтва – надзвычай шматгранная і разгалінаваная рэлігія. Яна ўключае ў сябе розныя ўяўленні, ідэалагічныя напластаванні розных гістарычных эпох. Каб не парушаць згоду з навакольным светам, людзі пакланяліся Дажбогу, Стрыбогу, Сімарглу, Макошу, Вялесу, Перуну. Вярхоўным богам лічыўся Пярун. Маланка азначала гнеў Перуна. Каб уміласцівіць прыродныя з’явы, людзі ішлі нават на чалавечыя ахвярапрынашэнні.У 988 – 989 гг. рэлігійны стан старажытнарускага грамадства зазнаў істотныя змены. З Візантыі ў Кіеўскую Русь прыйшло хрысціянства.Хрысціянства нарадзілася ў Палесціне ў Рымскай імперыі сярод нізоў насельніцтва ў яўрэйскім асяроддзі. Людзі збіраліся для чытання евангелляў і тайнай вячэры.У евангеллях апісвалася жыццё Ісуса Хрыста і выкладаліся асноўныя палажэнні хрысціянства.Паводле евангелля, вучэнне Хрыста было звернута да бедных і пакутуючых.Улады лічылі хрысціян апазіцыяй. Хрысціян ссылалі і здзекваліся з іх. Таму першыя хрысціяне стараліся трымацца ў баку ад рымскага жыцця з імператарам, войскам. Але ўладам ад гэтага ніякай карысці не было. Барацьба з хрысціянствам не прыносіла поспеху. Тады імператары (рымскія) дабіліся згоды з хрысціянскай царквой. Хрысціянства зрабілася афіцыйнай рэлігіяй у Рымскай імперыі.

Паступова і ў самім хрысціянскім руху адбываюцца перамены: епіскапы сталі карыстацца ўладай і называцца патрыярхамі; утварылася царкоўная іерархія;Да сярэдзіны ХІ ст. “хрысціянская” царква была адзінай. Але ў Заходняй Еўропе яна падпарадкоўвалася Рымскаму папе, у Візантыі галавой царквы лічыўся Канстанцінопальскі патрыярх. Ад Візантыі хрысціянскую веру прынялі народы Усходняй Еўропы. Але Рымскі папа жадаў падпарадкаваць сабе ўсіх. З-за панавання над хрысціянскай царквой і атрымання даходаў (што давала царква) паміж папам і патрыярхам ішла вострая барацьба. У 1054 г. адбыўся падзел хрысціянскай царквы. Папа і патрыярх праклялі адзін аднаго. З таго часу заходняя царква стала называцца каталіцкай (сусветнай), а ўсходняя – праваслаўнай (правільнай веры). Пасля расколу цэрквы сталі цалкам самастойнымі.Багатая і шматгранная культура ІХ – ХІІ стст. - адна з перадавых культур свайго часу. Цесныя культурныя сувязі з Паўднёвай Руссю, Візантыяй, Арабскім Усходам, Прыбалтыкай, Скандынавіяй, а таксама Захадам прыводзяць да засваення лепшых сусветных мастацкіх стыляў, да арыгінальнага спалучэння мясцовых, візантыйскіх і раманскіх форм. Творчыя адносіны да сусветнага мастацтва стварылі ўмовы для развіцця самастойных рыс, якія ў больш позні перыяд выявіліся асабліва выразна. Найбольш яскрава яны былі бачны ў культуры Полацкай зямлі, дзе ўжо ў пачатку ХІІ ст. склаліся самабытныя школы дойлідства, жывапісу, пластыкі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.Культура старажытных беларускіх зямель бярэ свой пачатак ад вуснай народнай творчасці: песень, былін, легенд, прымавак, казак, загадак. Асобае месца ў гэтым радзе належыць былінам.З прыняццем хрысціянства ў старажытнарускай культуры наступае новы этап – з’яўленне пісьменнасці.На Беларусі перакладаліся грэчаскія кнігі аб стварэнні свету, аб біблейскіх героях, аб рымскіх палкаводцах, жыціі святых.Сярод прадстаўнікоў кніжнай асветы старажытнага перыяду беларускай гісторыі вызначаюцца Клімент Смаляціч, Кірыла Тураўскі, Прадслава – Ефрасіння.Другі прадстаўнік асветы ХІІ ст., выдатны царкоўны дзеяч – Кірыла Тураўскі – паходзіў з сям’і заможных гараджан. Вучыўся ў Грэцыі, потым стаў манахам-пустэльнікам, займаў епіскапскі стан у Тураве. Казанні і павучэнні асветніка створаны на аснове візантыйскай рыторыкі. За красамоўства яго назвалі Златавустам.Ефрасіння Полацкая жыла ў ХІІ ст., любіла чытаць кнігі. Прыняўшы манаства, стала працаваць над перапісваннем кніг. Манастыр, у якім яна жыла і працавала, быў месцам асветы і кніжнасці, буйным рэлігійным і культурным цэнтрам. У сталым узросце Ефрасіння Полацкая здзейсніла паломніцтва ў Палесціну і Іерусалім. Памерла ў 1173 г. Святыя мошчы Ефрасінні Полацкай зараз знаходзяцца ў Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры.

Вышэйшым узорам старажытнарускай культуры Х-ХІІІ стст. з’яўляецца манументальная архітэктура.У сярэдзіне ХІ ст. у Полацку быў пабудаваны Сафійскі сабор, у ХІІ ст. у Віцебску пабудавана Барысаглебская царква.

 

 

8. Утварэнне ВКЛ.Для заходніх зямель Русі ХІІ–ХІІІ стагоддзі былі перыядам феадальнай рздробленасці.Знясіленае бясконцымі войнамі і міжусобіцамі, Полацкаге княства ўсё больш аслаблялася, што адразу ж выкарысталі знешнія ворагі.Заходнім і паўночна-заходнім землям Русі пачала пагражаць сур’ёзная небяспека – агрэсія нямецкіх феадалаў.Яшчэ большая небяспека навісла над княствам быў заснаваны Тэўтонскі Ордэн.Яшчэ адным фактам аслаблення заходнерускіх зямель стала мангола-татарскае нашэсце.Пагроза з захаду ад крыжакоў, з поўдню і ўсходу – ад мангола-татараў адрадзіла аб’яднальную тэндэнцыю ў гэтых землях.Феадалам спатрэбілася аб’яднаць сілы для ўзмацнення прававога рэгулявання феадальных адносін, уніфікацыі феадальнага прыгнёту, спынення перабежкі сялян ад аднаго феадала да іншага, прымацавання іх да зямлі.Аб’яднальнай сілай заходнерускіх княстваў выступіла ўлада вялікіх князёў літоўскіх.У першай палове ХІІІ ст. ствараецца цэнтралізаваная раннефеадальная Літоўская дзяржава з моцнай вялікакняжацкай уладай.Яе ўзнікненне звязана з імем вядомага літоўскага князя Міндоўга, як сведчаць хронікі, сына буйнейшага феадала Літвы. Яму ўдалося аб’яднаць большасць літоўскіх княстваў.Такім чынам, у ХІІІ ст. складаюцца перадумовы ўзнікнення ў Еўропе новага дзяржаўнага ўтварэння – ВКЛ. Працэс аб’яднання ў ВКЛ быў працяглы і складаны. Ён адбываўся больш за стагоддзе – з 2-й чвэрці ХІІІ ст. па 3-ю чвэрць ХІV ст.Пэўную ролю ў ім адыграў узаемны палітычны інтарэс.Шляхі, спосабы і акалічнасці далучэння асобных зямель да ВКЛ былі розныя. У адных выпадках тэрыторыя далучалася пры дапамозе ваеннай сілы, у іншых – шляхам дынастычных шлюбаў, у трэціх – на аснове пагадненняў паміж літоўскімі і рускімі князямі. Усё залежала ад узроўню развіцця, ступені палітычнай кансалідацыі той ці іншай зямлі. Адыгравалі ролю знешнепалітычныя, геаграфічныя і часовыя фактары. Так паступова ішоў працэс уключэння заходнерускіх зямель у палітычнае жыццё літоўскай дзяржавы, якая па меры свайго росту ператварылася ў ВКЛ.

