Грамадскі лад ВКЛ у ХІУ-першай палове ХУІ ст ст

У Вялікім княстве Літоўскім, у склад якога да сярэдзіны XIV ст. увайшлі ўсе беларускія землі, панаваў феадальны грамадскі лад. Як і ва ўсякім класавым грамадстве феадаль-нага перыяду ў Беларусі ў адзначаны час існавалі два га-лоўныя класы: феадалаў — землеўладальнікаў і феодальна-залежных сялян. Акрамя таго, у гарадах і вёсках пражывала значная колькасць людзей, якія лічыліся асабіста свабод-нымі. Да гэтай катэгорыі насельніцтва можна аднесці мяш-чан, сялян-даннікаў і інш.

Клас феадалаў, які займаў пануючае становішча ў эка-намічных і прававых адносінах, не ўяўляў сабой адзінага цэлага і падраздзяляўся на шэраг груп.

У вышэйшую сацыяльную групу ўваходзіла найбольш багатая, прывілеяваная частка феадалаў: князі (нашчадкі знакамітых родаў) і паны. Дакументы адрозніваюць паноў радных (паноў рады) і паноў харугоўных, якія маглі ў час ваенных дзеянняў выставіць вялікую колькасць войска пад сваім сцягам (харусвай). Валодаючы вялікімі зямельнымі плошчамі і значнай колькасцю залежных сялян, тэта група займала важнейшыядзяржаўныя пасады ў ВКЛ. У гістарычнай літаратуры князі і паны вельмі часта сустракаюцца пад тэрмінам «магнаты». Яны мелі шырокія судовыя паўнамоцтвы і ўласныя ўзброеныя сілы. Некаторыя з іх займалі адначасова некалькі важных дзяржаўна-адміністрацыйных пасад, хаця гэта забаранялася заканадаўствам.

Акрамя буйных былі яшчэ сярэднія і дробныя феадалы, якія валодалі невялікімі маёнткамі, меншай колькасцю зямлі і залежных сялян.

Калі першыя мелі значную ролю ў дзяржаўным апара-це, то другія з цягам часу маглі разарыцца ў выніку драб-лення гаспадаркі і перайсці ў больш нізкія сацыяльныя групы. Як сярэднія, так і дробныя феадалы знаходзіліся ў васальнай залежнасці ад князёў і паноў.

У феадальным грамадстве розніца паміж класамі вы-яўлялася ў саслоўным дзяленні насельніцтва, суправаджапася ўстанаўленнем асобнага юрыдычнага месца ў дзяржа-ие для кожнага класа. У Беларусі прадстаўнікі класа феада-плў увайшлі ў прывілеяванае саслоўе (стан) шляхты.

Трэба заўважыць, што ў саслоўе шляхты ўваходзілі не іолькі феадалы, але і прадстаўнікі іншых сацыяльных груп. Напрыклад, у саслоўе шляхты на Беларусі былі залічаны многія свабодныя людзі, якія, валодаючы невялікімі зя-мельнымі надзеламі, вялі сваю гаспадарку ўласнай працай. I Іекаторыя шляхціцы арандавалі невялікія надзелы зямлі ў буйных феадалаў або знаходзіліся ў іх на службе ў якасці ляснічых, канюшых і г. д. Гэтых асоб нельга аднесці да класа феадалаў, іх трэба разглядаць як асобную катэгорыю юрыдычна свабодных людзей.

Шляхецкія саслоўныя правы пераходзілі нашчадкам — мужчынам ад патомных шляхціцаў, а таксама дочкам (але не іх дзецям, калі яны выходзілі замуж не за шляхціца). Жанчы-па простага стану, выходзячы замуж за шляхціца, станавілася шляхцянкай пажыццёва, нават калі выходзіла другі ці трэці раз замуж не за шляхціца. Шляхецтва можна было атрымаць ад вялікага князя літоўскага, а таксама за мужнасць на полі бітвы. Шляхецтва давалася дзіцяці ў сувязі з яго ўсына5;лен-нем, абвешчаным у судзе шляхціцам (адопцыя).

