Нацыятворчыя працэсы ў Беларусі 4 страница

Да разгледжанага блока далучаюцца працы В. Круталевіча, М. Сташкевіча, У. Казлякова, С. Рудовіча, у якіх аналізуюцца розныя аспекты нацыянальна-дзяржаўнага самасцвярджэння беларусаў у гады вайны i рэвалюцыі2.

З 1980-х гг. акрэслілася цікавасць даследчыкаў да вывучэння міжнароднага кантэксту падзей у Беларусі ў перыяд Першай сусветнай вайны. Наватарскай у гэтым сэнсе была дысертацыйная праца А. Бабкова. Аўтар упершыню ў гістарыяграфіі прааналізаваў планы розных грамадска-палітычных сіл Германіі адносна Беларусі, даследаваў акупацыйны рэжым, эка-намічную палітыку немцаў на занятай тэрыторыі, паспрабаваў даць ацэнку іх захадам у нацыянальна-культурнай сферы3. Аналагічны спектр пытанняў разглядаецца ў даследаванні Дз. Мігуна4. Новай тэмай для айчыннай гістарыяграфіі стала вывучэнне гісторыі бежанства перыяду вайны5.

У адрозненне ад савецкай гістарыяграфіі сучасная навука па-іншаму ставіцца да праблемы суадносін паміж вайной i рэвалюцыяй: усведамляецца неабходнасць даследаваць расійскую рэвалюцыю ў кантэксце больш маштабнай, глабальнай з'явы - Першай сусветнай вайны6.

Спроба падсумавання даследаванняў па гісторыі Беларусі ў гады Пер­шай сусветнай вайны зроблена эмігранцкім гісторыкам Ю. Весялкоўскім. Аднак выдадзены ім гістарычны нарыс грунтуецца толькі на даступных аўтару публікацыях i ахоплівае галоўным чынам перыяд 1917-1920 гг.7

Такім чынам, гістарычная навука мае важкія набыткі ў вывучэнні гісторыі Беларусі перыяду яе знаходжання ў складзе Расійскай імперыі. Пераймаючы эстафету ад савецкіх гісторыкаў, у цэнтры ўвагі якіх былі сацы-

_____________

1 Сяменчык М.Я. Грамадска-палітычнае жыццё на Беларусі ў перыяд Лютаўскай i Кастрычніцкай рэвалюцый (сак. 1917 - сак. 1918 г.). Ч.1-2. Мн., 2001.

2 Круталевич В.А. Рождение Белорусской Советской Республики (На пути к провозглашению республики. Октябрь 1917 - декабрь 1918 г.). Мн., 1975; Ён жа. История Беларуси: становление национальной державности (1917 - 1922 гг.). Мн., 2003; Сташкевич Н.С. Приговор революции: Крушение антисоветского движения в Белоруссии. 1917-1925. Мн., 1985; Козляков В.Е. Национальный вопрос и неонароднические партии. Начало XX в. -конец 20-х гт. (На материалах России, Беларуси, Украины). Мн., 2001; Рудовіч С. Час выбару: Праблема самавызначэння Беларусі ў 1917 годзе. Мн., 2001.

3 Бабков А.М. Политика германского империализма в Белоруссии в годы Первой мировой войны: Автореф. дис. ... канд. ист. наук. Мн., 1983.

4 Мигун ДА. Германия и Беларусь: Уроки истории (1914-1922 годы). Мн., 2001.

5 Бабков А.М. Беженцы в Белоруссии в годы первой мировой войны (1915-1916) // Пстарычная навука i гістарычная адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь. Новые канцэпцыі і падыходы. Ч. 1: Гісторыя Беларусі. Мн., 1994. С.131-138; Бежанства 1915 года. Беласток, 2000; Утгоф В.С. Белорусские беженцы Первой мировой войны в 1914 --1922 гг.: Автореф. дис.... канд. ист. наук. СПб., 2003.

6 Baдa X. Российские революции 1917 г. как комплекс революций в эпоху мировых войн // Россия в XX веке: Историки мира спорят. М., 1994. С.143-146.; Рудовіч С. Беларусь у Першай сусветнай вайне i рэвалюцыі 1917 г.: актуальный праблемы даследаванняў // Гісторыя, якой няма ў падручніках. Мн., 2002.

7 Весялкоўскі Ю. Беларусь у Першай сусветнай вайне (Пет. нарыс). Беласток; Лондан. 1996.