 

 

12.Статуты 1529, 1566, 1588ггНа чале класа зямельных уласнікаў стаяў вялікі князь літоўскі, які з’яўляўся вярхоўным уладаром усёй зямлі ў дзяржаве, а таксама меў свае ўласныя зямельныя ўладанні. На прыступак ніжэй на іерархічнай лесвіцы стаялі буйныя феадалы – князі і зямельныя магнаты, што валодалі зямлёй на правах вотчыны. Далей ішлі баяры, самая шматлікая група сярод пануючага класа. Былі буйныя баяры, якія блізка стаялі ад князёў. Былі сярэднія – складалі асноўную частку баярства. Але былі і такія, што мала адрозніваліся ад сялян і самі апрацоўвалі зямлю. Гэта група мела польскую назву “шляхта”.Першым сістэматызаваным агульнадзяржаўным зборнікам законаў феадальнага права стаў Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 г., які меў другую (1566 г.) і трэцюю (1588 г.) рэдакцыю.На працягу ХV–ХVІ стст. ідзе працэс пашырэння саслоўных і палітычных правоў баярства, шляхты. Паступова баяры-шляхта спляліся з верхнімі пластамі сялянства. Ад апошніх яны адрозніваліся толькі тым, што пры любых абставінах заставаліся вольнымі людзьмі і ім гарантавана асабістая і маёмасная недатыкальнасць.Паступова шляхта ўзвышаецца палітычна. Урэшце ў першай пал. ХVІ ст. шляхта была ўроўнена ў правах з феадальнымі магнатамі, ёй была гарантавана палітычная, асабовая і маёмасная недатыкальнасць. Галоўным кіраўніком княства лічыўся вялікі князь літоўскі. Ён узначальваў узброеныя сілы, мог абвяшчаць вайну, заключаць мір, уступаць у саюзы з іншымі дзяржавамі. У ХІV ст. пры ім існавала вялікакняская Дума, па аналогіі з Маскоўскай.У склад Рады ўваходзілі каталіцкі епіскап, ваяводы, камандзіры мясцовых палкоў, дзяржаўныя чыны. Але асноўныя справы вырашаліся поўным зборам гаспадарскай Рады.Асаблівую ролю ў сістэме дзяржаўнага кіравання меў вальны сейм. Сейм абмяркоўваў галоўныя пытанні ўнутранай палітыкі, заканадаўчыя акты, устанаўляў падаткі, вырашаў судовыя справы, выбіраў Вялікага князя і зацверджваў кандыдатаў на важнейшыя дзяржаўныя пасады.Частка княстваў была ператворана ў ваяводствы на чале з ваяводамі. Больш дробнай тэрытарыяльнай адзінкай былі паветы, галоўнай асобай у якіх з’яўляўся стараста.Мясцовае кіраванне таксама мела свой прадстаўнічы орган – сеймік. Сеймікі збіраліся ў паветах. У іх працы ўдзельнічалі ўсе мясцовыя феадалы. На сейміках выбіраліся дэпутаты і ў вальны сейм.Такім чынам, у ХІV–ХVІ стст. у Вялікім княстве Літоўскім складалася дакладная і акрэсленая сістэма прадстаўнічай манархіі.

 

10. Сацаяльна-эканамічнае развіццё ВКЛПачаткова вялікі князь літоўскі лічыўся вярхоўным уласнікам усёй зямлі. Паступова ўся зямля ў Вялікім княстве Літоўскім падзялілася на катэгорыі ў залежнасці ад таго ці іншага ўладальніка.Поўнай уласнасцю феадалаў была “чэлядзь нявольная”. Яна не вяла сваёй уласнай гаспадаркі і жыла пры дварах феадалаў.Асноўную частку насельніцтва складалі “цяглыя” сяляне ўсіх найменняў. Яны мелі меньшую ступень асабістай залежнасці ад ўладальніка.. Уся зямля, якой карысталіся ўсе жыхары сяла, лічылася маёмасцю сялянскіх абшчын. Абшчына несла адказнасць за своечасовае выкананне сялянскіх павіннасцяў.За карыстанне зямлёй сяляне былі абавязяны плаціць уласніку пэўную рэнту.К канцу ХV ст. адным з асноўных відаў павіннасцяў была дзялка-даніна прадуктамі. Яна была мядовай, бабровай, кунічнай, збожжавай, піўной, сеннай і г.д.Прывілей 1447 г. пачаў працэс юрыдычнага абгрунтавання прыгоннага права ў Вялікім княстве Літоўскім. Ён зацвярджаў, што сяляне, якія пражылі на зямлі феадала 10 год, становяцца “непахожымі”, старажыхарамі.Людзі служэбныя складалі даволі шматлікую катэгорыю насельніцтва. Па сваім эканамічным палажэнні яны былі блізкія да цяглавага сялянства. Галоўнай іх павіннасцю была вайсковая служба.Вялікакняскі двор стаяў перад праблемай павелічэння прыбытковасці. Частыя войны паставілі вялікага князя літоўскага ў залежнасць ад феадалаў, якім ён вымушаны быў раздаваць землі. Гэта прывяло да моцнага скарачэння княжаскіх зямель. Таму каб павысіць прыбытковасць маёнткаў, Жыгімонт II Аўгуст у 1557 г. абвясціў аб правядзенні рэформы. Уся зямля падзялялася на роўныя надзелы памерам 21,3 га кожны.Цяпер уся зямля, маёмасць сялян і самі сяляне сталі ўласнасцю феадала ці дзяржавы ў залежнасці ад таго, на чыёй зямлі яны сядзелі. Прынятыя ў хуткім часе статуты 1566 і 1588 гг. устанавілі спачатку 10-, а потым 20-гадовы тэрмін вышуку беглых сялян і вяртання іх гаспадарам. Гэта азначала канчатковае юрыдычнае афармленне прыгоннага права на Беларусі і ва ўсім Вялікім княстве Літоўскім.У XIV–XVI стст. адбываецца значны рост гарадоў і гарадскога насельніцтва. Гарады былі цэнтрамі рамяства і гандлю.Галоўным органам адміністрацыйнага кіравання горада быў магістрат. Ён складаўся з Рады і суда. Крымінальныя справы разбіраліся судом. Судзі выбіраліся гараджанамі.Насельніцтва гарадоў фарміравалася за кошт беглых сялян, а таксама з рамеснікаў, пераселеных феадаламі ў горад.Рамеснікі адной спецыяльнасці былі аб’яднаныя ў цэхі.У XIV–XVI стст. развіваецца ўнутраны і знешні гандаль гарадоў Беларусі.Такімі былі асноўныя асаблівасці сацыяльна-эканамічнага жыцця Беларусі ў XIV–XVI стст. Мацнела феадальная залежнасць сялян ад феадалаў. Цэнтрамі культурнага жыцця, развіцця рамёстваў і гандлю станавіліся гарады. Іх роля ў эканоміцы Беларусі ўзрастае.

