Люблінскі сойм і умовы аб"яднання ВКЛ з Польшчай

 

10 студзеня 1569 г. пачаў работу Люблінскі сойм, які працягваўся амаль шэсць драматычных месяцаў. Кожны бок ставіў свае ўмовы уніі.

Ліцвінскі праект аб'яднання дзвюх дзяржаў быў такім: аіульны ўладар, які захоўваў тытул вялікага князя літоўскага; агульныя соймы вырашаюць толькі справы абедзвюх дзяр-жаў; на Літве працягваюць дзейнічаць свае вальныя соймы і павятовыя соймікі; пры ўладары знаходзіцца і ліцвінская рада, а ў Княстве застаецца вялікакняжацкая рада.

Умовы польскага боку былі наступнымі: Польскае кара-леўства і Вялікае княства Літоўскае злучаюцца ў адну дзяр-жаву з адным уладаром — польскім каралём, якога абіраюць палякі і ліцвіны ў Польшчы, адным соймам, адной агуль-най пячаткай, адным сенатам, адным войскам, адной ма-петай — словам, ад Княства не павінна застацца і назвы.

Зразумела, што ліцвіны не прынялі польскі праект уніі. Не аднойчы прадстаўнікі Вялікага княства Літоўскага паўтаралі, што яны будуць абараняць сваю дзяржаву, якая не саступае Кароне і другім хрысціянскім краінам. Больш таго, калі паслы Княства ўбачылі пагрозу гвалтоўнага за-ключэння уніі на непрымальных для іх умовах, яны 1 са-кавіка 1569 г. пакінулі Люблін.

I тут польскі бок — юрыдычны саюзнік, звязаны з Княствам персанальнай уніяй, — пайшоў на дэманстрацыю сілы. Скарыстаўшы цяжкае знешнепалітычнае становішча ВКЛ, польскія феадалы дамагліся ад Жыгімонта Аўгуста здрады інтарэсам Княства. Апошняя заключалася ў тьгм, што кароль польскі і вялікі князь літоўскі 5 сакавіка 1569 г. выдалі незаконны акт аб аддзяленні ад Вялікага княства Літоўскага Падляшскай зямлі (ваяводства) з гарадамі Драгічынам, Мельнікам, Бельскам і інш. і далучэнні яе да Польшчы. Феадалам і службовым асобам Падляшша было загадана пад страхам канфіскацыі маёмасці прысягнуць на вернасць Кароне. Калі гэты захопніцкі акт не атрымаў на-лежнага адпору, Жыгімонт Аўгуст далучыў да Польшчы і ўкраінскія землі — Валынь, Падолле і Кіеўшчыну. 3 юрыдычнага боку акты аб далучэнні беларускіх і ўкраінскіх зямель да Польшчы былі незаконныя і належала лічыць, што яны не маюць сілы. Паводле заканадаўства Вялікага княства Літоўскага вялікі князь, уступаючы на прастол, даваў прысягу і абяцаў дзейнічаць згодна з дзяржаўнымі законамі. Адпаведна з парафафамі 12 і 15 прывілея 1492 г. і артыкуламі 1, 2, 12 раздела II Статута ВКЛ 1566 г. вялікі князь не меў права памяншаць тэрыторыю дзяржавы і выдаваць якія-небудзь заканадаўчыя акты без згоды рады і сойма. У арты-куле 4 таго ж раздзела проста ўстанаўлівалася забарона выдаваць прывілеі, якія парушаюдь нормы Статута.

Таму акты аб аддзяленні ўкраінскіх і заходняй часткі беларускіх зямель, выдадзеныя ў Любліне, належала прыз-наць несапраўднымі. Апошняя выснова пацвярджаецца і граматай Жыгімонта Аўгуста ад 21 снежня 1568 г., дзе ён кляўся захоўваць старыя законы і звычаі і не парушаць тэ-рытарыяльнай цэласнасці дзяржавы. Дакументы аб аддзя-ленні зямель не былі замацаваныя пячаткай Княства, што таксама рабіла іх несапраўднымі. Але мы павінны адзна-чыць: нягледзячы на незаконныя акты па далучэнню част-кі зямель ВКЛ да Кароны, сітуацыя складалася такая, што вялікакняжацкі ўрад не мог ісці на ваенны канфлікт з Польшчай перш за ўсё таму, што на значнай частцы Княства гаспадарыла маскоўскае войска і самастойна весці вай-ну ў яго не было сілы. У такім становішчы прадстаўнікі ВКЛ вымушаны былі вярнуцца за стол перамоў з Польшчай. Агульны сойм зноў распачаў работу.

1 ліпеня 1569 г. быў падпісаны акт Люблінскай уніі.

Акт Люблінскай уніі быў аформлены ў выглядзе прывілея-дагавора. Галоўная ідэя прывілея зафіксавана ў яго трэцім параграфе: «3 гэтага часу абедзве дзяржавы ўяўляюць сабой адно непадзельнае цела, а таксама адну агульную Рэч Паспалітую, у якой абодва гаспадары і абод-ва народы ўз'ядналіся ў адзіны народ і адзіную дзяржаву».

Вышэйшым органам улады станавіўся агульны сойм, які мог збірацца на тэрыторыі Польшчы. Асобных соймаў як для Кароны, так і для Княства не прадугледжвалася. Манарх ба-чыўся агульным: «над абодвума народамі будзе панаваць адзін кароль, абіраемы супольнымі галасамі Польшчы і Літвы».

Аднак трэба заўважыць, што тытул вялікага князя за-хоўваўся. Так, у зацверджаньш акце гаворыцца: «...Новы гаспадар пры выбранні і каранацыі павінен аб'яўляцца каралём Польскім, вялікім князем Літоўскім, Рускім, Прускім, Жмудскім, Кіеўскім, Валынскім, Падляшскім, Ійфляндскім.,. Выбранне і ўзвядзенне князя на прастол Вялікага княства Літоўскага, якое да гэтага часу право-дзілася асобна, павінна спыніцца»1.

Выключна да кампетэнцыі Рэчы Паспалітай адыходзіла знешняя палітыка. Усе ранейшыя законы і дагаворы, што былі накіраваны супраць інтарэсаў аднаго з бакоў, павінны былі быць скасаваны. Акт засяроджваў увагу на прынцыпо-ным для польскага боку пытанні: Статуты і ўсе якія бы то ІІІ былі пастановы, ухваленыя ў Літве супраць польскага парода па пытаннях аб набыцці і валоданні палякамі ма-снткаў у Літве, надалей не павінны былі дзейнічаць. Даз-валялася набываць маёнткі і валодаць імі палякам у Літве, а літоўцам у Польшчы.

Такім чынам, Люблінскі акт павінен быў выклікаць і некаторыя змены ў заканадаўстве Княства. Разам з тым Княству Люблінскім актам не адводзілася роля польскай ка-ланіяльнай ускраінЫ. Тут захоўваліся былы адміністрацыйны апарат, асобнае ад Польшчы заканадаўства і судовая ар-ганізацыя, назва дзяржавы «Вялікае княства Літоўскае» і дзяржаўная пячатка, а таксама войска.