 

 

яльна-эканамічныя працэсы, гісторыя класавай барацьбы i рэвалюцыйнага руху, сучасныя даследчыкі значна пашырылі тэматычны дыяпазон i ўзбагацілі гістарыяграфію распрацоўкамі такіх сюжэтаў, як палітыка ца­ризму адносна розных катэгорый насельніцтва Беларусі, станаўленне грамадзянскай супольнасці, развіццё прадпрымальніцтва, гісторыя гра-мадскіх (у тым ліку нацыянальных) рухаў, дэмаграфічная i канфесіянальная гісторыя. Аб'ём i разнастайнасць назапашаных ведаў ставіць на парадак дня неабходнасць ix сістэматызацыі i падагульнення з мэтай стварэння цэласнай панарамы гістарычнага працэсу ў Беларусі ў канцы XVIІІ - пачатку XX ст.

Крыніцы

Гісторыя Беларусі канца XVIII - пачатку XX ст., як i іншых перыядаў, зывучаецца на падставе шматлікіх разнастайных гістарычных крыніц. Аднак незалежна ад тыпу класіфікацыі дадзеных крыніц найбольшае значэнне сярод ix, безумоўна, маюць пісьмовыя. Менавіта яны складаюць падмурак гістарычных даследаванняў і з'яўляюцца асновай гістарычнай навукі.

Важную групу гістарычных крыніц складаюць помнікі заканадаўства канца XVIII - пачатку XX ст. Гэта законы, маніфесты, палажэнні, указы, рэскрыпты ўрада Расійскай імперыі, якія дазваляюць прасачыць яго палітыку на тэрыторыі Беларусі. Асноўнай публікацыяй дадзеных крыніц, безумоўна, з'яўляецца "Полное собрание законов Российской империи"1.

Разам з агульнаімперскімі зводамі законаў на тэрыторыі Беларусі да 1840 г. дзейнічаў i "Статут Великого Княжества Литовского" 1588 г.

Зводы законаў дапаўняюцца тэматычнымі зборамі заканадаўчых актаў. Сярод ix - зборнікі, для якіх спецыяльна падоіраліся дакументы, што маюпь дачыненне да розных галін жыцця заходніх губерняў. Шэраг дакументальных зборнікаў прысвечаны прававому статусу яўрэйскага насельніцтва3. Іншыя даюць магчымасць прааналізаваць заканадаўчую палітыку ўрада адносна розных канфесій4. Цікавасць выклікаюць зборнікі матэрыялаў, што ўтрымліваюць юрыдычныя акты, якія нарматыўна замацоўвалі саслоўны падзел расійскага грамадства, вызначалі прававы статус дваранства5.

____________

1 Полное собрание законов Российской империи (далей - ПСЗ): Собр. 1-е с 1649 по 12де­кабря 1825 г.: В 45 т. СПб., 1830-1849; Собр. 2-е с 12 декабря 1825 г.: В 55 т. СПб., 1830-1885; Собр. 3-е с 1 марта 1881 г.: В 33 т. СПб., 1885-1916.

2 Рубинштейн С. Ф. Хронологический указатель указов и правительственных распоряжений по губерниям Западной России, Белоруссии и Малороссии за 240 лет с 1652 по 1892 г. Вильно,

1894; Никотин И.А. Столетний период (1772-1872) русского законодательства в воссоединеных от Польши губерниях и законодательство о евреях (1649-1876): В 2 т. Вильно, 1886;Сбор­ах документов, касающихся административного устройства Северо-Западного краяпри Екатерине II(1792-1796). Вильно, 1903.

3 Полный хронологический сборник законов и положений, касающихся евреев. СПб., -74; Оршанский И.Г. Русское законодательство о евреях. СПб., 1877.

4 Белоголов И. Акты и документы, относящиеся к устройству и управлению римско-католической церкви в России. Петроград, 1915. Т. 1; Акты и грамоты об устройстве и управлении

римско-католической церкви в империи Российской и Царстве Польском. СПб., 1849; Зако­ноположения и правительственные распоряжения до римско-католической церкви в России,

относящиеся со времени царствования царей Петра и Иоанна Алексеевичей. С 1669 по 1867 г. Вильно, 1868; Алфавитный указатель действующих и руководственных канонических поста­новлений, указов, определений и распоряжений Св. Прав. Синода (1721-1901 гг. включительно) и гражданских законов, относящихся к духовному ведомству православного испове­дания. СПб.,1902; Сборник правительственных сведений о раскольниках. Лондон, 1860; Собрание постановлений по части раскола. СПб., 1875.