Самым шматлікім саслоўем феадальнага грамадства былі сяляне. Аграрная перабудова гаспадаркі была вызначана каралём у 1557 г. Незалежна ад мясцовых асаблівасцей рэформы, яе вынікі ўсюды былі аднолькавыя: заснаванне фальварачнай гаспадаркі, канчатковае запрыгоньванне сялян, павелічэнне сялянскіх павіннасцей, рост даходаў дзяржаўнага скарбу і шляхты.У выніку рэформы адбыліся змены ў прававым становішчы сялян. Пасля рэформы сяляне дзеляцца на наступныя катэгорыі: цяглыя, асадныя, сяляне-слугі.У выніку аграрнай рэформы адбыліся амаль што рэвалюцыйныя змены:1) Была разбурана сялянская абшчына ў Цэнтральнай і Заходняй Беларусі, дзе пачало ўкараняцца падворнае землекарыстанне;2) змяніліся катэгорыі сялян, іх прававое і эканамічнае становішча;3) сялянская гаспадарка пачала ўцягвацца ў рыначныя адносіны;З другой паловы XVII ст. пачынаецца эканамічны заняпад Беларусі. Ён быў выкліканы ўзмацненнем феадальнага прыгнёту, разбурэннем гаспадаркі, як у выніку антыфеадальнай, нацыянальна-вызваленчай барацьбы, так і знешніх войнаў. Аднаўляць разбураную гаспадарку пачалі з раздачы зямлі сялянам і перавод іх на грашовы і натуральны аброк.З аднаўленнем гаспадаркі вяртаецца паншчына і павялічваюцца павіннасці.Яшчэ адным саслоўем былі мяшчане – жыхары гарадоў. Саслоўе мяшчан павялічвалася за кошт вольных сялян, уцекачоў і прыгонных.Да першай паловы XVIII ст. магдэбургскае права мелі ўсе буйныя гарады.Саслоўе мяшчан складалася з заможных вярхоў, сярэдняга пласта і беднаты.Асновай эканамічнага жыцця гарадоў былі рамёствы і гандаль.У той час пачынаюць стварацца ўласныя карпарацыі рамеснікаў – цэхі.Пашыраўся гандаль як унутраны, так і знешні. Найбольш трывалыя сувязі былі з Расіяй, Польшчай, Левабярэжнай Украінай, Рыгай, з краінамі Заходняй Еўропы.У 1784 г. было завершана будаўніцтва канала Агінскага, які злучаў Нёман з Прыпяццю. У 1781 г. пачалося будаўніцтва Днепра-Бугскага канала.Такім чынам, сельская і гарадская гаспадарка Беларусі да сярэдзіны XVIII ст. была ў асноўным адноўлена.

 

15.Фарміраванне беларускай народнасці.Асноўнымі прыкметамі народнасці з’яўляюцца адносная агульнасць мовы, агульнасць тэрыторыі, культуры і характару людзей, пэўныя гаспадарчыя сувязі, этнічная самасвядомасць і саманазва.Існаванне Вялікага княства Літоўскага стварала новыя ўмовы для далейшага фарміравання беларускай народнасці. Гэтаму садзейнічала мноства фактараў.Першая група – палітычныя фактары. Неабходнасць барацьбы са знешняй агрэсіяй.Эканамічнай асновай этнаўтваральных працэсаў з’явілася далейшае развіццё сельскай гаспадаркі, замена двухполля парнай зерневай сістэмай трохполля, удасканаленне рамяства, пашырэнне гандлю.Паступова ў ВКЛ усталёўвалася адзіная грашовая сістэма гандлёва-вымяральных стандартаў.З папярэднімі фактарамі цесна звязаны і сацыяльныя ўмовы.Разам з палітычнымі, эканамічнымі і сацыяльнымі фактарамі пэўную ролю адыгрываў і канфесійны фактар. Прыкмета веры станавілася своеасаблівай прыкметай народа, а барацьба народа з’яўлялася часткай барацьбы за яго самабытнасць.Сукупнасць дзейнасці этнаўтваральных фактараў спрыяла фарміраванню беларускай народнасці і такіх яе агульных прыкмет як этнічная тэрыторыя, адносная агульнасць мовы, своеасаблівая матэрыяльная і духоўная культура, этнічная самасвядомасць і саманазва.У XV–XVI стст. на тэрыторыі Беларусі з’яўляецца шэраг новых тыпаў пасяленяў: мястэчка, фальварак, засценак, ваколіца.Адным са значных кампанентаў народнасці з’яўляецца самасвядомасць беларусаў. У ВКЛ жыхар беларускіх зямель адрозніваў сябе ад іншых народаў. Гістарычная супольнасць усходнеславянскага народа, адзіная рэлігія і мова продкаў тармазіла працэс дыферэнцыяцыі рускага і беларускага народаў.Беларуская культура другой паловы XIII – першай паловы XVI ст. развівалася на аснове засвойвання багатых традыцый высокаразвітых візантыйскай і старажытнарускай культур, пад уздзеяннем мясцовых умоў.У другой палове XIII – першай палове XVI ст. паралельна з працэсамі стварэння беларускай арыгінальнай літаратуры ішло развіццё старабеларускай літаратурнай мовы.З усіх жанраў беларускай літаратуры перыяду яе станаўлення найбольш дынамічна развіваліся летапісы.У другой палове XVI ст. летапісы сталі паволі адміраць, уступаючы месца іншым гістарычным жанрам.У канцы XV – пачатку XVI ст. складаліся перадумовы Рэнесанса на Беларусі: рост гарадоў, фарміраванне беларускай народнасці, ажыўленне грамадска-палітычнай дзейнасці і нацыянальна-класавай барацьбы.Прадстаўніком рэнесансавай культуры на Беларусі быў першадрукар, гуманіст і асветнік Францыск Скарына (каля 1490 г. – каля 1551 г.). У Празе Ф. Скарына пры дапамозе заможных віленскіх і полацкіх мяшчан заснаваў друкарню. 6 жніўня 1517 г. выйшла з друку першая кніга “Псалтыр”. Першадрукар выдаў пераважную частку Старого Запавету Бібліі, прычым выбраў найбольш важныя кнігі. Выдатным дзеячам беларускай культуры быў паэт-гуманіст, прадстаўнік новалацінскай літаратурнай школы М. Гусоўскі. Нарадзіўся будучы паэт у сям’і вялікакняскага лоўчага і атрымаў адукацыю ў Вільні, Польшчы, Італіі.На працэс станаўлення і развіцця беларускай архітэктуры і выяўленчага мастацтва значна паўплывалі старажытнарускія традыцыі, а таксама лепшыя дасягненні архітэктуры і мастацтва заходнееўрапейскіх краін.Готыка на Беларусі была прадстаўлена шматлікімі абарончымі збудаваннямі – замкамі, якія адначасова з’яўляліся адмістрацыйнымі, палітычнымі, эканамічнымі і культурнымі цэнтрамі. Мураваныя замкі пачалі будавацца ў першай палове XVI ст.У сувязі з пашырэннем каталіцызму на ўсёй тэрыторыі Беларусі пачалося будаўніцтва касцёлаў.У культавай архітэктуры канца XV – першай паловы XVI ст. з’яўляецца новы тып пабудоў – інкастэляваныя храмы, прыстасаваныя да абароны.У выяўленчым мастацтве Беларусі другой паловы XIII – першай паловы XVI ст. вылучаюцца іконапіс, фрэскі, кніжная мініяцюра, гравюра, арнамент, драўляная разьбяная скульптура.У рамках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на Беларусі ў другой палове XIII – першай палове XVI ст. развівалася размалёўка па дрэву, чаканка па металу, выраб керамікі.


4. Зараджэнне дзяржаўнасці на тэрыторыі Усходняй Еўропы (канцэпцыі, летапісныя паведамленні). Развіццё феадальных адносін. Хрышчэнне Русі і распўсюджванне хрысціянства на беларускіх землях (традыцыйны і сучасны погляд).

