Сацыяльна-эканамічнае развіццё на зыходзе прыгонніцтва. 5 страница

Цераз Беларусь, колькасна ўзросшы атрад ген. Хлапоўскага накіраваўся да Вільні. дзе адбылося яго злучэнне з мясцовымі паўстанцамі і з другім эксдыпедыцыйным корпусам польскіх войск пад кіраўніцтвам ген. А. Гелгуда. Інсургенты ставілі мэтай захоп Вільні.

19 чэрвеня каля Вільні адбылося рашучае сражэнне. Рускія войскі без асаблівых цяжкасцей адбілі атакі паўстанцаў. а потым перашлі ў контрнаступленне. Паўстанцы адступаюць, сяродіх пачынаецца дэмаралізацыя і дэзерцірства. Рэшткі экспедыцыйных атрадаў і мясцовых паўстанцаў рэціруюцца з Беларусі. частка іх пераходзіць у Прусію і там інтэрніруецца. Толькі войскі ген. Г.Дэмбінскага здолелі адыйсці на тэрыторыю Польшчы і працягнулі змаганне. Разам з імі адыйшлі і навагрудскія паўстанцы пад кіраўніцтвам павятовага маршала Ю. Кошыца.

У чэрвені - ліпені паўстанкі рух разгарнуўся ў Мазырскім, Рэчыцкім і Пінскім паветах. Арганізатарамі і кіраўнікамі былі мясцовыя памешчыкі Ф. Кеневіч. Т. Пуслаўскі, колькасць паўстанцаў склала каля 1300 чал., але дасягнуць нейкіх рэальных поспехаў яны не здолелі.

У першай палове жніўня паўстанне фактычна зышло на нет. У верасні, у лясах Заходняй Беларусі і Літвы засталіся беглыя сяляне, частка найбольш актыўных удзельнікаў кіраўнікоў, якія не маглі разлічваць на літасць. Сяляне ж вядуць антыфеадальную барацьбу.

Па характару паўстанне 1830-183І гг. было шляхецкім па сваім мэтам. кіравалася польскай і апалячанай шляхтай, якая з'уялялася галоўнай рухаючай сілай. 1 алоўная мэта -рэстаўрацыя шляхецкай Рэчы Паспалітай.

Відавочны кансерватызм паўстання не можа затушаваць таг'о. што яно нанесла моцны ўдар па самаўладству, садзейнічала замацаванню рэвалюцыйных змен у Францыі і Бельгіі. паспрыяла разгортванню нацыянальна-вызваленчай барацьбы ў іншых еўрапейскіх краінах.

На ўдзельнікаў і западозраных ва ўдзеле ў паўстанні абрынуліся рэпрэсіі. Ствараюцца спецыяльныя губернскія следчыя камісіі, якія пільна і небястаронна разглядалі справы. Сотні шляхціцаў былі пазбаўлены сваіх маенткаў, арыштаваны, сасланы; мноства знайілло выратаванне ў эміграцыі.

Рэжым рэпрэсій працягваў існаваць да смерці імператара Мікалая I, яго адчувалі нават тыя асобы, якім у час паўстання было 10-12 гадоў. Напрыклад, указ 1837 г. патрабаваў. каб ураджэнцы Заходніх губерняў, якія жадаюць паступаць у расійскія ўніверсітэты, мелі пасведчанні ад мясцовых расійскіх улад аб недачыненні да паўстанцкага руху.

Сярод буйнамаштабных акцый самаўладства - "разбор шляхты" - спроба выключыць з прывільяванага шляхецкага (дваранскага) саслоўя элементы. якія па расійскім меркам не дацягвалі да дваранскай годнасці. Дзеля гэтага праводзілася татальная праверка дакументаў на дваранскую годнасць. У выніку. тысячы сямей былых шляхціцаў папоўнілі падатковыя станы тэрмін шляхта быў забаронены для выкарыстання ў рускай мове.

Разам з тым, будзе перабольшваннем сцвярджаць. што ўрад праводзіў татальную антышляхецкую палітыку, неаднойчы абвяшчаліся частковыя амністыі і г.д. Пад час паўстання расійскія ўлады дэкларавалі ў зваротах да сялян: "Не верьте им (т.е. инсургентам) и тех, которые будут уговаривать и прннуждать вас к бунту. старайтесь захватить представить начальству. Вы ннкогда уже не будете прннадлежать тем помеіднкам. которые восстанут протнв законной властн." На самой справе расійскія ўлады ніколі не выпускалі з віду класавую салідарнасць і абаранялі правы памешчыкаў, калі апошнія адкрыта не выступалі супраць самаўладдзя. У адным з шматлікіх указаў накіраваных супраць паўстанцаў (1831) побач з артыкуламі. якія прадугледжвалі карныя санкцыі ўтрымлівалася характэркая агаворка: "Впрочем само собою разумеется, что местные начальства, прн нсполненнн снх правнл, должны всемерно наблюдать, дабы оныя не моглн сделаться для крестьян поводом к неповнновенню законной властн нх помеіцнков н управляюоднх, н чтобы невннныя нз снх последннх нн в коем случае не терпелн стеснення в свонх правах."