5 Громачевский С. Г. Ограничительные законы по землевладению в Западном крае. СПб., 1904; Блосфелъдт Г. Сборник законов о российском дворянстве. 1901-1902 гг. СПб., 1903; Ён жа. Российское дворянство. Указания и разъяснения. 1901-1910 гг. СПб., 1910.

30

Вялікую групу дакументаў, без якіх немагчыма вывучэнне ніводнай праблемы па гісторыі Беларусі канца XVIII - пачатку XX ст., складаюць матэрыялы справаводства цэнтральных i мясцовых органаў дзяржаўнай улады. Дадзеныя дакументы (і апублікаваныя, і неапублікаваныя) розняцца як па форме, так i па зместу. Апрацоўка гэтага велізарнага дакументальнага пласта, які з'яўляецца крыніцазнаўчым фундаментам для кожнага гістарычнага даследавання, пачалася яшчэ ў XIX - пачатку XX ст. У выніку з'явіліся зборнікі дакументаў, якія не страцілі навуковай каштоўнасці да нашых дзён1.

Для гісторыкаў, якія цікавяцца асобнымі праблемамі гісторыі Беларусі XIX - пачатку XX ст., вялікую каштоўнасць уяўляюць тэматычныя зборнікі матэрыялаў афіцыйнага справаводства, падборкі дакументальных дадаткаў, што суправаджалі тыя ці іншыя манаграфічныя выданні.

Важную ролю для вывучэння ўплыву напалеонаўскіх войнаў 1805 -1815 гг. на развіццё гістарычных падзей у Беларусі i Літве маюць тэрытарыяльна-тэматычныя падборкі дакументаў i матэрыялаў, падрыхтаваныя вядомым расійскім гісторыкам К. Ваенскім2. Да 100-гадовага юбілею вайны 1812 г. Віленскай археаграфічнай камісіяй быў выдадзены зборнік дакументаў, асноўнае месца ў якім займаюць дакументальныя матэрыялы аб дзейнасці Барысаўскай падпрэфектуры за ліпень-лістапад 1812 г.3 Другія выданні змясцілі дакументы аб дзейнасці Віленскага генерал-губернатарства за 1812-1813 гг.4 Значную цікавасць уяўляюць матэрыялы ВВА, змешчаныя ў шматтомным серыйным выданні , якія дазваляюць прасачыць падрыхтоўку расійскага ўрада да вайны 1812 г., у тым ліку i ў Беларусі, а таксама ход ваенных дзеянняў.

Значны уклад у вывучэнне падзей вайны 1812 г. на Віцебшчыне ўнеслі дакументальныя публікацыі членаў Віцебскай вучонай архіўнай камісіі, створанай у 1909 г. па ініцыятыве Е. Раманава, А. Сапунова, В. Арсеньева6. Дакументы Віцебскага губернскага архіва аб падзеях напярэдадні i ў час вайны 1812 г. у Віцебскай гуоерні выдала выкладчыца Віцебскага жаночага духоўнага вучылішча М. Мельнікава7.

_____________

1 Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Вильна, 1867. Т.2; Акты, издаваемые Виленскою комиссиею для разбора древних актов: В 39 т. Вильно, 1865-1915. Т. 16, 1889; Т. 31, 1906; Т. 37, 1912; Архив Государственного совета. СПб., 1869; Т. 1. Ч. 1. Энгель А. Описание дел, хранящихся в архиве Виленского генерал-губернаторства. Вильна, 1869; Т. 1.4.1. Ён жа. Архив Виленского генерал-губернаторства. Т. 2.4.1. Вильно, 1870.

2Акты, документы и материалы для политической и бытовой истории 1812 года, собранные и изданныя по поручению е. и. в. великого князя Михаила Александровича СПб., 1909 -1912. Т. 1-3.

3Акты, издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов: Т. 37. Документы и материалы, относящиеся к истории Отечественной войны 1812 года. Вильно,1912.

4Акты и документы архива Виленского, Ковенского и Гродненского генерал-губернаторского управления, относящиеся к истории 1812-1813 гг: В 2 ч. Вильна, 1912-1913 (Виленский временник. Кн. 5. Ч. 1.1912; Ч. 2.1913).

5 Отечественная война 1812 года: Материалы Военно-ученого архива Главного штаба. Отд. 1. Переписка русских правительственных лиц и учреждений: В 21 т. СПб., 1901-1914;. Война 1813 года: Материалы Военно-ученого архива. Отд. 1. Переписка русских и союзных правительственных лиц и учреждении: В З т. СПб.; Пг., 1914-1917.