Хрысціянскай рэлігіі на Русі папярэднічала язычніцтваЗ прыняццем хрысціянства разумовы, духоўны, рэлігійны стан грамадства зазнаў істотныя змены. Язычніцкае для хрысціянства стала сінонімам “д’ябальскага”, варварскага.Хрысціянства на Кіеўскую Русь прыйшло з Візантыі. Сучасніца Візантыйскага імператара Канстанціна Барвянароднага – руская княгіня Вольга прыняла хрысціянства. А яе ўнук Уладзімір Святаслававіч у 988–989 гг. пачаў хрышчэнне Русі. Ён найперш знішчыў язычніцкіх багоў. Спрачацца з князем асмеліліся нямногія. Тыя ж, хто не асмеліўся, прыйшлі раніцай да дняпроўскага берагу і па знаку прыбыўшага разам з Уладзімірам мітрапаліта і пад пагрозаю бізуноў княжацкай дружыны ўвайшлі ў ваду па шыю. Выйшлі з вады, атрымалі крыжык – і сталі хрысціянамі. Забаранялася старая і ўводзілася новая абраднасць, падлягалі забыццю імёны старых божышчаў; месцы паганскіх маленняў разбураліся.Калі з’явіліся першыя хрысціяне ў Полацкай зямлі, сказаць цяжка. Паводле падання, ужо ў ІХ ст. тут былі хрысціяне.Хрысціянская вера не прыйшла на беларускія землі як вера, усталяваная толькі гвалтам і насіллем, агнём ды мячом.З прыняццем хрысціянства бярэ пачатак каменна-цаглянае будаўніцтва, узвядзенне манументальных культавых пабудоў. На пачатковым этапе рускія дойліды пераймалі візантыйскія архітэктурныя формы, потым іх пераасэнсавалі ў адпаведнасці са сваімі мастацкімі густамі, традыцыямі.Будаўніцтву сабораў на Русі надавалася дзяржаўнае і палітычнае значэнне. Цэрквы былі не толькі культавымі ўстановамі, але і важнейшымі цэнтрамі інфармацыі аб палітычных, рэлігійных і грамадскіх справах і падзеях. У іх захоўваліся казна, бібліятэкі, архівы. Каля сцен цэркваў праходзілі сходы гараджан. Пры храмах і манастырах навучалі грамаце, тут пісаліся славутыя рускія летапісы.У сярэдзіне ХІ ст. у Полацку, следам за Кіевам і Ноўгарадам, быў пабудаваны старажытнейшы з вядомых на тэрыторыі Беларусі мураваны Сафійскі сабор.У XII ст. у Віцебску была пабудавана Благавешчанская царква, якая моцна пацярпела ў гады Вялікай Айчыннай вайны і канчаткова разбурана ў 1961 г.У сярэдзіне ХІІ ст. у Полацку быў пабудаваны Спаса-Праабражэнскі (Спаса-Ефрасіннеўскі) сабор, які захаваўся амаль цалкам.

Састаўной часткай культуры беларускіх зямель з’яўлялася вусная народная творчасць: песні, быліны, легенды, прымаўкі, казкі, плачы-галашэнні, загадкі.З хрысціянствам звязана ўвядзенне і пашырэнне пісьменнасці. З’явіліся богаслужэбныя кнігі, перакладная літаратура, філасофскія трактаты.Разам з перакладнымі кнігамі з’яўляюцца і арыгінальныя сачыненні, у тым ліку рускія летапісы. Маюцца звесткі аб тым, што летапісанне вялося ў Полацку, Тураве, Новагародку.Вакол царквы і манастыроў групаваліся адукаваныя людзі, у іх ці пры іх існавалі школы, пісаліся і перапісваліся кнігі, збіраліся бібліятэкі. Асноўная частка старых рукапісных кніг загінула ў пажарах, была разрабаваная ў перыяд міжусобных войнаў. Шмат помнікаў старажытнай культуры, у тым ліку кніг, было знішчана пазней езуітамі і іншымі каталіцкімі манаскімі ордэнамі.З прадстаўнікоў кніжнай асветы старажытнага перыяду нашай гісторыі мы павінны адзначыць: у Смаленску – Клімента Смаляціча, у Тураве – Кірылу Тураўскага, у Полацку – князёўну Прадславу-Ефрасінню.Клімент Смаляціч жыў у 1 палове ХІІ ст. Гэта быў кніжнік, раўні якому не было на ўсёй Русі. Жыў ён у манастыры, але больш быў вучоным, як манахам. Клімент напісаў шмат кніг, казанняў, пасланняў, тлумачэнняў. Да нашага часу дайшло толькі адно пасланне смаленскаму святару Фаме. Клімент Смаляціч з 1147 па 1154 гг. з’яўляўся мітрапалітам Кіеўскім.Кірыла Тураўскі – другі прадстаўнік асветы ХІІ ст. – паходзіў з сям’і заможных гараджан. Вучылі яго грэкі. Потым ён стаў манахам. Яго абралі епіскапам. Прамовы Кірылы ўяўляюць сабою ўзоры царкоўнага красамоўя таго часу.Прадслава-Ефрасіння, князёўна полацкая, таксама жыла ў ХІІ ст. Яна была ўнучкаю знаёмага нам полацкага князя-чарадзея Усяслава. Прыняўшы манаства, яна стала працаваць над перапісваннем кніг. Вакол яе аб’ядноўваліся шматлікія паслядоўнікі асветы і кніжнасці.

16. Люблінская унія, утварэнне Рэчы Паспалітай

Жыгімонт II Аўгуст, кароль польскі, не меў нашчадкаў і палякі баяліся, што спыніцца асабістая унія, якая злучала дзве краіны;- у Вялікім княстве Літоўскім існаваў пласт дробнай шляхты, які падтрымліваў унію;- дзяржаўны і палітычны лад Польшчы і Вялікага княства Літоўскага зблізіліся;- склаліся спрыяльныя знешнія ўмовы. У 1558 г. Расія пачала вайну з Лівонскім ордэнам.10 студзеня 1569 г. пачаўся Люблінскі Сейм, які здоўжыўся на 6 месяцаў. Кожны з бакоў ставіў свае ўмовы, якія не прымаліся супрацьлеглым. Ніхто не саступаў. Калі паслы Вялікага Княства ўбачылі пагрозу гвалтоўнага заключэння уніі на непрымальных для іх умовах, яны 1 сакавіка 1569 г. пакінулі Люблін. І тут польскі бок пайшоў на дэманстрацыю сілы. Скарыстаўшы цяжкае знешнепалітычнае становішча Княства, польскія феадалы дабіліся ад Жыгімонта Аўгуста выдання ўказаў аб далучэнні да каралеўства Польскага Падляшша, Валыні, Падолля і Кіеўшчыны. Тэрыторыя Княства звузілася ў асноўным да літоўскіх і беларускіх зямель.Супольны Сейм распачаў работу, і 1 ліпеня 1569 г. быў падпісаны акт Люблінскай уніі. Згодна з уніяй, Вялікае княства Літоўскае і Польшча злучаліся ў адзін дзяржаўны арганізм – Рэч Паспалітую на чале з адным выбраным гаспадаром. Кароль павінен быў даваць адну прысягу для Польшчы і для княства. Асобны сейм Вялікага княства Літоўскага скасоўваўся. Агульныя сеймы павінны былі склікацца толькі ў Польшчы. Унія абвясціла ўвядзенне адзінай манеты, дазвол усім жыхарам дзяржавы набываць маёнткі, зямлю ў любой частцы Рэчы Паспалітай. Павінна была стаць агульнай знешняя палітыка.

 

 