Страта шляхецкай годнасці магла наступіць па суду ў сувязі з учыненым злачынствам, а таксама ў тым выпадку, калі шляхціц пачынаў здабываць сабе сродкі для жыцця гандлем або рамяством.

Трэба адзначыць, што пачатак юрыдычнаму афармлен-ню правоў шляхецкага стану (саслоўя) паклалі агульна-земскія прывілеі (граматы) 1387, 1413, 1432, 1447 гг. Пер-шапачаткова правы і прывілеі замацоўваліся толькі за шлях-тай каталіцкага веравызнання (прывілеі 1387 і 1413 гг.), а затым прывілеем 1432 г. такія ж правы былі нададзены і праваслаўнай шляхце. Асаблівае значэнне для ўмацавання карпарацыйных палітычных правоў шляхты меў прывілей 1492 г. вялікага князя Аляксандра. Гэты нарматыўны права-вы акт можна назваць першай агульнадзяржаўнай хартыяй шляхецкіх вольнасцей.

Усе прадстаўнікі шляхты, незалежна ад эканамічнага і палітычнага становішча, мелі агульныя саслоўныя прывілеі: валодаць зямлёй у неабмежаваных памерах на праве ўлас-насці; прыцягвацца да адказнасці толькі па суду; займаць пасады ў дзяржаўным апараце і ўдзельнічаць у фарміраванні дзяржаўных і судовых органаў; права асабістай недатыкаль-насці і недатыкальнасці маёмасці; былі вызвалены ад па-даткаў і павіннасцей, акрамя выплаты падатку на ваенныя Патрэбы і ўдзелу ў шляхецкім апалчэнні (паспалітым ру-шэнні), і інш.

Аналізуючы пытанні прававога становішча сялянства, трэба звярнуць увагу на тое, што да канца XVI ст. яно ў ВКЛ было запрыгонена. Першым заканадаўчым актам Вялікага княства Літоўскага, які не толькі сведчыў аб на-яўнасці прыгонных, але і аформіў прыгоннае права, з'яўляецца прывілей 1447 г. Працэс запрыгоньвання, які распачаўся ў XV ст., больш выразна ўвасобіўся ў Статутах ВКЛ 1529, 1566 гг. і быў завершаны ў апошняй рэдакцыі агульнадзяржаўнага заканадаўства — Статуце 1588 г.

У разглядаемы перыяд сяляне ВКЛ падзяляліся на тры сацыяльныя трупы, якія адрозніваліся адна ад другой па эканамічнаму становішчу і ступені феадальнай залежнасці.

1. Гаспадарскія, якія залежалі непасрэдна ад вяліка-княжацкай адміністрацыі і жылі на дзяржаўных землях.

2. Панскія, якія жылі на прыватнаўласніцкіх землях і залежал! ад асобных феадалаў.

3. Царкоўныя, якія жылі на землях царквы, манастыроў і кляштараў, вышэйшага духавенства і залежалі ад адміністрацыі духоўнага ведамства.

У сваю чаргу, гэтыя групы таксама падзяляліся на шэ-раг катэгорый.

Амаль да канца XVI ст. звычайнай прыналежнасцю панскіх двароў была нявольная чэлядзь, якая з'яўлялася за-канадаўча замацаваным аб'ектам падаравання. Паводле Статутаў ВКЛ існавала некалькі прычын ператварэння сялян у нявольную чэлядзь. Лічыліся нявольнымі дзеці, якія нарадзіліся ў законным шлюбе нявольных і вольных. Перша-пачаткова сяляне гублялі волю ў выніку самапродажу ў няво-лю, але ў XVI ст. такія здзелкі закон пачаў прызнаваць неса-праўднымі. Да сярэдзіны XVI ст. нявольнікамі станавіліся іншы раз і крымінальныя злачынцы, якім пакаранне смерцю са згоды пацярпеўшага замянялася выдачай у няволю, але ўжо ў Статуце 1566 г. апошняе палажэнне адсутнічае.