6Арсеньев В.С. Документы 1813 года из дел Витебского губернского правления. Витебск, 1910;Ён жа. Документы о французских военнопленных 1812-1813 гг. в Витебской губернии: из дел, находящихся в архиве Витебской ученой архивной комиссии. Витебск, 1910; Ён жа. Из документов 1812 г. Предписание Витебского генерал-губернатора городецкому нижнему земскому суду о правилах для земской полиции, как встречать государя императора и других особ императорского дома, также и проходящие полки. Витебск, 1910.

7Мельникова МЛ. 1812 год в Витебской губернии. Материалы для истории Отечественной войны, извлеченные из Витебского губернского архива. Витебск, 1911.

Некаторыя звесткі пра царкоўна-рэлігійныя падзеі ў Беларусі, узаемаад-носіны i змену статусу канфесій пасля далучэння да Расійскай імперыі ўтрымліваюць два тамы апісання дакументаў канцылярыі мітрапалітаў грэка-уніяцкіх цэркваў1. Акрамя гісторыі уніяцкай царквы ў Беларусі, Літве i Украіне яны закранаюць узаемаадносіны паміж уніяцкай i каталіцкай кан-фесіямі, асабліва ў канцы XVIII - першай чвэрці XIX ст. Разам з анатацыямі даюцца ўрыўкі, а часам i поўныя тэксты асобных дакументаў.

Цікавыя дакументальныя матэрыялы, прысвечаныя падзеям 1830-1831 гг. у Беларусі, змешчаны ў дадатках да кнігі Д. Кропатава, які да вышэй азначаных падзей звяртаецца ў сувязі з напісаннем жыццянарыса М. Мураўёва. Дакументы расказваюць аб ходзе паўстання ў Дзісенскім павеце, дзеяннях А. Гелгуда, Д. Хлапоўскага, Ф. Роланда. Прыводзяцца прадпісанні М. Мураўёва па аднаўленню дзейнасці афіцыйнай улады пасля задушэння паўстання, меркаванні магілёўскага губернатара аб ходзе i прычынах паўстання2.

Выданне дакументальных зборнікаў працягвалася і ў паслякастрычніцкі перыяд. Шэраг тэматычных і зборнікаў дакументаў агульнага характару, прысвечаных сацыяльна-палітычнай, эканамічнай гісторыі і куль­туры Беларусі, быў надрукаваны ў 30-я гг. i ў другой палове XX ст.3

Да 100-годдзя паўстання 1863-1864 гг. калектывам расійскіх, польскіх, літоўскіх i беларускіх даследчыкаў быў падрыхтаваны i выдадзены шмат-томны збор дакументаў i матэрыялаў. Дзве кнігі з гэтай серыі прысвечаны падзеям у Літве i Беларусі4.

Важнай крыніцай па гісторыі рэвалюцыйных падзей 1905-1907 гг. з'яўляюцца хронікі рабочага руху. Першымі, часта певядомымі аўтарамі гэтых хронік былі ўдзельнікі i сведкі надзеіі5. У 1955 г. архіўнае кіраўніцтва БССР i Інстытут гісторыі АН БССР выдалі зборнііс дакументаў i матэрыялаў па гісторыі рэвалюцыйнага руху ў Беларусі ў 1905-1907гг. 6

Цікавыя матэрыялы можна знайсці ў зборніках дакументаў па праб-леме развіцця грамадскіх рухаў у Беларусі, выдадзеных у розныя часы ў Беларусі, Расіі i Польшчы. Шэраг зборнікаў утрымлівае дакументаль-

_____________

1Описание документов архива западнорусских униатских митрополитов: В 2 т. Т.1. (1400-1700). СПб., 1897; Т. 2. (1701-1839). СПб., 1907.

2 Кропотов Д. А. Жизнь графа М. Н. Муравьева в связи с событиями его времени и до на­значения его губернатором в Гродно. Биографический очерк. СПб., 1874. С. 447-549.

3 Матэрыялы па гісторыі мануфактуры на Беларусі ў часы распада феадалізма (1796-1840 гг.): У 2 т. Мн., 1934. Т.1; Мн., 1935. Т.2; Гісторыя Беларусі у дакументах i матэрыялах: У 2 т. Мн., 1936.

Т.1.; Дакументы i матэрыялы па гісторьгі Беларусі (1772-1903 гг.) Мн., 1940. Т.2; Документы и мате-риалы по истории Белоруссии. Т. 3 (1900-1917 гг.). Мн., 1953; Белоруссия в эпоху феодализма. Мн.. 1979. Т. 4; Белоруссия в эпоху капитализма: В 2 т. Мн., 1983. Т.1; Мн., 1990. Т.2.

