Спробы рэфармавання прававой сістэмы Рэчы Паспалітай і Канстытуцыя 1791г

У сярэдзіне XVIII ст. у Рэчы Паспалітай разгарнулася вострая палітычная барацьба паміж прыхільнікамі рэформ дзяржаўнага ладу і рэакцыйнымі коламі каталіцкага духа-венства і магнатаў. Першыя імкнуліся рэфармаваць феа-дальны дзяржаўны апарат і прыстасаваць яго да новых эка-намічных і палітычных умоў, рэакцыйныя колы жадалі захаваць у недатыкальнасці старыя феадальныя парадкі. Дзейнасць рэфарматараў асабліва актывізавалася пасля смерці ў кастрычніку 1763 г. караля Аўгуста. Так, на канва-кацыйным сойме 1764 г. было ўведзена абмежаванне на выкарыстанне права «ліберум вета». 3 гэтага часу рашэнні па эканамічных пытаннях прымаліся большасцю галасоў, а дэпутатам дазвалялася не прытрымлівацца наказаў сой-мікаў, калі тыя пярэчылі думцы большасці.

У 1764 г., а затым у 1775 г. у Рэчы Паспалітай уводзіцца абавязковы для ўсіх саслоўяў, у тым ліку шляхты і духа-венства, адзіны мытны падатак з адначасовай адменай унутраных пошлін. У 1766 г. усталёўваецца адзіная сістэма мер і вагаў на ўсёй тэрыторыі Рэчы Паспалітай; у 1773 — 1775 гг. фарміруецца адукацыйная камісія, стварэнне якой стала пачаткам рэформы ў галіне асветы. У эканамічнай сферы пэўны станоўчы вынік мелі рэформы А.Тызенгаўза, дзякуючы якім на паўночным захадзе Беларусі з'явілася даволі значная колькасць мануфактур.

Такім чынам, Рэч Паспалітая, якая з 60-х гг. XVIII ст. пачала інтэнсіўна праводзіць рэфармацыйную дзейнасць, пэўна здолела б пераадолець не толькі эканамічны, але і палітычны крызіс.

Зразумела, што першыя памкненні да палітычных рэформ не задаволілі рэакцыйных магнатаў, якія заўсёды імкнуліся да неабмежаванай улады, а ўладу ў тагачасных абставінах неслі буйным землеўласнікам на сваіх штыках суседнія Расія і Прусія. У верасні 1764 г. яны пасадзілі на каралеўскі трон свайго стаўленіка Станіслава-Аўгуста Панятоўскага і ка-рэкціравалі яго палітычную лінію ў адпаведнасці з папярэдняй дамоўленасцю паміж сабой аб захаванні сілай зброі існуючага парадку ў Рэчы Паспалітай.

У другой палове 60-х гг. XVIII ст. Расія і Прусія выкары-сталі «дысідэнцкую»' праблему, каб яшчэ больш актыўна дыктаваць сваю волю ўладам Рэчы Паспалітай. Перад соймам расійскім бокам было пастаўлена пытанне аб ураўноў-ванні ў правах некатолікаў (дысідэнтаў) з католікамі згод-на з дагаворам 1686 г. паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай. Сойм станоўча пытанне не вырашыў. Тады пад патрана-жам Расіі і Прусіі ў 1767 г. у Слуцку была створана правас-лаўная, а ў Торуні — пратэстанцкая канфедэрацыі, якія ставілі перад сабой задачу дасягнуць роўнасці канфесій у Рэчы Паспалітай. У 1768 г. сойм задаволіў памкненні дысідэнтаў, а таксама прыняў закон пад назвай «Карды-нальныя правы», які замацаваў непахіснасць свабоднага прымянення вета, захаванне шляхецкіх правоў і недапуш-чэнне рэформ дзяржаўнага ладу. Трэба таксама адзначыць, што ў «Кардынальных правах» утрымліваліся нормы, якія пазбаўлялі ўласнікаў маёнткаў права прыгаворваць залежных сялян да пакараНня смерцю, устанаўлівалі крыміналь-ную адказнасць шляхціца за забойства простага чалавека на тэрыторыі Польшчы.

У 1768 г. прыхільнікі «залатой» шляхецкай вольнасці пад старшынстваМ/Ю. Пуласкаса арганізавалі ў г. Бары, што на Украіне, канфедэрацыю, якая аб'яднала даволі шырокія колы шляхціцаў-католікаў і заклікала іх да барацьбы за адмену раўнапраўя з праваслаўнымі і пратэстантамі. Барскіх канфедэратаў падтрымала Турцыя, якая пачала вайну з Расіяй. Скарыстаўшы момант, Аўстрыя ў 1769—1770 гг. аку-піравала частку Польшчы і Украіны, а Прусія — паўночна-заходнюю частку Польшчы і прапанавала Расіі заключыць дагавор аб сумесным падзеле Рэчы Паспалітай. Па першым падзеле (1772 г.) да Расіі адышла Усходняя Беларусь.