На працягу ўсяго разглядаемага перыяду асноўнай пры-чынай няволі з'яўляўся палон. У выніку заканадаўчай ад-

мены ўсіх прычын няволі (акрамя палону), а таксама на-дзялення нявольнай чэлядзі невялікімі зямельнымі участкамі ў XVI ст. большасць яе ператварылася ў прыгонных ся-лян-агароднікаў.

Такім чынам, збліжэнне сацыяльна-эканамічных ста-тусаў нявольнай чэлядзі і прыгоннага сялянства і запры-гоньванне сялянства паспрыялі таму, што ў асноўным сфарміраваўся адносна адзіны клас — эксплуатуемае і прыгоннае сялянства. Разам з запрыгоньваннем сялянства ішло і заканадаўчае афармленне гэтага працэсу, назіралася ўмацаванне прыгоннага права, г. зн. фарміраваліся сістэмы юрыдычных норм, якія павінны былі абараняць права ўлас-насці феадала на прыгонных сялян.

Што тычыцца юрыдычнага статусу прыгонных сялян, то яны не мелі права ўласнасці на зямлю, ім забаранялася набываць маёнткі, без згоды феадала яны не маглі мяняць месца жыхарства і род заняткаў; яны таксама не маглі зай-маць пасады ў дзяржаўным апараце (акрамя некаторых пасад у сельскай адміністрацыі) і былі ў падсуднасці свайго гас-падара. Гонар, жыццё і маёмасць сялян абараняліся законам у меншай ступені, чым прадстаўнікоў прывілеяваных саслоўяў.

Насельніцтва беларускіх гарадоў у сваёй асноўнай масе складалася з простых людзей. Да сярэдзіны XVI ст. яны выдзяліліся ў саслоўе мяшчан.

Прававы статус гараджан вызначаўся ўзроўнем сацы-яльна-эканамічнага развіцця іх горада. Па маёмаснаму ста-новішчу насельніцтва гарадоў умоўна можна падзяліць на тры групы: вярхушку (патрыцыят), куды ўваходзілі замож-ныя купцы і ўладальнікі буйных рамесных майстэрань; ся-рэднія пласты (слаі) — дробныя гандляры і простыя ра-меснікі; гарадскія нізы — вучні майстроў, хатняя прыслу-га і інш. Зразумела, што ў залежнасці ад эканамічнага стану мяшчан знаходзілася і іх прававое становішча, якое вызначалася: прыналежнасцю горада (прыватнаўласніцкі ці вялікакняжацкі); наяўнасцю ў горадзе магдэбургскага права; займаемай пасадай у органах гарадскога самакіравання і г. д. Напрыклад, найбольш заможныя гараджане прывілея-ваных вялікакняжацкіх гарадоў (Вільня, Бярэсце, Полацк, Менск) мелі права валодаць маёнткамі па-за межамі горада і павінны былі выконваць вайсковыя абавязкі асабіста

 

або выстаўляць за сябе пэўную колькасць узброеных людзей нароўні з іншымі феадаламі.

Мяшчане гарадоў з магдэбургскім правам вызваляліся ад прыгонных работ, падводнай павіннасці, выплаты пра-язных пошлін (мыта) на ўсёй тэрыторыі ВКЛ і некаторых іншых павіннасцей. Крымінальнае права ўстанаўлівала па-вышаную адказнасць за іх забойства. Увогуле можна адзна-чыць, што жыхары гарадоў, якія мелі магдэбургскае права, атрымлівалі шэраг правоў і прывілей. Перш за ўсё гэта тычыцца права ўдзельнічаць у фарміраванні органаў га-радскога самакіравання і суда, на стварэнне рэлігійных брацтваў і на аб'яднанне ў цэхі па прафесіях. Адначасова трэба звярнуць увагу на тое, што кіраванне агульнымі справам! ў гарадах, якія карысталіся магдэбургскім правам, знаходзілася, як правіла, у руках заможных гараджан.