4 Революционный подъем в Литве и Белоруссии в 1861 - 1862 гг. Документы и материалы. М.. 1964; Восстание в Литве и Белоруссии 1863-1864 гг. Документы и материалы. М., 1965.

5 1905 год на Аршаішічыне. Орша. 1926; Революционные события в Гомеле и Гомельской обла-сти в годы первой русской революции 1905-1907 гг.: Соб. документов и материалов. Гомель, 1955.

6 Революционное движение в Белоруссии. 1905-1907 гг. Мн. 1955.

7 Архив "Земли и воли" и "Народной воли": Сб. док. / Ред. и предисл. С.Н.Волка. М., 1932; Архивные материалы муравьевского музея в Вильно, относящиеся к последнему восстанию 1864 гг. в пределах Северо-Западного края: В 2 ч. Вильно, 1913-1915. Ч. 1. 1913; Ч. 2. 1915; Восстание в Литве и Белоруссии 1863-1864 гг.: Сб. документов / Под общ. ред. В. Дья­кова. М.; Вроцлав, 1965.; Восстание 1863 года и русско-польские революционные связи 60-х годов: Сб. ст. и материалов/Акад. наук СССР. Ин-т истории; Под ред. В. Королюка и С. Мил­лера. М., 960; К 100-летию героической борьбы "за нашу и зашу свободу": Сб. ст. и материалов о восстании 1863 года/Под ред. В. А. Дьякова и др. М., 1964; Archiwum filomatów. Cz. 1: Kores-pondencja filomatów. 1815-1823: W 5 t. Kraków, 1913.

32

ныя сведчанні аб дзейнасці нелегальных палітычных партый у Бела­русі1.

Дакументальныя публікацыі па праблеме Першай сусветнай вайны пачалі з'яўляцца ўжо ў ходзе вайны2. У міжваенныя дзесяцігоддзі XX ст. па-за межамі Беларусі былі апублікаваны дакументальныя зборнікі аб ваенным за-канадаўстве немцаў на акупіраванай тэрыторыі3, ix палітыцы ў школьнай справе.

Увядзенне ў навуковы ўжытак вялікай колькасці дакументаў i матэрыялаў суправаджалася больш актыўнай публікацыяй шэрагу даследаванняў, садзейнічала пераасэнсаванню i істотнаму ўдакладненню некаторых раней зробленых высноў.

Выключна важнай, a ў шэрагу выпадкаў i адзінай крыніцай для вывучэн-ня гістарычных працэсаў, што адбываліся на тэрыторыі Беларусі ў азначаны перыяд, з'яўляюцца статыстычныя матэрыялы (архіўныя i друкаваныя). Ix накапленню i захаванню паспрыяла ўтварэнне дзяржаўных статыстычных устаноў - з 1834 г. Статыстычнага аддзялення Міністэрства ўнутраных спраў, аз 22 снежня 1852 г. - Статыстычнага камітэта МУС, які ў 1857 г. быў перайменаваны ў Цэнтральны статыстычны камітэт (ЦСК) i дзейнічаў да 1917 г. За гэты час ён выдаў шмат матэрыялаў сацыяльна-эканамічнага, дэмаграфічнага i іншага характару. Апрача публікацый МУС статыстычныя матэрыялы друкаваліся таксама ў выданнях дзяржаўных устаноў, якія ве­дал! фінансамі, шляхамі зносін, вайсковымі справамі i інш. Пры гэтым варта адзначыць, што ёсць асобныя праблемы, якія цалкам грунтуюцца на аналізе матэрыялаў статыстыкі, перш за ўсё гісторыка-дэмаграфічныя.

Асноўнай дэмаграфічнай крыніцай першай паловы XIX ст. з'яўляюцца матэрыялы рэвізій, як апублікаваныя3, так i архіўныя, змешчаныя ў фондзе Дэпартамента розных падаткаў i збораў (ф.571) Расійскага дзяржаўнага гістарычнага архіва ў Санкт-Пецярбургу (РДГА). Рэвізіі не былі ўсеагульнымі аднадзённымі перапісамі, a працягваліся па некалькі гадоў. Яны праводзіліся ў сувязі з увядзеннем у Расіі падушнага падатку, таму рас-паўсюджваліся толькі на падатныя саслоўі, прычым большасць з ix не ўлічвала жаночы пол. У зводных рэвізскіх матэрыялах (акладных кнігах i пераліковых ведамасцях) звесткі аб непадатных саслоўях (дваранах, духавенстве i інш.), сабраныя нерэвізскім шляхам, заносіліся "для аднаго толькі ліку". Пры гэтым статыстычныя даныя адносна дваран можна лічыць больш-менш дакладнымі толькі з 30-х гг. XIX ст.