Але гэта трагічная падзея не дабавіла палітычнага розу-му сапернічаючым магнацкім кланам. Лес дзяржавы выра-шыла ўзяць у свае рукі прагрэсіўная частка шляхты і бур-

жуазіі. Яна ўтварыла палітычны блок, які ўвайшоў у гіста-рычную літаратуру пад назвай «патрыятычная партыя».

Галоўнай мэтай патрыётаў было ўмацаванне дзяржаўнай улады Рэчы Паспалітай, садзейнічанне буржуазным рэфор-мам у краіне. Кансерватары ў сваю чаргу рабілі ўсё, каб захаваць старыя феадальныя адносіны, шляхецкія прывілеі, існуючы палітычны лад.

Асабліва вялікую дзейнасць патрыятычная партыя раз-гарнула ў час работы чатырохгадовага сойма (1788— 1792 гг.), які аб'явіў сябе канфедэрацьгяй, што паралізавала дзеянне прынцыпу «ліберум вета» — усе пытанні прымаліся простай большасцю галасоў. Па ініцыятыве патрыётаў было прынята рашэнне аб падаўжэнні паўнамоцтваў сойма яшчэ на два гады і правядзенні дадатковых выбараў дэпутатаў ад паветаў. Так сойм стаў чатырохгадовым. Дадаткова было выбрана 182 дэпутаты, з якіх 112 былі прыхільнікамі пат-рыётаў. У выніку з 359 дэпутатаў сойма 181 быў прад-стаўніком шляхецка-буржуазнай патрыятычнай партыі — партыі рэформ. Каб вырашыць пытанні, мінуючы «ліберум вета», сойм у двайным складзе таксама абвясціў сябе кан-федэрацыяй.

Пераўтварэнні ўдзяржаўным ладзе Рэчы Паспалітай ча-тырохгадовы сойм пачаў з выкладання асноўных прынцы-паў канстытуцыйнага права, замацаваных у «Кардинальных правах» і прынятых у студзені 1791 г. Невялікі па аб'е-му — усяго 11 артыкулаў — гэты дакумент па сваёй сут-насці быўдэкларацыяй аб прынцыпах існавання Рэчы Пас-палітай як самастойнай, незалежнай дзяржавы. Любая чу-жаземная гарантыя захавання існуючага становішча аб'яўлялася «накіраванай супраць незалежнасці Рэчы Пас-палітай». Каб прадухіліць новы падзел, сойм аб'явіў яе не-дзялімай дзяржавай.

Такім чынам, «Кардынальныя правы» 1791 г., якія ўхваліў сойм, былі накіраваны на адмену «Кардынальных правоў» 1768 г., а гэта значыць на адмову ад старашляхецкіх парад-каў, на прагрэсіўныя змены ў грамадскіх адносінах.

«Кардынальныя правы» надавалі некаторыя канстыту-цыйныя правы абывацелям, гэта значыць грамадзянам Рэчы Паспалітай. Так, адначасова з абвяшчэннем каталіцкай рэлігіі дамінуючай дэкларавалася свабода іншых хрысці-янскіх веравызнанняў. Асабліва важнае значэнне мела аб'яўленне такіх грамадзянскіх правоў, як свобода слова і друку, за выключэннем пытанняў, што тычыліся паную-чай каталіцкай веры, у інтарэсах якой магла быць уста-ноўлена цэнзура (арт. 11). Свабоду слова мелі не толькі шляхціцы, якія бралі ўдзел у пасяджэннях сойма, але і «кожны абывацель на публічных з'ездах». Абвяшчэнне сва-боды «думак, запісаных або надрукаваных з подпісам імя свайго», значна падрывала ідэалагічнае панаванне ка-таліцкай царквы. «Кардынальнымі правамі» Рэч Паспалітая аб'яўлялася прававой дзяржавай, у якой вяршэнства нале-жыць толькі закону, прынятаму соймам. «Ніякая ўлада нікога не можа абавязаць выконваць распараджэнні, якія не адпавядаюць праву, і не можа дазваляць сабе і іншым таго, што забараняе права, не будзе ігнараваць тое, што права абавязвае выконваць».