2. Беларусь у каменным, бронзавым і жалезным вяках

Першае пранікненне людзей на тэрыторю сучаснай Беларусі адбылося толькі ў верхнім палеаліце, прыкладна 40 тыс. гадоў таму назад. Вядомы дзве самыя старажытныя верхнепалеалітычныя стаянкі чалавека на тэрыторыі Беларусі.У вельмі цяжкіх умовах жыцця чалавек вымушаны быў навучыцца здабываць агонь, будаваць прымітыўнае жыллё, удасканальваць спосабы палявання на буйных жывёл.Па меры таяння і адступлення ледніка ў сярэднім каменным веку, мезаліце (8–5 тыс. гг. да н.э.) адбылося поўнае засяленне чалавекам тэрыторыі Беларусі.Для жыцця і побыту людзей была характэрна радавая арганізацыя. Радавыя абшчыны аб’ядноўваліся ў плямёны. Асноўныя прылады працы вырабляліся з крэмню (крэмніевыя пласціны, сякеры, цяслы, разцы, скрабкі, скоблі), дрэва або касці.Каменны век завяршыўся эпохай новага каменнага веку – неаліту (4–3 тыс. гг. да н.э.). З’явіліся гліняны посуд, прадзенне і ткацтва.Этнас (ад грэч. ethnos – племя, народ) – устойлівая супольнасць людзей, якая склалася гістарычна на пэўнай тэрыторыі, мае агульную мову, культуру, побыт, псіхалагічныя рысы і самасвядомасць.Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі пачаўся ў бронзавым веку з часу рассялення на яе тэрыторыі індаеўрапейскіх плямён. Яго храналагічныя рамкі: 3–2 тыс. гг. да н.э. – да нашага часу.Прыкладна 3 – 2 тыс. гг. да н.э. адбыўся дэмаграфічны выбух, пачалося “вялікае перасяленне народаў”.Інснуе некалькі канцэпцый прарадзімы індаеўрапейцаў. Адна з іх – канцэпцыя еўрапейскай лакалізацыі – Паўночнай Германіі і Паўднёвай Скандынавіі. У канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. узнікла званая балканская канцэпцыя прарадзімы індаеўрапейцаў.Найбольш навукова абгрунтаванай з’яўляецца канцэпцыя пярэднеазіяцкай прарадзімы індаеўрапейцаў. У адпаведнасці з ёй праіндаеўрапейцы да міграцыі жылі ў Пярэдняй Азіі, там, дзе цяпер знаходзяцца Іран, Ірак, АфганістанУ 4–3 тысячагоддзі да н.э. пачалася міграцыя праіндаеўрапейцаў са сваёй прарадзімы. Гэты магутны міграцыйны паток стаў крыніцай рассялення праіндаеўрапейцаў у Еўропе, у тым ліку і ў Беларусі.Пры сустрэчы з мясцовым насельніцтвам індаеўрапейцы, якія знаходзіліся на больш высокай ступені сацыяльна-эканамічнага развіцця перамагалі яго і асімілявалі. У выніку асіміляцыі мясцовага неалітычнага насельніцтва індаеўрапейцамі сфарміраваўся новы этнас – балты. Балты жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі да прыходу сюды славян.Каменны век уступіў месца бронзаваму веку (3–2 тыс. гг. да н.э. – 1 тыс. гг. да н.э.). Агульная колькасць насельніцтва ў бронзавым веку магла быць ад 50 да 75 тыс. чалавек.Бронзавы век уступіў месца жалезнаму веку (1 тыс. гг. да н.э. – IV–V стст. н.э.). Мясцовыя плямёны асвоілі жалезаапрацоўку.Ёсць некалькі канцэпцый прарадзімы славян. Но найбольш навукова абгрунтаванай і распаўсюджанай з’яўляецца канцэпцыя цэнтральнаеўрапейскай лакалізацыі славян, паводле якой прарадзімай славян трэба лічыць тэрыторыю дзе сёння знаходзяцца Германія, Чэхія, Славакія, Польшча, самыя заходнія раёны Беларусі. У IV–VII стст. адбылося другое “вялікае перасяленне народаў”. Аднак яго храналагічныя Са сваёй прарадзімы частка славян пачала масавы рух на поўдзень. Сёння гэта – балгары, сербы, харваты, славенцы, македонцы і інш.Другая частка славян са сваёй прарадзімы рухалася на ўсход. Яны асімілявалі мясцовае балцкае, фіна-угорскае і цюркскае насельніцтва. Усходнія славяне сёння – гэта беларусы, рускія і ўкраінцы.У VI–VII стст. славяне пачынаюць пранікаць у балцкі арэал. У VIII–IX стст. пачынаецца масавае рассяленне славян на тэрыторыі сучаснай Беларусі. У выніку славяна-балцкага ўзаемадзеяння ўзніклі крывічы, дрыгавічы, радзімічы – не непасрэдныя продкі беларусаў, а этнічныя супольнасці на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў IX – першай палове XII ст.

 

22. Прычыны крушэння і падзелу Рэчы Паспалітай

У 1763 г. памёр Аўгуст ІІІ і магнацкія групоўкі пачалі барацьбу за ўладу. У гэты час дзяржаўнай улады ў Рэчы Паспалітай фактычна не было і яе суседзі: Расія, Аўстрыя і Прусія вырашылі выкарастаць зручны момант. Расія вырашала правесці на каралеўскі трон свайго прыхільніка, які б дапамог вырашыць пытанне аб далучэнне да Расіі тых тэрыторый, дзе жыло праваслаўнае насельніцтва. Такім прэтэндэнтам стаў Станіслаў Панятоўскі, які быў блізкім сябрам Кацярыны ІІ. Вясной 1764 г., калі чакалася скліканне выбарчага Сойму, прыхільнікі Панятоўскага стварылі канфедэрацыю ВКЛ і звярнуліся з дапамогай да Расіі. Кацярына ІІ накіравала ў ВКЛ войска. Аднак супраць расіян выступілі Радзівілы. У рашаючай бітве Радзівілы былі разбіты і пасля гэтага Панятоўскі быў абраны каралем Рэчы Паспалітай.

Але замест таго, каб дагадзіць Кацярыне ІІ, Панятоўскі пачаў праводзіць некаторыя рэформы. Гэтыя рэформы былі накіраваны на ўмацаванне ўлады і дзяржавы. Кацярына ІІ была абурана каварствам Панятоўскага. Яна вырашала дзейнічаць больш рашуча, не маскіруючы свае сапраўдныя намеры. Тым больш, што Панятоўскі запатрабаваў, каб Расія вывела свае войскі з тэрыторыі Рэчы Паспалітай.

У адказ Расія, Аўстрыя і Прусія накіравалі ў Сойм патрабаванне адмяніць пастанову 1733 г. і ўраўнаваць правы католікаў і некатолікаў г.з. дысідэнтаў. У 1766 г. Сойм адмовіўся гэта зрабіць. Тады пры дапамозе Расіі і Прусіі былі створаны дзве канфедэрацыі – у Слуцку і Торуні. Пад уздзеяннем расійскай арміі, размешчанай пад Варшавай, Сойм у 1767 г. прыняў пастанову аб ураўнаванні правоў католікаў і дысідэнтаў. У адказ каталіцкя шляхта ў 1768 г. стварыла сваю канфедэрацыю ў Бары. Але ў 1771 г. барскія канфедэраты былі разбіты арміяй маладога Суворава ў мястэчку непадалеку ад Кобрына. Пасля гэтага Расія, Аўстрыя і Прусія падпісалі дагавор аб першым падзеле Рэчы Паспалітай. Згодна з дагаворам да Расіі адыходзіла Полаччына, Віцебшчына, Магілёўшчына і частка Паўднёвай Беларусі. Дзяржаўная мяжа прайшла па Заходняй Дзвіне і Дняпру.

Пасля першага падзелу Кацярына ІІ абяцала, што ў Расіі больш няма тэрытарыяльных і палітычных прэтэнзій да Рэчы Паспалітай. Але на самой справе саюзнікі пачалі весці тайныя перагаворы аб другім падзеле Рэчы Паспалітай. Аднак вайна Расіі з Турцыяй і паўстанне Пугачова перашкодзілі Расіі на некаторы час.

Пасля перамогі Расіі над Турцыяй сітуацыя змянілася і для Расіі і для Рэчы Паспалітай. У Рэчы Паспалітай былі створаны перадумовы для пераадолення палітычнага крызіса і ператварэння краіны ў моцную дзяржаву. Гэтаму спрыялі рашучыя рэформы і работа Чатырохгадовага Сойма.

Сойм працаваў з 1788 г. па 1791 г. 3 мая 1791 года была прынята Канстытуцыя Рэчы Паспалітай. Гэта быў крок рэвалюцыйнага тыпу. Канстытуцыйны лад жыцця стварыў рэальныя ўмовы для хуткага развіцця дзяржавы, умацавання ўлады на сапраўды дэмакратычных пачатках.

Расія і яе саюзнікі ўбачылі ў гэтай канстытуцыі палітычную пагрозы для сябе. Яны пачалі падштурховаваць шляхту да рокаша. З гэтай мэтай у 1792 г. у Санкт-Пецярбургу была створана канфэдэрацыя шляхты, якая выступіла супраць Канстытуцыі 1791 г. Конфедэраты-здраднікі звярнуліся па дапамогу да Расіі.

У ліпені 1792 г. да гэтых канфедэратаў, якія дзейнічалі ў мястэчку Тарговіца, далучыўся кароль. Па загаду караля Канстытуцыя 1791 г. была адменена. У гэты момант Расія, Аўстрыя і Прусія накіравалі Сойму новы ультыматум. Яны запатрабавалі зацвердзіць другі падзел дзяржавы. Ультыматум саюзнікі падмацавалі дагаворам, які быў падпісаны ў Санкт-Пецярбургу.