У парэформенны час назмену рэвізіям прыйшоў бягучы адміністрацыйна-паліцэйскі падлік насельніцтва. Ён праводзіўся чынамі паліцыі, якія "па гарадскіх кварталах i сельскіх станах" збіралі звесткі на падставе спісаў жы-хароў населеных месцаў. Гэтыя матэрыялы раскіданы па розных крыніцах.

_______________

1 Socjaldemokracja Krolewstwa Polskiego i Litwy. Materiały i dokumenty. 1893-1904. M., 1934; Первый съезд РСДРП. Документы и материалы. М., 1958; Еврейское рабочее движение. Обзор, материалы и документы. М. 1928; Переписка В.И. Ленина и редакции газеты "Искра" с социал-демократическими организациями в России в 1900-1903 гг.: Сб. документов. М., 1969-1970. Т. 1-3.

2 Авербах О.И. Законодательные акты, вызванные войною 1914 года с Германиею, Австро-Венгрнею и Турциею. Вильна, 1915; Problem Litwy podczas wojnz: Zbiór dokumentów, uchwał, odezw i t.p. / Zebra) i do druku przygotował L.A[bramowicz]. Warszawa, 1918.

3Haser S. Okupacja niemiecka na Litwie w latach 1915-1918: Stosunki prawne. Lwów, 1936.

4 Zemke H. Der Oberbefehleshaber Ost und das Schulwesen im verwaltungsbereich Litauen wahnend des Weltkrieges. Berlin, 1936.

5 Переписи населения России. Итоговые материалы подворных переписей и ревизий населения России (1646-1858). Вып. IV-X. M., 1972.

33

Значная ix колькасць змешчана ў штогадовых справаздачах губернатараў, якія знаходяцца ў фондах Камітэта міністраў (ф.1263), Савета міністраў (ф.1281) i Департамента агульных спраў МУС (ф.1284) РДГА. Разнастайная дэмаграфічная статыстыка знаходзіцца ў фондах губернскіх статкамітэтаў мясцовых архіваў i Цэнтральнага статыстычнага камітэта. (ф. 1290) РДГА. Акрамя таго, звесткі аб колькасці i складзе насельніцтва ca справаздач начальнікаў губерняў у выглядзе табліц публікаваліся ў "Памят­ных книжках" i "Обзорах губерний" за адпаведныя гады. "Памятные книж­ки" Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай, Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай i Сувалкскай губерняў змяшчалі і статыстычныя звесткі аб развіцці прамыс-ловасці, гандлю, вучэбных устаноў, даведкі аб пасадах мясцовых чыноўнікаў, духавенства, ix адукацыі. Свае памятныя кніжкі таксама штогод друкавала Віленская вучэбная акруга i пагубернскія дырэкцыі народных вучылішч.

Каштоўнай i адзінай крыніцай для даследавання натуральнага руху насельніцтва з'яўляюцца матэрыялы царкоўнага ўліку (метрычныя кнігі i кліравыя ведамасці). Выпіскі з метрычных кніг царкоўных прыходаў i кансісторый паступалі ў цэнтральныя духоўныя ведамствы - Свяцейшы Сінодi Дэпартамент духоўных спраў іншаземных веравызнанняў. 3 1867 па 1910 г. зводныя даныя аб колькасці шлюбаў, нованароджаных i памерлых па губернях i паветах публікаваліся ў перыядычных выданнях1. Яны ж змешчаны ў архіўных i апублікаваных матэрыялах губернатарскіх справаздач.

Найбольш поўныя дэмаграфічныя звесткі, як вядома, даюць навукова арганізаваныя перапісы, якія ў шэрагу краін Еўропы сталі праводзіцца з пачатку XIX ст. У Расіі, з яе бюракратычнымі перашкодамі, такі перапіс удалося здзейсніць толькі ў 1897 г. У яго аснове ляжаў праект П. Сямёнава Цян-Шанскага. Улічвалася пастаяннае, наяўнае i прыпісное насельніцтва, распрацоўка ж вялася пераважна па наяўным насельліцтве. З-за нізкай адукацыі жыхароў асноўную працу выконвалі перапісчыкі. Перапісныя лісты запаўняліся за 10-30 дзён да дня перапісу. Затым накрытычную дату - 9 лютага (28 студзеня) - перапісчыкі ўносілі неабходныя папраўкі i дапаўненні.