Буржуазны характар рэформ выявіўся ў Законе аб сой-міках аД 24 сакавіка 1791 г. і Законе аб гарадах ад 21 красавца 1791 г. Згодна з Законам ад 24 сакавіка выбарчае права атрымлівала толькі аселая шляхта не маладзей за 24 гады. Як бачым, гэты заканадаўчы акт быў накіраваны на абмежаванне доступу ў соймікі мала- і немаёмаснай шляхты, якую падкуплялі і выкарыстоўвалі для прыняцця ў сойме выгадных ім рашэнняў магнаты.

Вііавочна, што ў аснову закона быў пакладзены не сас-лоўны, а класавы прынцып, характэрны для буржуазнага выбарчага права. У адпаведнасці з Законам ад 21 красавіка мяшчане атрымалі такое ж права асабістай недатыкаль-насці, як і беларуска-літоўская шляхта па Статуту 1588 г. Закон пашырыў правы мяшчан, даў ім магчымасць прад-стаўляць свае інтарэсы ў соймавых камісіях, прычым пры разглядзе пытанняў, што тычыліся гарадоў, яны мелі ра-шаючы голас, а ў астатніх выпадках — дарадчы. Мяшчанам дазвалялася займаць ніжэйшыя пасады ў дзяржаўных уста-новах і судах, а таксама працаваць адвакатамі. Яны атры-малі права набываць маёнткі разам з залежнымі сялянамі, а ўладальнікі маёнткаў коштам звыш 2 тыс. злотых маглі ўводзіцца соймам у шляхецкае званне, што стварыла спры-яльныя ўмовы для развіцця і збліжэння мяшчан са шляхтай і дазволіла ўмацаваць палітычныя пазіцыі прадстаўнікоў патрыятычнай партыі, якія засядалі ў сойме. Пашырэнне сацыяльнай базы патрыётаў дало ім магчьшасць яшчэ больш энергічна праводзіць рэформы дзяржаўнага ладу.

Такім чынам, у перыяд са студзеня па красавік 1791 г. у выніку плённай заканадаўчай дзейнасці сойма быў приняты шэраг законаў, якія ўвайшлі ў якасці састаўной част-кі ў Канстытуцыю 3 мая 1791 г. 28 вопрос Праект Канстытуцыі быў прадстаўлены на абмеркаван-не сойма 3 мая 1791 г. — у першы дзень пасля велікодных канікулаў (вакацый). Каля замка ў Варшаве, дзе засядаў сойм, былі выстаўлены вайсковыя фарміраванні, якія пад-трымлівалі рэфарматараў, а на вуліцы выйшлі гараджане. У залу пасяджэнняў сойма прыбылі і прадстаўнікі мяшчан, што азначала пашырэнне сацыяльнай базы прыхіль-нікаў Канстытуцыі. У выніку са 150 прысутных членаў сойма толькі адзін сенатар і 27 паслоў прагаласавалі супраць прыняцця Канстытуцыі.

Канстытуцыя складалася з прэамбулы і 11 раздзелаў. Пануючай рэлігіяй у дзяржаве аб'яўляўся каталіцызм, прад-стаўнікам іншых канфесій гарантавалася свабода выканання рэлігійных абрадаў. За шляхтай прызнаваліся ўсе палітыч-ныя і эканамічныя правы і яе вяршэнства ў жыцці краіны. Закон аб гарадах аб'яўляўся часткай Канстытуцыі, што давала некаторыя правы буржуазіі. Сяляне заставаліся ў прыгон-най залежнасці. Чацвёртым раздзелам Канстытуцыі ім было гарантавана толькі заступніцтва закона і ўрада краіны.

Канстытуцыя ўносіла змяненні ў некаторыя інстытуты ўлады і дзяржаўнага ўпарадкавання Рэчы Паспалітай. У ад-паведнасці са сваімі ўяўленнямі аб справядлівым грамад-стве патрыёты абвясцілі дэмакратычны прынцып падзелу ўлады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую (раздзел V).

Па новай Канстытуцыі заканадаўчая ўлада належала двухпалатнаму пастаянна дзеючаму сойму, які выбіраўся на два гады. Палата дэпутатаў складалася з 204 дэпутатаў (паслоў), якія выбіраліся на павятовых сойміках. Сенат, які складаўся з вызначанага кола свецкіх і духоўных службовых асоб пад старшынствам караля, налічваў 132 чала-векі. Закон, прыняты ў Палаце дэпутатаў, перадаваўся ў Сенат, які мог яго ўхваліць або адкласці да паўторнага па-сяджэння сойма. У такім выпадку абедзве палаты збіраліся разам, і рашэнне прымалася простай большасцю галасоў (раздзел VI).