Меншым комплексам правоў валодалі жыхары гарадоў і мястэчкаў Беларусі, якія не мелі льготных грамат. Больш таго, яны падлягалі падсуднасці ваявод і старастаў, а не гарадско-га магістрата, як гэта было ў прывілеяваных гарадах.

Мяшчане прыватнаўласніцкіх гарадоў і мястэчак зна-ходзіліся пад уладай феадала, які вызначаў памер грашо-вых збораў і натуральных павіннасцей. Выконвалі натураль-ныя павіннасці (баршчына, рамонт насыпаў, ачыстка пру-доў, лоўля рыбы і інш.) і тыя мяшчане, якія мелі ворыўныя ўчасткі зямлі, астатнія плацілі грашовыя падаткі.

Некаторым прыватнаўласніцкім гарадам таксама было дадзена магдэбургскае права, але з абмежаваннямі на ка-рысць уладальнікаў.

Горад служыў феадалу не толькі ў якасці крыніцы гра-шовых даходаў, але і як адміністрацыйна-палітычны цэнтр, абарончы апорны пункт.

 

9. Палітычны лад ВКЛ.

 

Пытанне дзяржаўнага ладу ВКЛ - адно з найболыл скла-даных, асабліва ў раскрыцці праблемы даяржаўнага ўлад-кавання.

У XIV-XVI стст. Вялікае княства Літоўскае па форме ііраўлення было феадальнай манархіяй. На чале дзяржавы стаяў манарх, які называўся гаспадаром, або вялікім князем. Ён ажыццяўляў заканадаўчую, судовую і адміністра-цыйна-гаспадарчую ўладу. У прыватнасці, вялікі князь кіраваў пытаннямі знешняй палітыкі, камандаваў узброе-нымі сіламі, выдаваў граматы і іншыя прававыя акты, ажыццяўляў вышэйшы суд у дзяржаве, валодаў правам за-канадаўчай ініцыятывы і г. д. Але ж найбольш важныя пы-танні ён павінен быў вырашаць разам з радаю.

Такім чынам, улада гаспадара не была абсалютнай, яна была абмежавана радай, у склад якой уваходзілі вярхі класа феадалаў. Акрамя таго, яго ўлада абмяжоўвалася соймам, дзе былі прадстаўнікі і павятовай шляхты.

Прававое становішча рады замацавана ў прывілеях 1492 і 1506 гг. Напрыклад, у 1492 г. законам было ўстаноўлена, што ў выпадку разыходжання ў радзе думак вялікага князя і радных паноў гаспадар быў абавязаны выконваць тое, што па-раяць яму паны-рада. Абмежаванне ўлады вялікага князя ў да-лейшым было заканадаўча замацавана ў Статуце 1529 г.

Рада з'яўлялася пастаянна дзеючым дзяржаўным органам. Яна не мела строга акрэсленай кампетэнцыі і магла вырашаць любое пытанне ўнутранага і знешняга жыцця дзяржавы. У прыватнасці, у кампетэнцыю рады ўваходзіла: выбранне вялікага князя, абарона дзяржавы, вырашэнне міжнародных спраў, абмеркаванне і прыняцце заканадаўчьгх актаў, заслухоўванне справаздач некаторых службовых асоб, разгляд найважнейшых судовых спраў і інш.

Такім чынам, рада была выканаўча-распарадчым, за-канадаўчым і кантралюючым органам. Яе галоўнае пры-значэнне заключалася ў тым, каб ахоўваць правы магнатаў ад замахаў з боку вялікага князя, а таксама ахоўваць тэры-тарыяльную недатыкальнасць дзяржавы.

Сойм — вышэйшы агульнадзяржаўны заканадаўчы орган бярэ пачатак ад старажытньгх вечавых сходаў, якія пры феадалізме ператварыліся ў саслоўна-класавыя органы феадалаў. Пачатак рэгулярнага склікання соймаў адносіцца да XV ст.