У перапісныя лісты было унесена 14 пытанняў, шэраг з якіх аб'яднаны або сфармуляваны неадназначна: узрост; пол; сямейнае становішча; саслоўе; веравызнанне; стан або званне; адносіны да галавы сям'і ці гаспадаркі; месца нараджэння; месца прыпіскі; месца пастаяннага пражывання; адзнака

аб часовым пражыванні ці адсутнасці; родная мова; пісьменнасць ці вучоба; заняткі, рамяство, промысел, пасада ці служба (з вылучэннем галоўнага i дадатковага занятку i адносін да воінскага абавязку). Аб'яднанне пытанняў пра ўменне чытаць i навучанне або заканчэнне курсу вучобы не дазволіла вызетліць узровень адукацыі. Заблытаным аказалася i пытанне аб занятках. Адсутнасць жа пытання пра нацыянальнасць i падмена яго звесткамі аб роднай мове i сёння прыводзіць да розных навуковых маніпуляцый аб этнічным складзе насельніцтва Беларусі таго часу. Але нягледзячы на гэтыя i іншыя недахопы, Першы ўсеагульны перапіс насельніцтва Расійскаіі імперыі 1897 г. - адзіная больш-менш дакладная крыніца, якая дае шырокі спектр дэмаграфічных характарыстык народанасельніцтва канца XIX ст. Параўнанне вынікаў перапісу з лічбамі бягучага адміністрацыйнага падліку

______________

1 Статистический временник Российской империи. Серия И. Вып. 8-25. СПб.. 1872 -1884- Серия III. Вып. 3-25. СПб., 1884-1890; Статистика Российской империи. СПб.; Пг., 1890-1916. Т. 11-93.

34

па стану на 1 студзеня 1897 г. паказвае, што апошні некалькі завышаў агуль-ную колькасць насельніцтва.

Абсалютная большасць матэрыялаў перапісу 1897 г. была апрацавана i вы-дадзена асобнымі кнігамі па кожнай губерні, у тым ліку і пяці беларускіх1. Неапрацаванымі засталіся бланкі перапісу двух найменняў, што знаходзяцца ў фондзе статкамітэта РДГА:"Звесткі аб населеных пунктах", "Ведамасці падліку насельніцтва"2.

Асаблівую цікавасць уяўляюць спісы населеных месц, якія былі складзе-ны на ўсе без выключэння паселішчы, нават тыя, дзе пражываў адзін чалавек. Пры гэтым указваліся ix юрыдычная прыналежнасць, геаграфічнае становішча, колькасць жыхароў мужчынскага i жаночага полу, наяўнасць культавых збудаванняў, вучэбных i медыцынскіх устаноў, прамысловых прадпрыемстваў, прыдарожнай інфраструктуры (паштовых станцый, пастаялых двароў, шынкоў, піцейных кропак i інш.), гандлёвых лавак, перыядычных кірмашоў i г.д.

Для аналізу змяненняў колькасці i складу насельніцтва ў пачатку XX ст. асноўнай крыніцай, як i ў другой палове XIX ст., з'яўляюцца матэрыялы адміністрацыйна-паліцэйскага ўліку насельніцтва, вынікі якога за кожны год пачынаючы з 1904 г. публікаваліся ў перыядычных статыстычных даведніках3.

Не менш важную ролю адыгрываюць статыстычныя матэрыялы i для вывучэння сацыяльна-эканамічных праблем. 3 развіццём прамысловасці ў першай палове XIX ст. былі складзены некалькі спісаў мануфактур i пра­мысловых прадпрыемстваў Расійскай імперыі, куды папалі звесткі i пра Беларусь. У другой палове XIX ст. новай з'явай стала выданне даведнікаў аб фабрычных i заводскіх прадпрыемствах, а з пачатку XX ст. - даведнікаў акцыянерных кампаній і гандлёвых дамоў. З развіццём банкаўскай справы з'явіўся комплекс архіўных i друкаваных матэрыялаў па гэтым пытанні, які ахоплівае перыяд з 60-х гг. XIX ст. па 1917 г.

Дынаміка урбанізацыйных працэсаў у Беларусі знайшла сваё адлюстра-ванне ў даведніках па стану гарадскога насельніцтва i гарадской гаспадаркі, сярод якіх паўнатой i дасканаласцю вылучаецца "Сборник сведений о на­стоящем состоянии городского хозяйства в главнейших городах России"* i даведнікі "Города России" за 1904 i 1910 гг.5

Сярод статыстычных матэрыялаў варта назваць публікацыі вынікаў усерасійскіх сельскагаспадарчых перапісаў 1916 i 1917 гг.6, а таксама статы-стычны зборнік "Россия в мировой войне 1914-1918 гг. (в цифрах)"7.