У чэрвені 1793 г. на Сойме, скліканым ў Гродне, было зачытана патрабаванне аб другім падзеле Рэчы Паспалітай. Дэпутаты моўчкі заслухалі яго. Тады пасол Расіі сказаў, што маўчанне – знак згоды і дагавор быў зацверджаны, а тарговіцкая канфэдэрацыя распушчана.

Па ўмовах дагавору да Расіі адышла Цэнтральная Беларусь і Правабярэжная Украіна.

Другі падзел РП, здрада значнай часткі шляхты выклікалі пратэст у патрыётаў Айчыны. Патрыятычнай шляхта пачала рыхтавацца да паўстання. Цэнтр падрыхтоўкі знаходзіўся ў Варшаве. Паўстанне пачалося ў 1794 г., яго ўзначаліў Т.Касцюшка. Ён разлічваў на дапамогу Францыі, падтрымку Аўстрыі і Прусіі. Сацыяльная база паўстання была вельмі вузкай. Т.Касцюшка разлічваў у асноўным на шляхту. Сярод паўстаўшых не было адзінства. Т.Касцюшка не змог стварыць моцнай і баяздольнай арміі. Надзеі паўстаўшых на дапамогу Францыі не спраўдзіліся, а Аўстрыя і Прусія выступілі супраць паўстаўшых. У выніку паўстанцы былі разгромлены арміяй фельдмаршала Суворава. Рашаючыя бітвы адбыліся ў кастрычніку – лістападзе 1794 г. 6 лістапада Варшава здалася, а Касцюшка трапіў у палон.

Паражэнне паўстання прывяло да трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай, які адбыўся ў 1795 г. Да Расіі адышла Заходняя Беларусь.

Такім чынам, у выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай землі Беларусі былі далучаны да Расіі.

 

 

21. Асаблівасці культурнага і духоўнага развіцця Беларусі ў XVII-XVIII стст.

У гісторыі культуры Беларусі сярэдзіны XVI – XVIII ст. можна выдзеліць тры перыяды:1) другая палова XVI ст. – рэфармацыйна-гуманістычны рух;2) канец XVI – першая палова XVII ст. – эпоха контррэфармацыі і ўсталявання барока;3) другая палова XVII – XVIII ст. – панаванне ў мастацтве стылю барока і пачатак стылю класіцызму.Асвета і кнігадрукаванне. На тэрыторыі Беларусі з’яўляюцца найбольш перадавыя для свайго часу пратэстанцкія і брацкія школы. У школах вывучаліся гуманітарныя навукі – лацінская, грэчаская, польская, нямецкая мовы, рыторыка, гісторыя, правазнаўства, матэматыка, фізіка.У канцы XVI – першай палове XVII ст. на Беларусі адчыняюцца брацкія школы. Яны з’яўляліся і цэнтрамі кнігадрукавання.У XVIII ст. на беларускіх землях пашыраецца свецкая адукацыя. Гэтаму садзейнічала рэформа школ.Бібліятэчная і архіўная справа. Багацейшай у Рэчы Паспалітай з’яўлялася Нясвіжская бібліятэка Радзівілаў, заснаваная ў 1600 г. У бібліятэцы налічвалася больш за 20 тыс. тамоў кніг амаль на ўсіх еўрапейскіх мовах. У 1772 г. бібліятэка была канфіскавана і перавезена ў Пецярбург. У бібліятэцы захоўваліся таксама рэдкія рукапісы. Сярод іх – Радзівілаўскі летапіс, упрыгожаны 617 каляровымі малюнкамі.Больш за 6 тыс. рэдкіх кніг, старажытных рукапісаў, геаграфічных карт Беларусі, Літвы і Польшчы знаходзіліся ў Шчорсах, у маёнтку магната Храптовіча.У Нясвіжскім замку знаходзіўся і архіў, у якім налічвалася больш за 500 тыс. гістарычных актаў, грамат, пісьмаў і іншых дакументаў. Гэтыя матэрыялы былі сабраны з 1551 г., калі Мікалай Радзівіл Чорны атрымаў права захоўвання ў Нясвіжы т. зв. Літоўскай метрыкі – дзяржаўнага архіва Вялікага княства Літоўскага.Літаратура. Агульнадзяржаўныя летапісы і хронікі паступова саступаюць месца новым літаратурным відам і жанрам: публіцыстыцы, гісторыка-мемуарнай літаратуры, палітычнай сатыры, паэзіі.Тэатр і музыка. Шырокае распаўсюджанне на Беларусі ў XVI ст. атрымаў тэатр лялек – батлейка. Сюжэты батлейкі былі заснаваны на біблейскай і евангельскай тэматыцы, а таксама бытавых матывах.Выяўленчае мастацтва. У беларускім жывапісе акрэсліліся два напрамкі. Першы – мастацтва, заснаванае на старажытнарускіх традыцыях; другі – жывапіс, які знаходзіўся пад уплывам заходнееўрапейскай мастацкай школы. ца новаму стылю ў выяўленчым мастацтве – класіцызму.Архітэктура. У XVI – першай палове XVII ст. працягвалася стварэнне абарончых і культавых збудаванняў у стыле барока. Беларускі феадальны горад, як і раней, меў тыповую забудову: умацаваны замак – рэзідэнцыя феадала і размешчаны вакол замка гандлёва – рамесны пасад пад аховай замкавых.

Рэфармацыя і контррэфармацыя на беларусі. Грамадска-палітычная і філасоўская думка.Праваслаўе да 1385 года было амаль дзяржаўнай рэлігіяй. Але пасля Крэўскай уніі пануючай рэлігіяй у ВКЛ становіцца каталіцтва. На глебе барацьбы паміж свецкай і духоўнай уладамі прарасла Аармацыя.Рэфармацыя – грамадска-палітычны і рэлігійны рух, накіраваны супраць каталіцкай царквы як ідэйнай асновы феадалізму. У Рэфармацыі можна выдзяліць тры напрамкі:1) каралеўска-княжацкі, які абараняў інтарэсы манархаў і свецкіх феадалаў ва ўмацаванні сваёй улады і захопе зямных багаццяў царквы;2) бюргерска-буржуазны з яго пропаведдзю “мірскога аскетызму” і рэспубліканскага ўладкавання царквы;3) народны, які патрабаваў ліквідацыі царквы, феадальнага прыгнёту і ўзаконення роўнасці.Шляхту і заможных гараджан Рэфармацыя прывабіла магчымасцю падарваць магутнасць царквы, якая ўшчымляла іх правы.Найбольшае пашырэнне ў княстве атрымаў кальвінізм, абаронцам якога стаў Мікалай Радзівіл Чорны. Ён заснаваў у Вільні першую пратэстанцкую абшчыну.У 60-я гады XVI стагоддзя на Беларусі, у Літве і на Украіне з кальвінізму вылучыўся больш радыкальны напрамак – арыянства, ці антытрынітарызм.Папства зрабіла стаўку ў выратаванні каталіцкай царквы на ордэн езуітаў. У ВКЛ езуіты з’явіліся на наступны год пасля Люблінскай уніі, выкліканыя віленскім біскупам для барацьбы з Рэфармацыяй.К канцу XVII стагоддзя контррэфармацыя ў княстве перамагла.Да сярэдзіны XVII стагоддзя польскія каралі практычна падпарадкавалі сабе праваслаўную царкву.Такім чынам, на працягу ўсяго існавання Рэчы Паспалітай беларускі народ вымушаны быў весці цяжкую барацьбу за сваю веру, мову, культуру.