Канстытуцыяй адмянялася права «ліберум вета», заба-раняліся ўсялякія канфедэрацыі. Галоўны прынцып, наякім будавалася дзейнасць сойма, заключаўся ў тым, што дэпутаты — прадстаўнікі ўсяго народа, а не толькі свайго павета, і таму павінны клапаціцца аб агульных інтарэсах гра-мадства. Сойму былі прадастаўлены вельмі шырокія паўнамоцтвы. У прыватнасці, ён разглядаў усе праекты за-конаў наогул, гэта значыць праекты канстытуцыйных, гра-мадзянскіх, крымінальных законаў, а таксама тых, што тычыліся ўстанаўлення пастаянных і часовых падаткаў; праекты соймавых пастаноў аб канчатковай ратыфікацыі саюзных і гандлёвых дагавораў, вайне, міры і г. д.

Выканаўчая ўлада належала цэнтральнаму для ўсёй Рэчы Паспалітай ураду, у які ўваходзілі кароль як старшыня, кіраўнік каталіцкай царквы — прымас і пяць міністраў: палі-цыі, унутраных і замежных спраў, ваенны і фінансаў. Мі-ністраў прызначаў кароль. Умацаванню дзяржавы, на думку аўтараў рэформ, павінна было садзейнічаць устанаўленне спадчыннай манархіі. Таму каралеўская ўлада аб'яўлялася спадчыннай, але толькі ў межах адной дынастыі.

Кароль надзяляўся шырокімі паўнамоцтвамі. Ён быў вышэйшым распарадчыкам усіх узброеных сіл дзяржавы, прызначаў і здымаў службовых асоб органаў дзяржаўнага кіравання, сенатараў, біскупаў. Аднак усе акты караля пат-рабавалі подпісу адпаведнага міністра, які і адказваў перад соймам за дадзены акт. У выпадку, калі міністр не згад-жаўся ставіць свой подпіс, пытанне пераносілася на раз-гляд сойма.

Стварэнне адзінага для ўсёй Рэчы Паспалітай урада пе-ратварала канфедэратыўны лад у федэрацыю, садзейнічала цэнтралізацыі дзяржавы і ўмацоўвала аўтарытэт цэнтраль-ных органаў улады і кіравання.

Канстытуцыя мела прагрэсіўнае для свайго часу зна-чэнне. Яна карэнным чынам змяніла структуру вышэйшых органаў улады; сойм стаў сапраўды заканадаўчым і кан-тралюючым органам у дзяржаве; была зроблена спроба ажыццявіць прынцып парламенцкага спосабу кіравання. Але палажэнні Канстытуцыі фактычна не былі ўведзены ўдзея-нее з-за непрыняцця іх рэакцыйнай польскай шляхтай, асабліва арыстакратыяй, якая 19 мая 1792 г. абвясціла Тар-гавіцкую канфедэрацыю дзеля захавання «рэспубліканскай формы і шляхецкіх вольнасцей». Лідэры канфедэрацыі ўступілі ў перамовы з Кацярынай II «аб вызваленні Рэчы Паспалітай ад спадчыннасці трона і Канстытуцыі 3 мая».

Царскі ўрад накіраваў на дапамогу таргавічанам 100-тысячную армію, што прывяло да іх хуткай перамогі. У студзені 1793 г. Прусія дамовілася з Расіяй аб другім падзеле Рэчы Паспалітай, у выніку якога да Расіі далучалася, цэнтральная частка Беларусі, на якой была ўтворана Мін-ская губерня:

Сойм Рэчы Паспалітай, які сабраўся ў чэрвені 1793 г. у Гародні, прызнаў другі падзел дзяржавы, а таксама ад-мяніў Канстытуцыю 3 мая і прыняў новую, асноўны змест якой заключаўся ў наступным: аднаўляліся Пастаянны са- вет' і выбарнасць караля; сойм заставаўся вышэйшым за-канадаўчым органам краіны, які павінен быў склікацца кожныя чатыры гады на восем тыдняў; рашэнні ў сойме прымаліся большасцю галасоў; кароль меў права вета на соймавыя рашэнні, якія тычыліся асноўных законаў. Аднак і гэта Канстытуцыя засталася на паперы, бо Рэч Пас- палітая страчвала сваю незалежнасць.

Пасля разгрому паўстання пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі

Аўстрыя, Прусія і Расія ў 1795 г. здзейснілі трэці падзел

Рэчы Паспалітай. Да Расіі адышлі Заходняя Беларусь, а

таксама Літва, Курляндыя і частка Заходняй Украіны.

Прусія і Аўстрыя падзялілі паміж сабой Польшчу.