______________

1Первая всеобщая перепись населения Российской империи, 1897 г. Вып. IV, V, XI, XXII, XXIII. СПб., 1903-1904.

2Па 35 беларускіх паветах: ф.1290, воп. 11, спр. 149- 194; 215-272; 524-547; 1293-1369.

3 Ежегодник России.1904-1910. СПб., 1905-1911; Статистический ежегодник России. 1911-1915. СПб., 1912-1916.

4 Сборник сведений о настоящем состоянии городского хозяйства в главнейших городах России/Сост. П.Алабин и П.Коновалов. Самара, 1889.

5 Города России в 1904 году. СПб., 1906; Города России в 1910 году. СПб., 1914.

6Предварительные итоги Всероссийской сельскохозяйственной переписи 1916 г. Вып.1: Европейская Россия. Поуездные, погубернские и порайонные итоги. Пг., 1916; Погубернскне итоги Всероссийской сельскохозяйственной и поземельной переписи 1917 года по 52 губерниям и областям//Труды НСМ. 1921. Т.5. Вып.1.

7Россия в мировой войне 1914 1918 гт. (в цифрах). М., 1925.

35

Нельга абысціся без статыстычных даных i пры вывучэнні канфесіянальнай сітуацыі ў краі. Аднак апрацаваных матэрыялаў па тэматыцы існуе няшмат. У 1897 г. магістрам багаслоўя I. Праабражэнскім на падставе штогодных справаздач обер-пракурораў Свяцейшага Сінода быў складзены зборнік "Отечественная церковь по статистическим данным с 1840-41 по 1890-91 гг." У ім змешчаны статыстычныя звесткі адносна колькасці празаслаўных цэркваў (як прыходскіх, так i прыпісных) па ўсіх праваслаўных лрыходах Расійскай імперыі, колькасць прыхаджан у ix, а таксама даныя пра тых, хто перайшоў у праваслаўе з іншых канфесій1.

У XIX ст. адбылося станаўленне статыстыкі як навуковай дысцыпліны i менавіта ў працах статыстыкаў, а не гісторыкаў дадзена першая спроба навуковага асэнсавання эканамічнай гісторыі Беларусі XIX - пачатку XX ст. Беларускія матэрыялы сустракаюцца ў публікацыях эканамістаў i статыстыкаў, прысвечаных агульнарасійскім пытанням i значна радзей праблемам рэгіянальнага характару - эканоміцы так званага Паўночна-Заходняга краю, або эканамічных аглядаў стану эканомікі басейнаў Заходняй Дзвіны, Дняпра i Немана.

Сістэматычныя пагубернскія апісанкі эканомікі выкладзены ў ваенна-тапаграфічных даведніках. Сярод ix найбольшую каштоўнасць уяўляюць "Военно-статистическое обозрение Российской Империи" (СПб., 1848-1852) i "Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба" (СПб., 1861-1864), якія складаліся асобна для кожнай губерні.

Своеасаблівымі крыніцамі з'яўляюцца працы з храналагічным пералікам баявых дзеянняў у часы паўстанняў 1830-1831 i 1863-1864 гг.2, а таксама выступленні на пасяджэннях дзяржаўных дум3.

Нягледзячы на наяўнасць дастаткова вялікай колькасці друкаваных матэрыялаў, шмат матэрыялаў справаводства цэнтральных i мясцовых органаў дзяржаўнай улады яшчэ засгаюцца неапрацаванымі. Знаходзяцца яны пераважна ў архівасховішчах Мінска, Гродна, Вільні, Санкт-Пецярбурга, Масквы, часткова Украіны. Іх асноўная маса ўзнікла ў выніку дзейнасці бюракратычнага апарата Расійскай імперыі на беларускіх землях, а таксама ў ходзе адміністрацыйнага кіравання імі з Пецярбурга i Вільні. У матэрыялах мясцовай адміністрацыі асаблівае значэнне маюць штогадовыя справаздачы губернатараў. Яны ўтрымліваюць разнастайныя матэрыялы, якія характарызуюць жыццё беларускіх губерняў з усіх бакоў. 3 1870 г. да гэтых спра­ваздач пачалі рабіць падрабязныя статыстычныя дадаткі, якія атрымалі паз-Обзоров губерний". З канца 1870-х гг. губернскія справаздачы i агляды пачалі друкавацца.