Узнікненне і развіццё беларускай літаратуры і кнігадрукавання. Вядомыя асветнікі.Літаратура. Агульнадзяржаўныя летапісы і хронікі паступова саступаюць месца новым літаратурным відам і жанрам: публіцыстыцы, гісторыка-мемуарнай літаратуры, палітычнай сатыры, паэзіі.Сымон Будны (1530–1593) упершыню ў сусветнай літаратуры выдаў Евангелле. Ён адстойваў чалавечую прыроду Хрыста, выступаў супраць замагільнага жыцця, Боскай Троіцы. Крытыкаваў феадальнае самавольства, захопніцкія войны, быў абаронцам верацярпімасці і інтэлектуальнай свабоды.Васіль Цяпінскі (1540–1600) у прадмове да Евангелля, якое ён выдаў на беларускай мове, крытыкаваў палітыку акаталічвання беларускага народа, выступаў за развіццё беларускай мовы, быў прыхільнікам збліжэння славянскіх народаў.Лявонцій Карповіч (1580–1620) – змагар за веру продкаў і нацыянальныя традыцыі. Яго асноўныя творы – “Казанні”.Афанасій Філіповіч – абаронца інтарэсаў сацыяльных нізоў беларускага і ўкраінскага народаў. Ганьбіць знешнюю і ўнутраную палітыку, а таксама духоўных і свецкіх феадалаў за іх імкненне да раскошы.Мялецій Сматрыцкі (1572–1630) – аўтар “Граматыкі”. У сваіх творах Сматрыцкі звяртаецца да народа з заклікам еднасці ўсіх сіл у барацьбе з наступаючым каталіцызмам.Сімяон Полацкі (1629–1680) – паэт і драматург, кнігавыдавец і грамадскі дзеяч. Ён лічыў, што пашырэнне асветы ўсталюе поўную гармонію і мір. Ён асуджаў багацце, апяваў беларускія землі, асабліва Полацк і Віцебск. Ён піша п’есы на біблейскія тэмы.

 

19. Берасцейская царкоўная унія.

Некаторых мясцовых праваслаўных лідэраў прывабіў сваёй жыццяздольнасцю каталіцкі захад. Яны ўбачылі шлях да пераадолення духоўнага крызісу ў заключэнні уніі з Рымам. Гэты шлях быў рэалізаваны ў выглядзе Берасцейскай уніі.Новы накірунак хрысціянства – уніяцтва – быў аформлены на Берасцейскім саборы 1596 года. Ён прадугледжваў захаванне праваслаўнай абраднасці, царкоўна-славянскай мовы ў набажэнстве, але прызнаваў вяршэнства папы рымскага, каталіцкае веравучэнне.Але замест спакою унія стала крыніцай раздораў. Першы напрамак рэлігійнай барацьбы – гэта пачатак літаратурна-багаслоўскай палемікі. Другім напрамкам была парламенцкая барацьба. На сеймах паміж праваслаўнымі і уніятамі адбываліся вострыя спрэчкі. Трэцяй формай рэлігійнай барацьбы была адміністрацыйная барацьба: закрыццё праваслаўных цэркваў, перадача іх і манастыроў уніятам.Па Беларусі пракацілася хваля антыуніяцкіх выступленняў. З пачатку XVII стагоддзя ўсё большую вагу пачынаюць набываць казакі. Яны пачынаюць бараніць пакрыўджаную царкву. У 1648 годзе на барацьбу з прыгнятальнікамі ўзнялося запарожскае казацтва на чале з Б.Хмяльніцкім, галоўнае патрабаванне паўстання – ліквідацыя уніяцкай царквы. У XVII–XVIII ст. на Беларусі ўзмацнілася дзейнасць каталіцкіх манаскіх. Яны праводзілі гвалтоўнае акаталічванне беларускага насельніцтва. Абаронцамі праваслаўя становяцца праваслаўныя брацтвы, якія ўзніклі ў XVI ст. Галоўны напрамак іх дзейнасці – захаванне чысціні праваслаўнага вучэння, богаслужэння і царкоўнага кіравання.Такім чынам, на працягу ўсяго існавання Рэчы Паспалітай беларускі народ вымушаны быў весці цяжкую барацьбу за сваю веру, мову, культуру.

 

18. Рэфармацыя і Контррэфармацыя на беларускіх землях.

Праваслаўе да 1385 года было амаль дзяржаўнай рэлігіяй. Але пасля Крэўскай уніі пануючай рэлігіяй у ВКЛ становіцца каталіцтва. На глебе барацьбы паміж свецкай і духоўнай уладамі прарасла Аармацыя.Рэфармацыя – грамадска-палітычны і рэлігійны рух, накіраваны супраць каталіцкай царквы як ідэйнай асновы феадалізму. У Рэфармацыі можна выдзяліць тры напрамкі:1) каралеўска-княжацкі, які абараняў інтарэсы манархаў і свецкіх феадалаў ва ўмацаванні сваёй улады і захопе зямных багаццяў царквы;2) бюргерска-буржуазны з яго пропаведдзю “мірскога аскетызму” і рэспубліканскага ўладкавання царквы;3) народны, які патрабаваў ліквідацыі царквы, феадальнага прыгнёту і ўзаконення роўнасці.Шляхту і заможных гараджан Рэфармацыя прывабіла магчымасцю падарваць магутнасць царквы, якая ўшчымляла іх правы.Найбольшае пашырэнне ў княстве атрымаў кальвінізм, абаронцам якога стаў Мікалай Радзівіл Чорны. Ён заснаваў у Вільні першую пратэстанцкую абшчыну.У 60-я гады XVI стагоддзя на Беларусі, у Літве і на Украіне з кальвінізму вылучыўся больш радыкальны напрамак – арыянства, ці антытрынітарызм.Папства зрабіла стаўку ў выратаванні каталіцкай царквы на ордэн езуітаў. У ВКЛ езуіты з’явіліся на наступны год пасля Люблінскай уніі, выкліканыя віленскім біскупам для барацьбы з Рэфармацыяй.К канцу XVII стагоддзя контррэфармацыя ў княстве перамагла.Да сярэдзіны XVII стагоддзя польскія каралі практычна падпарадкавалі сабе праваслаўную царкву.Такім чынам, на працягу ўсяго існавання Рэчы Паспалітай беларускі народ вымушаны быў весці цяжкую барацьбу за сваю веру, мову, культуру.

 

 

28. Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі ў 1863-1864 гг.

З часоў падзелу Рэчы Паспалітай польскі патрыятычны рух не даваў спакою расійскім уладам. Польскі патрыятычны лагер падзяліўся на дэмакратаў, якія выступалі за паўстанне, і лібералаў – прыхільнікаў мірных сродкаў барацьбы.Тыя, хто быў за паўстанне, атрымалi назву “чырвоныя”. Яны падзялялiся на правых i левых. Першыя рабiлi стаўку на шляхту i асцерагалiся шырокага сялянскага руху.Яны прадугледжвалi надзяленне сялян зямлёй за кошт яе частковай канфiскацыi ў памешчыкаў пры абавязковай грашовай кампенсацыi. Левыя разлiчвалi на сялянскую рэвалюцыю.Працiўнiкаў паўстання называлi “белымi”. Гэта былі пераважна памешчыкi, сярэдняя буржуазiя, частка iнтэлiгенцыi.Гэтыя палiтычныя плынi сфарміраваліся і iснавалi не толькi ў Польшчы, але i на тэрыторыi Беларусi i Лiтвы.Восенню 1861 г. у Варшаве з разнастайных рэвалюцыйных груповак быў арганiзаваны паўстанцкi гарадскi камiтэт.“Левых” ў Беларусi ўзначальваў Канстанцiн Калiноўскi (1838–1864). Ён паходзiў з сям’i збяднелага шляхцiца Гродзенскай губернi, скончыў Пецярбургскi ўнiверсiтэт. Вярнуўшыся ў 1861 г. на радзiму, К. Каліноўскі стварыў у Гродне нелегальную рэвалюцыйную арганiзацыю з разначыннай iнтэлiгенцыi. Выдаў 7 нумароў падпольнай рэвалюцыйнай газеты на беларускай мове “Мужыцкая праўда”.Была выкладзена праграма паўстання: Польшча абвяшчалася незалежнай краiнай з роўнымi правамi ўсiх яе грамадзян перад законам, дазвалялася дзейнасць ўнiяцкай царквы, планавалася перадаць сялянам iх зямельныя надзелы ў поўнае ўладанне, а памешчыкам выплацiць кампенсацыю з дзяржаўнай казны.У студзенi–лютым 1863 г. ў Беларусi з’явiлiся першыя паўстанцкiя атрады, якiя прыйшлi з Польшчы. Найбольш актыўна паўстанцы дзейнiчалi ў Гродзенскай губернi, дзе ваяводскiм камiсарам быў К. Калiноўскi.Паўстанне 1863–1864 гг. адбывалася ва ўмовах правядзення аграрнай рэформы ў Расii.Поспеху ў барацьбе з паўстаннем расійскiя ўлады дасягнулi не толькi дзякуючы вайсковай сiле.У чэрвенi 1863 г. ў Вiльню вярнуўся К. Калiноўскi, а ў лiпенi ён стаў старшынёй Вiленскага аддзела. Да канца лета ў руках К. Калiноўскага сканцэнтравалася ўсё кiраўнiцтва паўстанцкiмi атрадамi на тэрыторыi Лiтвы i Беларусi. Аднак выратаваць паўстанне ўжо не удалося.