Парадак работы сойма, яго кампетэнцыя да XIV ст. рэгу-ляваліся звычаёвым правам. Спачатку ў сойм уваходзілі ўсе буйныя феадалы, якія з'яўляліся раднымі панамі, службо-выя асобы цэнтральнай і мясцовай адміністрацыі, а таксама ўся шляхта. Але рашэнні, як правіла, выносіліся вялікім князем і панамі-радай, а дробныя і сярэднія феадалы пры гэтым толькі прысутнічалі, інакш кажучы, валодалі да-радчым, а не рашаючым голасам. Таму соймы гэтага пе-рыяду былі больш дарадчымі, чым заканадаўчымі.

У XVI ст. заканадаўчыя функцыі сойму пашырыліся. У гэты час ён з усесаслоўнага перарос у прадстаўнічы орган, на пасяджэнні якога з'яўлялася не ўся шляхта, а толькі яе прадстаўнікі — па два дэпутаты (паслы) ад кожнага паве-та, якія выбіраліся на павятовых сойміках. Акрамя гаспада-ра, паноў-рады, службовых асоб цэнтральнага і мясцовага кіравання ў рабоце вальных (агульных) соймаў бралі ўдзел каталіцкія і праваслаўныя епіскапы, ігумены манастыроў і кляштараў.

У сістэме органаў дзяржаўнага кіравання значная роля належала вышэйшым службовым асобам, паўнамоцтвы якіх рэгуляваліся пераважна звычаёвым правам.

Важнае месца займаў маршалак земскі, які з'яўляўся ахоўнікам парадку і этыкету пры вялікакняжацкім двары. Яго намеснікам быў маршалак дворны.

Узброенымі сіламі дзяржавы кіраваў гетман найвышэйшы (з XVIII ст. — вялікі), які меў, асабліва ў час вайны, вялікія паўнамоцтвы. Яго намеснікам быў маршалак дворны.

Дзяржаўную канцылярыю ўзначальваў канцлер, пры ім былі пісары, сакратары і іх памочнікі (дзякі). Канцлер збе-рагаў дзяржаўную пячатку, без прыкладання якой законы не набывалі сілы, падпісваў найважнейшыя дзяржаўныя дакументы, разам са сваім намеснікам падканцлерам — удзельнічаў у падрыхтоўцы і канчатковым рэдагаванні за-канадаўчых актаў.

Падскарбі земскі загадваў дзяржаўнымі фінансамі, скар-бам. Яго намеснікам быў падскарбі дворны, а памочнікамі -скарбнікі і скарбавыя пісары.

Спецыфічнае становішча сярод службовых асоб займалі вялікакняжацкія ўраднікі. Яны непасрэдна неслі службу ў вялікага князя і вышэйшых прадстаўнікоў улады, выкон-валі судовыя рашэнні, уводзілі ва ўладанне маёнткамі, рабілі рэвізіі (люстрацыі), спаганялі нядоімкі па падатках, сачылі за будаўніцтвам дарог, мастоў і інш.

Мясцовыя органы ўлады і кіравання на дзяржаўных землях будаваліся ў адпаведнасці з адміністрацыйна-тэрытары-яльным падзелам. Да ўтварэння ваяводстваў і паветаў асоб-ныя землі кіраваліся намеснікамівялікага князя. Пры на-месніках былі такія службовыя асобы, як ключнік, гараднічы, цівун, канюшы, ляснічы, пасады якіх у асноўным засталіся і пасля адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гг., што падзяліла тэрыторыю ВКЛ на ваяводствы (акрамя існа-ваўшых раней уводзіліся і новыя), паветы і воласці.

Саслоўна-прадстаўнічымі органамі мясцовай улады выступал! павятовыя і ваяводскія соймікі. У іх удзельнічалі ўсе землеўласнікі павета ці ваяводства.