Агульная амністыя ўдзельнікам паўстання была абвешчана ў каранацыйным маніфесце новаага імператара Аляксандра II (26.8.1856 г.).

Рэпрэсіі, безумоўна, абмяжоўвалі магчымасці нацыянальна - вызв^ленчага руху, але цалкам пагасіць імкненне да волі, нацыянальнай і сацыяльнай свабоды не змаглі.

У той час найбольш актыўную і радыкальную пазіцыю займалі эмігранцкія арганізацыі. Шэраг з іх лічыў, што справа яшчэ не праіграна і трэба аднавіць узброеную барацьбу. Пачалася засылка на тэрыторыі Польшчы і Заходніх губерняў Расійскай імперыі спецыяльных эмісараў. якія павінны былі ствараць з мясцовых жыхароў узброеныя атрады для разгортвання партызанскай барацьбы.

Вылучаліся прыцягальныя лозунгі: надзяленне сялян зямлей, рэстаўрацыя Рэчы Паспалітай у выглядзе дэмакратычнай дзяржавы. На пачатку 1833 г. на тэрыторыю Беларусіі прыбылі М. Валовіч, П. Пішчатоўскі, М. Ходзька і інш. Стварыць атрад пашчасціла Валовічу. ураджэнцу Слонімшчыны. ветэрану нацыянальна-вызваленчаага руху. удзельніку барацьбы 1831 г.. Валовіч быў асобай радыкальна-дэмакратычных поглядаў. лічыў неабходным сацыяльную перабудову грамадства. скасаванне памашчыццага землеўладання і прыгоннага ладу, безкампенсацыйнага надзялення зямлей сялян і г.д. 3 сакавіка 1833 г. ен. паўстанцкі кіраўнік Слонімскага і Навагрудскага паветаў, вядзе актыўную агітацыю сярод мясцовага сялянства за свае праграмныя палажэнні. Шырокага водгуку сярод сялян яго дзейнасць не знайшла, створаны ім у маі 1833 г. партызанскі атрад быў разбіты. Валовіч -арыштаваны і пасля следства прыгавораны да смяротнай кары.

Па ранейшаму эпіцэнтрам нацыянальнай, сацыяльнай барацьбы заставалася Вільна. Там пасля закрыцця Віленскага ўніверсітэта дзейнічалі створаныя на яго руінах медыка-хірургічная і рымска-каталіцкая акадэміі. У 1836 г. сярод студэн'гаў медыка-хірургічнай акадэміі ўтвараецца "Дэмакратычнае таварыства", лідэрам якога быў студэнт Ф. Савіч. Акрамя студэнтаў у склад суполкі ўваходзілі прадстаўнікі разначынскай інтылегенцыі. выхадцы з шляхецкага асяроддзя.

Кіраўнік, частка членаў суполкі прытрымліваліся радыкальных дэмакратычных поглядаў. іх ідэалам было грамадства ройных магчымасцей для ўсіх. Шмат хто з членаў даволі крытычна апцэньвалі дзейнасць сваіх папярэднікаў у 1830 - 1831 гг., упікалі іх за тое. што яны не здолелі ўзняцца прызнання роўнасці ўсіх людзей, не пазнавалі ў селяніне брата. Савіча нават не палохала фізічная расправа прыгоннікамі дзеля вырашэння сялянскага пытання. ссылка Савіч і яго аднадумцы выступалі за роўнаць усіх людзей, права кожнага народа на самастойнасць. заклікалі да сумеснай барацьбы розных народаў супраць царызму, прапагандавалі рэспубліканскі лад.

У 1837 г. "Дэмакратычнае таварыства" стала часткай нелегальнай арганізацыі "Садружнасць польскага народа" на чале з Ш.Канарскім і якая на тэрыторыі Заходніх губерняў Расійскай імперыі вядома пад назвай "Маладая Польшча".

У чэрвені 1838 г. улады выкрылі арганізацыю Савіча. яе кіраўнік і іншыя актыўныя члены былі сасланы на Каўказ, салдатамі ў дзеючую армію. Савіч не скарыўся. спрабуе ўцячы за межы імперыі, што яму пасчасціла зрабіць на трэці раз. аднак ен захварэў халерай і памірае ў 1845 г.

У 1846-1849 гг. дзейнічала тайная арганізацыя "Саюз свабодных братоў". вядомы яе суполкі ў Ашмянах. Вільна. Гродне, Лідзе і Мінску, колькаць удзельнікаў дасягала 200 чалавек. Найбольш актыўна дзейнічала мінскае адгалінаванне, якое разгарнула сваю дзейнасць сярод вучнеўскай моладзі, вайскоўцаў мінскага гарнізона. У Бараўлянах,каля Мінска, была наладжана вытворчасць зброі і патронаў.

"Саюз свабодных братоў" ставіў перад сабой мэту сацыяльнага і нацыянальнага вызвалення, супраць дэспатыі і прыгнечання. за свабодыя Польшу і Расію. “Саюз" падыпюў да практычнай падрыхтоўкі ўзброенага паўстання, чаму ў вялікай ступені садзейнічалі рэвалюцыйныя падзеі ў Заходняй і Цэнтральнай Еўропе.