 

27. Аграрная рэформа 1861 года.

Дзве галоўныя прычыны абумовiлi адмену прыгоннага права ў Расii: iснаванне прыгоннiцтва стрымлiвала эканамiчнае развiцце дзяржавы; узрастанне антыпрыгоннiцкага руху, перш за ўсе сярод сялянства, пагражала моцным сацыяльным выбухам. Стала вiдавочна, што прыгоннiцкая сiстэма гаспадаркi значна праiграе капiталiстычнай.Ва ўрадавых колах у рэшце рэшт зразумелi, што час адмены прыгоннага права наспеў. Рэформу вырашана было пачаць з заходнiх губерняў.19 лютага 1861 г. Аляксандр II зацвердзiў заканадаўчыя акты, якiя тычылiся адмены прыгоннага права i звярнўся да народа з “Манiфестам”. У адпаведнасцi з “Манiфестам” селянiн адразу атрымлiваў асабiстую свабоду i шэраг грамадзянскiх правоў.Для непасрэднага правядзення рэформы на месцах стваралiся спецыяльныя органы – павятовыя мiравыя з’езды i губернскiя па сялянскiх справах установы.Калi да рэформы ў селянiна зямлi было звыш вышэйшай нормы, то памешчык меў права адрэзаць лiшак на сваю карысць. Свой палявы надзел зямлi сяляне павiнны былi выкупiць ва ўласнасць. У вынiку сяляне станавiлiся даўжнiкамi дзяржавы i на працягу 49 гадоў павiнны былi выплочваць выкупныя плацяжы разам з працэнтамi за пазыку. Паўстанняе 1863–1864гг. прымусiла ўрад унеслi iстотныя змены ў ажыццяўленне сялянскай рэформы на Беларусi. Тут уводзiўся абавязковы выкуп сялянскiх надзелаў; спынялася часоваабавязанае становiшча сялян, яны станавiлiся ўласнiкамi; выкупныя плацяжы знiжалiся; былi створаны павятовыя паверачныя камiсii для праверкi i выпраўлення ўстаўных грамат; у адпаведнасцi з законам 1867 г. дзяржаўныя сяляне на Беларусi пераводзiлiся з аброку на выкуп i станавiлiся ўладальнiкамi сваiх надзелаў.

Рэформа 1861 г. Лiквiдавала прыгоннае права. Аднак гэтага было не дастаткова. Расii былi патрэбны iншыя рэформы дзяржаўна-палiтычнага ладу. У 60–70-я гады ўрад шэраг пастаноў аб правядзеннi рэформ: земскай, судовай, гарадской, ваеннай, у галiне народнай адукацыi i друку. Самай радыкальнай была судовая рэформа (20 лiстапада 1864 г.). Былi абвешчаны нязменнасць суддзяў, незалежнасць суда ад адмiнiстрацыi, вусны характар, спаборнасць i галоснасць судовага працэсу. Пры разглядзе крымiнальных спраў прадугледжваўся ўдзел у судовым працэсе прысяжных засядацеляў, ствараўся iнстытут адвакатаў. На Беларусi судовая рэформа пачалася толькi ў 1872 г. з увядзення мiравых судоў.Земская рэформа, прынятая 1 студзеня 1864 г., прадугледжвала стварэнне ў паветах i губернях выбарных устаноў для кiраўнiцтва мясцовай гаспадаркай, народнай асветай, медыцынскiм абслугоўваннем насельнiцтва i iншымi справамi непалiтычнага характару. На Беларусi была праведзена гарадская рэформа (прынята ў 1870, а пачалася ў 1875). Яна абвяшчала прынцып усесаслоўнасцi пры выбарах органаў гарадскога самакiравання. Права выбіраць і быць абранымі ў гарадскую думу атрымалі толькі тыя, хто плаціў гарадскія падаткі.Рэфармаванне армii ў Расii пачалося ў 1862 г., калi былi ўтвораны 15 ваенных акруг i скарочаны тэрмiн службы да 7–8 гадоў. У 1874 г. з была увядзена усеагульная воiнская павiннасць.Буржуазны характар насiлi школьная (1864 г.) i цэнзурная(1865 г.) рэформы. Школа абвяшчалася ўсесаслоўнай. Новы цэнзурны статут значна пашыраў магцымасцi друку.

 

32. Падзеі 1905-1907гг у Расіі

У пачатку ХХ ст. у Расii склалася рэвалюцыйная сiтуацыя. Эканамiчны крызiс 1900–1903 гг. i руска-японская вайна 1904–1905 гг. садзейнiчалi абвастрэнню ўсiх супярэчнасцей. Рэвалюцыйны выбух у Расii стаў непазбежным.У палiтычнай барацьбе вылучаюцца тры лагеры: урадавы, лiберальна-буржуазны i дэмакратычны. Кожны з iх меў свае мэты i задачы. Урадавы лагер iмкнулся захаваць самадзяржаўе i не дапусцiць карэнных змен у дзяржаўна-палiтычным ладзе Расii. Лiбералы марылi аб палiтычных свабодах, жадалi лiквiдаваць перажыткi феадалізму. Агульнай мэтай дэмакратау было знiшчэнне ўсiх рэшткаў феадалізму, у тым лiку i памешчыцкага землеўладання, звяржэнне самадзяржаўя i ўсталяванне дэмакратычнай рэспублiкi.9 студзеня 1905 г. у Пецярбургу было растраляна мiрнае шэсце рабочых, якiя накiроўвалiся да цара з просьбай палепшыць становiшча народа. Гэтая падзея выклiкала магутную хвалю пратэсту.У лютым – сакавiку колькасць палiтычных выступленняў рэзка зменшылася, але адбылося значнае павелічэнне эканамiчных забастовак.Вясною 1905 г., як следства ўздзеяння рабочага руху, на Беларусi разгарнуўся масавы рэвалюцыйны рух сялянства.Восенню 1905 г. шматлiкiя агульнагарадскiя стачкi злiлiся ва Усерасiйскую палiтычную стачку. Ва ўсёй Расii баставала звыш двух мiльёнаў чалавек.18 кастрычнiка ў Мiнску на плошчы адбыўся мiтынг, у якiм удзельнiчалi каля 20 тыс. чалавек. Каб разагнаць мiтынгуючых, губернатар Курлаў загадаў прымянiць зброю.У снежнi 1905 г. палiтычная барацьба пралетарыяту Расii працягвалася. У Маскве яна перарасла ва ўзброенае паўстанне. Забастоўка ахапiла большасць чыгуначных вузлоў Беларусi. У апошнія месяцы 1905 г. зноў узрос сялянскi рух.Аднак збiць рэвалюцыйную хвалю ўладам ўсё ж такi ўдалося. У пэўнай ступенi гэтаму спрыяў Манiфест 17 кастрычнiка.Пасля снежаньскiх падзей 1905 г. рэвалюцыйны рух паступова iдзе на спад.

 

24. Беларусь у вайне 1812 года.