Мясцовыя органы ўлады мелі шырокія паўнамоцтвы і мала залежалі ад цэнтральных органаў. У сваёй дзейнасці яны кіраваліся агульнадзяржаўнымі нарматыўнымі актамі і мясцовым звычаёвым правам, а таксама актамі мясцовай адміністрацыі.

На тэрыторыі ваяводства прадстаўніком вышэйшай улады быў ваявода. Ён узначальваў адміністрацыйныя, гаспа-дарчыя, ваенныя і, у значнай ступені, судовыя органы. Ваявода прызначаўся вялікім князем і радай пажыццёва з ліку буйных феадалаў — ураджэнцаў ВКЛ. Бліжэйшым па-мочнікам ваяводы быў кашталян, які ўзначальваў войска галоўнага замка і апалчэнне.

Ключнік адказваў за спагнанне падаткаў і чыншу, га-раднічы быў камендантам замка, лоўчы і ляснічы наглядалі за ляснымі і паляўнічымі ўгоддзямі.

Кіраўніком адміністрацыі ў павеце быў староста, які таксама прызначаўся вялікім князем і радай з ліку буйных феадалаў. Намеснікам яго быў' падстараста. Паўнамоцтвы старасты былі блізкія да паўнамоцтваў ваяводы, у тым ліку і ў галіне правасуддзя. Памочнікам старасты па ваенных справах быў павятовы маршалак, які камандаваў павято-вым апалчэннем шляхты. Ён жа, як правіла, старшынства-ваў на пасяджэннях павятовага сойміка.

Ніжэйшым звяном у сістэме мясцовага кіравання (на ўзроўні воласці) былі дзяржаўцы — кіраўнікі дзяржаўных і вялікакняжацкіх маёнткаў.

 

Органы мясцовага кіравання і самакіравання ў гарадах Беларусі, якія рэгулявалі жыццядзейнасць карпарацый мяшчан, значна адрозніваліся ад іншых мясцовых органаў улады і кіравання на месцах. Па арганізацыі кіравання і па характару залежнасці ад вышэйшых органаў улады бела-рускія гарады падзяляліся на тыя, якія мелі спецыяльныя граматы (прывілеі) на магдэбургскае права, і тыя, якія не мелі такіх грамат. Гарады, якія атрымалі прывілеі, выключался з адміністрацыі ваявод і старастаў, у іх утвараліся органы гарадскога кіравання (магістрат) у спалучэнні з некаторымі элементамі самакіравання.

У магистрат (раду) уваходзілі войт, бурмістры, радцы і лаўнікі. Войт стаяў на чале гарадской адміністрацыі суда, прызначаўся на гэтую пасаду ўрадам з ліку феадалаў або гараджан. Правасуддзе войт ажыццяўляў сумесна з членамі гарадской рады і лаўнікамі (засядацелямі). Войт мог прызна-чыць сабе намесніка — лент-войта. Памочнікам войта па кіраванню справамі ў горадзе былі бурмістры, якія прызна-чаліся або зацвярджаліся войтам з ліку членаў гарадской рады.

У большасці беларускіх гарадоў рада складалася прыклад-на з 6—20 чалавек. Як правіла, у яе ўваходзілі найбольш бага-тыя купцы, кіраўнікі рамесных цэхаў, багатыя майстры-ра-меснікі. У адных гарадах рада выбіралася мяшчанамі, у другіх — войт кампанаваў раду. Рада вызначала асноўны напрамак раз-віцця гарадской гаспадаркі і кіравала пытаннямі доб-раўпарадкавання і ўтрымання ў баявой гатоўнасці абарон-чых збудаванняў, займалася зборам сродкаў на гарадскія патрэбы, ажыццяўляла кантроль за іх расходаваннем і г. д.

Прыватнаўласніцкія гарады былі ўласнасцю асобных князёў і паноў. Таму кіраванне ў іх залежала ад волі ўладаль-ніка, які мог дазволіць утварэнне_ мясцовых органаў у ад-паведнасці з магдэбургскім правам або прызначыць у го-рад свайго намесніка-кіраўніка.